[{"id":1,"verses":[{"id":1,"translation":" Імем Аллага Літасцівага, Міласэрнага!"},{"id":2,"translation":" Хвала Аллагу Госпаду светаў!"},{"id":3,"translation":" Лiтасцiваму, Мiласэрнаму,"},{"id":4,"translation":" Уладару Суднага дня."},{"id":5,"translation":" Толькi Табе мы пакланяемся i толькi ў Цябе просiм дапамогi."},{"id":6,"translation":" Вядзi нас простым шляхам!"},{"id":7,"translation":" Шляхам тых, каго Ты надзяліў дабротамi, а не тых, хто пад гневам Тваiм, i не тых хто заблукаў."}]},{"id":2,"verses":[{"id":1,"translation":" Аліф. Лям. Мім."},{"id":2,"translation":" Гэта – Пісанне, у якім няма сумневу, – просты шлях для збожных,"},{"id":3,"translation":" якія вераць у таемнае, здзяйсняюць малітву і ахвяруюць з таго, чым Мы надзялілі іх,"},{"id":4,"translation":" якія вераць у тое, што паслана табе і ў тое, што паслана перад табою, і ўпэўненыя ў існаванні наступнага жыцця."},{"id":5,"translation":" Яны на шляху іхнага Госпада, яны будуць мець поспех."},{"id":6,"translation":" Сапраўды, тым, якія з’яўляюцца нявернікамі, абыякава, будзеш ты іх засцерагаць альбо не – яны не павераць."},{"id":7,"translation":" Аллаг запячатаў іхныя сэрцы і слых, а на іхных вачах заслона. На іх чакае вялікае пакаранне."},{"id":8,"translation":" Ёсць сярод людзей такія, хто кажа: «Мы паверылі ў Аллага і ў апошні дзень» – але на самой справе не вераць яны!"},{"id":9,"translation":" Яны спрабуюць ашукаць Аллага і тых, якія паверылі, але на са¬мой справе яны ашукваюць саміх сябе. І гэтага не разумеюць."},{"id":10,"translation":"Іхныя сэрцы хворыя і Аллаг узмацніць гэтую хваробу. На іх ча¬кае пакутлівае пакаранне за тое, што яны казалі няпраўду."},{"id":11,"translation":"Калі кажуць ім: «Не чыніце ганьбы на зямлі», – яны адказваю¬ць: «дык мы робім найлепшым чынам»."},{"id":12,"translation":"Але не! Сапраўды, яны сеюць калатню на зямле, хоць самі не ад¬чуваюць гэтага."},{"id":13,"translation":"І калі кажуць ім: «Паверце так, як паверылі людзі», – дык яны адказваюць: «Няўжо мы паверым так, як паверылі гэтыя невукі?» дык не! Сапраўды, гэта яны – невукі, але самі гэтага не ведаюць."},{"id":14,"translation":"І калі яны сустракаюць тых, якія паверылі, кажуць: «Мы паве¬рылі!» А калі застаюцца сам–насам са сваімі шатанамі, дык кажуць: «Мы – з вамі і мы толькі здзекваліся»."},{"id":15,"translation":"Аллаг скарае із здзекамі і пакіне іх блукаць у няпослуху!"},{"id":16,"translation":"Яны – тыя, якія набылі хлусню за просты шлях! Але няма пры¬бытку ў гэтай справе і не ідуць яны простым шляхам."},{"id":17,"translation":"Яны – як тыя, хто распаліў агонь, а калі ён асвятліў усё вакол, Ал¬лаг забраў гэтае святло, пакінуўшы іх у цемры, і нічога не бачаць яны."},{"id":18,"translation":"Глушцы, нямкі ды невідушчыя! Яны не паварочаюцца [да веры]."},{"id":19,"translation":"Альбо падобныя да тых, што трапілі пад лівень з хмары на небе, а там – цемра, гром, маланка. Яны палохаюцца сканання і запіхваюць пальцы ў вушы, калі ўдарае маланка. Аллаг атачае нявернікаў."},{"id":20,"translation":"Маланка ледзь не пазбаўляе іх зроку. Калі яна свеціць у іхны бок, яны ідуць, а калі ахутвае цемра, спыняюцца. Калі б Аллаг пажадаў, дык забраў бы іхны зрок і слых. Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":21,"translation":"о вы, людзі! Пакланяйцеся вашаму Госпаду, які стварыў і вас, і тых, што жылі перад вамі. Магчыма, вы будзеце збожнымі."},{"id":22,"translation":"Таму, Хто стварыў для вас зямлю ложкам, а неба – столлю, Хто паслаў з неба ваду і праз гэта нарабіў плёну для вашага жыцця. Таму не дадавайце Аллагу сутаварышаў, бо вы ведаеце."},{"id":23,"translation":"Калі вы вагаецеся ў тым, што Мы паслалі Нашаму рабу, дык пры¬нясіце суру, падобную да гэтай! І заклічце сваіх сведкаў, апроч Алла¬га, калі вы праўдзівыя."},{"id":24,"translation":"А калі вы гэтага не зробіце – а вы ніколі не зробіце гэтага – дык не палохайцеся агню, у якім гараць людзі і камяні. Ён чакае на нявер¬нікаў."},{"id":25,"translation":"Распавядзі добрую вестку тым, якія паверылі і рабілі дабро. Ча¬каюць на іх сады, дзе цурчаць рэкі. Калі надзяляюць іх плёнам адтуль, дык яны кажуць: «Гэта тое, чым надзялялі нас раней» – але на самой справе яны толькі падобныя да іх. Будуць мець яны там прачыстых жонак. І будуць яны там павек."},{"id":26,"translation":"Сапраўды, Аллаг не пасаромеецца прывесці прыклад камара альбо і нешта вышэйшае за яго. Таму вернікі ведаюць, што такая пры¬павесць – праўда ад Госпада іхнага, а тыя, якія не паверылі, кажуць: «Што жадаў сказаць Аллаг гэтай прыпавесцю?» Шмат каго ён збівае ёю са шляху, а шмат каго вядзе простым шляхам. А ён збівае са шля¬ху толькі непакорлівых,"},{"id":27,"translation":"тых, якія парушаюць запавет Аллага пасля ягонага прыняцця, разрываюць тое, што Аллаг загадаў злучыць, ды і робяць ганьбу на зямлі! Менавіта яны страцяць усё."},{"id":28,"translation":"Як, вы не верыце ў Аллага? Вы былі нежывымі, а Ён даў вам жыц¬цё. Потым ён нанова зняжывіць вас і нанова даруе вам жыццё, і вы па¬варочаецеся да Яго."},{"id":29,"translation":"Ён – Той, Хто стварыў для вас усё, што на зямлі, а потым Ён скіра¬ваў позірк да неба і зрабіў сем нябёсаў. Ён ведае пра кожную рэч."},{"id":30,"translation":"І калі сказаў Госпад твой анёлам: «Я пастаўлю намесніка на зям¬лі!» – яны спыталі: «Ты жадаеш паставіць там таго, хто рабіцьме гань¬бу і праліваць кроў, тагды як Мы ўслаўляем Цябе хвалою і шануем Тваю святасць?» Ён адказаў: «Я ведаю тое, чаго вы не ведаеце»."},{"id":31,"translation":"І Ён навучыў Адама ўсім імёнам, а потым паказаў іх анёлам і ска¬заў: «Назавіце Мне гэтыя імёны, калі вы праўдзівыя»."},{"id":32,"translation":"Тыя адказалі: «Прыслаўны Ты! Мы ведаем толькі тое, чаму Ты навучыў нас»."},{"id":33,"translation":"Тагды сказаў Ён: «о Адаме! Назаві ім гэтыя імёны». А калі той назваў ім гэтыя імёны, Ён сказаў: «Ці не казаў я вам, што ведаю таем¬нае нябёсаў і зямлі, і ведаю тое, што адкрываеце вы і што хаваеце?»"},{"id":34,"translation":"І калі Мы сказалі анёлам: «Пакланіцеся нізка Адаму!» – дык па¬кланіліся ўсе, апроч Ібліса, які адмовіўся, заганарыўся і зрабіўся нявер¬нікам."},{"id":35,"translation":"І Мы сказалі: «о Адаме! Жыві разам са сваёй жонкаю ў раі. Ежце досыць, калі б вы ні пажадалі. Але не набліжайцеся да гэтага дрэва, бо зрабіцеся аднымі з непакорлівых!»"},{"id":36,"translation":"Аднак шатан прымусіў іх зачапіцца аб яго. Таму яны пакінулі тое, што было там, і Мы сказалі: «Выйдзіце! І адны з вас будуць вора¬гамі для іншых. зямля зробіцца для вас сховішчам і вы будзеце мець там пражытак – да пэўнага часу!»"},{"id":37,"translation":"І Адам прыняў словы свайго Госпада і павініўся перад Ім. Са¬праўды, Ён – прымае каянні, Міласэрны."},{"id":38,"translation":"І мы сказалі: «Выйдзіце адтуль усе!» А калі прыйдзе ад Мяне да вас просты шлях, дык тыя, хто будзе ісці Маім простым шляхам, не мецьмуць сполаху і не сумавацьмуць."},{"id":39,"translation":"А тыя, якія не верылі і лічылі нашыя знакі хлуснёю, яны – жы¬хары пекла. Будуць яны там павек."},{"id":40,"translation":"о сыны Ісраіля! згадайце Мае даброты, якімі Я надзяліў вас. Трымайцеся запавету са Мною і Я буду трымацца запавету з вамі. І толькі Мяне палохайцеся."},{"id":41,"translation":"І паверце ў тое, што я паслаў як сцвярджэнне дадзенага вам, і не будзьце першымі, хто не паверыць у гэта. Не прадавайце знакаў Маіх за нізкую вартасць і палохайцеся толькі Мяне."},{"id":42,"translation":"Не блытайце праўду з хлуснёю і не хавайце праўды, бо вы яе ве¬даеце."},{"id":43,"translation":"здзяйсняйце малітву, давайце закят і схіляйце каленкі разам з тымі, хто ўжо робіць гэта."},{"id":44,"translation":"Няўжо вы заклікаеце людзей да праведнасці і забываецеся на сябе? Бо вы чытаеце Пісанне! Хіба вы не разумееце?"},{"id":45,"translation":"Шукайце дапамогі ў трыванні ды малітве. Гэта цяжка для ўсіх, апроч ціхмяных,"},{"id":46,"translation":"якія ўпэўненыя, што сустрэнуць Госпада свайго і паварочаюца да Яго."},{"id":47,"translation":"о сыны Ісраіля! згадайце даброты Мае, якімі Я вас надзяліў. Я ўзвышаў вас над усімі астатнімі жыхарамі светаў."},{"id":48,"translation":"І палохайцеся таго дня, калі ніводная душа не атрымае пакаран¬ня за іншую, і не прымуць ад яе абароны, і не прымуць ад яе выкупу. І ніхто не мецьме памагатых."},{"id":49,"translation":"І вось мы выратавалі вас ад роду Фараона, які зрабіў вам цяжкія пакуты, забіваючы вашых сыноў, пакідаючы ў жывых вашых жанчын [для сябе]. І ў гэтым для вас вялікае выпрабаванне ад вашага Госпада."},{"id":50,"translation":"І Мы раздзялілі для вас мора і выратавалі вас, і ўтапілі ў ім род Фараона. І вы бачылі гэта."},{"id":51,"translation":"І Мы вызначалі Мусе сорак начэй. Але пасля гэтага вы пачалі [пакланяцца] цяляці. Вы непакорлівыя!"},{"id":52,"translation":"І потым мы даравалі вам – магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":53,"translation":"І Мы даравалі Мусе Пісанне і Адрозніванне – мабыць, вы пой¬дзеце простым шляхам."},{"id":54,"translation":"І вось сказаў Муса свайму народу: «о народзе мой! Узяўшы [для пакланення] цяля, вы былі няслушныя самі да сябе. Павініцеся ж пе¬рад сваім Творцам і забіце непакорлівых з вас – так будзе лепей для вас перад вашым Творцам. І прыме Ён вашае каянне, сапраўды, Ён – прымае каянні, Міласэрны»."},{"id":55,"translation":"І вось вы сказалі:\n«о Мусе! Мы не паверым табе, пакуль не ўбачым Аллага на свае вочы». І паразіла вас маланка, калі глядзелі вы."},{"id":56,"translation":"А потым Мы адродзілі вас пасля вашага сканання – магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":57,"translation":"І зацянілі Мы вас хмараю і паслалі вам манну і падпалух: «Ежце даброты, якімі Мы надзялілі вас». Яны былі няслушныя не да нас, а да саміх сябе."},{"id":58,"translation":"І мы сказалі: «Увайдзіце ў гэтае паселішча. Ежце досыць, калі вы жадаеце і дзе жадаеце!» Увайдзіце ў браму, нізка пакланіцеся і скажы¬це: «Прабач нас!» – каб Мы даравалі вашыя грахі і памножылі [ўзна-гароджанне] праведнікам."},{"id":59,"translation":"Тыя, хто робіць няслушна, падмянілі сказаныя для іх словы на іншыя. Таму мы паслалі на тых, хто здзяйсняе няслушнасць, нябеснае пакаранне за тое, што яны рабілі ганьбу."},{"id":60,"translation":"І калі Муса папрасіў вады для свайго народа, дык Мы сказалі: «Стукні сваім кіем у скалу!» І пацяклі адтуль дванаццаць крыніцаў. І кожнае племя ведала, адкуль яму піць. «Ежце і піце з таго, чым над¬зяліў вас Аллаг. І не сейце на зямлі ліха»."},{"id":61,"translation":"І вось вы сказалі: «о Мусе! Цяжка нам есці адно і тое ж. Папрасі свайго Госпада, каб Ён выгадаваў для нас тое, што расце на зямлі: зе¬ляніна, агуркі, часнык, сачавіцу і цыбулю». Адказаў Муса: «Няўжо вы просіце падмяніць тое, што лепей, на нешта нізкае? Ідзіце ж у кожнае паселішча. Там будзе вам тое, чаго вы просіце». Іх напаткалі знявага і галеча, ды і яны наклікалі на сябе гнеў Аллага. Гэта ім за тое, што яны не верылі ў знакі Аллага, што забівалі прарокаў без права на тое, што ўчынялі няпослух і былі парушальнікамі."},{"id":62,"translation":"Сапраўды, тым, хто паверыў, і юдэям, і тым, якія з’яўляюцца хрысціянамі, і сабеям – усім, хто паверыў у Аллага і ў Апошні дзень і хто рабіў дабро – узнагароджанне ў іхнага Госпада. Яны не мецьмуць сполаху і не сумавацьмуць."},{"id":63,"translation":"І калі Мы ўзялі з вамі запавет і ўзнялі над вамі гару: «Моцна трымайцеся таго, што Мы далі вам!"},{"id":64,"translation":"Але пасля гэтага вы адхінуліся. ды калі б не шчодрасць Аллага да вас ды не Ягоная літасць, вы б абавязкова панеслі страты."},{"id":65,"translation":"Вы ведалі тых з вас, хто парушаў суботу. Таму мы сказалі ім: «Бу¬дзьце агіднымі малпамі!»"},{"id":66,"translation":"Мы зрабілі гэта пакаранне прыкладам для сучаснікаў і спадчын¬нікаў, навучаннем для збожных."},{"id":67,"translation":"І калі Муса сказаў народу свайму: «Сапраўды, Аллаг загадвае вам забіць карову». Яны спыталі: «Ты кпіш з нас?» Той адказаў: «Шу¬каю абароны ў Аллага, каб не быць невукам»."},{"id":68,"translation":"Яны сказалі: «Папрасі Госпада свайго, каб Ён патлумачыў нам, якою яна павінна быць». Муса адказаў: «Ён кажа: карова павінна быць і не старою, і не цялушкаю, а чымсьці сярэднім паміж гэтым. Таму ра¬біце, што загадана вам»."},{"id":69,"translation":"Яны сказалі: «Папрасі свайго Госпада, каб ён патлумачыў нам, якое яна масці павінна быць!» Муса адказаў: «Ён кажа: карова павін¬на быць рудаю, светлага адцення. Ейны колер цешыць таго, хто на яе зірне»."},{"id":70,"translation":"Яны сказалі: «Папрасі свайго Госпада, каб ён патлумачыў нам, якой яна павінна быць, бо ўсе каровы для нас аднолькавыя. Тагды, калі пажадае Аллаг, мы абавязкова пойдзем правільным шляхам»."},{"id":71,"translation":"Муса адказаў: «Ён кажа, што гэтая карова, якая не арэ і не ход¬зіць перад колам для арашэння, свабодная ад усялякіх заганаў альбо плямаў». Яны адказалі: «Цяпер ты прыйшоў да нас з праўдаю». І яны забілі яе, хоць думалі ўжо не рабіць гэтага."},{"id":72,"translation":"І калі вы забілі жывую душу і спрачаліся пра гэта, Аллаг раскрыў тое, што вы хавалі."},{"id":73,"translation":"Мы сказалі: «Стукніце [забітага] нейкай часткаю каровы. Так Аллаг адраджае нежывых і паказвае вам Свае знакі – магчыма, вы зраз¬умееце»."},{"id":74,"translation":"Потым вашыя сэрцы зрабіліся жорсткімі і сталі як камень аль¬бо і цвярдзей за яго! Але ёсць скалы, з якіх цурчаць ручаі. А яшчэ такія, што расколваюцца і выходзіць з іх вада. А ёсць і такія, што падаюць ад сполаху перад Аллагам. І Аллаг не забываецца на тое, што вы робіце."},{"id":75,"translation":"Няўжо вы спадзяецеся, што яны павераць вам? Нехта чуў сло¬вы Аллага, а потым, зразумеўшы, скажаў іх. І яны гэта ведалі."},{"id":76,"translation":"І калі яны сустракалі тых, якія паверылі, і казалі: «мы Паверылі!» А застаючыся сам– насам, казалі: «Навошта вы расказваеце ім тое, што Аллаг адкрыў вам? Няўжо для таго, каб яны карысталіся гэтым як до-казам супраць вас перад вашым Госпадам? Няўжо вы не разумееце?»"},{"id":77,"translation":"Хіба яны не ведаюць, што Аллаг ведае тое, што яны хаваюць, і тое, што яны адкрываюць?"},{"id":78,"translation":"Сярод іх ёсць непісьменныя, якія не ведаюць Пісання, а толькі дарэмна спадзяюцца. Але гэта – іхныя прыдумкі."},{"id":79,"translation":"Гора тым, хто піша Пісанне ўласнаручна, а потым кажа: «Гэта – ад Аллага!» – каб прадаць гэта за мізэрную вартасць. Гора ім за тое, што напісалі яны, і гора ім за тое, што яны сабе здабылі."},{"id":80,"translation":"Яны кажуць: «Агонь не закране нас, хіба што на лічаныя дні». Скажы: «Няўжо вы склалі запавет з Аллагам? Тагды Аллаг ніколі не зменіць Сваёй абяцанкі. Ці ж вы кажаце пра Аллага тое, чаго і самі не ведаеце»."},{"id":81,"translation":"Але не! Тыя, хто здзейсніў ліха, каго аблытаў уласны грэх, яны – жыхары агню. Будуць яны там павек."},{"id":82,"translation":"А тыя, хто паверыў і рабіў дабро, яны – жыхары раю. Будуць яны там павек."},{"id":83,"translation":"Вось мы склалі запавет з сынамі Ісраїля: «Не пакланяйцеся ніко¬му, апроч Аллага, стаўцеся лепш да бацькоў, іншых сваякоў, сірацін і тых, хто мае патрэбу. Кажыце людзям добрае слова, здзяйсняйце малітву, давайце закят». Але потым вы адхінуліся, апроч нешматлікіх, і адступілі."},{"id":84,"translation":"Мы склалі запавет з вамі: «Не пралівайце крыві адно аднаго і не выганяйце адно аднаго з вашага жылля». Вы сцвердзілі гэта і сведчылі пра гэта."},{"id":85,"translation":"Але потым вы пачалі забіваць адно аднаго і выгналі частку з вас з вашага жылля. Патуралі вы адно аднаму ў граху і непрыхільнасці. А калі тых прыводзяць да вас палоннымі, вы даяце за іх выкуп. Але ж было забаронена вам [выганяць] іх. Няўжо вы верыце ў адну частку Пісан¬ня, адмаўляючы іншую? дык якое ўзнагароджанне прымее быць тым, хто робіць гэта, як не ганьба ў зямным жыцці? У дзень Адраджэння скараюць вас яшчэ лютаю караю. Аллаг не абміне таго, што вы робіце."},{"id":86,"translation":"Яны – тыя, хто купіў зямное жыццё за жыццё будучае. Не буд¬зе палегчана ім пакаранне і не будзе ім дапамогі."},{"id":87,"translation":"Мы даравалі Мусе Пісанне і ўтроп яго накіравалі пасланцоў. Мы даравалі Ісе, сыну Мар’ям, выразныя знакі і падтрымалі яго духам Святым. Кожны раз, калі прыходзіў да вас пасланец з тым, што было вам не па душы, вы ганарыліся. Адных вы лічылі за хлусаў, іншых – забівалі."},{"id":88,"translation":"Яны кажуць: «запячатаныя сэрцы нашыя!» дык не, няхай Ал¬лаг пракляне іх за іхную няверу. Мала сярод іх вернікаў."},{"id":89,"translation":"І вось прыйшло да іх Пісанне ад Аллага, які пацвярджае тое, што ўжо ёсць у іх. Раней яны прасілі перамогі над тымі, хто не верыць, а калі прыйшло да іх вядомае ім, дык яны самі не паверылі. Няхай жа будзе праклён Аллага над нявернікамі."},{"id":90,"translation":"Ліхое тое, што набылі яны ў мену на свае душы, не паверыўшы ў тое, што паслаў Аллаг, зайздросцячы таму, што Аллаг даруе з шчод¬расці Сваёй таму з рабоў Сваіх, каму пажадае. І яны наклікалі на сябе дубальтовы гнеў. Нявернікаў чакае зневажальнае пакаранне."},{"id":91,"translation":"І калі кажуць ім: «Паверце ў тое, што паслаў Аллаг!» – яны ад¬казваюць: «Мы верым у тое, што паслана нам». Але яны адмаўляюць тое, што прыйшло пасля таго і што яно – праўда, якая пацвярджае тое, што ў іх. Скажы: «Чаму ж вы раней забівалі прарокаў Аллага, калі вы з’яўляецеся вернікамі?»"},{"id":92,"translation":"да вас ужо прыходзіў Муса з выразнымі знакамі, але, калі не было яго з вамі, вы ўзялі сабе [для пакланення] цяляці. Вы прыгня¬тальнікі."},{"id":93,"translation":"І калі Мы з вамі склалі запавет і ўзнялі над вамі гару:\n«Моцна трымайцеся таго, што Мы вам даравалі» – дык вы адказалі: «Слухаем ды не падпарадкоўваемся!» Праз няверу ў іхных сэрцах з’явілася любоў да цяляці. Скажы:\n«Нядобра тое, што загадвае вам гэтакая вашая вера, калі вы з’яўляецеся вернікамі»."},{"id":94,"translation":"Скажы: «Калі наступнае жыццё прыгатаванае Аллагам толькі для вас, а не для іншых людзей, дык пажадайце сабе сканання, калі вы праўдзівыя»."},{"id":95,"translation":"Але яны ніколі не пажадаюць сабе гэтага праз тое, што рабілі іхныя рукі. Аллаг ведае пра непакорлівых."},{"id":96,"translation":"Ты ўбачыш, што яны мацней за іншых людзей імкнуцца да жыцця, нават больш за паганых. Кожны з іх жадаў бы пражыць тысячу гадоў. Але нават такое жыццё не падаліла б іх ад пакарання. Бо Аллаг бачыць тое, што яны робяць."},{"id":97,"translation":"Скажы: «Хто з’яўляецца ворагам джыбрылю?» – а гэта менавіта ён па волі Аллага адкрыў [Каран] твайму сэрцу ў пацверджанне праўдзівасці таго, што было раней за цябе, як просты шлях і добрую вестку для вернікаў."},{"id":98,"translation":"Калі хто з’яўляецца ворагам Аллагу, Ягоным анёлам, Ягоным пасланцам, джыбрылю і Мікаілю, дык, сапраўды, Аллаг – вораг нявернікаў."},{"id":99,"translation":"Мы паслалі табе выразныя знакі, і толькі прыгнятальнікі не вераць у іх."},{"id":100,"translation":" І кожны раз, калі [юдэі] складаюць запавет з Аллагам, частка з іх яго парушае. Большасць з іх не верыць."},{"id":101,"translation":" І калі прыходзіў да іх пасланец ад Аллага, які пацверджаў праўдзівасць таго, што ўжо было ў іх, дык частка тых, каму дадзена Пісанне, пярэчыла Пісанню Аллага, быццам яны не ведалі."},{"id":102,"translation":" Яны пайшлі за тым, што шатаны распавядалі ў часы ўладарання Сулеймана. Сулейман не быў нявернікам, але нявернікам былі шатаны. Яны навучылі людзей чараўніцтву, а таксама таму, што было паслана двум анёлам у Вавілоне: Гаруту і Маруту. Але яны не пачыналі вучыць нікога, не сказаўшы спачатку: «Мы – толькі спакуснікі. Таму не будзь нявернікам». Але людзі навучыліся ў іх, як разлучыць мужа з ягонаю жонкаю. Яны не рабілі шкоды нікому, апроч як з дазволу Аллага, ды і вучыліся таму, што прыносіла ім самім шкоду заміж карысці. Але ж гэтыя людзі ведалі, што ў таго, хто набыў гэта, няма долі ў наступным жыцці. Агідным з’яўляецца тое, што набылі яны за свае душы. Калі б толькі яны ведалі!"},{"id":103,"translation":" Калі б яны паверылі і былі збожныя, дык узнагароджанне ад Аллага было б для іх найлепшым. Калі б толькі яны ведалі!"},{"id":104,"translation":"о вы, якія паверылі! Не кажыце Прароку:\n«Клапаціся пра нас», а кажыце: «зірні на нас» – і слухайце. Нявернікаў чакае пакутлівае пакаранне."},{"id":105,"translation":" Не жадаюць нявернікі з людзей Пісання і пагане, каб вам пасылалася дабро ад вашага Госпада. Але Аллаг абірае для Сваёй літасці, каго пажадае, і Аллаг – Уладар вялікае шчодрасці."},{"id":106,"translation":" Мы не скасоўваем і не дазваляем забыць ніводнага з нашых аятов, не падмяніўшы яго лепшым альбо роўным яму. Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":107,"translation":" Няўжо ты не ведаеш, што Аллагу належыць улада над нябёсамі і зямлёю і што няма ў вас, апроч Аллага, ні Абаронцы, ні Памагатага?"},{"id":108,"translation":" Альбо вы жадаеце прасіць у вашага Пасланца таго ж, што прасілі [юдэі] ў Мусы? Хто змяніў веру на няверу, той сышоў з простае дарогі."},{"id":109,"translation":" Пасля таго, як людзям Пісання стала зразумелая праўда, шмат хто з іх праз сваю зайздрасць жадае, каб вы адхінуліся ад сваёй веры. Прабачце ж іх і прабачце, пакуль Аллаг не пакажа свайго загаду. Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":110,"translation":" здзяйсняйце малітву, давайце закят. Усе тыя даброты, якія вы падрыхтавалі вашым душам, вы знойдзеце ў Аллага. Сапраўды, Аллаг бачыць тое, што вы робіце."},{"id":111,"translation":" Яны кажуць: «Ніхто не ўвойдзе ў рай, апроч юдэяў і хрысціян». ды гэта толькі іхныя мары, таму скажы: «Прывядзіце доказ гэтаму, калі вы з’яўляецеся праўдзівымі»."},{"id":112,"translation":" Не! Хто падпарадкуецца Аллагу, той і з’яўляецца праведнікам. На яго чакае ўзнагароджанне ад Госпада; такім, як ён, не будзе сполаху, і не будуць яны засмучаныя."},{"id":113,"translation":" юдэі кажуць: «Няма праўды ў хрысціян», а хрысціяне кажуць: «Няма праўды ў юдэяў». Але ўсе яны чытаюць Пісанне. Таксама і невукі кажуць словы, падобныя да гэтых. У дзень Адраджэння Аллаг рассудзіць паміж усімі імі тое, пра што яны спрачаліся."},{"id":114,"translation":" Хто можа быць няслушней за таго, хто забараняе згадваць імя Аллага ў Ягоных храмах, ды яшчэ і імкнецца іх разбурыць? Менавіта такім і не варта было б уваходзіць туды, апроч як са сполахам. Чакае на іх ганьба ў жыцці зямной і вялікае пакаранне ў наступным жыцці."},{"id":115,"translation":" Аллагу належыць усход і захад. Таму куды б вы не паварочаліся – паўсюль кібла (напрамак), якою Аллага задаволены. Сапраўды, Аллаг – Усеабдымны, Усеведаючы."},{"id":116,"translation":" Яны кажуць: «Аллаг узяў сабе дзіця». дык не, Ён Прыслаўны! Яму належаць тыя, хто на нябёсах і на зямлі, і ўсе Яму падпарадкоўваюцца."},{"id":117,"translation":" Творца нябёсаў і зямлі! Калі Ён вырашае нейкую справу, дык толькі кажа ёй: «Будзь!» – і яна паўстае."},{"id":118,"translation":" Невукі кажуць: «Чаму не пачне размаўляць з намі Аллаг, чаму не дасць нам знак?» Таксама і тыя, якія жылі раней, казалі словы, падобныя да гэтых. Падобнымі з’яўляюцца і іхныя сэрцы. Але ж Мы ўжо патлумачылі знакі для перакананых людзей."},{"id":119,"translation":" Сапраўды, Мы паслалі цябе засцерагальнікам і добрым веснікам праўды. Таму ты не будзеш адказваць за тых, хто апынецца ў пекле."},{"id":120,"translation":" юдэі і хрысціяне не будуць задаволеныя табою, пакуль ты не звернешся да іхнага верання. Скажы: «Толькі шлях Аллага – просты шлях!» Не патурай іхным жаданням пасля таго, як прыйшло да цябе веданне, бо тагды Аллаг не будзе табе ні Абаронцам, ні Памагатым."},{"id":121,"translation":" Тыя, каму даравалі Мы Пісанне і якія чытаюць яго так, як належыць – вось яны і вераць у яго! А хто не верыць у яго, той мецьме страты."},{"id":122,"translation":" о сыны Ісраіля! згадайце Маю ласку, якою Я вас надзяліў, калі ўзвышаў вас над жыхарамі светаў."},{"id":123,"translation":" Палохайцеся таго дня, калі адна душа не здолее дапамагчы іншай, калі не будзе прынята замены, калі не будзе карысці ад абароны, і калі не будзе памагатых."},{"id":124,"translation":" І калі Госпад выпрабоўваў Ібрагіма Сваімі словамі, той вытрымаў гэта. Аллаг сказаў: «Я зраблю цябе імамам для людзей». Той спытаў: «А маіх нашчадкаў?» Сказаў Аллаг: «Мой запавет не тычыцца прыгнятальнікаў»."},{"id":125,"translation":" Вось Мы зрабілі дом месцам сходу і абароны для людзей. Таму зрабіце месца Ібрагіма месцам малітвы! І мы наказалі Ібрагіму і Ісмаілю: «Трымайце дом Мой у чысціні для тых, хто будзе хадзіць вакол яго, заставацца ў ім і здзяйсняць там зямныя паклоны»."},{"id":126,"translation":" Вось Ібрагім сказаў: «Госпадзе! зрабі гэты край бяспечным і надзелі пладамі ягоных жыхароў, якія паверылі ў Аллага і ў Апошні дзень». Сказаў Аллаг: «А хто не паверыць, таму Я дазволю атрымліваць асалоду ад жыцця толькі нядоўгі час. А потым я ўкінуў яго ў вогненнае пакаранне – жахлівым жа ёсць гэты канец»."},{"id":127,"translation":" І вось Ібрагім з Ісмаілем заклалі аснову дома: «Госпадзе наш! Прымі ад нас, сапраўды, Ты – Усечуючы і Ўсеведаючы."},{"id":128,"translation":" Госпадзе наш! зрабі нас двума адданымі табе і зрабі з нашых нашчадкаў пакорны Табе народ. Пакажы нам месцы нашага пакланення. І прымі нашае каянне, сапраўды, Ты той, Хто прымае каянне, Міласэрны."},{"id":129,"translation":" Госпадзе наш! Пашлі Пасланца нашчадкам нашым, які прачытае ім Твае знакі, навучыць іх пісанню ды мудрасці, ачысціць іх. Сапраўды, Ты – Вялікі, Мудры»."},{"id":130,"translation":" Хто ж адхінаецца ад верання Ібрагіма, апроч легкадумнага невука? Мы абралі Ібрагіма ў зямным жыцці, а ў жыцці наступным ён будзе разам з праведнікамі."},{"id":131,"translation":" Калі Госпад сказаў яму: «Будзь пакорлівым Мне!» – той адказаў: «Я зрабіўся пакорлівым Госпаду светаў»."},{"id":132,"translation":" Ібрагім разам з Якубам наказвалі сваім сынам гэта: «о сыны мае! Сапраўды, Аллаг абраў для вас гэтае веранне. Таму не канайце, не зрабіўшыся пакорлівымі Яму»."},{"id":133,"translation":" Ці ж вы былі сведкамі таго, як падступіла да Якуба скананне, і як спытаў ён сыноў сваіх: «Каму вы будзеце пакланяцца пасля таго, як я пакіну вас?» Яны сказалі: «Мы будзем пакланяцца твайму Богу і Богу тваіх бацькоў – Ібрагіма, Ісмаіля і Ісхака, Богу Адзінаму! І мы – пакорлівыя Яму!»"},{"id":134,"translation":" Але ўжо прайшло гэта пакаленне. У іх будзе тое, што яны здабылі сабе, а ў вас будзе тое, што вы здабылі сабе. І вы не будзеце адказваць за тое, што яны рабілі."},{"id":135,"translation":" Кажуць: «зрабіцеся ж юдэямі ці хрысціянамі – і вы пойдзеце простым шляхам!» Скажы: «Не! Вызнаючымі веранне Ібрагіма-ханіфа, а ён не быў паганым!»"},{"id":136,"translation":" Скажыце: «Мы паверылі ў Аллага і ў тое, што паслана нам, і што паслана Ібрагіму, Ісмаілю, Ісхаку, Якубу і каленам з іхных нашчадкаў; у тое, што было дадзена Мусе, Ісе, у тое, што было дадзена прарокам ад іхнага Госпада. Мы не праводзім межы паміж імі, і Яму мы падпарадкоўваемся»."},{"id":137,"translation":" І калі яны вераць у тое, ува што верыце вы, дык яны ідуць простым шляхам. Але калі яны адхінаюцца, дык супярэчаць яму. Аллаг абароніць цябе ад іх, а Ён – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":138,"translation":" Фарба ад Аллага! Чыя фарба лепш фарбы ад Аллага? Таму мы пакланяемся Яму."},{"id":139,"translation":" Скажы: «Няўжо вы будзеце спрачацца з намі пра Аллага? Ён – наш і ваш Госпад, і нам – нашыя ўчынкі, а вам – вашыя ўчынкі. Таму мы шчырыя ў адданасці Яму»."},{"id":140,"translation":" Няўжо яны кажуць, што Ібрагім, Ісмаіль, Ісхак, Якуб і калена з іхных нашчадкаў былі юдэямі ці хрысціянамі? Скажы: «Вы лепш ведаеце альбо Аллаг?» Хто няслушнейшы за таго, хто схаваў сведчанне, дадзенае яму Аллагам? А Аллаг не абміне таго, што робіце вы!"},{"id":141,"translation":" Але ўжо прайшло гэта пакаленне. У іх будзе тое, што яны здабылі сабе, а ў вас будзе тое, што вы здабылі сабе. І вы не будзеце адказваць за тое, што рабілі яны."},{"id":142,"translation":" дурныя людзі скажуць: «Што адхінула іх ад кіблы, да якое яны вярталіся?» Скажы: «Аллагу належыць усход і захад, і вядзе Ён да простага шляху таго, каго пажадае»."},{"id":143,"translation":" Так Мы накіравалі вашу грамаду на сярэдні шлях, каб вы былі сведкамі для людзей, а Пасланец быў сведкам для вас. Папярэднюю кіблу мы зрабілі толькі для таго, каб даведацца, хто рушыць услед за Пасланцом, а хто адхінецца ад яго. Гэта было цяжкаю справаю, апроч як для тых, каго Аллаг павёў простым шляхам. Аллаг ніколі не зробіць марнаю вашую веру, бо Аллаг адназначна Спагадлівы і Міласэрны да людзей."},{"id":144,"translation":" Мы бачылі, як блукаў небам твой погляд. І мы накіравалі цябе да кіблы, якою ты будзеш задаволены. Павярні ж свой твар у бок забароненае Мячэці. І дзе б вы ні былі, паварочвайце твар свой менавіта ў гэты бок. Сапраўды, тыя, якім дадзена Пісанне, ведаюць, што гэта праўда ад іхнага Госпада. Аллаг не абміне таго, што вы робіце."},{"id":145,"translation":" Нават калі б Ты паказаў тым, каму дадзена Пісанне, усе магчымыя знакі, яны ўсё адно не пайшлі б за тваёй кіблаю; але і ты не пойдзеш за іхнай кіблаю, і адны з іх не пойдуць за кіблаю іншых. А калі ты накіруешся за іхнымі жаданнямі пасля таго, як прыйшло да цябе веданне, дык, сапраўды, будзеш адным з прыгнятальнікаў."},{"id":146,"translation":" Тыя, каму дадзена Пісанне, ведаюць яго [Мухаммада] таксама, як ведаюць сваіх сыноў. Частка з іх хавае праўду, і яны ведаюць пра гэта."},{"id":147,"translation":" Праўда – ад твайго Госпада! Таму не будзь сярод тых, хто вагаецца."},{"id":148,"translation":" для кожнае грамады – свой напрамак [малітвы]. Таму папярэджвайце адно аднаго ў добрых справах! І дзе б вы ні былі, Аллаг згуртуе вас усіх разам. Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":149,"translation":" І куды б ты не пайшоў, павярні свой твар у бок забароненае Мячэці. Сапраўды, гэта – праўда ад твайго Госпада. Аллаг не абміне таго, што робіце вы."},{"id":150,"translation":" І куды б ты не пайшоў, павярні свой твар у бок забароненае Мячэці. І дзе б вы ні былі, паварочвайце свае твары менавіта ў гэты бок, каб не было ў людзей – хіба толькі як у прыгнятальнікаў – доказу супраць вас. І не майце сполаху перад імі, а майце сполах перада Мною, каб Я давёў Сваю ласку да вас. Магчыма, вы пойдзеце простым шляхам."},{"id":151,"translation":" Так Мы паслалі да вас Пасланца з асяроддзя вас саміх. Ён чытае вам нашыя знакі, ачышчае вас, навучае вас Пісанню і мудрасці, а таксама навучае вас таму, чаго вы раней не ведалі."},{"id":152,"translation":" згадвайце Мяне, і Я буду згадваць вас. дзякуйце і не будзьце няўдзячнымі."},{"id":153,"translation":" о вы, якія паверылі! Шукайце дапамогі ў трыванні і малітве. Сапраўды, Аллаг разам з трывучымі."},{"id":154,"translation":" І не называйце нежывымі тых, хто загінуў на шляху Аллага. Не, яны жывыя, але вы не адчуваеце гэтага."},{"id":155,"translation":" Мы будзем выпрабоўваць вас сполахам, голадам, недахопам маёмасці, людзей і плёну. Распавядзі ж добрую вестку трывучым,"},{"id":156,"translation":" тым, якія, калі закране іх ліха, кажуць: «Мы належым Аллагу і да Яго мы вяртаемся»."},{"id":157,"translation":" Ці маюць яны блаславенне і літасць ад іхнага Госпада, і яны ідуць простым шляхам."},{"id":158,"translation":" Сапраўды, пагоркі ас-Сафа і аль-Марва – знакі Аллага. Хто здзяйсняе хаджж альбо ўмру ў дом Аллага, дык не будзе яму граху, калі ён будзе хадзіць паміж імі. І хто па сваёй волі здзяйсняе дабро, дык, Сапраўды, Аллаг – Удзячны, Усеведаючы."},{"id":159,"translation":" Сапраўды, тых, якія хаваюць пасланыя Намі выразныя знакі і просты шлях – пасля таго, як Мы патлумачылі гэта людзям у Пісанні – гэтакіх пракляне Аллаг і праклянуць тыя, якія праклінаюць."},{"id":160,"translation":" Але не тых, хто павініўся, выправіў зробленае і патлумачыў праўду. Я прыму іхнае каянне, бо Я – Прымаючы каянне, Міласэрны."},{"id":161,"translation":" Сапраўды, тыя, якія не паверылі і сканалі нявернікамі, будуць мець над сабою праклён Аллага, анёлаў і ўсіх людзей."},{"id":162,"translation":" Ён будзе векаістым. Не будзе палегчана іхнае пакаранне, і не будзе ім адтэрміноўкі."},{"id":163,"translation":" Ваш Бог – Бог Адзіны. Няма бога, апроч Яго, Літасцівага, Міласэрнага."},{"id":164,"translation":" Сапраўды, у стварэнні нябёсаў і зямлі; у адрозніванні дня і ночы; у караблі, што плыве морам, маючы ў сабе тое, што прыносіць карысць людзям; у вадзе, якую Аллаг паслаў з неба і якою адрадзіў зямлю пасля ейнага сканання, рассяліўшы там розных жывёлаў; у змене вятроў; у пакорлівай хмары, якая вісіць паміж небам і зямлёю, – ва ўсім гэтым знакі для людзей, якія разумеюць."},{"id":165,"translation":" Сярод людзей ёсць такія, якія прыпісваюць сутаварышаў Аллагу і любяць іх так, як любяць Аллага. Але тыя, якія паверылі, любяць Аллага яшчэ мацней! Калі б прыгнятальнікі, убачыўшы пакаранне, убачылі б яшчэ і тое, што ўся моц належыць менавіта Аллагу, і што Ён – суворы ў пакаранні."},{"id":166,"translation":" Калі тыя, за кім ішлі, адракуцца ад тых, хто за імі ішоў, і хто ўбачыць пакаранне, дык разарвуцца паміж імі сувязі."},{"id":167,"translation":" Скажуць тыя, якія ішлі за іншымі: «Калі б мы мелі магчымасць паварочацца, дык адракліся б ад іх так, як яны адракліся ад нас». Таму Аллаг пакажа ім іхныя ўчынкі, каб яны пашкадавалі. Але не выйдуць яны з агню – ніколі!"},{"id":168,"translation":" о людзі! Ежце тое дазволенае і добрае, што ёсць на зямлі, ды не ідзіце ўтроп шатана; сапраўды, ён – сапраўдны вораг для вас."},{"id":169,"translation":" Ён заклікае вас толькі да ліха і распусты і імкнецца, каб вы казалі пра Аллага тое, чаго не ведаеце."},{"id":170,"translation":" І калі кажуць ім: «Ідзіце за тым, што паслаў Аллаг!», – дык яны адказваюць: «Мы ідзём за тым, з чым знайшлі нашых бацькоў». А калі іхныя бацькі нічога не разумелі і не ішлі простым шляхам?"},{"id":171,"translation":" Нявернікі падобныя да таго, каго клічуць, а ён не чуе нічога, апроч крыку і ляманту. Глушцы, нямкі, невідушчыя! Нічога не разумеюць яны!"},{"id":172,"translation":" о вы, якія паверылі! Ежце тыя даброты, якімі Мы надзялілі вас, і дзякуйце Аллагу, калі вы пакланяецеся Яму."},{"id":173,"translation":" Сапраўды, Ён забараніў вам мерцвячыну, кроў, мяса свінні і тое, што прынесена ў ахвяру не дзеля Аллага. А калі хто быў вымуша- ны парушыць гэта, не здзяйсняючы няпослух і не злоўжываючы, няма таму граху. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":174,"translation":" Сапраўды, тыя, якія хаваюць з Пісання тое, што паслаў Аллаг і прадаюць гэта за мізэрную вартасць, вось яны і напаўняюць свае жываты агнём! Аллаг не будзе размаўляць з імі ў дзень Адраджэння і не ачысціць Ён іх. Чакае на іх пакутлівае пакаранне."},{"id":175,"translation":" Яны – тыя, хто прадаў просты шлях за аблуду, а пакаранне – за прабачэнне! Якое ж трыванне яны павінны мець перад агнём."},{"id":176,"translation":" Будзе менавіта так, бо Аллаг паслаў Пісанне ў праўдзе. Сапраўды, тыя, якія спрачаюцца пра Пісанне, апынуліся ў глыбокай супярэчнасці."},{"id":177,"translation":" Багабойнасць складаецца не ў тым, каб вы паварочвалі свае твары на ўсход ці на захад, але багабойны той, хто паверыў у Аллага, у Апошні дзень, у анёлаў, у Пісанні і ў прарокаў, хто аддае нават дарагую яму маёмасць – сваякам, сірацінам, бедакам, падарожнікам і тым, хто просіць яе; той, хто выдаткоўвае на вызваленне рабоў, хто здзяйсняе малітву, дае закят; тыя, якія выконваюць абяцанку, калі абяцаюць; якія маюць трыванне ў галечы, у хваробе і ў былыя часы. Менавіта такія з’яўляюцца праведнікамі, і такія з’яўляюцца збожнымі."},{"id":178,"translation":" о вы, якія паверылі! Усталяваная для вас помста за забітых: вольны – за вольнага, раб – за раба, жанчына – за жанчыну. Калі даруе забойцу ягоны брат [у веры], дык няхай той робіць па звычаі і сплаціць яму належны выкуп. Гэта палёгка і літасць ад вашага Госпада. На таго ж, хто і пасля гэтага парушыць межы, чакае пакутлівае пакаранне!"},{"id":179,"translation":" Помста ратуе вашае жыццё, о вы, адораныя розумам! Магчыма, вы будзеце збожныя."},{"id":180,"translation":" Калі прыйдзе скананне да каго-небудзь з вас, а ён пакіне нейкае дабро, дык вам загадана скласці адпіс для бацькоў і блізкіх сваякоў – згодна звычаю. Гэта – абавязак для збожных!"},{"id":181,"translation":" А калі хто-небудзь зменіць адпіс пасля таго, як ён пачуў яго, дык гэты грэх падзе толькі на тых, хто змяняў яго. Сапраўды, Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":182,"translation":" А хто палохаецца, што адказальнiк зробіць памылку ці зробіць грэх, і выправіць [адпіс] дзеля міру паміж спадчыннікамі, дык не будзе яму граху. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":183,"translation":" о вы, якія паверылі! Усталяваны для вас пост – таксама, як ён быў усталяваны для тых, якія жылі раней за вас. Магчыма, будзеце вы збожныя."},{"id":184,"translation":" Ён усталяваны на пэўную колькасць дзён. А калі хто з вас захварэе, ці будзе ў шляху, дык няхай посціць такую ж колькасць дзён у іншы час. А тым, для каго гэта цяжка, варта дзеля збавення пажывіць бедака. А хто па волі сваёй робіць дабро, дык гэта лепш для яго. Але пост лепш для вас – калі б вы толькі ведалі."},{"id":185,"translation":" Рамадан з’яўляецца месяцам, падчас якога быў пасланы Каран – просты шлях для людзей, выразныя знакі простага шляху і адрознівання. Калі для каго-небудзь з вас наступіць гэты месяц, дык няхай ён праводзіць яго ў посце. А калі ён захварэе ці будзе на шляху, дык няхай посціць столькі жа дзён у іншы час. Аллаг жадае вам палягчэння, а не цяжкасці; даводзьце ж да канчатку дні посту і ўзвялічвайце Аллага за тое, што Ён паказаў для вас просты шлях; магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":186,"translation":" І калі рабы Мае пытаюцца ў цябе пра Мяне, дык Я блізкі і Я адказваю на заклікі таго, хто кліча Мяне. Няхай жа і яны адказваюць Мне і вераць у Мяне – магчыма, пойдуць яны правільным шляхам."},{"id":187,"translation":" Вам дазволена ўваходзіць да вашых жонак у ночы посту. Яны – як адзенне для вас, а вы – як адзенне для іх. даведаўся Аллаг, што вы абмяжоўваеце сябе, таму Ён прыняў вашае каянне і дараваў вам. Таму яднайцеся з імі і імкніцеся да таго, што ўсталяваў для вас Аллаг; ежце і піце, пакуль не здолееце адрозніць белую нітку ад чорнае ніткі – да світання. А потым нанова пасціце да ночы. Не яднайцеся з жонкамі ў тыя ночы, калі знаходзіцеся ў мячэцях. Гэта абмежаванні Аллага, таму не набліжайцеся да іх! Вось так Аллаг тлумачыць людзям свае знакі – магчыма, будуць яны збожнымі."},{"id":188,"translation":" Не жарыце незаконна маёмасці адно аднаго і не падкупляйце суддзяў, каб свядома, шляхам граху, прысабечыць частку маёмасці іншых людзей."},{"id":189,"translation":" Цябе пытаюць пра малады месяц. Скажы: «Ён вызначае час для людзей і для здзяйснення хаджжу». Багабойнасць жа заключаецца не ў тым, каб уваходзіць у хаты праз тыльныя дзверы; але багабойным з’яўляецца той, хто з’яўляецца збожным. Таму заходзьце ў хаты праз іхныя дзверы і палохайцеся Аллага – магчыма, будзеце мець поспех."},{"id":190,"translation":" І змагацца на шляху Аллага супраць тых, хто змагаецца супраць вас. Але не выяўляйце непрыхільнасці пры гэтым, бо, Сапраўды, Аллаг не любіць тых, хто выяўляе непрыхільнасць."},{"id":191,"translation":" забівайце іх паўсюль, дзе знойдзеце, выганіце іх адтуль, адкуль яны выгналі вас. Калатня горш за забойства! Але не пачынайце зма-гання з імі ў забароненай Мячэці, пакуль яны не пачнуць там змагання супраць вас, тагды забівайце іх! Гэта адплата нявернікам."},{"id":192,"translation":" І калі яны спыняцца, дык Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":193,"translation":" змагайцеся супраць іх, пакуль не знікне калатня, і вера не будзе належыць Аллагу. Але калі яны спыняцца, дык няхай не будзе непрыхільнасці, апроч як супраць прыгнятальнікаў."},{"id":194,"translation":" забаронены месяц – за забаронены месяц. Парушэнне забаронаў патрабуе помсты! Калі нехта выявіць непрыхільнасць да вас, дык вы выявіце непрыхільнасць да яго таксама, як ён выяўляў непрыхільнасць да вас. Палохайцеся Аллага і ведайце, што Аллаг – са збожнымі."},{"id":195,"translation":" Ахвяруйце на шляху Аллага і не ідзіце праз рукі свае да гібелі! І рабіце дабро; Сапраўды, Аллаг любіць тых, хто робіць дабро."},{"id":196,"translation":" заканчвайце хаджж і ўмру дзеля Аллага. Калі вам перашкаджаюць, дык прынясіце ў ахвяру тое, што здолееце, але не галіце сваіх галоў, пакуль ахвяра не дасягне месца ахвяры. А калі хто з вас хворы альбо мае рану на галаве, дык няхай дзеля водкупу посціць, дае міласціну, ці ахвяруе. Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы, дык таму, хто злучае ўмру з хаджжем, трэба ахвяраваць тое, што здолее. А хто не мае магчымасці зрабіць гэта, дык няхай падчас хаджжу посціць тры дні і сем дзён пасля вяртання з хаджжу – усяго дзесяць. Гэта для тых, чыя сям’я не жыве каля забароненае мячэці. Таму палохайцеся Аллага і ведайце, што Аллаг суворы ў пакаранні!"},{"id":197,"translation":" Хаджж – у вядомыя месяцы. І хто вырашыў здзейсніць хаджж, той няхай не ўваходзіць да жанчын, няхай не здзяйсняе граху і няхай не спрачаецца падчас хаджжу. Аллаг ведае пра тое дабро, якое вы здзяйсняеце. запасіцеся ж у дарогу, сапраўды, найлепшы запас – гэта збожнасць. Таму будзьце збожнымі, о вы, адораныя розумам."},{"id":198,"translation":" Не будзе вам граху, калі ў гэты час вы будзеце шукаць шчодрасці вашага Госпада. А калі вы паварочаецеся з Арафата, дык згадвайце Аллага ў забароненым месцы. згадвайце Яго, бо Ён паказаў вам просты шлях, тагды як раней вы былі тымі, хто заблукаў."},{"id":199,"translation":" далей ідзіце туды, куды ішлі іншыя людзі. Прасіце прабачэння ў Аллага, Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":200,"translation":" Калі выканаеце неабходныя наказы, дык згадвайце Аллага так, як вы згадваеце вашых бацькоў, альбо яшчэ мацней. І ёсць сярод людзей такія, якія кажуць: «Госпадзе наш! даруй нам у зямным жыцці!» Такія не будуць мець долі ў наступным жыцці."},{"id":201,"translation":" Сярод іх ёсць і такія, якія кажуць: «Госпадзе наш! даруй нам найлепшае ў зямной жыцці і даруй нам найлепшае ў наступнай жыцці! І выратуй нас ад пякельнага пакарання»."},{"id":202,"translation":" Яны і будуць мець долю – за тое, што рабілі яны. Аллаг хуткі ў адплаце."},{"id":203,"translation":" згадвайце ж Аллага [ў даліне Міна] ў пэўныя дні. А хто спяшаецца і зробіць гэта за два дні, таму не будзе граху. І хто затрымаецца, дык і яму не будзе граху. Гэта для збожных. Таму палохайцеся Аллага і ведайце, што каля Яго вы будзеце сабраныя."},{"id":204,"translation":" Ёсць сярод людзей такі, чые размовы пра зямное жыццё выклікаюць тваё здзіўленне. Ён заклікае Аллага быць сведкам таго, што ў ягоным сэрцы, тагды як ён з’яўляецца ўпартым ворагам тваім."},{"id":205,"translation":" І калі ён адхінаецца, дык спяшаецца сеяць ганьбу на зямлі, знішчаць пасевы і нашчадкаў. Але Аллаг не любіць прыгнятальнікаў."},{"id":206,"translation":" Калі яму кажуць: «Палохайся Аллага!» – тое ганарлівасць вядзе яго да граху. дастаткова яму будзе пекла. Агіднае ж гэта месца для адпачынку."},{"id":207,"translation":" Сярод людзей ёсць і такі, які прадае сваю душу, імкнучыся задаволіць Аллага. Аллаг – Спагадлівы да Сваіх рабоў."},{"id":208,"translation":" о вы, якія паверылі. Будзьце пакорлівыя Аллагу ва ўсім і не ідзіце ўтроп шатана. Сапраўды, ён для вас – сапраўдны вораг."},{"id":209,"translation":" А калі адступіцеся – пасля таго, як прыйшлі да вас выразныя знакі, дык ведайце, што Аллаг – Вялікі, Мудры."},{"id":210,"translation":" Няўжо яны чакаюць чагосьці іншага, а не таго, што Аллаг прыйдзе да іх у цені хмараў разам з анёламі? Гэтая справа ўжо вырашаная, а ўсе справы вяртаюцца да Аллага."},{"id":211,"translation":" Спытай жа сыноў Ісраіля, колькі выразных знакаў Мы далі ім! А калі хто прамяняе ласку Аллага пасля таго, як яна прыйшла да яго, дык Аллаг – суворы ў пакаранні!"},{"id":212,"translation":" зямное жыццё ўяўляецца выдатным для нявернікаў, і яны кпяць з тых, якія паверылі. Але ў дзень Адраджэння збожныя будуць вышэй за іх. Аллаг даруе, каму пажадае – без адплаты за гэта."},{"id":213,"translation":" Людзі былі адзінаю грамадою. Аллаг паслаў прарокаў веснікамі і засцерагальнікамі і паслаў разам з імі Пісанні ў праўдзе для таго, каб яны разважылі паміж людзьмі тое, пра што яны спрачаліся. І не было спрэчак, апроч як паміж тымі, каму былі падараваныя выразныя знакі і якія былі няслушныя адно да аднаго. Таму Аллаг павёў простым шляхам тых, якія паверылі, да праўды, пра якую тыя спрачаліся з Ягонага дазволу. Аллаг паказвае просты шлях таму, каму пажадае."},{"id":214,"translation":" Ці ж вы лічылі, што ўвойдзеце ў рай, не выпрабаваўшы таго, што здаралася з вашымі папярэднікамі? Галеча, хваробы і розныя хваляванні паразілі іх так, што Пасланец і тыя, якія паверылі разам з ім, казалі: «Калі прыйдзе дапамога ад Аллага?» Так! Сапраўды, дапамога ад Аллага ўжо блізка."},{"id":215,"translation":" Цябе пытаюцца пра тое, што неабходна ахвяраваць. Скажы: «Што б вы ні ахвяравалі, яно павінна дастацца бацькам, сваякам, сірацінам, бедакам і падарожнікам. І якое дабро вы не рабілі б, Сапраўды, Аллаг ведае пра гэта»."},{"id":216,"translation":" Вашым абавязкам усталявана змаганне, тагды як вы ненавідзеце яго. Магчыма, тое, што вам праціўна – дабро для вас. А, магчыма, тое, што вам прыемна – ліха для вас. Аллаг ведае, а вы не ведаеце."},{"id":217,"translation":" Цябе пытаюць пра змаганне падчас забароненага месяца. Скажы: «змаганне ў гэты час – вялікі грэх. Але збіваць іншых са шляху Аллага, не верыць у Яго, у забароненую Мячэць, выганяць адтуль людзей – яшчэ большы грэх перад Аллагам. Калатня – большы грэх, ніж змаганне. Таму яны не спыняць змаганне супраць вас да таго часу, пакуль, калі здолеюць, не адцягнуць вас ад вашае рэлігіі. А калі хто з вас адступіць ад сваёй веры і сканае нявернікам, дык марнымі зробяцца ягоныя ўчынкі ў зямным жыцці і жыцці наступным. Такія будуць жыхарамі агню – і будуць яны там павек!»"},{"id":218,"translation":" Сапраўды, тыя, якія паверылі, якія перабраліся і змагаліся на шляху Аллага, спадзяюцца на літасць Аллага. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":219,"translation":" Цябе пытаюць пра віно і азардоўныя гульні. Скажы: «Гэта ўсё – вялікі грэх, але і пэўная карысць для людзей. Але грэх ад іх больш за карысць!» Цябе пытаюць пра тое, што неабходна ахвяраваць. Скажы: «Лішак!» Вось так Аллаг тлумачыць вам знакі. Магчыма, вы разважыце"},{"id":220,"translation":" пра цяперашняе жыццё і наступнае. Пытаюць цябе пра сірацінаў. Скажы: «Рабіць ім карысць – дабро. А калі вы сумясціце свае і іхныя справы, дык яны – вашыя браты». Але Аллаг адрознівае таго, хто ўчыняе нелад ад таго, хто робіць дабро. Калі б Аллаг пажадаў, дык абцяжарыў бы вашае становішча. Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":221,"translation":" Не бярыце шлюб з паганкамі, пакуль яны не павераць. Сапраўды, прыгонная верніца лепш за паганку, нават калі тая і спадабалася вам. І не бярыце шлюб з паганцамі, пакуль яны не павераць. На самой справе, прыгонны вернік лепш за паганіна, нават калі той і спадабаўся вам. Яны клічуць вас да агню, а Аллаг заклікае вас у рай і прабачэнне з Ягонага дазволу. Ён тлумачыць людзям свае знакі. Магчыма, задумаюцца яны."},{"id":222,"translation":" Цябе пытаюць пра аплавы. Скажы: «Яны робяць пакуты. Таму не дакранайцеся да жанчын падчас іхных аплаваў. Пазбягайце зносін з імі, пакуль яны не ачысцяцца. А калі яны ачысцяцца, дык прыходзьце да іх так, як загадаў вам Аллаг». Сапраўды, Аллаг любіць тых, якія вінавацяцца, любіць тых, якія ачышчаюцца."},{"id":223,"translation":" Вашыя жонкі – быццам ніва для вас. Прыходзьце да іх, як пажадаеце, але няхай гэтаму папярэднічаюць вашыя добрыя справы. Палохайцеся Аллага і ведайце, што вы сустрэнецеся з Ім. Уцеш жа вернікаў."},{"id":224,"translation":" Няхай не будуць вашыя клятвы Аллагам перашкодаю для вашае праведнасці, збожнасці і таму, каб вы ўсталёўвалі мір паміж людзьмі. Аллаг – Усечуючы і Ўсеведаючы."},{"id":225,"translation":" Аллаг не будзе караць вас за клятвы без намеру. Але Ён будзе караць вас за тое, што набылі сабе вашыя сэрцы. Аллаг – Прабачаючы, Стрымалы."},{"id":226,"translation":" А калі хто пакляўся не набліжацца да сваіх жонак, дык няхай чакае чатыры месяцы. Але калі ён раздумаецца, дык Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":227,"translation":" Калі ўсё ж вырашыць разжаніцца, дык Аллаг – Усечуючы і Ўсеведаючы."},{"id":228,"translation":" Жонкі пасля разжэнства мусяць чакаць тры тэрміны аплаваў. Не дазваляецца ім хаваць тое, што Аллаг стварыў у іхным чэраве – калі яны вераць у Аллага і ў Апошні дзень. Калі ж іхныя мужчыны пажадаюць замірэння, дык на працягу гэтага часу яны маюць права паварочаць іх. Паводле звычаю жанчыны маюць такія правы, якія роўныя іхным абавязкам, хоць мужчыны і вышэй за іх у сваім становішчы. Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":229,"translation":" Разжэнства дазваляецца два разы. Пасля гэтага трэба альбо ўтрымаць жонку па звычаі, альбо адпусціць яе з мірам. Вам не дазволена прысвайваць нешта з падараванага ёй, хіба як вы абое палохаецеся, што не выканаеце абмежаванняў Аллага. А калі вы палохаецеся, што яны не выканаюць абмежаванняў Аллага, дык не будзе граху, калі яны выкупяць разжэнства. Вось такія абмежаванні Аллага, таму не парушайце іх! А тыя, якія парушаюць абмежаванні Аллага, вось яны і з’яўляюцца прыгнятальнікамі!"},{"id":230,"translation":" Калі ўсё ж ён разжэніцца з ёй у трэці раз, дык не здолее пабрацца з ёй нанова, пакуль яна не пабярэцца з кімсьці іншым. Калі ж той мужчына разжэніцца з ёй, дык не будзе жонцы і першаму мужу граху, калі яны паварочаюцца адно да аднаго і мецьмуць намер выконваць абмежаванні Аллага. Вось такія абмежаванні Аллага. Ён тлумачыць іх для разумных людзей!"},{"id":231,"translation":" І калі вы разжэньваецеся, і мінае адведзены для іх [жонак] час, дык альбо ўтрымлівайце іх паводле звычаю, альбо адпускайце іх паводле звычаю. Не ўтрымлівайце іх, спрабуючы нашкодзіць ім, злоўжываючы. А хто зробіць гэта, той будзе няслушным да самога сябе. Не ператварайце знакі Аллага ў жарт! І згадайце ласку Аллага да вас, а таксама тое, што Ён паслаў вам з Пісання і мудрасці, каб навучаць вас. Таму палохайцеся Аллага і ведайце, што Аллаг ведае пра кожную рэч."},{"id":232,"translation":" І калі вы разжэньваецеся, і мінае адведзены для іх [жонак] час, дык не перашкаджайце ім браць шлюб са сваімі ранейшымі мужамі, калі яны дамовіліся паміж сабою па звычаі. Такое навучэнне для таго з вас, хто паверыў у Аллага і ў апошні дзень. Гэта лепш і чысцей для вас. Аллаг ведае, а вы не ведаеце."},{"id":233,"translation":" Маці прымеюць жывіць дзяцей сваім малаком два поўных гады, калі яны жадаюць давесці да канца гэта харчаванне. Бацька мусіць забяспечваць маці дзіцяці харчаваннем і адзеннем у адпаведнасці са звычаем. Ніводнаму чалавеку не належыць больш за тое, што ён прымее вытрымаць. Нельга рабіць шкоду маці за ейнае дзіцяці, а таксама бацьку за ягонае дзіцяці. Такія ж абавязкі мае і нашчадак. А калі бацькі пажадаюць адняць дзіця [ад грудзёў] па ўзаемнай згодзе і парадзе, дык не будзе ім граху. А калі яны пажадаюць згадзіць карміцелек для сваіх дзяцей, дык не будзе бацькам граху, калі яны сплацяць ім у адпаведнасці са звычаем. Таму палохайцеся Аллага і ведайце, што Аллаг бачыць тое, што вы робіце."},{"id":234,"translation":" Калі хто-небудзь з вас сканае і пакіне пасля сябе жонак, дык няхай чакаюць яны чатыры месяцы і яшчэ дзесяць дзён. А калі пройдзе пэўны для іх час, дык не будзе граху, калі яны зробяць тое, што пажадаюць, у адпаведнасці са звычаем. Аллагу вядома тое, што вы робіце."},{"id":235,"translation":" Не будзе вам граху, калі вы прапануеце гэтым жанчынам сватанне альбо ж схаваеце гэта ў сваіх душах. Але Аллаг ведае, што вы ўсё адно будзеце згадваць пра іх. Але нічога не абяцайце ім таемна, а кажы- це ім толькі належныя словы. І не намагайцеся пабрацца шлюбам, пакуль не пройдзе ўсталяваны час. І ведайце, што Аллаг ведае тое, што ў вашых душах, таму пільнуйцеся Яго. І ведайце, што Аллаг – Прабачаючы, Стрымалы."},{"id":236,"translation":" Не будзе вам граху, калі вы разжэніцеся, не крануўшы іх [жонак] і не ўсталяваўшы належны ім водкуп. Але ўсё адно дайце ўзнагароджанне ім – заможны ў меру сваіх магчымасцяў, а незаможны – у меру сваіх, згодна са звычаем, так, як і належыць зрабіць гэта праведным людзям."},{"id":237,"translation":" Калі ж вы разжаніліся з імі раней таго, як вы закранулі іх, але пасля таго, як усталявалі належны ім водкуп, дык аддайце ім палову таго, што належыць ім – хіба як яны даруюць вам гэта ці даруе той, у чыіх руках знаходзіцца шлюбная ўгода. А калі вы прабачце, дык гэта будзе бліжэй да збожнасці. Не забывайце і пра шчодрасць, якая павінна быць паміж вамі. Сапраўды, Аллаг бачыць тое, што вы робіце."},{"id":238,"translation":" здзяйсняйце малітвы належным чынам і, асабліва, сярэднюю малітву. Стойце перад Аллагам ціхмянымі!"},{"id":239,"translation":" А калі палохаецеся [ворага], дык здзяйсняйце малітву пешшу альбо вярхом. Калі ж апыняцеся ў бяспецы, дык згадвайце Аллага так, як Ён навучыў вас таму, чаго вы не ведалі раней."},{"id":240,"translation":" Калі хто-небудзь з вас сканае і пакіне жонак пасля сябе, дык перад гэтым ён мусіць наказаць, каб жонак трымалі ў іхных дамах яшчэ год і не выганялі. Калі ж яны пойдуць самі і зробяць, паводле звычаю, тое, што пажадаюць, дык не будзе вам граху за ўсё гэта. Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":241,"translation":" Жонак пасля разжэнства варта належным чынам забяспечваць – як і належыць збожным людзям."},{"id":242,"translation":" Вось так Аллаг тлумачыць вам Свае знакі – магчыма, вы зразумееце."},{"id":243,"translation":" Няўжо ты не бачыў тых, якія палохаліся смерці і пакінулі свае хаты, хоць іх былі тысячы? Таму Аллаг сказаў ім: «Сканайце!» – а потым адрадзіў. Сапраўды, Аллаг – Уладар вялікае ласкі для людзей, аднак большасць людзей няўдзячныя."},{"id":244,"translation":" змагайцеся ж на шляху Аллага і ведайце, што Аллаг – Усечуючы, Усебачачы."},{"id":245,"translation":" Калі хто дасць Аллагу добрую пазыку, дык Ён павялічыць яе ў шмат разоў. Аллаг утрымлівае і шчодра надзяляе і да Яго паварочаецеся вы."},{"id":246,"translation":" Ці не ведаеш ты пра магнатаў – сыноў Ісраіля пасля Мусы? Яны сказалі прароку свайму: «Усталюй над намі караля для таго, каб мы змагаліся на шляху Аллага!» Адказаў той: «А ці не будзе так, што змаганне зробяць вашым абавязкам, але вы не станеце да змагання?» Тыя сказалі: «А чаго б нам не змагацца на шляху Аллага, калі выгналі нас з нашых хатаў і разлучылі з дзецьмі нашымі?» І вось, калі змаганне ўсталявалі іхным абавязкам, усе яны адхінуліся, апроч нязначнае колькасці людзей. Аллаг ведае прыгнятальнікаў."},{"id":247,"translation":" Іхны Прарок сказаў ім: «Сапраўды, Аллаг прызначыў вашым каралём Талюта». Тыя адказалі: «Як жа можа быць у яго ўлада над намі, калі мы маем на гэта больш за яго правоў – бо няма ў яго належнага становішча?!» Прарок сказаў: «Сапраўды, Аллаг аддаў яму перавагу перад вамі і дараваў яму веліч у ведах і ў целе. І Аллаг даруе ўладу ад Сябе таму, каму пажадае. Аллаг – Усеабдымны, Усеведаючы»."},{"id":248,"translation":" Іхны прарок сказаў ім: «Сапраўды, знакам ягонае ўлады будзе тое, што вам з’явіцца скрыня, дзе будзе супакой ад Госпада вашага. І будзе там тое, што пакінуў род Мусы і род Гаруна. Несці яе будуць анёлы. Вось гэта і будзе знакам для вас, калі вы з’яўляецеся вернікамі»."},{"id":249,"translation":" І калі выйшаў Талют разам са сваім войскам, дык сказаў: «Сапраўды, Аллаг будзе выпрабоўваць вас ракою. І хто будзе піць з яе, той не будзе са мною, але хто не паспрабуе яе, той будзе са мною, а таксама тыя, хто толькі зачэрпне жменю вады рукою». Але яны напіліся з яе вады, апроч нязначнае колькасці людзей. І калі ён і тыя, якія паверылі разам з ім, перасеклі яе, дык сказалі: «Не пераможам мы сёння джалюта і ягонае войска». Але тыя, якія былі перакананыя, што яны абавязкова сустрэнуцца з Аллагам, сказалі: «Колькі з дазволу Аллага нешматлікіх аддзелаў перамагалі аддзелы шматлікія!» Аллаг – з трывучымі."},{"id":250,"translation":" І калі яны з’явіліся перад джалютам і ягоным войскам, дык сказалі: «Госпадзе наш! Пашлі нам трывучасць і ўмацуй ступу нашу. дапамажы нам супраць нявернікаў»."},{"id":251,"translation":" І з дазволу Аллага яны разбілі іх! дауд забіў джалюта, і Аллаг дараваў яму ўладу і мудрасць і навучыў яго таму, чаму пажадаў. Калі б Аллаг не стрымліваў адных людзей іншымі, дык прыйшла б у разлад зямля. Але Аллаг – Уладар вялікае шчодрасці для светаў."},{"id":252,"translation":" Гэта знакі Аллага. Мы вымаўляем іх табе ў праўдзе. Сапраўды, ты – адзін з пасланцоў."},{"id":253,"translation":" Такімі ёсць пасланцы. Адным з іх мы аддалі перавагу над іншымі. Ёсць сярод іх такія, з якімі размаўляў Аллаг, а некаторых Ён уз- няў на [вышэйшыя] прыступкі. І Мы даравалі ясныя знакі Ісе, сыну Мар’ям, і Мы падтрымалі яго Святым духам. Калі б Аллаг пажадаў, дык тыя, што жылі пасля іх, не змагаліся б паміж сабою пасля таго, як прыйшлі да іх ясныя знакі. Але яны разышліся паміж сабою, і частка з іх паверыла, а частка не паверыла. Але калі б Аллаг пажадаў, яны не змагаліся б паміж сабою. Але Аллаг робіць тое, што пажадае."},{"id":254,"translation":" о вы, якія паверылі! Ахвяруйце з таго, чым Мы надзялілі вас, пакуль не прыйдзе дзень, калі не будзе ні гандлю, ні сяброўства, ні абароны. Нявернікі ж з’яўляюцца прыгнятальнікамі."},{"id":255,"translation":" Аллаг! Няма бога, апроч Яго – Жывога, Існага! Не тычыцца Яго ні дрымота, ні сон. Яму належыць тое, што на нябёсах і што на зямлі. Хто ж абароніць перад Ім без Ягонага дазволу? Ён ведае тое, што наперадзе іх, і тое, што ззаду іх. Яны ж нічога не спасцігаюць з Ягонага ведання, апроч таго, што Ён пажадае. Ягоны Пасад (Курсі) ахоплівае нябёсы і зямлю, а іхнае захаванне Яго не стамляе. І Ён – Усявышні, Вялікі."},{"id":256,"translation":" Няма прымусу да веры. Ужо адрозніваюцца просты шлях і аблуда! Хто не верыць у тагута, той ужо ўхапіў надзейную падставу, якая не парушыцца. Аллаг – Усечуючы і Ўсеведаючы."},{"id":257,"translation":" Аллаг – Абаронца тых, якія паверылі. Ён выводзіць іх з цемры да святла. А абаронца тых, якія не паверылі – тагуты. Яны вядуць іх ад святла да цемры. Таму яны з’яўляюцца жыхарамі агню і будуць яны там павек!"},{"id":258,"translation":" Ты не ведаеш таго, які спрачаўся з Ібрагімам адносна ягонага Госпада, бо Аллаг дараваў такому ўладу? Сказаў Ібрагім: «Госпад мой – Той, Хто даруе жыццё і скананне!» А той адказаў: «Я дам жыццё і скананне!» Тагды Ібрагім сказаў: «Сапраўды, Аллаг узнімае сонца з усходу. А ты ўзнімі яго з захаду». І стушаваўся той, які не верыў. Аллаг не вядзе простым шляхам прыгнятальнікаў."},{"id":259,"translation":" Ці таго, хто праходзіў над паселішчам, якое было разбурана да самага падмурка. Ён сказаў: «Як жа Аллаг адродзіць гэта ўсё пасля сканання?» Тагды Аллаг зрабіў яго самога нежывым на сто гадоў, а потым адрадзіў і сказаў: «Колькі ж ты там быў?» Той адказаў: «Я быў там дзень альбо частку дня». Аллаг сказаў: «Не! Ты быў там сто гадоў! зірні на сваю ежу і пітво – яны не зведалі зменаў. Але зірні на свайго асла. Мы абавязкова зробім цябе знакам для людзей. Таму зірні на косткі – як Мы збяром, а потым схаваем іх мясам». Калі зрабілася гэта зразумела яму, ён сказаў: «Я ведаю, што Аллаг здольны на кожную рэч»."},{"id":260,"translation":" І вось сказаў Ібрагім: «Госпадзе! Пакажы мне, як ты даруеш жыццё скананым». Той сказаў: «Хіба ж ты яшчэ не паверыў?» Ён адказаў: «Так, але ж трэба супакоіць сваё сэрца». Сказаў Аллаг: «Вазьмі чатырох птушак, зарэж іх, а потым вазьмі і пакладзі на кожнай гары частку з іх. Пасля гэтага пакліч іх – і яны з’явяцца перад табою, спяшаючыся. Ведай, што Аллаг – Велічны, Мудры»."},{"id":261,"translation":" Прыкладам тых, якія ахвяруюць сваю маёмасць на шляху Аллага, з’яўляецца зернетка, з якога вырасла сем каласкоў, а ў кожным каласку – сто зернеткаў. Аллаг дае больш таму, каму пажадае. Аллаг – Усеабдымны, Усеведаючы."},{"id":262,"translation":" Тыя, якія ахвяруюць на шляху Аллага і не суправаджаюць тое, што ахвяравалі, дакорам і абразаю, мецьмуць у свайго Госпада ўзнагароджанне. Няма сполаху ім і не будуць засмучаныя яны."},{"id":263,"translation":" добрае слова і прабачэнне лепш за міласціну, якая суправаджаецца абразаю. Аллаг – Багаты, Стрымалы."},{"id":264,"translation":" о вы, якія паверылі! Не псуйце вашае міласціны дакорам і абразаю, нібы той, хто выдаткаваў нейкую маёмасць на ахвяраванне дзеля таго, каб убачылі гэта людзі. Бо ён не паверыў у Аллага і Апошні дзень. Ягоным прыкладам з’яўляецца слізкая скала, пакрытая зямлёю. Але вось намачыў яе дождж, і скала засталася чыстаю. Няма ў іх ніякае моцы над тым, што яны атрымалі. Аллаг не вядзе простым шляхам нявернікаў."},{"id":265,"translation":" Прыкладам тых, якія выдаткоўваюць сваю маёмасць, імкнучыся да задаволенасці Аллага і пераконваючы саміх сябе, ёсць сад на пагорку. Калі абросіць яго дождж, дык удубальт прымножыцца ягоны плён. А калі не абросіць яго дождж, дык абросіць хоць бы імжа. Аллаг бачыць тое, што вы робіце."},{"id":266,"translation":" Няўжо хто-небудзь з вас жадае – калі будзе ў яго сад з пальмамі і вінаградня, дзе будуць цурчаць рэкі і будзе розны плён – каб кранула яго старасць, тагды як дзеці яшчэ будуць кволымі, а сам сад паб’е віхор, у якім гэты сад і згарыць? Вось так Аллаг тлумачыць вам знакі – магчыма, задумаецеся вы."},{"id":267,"translation":" о вы, якія паверылі! Ахвяруйце тыя даброты, якія вы атрымалі, а таксама тое, што Мы выгадавалі для вас з зямлі. Але не жадайце даваць у ахвяру дрэннае – тое, што вы і самі не ўзялі б, апроч як заплюшчыўшы вочы. І ведайце, што Аллаг – Багаты, Хвалімы."},{"id":268,"translation":" Шатан палохае вас галечаю і заклікае вас да распусты, а Аллаг абяцае вам прабачэнне ад Сябе і шчодры дар. Аллаг – Усеабдымны, Усеведаючы."},{"id":269,"translation":" Аллаг даруе мудрасць, каму пажадае, а каму падараваная мудрасць, таму падаравана вялікае дабро. Але згадваюць гэта толькі адораныя розумам."},{"id":270,"translation":" Што б вы не выдаткавалі як міласціну, альбо якую абяцанку вы не далі б, дык, сапраўды, Аллаг ведае пра гэта. Але прыгнятальнікам не будзе памагатых."},{"id":271,"translation":" Калі вы даяце міласціну адкрыта, дык яна з’яўляецца дабром. А калі вы хаваеце яе і даяце незаможным, якія жывуць у нястачы, дык гэта лепш для вас. Аллаг даруе вам вашыя некаторыя ліхія ўчынкі, і Аллагу вядома тое, што вы робіце."},{"id":272,"translation":" Не твой гэта абавязак весці іх простым шляхам. Гэта Аллаг вядзе простым шляхам таго, каго пажадае. А тое дабро, якое вы ахвяруеце – гэта ж для вас саміх. Ахвяруеце вы гэта, толькі імкнучыся да задавальнення Аллага. А за тое, што вы выдаткоўваеце, адгодзяць вам поўнасцю і не зробяць з вамі няслушна."},{"id":273,"translation":" Гэта для незаможных, якія затрымаліся на шляху Аллага, ці не прымеюць перасоўвацца зямлёю. Невук лічыць іх багатымі праз іхную сціпласць. Але ты даведаешся пра іх па іхных прыкметах: яны не патрабуюць у людзей настойліва. Пра тое, што ахвяруеце вы са свайго дабра, Аллаг ведае."},{"id":274,"translation":" Тыя, якія выдаткоўваюць сваю маёмасць як міласціну днём і ноччу, таемна і адкрыта, атрымаюць узнагароду ад іхнага Госпада. Няма сполаху для іх і не будуць яны засмучаныя."},{"id":275,"translation":" А тыя, якія жаруць ліхву, паўстануць толькі так, як тыя, каго сваім дакрананнем пабіў шатан. Гэта так, бо яны казалі: «Гандаль падобны на ліхвярства». І Аллаг дазволіў гандаль, але забараніў ліхвярства. А калі нехта пасля таго, як прыйшоў да яго наказ ад Госпада, супыніцца займацца гэтым, дык будзе даравана яму тое, што ўжо прайшло, і справа яго належыць Аллагу. А калі хто нанова пачне займацца гэтым, дык жыллём такіх будзе агонь. І будуць яны там павек!"},{"id":276,"translation":" Аллаг знішчае ліхвярства і памнажае міласціну. Аллаг не любіць кожнага няверніка і грэшніка."},{"id":277,"translation":" Сапраўды, тыя, якія паверылі, рабілі добрыя справы, здзяйснялі малітву і давалі закят, атрымаюць узнагароджанне ў іхнага Госпада. Няма сполаху ў ім, і не будуць засмучаныя яны"},{"id":278,"translation":" о вы, якія паверылі. Палохайцеся Аллага і адмоўцеся ад таго, што належыць вам як ліхва – калі вы вернікі."},{"id":279,"translation":" Калі ж вы не зробіце гэтага, дык вы будзеце ворагамі Аллагу і Ягонаму Пасланцу. А калі зробіце, дык мецьмяце сваё першае становішча. Не рабіце няслушна, тагды не зробяць няслушна з вамі."},{"id":280,"translation":" Калі [даўжнік] будзе ў цяжкім становішчы, дык пачакайце, пакуль ягонае становішча не палацвіцца. А калі вы прабачце яму гэта, зрабіўшы міласціну, дык гэта будзе лепей для вас, калі б вы толькі ведалі!"},{"id":281,"translation":" Палохайцеся таго дня, калі вы паварочаецеся да Аллага. Аддадуць кожнай душы спаўна за тое, што яна сабе набыла. І не зробяць з вамі няслушна."},{"id":282,"translation":" о вы, якія паверылі! Калі складаеце ўгоду пазыкі на пэўны тэрмін, дык запісвайце гэта. І няхай пісар запісвае гэта слушна. Няхай не адмаўляецца запісаць яго так, як навучыў Аллаг. Няхай піша, а той, хто атрымлівае пазыку, няхай дыктуе яму, і няхай палохаецца Аллага, і не паменьшае там нічога. А калі той, хто бярэ пазыку, дурны альбо кволы, ці не прымее дыктаваць, дык няхай дыктуе ягоны апекавальнік. Паклічце двух сведкаў з вашых мужчын. А калі не будзе двух мужчын, дык няхай будзе адзін мужчына і дзве жанчыны, якіх вы згодныя ўзяць у сведкі. Калі першая памыліцца, дык другая нагадае ёй. Няхай сведкі не адмаўляюцца, калі іх запрашаюць. І не грэбуйце запісваць угоду – малую альбо вялікую – з адзначэннем ейнага тэрміну. Так будзе слушней перад Аллагам, надзейней для сведчання і лепей для пазбягання сумневаў. Аднак, калі гэта будзе гандаль з разлікам гатоўкаю на месцы, дык не будзе вам граху, калі не запішаце гэтага. Але клічце сведкаў, калі складаеце паміж сабою гандлёвыя ўгоды. Нельга крыўдзіць ні пісара, ні сведкаў. А калі зробіце так, дык будзе вам грэх! І палохайцеся Аллага – Ён навучае вас! Аллаг ведае пра кожную рэч."},{"id":283,"translation":" А калі вы апыняцеся на шляху і не знойдзеце пісара, дык бярыце заклад, які можна ўзяць у рукі. І калі адзін з вас давярае іншаму, дык няхай той, каму нешта даверана, верне даверанае яму і няхай ён палохаецца Аллага, Госпада свайго. Не хавайце сведчання, а хто хавае яго, той у сваім сэрцы з’яўляецца грэшнікам. Аллаг ведае пра тое, што вы робіце."},{"id":284,"translation":" Аллагу належыць тое, што на нябёсах і на зямлі. Ці пакажаце тое, што ў вашых душах, ці схаваеце яго – Аллаг адплаціць вам. Ён даруе прабачэнне, каму пажадае, і карае, каго пажадае. Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":285,"translation":" Пасланец паверыў у тое, што паслана яму ад Ягонага Госпада, а разам з ім – вернікі. Усе паверылі ў Аллага, у Ягоных анёлаў, у Ягоныя кнігі, у Ягоных пасланцоў: «Мы не праводзім мяжы паміж пасланцамі». Яны кажуць: «Слухаем і Падпарадкоўваемся! даруй нам прабачэнне, Госпадзе наш, і да Цябе вяртанне»."},{"id":286,"translation":" Аллаг не патрабуе ад чалавека звыш ягонае магчымасці. за ім тое, што здабыў ён сабе, і супраць яго таксама тое, што здабыў ён сабе. «Госпадзе наш! Не карай нас за тое, на што мы забыліся альбо ў чым памыліліся. Госпадзе наш! Не ўскладай на нас цяжару, які Ты паклаў на тых, якія жылі раней за нас. І не ўскладай на нас таго, на што не хопіць моцы. Прабач нас, прабач нас і злітуйся над намі! Ты – Абаронца наш, таму дапамажы нам супраць нявернікаў!»"}]},{"id":3,"verses":[{"id":1,"translation":" Аліф. Лям. Мім."},{"id":2,"translation":" Аллаг! Няма бога, апроч Яго – Жывога, Існага."},{"id":3,"translation":" Ён паслаў табе Пісанне ў праўдзе, якое пацвярджае тое, што было раней; і Ён паслаў Таўрат і Інджыль"},{"id":4,"translation":" як просты шлях людзям. І паслаў Ён Адрозненне. Сапраўды, на тых, якія не вераць у знакі Аллага, чакае жорсткае пакаранне. Аллаг – Велічны, Уладар адплаты."},{"id":5,"translation":" Сапраўды, ад Аллага не схаваецца ніводная рэч – ні на зямлі, ні на небе."},{"id":6,"translation":" Ён – Той, Хто яшчэ ў зародку дорыць вам вашае аблічча, такое, якое пажадае. Няма бога, апроч Яго, а Ён – Велічны, Мудры."},{"id":7,"translation":" Ён – Той, Хто паслаў табе Пісанне. Ёсць у ім аяты, якія выкладзеныя зразумела, яны – маці Пісання. А іншыя маюць шмат значэнняў. Таму тыя, чые сэрцы адхіліліся ў бок, ідуць за шматзначным, імкнучыся да калатні і імкнучыся патлумачыць іх. Але іхнага тлумачэння не ведае ніхто, апроч Аллага. І ўмацаваныя ў ведах кажуць: «Мы верым у гэта. Усё яно – ад нашага Госпада». Але ж памятаюць гэта толькі адораныя розумам."},{"id":8,"translation":" «Госпадзе наш! Не адхіляй сэрцы пасля таго, як ты паказаў ім просты шлях. І даруй нам ад сябе літасць, сапраўды, Ты – даруючы."},{"id":9,"translation":" Госпадзе наш! Сапраўды, ты збярош людзей у той дзень, у якім няма сумневу». Сапраўды, Аллаг не парушае абяцанкі."},{"id":10,"translation":"Сапраўды, ні маёмасць, ні дзеці нічым не дапамогуць перад Аллагам тым, якія не паверылі, і такія будуць распалкаю для агню."},{"id":11,"translation":"Так здзяйсняў род Фараона і тыя, якія жылі раней за іх. Яны адкінулі нашыя знакі, і Аллаг скараў іх за іхныя грахі. Аллаг суворы ў пакаранні."},{"id":12,"translation":"Скажы тым, якія не вераць: «Вас пераадолеюць і збяруць у пекле». Агіднае ж гэта сховішча."},{"id":13,"translation":"знакам для вас было сутыкненне паміж двума аддзеламі. Адзін аддзел змагаўся на шляху Аллага, а другі складаўся з нявернікаў. Першыя бачылі на ўласныя вочы, што тыя ў два разы пераважаюць іх лікам. Няхай Аллаг даруе Сваю дапамогу, каму пажадае. Сапраўды, у гэтым – прыклад для тых, хто здольны бачыць."},{"id":14,"translation":"Людзям здаецца выдатнаю любоў да задавальненняў, якія прыносяць жанчыны, сыны, назапашаныя кінтары (вялікая колькасць) золата і срэбра, адборныя коні, худоба і пасевы. Такая ёсць часовая асалода зямнога жыцця, тагды як у Аллага – лепшае месца для вяртання."},{"id":15,"translation":"Скажы: «Распавесці вам пра тое, што лепш за гэтае? для тых, якія збожныя, у іхнага Госпада ёсць сады, дзе цурчаць рэкі і дзе яны будуць павек, а з імі – прачыстыя жонкі і ласка ад Аллага» А Аллаг бачыць рабоў,"},{"id":16,"translation":"якія кажуць: «Госпадзе наш! Сапраўды, мы паверылі. даруй нам нашыя грахі і выратуй нас ад вогненнага пакарання», –"},{"id":17,"translation":"трывучыя, праўдзівыя, ціхмяныя, якія даюць міласціну і просяць перад світаннем прабачэння."},{"id":18,"translation":"засведчыў Аллаг, што няма бога, апроч Яго, а таксама анёлы і надзеленыя веданнем. Ён падтрымлівае слушнасць, няма бога, апроч Яго, і Ён – Велічны, Мудры."},{"id":19,"translation":"Сапраўды, вера перад Аллагам – Іслам. Тыя, каму дадзена Пісанне, разышліся паміж сабою праз узаемную непрыхільнасць толькі пасля таго, як да іх прыйшло веданне. А калі хто не верыць у знакі Аллага, дык, Сапраўды, Аллаг – Хуткі ў разліку."},{"id":20,"translation":"Калі ж яны пачнуць спрачацца з табою, дык скажы: «Я падпарадкаваўся Аллагу разам з тымі, хто пайшоў за мною». І скажы тым, якім дадзена Пісанне, а таксама непісьменным: «Ці не падпарадкуецеся і вы?» І калі яны падпарадкуюцца, дык пойдуць шляхам простым. А калі адхінуцца, дык ты адказваеш толькі за тое, каб перадаць ім гэта. Аллаг бачыць рабоў,"},{"id":21,"translation":"якія не вераць у знакі Аллага і забіваюць прарокаў без права на тое, і забіваюць тых людзей, якія заклікаюць да слушнасці. Таму ўцеш іх пакутлівым пакараннем."},{"id":22,"translation":"Гэта тыя, чые ўчынкі будуць марнымі як у цяперашнім жыцці, дык і ў Наступным жыцці. І не будзе ў такіх памагатых."},{"id":23,"translation":"Хіба ты не бачыў тых, каму была дадзеная частка Пісання? Якіх заклікаюць да Пісання Аллага, каб судзіць паміж імі. Але некаторыя з іх адхінаюцца з агідаю."},{"id":24,"translation":"Гэта так, бо яны кажуць: «Агонь не закране нас, хіба што на лічаныя дні». Іх спакусіла ў іхнай веры тое, што яны прыдумлялі."},{"id":25,"translation":"А як жа будзе тагды, калі Мы збяром іх у дзень, у якім няма сумневу, і калі аддадуць кожнай душы поўнасцю за тое, што атрымала яна? І не зробяць з імі няслушна."},{"id":26,"translation":"Скажы: «о Аллаг! Уладар каралеўства! Ты даруеш уладу, каму пажадаеш, і пазбаўляеш улады, каго пажадаеш. Ты ўслаўляеш, каго пажадаеш, і зневажаеш, каго пажадаеш. У Тваёй уладзе карысць. Сапраўды, Ты над кожнай рэччу – Магутны."},{"id":27,"translation":"Ты павялічваеш ноч праз дзень, а дзень – праз ноч. І ты выводзіш жывое з нежывога, і выводзіш нежывое з жывога. Ты надзяляеш, каго пажадаеш – без адплаты за гэта»."},{"id":28,"translation":"Няхай вернікі не бяруць сабе за набліжаных нявернікаў заміж іншых вернікаў. А хто робіць гэта, той не мае ніякага дачынення да верання Аллага, хіба як вы сапраўды палохаецеся іх. Аллаг засцерагае вас ад Самога Сябе, і да Аллага – вяртанне."},{"id":29,"translation":"Скажы: «Ці вы схаваеце тое, што ў вашых сэрцах, альбо адкрыеце – Аллаг усё адно будзе ведаць гэта. Ён ведае тое, што на нябёсах і што на зямлі. Бо Аллаг здольны на кожную рэч»."},{"id":30,"translation":"У той дзень перад кожнаю душою ўстане дабро, якое здзейсніла яна, а таксама здзейсненае ёй ліха, і яна пажадае вялікае адлегласці паміж сабою ды ім. Аллаг засцерагае вас ад Самога Сябе, і Ён – Ласкавы да рабоў."},{"id":31,"translation":"Скажы: «Калі вы любіце Аллага, дык накіроўвайцеся за мною, і Аллаг будзе любіць вас і даруе вам вашыя грахі». Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":32,"translation":"Скажы: «Падпарадкоўвайцеся Аллагу і Пасланцу». ды калі яны адхінуцца, дык Аллаг не любіць нявернікаў."},{"id":33,"translation":"Сапраўды, Аллаг абраў Адама, Нуха, род Ібрагіма і род Імрана перад жыхарамі светаў."},{"id":34,"translation":"Адны з іх былі нашчадкамі іншых. Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":35,"translation":"І вось сказала жанчына з роду Імрана: «Госпадзе! Я дала абяцанку прысвяціць Табе тое, што знаходзіцца ў чэраве маім. Таму прымі ад мяне, бо, сапраўды, Ты – Усечуючы, Усеведаючы»."},{"id":36,"translation":"І калі яна нарадзіла, дык сказала: «Госпадзе! Я нарадзіла дзяўчынку». І Аллаг лепш ведаў, каго яна нарадзіла, бо хлопчык – не тое, што дзяўчынка. «Я назаву яе Мар’ям, і я шукаю ў цябе абароны для яе і ейных нашчадкаў ад каменаванага шатана»."},{"id":37,"translation":"Аллаг прыняў яе ласкава, найлепшым чынам выгадаваў яе і даручыў яе закарыі. Кожны раз, калі закарыя ўваходзіў у бажніцу, дзе была жанчына, знаходзіў каля яе ежу. А калі ён спытаў: «о Мар’ям! Адкуль гэта ў цябе? – дык яна сказала: «Гэта – ад Аллага! Сапраўды, Аллаг даруе таму, каму пажадае – без адплаты за гэта»."},{"id":38,"translation":"Тагды закарыя звярнуўся да Госпада: «Госпадзе! даруй мне ад сябе выдатных нашчадкаў, сапраўды, ты слухаеш заклікі да Цябе»."},{"id":39,"translation":"І вось, калі ён здзяйсняў малітву ў бажніцы, звярнуліся да Яго анёлы: «Аллаг даруе табе добрую вестку пра Ях’ю, які сцвердзіць слова ад Аллага, будзе наперадзе іншых, будзе стрыманым і будзе прарокам з ліку праведнікаў»."},{"id":40,"translation":"Сказаў той: «Госпадзе! Як жа можа быць у мяне хлопчык, калі я ўжо дасягнуў старасці, а жонка мая бясплённая?» [Анёл] сказаў: «Так будзе, бо Аллаг робіць так, як пажадае»."},{"id":41,"translation":"закарыя сказаў: «Госпадзе, дай мне знак!» Сказаў Госпад: «Будзе табе знакам тое, што ты не загутарыш з людзьмі тры дні, апроч як толькі знакамі. згадвай жа Госпада свайго чысцей і ўслаўляй Яго раніцай і ўвечары»."},{"id":42,"translation":"І сказалі анёлы: «о Мар’ям! Сапраўды, Аллаг абраў цябе і зрабіў прачыстаю. Ён абраў цябе перад жанчынамі ўсіх светаў."},{"id":43,"translation":"о Мар’ям! Будзь пакорліваю перад Госпадам сваім, упадзі да зямлі і кланяйся разам з тымі, хто кланяецца»."},{"id":44,"translation":"Гэта – весткі са схаванага, якое Мы адкрываем табе. Ты не быў сярод тых, хто кідаў свае трасціны для пісьма – каму б гэта даручыць Мар’ям? І ты не быў сярод іх, калі яны спрачаліся."},{"id":45,"translation":"І сказалі анёлы: «о Мар’ям! Сапраўды, Аллаг паведамляе табе добрую вестку пра слова ад Яго. Імя яму – Іса Месія, сын Мар’ям. Ён будзе ўшанаваны ў цяперашнім жыцці і ў жыцці наступным і будзе адным з набліжаных."},{"id":46,"translation":"Ён будзе гутарыць з людзьмі яшчэ ў калысцы і ў дарослым узросце. Ён будзе адным з праведнікаў»."},{"id":47,"translation":"Яна сказала: «Госпадзе! Як можа быць у мяне дзіця, калі ніводзін мужчына не дакранаўся да мяне?» [Анёл] сказаў: «Так здарыцца, бо Аллаг робіць так, як пажадае». Калі Ён вырашае нешта – дык толькі кажа: «Будзь!» – і яно паўстае."},{"id":48,"translation":"Ён навучыць яго Пісанню, мудрасці, Таўрату ды Інджылю"},{"id":49,"translation":"і зробіць пасланцом да сыноў Ісраіля: «Я прыйшоў да вас са знакам ад вашага Госпада. Я зраблю вам з гліны падабенства птушкі, і яна, з дазволу Аллага, стане птушкаю. Я загаю невідушчага ад нараджэння і пракажонага і я адраджу сканаўшага – з дазволу Аллага. Я распавяду вам пра тое, што вы ясьце, і што адкладаеце на запас у сваіх хатах. Сапраўды, у гэтым будзе знак для вас, калі вы з’яўляецеся вернікамі."},{"id":50,"translation":"Я буду сцвярджаць тое, што было да мяне ў Таўраце. Я дазволю вам частку таго, што забаронена вам. Я прыйшоў да вас са знакам ад вашага Госпада. Таму палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне."},{"id":51,"translation":"Сапраўды, Аллаг мой Госпад і ваш Госпад. Пакланяйцеся ж Яму! Гэта і ёсць просты шлях»."},{"id":52,"translation":"І калі Іса адчуў іхную няверу, дык ён спытаў: «Хто мае памагатыя на шляху да Аллага?» Апосталы адказалі: «Мы памагатыя Аллага. Мы паверылі ў Аллага. засведчы ж тое, што мы – адданыя Яму."},{"id":53,"translation":"Госпадзе наш! Мы паверылі ў тое, што Ты паслаў. Мы ідзем за пасланцом, таму запішы нас разам з тымі, якія сведчаць»."},{"id":54,"translation":"І яны мудрагелілі, але Аллаг мае задум супраць іхнага мудрагельства. Аллаг Вышэйшы за мудрагеляў."},{"id":55,"translation":"Вось Аллаг сказаў: «о Ісе! Я супакою цябе і ўзнясу цябе да Сябе, і Я ачышчу цябе ад тых, якія не паверылі. І я дам магчымасць тым, якія рушылі за табою, мець перавагу над тымі, якія не паверылі – аж да дня Адраджэння. А потым да Мяне паварочаецеся вы. І Я разважу паміж вамі тое, пра што вы спрачаецеся."},{"id":56,"translation":"А тых, якія не верылі, Я скараю суворым пакараннем, як у жыцці зямным, так і ў наступным жыцці. І не будзе ў іх памагатых."},{"id":57,"translation":"А тым, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, адгодзяць поўным узнагароджаннем. Аллаг не любіць прыгнятальнікаў»."},{"id":58,"translation":"Вось так мы паведамляем табе знакі і мудры напамін."},{"id":59,"translation":"Сапраўды, Іса перад Аллагам падобны на Адама – Ён стварыў яго з праху, а потым сказаў таму: «Будзь!» – і ён ёсць."},{"id":60,"translation":"Праўда – ад твайго Госпада. Таму не будзь сярод тых, хто вагаецца."},{"id":61,"translation":"А калі хто пачне спрачацца з табою пасля таго, як да цябе прыйшло веданне, дык скажы: «Паклічам жа нашых і вашых сыноў, нашых і вашых жонак, нас саміх і вас саміх, памолімся ды і наклічам праклён Аллага на хлусаў»."},{"id":62,"translation":"Сапраўды, гэты аповяд праўдзівы. І няма бога, апроч Аллага і, сапраўды, Ён – Вялікі, Мудры."},{"id":63,"translation":"А калі яны адхінуцца, дык, сапраўды, Аллаг ведае тых, якія робяць ганьбу."},{"id":64,"translation":"Скажы: «о людзі Пісання! Прыйдзем жа да адзінага слова паміж намі і паміж вамі – што мы не будзем пакланяцца нікому, апроч Аллага, і не будзем нікога дадаваць Яму ў сутаварышы, і не будзем лічыць за Госпада кагосьці іншага з нас ці з вас, а толькі Аллага». А калі яны адхінуцца, дык скажы: «засведчыце, што мы – адданыя Яму»."},{"id":65,"translation":"о людзі Пісання! Чаму вы спрачаецеся пра Ібрагіма, бо Таўрат і Інджыль былі пасланыя толькі пасля яго? Хіба вы не разумееце?"},{"id":66,"translation":"Вы спрачаліся пра тое, што было вам вядома. А чаму ж цяпер вы не спрачаецеся пра тое, што вам не вядома? Аллаг ведае, а вы не ведаеце."},{"id":67,"translation":"Ібрагім не быў ні юдэем, ні хрысціянінам, але ён быў ханіфам, адданым. Ён не быў паганцам."},{"id":68,"translation":"Сапраўды, бліжэйшыя з людзей да Ібрагіма тыя, якія пайшлі за ім, а таксама гэты Прарок і тыя, якія паверылі. Аллаг – Абаронца вернікаў."},{"id":69,"translation":"Частка з людзей Пісання жадае, каб вас увялі ў аблуду. Але ж блукаюць толькі яны самі, хоць і не адчуваюць гэтага."},{"id":70,"translation":"о людзі Пісання! Чаму вы не верыце ў знакі Аллага? І вы ж самі з’яўляецеся сведкамі гэтаму."},{"id":71,"translation":"о людзі Пісання! Чаму вы апранаеце праўду ў няпраўду і хаваеце праўду? Бо вы ведаеце яе."},{"id":72,"translation":"І сказала частка людзей Пісання: «Верце ў пачатку дня ў тое, што паслана вернікам, а напрыканцы дня не верце ў гэта; магчыма, паварочаюцца яны."},{"id":73,"translation":"Не верце нікому, апроч таго, хто ідзе за вашым вераннем». Скажы: «Сапраўды, просты шлях – гэта просты шлях ад Аллага». [Сказалі яны]: «І каб ніхто не атрымаў таго, што атрымалі вы, і каб ніхто не спрачаўся з вамі перад вашым Госпадам». Скажы: «Сапраўды, шчодрасць – у Аллага. Ён дае яе, каму пажадае». І Аллаг – Усеабдымны, Усеведаючы."},{"id":74,"translation":"Ён абірае для Сваёй літасці, каго пажадае. Аллаг – Уладар вялікае шчодрасці."},{"id":75,"translation":"Сярод людзей Пісання ёсць такія, якія, калі ты даверыш ім кінтар (вялікую колькасць), паварочаюць табе яго; але ёсць і такія, якія, калі ты даверыш ім дзінар, не паварочаюць табе і гэтага – толькі калі ты будзеш стаяць над імі. Гэта так, бо яны кажуць: «Не будзе нам граху праз гэтых непісьменных». І яны свядома хлусліва сведчаць супраць Аллага."},{"id":76,"translation":"Але не! Калі хто выконвае свой запавет з Ім і палохаецца Аллага, дык Аллаг любіць збожных."},{"id":77,"translation":"Сапраўды, тыя, якія прадаюць запавет Аллага і сваю веру за мізэрную вартасць, не будуць мець долі ў наступным жыцці. У дзень Адраджэння Аллаг не будзе размаўляць з імі, не зірне на іх і не ачысціць іх. Чакае на іх пакутлівае пакаранне."},{"id":78,"translation":"І сярод іх ёсць такія, якія сваімі мовамі скажаюць Пісанне, каб вы прынялі за Пісанне тое, чаго на самой справе ў Пісанні няма. І яны кажуць: «Гэта ад Аллага», – а на самой справе яно не ад Аллага. І яны свядома хлусліва сведчаць супраць Аллага."},{"id":79,"translation":"Не пасуе чалавеку, якому Аллаг даў Пісанне, мудрасць і прароцтва, казаць людзям: «Будзьце рабамі мне, а не Аллагу». Наадварот, будзьце кіраўнікамі ведаў, бо вы навучаеце Пісанню і вывучаеце яго."},{"id":80,"translation":"І не варта гэтаму чалавеку таксама заклікаць да таго, каб анёла альбо прарока лічылі Госпадам. Няўжо ён будзе заклікаць вас да няверы пасля таго, як вы сталі адданымі Аллагу?"},{"id":81,"translation":"Аллаг склаў запавет з прарокамі: «Вось тое, што Я дам вам з Пісання і мудрасці. Потым прыйдзе да вас Пасланец, які пацвердзіць тое, што будзе ў вас. Вам варта паверыць у яго і дапамагаць яму». І ён спытаў: «Ці згодныя вы з гэтым, і возьмеце гэта на сябе?» Тыя адказалі: «згодныя». Сказаў Ён: «Будзьце ж сведкамі гэтаму і Я буду сведкам разам з вамі»."},{"id":82,"translation":"А калі хто пасля гэтага адхінецца, тыя – непакорлівыя»."},{"id":83,"translation":"Няўжо яны шукаюць іншага верання, а не верання Аллага? Яму падпарадкаваліся ўсе, хто на нябёсах і на зямлі – як самахоць, дык і прымусова. І да Яго паварочаюцца яны."},{"id":84,"translation":"Скажы: «Мы паверылі ў Аллага і ў тое, што паслана нам, і што паслана Ібрагіму, Ісмаілю, Ісхаку, Якубу і каленам; у тое, што дадзена Мусе, Ісе і прарокам ад іхнага Госпада. Мы не праводзім мяжы паміж імі і мы – адданыя Яму»."},{"id":85,"translation":"Хто шукае іншага верання заміж ісламу, ад таго не будзе прынята, а ў наступным жыцці ён будзе сярод тых, хто страціў усё."},{"id":86,"translation":"Як жа Аллаг пакажа просты шлях тым людзям, якія мелі веру, сведчылі пра тое, што Пасланец з’яўляецца праўдзівым, і да якіх прыйшлі выразныя знакі – і пасля ўсяго гэтага сталі нявернікамі? Аллаг не вядзе простым шляхам няслушных людзей."},{"id":87,"translation":"Іхнае ўзнагароджанне – праклён Аллага, анёлаў і ўсіх людзей."},{"id":88,"translation":"Яны будуць там павек. Не будзе палегчана іхнае пакаранне і не будзе адтэрміноўкі ім,"},{"id":89,"translation":"апроч тых, якія павініліся і потым выправілі зробленае імі. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":90,"translation":"Сапраўды, ад тых, якія зрабіліся нявернікамі пасля таго, як мелі веру, а потым яшчэ і павялічылі сваю няверу, не будзе прынята іхнае каянне. Менавіта яны блукаюць у аблудзе."},{"id":91,"translation":"Сапраўды, ад тых, якія не паверылі і сканалі нявернікамі, не будзе прынята ад іх золата нават памерам з зямлю, калі хтосьці паспрабуе адкупіцца ім. На іх чакае пакутлівае пакаранне і не будзе для іх памагатых."},{"id":92,"translation":"Вы не дасягняце збожнасці, пакуль не будзеце ахвяраваць тое, што дорага вам. І што б вы ні ахвяравалі, сапраўды, Аллаг ведае пра гэта."},{"id":93,"translation":"Усялякая ежа была дазволеная сынам Ісраїля перад пасланнем Таўрата, апроч той, якую Ісраїль забараніў сам сабе. Скажы: «Прынясіце ж Таўрат і прачытайце гэта, калі вы праўдзівыя»."},{"id":94,"translation":"А калі хто пасля гэтага ўзводзіць паклёп на Аллага, дык менавіта яны з’яўляюцца няслушнымі."},{"id":95,"translation":"Скажы: «Сапраўдным з’яўляецца Аллаг! Ідзіце ж за вераннем Ібрагіма-ханіфа, а ён не быў паганым»."},{"id":96,"translation":"Сапраўды, першы дом, збудаваны людзьмі – гэта дом у Бацці, блаславенне і просты шлях для светаў."},{"id":97,"translation":"Там утрымліваюцца дакладныя знакі. Гэта – месца Ібрагіма, і хто ўвойдзе туды, будзе ў бяспецы. Людзі абавязаныя перад Аллагам здзяйсняць хадж у дом – хто будзе здольны на гэта. А калі хто не верыць, дык Аллаг не мае патрэбы ў жыхарах светаў."},{"id":98,"translation":"Скажы: «о людзі Пісання! Чаму вы не верыце ў знакі Аллага, тагды як Аллаг з’яўляецца сведкам таго, што вы робіце?»"},{"id":99,"translation":"Скажы: «о людзі Пісання! Чаму вы адхіляеце вернікаў ад шляху Аллага, спрабуючы сказіць гэты шлях? Вы ж самі з’яўляецеся сведкамі. Аллаг не абміне таго, што робіце вы»."},{"id":100,"translation":" о вы, якія паверылі! Калі вы падпарадкуецеся некаторым з людзей Пісання, дык яны ператвораць вас у нявернікаў пасля таго, як была ў вас вера."},{"id":101,"translation":" Як жа вы прымееце не верыць, калі чытаюць вам знакі Аллага, і сярод вас Ягоны Пасланец? Хто шукае абароны ў Аллага, той ужо ўстаў на просты шлях."},{"id":102,"translation":" о вы, якія паверылі! Палохайцеся Аллага вартым Яго сполахам. І сканайце няйначай як зрабіўшыся адданымі Яму."},{"id":103,"translation":" Трымайцеся моцна, усе разам, і не падзяляйцеся. згадайце дабрадзейства Аллага да вас, калі вы былі ворагамі, а Ён аб’яднаў вашыя сэрцы, і па Ягоным дабрадзействе вы зрабіліся братамі адзін для аднаго. Вы былі на краі вогненнай прорвы, і Аллаг выратаваў вас ад яе. Вось так Аллаг тлумачыць вам свае знакі – магчыма, вы пойдзеце простым шляхам."},{"id":104,"translation":" Няхай будзе сярод вас грамада, якая будзе заклікаць да дабра, будзе загадваць добрае і забараняць непрымальнае. Менавіта такія і будуць мець поспех."},{"id":105,"translation":" І не будзьце падобнымі на тых, якія падзяліліся і разышліся паміж сабою пасля таго, як да іх прыйшло веданне; на такіх чакае вялікае пакаранне,"},{"id":106,"translation":" у той дзень, калі некаторыя твары зробяцца белымі, а некаторыя – чорнымі. Скажуць тым, чые твары зрабіліся чорнымі: «Няўжо вы сталі нявернікамі пасля таго, як у вас была вера? Таму паспрабуйце на смак тое, ува што вы не верылі»."},{"id":107,"translation":" А тыя, чые твары зрабіліся белымі, патрапяць у літасць Аллага. І будуць яны там павек."},{"id":108,"translation":" Гэта знакі Аллага, якія Мы падаем табе ў праўдзе. Аллаг не жадае няслушнасці для жыхароў светаў."},{"id":109,"translation":" Аллагу належыць усё, што на нябёсах, і ўсё, што на зямлі. І да Аллага вяртаюцца ўсе справы."},{"id":110,"translation":" Вы – найлепшая грамада, створаная сярод людзей: вы загадваеце добрае, забараняеце непрымальнае і верыце ў Аллага. Калі б людзі Пісання таксама паверылі, дык гэта было б лепш для іх. Ёсць сярод іх вернікі, але большасць з іх – непакорлівыя."},{"id":111,"translation":" Яны не зробяць вам ніякай шкоды, апроч абраз. Калі яны пачнуць змагацца з вамі, дык павернуцца да вас спіною, пасля чаго ніхто ім не дапаможа."},{"id":112,"translation":" дзе б вы не знайшлі іх, яны паўсюль будуць зняважаныя – хіба як атрымаюць прытулак у Аллага і прытулак у людзей. Яны наклікалі на сябе гнеў Аллага і паразіла іх галеча. Гэта так, бо яны не верылі ў знакі Аллага і забівалі прарокаў без права на тое. Гэта – за іхны няпослух і за іхныя парушэнні."},{"id":113,"translation":" Не ўсе яны аднолькавыя. Ёсць сярод людзей Пісання трывалая суполка, якая чытае знакі Аллага па начах, нізка кланяючыся."},{"id":114,"translation":" Яны вераць у Аллага і ў Апошні дзень, загадваюць добрае і забараняюць непрымальнае, папярэджваюць адно аднаго ў добрых справах. Яны і з’яўляюцца аднымі з праведнікаў."},{"id":115,"translation":" Што б добрага яны не зрабілі, яно не захаваецца. Аллаг ведае пра збожных."},{"id":116,"translation":" Сапраўды, тым, якія не паверылі, ніяк не дапаможа ні іхная маёмасць, ні іхныя дзеці. Яны з’яўляюцца жыхарамі агню – і будуць яны там павек."},{"id":117,"translation":" Тое, што яны выдаткоўваюць у гэтым жыцці, падобна да маразянага ветру. Ён пабіў ніву людзей, якія былі няслушныя да саміх сябе, і ён знішчыў яе. Гэта не Аллаг зрабіў няслушна з імі, гэта яны самі былі няслушныя да сябе."},{"id":118,"translation":" о вы, якія паверылі! Не атачайце сябе тымі, хто не з асяроддзя вас. Яны прыпільнуюць выпадак нашкодзіць вам і пацешыцца з вашых цяжкасцяў. Нянавісць бачная на іхных вуснах, але яшчэ большая нянавісць схаваная ў іхных сэрцах. Мы ўжо патлумачылі вам знакі, калі б толькі разумелі вы."},{"id":119,"translation":" Вы любіце іх, а яны не любяць вас. Вы верыце ва ўсе Пісанні, і калі яны сустракаюць вас, дык кажуць: «Мы паверылі». А калі застаюцца сам- насам, дык грызуць пазногці ад сваёй нянавісці да вас. Скажы: «Сканайце ад сваёй нянавісці». Аллаг добра ведае пра тое, што ў сэрцах."},{"id":120,"translation":" Калі здарыцца з вамі нешта добрае, дык гэта прыгнятае іх. А калі вас паразіць бяда, дык цешацца яны. Але калі вы будзеце трывучымі і збожнымі, дык іхнае мудрагельства ніяк не здолее нашкодзіць вам. Сапраўды, Аллаг разумее тое, што яны робяць."},{"id":121,"translation":" І вось ты раніцай пакінуў сваю сям’ю, каб паказаць вернікам іхныя месцы перад бойкаю. Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":122,"translation":" І калі два вашых аддзела ўжо былі здольныя зажурыцца, Аллаг быў іхным Абаронцам. І няхай на Аллага спадзяюцца вернікі."},{"id":123,"translation":" Аллаг дапамог вам пры Бадры, калі вы былі кволымі. Палохайцеся Аллага – магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":124,"translation":" І ты сказаў вернікам: «Хіба не дастаткова вам таго, што Аллаг дапамагае вам трыма тысячамі пасланых анёлаў?»"},{"id":125,"translation":" Так! Калі вы будзеце трывучымі і збожнымі, і калі здзейсняць раптоўны наезд на вас, дык Ён дапаможа вам пяццю тысячамі пазначаных анёлаў."},{"id":126,"translation":" Аллаг зрабіў гэта добраю весткаю для вас – для таго, каб супакоіць ёю вашыя сэрцы, бо няма дапамогі, апроч як ад Аллага – Велічнага, Мудрага,"},{"id":127,"translation":" а таксама для таго, каб знішчыць частку нявернікаў ці зняважыць іх так, каб яны паварочаліся падушанымі."},{"id":128,"translation":" Ты не маеш нічога да гэтай справы, прыме Ён іхнае каянне альбо скарае іх. Сапраўды, яны – няслушныя."},{"id":129,"translation":" Аллагу належаць тыя, хто на нябёсах, і тыя, хто на зямлі. Ён даруе таму, каму пажадае, і карае таго, каго пажадае. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":130,"translation":" о вы, якія паверылі. Не жарыце ліхву, павялічаную ў шмат разоў. І палохайцеся Аллага – магчыма, вы будзеце мець поспех."},{"id":131,"translation":" І палохайцеся агню, які падрыхтавалі нявернікам."},{"id":132,"translation":" І падпарадкоўвайцеся Аллагу і Пасланцу – магчыма, вы атрымаеце літасць."},{"id":133,"translation":" Імкніцеся ж да прабачэння вашага Госпада і раю, працягласць якога роўная нябёсам і зямлі. Яго падрыхтавалі для збожных,"},{"id":134,"translation":" якія выдаткоўваюць на міласціну ва ўцесе і ў бядзе, якія стрымліваюць гнеў і даруюць людзям. Аллаг любіць тых, якія робяць дабро."},{"id":135,"translation":" І тыя, якія здзейснілі нешта агіднае альбо зрабілі няслушна з самімі сабой, згадваюць Аллага і просяць у Яго прабачэння іхных грахоў; а хто ж прабачыць грахі, апроч Аллага? Тыя, якія не паўтараюць зробленага, ведаючы пра гэта –"},{"id":136,"translation":" менавіта такія будуць мець сваім узнагароджаннем прабачэнне ад іхнага Госпада і сады, дзе цурчаць рэкі. Яны будуць там павек. добрае ж узнагароджанне маюць тыя, хто гэта робіць."},{"id":137,"translation":" Такое здаралася і раней за вас. Пашпацыруйце па зямлі і зірніце, які быў канец тых, хто абвінавачваў у хлусні."},{"id":138,"translation":" Гэта – тлумачэнне для людзей, просты шлях і навука для збожных."},{"id":139,"translation":" Не будзьце кволымі і не сумуйце, бо вы будзеце мець перавагу над іншымі – калі вы вернікі."},{"id":140,"translation":" Калі паранілі вас, дык і яны таксама былі параненыя раней за вас. Мы мяняем для людзей такія дні па чарзе, каб Аллаг ведаў тых, якія паверылі, і каб Ён абраў сярод вас пакутнікаў. Аллаг не любіць няслушных."},{"id":141,"translation":" І каб Аллаг ачысціў тых, якія паверылі, і знішчыў нявернікаў."},{"id":142,"translation":" Няўжо вы думаеце, што ўвойдзеце ў рай, і Аллаг не будзе ведаць тых сярод вас, якія вялі барацьбу, і не будзе ведаць тых, якія былі трывучымі?"},{"id":143,"translation":" Вы імкнуліся да сканання перад тым, як сустрэліся з ім. І вось цяпер вы бачыце яго на свае вочы."},{"id":144,"translation":" Мухаммад – толькі Пасланец. Былі пасланцы і да яго. Няўжо, калі ён сканае ці будзе забіты, адступіце вы? А хто адступіць, той ніяк не здолее нашкодзіць Аллагу. Аллаг жа ўзнагародзіць удзячных."},{"id":145,"translation":" Ніводная душа не сканае, апроч як з дазволу Аллага, у пэўны Ім час. Хто жадае ўзнагароджання зямнога жыцця, таго Мы ўзнагародзім ім. А хто жадае ўзнагароджання наступнага жыцця, таго мы ўзнагародзім ім. І мы ўзнагародзім удзячных."},{"id":146,"translation":" Колькі ж было прарокаў, якія са сваімі паплечнікамі змагаліся супраць ворага. Яны не страцілі моцы ад таго, што паразіла іх на шляху Аллага, не сталі кволымі, і не падпарадкаваліся непрыхільніку. Аллаг любіць трывучых."},{"id":147,"translation":" Яны не казалі нічога, апроч: «Госпадзе наш! даруй нам нашыя грахі і нястрыманасць у нашай справе. Умацуй наш прагрэс і дапамажы нам супраць нявернікаў»."},{"id":148,"translation":" Аллаг дараваў ім іхнае ўзнагароджанне ў зямным жыцці, а таксама выдатнае ўзнагароджанне ў наступным жыцці. Аллаг любіць тых, якія робяць дабро."},{"id":149,"translation":" о вы, якія паверылі! Калі вы падпарадкуецеся тым, якія не паверылі, дык яны прымусяць вас адступіць. І вы паварочаецеся, страціўшы ўсё."},{"id":150,"translation":" І Аллаг – Абаронца ваш і Ён – лепшы з памагатых."},{"id":151,"translation":" Мы пасеем у сэрцах нявернікаў жах за тое, што яны прыпісвалі Аллагу сутаварышаў, у той час як Аллаг не пасылаў пра гэта ніводнага доказу. Сховішчам іхным будзе агонь. Жахлівае месца прыгнятальнікаў"},{"id":152,"translation":" Аллаг быў праўдзівым з вамі ў сваёй абяцанцы, калі вы знішчалі іх з Ягонага дазволу, пакуль вы не зажурыліся і не пачалі спрачацца пра загад. Вы здзейснілі няпослух пасля таго, як ён паказаў вам дарагое для вас. Ёсць сярод вас тыя, хто імкнецца да зямнога жыцця, а ёсць сярод вас тыя, хто імкнецца да наступнага жыцця. Потым Ён прымусіў вас да ўцёкаў – каб выпрабаваць вас. Але ён ужо прабачыў вас, бо Аллаг Шчодры да вернікаў."},{"id":153,"translation":" Вось вы пачалі ўзнімацца, не гледзячы адно на аднаго. Пасланец клікаў вас, знаходзячыся з тылу. Аллаг адплаціў вам сумам за сум – каб вы не сумавалі ні па тым, што страцілі, ні па тым, што паразіла вас. Аллаг ведае пра тое, што вы робіце."},{"id":154,"translation":" Пасля суму ён паслаў вам супакойны сон, які закрануў частку з вас. Іншыя ж былі засмучаныя думкамі пра сябе, няслушна думаючы пра Аллага так, як думалі ў часы невуцтва. Яны казалі: «Ці прымеем мы нешта вырашаць у гэтай справе?» Скажы: «Справа цалкам належыць Аллагу». Яны хаваюць у сваіх думках тое, што не жадаюць адкрыць табе. Яны кажуць: «Калі б мы сапраўды нешта вырашалі, дык нас тут не забівалі б». Скажы: «Нават калі б вы засталіся дома, дык тыя, каму прызначана загінуць, абавязкова рушылі б да месца свайго сканання, і Аллаг выпрабаваў бы тое, што ў вашых грудзях, каб ачысціць тое, што ў вашых сэрцах». Аллаг ведае тое, што ў сэрцах."},{"id":155,"translation":" Сапраўды, тыя сярод вас, якія адхінуліся ў дзень сутыкнення двух войскаў, шатан прымусіў зачапіцца за некаторыя іхныя ўчынкі. Але Аллаг прабачыў іх. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Стрымалы."},{"id":156,"translation":" о вы, якія паверылі! Не будзьце падобнымі да тых, якія не паверылі і сказалі пра сваіх братоў, калі тыя былі ў дарозе альбо прымалі ўдзел у змаганні: «Калі б яны былі ў нас, дык не сканалі б і не былі б забітымі». Бо Аллаг зрабіў гэта нагодаю для суму ў іхных сэрцах. Аллаг даруе жыццё і скананне і Аллаг бачыць тое, што вы робіце."},{"id":157,"translation":" Клянуся! Калі вас заб’юць ці вы сканаеце на шляху Аллага, дык прабачэнне ад Аллага і літасць лепш за тое, што яны назапашваюць."},{"id":158,"translation":" Клянуся! Калі вы сканаеце ці будзеце забітыя, дык абавязкова будзеце сабраныя ў Аллага."},{"id":159,"translation":" Па літасці ад Аллага ты быў лагодны з імі. Калі б ты быў няветлівым альбо жорсткім, дык яны абавязкова пакінулі б цябе. даруй ім і малі аб прабачэнні для іх; райся з імі па справах. А калі нешта вырашыш, дык ускладай надзеі на Аллага. Сапраўды, Аллаг любіць тых, якія спадзяюцца на Яго."},{"id":160,"translation":" Калі Аллаг даруе вам дапамогу, дык ніхто не пераможа вас. А калі ён пазбавіць вас яе, дык хто ж дапаможа вам заміж Яго? Няхай на Яго спадзяюцца вернікі."},{"id":161,"translation":" Не падыходзіць Прароку няслушна дзяліць здабычу. Той, хто прысабечыць здабычу няслушна, прыйдзе з гэтаю здабычаю ў дзень Адраджэння. Аддадуць кожнай душы поўнасцю за тое, што атрымала яна. І не зробяць з імі няслушна."},{"id":162,"translation":" Няўжо той, хто мае схільнасць ад Аллага, падобны да таго, хто наклікаў на сябе гнеў Аллага і чыім сховішчам будзе пекла? Агіднае ж гэта месца для вяртання."},{"id":163,"translation":" Яны будуць мець розныя ўзроўні перад Аллага. Бо Аллаг бачыць тое, што яны робяць."},{"id":164,"translation":" Аллаг ужо ўчыніў ласку да вернікаў, калі выправіў да іх пасланца з асяроддзя іх саміх. Ён чытае ім Ягоныя знакі, ачышчае іх, вучыць іх Пісанню і мудрасці, хоць раней яны і знаходзіліся ў сапраўднай аблудзе."},{"id":165,"translation":" І калі вас паразіла ліха – а яшчэ раней вы кагосьці паразілі ўдубальт мацней – дык вы спыталі: «Адкуль гэта?» Скажы: «Ад вас саміх». Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":166,"translation":" Тое, што паразіла вас у дзень сутыкнення двух войскаў, адбылося з дазволу Аллага для таго, каб ён ведаў вернікаў,"},{"id":167,"translation":" і ведаў тых, якія крывадушнічаюць. Ім сказалі: «Прыйдзіце і станьце да барацьбы на шляху Аллага ці абараняйцеся!» Яны адказалі: «Калі б мы ведалі, што адбудзецца бойка, дык абавязкова пайшлі б за вамі». Але ў гэты дзень яны былі бліжэй да няверы, ніж да веры. Яны кажуць сваімі вуснамі тое, чаго няма ў іхных сэрцах. Аллаг ведае пра тое, што яны хаваюць."},{"id":168,"translation":" Гэта яны, седзячы дома, казалі сваім братам: «Калі б вы паслухаліся нас, дык не забівалі б вас». Скажы: «Адхініце ж скананне ад саміх сябе, калі вы праўдзівыя»."},{"id":169,"translation":" Не лічыце нежывымі тых, якія загінулі на шляху Аллага. Не, яны жывыя і атрымліваюць долю ў свайго Госпада,"},{"id":170,"translation":" цешачыся з таго, што дараваў ім Аллаг па Сваёй літасці; трыумфаваць, што тым, якія засталіся з тылу іх, няма чаго палохацца, і што не будуць засмучаныя яны."},{"id":171,"translation":" Цешацца яны з ласкі Аллага, Ягонае шчодрасці і таго, што Аллаг не страціць узнагароджання вернікаў,"},{"id":172,"translation":" якія адказалі Аллагу і Пасланцу пасля таго, як былі параненыя. Чакае на тых сярод іх, якія рабілі дабро і былі збожнымі, вялікае ўзнагароджанне."},{"id":173,"translation":" Сказалі ім: «Сапраўды, людзі сабраліся супраць вас. Таму не палохайцеся іх!» Але гэта толькі дадало ім веры. Таму яны адказалі: «дастаткова нам Аллага! Ён выдатны Абаронца»."},{"id":174,"translation":" Таму яны паварочаліся з ласкаю ад Аллага і Ягонаю шчодрасцю. Ліха не кранула іх, і яны рушылі ўтроп ласкі Аллага. Аллаг – Уладар вялікае шчодрасці."},{"id":175,"translation":" Гэта толькі шатан палохае вас сваімі памагатымі. Але не палохайцеся іх, а палохайцеся Мяне, калі вы вернікі."},{"id":176,"translation":" Няхай жа не засмучаюць цябе тыя, якія спяшаюцца ў сваёй няверы. Яны ніяк не здолеюць перашкодзіць Аллагу. Аллаг жадае, каб яны не мелі долі ў наступным жыцці. Чакае на іх вялікае пакаранне."},{"id":177,"translation":" Сапраўды, тыя, якія набылі няверу за веру, ніяк не здолеюць перашкодзіць Аллагу. Чакае на іх вялікае пакаранне."},{"id":178,"translation":" Няхай не думаюць тыя, якія не вераць, што Нашая адтэрміноўка з’яўляецца дабром для іх. Мы далі ім адтэрміноўку толькі для таго, каб яны павялічылі свае грахі. Чакае на іх вялікае пакаранне."},{"id":179,"translation":" Аллаг не пакіне вернікаў у тым стане, у якім вы знаходзіцеся, пакуль не адрозніць ён паміж дрэнным і добрым. Аллаг не навучыць вас таемнаму, але Аллаг абірае сярод пасланцоў сваіх таго, каго пажадае. Таму паверце ў Аллага і Ягоных пасланцоў. І калі вы паверыце і будзеце збожнымі, дык атрымаеце вялікае ўзнагароджанне."},{"id":180,"translation":" Няхай не думаюць тыя, якія праяўляюць хцівасць у тым, што Аллаг дараваў ім па Сваёй шчодрасці, што гэта лепш для іх. дык не, гэта горш для іх. У дзень Адраджэння тое, на што яны шчадзіліся, павісне вакол іхнае шыі. Аллагу належыць спадчына нябёсаў ды зямлі і Яму вядома тое, што вы робіце."},{"id":181,"translation":" Аллаг пачуў словы тых, якія казалі: «Сапраўды, Аллаг – незаможны, а мы – багатыя!» Мы запішам і тое, што яны казалі, і тое, што яны забівалі прарокаў без права. І мы скажам: «Паспрабуйце на смак вогненнае пакаранне"},{"id":182,"translation":" за тое, што вы падрыхтавалі сваімі рукамі. Бо Аллаг не робіць з рабамі няслушна»."},{"id":183,"translation":" І якія казалі: «Сапраўды, Аллаг наказаў нам не верыць ніводнаму пасланцу, пакуль ён не пакажа нам ахвяру, якую зжарэ агонь». Скажы: «да вас ужо прыходзілі пасланцы з выразнымі знакамі і тым, пра што вы сказалі. Чаму ж тагды вы забілі іх, калі вы кажаце праўду?»."},{"id":184,"translation":" І калі яны ўспрымуць цябе за хлуса, дык таксама яны ўспрымалі за хлусаў і тых, якія прыходзілі перад табою з выразнымі знакамі, кнігамі і зіхатлівым Пісаннем."},{"id":185,"translation":" Кожная душа паспрабуе скананне, але адплацяць вам поўнасцю толькі ў дзень Адраджэння. І хто будзе выдалены ад агню і ўведзены ў рай, той і будзе мець поспех. зямное жыццё – толькі хлуслівае суцяшэнне."},{"id":186,"translation":" Вы абавязкова будзеце выпрабаваныя сваёй маёмасцю і самімі сабой. І вы абавязкова пачуеце шмат крыўднага ад тых, каму было дадзена Пісанне раней за вас, а таксама ад паганых. Але калі вы будзеце трывучымі ды збожнымі, дык гэта і будзе сапраўднаю рашучасцю."},{"id":187,"translation":" І вось Аллаг узяў запавет з тымі, каму было дадзена Пісанне: «Патлумачце яго людзям і не хавайце яго!» Але яны не прынялі яго і прадалі за мізэрную вартасць. Агідна тое, што нагандлявалі яны."},{"id":188,"translation":" Не думай жа, што тыя, якія цешацца са сваіх учынкаў і любяць, каб іх ухвалялі за тое, чаго яны ў рэчаіснасці не рабілі – дык вось, не думай, што яны выратуюцца ад пакарання. Чакае на іх вялікае пакаранне."},{"id":189,"translation":" Аллагу належыць улада над нябёсамі і зямлёю. Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":190,"translation":" Сапраўды, у тварэнні нябёсаў і зямлі, у размежаванні ночы і дня, ва ўсім гэтым – знак для адораных розумам,"},{"id":191,"translation":" якія згадваюць Аллага стоячы, седзячы і лежачы, якія разважаюць над стварэннем нябёсаў і зямлі: «Госпадзе наш! Ты не стварыў усё гэта дарэмна. Прыслаўны Ты! Выратуй жа нас ад пакарання агнём!"},{"id":192,"translation":" Госпадзе наш! Сапраўды, Той, Каго ты кінеш у агонь, будзе ў ганьбе. І ў няслушных не будзе памагатых."},{"id":193,"translation":" Госпадзе наш! Сапраўды, мы пачулі вяшчальніка, які заклікаў да веры: «Паверце ў Госпада вашага!» Таму мы паверылі. Госпадзе наш! даруй нам нашыя грахі і адпусці нам нашыя ліхія ўчынкі! І даруй нам супакой разам з праведнымі!"},{"id":194,"translation":" Госпадзе наш! даруй нам тое, што ты паабяцаў нам праз Сваіх пасланцоў. І не ганьбі нас у дзень Адраджэння. Сапраўды, Ты не парушаеш абяцанкі»"},{"id":195,"translation":" І адказаў ім іхны Госпад: «Я не зраблю марнымі вашыя ўчынкі – ні ўчынкаў мужчын, ні ўчынкаў жанчын. Бо адны з вас паходзяць ад іншых. А тым, якія перабраліся, былі выгнаныя са сваіх хатаў, адчувалі пакуты на маім шляху, змагаліся і гінулі, тым я абавязкова адпушчу іхныя ліхія ўчынкі ды ўвяду такіх у сады, дзе цурчаць рэкі. Гэта ўзнагароджанне ад Аллага, а ў Аллага – найлепшае ўзнагароджанне»."},{"id":196,"translation":" Няхай не вабіць цябе зямная мітусня тых, якія не паверылі,"},{"id":197,"translation":" бо нікчэмная асалода гэтая. А потым іхным сховішчам будзе пекла – і якое агіднае гэта сховішча."},{"id":198,"translation":" Але на тых, якія палохаліся свайго Госпада, чакаюць сады, дзе цурчаць рэкі. Яны будуць там павек, раскашуючы пачастункамі Аллага. Тое, што ў Аллага, лепш для праведнікаў."},{"id":199,"translation":" Сапраўды, сярод людзей Пісання абавязкова ёсць тыя, якія паверылі ў Аллага і ў тое, што паслана вам, а таксама ў тым, што паслана ім. Яны маюць сполах перад Аллагам і не прадаюць знакі Аллага за мізэрную вартасць. Чакае на іх узнагароджанне ад іхнага Госпада. Сапраўды, Аллаг – хуткі ў адгодзе."},{"id":200,"translation":" о вы, якія паверылі! Будзьце трывучыя, змагайцеся ў трыванні, будзьце трывалымі. І палохайцеся Аллага – магчыма, вы будзеце мець поспех."}]},{"id":4,"verses":[{"id":1,"translation":" о людзі! Палохайцеся Госпада вашага, Які стварыў вас з адное душы і стварыў з яе іншую да пары; а з іх яшчэ і іншых мужчын і жанчын і рассяліў іх. Таму палохайцеся Аллага, імем Якога вы звяртаецеся адно да аднаго, і прытрымлівайцеся сваяцкіх сувязяў. Сапраўды, Аллаг прыглядае за вамі."},{"id":2,"translation":" Аддавайце сірацінам іхную маёмасць і не мяняйце благога на добрае. І не пажырайце іхную маёмасць разам са сваёй. Сапраўды, гэта – вялікі грэх."},{"id":3,"translation":" Калі ж вы палохаецеся, што не будзеце належным чынам ставіцца да сірацінаў, дык пабярыцеся з тымі жанчынамі, якія вам падабаюцца: з дзвюма, з трыма, з чатырма. Але калі вы палохаецеся, што не будзеце слушныя з імі, дык няхай гэта будзе толькі адна ці ж прыгонная, захопленая вамі. Гэта бліжэй, каб вам не адхіліцца."},{"id":4,"translation":" І шчыра аддавайце жонкам выкуп як падарунак для іх. Але калі яны па сваёй волі нешта паварочаюць вам адтуль, дык ужывайце гэта для здароўя і карысці."},{"id":5,"translation":" І не аддавайце лёгкадумным сваёй маёмасці, якую Аллаг зрабіў для вас сродкам для пражытка. Надзяляйце ды апранайце іх адтуль, а таксама кажыце ім добрыя словы."},{"id":6,"translation":" Выпрабоўвайце сірацінаў, пакуль яны не дасягнуць шлюбнага ўзросту. І калі ўбачыце вы ў іх сталы розум, дык паварочайце ім іхную маёмасць. Не жарыце яе, займаючыся марнатраўствам і спяшаючыся, [палохаючыся] таго часу, калі яны пасталеюць. заможны няхай устрымаецца, а незаможны няхай спажывае паводле звычаю. І калі вы паварочаеце ім іхную маёмасць, дык паклічце сведак для гэтага. дастаткова таго, як лічыць Аллаг."},{"id":7,"translation":" Мужчыне належыць доля ад таго, што пакінулі бацькі і бліжэйшыя сваякі; і жанчыне належыць доля ад таго, што пакінулі бацькі і бліжэйшыя сваякі – як ад дробнага, так і буйнога. Такая ўсталяваная доля."},{"id":8,"translation":" Калі падчас падзелу прысутнічаюць сваякі, сіраціны і бедакі, дык надзяліце іх чымсьці са спадчыны, а таксама кажыце ім добрыя словы."},{"id":9,"translation":" І няхай маюць сполах перад Аллагам тыя, якія, пакінуўшы пасля сябе кволых спадчыннікаў, палохаліся б за іх. Няхай жа яны палохаюцца Аллага і кажуць разважнае слова."},{"id":10,"translation":"Сапраўды, тыя, якія няслушна жаруць маёмасць сірацінаў, толькі жаруць сваімі чэравамі агонь. Укінуць іх у полымя."},{"id":11,"translation":"Аллаг наказвае вам адносна вашых дзяцей – сыну належыць доля дзвюх дачок. Калі ж усе дзеці колькасцю больш за два з’яўляюцца жанчынамі, дык ім належыць дзве траціны спадчыны. А калі засталася толькі адна дачка, дык ёй належыць палова. А кожнаму з бацькоў скананага належыць шостая частка таго, што ён пакінуў – калі ў яго засталося дзіця. А калі ён не пакінуў дзіцяці і ягонымі спадчыннікамі з’яўляюцца бацькі, дык ягонай маці належыць траціна спадчыны. А калі ён мае братоў, дык маці належыць адна шостая пасля падзелу таго, што было зазначана ў адпісе, альбо пасля сплаты пазыкі. Вы не ведаеце, хто прыносіць вам больш карысці – вашыя бацькі альбо вашыя сыны, таму Аллаг усталяваў Свой наказ. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":12,"translation":"Вам належыць палова таго, што пакінулі жонкі вашыя – калі ў іх няма дзіцяці. А калі яны маюць дзіця, дык вам належыць чвэрць таго, што яны пакінулі пасля падзелу таго, што было зазначана ў адпісе, альбо пасля сплаты пазыкі. Жонкам ж належыць чвэрць таго, што вы пакінулі, калі ў вас няма дзіцяці. Калі вы маеце дзіця, дык ім належыць восьмая частка таго, што пакінулі вы пасля падзелу таго, што было зазначана ў адпісе, альбо пасля сплаты пазыкі. Калі ж мужчына ці жанчына не маюць простых спадчыннікаў, але маюць брата ці сястру, дык кожнаму з іх належыць адна шостая. Калі ж братоў і сясцёр будзе больш за двое, дык яны маюць агульныя правы на сваю траціну – пасля падзелу таго, што было зазначана ў адпісе, альбо пасля сплаты пазыкі – калі не нанясе гэта шкоды. Менавіта гэта наказвае Аллаг, Аллаг – Усеведаючы, Спагадлівы."},{"id":13,"translation":"Гэта абмежаванні Аллага. Тых, хто падпарадкоўваецца Аллагу і Ягонаму пасланцу, Ён увядзе ў сады, дзе цурчаць рэкі. Яны будуць там павек. Гэта і ёсць вялікі поспех."},{"id":14,"translation":"А таго, хто непадпарадкуецца Аллагу і Ягонаму пасланцу і будзе парушаць Ягоныя абмежаванні, Ён увядзе ў агонь, і той будзе там павек. Чакае на яго ганебнае пакаранне."},{"id":15,"translation":"А супраць тых з вашых жонак, якія здзяйсняюць пералюб, клічце ў сведкі чатырох з вашага асяродзьдзя. Калі яны засведчаць гэта, дык трымайце іх у хатах, пакуль не прыйдзе да іх скананне альбо Аллаг падрыхтуе для іх іншы шлях."},{"id":16,"translation":"А да тых двух, пасярод вас, якія зробяць гэта, ужывайце цялеснае пакаранне. А калі яны павіняцца і выправяцца, дык пакіньце іх. Сапраўды, Аллаг – Прымаючы каянне, Міласэрны."},{"id":17,"translation":"Сапраўды, Аллаг прымае каянне тых, якія рабілі ліха праз сваё невуцтва. І калі яны хутка пасля гэтага павіняцца, дык Аллаг прыме іхнае каянне. Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":18,"translation":"Але не прымуць каянне тых, якія робяць злыя ўчынкі, а калі прыступае да іх скананне, яны кажуць: «Цяпер я каюся». І няма каяння тым, якія сканаюць нявернікамі. для такіх Мы падрыхтавалі пакутлівае пакаранне."},{"id":19,"translation":"о вы, якія паверылі! Вам не дазволена быць спадчыннікамі жонак супраць іхнае волі. Не забараняйце ім забіраць частку таго, што вы ім далі, хіба як яны зробяць відавочны пералюб. Учыняйце з жонкамі годна. І нават калі яны непрыемныя вам, дык, магчыма, непрыемна для вас тое, куды Аллаг уклаў шмат дабра."},{"id":20,"translation":"І калі вы жадаеце падмяніць адну з жонак іншаю, тагды як перад гэтым вы далі адной з іх нават цэлы кінтар (вялікую колькасць), дык не забірайце нічога з гэтага. Няўжо вы забераце нешта няслушна і здзейсніце відавочны грэх?"},{"id":21,"translation":"Як жа вы забераце гэта, калі раней паміж вамі былі блізкія адносіны, і яны ўзялі з вас суворы запавет?"},{"id":22,"translation":"Не бярыце шлюб з тымі жанчынамі, з якімі бралі шлюб вашыя бацькі – хіба як гэта ўжо здарылася раней. Сапраўды, гэта – брыдота, нянавісны і дрэнны шлях."},{"id":23,"translation":"Вам забароненыя вашыя маці, дочкі, вашыя сёстры, вашыя цёткі з боку бацькі і з боку маці; а таксама дочкі братоў і дочкі сясцёр, тыя з вашых маці, якія гадавалі вас; а таксама вашыя малочныя сёстры, маці вашых жонак; а таксама пасербкі, якіх выхоўваеце вы і да маці якіх вы ўваходзілі. Але калі вы не ўваходзілі да іх, дык не будзе вам граху. забароненыя вам і жонкі тых вашых сыноў, якія выйшлі з вашае плоці; а таксама забаронена браць шлюб з дзвюма сёстрамі, хіба як гэта ўжо здарылася раней. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":24,"translation":"забароненыя вам таксама кабеты, апроч тых, якімі авалодалі вашыя правіцы. Гэта наказ Аллага для вас. Апроч гэтага, вам дазволе- на шукаць іншых жанчын для шлюбу, калі вы імкняцеся да іх, выкарыстоўваючы сваю маёмасць і будучы цнатлівымі, а не распуснікамі. А за тое задавальненне, якое вы атрымліваеце ад іх, давайце ім належнае ўзнагароджанне. І не будзе вам граху за тое, пра што вы пагадзіцеся паміж сабою пасля вызначэння неабходнага выкупу. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":25,"translation":"А хто з вас не мае належнага дастатку, каб браць шлюб з цнатлівымі верніцамі, дык няхай возьме шлюб з верніцамі, пасярод тых, якімі авалодалі вашыя правіцы. Аллаг лепей ведае вашую веру, і ўсе вы – адно ад аднаго. Таму бярыце шлюб з імі з дазволу іхных сем’яў і давайце ім іхнае ўзнагароджанне па звычаі, каб яны былі цнатлівымі, а не распуснымі альбо тымі, якія маюць таемных сяброў. Калі ж пасля шлюбу яны зробяць распусту, дык пакаранне для іх – палова пакарання для вольных жанчын. Шлюб з прыгоннымі дазволены тым з вас, хто палохаецца пералюбу. І калі вы будзеце трываць, дык гэта будзе лепш для вас. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":26,"translation":"Аллаг імкнецца патлумачыць вам, накіраваць вас да законаў тых людзей, якія жылі перад вамі і прыняць вашае каянне. Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":27,"translation":"Аллаг імкнецца прыняць вашае каянне. А тыя, якія ідуць за сваімі запаламі, імкнуцца адхіліць вас вялікім адхіленнем."},{"id":28,"translation":"Аллаг жадае палягчэння для вас, бо чалавек створаны кволым."},{"id":29,"translation":"о вы, якія паверылі! Не жарыце маёмасці адно аднаго шляхам хлусні, а займайцеся гандлем, якім вы будзеце ўзаемна задаволеныя. І не забівайце адно аднаго! Сапраўды, Аллаг Міласэрны да вас."},{"id":30,"translation":"І хто зробіць гэта па сваёй непрыхільнасці і няслушнасці, таго Мы ўкінем у агонь. Гэта для Аллага – латва."},{"id":31,"translation":"І калі вы будзеце пазбягаць цяжкіх грахоў, якія вам забароненыя, дык Мы даруем вам вашыя злыя ўчынкі і ўвядзём вас праз уваход пашаны."},{"id":32,"translation":"Не жадайце таго, з дапамогаю чаго Аллаг аддаў перавагу адным з вас перад іншымі. Мужчыну – доля з таго, што ён атрымаў, а жанчыне – доля з таго, што яна атрымала. Таму прасіце ў Аллага Ягонае шчодрасці; сапраўды, Ён ведае пра кожную рэч."},{"id":33,"translation":"Кожнаму чалавеку Мы далі блізкіх, якія атрымаюць у спадчыну тое, што пакінулі бацькі і бліжэйшыя сваякі. А тым, з кім вы звязаныя кляцьбамі, аддавайце вашую долю. Сапраўды, Аллаг – кожнай рэчы Сведка."},{"id":34,"translation":"Мужчыны клапоцяцца пра жанчын, бо Аллаг аддаў перавагу адным перад іншымі, а таксама таму, што мужчыны марнуюць сваю маёмасць. Праведныя жанчыны пакорлівыя, яны пільнуюць падчас адсутнасці мужчын тое, што Аллаг загадаў пільнаваць. А тых жанчын, непакорлівасці якіх вы палохаецеся, наўчайце, пазбягайце на шлюбным ложку і ў рэшце рэшт злёгку біце. Калі ж яны паслухаюцца вас, дык не шукайце шляхі супраць іх. Сапраўды, Аллаг – Усявышні, Вялікі."},{"id":35,"translation":"Калі вы пільнуецеся разжэнства паміж мужам і жонкаю, дык прызначце суддзю з ягонага боку і суддзю з ейнага боку. Калі тыя будуць жадаць міру, дык Аллаг прымірыць мужа і жонку. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, дасведчаны."},{"id":36,"translation":"Пакланяйцеся Аллагу і не дадавайце Яму сутаварыша. Як мага лепш стаўцеся да бацькоў, сваякоў, сірацінаў і бедакоў; а таксама да суседзяў, якія з’яўляюцца вашымі сваякамі, і да тых, якія не з’яўляюцца вашымі сваякамі; да пабраціма, да падарожніка, а таксама да рабоў вашых. Сапраўды, Аллаг не любіць дзёрзкіх і фанабэрыстых,"},{"id":37,"translation":"якія самі хцівыя і заклікаюць людзей да прагнасці, хаваюць тое, што Аллаг дараваў ім па Сваёй літасці. І мы падрыхтавалі для нявернікаў зневажальнае пакаранне."},{"id":38,"translation":"Яны ахвяруюць сваю маёмасць дзеля крывадушнасці перад людзьмі і не вераць ні ў Аллага, ні ў апошні дзень. Калі шатан з’яўляецца камусьці сябрам, дык дрэнны ж з яго сябар."},{"id":39,"translation":"Як можа нашкодзіць ім тое, што яны павераць у Аллага і ў апошні дзень, і будуць марнаваць тое, чым надзяліў іх Аллаг? Аллаг ведае пра іх."},{"id":40,"translation":"Сапраўды, Аллаг нікога не пакрыўдзіць нават на вагу парушынкі. А калі ўчынак будзе добрым, дык ён падвоіць яго і даруе ад сябе вялікую ўзнагароду!"},{"id":41,"translation":"А што будзе, калі мы прывядзем сведку з кожнае суполкі, а цябе зробім сведкам над імі?"},{"id":42,"translation":"У той дзень пажадаюць тыя, якія не паверылі і здзяйснялі непадпарадкаванне пасланцу, каб паглынула іх зямля. Яны не схаваюць ад Аллага ніводнае гутаркі."},{"id":43,"translation":"о вы, якія паверылі! Не набліжайцеся да малітвы, калі вы п’яныя, пакуль вы не пачняце ўсведамляць тое, што кажаце, а таксама ў брудным стане, пакуль не здзейсніце абмыванне – калі толькі вы не знаходзіцеся ў дарозе. Калі ж вы хворыя, альбо падарожнічаеце, ці хто-небудзь з вас вярнуўся з прыбіральні альбо дакранаўся да жанчыны, і пас-ля гэтага вы не знайшлі вады, дык здзейсніце абмыванне чыстаю, сухою зямлёю – абатрыце ёю свой твар і рукі. Сапраўды, Аллаг – Спагадлівы, Прабачаючы."},{"id":44,"translation":"Ці ты бачыў тых, каму дадзена частка Пісання, а яны абіраюць хлусню і жадаюць, каб і вы сышлі са шляху?"},{"id":45,"translation":"Аллаг лепей ведае вашых ворагаў. дастаткова Аллага як абаронцы. дастаткова Аллага як памагатага."},{"id":46,"translation":"Сярод юдэяў ёсць тыя, хто мяняе месцамі словы і кажа: «Слухаем і не падпарадкоўваемся, выслухай нячутае і барані нас» – скрыўляючы мовы свае і здзекуючыся над вераю. Але калі б яны казалі: «Слухаем і падпарадкоўваемся!», «Слухай!» і «Паглядзі на нас!» – дык гэта было б лепей і правільней для іх. Няхай жа пракляне іх Аллаг за іхную няверу! Мала вернікаў сярод іх."},{"id":47,"translation":"о Вы, якім дадзена Пісанне! Паверце ў тое, што мы паслалі як сцверджанне таго, што ёсць у вас, пакуль Мы не сцерлі вашыя твары і не скруцілі іх вам ці не праклялі вас, як праклялі парушальнікаў суботы. Споўніўся ж загад Аллага."},{"id":48,"translation":"Аллаг не даруе, калі яму прыдаюць сутаварышаў, але даруе ўсё астатняе, апроч гэтага, таму, каму пажадае. І хто прыпісвае Аллагу сутаварышаў, той здзяйсняе вялікі грэх."},{"id":49,"translation":"Няўжо ты не бачыў тых, якія лічаць сябе прачыстымі? дык не, гэта Аллаг ачышчае тых, каго пажадае, і з такімі не зробяць няслушна нават на плеўку з костачкі фініка."},{"id":50,"translation":"Паглядзі, як яны ўзводзяць паклёп на Аллага. дастаткова гэтага – як відавочнага граху."},{"id":51,"translation":"Няўжо ты не бачыў тых, каму дадзеная частка Пісання? Яны вераць у джыбта, тагута і кажуць пра нявернікаў: «Гэтыя ідуць больш правільным шляхам, ніж вернікі»."},{"id":52,"translation":"Яны – тыя, каго Аллаг пракляў! А каго Аллаг пракляў, таму ніколі не знойдзецца памагатых."},{"id":53,"translation":"Няўжо яны маюць частку ўлады? ды калі б так і было, яны не далі б людзям і ямкі на костачцы фініка."},{"id":54,"translation":"Няўжо яны зайздросцяць людзям за тое, што Аллаг дараваў ім па Сваёй літасці? А раней Мы даравалі роду Ібрагіма Пісанне і мудрасць ды даравалі ім вялікую ўладу."},{"id":55,"translation":"Сярод іх ёсць тыя, якія паверылі ў [Мухамада], а ёсць і такія, якія адхінаюцца ад яго. дастаткова ж падпаленага пекла для іх."},{"id":56,"translation":"Сапраўды, тых, якія не вераць у нашыя знакі, Мы ўкінем у агонь. Калі іхная скура згарыць, Мы будзем падмяняць яе на новую скуру – для таго, каб яны адчулі гэтае пакаранне. Сапраўды, Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":57,"translation":"А тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, Мы ўвядзём у сады, дзе цурчаць рэкі. Яны будуць там павек і будуць мець там прачыстых жонак. І мы ўвядзём іх у густы цень."},{"id":58,"translation":"Сапраўды, Аллаг загадвае вам вяртаць давераную маёмасць ягоным уладальнікам. І калі вы судзіце паміж людзьмі, дыксудзіце слушна. Сапраўды, якімжа выдатным з’яўляецца тое, чым Аллаг павучае вас. Сапраўды, Аллаг – Усечуючы, Усебачачы."},{"id":59,"translation":"о вы, якія паверылі! Падпарадкоўвайцеся Аллагу, падпарадкоўвайцеся Пасланцу, а таксама надзеленым уладаю сярод вас. І калі вы пачняце спрачацца пра нешта, дык звярніцеся з гэтым да Аллага і Ягонага Пасланца, калі вы верыце ў Аллага і ў Апошні дзень. Гэта – найлепшае і найвыдатнейшае па выніку."},{"id":60,"translation":"Няўжо ты не бачыў тых, якія лічылі, што яны паверылі ў тое, што паслана табе, а таксама ў тое, што паслана перад табою? Яны імкнуцца звярнуцца за судом да тагуту, хоць ім было загадана не верыць у яго. Шатан імкнецца, каб вы заблукалі ў глыбокай аблудзе."},{"id":61,"translation":"І калі кажуць ім: «Прыйдзіце да таго, што паслаў Аллаг, і да Пасланца», – ты бачыш, што крывадушнікі ўпарта адхінаюцца ад цябе."},{"id":62,"translation":"А што будзе, калі паразіць іх бяда за тое, што яны падрыхтавалі сваімі рукамі? А потым яны прыйдуць да цябе, клянучыся Аллагам: «Мы жадалі толькі дабра і згоды»."},{"id":63,"translation":"Аллаг ведае тое, што ў іхных сэрцах. Так што адхініся ад іх, але павучай іх і кажы ім у самоце слова пераканаўчае."},{"id":64,"translation":"Мы пасылалі пасланцоў для таго, каб ім падпарадкоўваліся з дазволу Аллага. Калі б яны, здзейсніўшы прыгнёт да саміх сябе, прыйшлі да цябе і папрасілі прабачэння ў Аллага, а Пасланец прасіў бы прабачэння для іх, дык вы знайшлі б Аллага Прыймаючым каянне, Міласэрным."},{"id":65,"translation":"Але не. Клянуся Госпадам тваім, не павераць яны, пакуль не возьмуць цябе суддзёй у тым, што выклікае спрэчку паміж імі. Тагды ў душах іхных не знойдзецца абмежавання таго, што ты загадаў, і яны цалкам падпарадкуюцца яму."},{"id":66,"translation":"Калі б мы загадалі ім: «забіце няправедных сярод вас!» альбо «Пакіньце хаты вашыя!» – дык гэта зрабіла б толькі меншасць з іх. Але калі б яны зрабілі тое, да чаго іх заклікаюць, дык гэта было б лепей для іх і яшчэ больш умацавала б іх."},{"id":67,"translation":"І тагды Мы даравалі б ім ад Сябе вялікае ўзнагароджанне,"},{"id":68,"translation":"і павялі б іх простым шляхам."},{"id":69,"translation":"Тыя, якія падпарадкоўваюцца Аллагу і Пасланцу, будуць разам з тымі, каму Аллаг рабіў дабро – прарокамі, праведнікамі, пакутнікамі, збожнымі. Выдатныя гэтыя спадарожнікі."},{"id":70,"translation":"Гэта – шчодрасць Аллага. дастаткова Аллага як Усеведаючага."},{"id":71,"translation":"о вы, якія паверылі! Будзьце асцярожныя. Выходзьце аддзеламі – ці ўсе разам."},{"id":72,"translation":"Ёсць сярод вас такі, які затрымаецца, а калі напаткае вас ліха, дык скажа: «Аллаг рабіў дабро для мяне, і я не быў там разам з імі»."},{"id":73,"translation":"А калі спасцігне вас шчодрасць ад Аллага, дык ён кажа: «Калі б я быў разам з імі, дасягнуў вялікага поспеху»."},{"id":74,"translation":"Няхай жа змагаюцца на шляху Аллага тыя, якія прадалі зямное жыццё за жыццё наступнае. І хто змагаецца на шляху Аллага і загіне ці пераможа, таму даруем Мы вялікую ўзнагароду."},{"id":75,"translation":"І чаму б вам не змагацца на шляху Аллага дзеля кволых мужчын, жанчын і дзяцей, якія кажуць: «Госпадзе наш! Выведзі нас з гэтага горада, жыхары якога з’яўляюцца няслушнымі. даруй нам ад сябе абаронцу, даруй нам ад сябе памагатага»."},{"id":76,"translation":"Тыя, якія паверылі, змагаюцца на шляху Аллага, а тыя, якія не паверылі, змагаюцца на шляху тагута. змагайцеся ж з прыхільнікамі шатана. Сапраўды, мудрагельствы шатана –кволыя."},{"id":77,"translation":"Няўжо ты не бачыў тых, каму сказалі: «Стрымлівайце свае рукі, рабіце малітву і давайце закят». І калі была ўсталяваная для іх бойка, дык частка з іх пачала палохацца людзей так, як яны палохаюцца Аллага, ці яшчэ і мацней за Яго. Яны кажуць: «Госпадзе наш! Чаму ты ўсталяваў для нас бойку? Калі б ты даў нам невялікую адтэрміноўку». Скажы: «Карыстанне гэтым светам – нядоўга. Наступнае жыццё лепш для таго, хто збожны. з вамі не зробяць няслушна, нават на плеўку з костачкі фініка»."},{"id":78,"translation":"дзе б вы не былі, скананне ўсё адно спасцігне вас, нават калі вы будзеце на ўмацаваных вежах. Калі здарыцца з імі нешта добрае, дык яны кажуць: «Гэта – ад Аллага». А калі здарыцца з імі нешта дрэннае, дык яны кажуць: «Гэта – ад цябе». Скажы: «Усё гэта – ад Аллага». Што з гэтымі людзьмі? Яны не прымеюць зразумець таго, што ім кажуць."},{"id":79,"translation":"Што б не здарылася з табою добрага, гэта – ад Аллага. А што б не спасцігла цябе ліхога, гэта ад цябе самога. Мы паслалі цябе пасланцом да людзей, і досыць Аллага як сведкі."},{"id":80,"translation":"Хто паслухаўся Пасланца, той паслухаўся Аллага. А калі хто адхінецца, дык мы ж не пасылалі цябе ахоўнікам над імі."},{"id":81,"translation":"І яны кажуць: «Мы скарыліся». Але, калі яны сыходзяць ад цябе, дык частка з іх задумвае ноччу не тое, што ты ім казаў. Аллаг запісвае тое, што яны задумваюць ноччу. Адхініся ж ад іх і спадзявайся на Аллага. І дастаткова Аллага як Абаронцы."},{"id":82,"translation":"Няўжо яны не задумляюцца пра Каран? Калі б ён быў не ад Аллага, дык яны знайшлі б там шмат супярэчнасцяў."},{"id":83,"translation":"І калі прыходзіць вестка пра бяспеку альбо небяспеку, яны разносяць яе. Але, калі б яны спачатку звярнуліся з ёй да Пасланца альбо да надзеленых уладаю сярод іх, дык яна стала б вядомая тым, якія прымелі б даследваць яе глыбей. Калі б не шчодрасць Аллага да вас і не Ягоная літасць, дык усе вы пайшлі б за шатанам, апроч нешматлікіх сярод вас."},{"id":84,"translation":"змагайся ж на шляху Аллага, бо ты адказваеш толькі сам за сябе. І падахвочвай вернікаў. Магчыма, Аллаг стрымае моц тых, якія не паверылі. І Аллаг дужэй магутнасцю і больш суворы ў пакаранні."},{"id":85,"translation":"Хто будзе пасродкам у добрай справе, той будзе мець у гэтым долю. А хто будзе пасродкам у дрэннай справе, той будзе мець у гэтым долю граху. Сапраўды, Аллаг назірае за кожнай рэччу."},{"id":86,"translation":"І калі вас вітаюць, дык адказвайце яшчэ лепшым прывітаннем ці вяртайце яго жа. Сапраўды, Аллаг лічыць кожную рэч."},{"id":87,"translation":"Аллаг! Няма бога, апроч Яго! Мы абавязкова згуртуем вас у дзень Адраджэння, у якім няма сумневу. А хто ж праўдзівей Аллага словам?"},{"id":88,"translation":"Чаму вы падзяліліся на два гурта адносна крывадушнікаў? Бо Аллаг адкінуў іх назад за тое, што рабілі яны. Няўжо вы імкнецеся накіраваць простым шляхам тых, каго збіў са шляху Аллаг? А каго збіў са шляху Аллаг, таму ніколі ты не знойдзеш дарогі."},{"id":89,"translation":"Яны жадаюць, каб вы былі нявернікамі – такімі нявернікамі, якімі з’яўляюцца яны самі; і тагды вы будзеце роўнымі паміж сабою. Не бяры сабе набліжаных сярод іх, пакуль яны не зробяць пярэбары на шляху Аллага. Але калі яны адхінуцца, дык хапайце іх і забівайце, дзе б вы не знайшлі іх. Не бярыце сярод іх ні саўдзельнікаў, ні памагатых."},{"id":90,"translation":"Апроч тых, якія далучыліся да людзей, паміж вамі і паміж якімі ёсць угода; а таксама тых, якія прыйдуць да вас, а сэрцы іхныя будуць сціскацца ад думкі пра змаганне супраць вас ці супраць свайго народа. Калі б Аллаг пажадаў, дык Ён зрабіў бы іх мацней за вас, і яны абавязкова пачалі б бойку з вамі. І калі яны адступяць, ці не пачнуць бойку і прапануюць вам мір, дык Аллаг не дазволіць вам ніякіх дзеянняў супраць іх."},{"id":91,"translation":"Вы знойдзеце яшчэ і іншых, якія будуць імкнуцца да бяспекі – ад вас і ад сваіх людзей. Кожны раз, калі іх вяртаюць да калатні, яны цалкам аддаюцца ёй. І калі яны не адступяць, не прапануюць вам мір і не прыбяруць свае рукі ад вас, дык хапайце іх і забівайце, дзе б вы ні знайшлі іх. Супраць іх Мы далі вам выразны доказ."},{"id":92,"translation":"І няхай вернік не забівае іншага верніка – хіба ненаўмысна. І хто па памылцы заб’е верніка, дык няхай вызваліць прыгоннага верніка і няхай сплаціць належны выкуп ягонай сям’і – хіба толькі яны пажадаюць раздаць гэта як міласціну. А калі гэты вернік быў з непрыхільнага да вас племя, дык вызваліце прыгоннага верніка. А калі ён быў з племя, паміж вамі і паміж якім ёсць угода, дык варта сплаціць належны выкуп ягонай сям’і і вызваліць прыгоннага верніка. Калі хто не ў стане зрабіць гэта, дык няхай трымае пост два наступных месяца дзеля каяння перад Аллагам! Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":93,"translation":"А хто заб’е верніка наўмысна, таму платаю будзе пекла, дзе ён будзе павек. Аллаг угневіцца на яго і пракляне яго! Прыгатавана для яго вялікае пакаранне."},{"id":94,"translation":"о вы, якія паверылі! Калі выступаеце на шляху Аллага, дык спачатку адрознівайце, а не кажыце першаму, хто вітае вас мірам: «Ты не вернік» – імкнучыся да мімалётных дабротаў зямнога жыцця. Бо ў Аллага – вялікая здабыча. Раней вы былі такімі ж, але Аллаг выявіў Сваю літасць да вас. Таму адрознівайце. Сапраўды, Аллагу вядома тое, што вы робіце."},{"id":95,"translation":"Тыя вернікі, якія сядзяць у хаце і не адчуваюць цяжкасцяў, не роўныя тым, якія змагаюцца на шляху Аллага сваёй маёмасцю і жыццём. І вышэй перад Аллагам тыя, якія змагаюцца на Ягоным шляху сваёй маёмасцю і жыццём, а не тыя, якія сядзяць у хаце. Але ўсім Аллаг абяцаў найлепшае. Ён узняў тых, якія змагаюцца, над тымі, якія сядзяць па хатах – праз вялікае ўзнагароджанне,"},{"id":96,"translation":"ступені ад Яго, прабачэнне і літасць. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":97,"translation":"Сапраўды, калі анёлы прынясуць скананне тым, якія былі няслушнымі самі да сябе, дык ім скажуць: «У якім стане вы былі?» Тыя адкажуць: «Мы былі кволымі на зямлі». Ім скажуць: «Хіба зямля Аллага не разлеглая? Вы ж прымелі ажыццявіць пярэбары». Сховішчам для такіх будзе пекла. Агіднае ж гэта месца для вяртання."},{"id":98,"translation":"Апроч кволых мужчын, жанчын і дзяцей, якія не здольныя мудрагеліць і не прымеюць знайсці шлях."},{"id":99,"translation":"Магчыма, Аллаг даруе прабачэнне ім; Сапраўды, Аллаг даруе і прабачае."},{"id":100,"translation":" І хто перабіраецца на шляху Аллага, той знойдзе на зямлі шмат месцаў для прытулку і багацце. А хто выходзіць са свайго дома, перабіраючыся да Аллага і Ягонага Пасланца, і потым спасцігае яго скананне (да таго, як ён дойдзе да вызначанае мэты), дык ягонае ўзнагароджанне робіцца абавязковым у Аллага: бо Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":101,"translation":" А калі вы рухаецеся па зямлі, дык няма на вас граху, каб вы скарачалі малітву, калі палохаецеся, што (падчас малітвы) вас пачнуць выпрабоўваць тыя, якія зрабіліся нявернікамі. Сапраўды, нявернікі для вас з’яўляюцца відавочным ворагам."},{"id":102,"translation":" І калі ты будзеш знаходзіцца сярод іх і здзяйсняць для іх малітву, дык няхай устане разам з табою адна частка з іх, і няхай яны возьмуць сваю зброю. А калі яны зробяць зямны паклон, дык няхай іншыя будуць з тылу вас (і назіраюць за ворагам). І няхай прыйдзе іншая частка, якая не малілася, і няхай яны зробяць малітву разам з табою, але няхай будуць асцярожныя і возьмуць сваю зброю. Жадалі б тыя, якія зрабіліся нявернікамі, каб вы занядбалі сваёй зброяй і рэчамі, і яны натрапілі б на вас адзіным імкненнем. І не будзе граху на вас, калі вы адчуваеце нязручнасць праз дождж ці вы хворыя, што вы складзяце сваю зброю, але будзьце асцярожныя. Сапраўды, Аллаг падрыхтаваў няслушным зневажальнае пакаранне."},{"id":103,"translation":" Калі вы скончыце малітву, дык згадвайце Аллага – стоячы, седзячы і лежачы. І калі вы апыняцеся ў бяспецы, дык рабіце поўную малітву. Сапраўды, малітва ўсталяваная для вернікаў у пэўны час."},{"id":104,"translation":" І не праяўляйце кволасць, пераследуючы нявернікаў. Калі вы пакутуеце, дык і яны пакутуюць так, як пакутуеце вы. Але вы спадзяецеся на тое ад Аллага, на што не спадзяюцца яны. Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":105,"translation":" Сапраўды, мы паслалі табе праўдзівае Пісанне, каб ты судзіў паміж людзьмі так, як паказаў табе Аллаг. Таму не будзь для здраднікаў абаронцам"},{"id":106,"translation":" і малі прабачэння ў Аллага. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":107,"translation":" І не спрачайся на карысць тых, якія здраджваюць самім сабе. Сапраўды, Аллаг не любіць здраднікаў і грэшнікаў."},{"id":108,"translation":" Яны прымеюць схавацца ад людзей, але не здолеюць схавацца ад Аллага. Бо ён знаходзіцца з імі, калі яны ноччу задумваюць словы, якімі Ён не будзе задаволены. Аллаг спасцігае тое, што яны робяць."},{"id":109,"translation":" Вось вы спрачаецеся на іхную карысць у зямным жыцці. Але хто будзе спрачацца на іхную карысць перад Аллагам у Судны дзень? І хто будзе іхным абаронцам?"},{"id":110,"translation":" Але хто зробіць ліхое ці будзе няслушным да самога сябе, а потым маліцьме прабачэння ў Аллага, той знойдзе Аллага – Прабачаючым, Міласэрным."},{"id":111,"translation":" І хто здзейсніў нешта грахоўнае, той здзейсніў яго толькі супраць самога сябе. Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":112,"translation":" І хто здзейсніў нешта няправільнае альбо грахоўнае, а потым прыпісаў яго нявінным, той узяў на сябе цяжар паклёпу і відавочнага граху."},{"id":113,"translation":" Калі б не шчодрасць Аллага да вас і не Ягоная літасць, дык частка з іх абавязкова пажадала б збіць цябе са шляху. Але яны не саб’юць са шляху нікога, апроч саміх сябе, і яны не здолеюць прычыніць табе ніякае шкоды. Аллаг паслаў табе Пісанне і мудрасць. І навучыў цябе таму, чаго ты не ведаў. І з’яўляецца шчодрасць Аллага да цябе вялікаю."},{"id":114,"translation":" Няма дабра ў большасці іх таемных гутарак, калі толькі яны не будуць заклікаць да міласціны, дабра альбо міру паміж людзьмі. І хто зробіць гэта, імкнучыся да задаволенасці Аллага, таму даруем Мы вялікае ўзнагароджанне."},{"id":115,"translation":" І таго, хто будзе супярэчыць пасланцу нават пасля таго, як яму зрабіўся выразным просты шлях, і не рушыць шляхам вернікаў, Мы накіруем туды, куды ён звярнуўся – і ўкінем да пекла. Агіднае ж гэта месца для вяртання."},{"id":116,"translation":" Сапраўды, Аллаг не прабачае, калі яму дадаюць сутаварышаў, але прабачае ўсё, апроч гэтага, таму, каму пажадае. І хто дадае Аллагу сутаварышаў, той заблукаў у глыбокай аблудзе."},{"id":117,"translation":" Яны заклікаюць заміж Яго толькі названыя жаночымі імёнамі боствы. І яны не клічуць нікога іншага, як толькі бунтоўнага шатана."},{"id":118,"translation":" Аллаг пракляў яго. А ён сказаў: «Я абавязкова забяру пэўную частку тваіх рабоў!"},{"id":119,"translation":" Я саб’ю іх са шляху, зваблю марнымі надзеямі, загадаю ім абрэзаць вушы худобе і змяняць творы Аллага». І хто ўзяў сабе шатана абаронцам заміж Аллага, той ужо панёс відавочныя страты."},{"id":120,"translation":" Ён дае ім абяцанкі і спакушае марнымі надзеямі. Але шатан абяцае ім нішто іншае, як толькі спакусу."},{"id":121,"translation":" Іхным домам будзе пекла. І яны не знойдуць ратунку ад яго."},{"id":122,"translation":" А тых, якія паверылі і рабілі добрыя справы, Мы ўвядзём у сады, дзе цурчаць рэкі. Яны будуць там павек. Абяцанка Аллага – праўда; і хто ж праўдзівей Аллага словам?"},{"id":123,"translation":" І гэта не залежыць ад вашых жаданняў альбо жаданняў людзей Пісання. І хто здзяйсняе ліха, таму адплацяць тым жа, і не знойдзецца яму, апроч Аллага, ні абаронцаў, ні памагатых."},{"id":124,"translation":" І хто б не рабіў добрых спраў, вернік ці верніца, дык увойдуць яны ў рай, і не зробяць з імі няслушна нават на плеўку з костачкі фініка."},{"id":125,"translation":" У каго лепш вера за таго, хто аддаў свой абраз Аллагу, з’яўляецца праведным і ідзе за вераю Ібрагіма-ханіфа? А Аллаг зрабіў Ібрагіма сваім сябрам."},{"id":126,"translation":" Аллагу належыць тое, што на нябёсах і што на зямлі. Бо Аллаг спасцігае кожную рэч."},{"id":127,"translation":" Цябе просяць усталяваць наказ у дачыненні да жанчын. Скажы: «Аллаг усталёўвае вам наказ адносна іх і адносна таго, пра што вы чытаеце ў Пісанні – пра асірацелых жанчын, якім вы не даяце таго, што належыць ім, жадаючы ўзяць шлюб з імі; а таксама пра бездапаможных дзяцей і пра тое, каб вы ставіліся да сірацінаў слушна». І якую карысць вы ні рабілі б, Аллаг ведае пра гэта."},{"id":128,"translation":" Калі жанчына палохаецца непрыхільнасці мужа ці ён пазбягае яе, дык не будзе ім абаім граху, калі яны прыйдуць да мірнага пагаднення, бо згода – лепш. Людзі – прагныя, але, калі вы будзеце дабрадзейныя і збожныя, дык, сапраўды, Аллагу вядома тое, што робіце вы."},{"id":129,"translation":" Вы ніколі не здолееце аднолькава слушна ставіцца да ўсіх жонак, нават калі вы імкняцеся да гэтага. Не схіляйцеся да адной, пакідаючы іншую ў нявызначанасці. І калі вы будзеце праведныя і збожныя, дык, сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":130,"translation":" А калі яны разлучацца, дык кожнага з іх Аллаг узбагаціць ад Сваёй шчодрасці. Аллаг – Абнімальны, Мудры."},{"id":131,"translation":" Аллагу належыць тое, што на нябёсах і на зямлі. І мы наказалі тым, каму дадзена Пісанне раней за вас, а таксама вам, каб вы палохаліся Аллага. А калі вы не паверыце, дык Аллагу належыць тое, што на нябёсах, і тое, што на зямлі, і Аллаг – Багаты, Хвалімы."},{"id":132,"translation":" Аллагу належыць тое, што на нябёсах і што на зямлі. І дастаткова Аллага як абаронцы."},{"id":133,"translation":" Калі ён пажадае, дык адвядзе вас, о людзі! – і прывядзе новых. Бо Аллаг здольны на гэта."},{"id":134,"translation":" І калі хто імкнецца ўзнагароджання зямнога жыцця, дык у Аллага – узнагароджанне зямнога жыцця і жыцця будучага. Аллаг – Усечуючы, Усебачачы."},{"id":135,"translation":" о вы, якія паверылі! Трымайцеся слушнасці, калі вы будзеце сведкамі перад Аллагам, нават калі гэта сведчанне будзе супраць вас саміх, вашых бацькоў ці сваякоў. Будзе гэта заможныя альбо незаможныя, іхная справа належыць Аллагу. Не ідзі за запалам, каб не парушыць слушнасці. Калі ж вы скрывіце альбо адхіліцеся, дык, сапраўды, Аллагу вядома тое, што робіце вы."},{"id":136,"translation":" о вы, якія паверылі! Верце ў Аллага, Ягонага Пасланца і Пісанне, якое Ён паслаў пасланцу свайму; а таксама ў Пісанне, якое было паслана раней. І хто не верыць у Аллага, Ягоных анёлаў, Ягоныя Пісанні, Ягоных пасланцоў і ў Апошні дзень, той заблукаў у глыбокай аблудзе."},{"id":137,"translation":" Сапраўды, тых, якія паверылі, а потым зрабіліся нявернікамі, потым нанова паверылі і нанова зрабіліся нявернікамі, яшчэ і дадаўшы сабе няверы – тым не даруе Аллаг і не пакажа ім шляху."},{"id":138,"translation":" Распавядзі добрую вестку крывадушнікам – пра тое, што чакае на іх вялікае пакаранне,"},{"id":139,"translation":" тых, якія бяруць сабе прыхільнікамі нявернікаў, грэбуючы вернікамі. Няўжо яны імкнуцца атрымаць ад іх моц? Сапраўды, уся моц належыць Аллагу."},{"id":140,"translation":" Аллаг ужо паслаў вам у Пісанні, каб вы не садзіліся разам з тымі, якія, пачуўшы знакі Аллага, не вераць у іх і кпяць з іх – пакуль яны не пачнуць размаўляць пра нешта іншае. Інакш вы будзеце падобныя да іх! Сапраўды, Аллаг згуртуе крывадушнікаў і нявернікаў у пекле – усіх."},{"id":141,"translation":" Яны чакаюць таго, што здарыцца з вамі. Калі прыйдзе да вас ад Аллага перамога, дык яны скажуць: «Хіба мы не былі з вамі?» А калі перамога будзе на баку нявернікаў, дык яны скажуць: «Хіба мы не дапамагалі вам і не абаранялі вас ад вернікаў?» Аллаг рассудзіць паміж вамі ў дзень Адраджэння і Аллаг ніколі не даруе нявернікам перавагі над вернікамі."},{"id":142,"translation":" Сапраўды, крывадушнікі спрабуюць ашукаць Аллага, але Ён зробіць так, што яны самі апынуцца ашуканымі. І калі яны здзяйсняюць малітву, дык робяць гэта з гультайствам, толькі паказваючы сябе перад людзьмі і рэдка згадваючы Аллага,"},{"id":143,"translation":" хістаючыся пасярэдзіне – ні на гэтым, ні на тым. А каго Аллаг збіў са шляху, таму ты не знойдзеш дарогі."},{"id":144,"translation":" о вы, якія паверылі. Не бярыце сабе прыхільнікамі нявернікаў заміж вернікаў. Няўжо вы імкнецеся, каб Аллаг меў супраць вас відавочны доказ?"},{"id":145,"translation":" Сапраўды, крывадушнікі апынуцца на самым дне пекла. І ты не знойдзеш для іх памагатага."},{"id":146,"translation":" Апроч тых, якія павініліся, выправіліся, шукалі абароны ў Аллага і былі шчырымі ў сваёй веры перад Аллагам. Менавіта яны будуць разам з вернікамі і Аллаг даруе вернікам вялікую ўзнагароду."},{"id":147,"translation":" Няўжо Аллаг будзе караць вас, калі вы будзеце ўдзячныя і паверыце? Аллаг – Удзячны, Усеведаючы."},{"id":148,"translation":" Аллаг не любіць прылюднага абгавору, хіба як зрабілі няслушна з кімсьці. Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":149,"translation":" Калі вы будзеце рабіць дабро адкрыта альбо таемна, альбо прабачце ліха, дык Аллаг – Паблажлівы, Усемагутны."},{"id":150,"translation":" Сапраўды, тыя, якія не вераць у Аллага і Ягоных пасланцоў, спрабуюць правесці мяжу паміж Аллагам і Ягонымі пасланцамі і кажуць: «Мы верым у адных і не верым у іншых» – імкнучыся абраць сярэдні шлях."},{"id":151,"translation":" Яны – сапраўдныя вернікі. А для іх мы падрыхтавалі зневажальнае пакаранне."},{"id":152,"translation":" А тым, хто паверыў у Аллага і Ягоных пасланцоў, і хто не праводзіць ніякае мяжы паміж імі, ён дасць узнагароджанне ім. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":153,"translation":" Просяць цябе людзі Пісання, каб паслаў ты ім Пісанне з неба. Яны ўжо прасілі ў Мусы яшчэ большага і казалі: «Пакажы нам Аллага адкрыта». І паразіла іх маланка за няслушныя словы іхныя. Але пасля таго, як прыйшлі да іх выразныя знакі, узялі яны сабе цяля [як боства]. Аднак мы даравалі ім гэта і далі Мусе выразныя доказы."},{"id":154,"translation":" Мы пабудавалі перад імі гару, згодна з Нашым запаветам з імі, і сказалі ім: «Увайдзіце да брамы, нізка кланяючыся». І яшчэ Мы сказалі ім: «Не парушайце суботы». І мы ўзялі з іх цвёрдую абяцанку."},{"id":155,"translation":" за парушэнне запавету Свайго, за іхную няверу ў знакі Аллага і за іхнае забойства прарокаў без права на тое, за іхныя словы: «запячатаныя сэрцы нашыя» – але ж гэта Аллаг запячатаў іх за іхную няверу, і кволая вера іхная."},{"id":156,"translation":" за іхную няверу і за тое, што яны ўзвялі вялікі паклёп на Мар’ям,"},{"id":157,"translation":" і за іхныя словы: «Сапраўды, мы забілі Ісу, сына Мар’ям». Але ж яны не забілі яго і не ўкрыжавалі, а гэта толькі здалося ім. Сапраўды, тыя, якія спрачаюцца пра яго, знаходзяцца ў ваганні, і няма ў іх ведання, а толькі ідуць яны за здагадкамі. Яны сапраўды не забівалі яго."},{"id":158,"translation":" Гэта Аллаг узняў яго да Сябе, Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":159,"translation":" І, сапраўды, сярод людзей Пісання ёсць такія, якія не павераць у Ісу аж да свайго сканання. Таму ў дзень Адраджэння ён будзе сведкам супраць іх."},{"id":160,"translation":" І за няслушнасць тых, якія з’яўляюцца юдэямі, Мы забаранілі ім тыя даброты, якія былі дазволеныя ім раней. ды яшчэ і за тое, што яны шмат каго з людзей збілі са шляху Аллага."},{"id":161,"translation":" Яны займаліся ліхвярствам, хоць ім было забаронена гэта, а таксама без права жэрлі маёмасць людзей. Нявернікам праз іх мы падрыхтавалі пакутлівае пакаранне."},{"id":162,"translation":" Аднак паслядоўным у веданні і вернікам сярод іх, якія вераць у пасланае табе і пасланае раней за цябе; тым, якія здзяйсняюць малітву, даюць закят і вераць у Аллага і Судны дзень, Мы дамо вялікую ўзнагароду."},{"id":163,"translation":" Сапраўды, Мы даравалі табе адкрыццё, як даравалі яго Нуху і прарокам пасля яго, як даравалі адкрыццё Ібрагіму, Ісмаілю, Ісхаку, Якубу і ягоным каленам; Ісе, Аюбу, юнусу, Гаруну і Сулейману. І Мы далі дауду забур."},{"id":164,"translation":" Пра некаторых пасланцоў Мы ўжо паведамлялі табе раней, а пра некаторых – не паведамлялі. Аллаг жа казаў Мусе словам."},{"id":165,"translation":" Мы выправілі пасланцоў – дабравеснікаў і засцерагальнікаў, каб не мелі людзі пасля гэтага доказу супраць Аллага. Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":166,"translation":" Аллаг сведчыць, што пасланыя да цябе – пасланыя па Ягоным веданні. Анёлы таксама сведчаць пра гэта. І Аллага дастаткова як Сведкі."},{"id":167,"translation":" Сапраўды, тыя, якія самі не вераць і збіваюць іншых са шляху Аллага, зайшлі далёка ў сваёй аблудзе."},{"id":168,"translation":" Не даруе Аллаг тым, якія не верылі і здзяйснялі няслушнасць, ды і не накіруе іх простым шляхам,"},{"id":169,"translation":" а толькі шляхам пекла, дзе яны будуць павек. І гэта для Аллага латва."},{"id":170,"translation":" о людзі! Прыйшоў да вас Пасланец з праўдаю ад вашага Госпада. Паверце ж дзеля дабра свайго! А калі не паверыце, дык Аллагу належыць тое, што на нябёсах і на зямлі. Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":171,"translation":" о людзі Пісання! Не парушайце вашае веры і не кажыце пра Аллага нічога, апроч праўды. Бо Месія-Іса, сын Мар’ям – толькі пасланец Аллага і слова Ягонае, данесенае да Мар’ям, і дух ад Яго. Паверце ж у Аллага і Ягоных пасланцоў і не кажыце: «Тройца». Лепей для вас устрымацца ад гэтага. Сапраўды, Аллаг – Бог адзіны, Усячысты Ён ад таго, каб мець дзіцё. Яму належыць тое, што на нябёсах і што на зямлі. дастаткова Аллага як Абаронцы."},{"id":172,"translation":" Ні Месія, ні набліжаныя анёлы ніколі не цураліся быць рабамі Аллага. А ўсе тыя, якія саромеюцца быць Ягонымі рабамі і перапаўняюцца гонарам, будуць сабраныя ў Яго ўсе разам."},{"id":173,"translation":" А тым, якія паверылі і рабілі добрыя справы, Ён поўнасцю дасць узнагароджанне іхнае, ды яшчэ і павялічыць яго па Сваёй шчодрасці. А тых, якія цураліся і ганарыліся, Ён пакутліва скарае. І не знойдзецца ім, апроч Аллага, ні абаронцы, ні памагатага."},{"id":174,"translation":" о Людзі! Прыйшоў да вас доказ ад Госпада вашага. І мы паслалі вам святло выразнае."},{"id":175,"translation":" Тых жа, якія паверылі і ўскладалі надзеі на Аллага, Ён увядзе ў літасць і шчодрасць Сваю, і павядзе да Сябе простым шляхам."},{"id":176,"translation":" Просяць цябе ўсталяваць наказ. Скажы: «Аллаг усталюе вам наказ адносна сваяцтва па бочнай лініі. Калі загіне мужчына, і няма ў яго дзіцяці, але ёсць сястра, дык ёй палова таго, што пакінуў ён. Таксама і ён атрымлівае ў спадчыну ейную маёмасць, калі няма ў яе дзіцяці. Калі ж сёстраў дзве, дык ім належыць дзве траціны таго, што пакінуў ён. А калі сваякі – брат і сястра, дык мужчыну належыць доля спадчыны, роўная долі дзвюх жанчын. Аллаг тлумачыць вам гэта, каб не трапілі вы ў аблуду. Аллаг ведае пра кожную рэч»."}]},{"id":5,"verses":[{"id":1,"translation":" о вы, якія паверылі! Прытрымлівайцеся пагадненняў! дазволеныя вам у ежу жывёлы, апроч той худобы, якую забаранілі вам. забаронена паляванне, калі знаходзіцеся вы ў пілігрымцы. Сапраўды, Аллаг вырашае так, як пажадае."},{"id":2,"translation":" о вы, якія паверылі! Не парушайце ні знакаў Аллага, ні забароненага месяца, не закранайце ні жывёлаў, якія ідуць на ахвяру, ні іхных упрыгажэнняў, няма людзей, якія ідуць у дом забаронены, імкнучыся набыць літасць Госпада. І калі вы выйдзеце з забароненага Месца, дык прымееце паляваць. І няхай непрыхільнасць да тых, якія не пускалі вас у забароненую Мячэць, не штурхае вас на злачынствы. Таму дапамагайце адно аднаму ў справах праведнасці і збожнасці, але не дапамагайце адно аднаму ў справах граху і непрыхільнасці. І палохайцеся Аллага, сапраўды, Аллаг суворы ў пакаранні."},{"id":3,"translation":" забаранілі вам мерцвячыну, кроў, мяса свінні, а таксама тое, што забіта не дзеля Аллага; i задушанае, i пабітае да сканання, і тое, што ўпала з вышыні, і забітае рагамі іншых жывёлаў, і забітае драпежнікамі – калі толькі вы не паспееце зарэзаць яго. І забаронена вам зарэзанае на паганскіх капішчах. забаронена таксама гадаць на стрэлах. Усё гэта – грэх. Сёння тыя, хто не верыць, страцілі надзею знішчыць вашую веру. Не палохайцеся іх, а палохайцеся Мяне. Сёння я закончыў вам вашую веру, давёў да канца Сваю ласку да вас і ўхваліў іслам як вашую веру. Калі ж хтосьці вымушаны быў з’есці забароненае, не жадаючы граху, дык Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":4,"translation":" Пытаюцца яны цябе, што дазволена ім. Скажы: «дазволена вам есці добрую ежу, спажывайце таксама вылаўленае для вас навучанымі жывёламі. Навучайце іх таму, чаму навучыў вас Аллаг. Толькі згадвайце імя Аллага над ежаю, Сапраўды, Аллаг хуткі ў адгодзе»."},{"id":5,"translation":" Сёння дазволена вам есці выдатную ежу. дазволена вам есці ежу людзей Пісання, і вашую ежу дазволена ім. Вам дазволеныя цнатлівыя жанчыны з асяроддзя вернікаў і людзей Пісання, калі вы сплаціце выкуп за іх, калі вы цнатлівыя, а не распуснікі, і не бераце іх мамошкамі. А хто адрокся ад веры – бескарысныя ягоныя ўчынкі, а ў наступным жыцці ён будзе сярод тых, хто будзе мець страты."},{"id":6,"translation":" о вы, якія паверылі! Калі становіцеся вы на малітву, дык абмыйце вашыя твары і рукі да локцяў, пратрыце галаву і абмыйце ногі да костачак. А калі вы знаходзіцеся ў стане бруду, дык выкупайцеся. Калі ж вы хворыя, альбо знаходзіцеся ў дарозе, калі хто-небудзь з вас справіў патрэбу альбо дакрануўся да жанчыны і не знайшоў вады, дык абмыйце твар чыстым сухім пяском, абатрыце ім свій твар і рукі. Не жадае Аллаг абцяжарваць вас, а жадае вам ачышчэння і заканчэння вам Сваёй літасці. Магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":7,"translation":" І згадвайце літасць Аллага да вас і ваш запавет з ім, калі вы сказалі: «Слухаем і падпарадкоўваемся!» І палохайцеся Аллага. Сапраўды, Ён ведае тое, што схавана ў вашых сэрцах."},{"id":8,"translation":" о вы, якія паверылі! Будзьце трывалымі ў веры ў Аллага, сведчыце слушна і няхай вашая непрыхільнасць да іншых не вядзе да няслушнасці. Трымайцеся слушнасці, бо яна бліжэй да збожнасці. Палохайцеся Аллага, сапраўды, Яму добра вядома ўсё тое, што вы здзяйсняеце."},{"id":9,"translation":" Абяцаў Аллаг тым, якія паверылі і рабілі добрыя справы, прабачэнне і вялікую ўзнагароду."},{"id":10,"translation":"А тыя, якія не паверылі і адмаўлялі нашыя знакі, яны – насельнікі пекла."},{"id":11,"translation":"о вы, якія паверылі! згадайце літасць Аллага да вас, калі ворагі паднялі свае рукі супраць вас, але Аллаг адхінуў іх. Палохайцеся Аллага і на Аллага няхай спадзяюцца вернікі."},{"id":12,"translation":"І, сапраўды, Аллаг склаў запавет з сынамі Ісраіля. І паслалі Мы дванаццаць правадыроў сярод іх. І сказаў Аллаг: «Сапраўды, Я – з вамі. Калі вы будзеце здзяйсняць малітву, даваць закят і паверыце ў Маіх пасланцоў, будзеце падтрымліваць іх і дасце Аллагу добрую пазыку, дык Я дарую вам вашыя ліхія ўчынкі і выведу ў сады, дзе цурчаць рэкі. Калі ж хто-небудзь з вас застанецца нявернікам пасля гэтага – дык ён збіўся з простага шляху»."},{"id":13,"translation":"А за тое, што яны парушылі запавет з Намі, Мы праклялі іх і зрабілі іхныя сэрцы жорсткімі. Мяняюць яны словы, няправільна тлумачаць [Пісанні], забыліся яны на тую ягону частку, якую ім трэба было памятаць. Не супынішся ты даведвацца пра іхную здраду, толькі апроч каго-небудзь з іх, але Ты прабач іх і даруй. Сапраўды, Аллаг любіць тых, хто робіць дабро."},{"id":14,"translation":"І з тымі, якія кажуць: «Мы – хрысціяне», – склалі Мы запавет. І забыліся яны на тую частку [Пісання], якую ім трэба было памятаць. І мы пасеялі сярод іх непрыхільнасць і нянавісць адно да аднаго аж да дня Адраджэння. І пакажа тагды ім Аллаг што яны здзяйснялі."},{"id":15,"translation":"о людзі Пісання! Прыйшоў да вас Наш Пасланец, каб патлумачыць вам шмат з таго, што вы хаваеце з Пісання, і каб шмат чаго дараваць вам. Прыйшло да вас святло ад Аллага і выразнае Пісанне,"},{"id":16,"translation":"якім вядзе Аллаг да шляхоў свету тых, якія шукаюць Ягонае задаволенасці. Выводзіць Ён іх па сваім загадзе з цемры да святла і вядзе іх да простага шляху."},{"id":17,"translation":"Сапраўды, не вераць тыя, якія кажуць «Сапраўды, Аллаг, Ён – Месія, сын Мар’ям!» Скажы: «Хто прымее перашкодзіць волі Аллага, калі Ён пажадае знішчыць Месію, сына Мар’ям, і ягоную маці, і тых, хто на зямлі – усіх?» Аллагу належыць улада над нябёсамі, зямлёю і над тым, што паміж імі. Стварае Ён тое, што жадае, і ён здольны на кожную рэч."},{"id":18,"translation":"І кажуць юдэі і хрысціяне: «Мы – сыны Аллага і Ягоныя ўлюбёнцы». Скажы: «Чаму жа Ён карае вас за вашыя грахі? Бо вы, людзі – Ягоныя творы. даруе ён, каму пажадае, і карае, каго пажадае. Яму належыць улада над нябёсамі, зямлёю і над тым, што паміж імі. І да Яго вяртанне»."},{"id":19,"translation":"о людзі Пісання! Прыйшоў да вас Наш Пасланец пасля перапынку ў пасланцах, тлумачачы [праўду], каб не прымелі сцвярджаць вы: «Не прыходзіў да нас ні дабравеснік, ні засцерагальнік». І вось прыйшоў да вас дабравеснік і засцерагальнік. Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":20,"translation":"І калі сказаў Муса свайму народу: «о народзе мой! згадайце літасць Аллага да вас, калі абраў Ён сярод вас прарокаў і зрабіў вас уладарамі, і даў вам тое, чаго не даваў нікому з светаў."},{"id":21,"translation":"о народзе Мой! Увайдзіце ў святую зямлю, якая з’яўляецца загадам Аллага для вас, не вяртайцеся назад, а то будзеце мець страты»."},{"id":22,"translation":"Сказалі яны: «о Мусе! Сапраўды, тут жа знаходзяцца волаты. Мы ніколі не пойдзем туды, пакуль яны будуць там. Калі ж яны пакінуць гэтую зямлю, дык тагды ўвойдзем мы»."},{"id":23,"translation":"Сказалі два збожных чалавекі, няхай надзеліць іх дабротамі Аллаг: «Увайдзіце ў зямлю раптоўна, праз браму, ды не палохайцеся іх, Аллаг даруе перамогу, калі вы верыце»."},{"id":24,"translation":"Сказалі яны: «о Мусе! Сапраўды, ні за што і ніколі не ступім мы на гэтую зямлю, пакуль знаходзяцца там волаты! Ідзі сам з Госпадам тваім і змагайся там з імі. Сапраўды, мы патрымаемся тут»."},{"id":25,"translation":"Сказаў Муса: «Госпадзе, сапраўды, падуладныя мне толькі я і брат мой. Рассудзі і падзялі ж нас з гэтым непакорлівым народам»."},{"id":26,"translation":"Сказаў Госпад: «Сапраўды, забароненая гэтая краіна вам на сорак гадоў. Будзеце вы блукаць па зямлі. Не сумуй жа аб грэшным народзе»."},{"id":27,"translation":"І распавядзі ім сапраўдны аповед пра сыноў Адама, калі яны абодва прынеслі ахвяру, і яна была прынятая ў аднаго, але не была прынятая ў іншага, які потым сказаў: «заб’ю цябе!» Адказаў другі: «Сапраўды, Аллаг прымае ахвяры толькі ад збожных."},{"id":28,"translation":"Калі ўзнімеш ты руку, каб забіць мяне, дык не ўзніму рукі я, каб забіць цябе. Сапраўды, я палохаюся Аллага Госпада светаў."},{"id":29,"translation":"Сапраўды, я жадаю, каб ты ўзяў на сябе грэх супраць мяне і свой грэх, і ты будзеш сярод жыхароў пекла, а гэта – пакаранне для злачынцаў»."},{"id":30,"translation":"Але загадала таму ягоная душа забіць свайго брата, і забіў яго. І ён апынуўся пасярод тых, якія мелі страты."},{"id":31,"translation":"І паслаў Аллаг крумкача разграбаць зямлю, каб паказаць, як хаваць нежывое цела свайго брата. Сказаў ён: «Гора мне! Не ў стане я, як гэты крумкач, пахаваць нежывое цела майго брата». Апынуўся ён сярод шкадуючых."},{"id":32,"translation":"Па гэтай нагодзе загадалі мы сынам Ісраіля: «Калі хто заб’е душу не за душу і не за нелад на зямлі, дык гэта прыраўноўваецца да забойства ўсіх людзей. А хто зберажэ душу, той быццам захавае жыццё ўсім людзям». Так, сапраўды, прыходзілі да іх пасланцы з выразнымі доказамі. Але і пасля гэтага шмат хто з іх здзяйсняе грэх на зямлі."},{"id":33,"translation":"Сапраўды, адплацяць тым, якія змагаюцца супраць Аллага і Ягонага Пасланца і робяць ганьбу на зямлі – яны будуць забітыя, альбо ўкрыжованыя, альбо ім адсякуць рукі і ногі, альбо будуць яны выгнаныя з зямлі. Гэта ім ганьба ў зямным жыцці ды вялікае пакаранне ў наступным жыцці."},{"id":34,"translation":"Апроч тых, якія павініліся раней, ніж вы іх пераадолелі. Таму ведайце, што Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":35,"translation":"о вы, якія паверылі! Палохайцеся Аллага і шукайце шляхі набліжэння да Яго і змагайцеся на шляху Ягоным. Магчыма, вы будзеце мець поспех."},{"id":36,"translation":"Сапраўды, калі б нявернікі мелі б тое, што на зямлі і нават больш за гэтае, каб выкупіць сябе гэтым ад пакарання ў дзень Адраджэння, дык не прынялі б тое ад іх. Чакае на іх пакутлівае пакаранне."},{"id":37,"translation":"Пажадаюць яны выйсці з агню, але яны ніколі не выйдуць з яго. Чакае на іх жорсткае пакаранне."},{"id":38,"translation":"злодзею і зладзейцы адрэзвайце руку як пакаранне за іхныя злачынствы. Пакаранне – гэта як прыклад ад Аллага, бо Аллаг – Вялікі, Мудры."},{"id":39,"translation":"А ў таго, хто павініцца пасля свайго злачынства і выправіцца, прыме Аллаг каянне. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":40,"translation":"Хіба ты не ведаеш, што Аллагу належыць улада на нябёсах і на зямлі? Карае, каго пажадае, і даруе, каму пажадае, бо Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":41,"translation":"о Пасланец! Няхай не збянтэжваюць цябе тыя, якія спяшаюцца ў няверы і кажуць сваімі вуснамі: «Мы паверылі», – але няма веры ў іхных сэрцах; і тыя юдэі, якія прыслухоўваюцца да хлусні і прыслухоўваюцца да іншых людзей, якія не прыходзілі да цябе. Скажаюць яны сэнс словаў і кажуць: «Калі дадзена вам гэта, дык бярыце яго, а калі не дадзена, дык беражыцеся». А калі пажадае Аллаг спакусіць кагосьці, дык ты перад Аллагам не дапаможаш яму нічым. Яны – тыя, чые сэрцы Аллаг не пажадаў ачысціць, ім – ганьба ў зямным жыцці і вялікае пакаранне ў наступным жыцці."},{"id":42,"translation":"Слухачы хлусні, паглынальнікі забароненага. Калі яны прыйдуць да цябе, дык рассудзі паміж імі альбо адхініся ад іх. Калі ты адхінешся ад іх, дык не нашкодзяць яны табе ніякім чынам. Калі ж будзеш судзіць іх, дык судзі паміж імі слушна. Сапраўды, Аллаг любіць слушных."},{"id":43,"translation":"Але як яны абяруць цябе суддзёй, калі ў іх ёсць Таўрат, які змяшчае закон Аллага? Нават пасля гэтага яны адхiнаюцца, бо яны не з’яўляюцца вернікамі."},{"id":44,"translation":"Мы паслалі Таўрат, у якім змяшчаецца правільнае кіраўніцтва і святло. Судзiлi па ім прарокі, якiя падпарадкавалiся [Аллагу], тых, хто вызнае юдаізм. Рабіны і першасвятары рабiлi гэтакім жа чынам у адпаведнасці з тым, што ім было даручана захаваць з Пісання Аллага. Яны сведчылі пра яго. Не палохайцеся людзей, а палохайцеся Мяне, і не прадавайце Мае знакі за мізэрную вартасць. Тыя ж, якія не прымаюць пастановаў у адпаведнасці з тым, што паслаў Аллаг, з’яўляюцца нявернікамі."},{"id":45,"translation":"Мы загадалі ў ім: душа – за душу, вока – за вока, нос – за нос, вуха – за вуха, зуб – за зуб, а за раны – адплата. Але калі хто-небудзь ахвяруе гэтым, дык гэта зробiцца для яго збавеннем. Тыя ж, якія не прымаюць пастановаў у адпаведнасці з тым, што паслаў Аллаг, з’яўляюцца прыгнятальнiкамi."},{"id":46,"translation":"Утроп іх Мы паслалi Ісу, сына Мар’ям, з сцвярджэннем праўдзівасці таго, што было некалi паслана ў Таўраце. Мы даравалі яму Iнджыл, у якім было дакладнае кіраўніцтва і святло, якое сцвярджала тое, што было некалi паслана ў Таўраце. Яно было верным кіраўніцтвам і навучаннем для збожных."},{"id":47,"translation":"Няхай людзі Iнджыла судзяць паводле таго, што Аллаг паслаў у ім. Тыя ж, якія не прымаюць пастановаў у адпаведнасці з тым, што паслаў Аллаг, з’яўляюцца непакорлівымі."},{"id":48,"translation":"Мы паслалі табе Пісанне з праўдаю ў сцвярджэнне ранейшых пісанняў, і для таго, каб яно засцерагала іх. Судзі ж іх паводле таго, што паслаў Аллаг, і не патурай іхным жаданням, ухіляючыся ад праўды, якая з’явілася да цябе. Кожнаму з вас мы ўсталявалі закон і шлях. Калі б Аллаг пажадаў, дык зрабіў бы вас адною грамадою, аднак ён падзяліў вас, каб выпрабаваць вас тым, што ён дараваў вам. змагайцеся ж у добрых справах. Усім вам трэба будзе паварочацца да Аллага, і Ён паведаміць вам пра тое, у чым вы разыходзіліся ў меркаваннях."},{"id":49,"translation":"Судзі паміж імі паводле таго, што паслаў Аллаг, не патурай іхным жаданням і пільнуйся іх, каб яны не адхiлілі цябе ад часткі таго, што паслаў табе Аллаг. Калі ж яны адхiнуцца, дык ведай, што Аллаг жадае пакараць іх за некаторыя з іхных грахоў. Сапраўды, шмат хто з людзей – непакорлiвыя."},{"id":50,"translation":"Няўжо яны шукаюць суда часоў невуцтва? Чые пастановы прымеюць быць лепей за пастановы Аллага для людзей перакананых?"},{"id":51,"translation":"о вы, якія паверылі! Не бярыце юдэяў і хрысціянаў у саўдзельнікі – яны саўдзельнікі адны адным. А хто ж сярод вас ведаецца з імі – ён сам з-пасярод іх. Сапраўды, Аллаг не вядзе простым шляхам прыгнятальнікаў."},{"id":52,"translation":"Таму ты бачыш тых, чые сэрцы хворыя – яны спяшаюцца да іх, кажучы: «Палохаемся мы, што ліха напаткае нас». А, магчыма, Аллаг даруе перамогу альбо загад ад Сябе. І тагды яны павіняцца ў тым, што хавалі ў сваіх сэрцах."},{"id":53,"translation":"І скажуць тыя, якія паверылі: «Хіба гэта тыя, якія кляліся Аллагам – наймацнейшаю кляцьбаю – што яны насамрэч з намі?» Іхныя ўчынкі марныя і яны мецьмуць страты."},{"id":54,"translation":"о вы, якія паверылі! Калі адхіліцца хто-небудзь з вас ад сваёй веры, дык Аллаг хутка явіць людзей, якіх Ён любіць і якія любяць Яго, і будуць яны пакорлівыя перад вернікамі і непахісныя перад нявернікамі, змагарамі на шляху Аллага, і тымі, хто не палохаецца асуджэння. Такая літасць Аллага. дае Ён яе, каму пажадае. Аллаг – Усеабнімальны, Усеведаючы."},{"id":55,"translation":"Вашым абаронцам з’яўляецца толькі Аллаг, Ягоны Пасланец і тыя, якія паверылі, тыя, якія здзяйсняюць малітву, даюць закят, пакланяюцца."},{"id":56,"translation":"Тыя, якія бяруць сваім абаронцам Аллага і Ягонага Пасланца, і тыя, якія паверылі, сапраўды, яны з’яўляюцца прыхільнікамі Аллага, і яны – пераможцы."},{"id":57,"translation":"о вы, якія паверылі! Не сябруйце з тымі, якія лічаць вашую веру гульнёю і здзекам, з тых, якім было дадзена Пісанне раней за вас, і нявернікаў, і палохайцеся Аллага, калі вы вернікі."},{"id":58,"translation":"І калі вы заклікаеце да малітвы, дык яны здзекуюцца і кпяць. Гэта так, бо яны людзі неразумныя."},{"id":59,"translation":"Скажы: «о людзі Пісання! Няўжо ненавідзіце вы нас толькі за тое, што мы паверылі ў Аллага, і за тое, што паслана нам, і што паслана раней, і што большасць з вас – непакорлівыя?»"},{"id":60,"translation":"Скажы: «Ці не распавесці вам пра тых, на каго чакае пакаранне ад Аллага і каго Аллаг пракляў; і на каго загневаўся і ператварыў некаторых з іх у малпаў і свіней, і якія пакланяліся тагуту? Ім – горшае месца, бо яны збіваюць с роўнага шляху»."},{"id":61,"translation":"І калі яны прыходзяць да вас і кажуць: «Паверылі мы», – дык на самой справе прыйшлі яны з нявераю і пайшлі з ёй."},{"id":62,"translation":"І ты бачыш, што шмат хто з іх завіхаецца перасягнуць іншых у грахах, непрыхільнасці і пажыранні забароненага. Агідна тое, што робяць яны."},{"id":63,"translation":"Чаму ж не ўтрымаюць іх рабіны і кніжнікі ад грахоўных размоў і пажырання забароненага? Сапраўды, агідна тое, што яны здзяйсняюць."},{"id":64,"translation":"І сказалі юдэі: «Рука (Йад) Аллага прыкутая!» Будуць прыкутымі рукі іхныя і яны праклятыя за тое, што кажуць. Ягоныя Рукі шырока працягнутыя, надзяляе Ён, як пажадае. Сапраўды, тое, што паслана табе ад твайго Госпада, шмат у каго з іх павялічвае непадпарадкаванне і няверу. Мы зрабілі паміж імі непрыхільнасць і нянавісць да дня Адраджэння. заўсёды, калі яны распальваюць агонь вайны, гасіць яго Аллаг. Яны імкнуцца распаўсюдзіць нелад на зямлі, але Аллаг не любіць сейбітаў бязладдзя."},{"id":65,"translation":"Калі б людзі Пісання паверылі і палохаліся [Аллага], адпусцілі б Мы іхныя грахі і ўвялі б іх у сады асалоды."},{"id":66,"translation":"Калі б яны трымаліся Таўрата, Інджыля і таго, што паслана ім ад іхнага Госпада, дык пажыналі б яны тое, што над іхнымі галовамі і пад нагамі. Ёсць сярод іх і слушныя людзі. Але наконт большасці з іх – брыдота тое, што здзяйсняюць яны."},{"id":67,"translation":"о Пасланец! Распавядзі тое, што паслана табе ад твайго Госпада. А калі ты гэтага не зробіш, дык не перадасі Ягонае пасланне. Аллаг абароніць цябе ад людзей. Сапраўды, Аллаг не вядзе простым шляхам нявернікаў."},{"id":68,"translation":"Скажы: «о людзі Пісання! Вы не зацвердзіцеся ні ў чым да таго часу, пакуль не будзеце трымацца Таўрата і Інджыля, і таго, што паслана вам ад Госпада вашага». Сапраўды, тое, што паслана табе ад Госпада твайго, шмат у каго з іх павялічвае непадпарадкаванне і няверу. Таму не сумуй праз нявернікаў."},{"id":69,"translation":"Сапраўды, тыя, якія паверылі, і тыя, якія вызнавалі юдаізм, і сабеі, і хрысціяне, з ліку тых, якія паверылі ў Аллага і ў апошні дзень і рабілі дабро – няма ім чаго палохацца, і не будуць засмучаныя яны."},{"id":70,"translation":"Сапраўды, узялі мы запавет з сынамі Ісраіля і паслалі ім пасланцоў. Кожны раз, калі прыходзіў да іх пасланец з тым, што не падабалася душам іхным – адных яны аб’яўлялі хлусамі, а іншых забівалі."},{"id":71,"translation":"І думалі яны, што не будзе ліха ім. Яны былі невідушчымі і глушцамі, потым Аллаг прыняў каянне іхнае, але і пасля таго ўсё адно былі невідушчымі і глушцамі шмат хто з іх. Але Аллаг бачыць тое, што яны робяць."},{"id":72,"translation":"Сапраўды, тыя нявернікі, якія кажуць «Сапраўды, Аллаг – гэта Месія, сын Мар’ям». Але ж казаў Месія: «о сыны Ісраіля! Пакланяйцеся Аллагу, Госпаду майму і вашаму Госпаду». Сапраўды, тыя, якія дадаюць Аллагу сутаварышаў – Аллаг забараніў ім сады Рая, будуць яны ў пекле! І не будзе ў прыгнятальнікаў памагатых."},{"id":73,"translation":"Сапраўды, не вераць тыя, якія кажуць: «Сапраўды, Аллаг – трэці з Тройцы», – але няма бога, апроч Бога адзінага! І, сапраўды, калі не адмовяцца яны ад таго, што кажуць, дык тых з іх, якія не вераць, напаткае пакутлівае пакаранне."},{"id":74,"translation":"Хіба яны не павіняцца перад Аллагам і не будуць маліць прабачэння ў Яго? Бо Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":75,"translation":"Месія, сын Мар’ям – толькі пасланец. Сапраўды, прыходзілі пасланцы і да яго. Ягоная Маці – праведніца, але і яны спажывалі ежу. зірні, як мы тлумачым Нашыя знакі. І яшчэ раз зірні – у якой жа яны аблудзе."},{"id":76,"translation":"Скажы: «Няўжо вы пакланяецеся, апроч Аллага таму, што не мае ўлады прынесці вам ні шкоды, ні карысці? Ён, Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы»."},{"id":77,"translation":"Скажы: «о людзі Пісання! Не парушайце ў сваёй веры межы праўды і не ідзіце шляхам заблудных з мінулых пакаленняў, якія самі заблукалі і збілі шмат каго з роўнага шляху»."},{"id":78,"translation":"Праклятыя тыя, якія не вераць, з-пасярод сыноў Ісраіля, вуснамі дауда і Ісы, сына Мар’ям. Гэта так, бо яны не слухаліся і былі парушальнікамі."},{"id":79,"translation":"Яны не ўтрымлівалі адно аднаго ад ліха, зробленага імі. Агідна тое, што робяць яны."},{"id":80,"translation":"Ты бачыш, што шмат хто з іх сябруе з тымі, якія не паверылі. Брыдота тое, што яны падрыхтавалі самі сабе! Угневаўся Аллаг на іх і пакаранне будзе ім павек."},{"id":81,"translation":"Калі б яны паверылі ў Аллага і Ягонага Пасланца і ў тое, што паслана яму, дык не сябравалі б яны з імі. Але большасць з іх – непакролівыя."},{"id":82,"translation":"Сапраўды, Ты пераканаешся, што мацней за ўсіх людзей ненавідзяць тых, якія паверылі, юдэі і пагане. Сапраўды, ты ўбачыш, што самыя блізкія ў любові да тых, якія паверылі, тыя, якія кажуць: «Сапраўды, мы – хрысціяне!» Гэта так, бо сярод іх ёсць святары і манахі, якія не пышацца."},{"id":83,"translation":"І калі яны чуюць тое, што паслана Пасланцу, ты бачыш іхныя вочы, поўныя слёз ад праўды, пра якую яны даведаліся. І яны кажуць: «Госпадзе наш! Паверылі мы! Таму запішы нас сярод тых, хто сведчыць."},{"id":84,"translation":"А чаму нам не верыць у Аллага і тую праўду, якая з’явілася да нас? Мы імкнемся, каб Госпад наш увёў нас разам з людзьмі слушнымі»."},{"id":85,"translation":"за тое, што яны кажуць, Аллаг адгодзіць ім садамі раю, дзе цурчаць рэкі, і яны будуць там павек – такая адгода тым, хто чыніў найлепшым чынам."},{"id":86,"translation":"А тыя, якія не верылі і лічылі хлуснёю Нашыя знакі, яны – Жыхары пекла."},{"id":87,"translation":"о вы, якія паверылі! Не забараняйце дабротаў, якія Аллаг даў вам, і не парушайце межаў. Сапраўды, Аллаг не любіць парушальнікаў."},{"id":88,"translation":"Ежце дазволенае і прыемнае, якім надзяліў вас Аллаг. І палохайцеся Аллага, у Якога вы верыце."},{"id":89,"translation":"Не спагоніць з вас Аллаг за марнаслоўе ў вашых кляцьбах, але спагоніць Ён за кляцьбы, зробленыя разважна. Выкуп за гэта – пажывіць дзесяцярых бедакоў так, як жывіце свае сем’і, ці ж апрануць іх, альбо вызваліць раба. А як хто не ў стане гэтага зрабіць, няхай посціць тры дні. Гэта выкуп за парушэнне вашых кляцьбаў, таму трымайцеся вашых кляцбаў. Так Аллаг тлумачыць вам Свае знакі. Магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":90,"translation":"о вы, якія паверылі! Сапраўды, віно, азардоўныя гульні, камяні ахвярнікаў і стрэлы для варажбы – брыдота ад шатана. Таму сцеражыцеся гэтага. Магчыма, будзеце выратаваныя."},{"id":91,"translation":"Сапраўды, шатан жадае пасеяць паміж вамі непрыхільнасць і нянавісць праз п’янку і азардоўныя гульні і адхіліць вас ад згадкі Аллага і малітвы. Няўжо вы не спыніцеся?"},{"id":92,"translation":"Падпарадкоўвайцеся Аллагу, падпарадкоўвайцеся Пасланцу, пільнуйцеся! Калі адхініцеся вы, дык ведайце, што абавязак нашага пасланца – толькі выразная вестка."},{"id":93,"translation":"Няма граху на тых, якія паверылі і рабілі добрыя справы, за тое, што яны елі, калі яны пільнуюцца, паверылі і здзяйсняюць добрыя справы; калі і далей яны пільнуюцца і вераць, калі пільнуюцца і робяць дабро. Аллаг любіць тых, якія робяць дабро."},{"id":94,"translation":"о вы, якія паверылі. Сапраўды, Аллаг будзе выпрабоўваць вас паляўніцкаю здабычаю, якую вы набываеце рукамі і дзідамі, каб даведацца, хто з вас палохаецца Яго таемна; а хто з вас парушыць пасля гэтага, таму – пакутлівае пакаранне."},{"id":95,"translation":"о вы, якія паверылі! Не палюйце, калі вы ў стане пілігрымкі. А хто з вас заб’е наўмысна, дык адплата за гэта – столькі забітае худобы, колькі забіў ён. Прысуджаюць гэта два слушных мужа з вас, і гэта – ахвяра, якую вы прыносіце ў Каабу. Ці ж збавеннем будзе ежа для бедакоў, ці ж адпаведны гэтаму пост, каб парушальнік зведаў цяжар свайго ўчынку. Аллаг даруе тое, што было раней. А калі хтосьці паўторыць гэта, дык Аллаг скарае яго. Аллаг – Велічны Ўладар адплаты."},{"id":96,"translation":"дазволена вам і тым, хто ў дарозе, паляваць на марскіх жывёлаў і есці іх. Але забаронена вам паляванне на сухазем’і, пакуль вы знаходзіцеся ў іхраме. І палохайцеся Аллага, перад Якім вы будзеце сабраныя."},{"id":97,"translation":"Аллаг зрабіў Каабу ахоўным домам, апірышчам для людзей, і ўсталяваў забаронены месяц і ахвярных жывёлаў з упрыгажэннямі. Гэта для таго, каб ведалі вы – Аллагу вядома тое, што на нябёсах і на зямлі, і што Аллаг пра кожную рэч дасведчаны."},{"id":98,"translation":"Ведайце, што Аллаг суворы ў пакаранні і што Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":99,"translation":"А Пасланец мусіць толькі перадаць адкрыццё. Аллаг ведае, што вы адкрываеце і што хаваеце."},{"id":100,"translation":" Скажы: «Не роўныя дрэннае і добрае, нават калі цябе здзіўляе колькасць дрэннага». Тамцу палохайцеся Аллага, о вы, адораныя розумам. Магчыма, будзеце выратаваныя."},{"id":101,"translation":" о вы, якія паверылі! Не пытайцеся пра тыя рэчы, якія схаваныя і прымеюць засмуціць вас. А калі спытаеце пра іх, калі пасылаецца Каран, дык яны адкрыюцца вам. Аллаг дараваў гэта вам. Аллаг – Прабачаючы, Стрымалы."},{"id":102,"translation":" Некаторыя людзі раней за вас пыталіся пра штосьці падобнае і праз гэта зрабіліся нявернікамі."},{"id":103,"translation":" Не ўсталёўваў Аллаг наказаў ні ў дачыненні да бахіры, ні саібы, ні васылі, ні хаамі, але тыя, якія не вераць, прыпісалі хлусню Аллагу, але большасць з іх не разумее."},{"id":104,"translation":" Калі кажуць ім: «Прыйдзіце да таго, што паслаў Аллаг, і да Пасланца», – яны кажуць: «дастаткова для нас таго, з чым мы знайшлі нашых бацькоў». А калі іхныя бацькі не разумелі і не ішлі простым шляхам?"},{"id":105,"translation":" о вы, якія паверылі! Пільнуйце вашыя душы, каб не звёў вас Той, хто сам збіўся са шляху, калі ідзяце вы простым шляхам. Вы паварочаецеся да Аллага, і Ён паведаміць пра тое, што вы рабілі."},{"id":106,"translation":" о вы, якія паверылі! Калі да каго-небудзь з вас прыйдзе скананне і час складання адпісу, няхай будуць сведкамі два слушных мужа з вас, ці ж двое не з вас. Калі скананне прыйшло да вас, калі вы падарожнічаеце па зямлі, дык спыніце іх пасля малітвы, і няхай яны паклянуцца Аллагам: «Мы не прададзім гэтага сведчання ні за якую вартасць, нават калі ён будзе нашым сваяком, і не схаваем гэтага сведчання перад Аллагам. Сапраўды, інакш мы будзем сярод грэшнікаў»."},{"id":107,"translation":" А калі будзе вядома, што абодва яны здзейснілі грэх [схлусілі], дык няхай двое іншых з блізкіх сваякоў, супраць якіх пратэставалі былыя сведкі, стануць на іхнае месца і паклянуцца Аллагам: «Сапраўды, нашае сведчанне праўдзівей за папярэдняе сведчанне, і мы не парушым, бо інакш былі б мы сярод няслушных»."},{"id":108,"translation":" Гэта лепш, калі яны даюць сведчанне шчырае, бо інакш яны будуць палохацца, што іншыя кляцьбы дадуць пасля іхных кляцьбаў. І палохайцеся Аллага і слухайце Яго. Аллаг не вядзе непакорлівых простым шляхам."},{"id":109,"translation":" У той дзень Аллаг збярэ пасланцоў і скажа: «Што вам адказалі? Яны скажуць: «Нам невядома. Сапраўды, толькі Ты ведаеш таемнае»."},{"id":110,"translation":" Калі сказаў Аллаг: «о Ісе, сыне Мар’ям! згадай літасць Маю да цябе, калі я ўмацаваў цябе духам Святым. І ты размаўляў з людзьмі ў калысцы і ў дарослым узросце; і калі я навучыў цябе пісанню і мудрасці, Таўрату і Інджылю; і калі з Майго дазволу ты ляпіў з гліны падабенства птушкі, дыхаў на яе, і яна рабілася птушкаю з Майго дазволу; і як ты загойваў невідушчага ад нараджэння і чалавека са струпляю з Майго дазволу; і калі адраджаў скананых з Майго дазволу; і калі я стрымаў сыноў Ісраіля ад цябе, калі ты прыйшоў да іх з выразнымі знакамі. І сказалі тыя, якія не верылі з іхнага асяроддзя: «Сапраўды, гэта сапраўднае чараўніцтва»."},{"id":111,"translation":" І калі адкрыў Я апосталам: «Паверце ў Мяне і ў Майго пасланца». Яны сказалі: «Паверылі мы, таму засведчы, што мы – адданыя Табе»."},{"id":112,"translation":" Калі апосталы сказалі: «о Ісе, сыне Мар’ям! Ці прымее Госпад твой паслаць нам трапезу з неба?» Ён сказаў: «Палохайцеся Аллага, калі вы вернікі»."},{"id":113,"translation":" Яны сказалі: «Мы жадаем пакаштаваць яе, каб супакоіліся нашыя сэрцы і пераканаліся мы, што Ты сказаў нам праўду, і каб мы былі сведкамі гэтага»."},{"id":114,"translation":" Сказаў Іса, сын Мар’ям: «о Аллаг, Госпад наш! Пашлі нам трапезу з неба, якая была б святам для першых з нас і для апошніх з нас – як знак ад Цябе; надзелі ж нас, бо Ты – Найлепшы з надзеляючых»."},{"id":115,"translation":" Сказаў Аллаг: «Сапраўды, Я пашлю яе вам, але калі хто-небудзь з вас і пасля гэтага не паверыць, дык, сапраўды, Я скараю яго такім пакараннем, якім не караў нікога з сусветаў»."},{"id":116,"translation":" І калі сказаў Аллаг: «о Ісе, сыне Мар’ям, ці казаў ты людзям: «Прыміце мяне і маю маці за двух багоў разам з Аллагам?» Іса сказаў: «Прыслаўны Ты! Не казаў я таго, на што не маю права. Калі б я такое і сказаў, Ты б гэта напэўна ведаў. Ты ведаеш тое, што ўва мне, а я не ведаю таго, што ў Табе. Сапраўды, толькі ты ведаеш таемнае."},{"id":117,"translation":" Не казаў я ім [нічога], апроч таго, што Ты наказаў мне: «Пакланяйцеся Аллагу, Госпаду майму і вашаму Госпаду». І быў я сведкам ім, пакуль быў сярод іх. Калі ты ўзяў мяне, дык Ты быў назіральнікам за імі, а Ты – Сведка кожнае рэчы."},{"id":118,"translation":" А калі Ты скараєш іх, дык, сапраўды, яны – Твае рабы, а калі даруеш ім, дык, сапраўды, Ты – Велічны, Мудры»."},{"id":119,"translation":" Сказаў Аллаг: «У гэты дзень шчырым дапаможа праўдзівасць; для іх – сады, дзе цурчаць рэкі, будуць яны там павек». Аллаг будзе задаволены імі, а яны будуць задаволеныя Ім! Гэта – вялікі поспех."},{"id":120,"translation":" Аллагу належыць улада над нябёсамі, зямлёю і тым, што на іх. Ён здольны на кожную рэч."}]},{"id":6,"verses":[{"id":1,"translation":" Хвала Аллагу, Які стварыў неба і зямлю і стварыў цемру і святло. Але нават пасля гэтага нявернікі дадаюць роўных свайму Госпаду."},{"id":2,"translation":" Ён – Той, Хто стварыў цябе з гліны, а потым прызначыў табе тэрмін; І мае Ён і другі тэрмін для вас. Але нават пасля гэтага вы вагаецеся."},{"id":3,"translation":" Ён – Бог на нябёсах ды на зямлі. Ён ведае тое, што вы хаваеце і тое, што адкрыта; і Ён ведае тое, што вы атрымаеце."},{"id":4,"translation":" І які б знак са знакаў іхнага Госпада да іх не прышоў, яны адхінуцца ад яго."},{"id":5,"translation":" Яны ўспрынялі праўду як няпраўду, калі яна дайшла да іх. Але хутка да іх прыйдуць навіны пра тое, з чаго яны здзекаваліся."},{"id":6,"translation":" Хіба яны не бачаць, колькі мінулых пакаленняў мы знішчылі? Мы далі ім моц, якую мы не далі вам, і мы абрынулі моцныя дажджы з нябёсаў і дазволілі рэкам цурчаць па іхных землях. А потым Мы знішчылі іх за грахі і стварылі наступнае пакаленне пасля іх."},{"id":7,"translation":" Нават калі б мы паслалі вам Пісанне на аркушах, і яны дакрануліся да яго сваімі рукамі, дык нявернікі напэўна сказалі б: «Гэта відавочнае чараўніцтва!»"},{"id":8,"translation":" Яны кажуць: «Чаму да яго не быў пасланы анёл?» Калі б мы паслалі анёла, справа была б вырашаная, і мы не далі б ім адтэрміноўкі."},{"id":9,"translation":" Але калі б мы паслалі анёла, мы ўсё адно зрабілі б яго чалавекам, пакінуўшы ім сумневы."},{"id":10,"translation":"Яны здзекаваліся з пасланцоў перад вамі. Але тых, хто здзекаваўся, напаткала тое, з чаго яны здзекаваліся."},{"id":11,"translation":"Скажы: выйдзіце на зямлю і паглядзіце, які быў канец тых, хто лічыў іх хлусамі."},{"id":12,"translation":"Спытай: «Хто валодае тым, што ёсць на небе і на зямлі?» І скажы: «Аллагу! Ён зрабіў літасць сваім абавязкам! І ён абавязкова збярэ вас у дзень Адраджэння, у якім няма сумневу! Тыя, якія страцілі саміх сябе, не павераць»."},{"id":13,"translation":"Яму належыць усё тое, што спачывае ноччу і днём, а ён – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":14,"translation":"Скажы: «Хіба я вазьму сабе абаронцу заміж Аллага, Творцы нябёсаў і зямлі? Ён жывіць, а яго не жывяць». І скажы: «Мне загадана быць першым з тых, хто падпарадкаваўся Яму!» Так што не будзь адным з паганаў!"},{"id":15,"translation":"Скажы: «Я палохаюся, што ў выпадку непакорлівасці майму Госпаду, я буду пакараны ў Вялікі дзень!»"},{"id":16,"translation":"Але каго гэта абміне ў той дзень, над тым Ён злітаваўся. Гэта – сапраўдны поспех!"},{"id":17,"translation":"Калі Аллаг закране цябе бедствам, дык ніхто не адцягне гэтага, апроч Яго! А калі ён закране цябе дабром, дык Ён здольны на кожную рэч!"},{"id":18,"translation":"Ён – Усепераможны над сваімі рабамі і Ён – Мудры, дасведчаны!"},{"id":19,"translation":"Спытай: «Якое сведчанне самае важнае?» І скажы: «Аллаг – сведка паміж мною і вамі! Мне намоваю адкрыты гэты Каран, каб я засцерагаў ім вас і тых, да каго ён дойдзе. Няўжо вы на самой справе сведчыце, што апроч Аллага ёсць яшчэ і іншыя боствы?» Скажы: «Я не сведчу пра гэтае!» Скажы: «Сапраўды, Ён – Адзіны Бог! І, сапраўды, я не маю дачынення да таго, што вы прыпісваеце яму сутаварышаў!»"},{"id":20,"translation":"Тыя, каму Мы даравалі Пісанне, ведаюць [Прарока] так, як ведаюць сваіх сыноў; тыя, якія страцілі саміх сябе, не павераць."},{"id":21,"translation":"Хто ж няслушны за таго, хто ўзводзіў паклёп на Аллага і адмаўляў Ягоныя знакі? Сапраўды, прыгнятальнікі не будуць мець поспеху."},{"id":22,"translation":"У той дзень мы згуртуем іх усіх, а потым скажам паганым: «дзе ж вашыя сутаварышы, якіх вы прыдумлялі?»"},{"id":23,"translation":"Тагды не будзе ў іх іншага тлумачэння, хіба што скажуць: «Клянёмся Аллагам, Госпадам нашым, мы не былі паганымі!»"},{"id":24,"translation":"зірні ж, як яны будуць хлусіць пра саміх сябе! Пакінь іх разам з тым, што прыдумлялі яны."},{"id":25,"translation":"Сярод іх ёсць тыя, якія слухаюць цябе, але мы паклалі на сэрцы іхныя пакровы, каб яны не разумелі [Карана], а вушы зрабілі глухімі. І хоць бы яны ўбачылі ўсе знакі, дык не павераць у іх. І калі яны прыходзяць да цябе спрачацца, дык кажуць тыя, якія не вераць: «Сапраўды, гэта толькі казкі старажытных народаў»."},{"id":26,"translation":"Яны адхінаюць людзей [ад Прарока] і адхінаюцца ад яго самі. Але яны не знішчаюць нікога, апроч сябе, хоць самі гэтага не ведаюць."},{"id":27,"translation":"Калі б ты бачыў, як спыняць іх перад агнём. І яны скажуць: «о, калі б нас паварочалі назад! Мы не лічылі б знакі Госпада нашага за хлусню і былі б аднымі з вернікаў!»"},{"id":28,"translation":"дык не! Адкрылася ім тое, што яны раней хавалі! ды калі б іх і паварочалі назад, дык яны б нанова паварочаліся да таго, што было ім забаронена. Сапраўды, яны – хлусы."},{"id":29,"translation":"Яны кажуць: «Ёсць толькі нашае зямное жыццё і нас не адродзяць»."},{"id":30,"translation":"Калі б ты бачыў, як іх спыняць перад Госпадам іхным. Ён скажа: «Хіба гэта не праўда? Яны скажуць: «Сапраўды, клянёмся нашым Госпадам». Ён скажа: «Гэтакім чынам паспрабуйце пакарання за тое, што вы не паверылі»."},{"id":31,"translation":"Ужо панеслі страты тыя, якія адмаўлялі сустрэчу з Аллагам. Калі ж раптам да іх прыйдзе час, яны скажуць: «Гора нам за тое, што мы страцілі!» Яны будуць несці на сваіх спінах іхнае бярэмя; якое ж гаротнае тое, што яны нясуць."},{"id":32,"translation":"Жыццё ў гэтым свеце – толькі гульня і забава. Наступнае жыццё лепш для тых, якія збожныя. Няўжо вы не разумееце?"},{"id":33,"translation":"Мы ведаем той смутак, які ты маеш ад іхных словаў. Яны не лічаць цябе за хлуса – прыгнятальнікі адмаўляюць знакі Аллага."},{"id":34,"translation":"І перад табою лічылі пасланнікаў за хлусаў. Але тыя трывалі тое, што іх называлі хлусамі і крыўдзілі, пакуль Мы не дапамаглі ім. Ніхто не зменіць слоў Аллага, і ўжо дайшлі да цябе весткі пра пасланцоў."},{"id":35,"translation":"А калі цябе засмучае іхнае адступленне, то, калі ты здолееш адшукаць праход у зямлі альбо лесвіцу на неба, прынясі ім знак. Калі б Аллаг пажадаў, дык сабраў бы іх на простым шляху. Так што не будзь адным з невукаў."},{"id":36,"translation":"Сапраўды, адказваюць тыя, якія здольныя слухаць. Аллаг адродзіць скананых, а потым яны паварочаюцца да яго!"},{"id":37,"translation":"Яны кажуць: «Чаму не пасланы яму знак ад Госпада ягонага?» Скажы: «Сапраўды, Аллаг здольны паслаць знак». Але ж большасць з іх не мае ведання."},{"id":38,"translation":"Няма жывёлы на зямлі і птушак, якія лётают на крылах, якія б не тварылі суполак, як і вы. Мы нічога не абышлі ў Пісанні. А потым згуртуюць іх каля Госпада іхнага."},{"id":39,"translation":"А тыя, якія адмаўлялі нашыя знакі – яны глушцы, нямкі і знаходзяцца ў цемры. Аллаг уводзіць у аблуду, каго пажадае, і вядзе простым шляхам, каго пажадае."},{"id":40,"translation":"Спытай: «Скажыце мне: калі прыйдзе да вас пакаранне ад Аллага ці прыйдзе Час, дык няўжо вы будзеце клікаць кагосці, апроч Аллага, Калі вы праўдзівыя?»"},{"id":41,"translation":"дык не! Вы будзеце клікаць толькі Яго! Калі ён пажадае, дык пазбавіць вас на тое, пра што вы яго просіце пазбавіць, і тагды вы забудзецеся на тых, каго дадавалі Яму ў сутаварышы."},{"id":42,"translation":"І мы выпраўлялі пасланцоў да народаў перад табою; і Мы выпрабоўвалі іх галечаю і пакутамі, каб яны былі паслухмянымі."},{"id":43,"translation":"Чаму ж, калі напаткала іх Нашае пакаранне, яны не рабіліся паслухмянымі? Наадварот, сэрцы іхныя рабіліся жорсткімі, а шатан упрыгожыў ім тое, што яны рабілі."},{"id":44,"translation":"І калі яны забыліся на тое, пра што ім нагадвалі, Мы адкрылі ім шлях да кожнае рэчы. А калі яны ўсцешыліся з таго, што ім далі, мы нечакана схапілі іх. І вось, яны разгубіліся."},{"id":45,"translation":"І былі знішчаныя да апошняга тыя людзі, якія ўчынялі няслушнасць. Хвала Аллагу, Госпаду светаў!"},{"id":46,"translation":"Спытай: «Скажыце мне, калі Аллаг адбярэ ваш слых, зрок і запячатае вашыя сэрцы, дык які бог, апроч Аллага, даруе вам гэта?» зірні, як мы тлумачым знакі – але і пасля гэтага яны адхінаюцца."},{"id":47,"translation":"Спытай: «Скажыце мне, калі пакаранне Аллага прыйдзе да вас нечакана ці адкрыта, дык няўжо знішчаць кагосьці іншага, апроч няслушных людзей?»"},{"id":48,"translation":"Мы пасылалі пасланцоў толькі добрымі веснікамі і засцерагальнікамі. І тым, якія павераць і будуць рабіць дабро, не будзе сполаху і не будуць яны засмучаныя."},{"id":49,"translation":"А на тых, якія адмаўлялі нашыя знакі, падзе пакаранне за тое, што яны былі непакорлівыя."},{"id":50,"translation":"Скажы: «Я не кажу вам, што ў мяне скарбніцы Аллага і што я ведаю таемнае. І не кажу вам, што я – анёл. Я іду за тым, што адкрыта мне. Скажы: «Хіба роўныя невідушчы і відушчы? Няўжо вы не задумаецеся?»"},{"id":51,"translation":"засцерагай [Каранам] тых, якія палохаюцца таго, што яны будуць сабраныя перад сваім Госпадам. Няма для іх апроч Яго, ні абаронцы, ні заступніка. Магчыма, яны будуць збожныя."},{"id":52,"translation":"І не папірай тых, якія заклікаюць да Госпада свайго раніцай і ўвечары, імкнучыся да Яго задавальнення. Ты ніяк не адказваеш за іх, а яны ніяк не адказваюць за цябе. Але калі ты папрэш іх, дык будзеш сярод прыгнятальнікаў."},{"id":53,"translation":"Так Мы спакушалі адных іншымі, каб тыя сказалі: «Хіба Аллаг дараваў літасць менавіта гэтым з нас?» ды хіба ж Аллаг не ведае пра ўдзячных?"},{"id":54,"translation":"І калі да цябе прыходзяць тыя, якія паверылі ў Нашыя знакі, дык скажы: «Мір вам! Ваш Госпад зрабіў для сябе літасць абавязкам; і калі хто з вас здзейсніць ліха праз невуцтва, а потым павініцца і будзе рабіць дабро, дык Ён – Прабачаючы, Міласэрны!»"},{"id":55,"translation":"Так Мы тлумачым знакі, каб стаў выразным шлях беззаконнікаў."},{"id":56,"translation":"Скажы: «Мне забаронена пакланяцца тым, якіх вы заклікаеце заміж Аллага!» Скажы: «Я не пайду за вашымі жаданнямі, бо траплю ў аблуду і не буду адным з тых, хто ідзе простым шляхам»."},{"id":57,"translation":"Скажы: «Я прытрымліваюся выразнага доказу ад майго Госпада, а вы лічыце гэта за хлусню! У мяне няма таго, што вы спрабуеце паскорыць. Развязак належыць Аллагу; Ён паведамляе праўду, Ён – лепшы з суддзяў!»"},{"id":58,"translation":"Скажы: «Калі б у мяне было тое, што вы спрабуеце паскорыць, дык справа паміж мною і вамі была б ужо вырашаная!» Аллаг лепш ведае пра прыгнятальнікаў."},{"id":59,"translation":"У яго ключы да таемнага, і ведае пра іх толькі ён! Ён ведае тое, што на сухазем’і і ў моры. Ніводзін лісток не падае, каб ён не ведаў гэтага, і няма ні збожжа ў цемры зямлі, ні чагосьці вільготнага альбо сухога, чаго б ні было [запісана] ў выразным Пісанні."},{"id":60,"translation":"Ён – Той, хто забірае вашыя душы ноччу і ведае тое, што вы робіце днём; менавіта тагды Ён адраджае вас, каб споўніўся прызначаны тэрмін. А потым вы паварочаецеся да Яго і Ён паведаміць вам пра тое, што вы рабілі."},{"id":61,"translation":"Ён – Паўнаўладны над рабамі сваімі, ён пасылае вам ахоўнікаў, а калі да каго-небудзь з вас прыходзіць скананне, дык ягоную душу забіраюць нашыя пасланцы, якія не губляюць нічога."},{"id":62,"translation":"А потым іх паварочаюць да Аллага, іхнаму Сапраўднаму Гаспадару. Хіба не Яму належыць прысуд? А Ён – самы хуткі ў адплаце."},{"id":63,"translation":"Спытай: «Хто ратуе вас ад змроку сухазем’я і мора, калі вы звяртаецеся да Яго пакорліва і таемна: «Калі ты выратуеш нас ад гэтага, мы абавязкова будзем удзячныя»?»"},{"id":64,"translation":"Скажы: «Аллаг ратуе вас ад гэтага і ад усялякага іншага бедства. Але і пасля гэтага вы дадаяце Яму сутаварышаў»."},{"id":65,"translation":"Скажы: «Ён здольны наслаць на вас кару зверху ці знізу, з-пад вашых ног, альбо падзяліць вас на розныя гурты, каб адны з вас паспрабавалі жорсткасці іншых». зірні ж, як мы тлумачым знакі, магчыма, яны зразумеюць."},{"id":66,"translation":"Твой народ палічыў гэта за хлусню, хоць гэта – праўда! Скажы: «Я вам не абаронца!»"},{"id":67,"translation":"для кожнае весткі ўсталяваны тэрмін. Так што хутка вы даведаецеся."},{"id":68,"translation":"І калі ты ўбачыш, што яны шапочуць пра Нашыя знакі, дык адхініся ад іх, пакуль яны не пачнуць іншую размову. І калі шатан прымусіць цябе забыцца на гэтае, дык, калі згадаеш, не сядай побач з прыгнятальнікамі."},{"id":69,"translation":"збожныя не адказваюць за іх, але мусяць нагадваць – магчыма, тыя будуць збожныя."},{"id":70,"translation":"Пакінь тых, якія ўспрымаюць сваю веру як гульню і забаву і якіх спакушае зямное жыццё. Але павучай іх [Каранам] – каб не загінула ніводная душа праз тое, што яна сабе набыла – няма для яе, апроч Аллага, ні абаронцы, ні заступніка, і які б выкуп яна ні прапанавала, не прымуць яго. Чакае на тых, якія загінулі праз тое, што набылі сабе, напой з кіпеню і пакутлівае пакаранне за тое, што яны не былі вернікамі."},{"id":71,"translation":"Скажы: «Хіба мы будзем звяртацца заміж Аллага да таго, хто не прынясе нам ні карысці, ні шкоды? Няўжо мы адступім пасля таго, як Аллаг паказаў нам просты шлях, – нібыта той, каго спакусілі шатаны на зямлі і давялі да сумневаў? У яго ёсць сябры, якія заклікаюць яго да простага шляху і кажуць: «Ідзі да нас!» Скажы: «Сапраўды, просты шлях ад Аллага – сапраўдны просты шлях! І нам загадана падпарадкавацца Госпаду светаў,"},{"id":72,"translation":"здзяйсняць малітву і палохацца Яго. Ён – Той, перад кім вы будзеце сабраныя!»"},{"id":73,"translation":"Ён – Той, Хто стварыў нябёсы і зямлю ў праўдзе. У той дзень Ён скажа: «Будзь!» Слова Ягонае – праўда! Яму належыць улада над днём, калі затрубяць у рог. Ён ведае таемнае і відавочнае. Ён – Мудры, дасведчаны."},{"id":74,"translation":"Вось Ібрагім сказаў свайму бацьку Азару: «Хіба ты лічыш стодаў багамі? Я бачу, што ты і твае людзі знаходзяцца ў сапраўднай аблудзе»."},{"id":75,"translation":"Так Мы паказалі Ібрагіму каралеўствы нябёсаў і зямлі, каб ён быў адным з упэўненых."},{"id":76,"translation":"Калі яго схавала ноч, ён убачыў зорку і сказаў: «Гэта – мой Госпад!» А калі тая зайшла, ён сказаў: «Я не люблю тое, што заходзіць»."},{"id":77,"translation":"І калі ён убачыў месяц, які ўзышоў, дык сказаў: «Гэта – мой Госпад!» Калі той знік, ён сказаў: «Калі мой Госпад не пакажа мне простага шляху, дык я зраблюся адным з аблудных людзей»."},{"id":78,"translation":"І калі ён убачыў сонца, якое ўзыходзіла, дык сказаў: «Гэта – мой Госпад! Яно больш за іншых!» А калі сонца зайшло, ён сказаў: «о людзі! Я не маю дачынення да таго, што вы дадаяце Яму ў сутаварышы."},{"id":79,"translation":"Я звярнуў свой твар да Таго, Хто стварыў нябёсы і зямлю, і я не паганін!»"},{"id":80,"translation":"І народ яго пачаў спрачацца з ім. Тагды ён сказаў: «Хіба вы будзеце спрачацца са мною пра Аллага, які ўжо паказаў мне просты шлях? Я не палохаюся тых, каго вы дадаяце Яму ў сутаварышы, хіба што Госпад мой пажадае чагосьці іншага. Мой Госпад спасцігае веданнем кожную рэч. Няўжо вы не задумаецеся?"},{"id":81,"translation":"І як жа я прымею палохацца тых, каго вы дадаяце Яму ў сутаварышы, калі вы самі не палохаецеся дадаваць Аллагу ў сутаварышы таго, пра каго Ён не паслаў вам ніякага доказу? дык якая ж з дзвюх суполак мае больш падставаў для бяспекі, калі вы ведаеце?»"},{"id":82,"translation":"Тыя, якія паверылі і не апранулі сваю веру ў няслушнасць, знаходзяцца ў бяспецы, і яны ідуць простым шляхам."},{"id":83,"translation":"Такія нашы доказы, якія мы далі Ібрагіму супраць ягонага народа. Мы ўзвышаем па ступенях, каго пажадаем. Сапраўды, твой Госпад – Мудры, Усеведаючы."},{"id":84,"translation":"Мы даравалі яму Ісхака і Якуба. Мы павялі іх абодвух простым шляхам. Яшчэ раней мы павялі простым шляхам Нуха, а з ягоных нашчадкаў – давуда, Сулеймана, Аюба, юсуфа, Мусу і Гаруна. Такім чынам Мы ўзнагароджваем шчырых."},{"id":85,"translation":"А таксама закарыю, Ях’ю, Ісу ды Ільяса. Усе яны былі з ліку праведнікаў."},{"id":86,"translation":"А таксама Ісмаіля, Аль–Ясаа, юнуса і Лута. Усіх іх Мы ўзнеслі над светамі."},{"id":87,"translation":"А таксама некаторых з іхных бацькоў, нашчадкаў і братоў. Мы абралі іх і павялі іх простым шляхам."},{"id":88,"translation":"Такое кіраўніцтва Аллага, з дапамогаю якога Ён вядзе простым шляхам тых са Сваіх рабоў, каго пажадае. Але калі б яны далучылі паплечнікаў, дык стала б дарэмным усё, што яны рабілі."},{"id":89,"translation":"Гэта – тыя, каму мы даравалі Пісанне, мудрасць і прароцтва. І нават калі яны не павераць у гэта, мы ўжо даручылі гэта іншым людзям, якія не зробяцца нявернікамі."},{"id":90,"translation":"Гэта – тыя, каго Аллаг накіраваў простым шляхам. Ідзі ж па іхных загадах. Скажы: «Я не прашу ў вас за гэта ўзнагароджання. Гэта – толькі напамін для светаў»."},{"id":91,"translation":"Яны не ўшанавалі Аллага годным чынам, калі сказалі: «Нічога не пасылаў Аллаг чалавеку!» Спытай: «Хто ж паслаў Пісанне, з якім Муса прыйшоў як са святлом і кіраўніцтвам для людзей, і якое вы зрабілі асобнымі аркушамi, нешта адтуль паказваючы, а шмат чаго хаваючы? Але ж вас навучылі таму, чаго не ведалі ні вы, ні вашыя бацькі!» Скажы: «Аллаг!» І пакінь іх бавіцца ўласным марнаслоўем."},{"id":92,"translation":"Мы паслалі гэтае Пісанне – блаславенне, якое сцвярджае тое, што было перад ім, каб ты засцерагаў ім Маці Гарадоў і тых, хто жыве па-за яе. Тыя, якія вераць у наступнае жыццё, вераць у [Каран], яны ўважлівыя да сваіх малітваў."},{"id":93,"translation":"Хто ж няслушней за таго, хто ўзводзіць паклёп на Аллага ці кажа: «Мне дадзена адкрыццё» – а на самой справе нічога яму не адкрыта, ці кажа: «Я пашлю накшталт таго, што паслаў Аллаг»? Калі б ты бачыў няслушных у цемры сканання, як цягнуцца да іх рукі анёлаў: «Аддайце свае душы! Сёння адплацяць вам зневажальным пакараннем за тое, што вы казалі пра Аллага няпраўду і грэбавалі Ягонымі знакамі!»"},{"id":94,"translation":"«Вы прыйшлі да нас адзінцамі – такімі, якімі Мы стварылі вас упершыню, і пакінулі з тылу сябе тое, што Мы дарылі вам у валоданне. Мы не бачым разам з вамі абаронцаў, якіх вы лічылі сутаварышамі [Нам]. Ужо разарваныя сувязі паміж вамі і пакінулі вас тыя, каго вы прыдумлялі»."},{"id":95,"translation":"Сапраўды, Аллаг расколвае збожжа і костачку, выводзіць жывое з нежывога і выводзіць нежывое з жывога. Вось такі Аллаг! Як жа вы падаліліся!"},{"id":96,"translation":"Ён раскрывае світанак, робіць ноч для спакою, а сонца і месяц сродкамі для разліку. Так усталявана Велічным, Усеведаючым."},{"id":97,"translation":"Ён – Той, Хто стварыў для вас зоркі, каб вы знаходзілі па іх шлях у змроку сухазем’я і мора. Мы патлумачылі знакі для людзей, якія ведаюць."},{"id":98,"translation":"Ён – Той, Хто стварыў вас з адзінае душы і вызначыў месца знаходжання і месца захоўвання. І мы патлумачылі знакі для людзей, якія разумеюць."},{"id":99,"translation":"Ён – Той, Хто звёў з неба ваду, дзякуючы якой растуць розныя расліны. Мы гадуем з іх зеляніну, з якое гадуем збожжа ў каласах. А з пальмавых завязяў Мы гадуем вісячыя гронкі. Мы гадуем вінаградныя сады, алею і гранаты, падобныя і непадобныя. зірніце ж на іхны плён, калі ён завязваецца і спее. Сапраўды, у гэтым – знак для вернікаў."},{"id":100,"translation":" Яны лічаць джынаў роўнымі Аллагу, хоць гэта ён стварыў іх. [Пагане] прыдумалі яму сыноў і дачок без усялякага ведання; Прыслаўны Ён і вышэй за тое, што Яму прыпісваюць яны."},{"id":101,"translation":" Творца нябёсаў і зямлі, як Ён прымее мець дзіцяці, калі не мае жонкі? Ён стварыў кожную рэч і, Ён пра кожнаю рэч ведае."},{"id":102,"translation":" Такі Аллаг, ваш Госпад; няма бога, апроч Яго, стваральніка кожнае рэчы; таму пакланяйцеся Яму. Ён – абаронца кожнае рэчы."},{"id":103,"translation":" Погляды не спасцігаюць Яго, гэта ён спасцігае погляды. Ён – добры, дасведчаны."},{"id":104,"translation":" «Ужо прыйшлі відавочныя знакі ад Госпада вашага. Хто бачыць іх, бачыць сам для сябе, а хто невідушчы, дык толькі сам супраць сябе. Я вам не ахоўнік»."},{"id":105,"translation":" Так Мы тлумачым знакі, каб табе сказалі: «Ты навучыўся гэтаму». І каб мы патлумачылі яго людзям, якія ведаюць."},{"id":106,"translation":" Ідзі за тым, што адкрыў табе Госпад твой; няма бога, апроч Яго. Так што адхініся ад паганаў."},{"id":107,"translation":" Калі б Аллаг пажадаў, яны б не дадавалі Яму сутаварышаў. Але Мы не зрабілі цябе ахоўнікам і ты не абаронца для іх."},{"id":108,"translation":" Не ганьбіце тых, да каго яны заклікаюць заміж Аллага, інакш праз сваю непрыхільнасць і невуцтва яны пачнуць ганьбіць Аллага. Мы ўпрыгожылі для кожнага народа ягоныя ўчынкі, але потым яны паварочаюцца да Нас, і Мы паведамім ім пра тое, што рабілі яны."},{"id":109,"translation":" Яны кляліся Аллагам – наймацнейшымі кляцьбамі! – што, калі прыйдзе да іх знак, дык яны павераць у Яго. Скажы: «знакі – у Аллага! Але адкуль вам ведаць, што, калі тыя прыйдуць да іх, яны не павераць?»"},{"id":110,"translation":" Мы адцягнулі іхныя сэрцы і погляды, бо яны не паверылі [ў Каран] спачатку, і пакінулі іх блукаць у неладзе."},{"id":111,"translation":" Калі б мы нават выправілі да іх анёлаў, і калі б пачалі размаўляць з імі нежывыя, і калі б Мы сабралі перад імі ўсё [што яны просяць] – яны ўсё адно б не паверылі, калі б не пажадаў Аллаг. Але большасць з іх – невукі."},{"id":112,"translation":" Так Мы вызначылі для кожнага прарока ворага – шатанаў з людзей і джынаў. Яны зводзяць адно аднаго прыгожымі словамі. ды калі б твой Госпад пажадаў, яны б не рабілі гэтага. Таму пакінь іх разам з тым, што яны прыдумляюць."},{"id":113,"translation":" І каб прыслухоўваліся да іх сэрцы тых, якія не вераць у апошняе жыццё, і каб яны цешыліся з гэтага і далей рабілі тое, што робяць."},{"id":114,"translation":" «Хіба я буду шукаць іншага суддзю заміж Аллага? Ён – Той, Хто паслаў вам Пісанне, якое патлумачыў». Тыя, каму дадзена Пісанне, ведаюць, што яно паслана ад Госпада Твайго ў праўдзе! Таму не будзь сярод тых, хто вагаецца»."},{"id":115,"translation":" Слова Госпада твайго дасканалае ў праўдзе і слушнасці! Ніхто не зменіць Ягоных слоў. Ён – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":116,"translation":" Калі ты будзеш слухаць большасць з тых, хто на зямлі, дык яны саб’юць цябе са шляху Аллага. Яны ідуць за сваімі меркаваннямі і прыдумкамі."},{"id":117,"translation":" Сапраўды, Госпад твой лепш ведае тых, хто адхіліўся ад Ягонага шляху. Ён лепш ведае тых, якія ідуць простым шляхам."},{"id":118,"translation":" Ежце тое, над чым вымаўлена імя Аллага, калі вы верыце ў Ягоныя знакі."},{"id":119,"translation":" А чаму б вам не есці таго, над чым вымаўлена імя Аллага? Ужо патлумачана вам тое, што для вас забаронена – хіба што вы былі вымушаныя [з’есці] гэта. Сапраўды, многія ўводзяць у аблуду іншых праз свае жаданні, не маючы ведання. Але Госпад твой ведае парушальнікаў."},{"id":120,"translation":" Пазбягайце граху адкрытага і таемнага! Сапраўды, тыя, якія здзейснілі грэх, атрымаюць пакаранне за гэтае."},{"id":121,"translation":" Не ежце таго, над чым не было вымаўлена імя Аллага, бо гэта – грэх. Сапраўды, шатаны падбухторваюць сваіх сяброў, каб тыя спрачаліся з вамі. І калі вы падпарадкуецеся ім, дык абавязкова зробіцеся паганцамі!"},{"id":122,"translation":" Хіба той, хто быў нежывы і каго Мы адрадзілі і даравалі святло, з якім ён пайшоў да людзей, падобны на таго, хто знаходзіцца ў цемры і не прымее выйсці адтуль? Так упрыгожваецца для нявернікаў тое, што робяць яны."},{"id":123,"translation":" У кожным паселішчы мы зрабілі самых магутных людзей грэшнікамі, каб яны мудрагелілі. Але яны мудрагеляць толькі супраць саміх сябе, хоць і не ведаюць гэтага."},{"id":124,"translation":" І калі прыходзіць да іх знак, яны кажуць: «Мы ніколі не паверым, пакуль не дадуць нам падобнага на тое, што далі пасланцам Аллага». Але Аллаг ведае лепш, каму даваць Сваё пасланне. Тыя, якія робяць грэх, будуць зняважаныя перад Аллагам, іх напаткае суворае пакаранне за тое, што яны мудрагелілі."},{"id":125,"translation":" Каму Аллаг жадае паказаць просты шлях, таму ён раскрывае грудзі для ісламу, а каго ён жадае збіць са шляху, таму здушвае і сціскае грудзі, нібы той узнімаецца на нябёсы. Так Аллаг насылае пакаранне на нявернікаў."},{"id":126,"translation":" І гэта – просты шлях твайго Госпада. Мы патлумачылі знакі для людзей, якія згадваюць."},{"id":127,"translation":" На іх чакае Мясціна свету каля іхнага Госпада, а Ён – іхны Абаронца за тое, што яны рабілі."},{"id":128,"translation":" У той дзень ён збярэ ўсіх: «о зборышча джынаў! Шмат каго вы збілі са шляху». І скажуць іхныя сябры сярод людзей: «Госпадзе наш! Адны з нас выкарыстоўвалі іншых – і вось, прыйшоў тэрмін наш, які Ты вызначыў нам». Ён скажа: «Ваш прытулак – агонь, у якім вы будзеце павек, калі Аллаг не пажадае інакш». Сапраўды, твой Госпад – Мудры, Усеведаючы."},{"id":129,"translation":" Так мы дазваляем адным прыгнятальнікам мець уладу над іншымі – за тое, што яны набылі."},{"id":130,"translation":" «о зборышча джынаў і людзей! Хіба не прыходзілі да вас пасланцы з вас саміх, якія перадавалі вам мае знакі і папярэджвалі вас пра надыход гэтага дня?» Тыя скажуць: «Мы сведчым супраць саміх сябе». Бліжэйшае жыццё спакусіла іх і яны самі сведчаць супраць сябе, што былі нявернікамі."},{"id":131,"translation":" Гэта так, бо Госпад твой не знішчае паселішчаў за няслушнасць, пакуль ягоныя жыхары знаходзяцца ў недасведчанасці."},{"id":132,"translation":" Кожны мае сваю ступень, якая адпавядае ягоным учынкам. Твой Госпад ведае іхныя справы."},{"id":133,"translation":" Госпад твой – заможны, Уладар літасці. Калі Ён пажадае, дык знішчыць вас і заменіць вас іншымі, як Ён зрабіў вас нашчадкамі іншых людзей."},{"id":134,"translation":" Сапраўды, тое, што абяцана вам, здарыцца. І не адхіліце вы гэтага."},{"id":135,"translation":" Скажы: «о народзе Мой! дзейнічайце, як здолееце, але буду дзейнічаць і я! І борзда даведаецеся, каму належыць апошняя Мясціна. Сапраўды, прыгнятальнікі не мецьмуць поспеху»."},{"id":136,"translation":" Яны прызначаюць Аллагу долю таго, што Ён выгадаваў з плёну і худобы, і кажуць: «Гэта – Аллагу, а гэта – нашым боствам». Тое, што прызначана іхным стодам, не трапляе Аллагу, а тое, што прызначана Аллагу, трапляе іхным стодам. Якое дрэннае іхнае разуменне."},{"id":137,"translation":" Так сутаварышы шмат каму з паганаў упрыгожылі забойства ўласных дзяцей, каб знішчыць іх і заблытаць іхную веру. Але калі б Аллаг пажадаў, дык яны б не рабілі гэтага. Таму пакінь іх разам з тым, што яны прыдумляюць."},{"id":138,"translation":" Яны кажуць: «Гэтая худоба і плён забароненыя. Ужываць іх у ежу маюць права толькі тыя, каму мы дазволім» – так яны лічаць. На некаторых жывёлах яны забараняюць ездзіць конна і класці на іх цяжар, а над іншымі не згадваюць імя Аллага, узводзячы на Яго паклёп. Ён адплаціць ім за тое, што яны прыдумлялі."},{"id":139,"translation":" Яны кажуць: «Тое, што ва чэравах гэтых жывёлаў, дазволена нашым мужчынам і забаронена нашым жонкам». А калі яно народзіцца нежывым, дык усе маюць права на гэта. Адплаціць Ён ім за іхныя прыдумкі. Сапраўды, Ён – Мудры, Усеведаючы."},{"id":140,"translation":" Панеслі страты тыя неразумныя, якія, не маючы ведання, забівалі сваіх дзяцей і забаранялі тое, чым надзяляў іх Аллаг, узводзячы на Яго паклёп. Яны заблукалі і не ідуць простым шляхам."},{"id":141,"translation":" Ён – Той, Хто стварыў сады на падпорах і без падпораў, пальмы і плён рознага хлеба, алівы і гранаты, падобныя і не падобныя, ежце гэты плён, калі яны з’явяцца, і аддавайце належнае ў дзень, калі збераце плён, але не марнуйце звыш меры. Сапраўды, Ён не любіць марнатраўцаў."},{"id":142,"translation":" Сярод худобы ёсць прызначаная для перавозак, а ёсць такая, якая не прызначаная для гэтага. Ежце тое, чым надзяліў вас Аллаг, і не ідзіце ўтроп шатана. Сапраўды, ён для вас – сапраўдны вораг."},{"id":143,"translation":" Вось восем пар [худобы] – дзве з авечак, і дзве – з коз. Спытай: «Самцоў ён забараніў альбо самак? Альбо тое, што ў чэравах самак? Распавядзіце мне з веданнем, калі вы кажаце праўду»."},{"id":144,"translation":" Яшчэ дзве з вярблюдаў, і яшчэ дзве – з кароў. Спытай: «Самцоў ён забараніў альбо самак? Альбо тое, што ў чэравах самак? Альбо вы былі сведкамі таго, як Аллаг наказаў гэта вам?» Хто ж няслушней за таго, хто ўзводзіць паклёп на Аллага, каб, не маючы ведання, збіць людзей са шляху? Сапраўды, Аллаг не вядзе простым шляхам прыгнятальнікаў."},{"id":145,"translation":" Скажы: «У тым, што адкрыта мне, не знаходжу я нічога забароненага для таго, хто жадае спажываць гэта, апроч мерцвячыны ці крыві, якая выцякае, ці мяса свінні, – бо ўсё гэта не чыстае, – альбо тое, што зрабілася брыдотаю, то бок над чым не было вымаўлена імя Аллага. А калі нехта быў вымушаны з’есці гэта не наўмысна і не парушаючы межаў, дык Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":146,"translation":" юдэям мы забаранілі ўсё, што мае нераздвоеныя капыты. Мы забаранілі ім тлушч кароў і авечак, апроч таго, які на спінах, у чэравах альбо змяшаўся з костачкамі. Так Мы адплацілі ім за іхную ганьбу. Сапраўды, Нашыя словы праўдзівыя."},{"id":147,"translation":" Калі яны палічаць цябе за хлуса, скажы: «Ваш Госпад – Уладар вялікае літасці, але не адвярнуць Ягонага пакарання ад грэшных людзей»."},{"id":148,"translation":" Скажуць пагане: «Калі б Аллаг пажадаў, дык не дадавалі б Яму сутаварышаў ні мы, ні нашыя бацькі, і нічога б не забаранялі». дакладна так адмаўлялі пасланцоў i тыя, якія жылі перад імі, пакуль не паспрабавалі пакарання! Скажы: «Калі маеце хоць нейкае веданне, дык адкрыйце яго нам. Толькі вы ідзяце за здагадкаю і прыдумляеце»."},{"id":149,"translation":" Скажы: «Аллагу належыць пераканаўчы доказ! Калі б Ён пажадаў, дык усіх вас павёў бы простым шляхам»."},{"id":150,"translation":" Скажы: «Прывядзіце сваіх сведкаў, якія прымелі б засведчыць, што Аллаг на самой справе забараніў гэта ўсё». ды калі яны і пачнуць сведчыць, дык не сведчы разам з імі. Не патурай тым, якія лічылі за хлусню Нашыя знакі, тым, якія не вераць у наступнае жыццё і дадаюць Госпаду свайму сутаварышаў."},{"id":151,"translation":" Скажы: «Прыходзьце, я прачытаю вам пра тое, што забараніў вам Госпад ваш: нікога не лічыце роўным Яму, як мага лепш стаўцеся да бацькі. Не забівайце сваіх дзяцей, палохаючыся галечы, бо Мы надзяляем і вас, і іх. Не набліжайцеся да агідных учынкаў –відавочных і схаваных. Не забівайце душы, забойства якое Аллаг забараніў, калі не маеце права на тое. Ён наказаў вам гэта – магчыма, вы зразумееце»."},{"id":152,"translation":" І не набліжайцеся да маёмасці сіраціны, хіба толькі для ягонага ж дабра, пакуль ён не дасягне сталасці. Напаўняйце меру і вагу слушна. Мы не патрабуем ад чалавека звыш ягоных магчымасцяў. І калі вы нешта кажаце, будзьце слушныя, нават калі гутарка ідзе пра вашых сваякоў. Выконвайце запавет Аллага. Ён наказаў гэта вам – магчыма, задумаецеся вы."},{"id":153,"translation":" Такі Мой просты шлях, дык вось ідзіце па ім, але не ідзіце па іншых дарогах, якія саб’юць вас з Ягонага шляху. Ён наказаў гэта вам – магчыма, вы будзеце збожныя."},{"id":154,"translation":" Мы даравалі Мусе Пісанне як давяршэнне ласкі для тых, якія робяць дабро, як тлумачэнне кожнае рэчы, просты шлях і літасць – магчыма, павераць яны ў сустрэчу з іхным Госпадам."},{"id":155,"translation":" Мы паслалі гэтае Пісанне блаславёным, таму ідзіце за ім і будзьце збожныя – магчыма, злітуюцца над вамі."},{"id":156,"translation":" А таксама для таго, каб вы не казалі: «Пісанне было паслана двум гуртам яшчэ раней за нас, таму мы нічога не ведалі пра ягонае навучанне»."},{"id":157,"translation":" Альбо каб вы не казалі: «Калі б нам было паслана Пісанне, дык мы прытрымліваліся б простага шляху лепш за іх». да вас ужо з’явіўся выразны знак ад вашага Госпада, дакладнае кіраўніцтва і літасць. Хто ж няслушней за таго, хто лічыць хлуснёю знакі Аллага і адхінаецца ад іх? Мы аддамо тым, хто адхінаецца ад Нашых знакаў, цяжкімі пакутамі за тое, што яны адхіналіся."},{"id":158,"translation":" Няўжо яны чакаюць чаго- небудзь апроч таго, што да іх прыйдуць анёлы, ці з’явіцца твой Госпад, ці з’явяцца некаторыя са знакаў твайго Госпада? У той дзень, калі з’явяцца некаторыя знакі твайго Госпада, вера не прынясе карысці душы, калі яна не паверыла некалі ці не набыла праз сваю веру дабро. Скажы: «Чакайце, і мы таксама пачакаем»."},{"id":159,"translation":" Ты не маеш ніякага дачынення да тых, якія раскалолі сваю веру і падзяліліся на секты. Іхная справа знаходзіцца ў Аллага, і пазней Ён паведаміць ім пра тое, што яны здзяйснялі."},{"id":160,"translation":" Хто з’явіцца з добрым дзеяннем, той атрымае дзесяціразовы зварот. А хто з’явіцца з ліхім дзеяннем, той атрымае толькі адпаведны зварот, і з імі не зробяць няслушна."},{"id":161,"translation":" Скажы: «Сапраўды, мой Госпад накіраваў мяне на просты шлях, на правільную веру, веру Ібрагіма, сапраўднае адзінабожжа. Ён не быў з ліку паганаў»."},{"id":162,"translation":" Скажы: «Сапраўды, мая малітва і маё ахвяраванне, маё жыццё і маё скананне прысвечаныя Аллагу, Госпаду светаў,"},{"id":163,"translation":" у Якога няма паплечнікаў. Гэта мне загадана, і я з’яўляюся першым з мусульманаў»."},{"id":164,"translation":" Скажы: «Хіба я пачну шукаць іншага Госпада апроч Аллага, у той час як Ён з’яўляецца Госпадам усялякае рэчы?» Кожная душа набывае грахі толькі на шкоду самой сабе. Ніводная душа не панясе чужога цяжару. Потым вам трэба будзе паварочацца да вашага Госпада, і ён паведаміць вам пра тое, у чым вы разыходзіліся ў меркаваннях."},{"id":165,"translation":" Ён – Той, Хто зрабіў вас наступнікамі на зямлі і ўзвысіў адных з вас над іншымі па ступенях, каб выпрабаваць вас тым, што ён дараваў вам. Сапраўды, твой Госпад борзды ў пакаранні. Сапраўды, Ён – Прабачаючы, Міласэрны."}]},{"id":7,"verses":[{"id":1,"translation":" Аліф. Лям. Мім. Сад."},{"id":2,"translation":" Мы паслалі табе Пісанне не для таго, каб у грудзях тваіх быў праз яго непакой, а каб ты засцерагаў іх, і як згадка для вернікаў."},{"id":3,"translation":" Накіроўвайцеся за тым, што паслана вам ад Госпада вашага, і не накіроўвайцеся за іншымі абаронцамі заміж Яго. Як жа мала вы пра гэта згадваеце!"},{"id":4,"translation":" Колькі паселішчаў Мы знішчылі! Нашае пакаранне прыйшло да іх ноччу, альбо калі яны адпачывалі апаўдня."},{"id":5,"translation":" Калі да іх прыйшло Нашае пакаранне, яны сказалі: «Сапраўды, мы былі паганымі»."},{"id":6,"translation":" Мы абавязкова спытаем тых, да каго прыходзілі пасланцы. Мы абавязкова спытаем і саміх пасланцоў."},{"id":7,"translation":" Мы абавязкова абвесцім ім з веданнем; бо Мы не адсутнічалі."},{"id":8,"translation":" У той дзень важыцьмуць правільна. Чыя шаля будзе цяжкаю, тыя мецьмуць поспех,"},{"id":9,"translation":" а чыя шаля будзе латваю, тыя страцяць саміх сябе, бо яны ня¬слушна ставіліся да Нашых знакаў."},{"id":10,"translation":"Мы даравалі вам моц на зямлі і падаравалі вам сродкі да існа¬вання. Як мала вы дзякуеце!"},{"id":11,"translation":"Мы стварылі вас, надалі вам аблічча вашае, а потым сказалі анё¬лам: «Пакланіцеся Адаму!» І пакланіліся ўсе, апроч Ібліса, які не быў сярод тых, якія пакланіліся."},{"id":12,"translation":"Аллаг сказаў: «Што перашкодзіла табе пакланіцца, калі Я зага¬даў табе?» Той адказаў: «Я лепш за яго! Ты стварыў мяне з агню, а яго Ты стварыў з гліны»."},{"id":13,"translation":"Ён сказаў: «Пакінь гэтае месца! Табе няма чаго ўзвышацца тут! Выйдзі, ты будзеш адным з зняважаных»"},{"id":14,"translation":"Той адказаў: «дай мне адтэрміноўку да таго часу, калі іх адрод¬зяць»."},{"id":15,"translation":"Аллаг сказаў: «Сапраўды, ты – адзін з тых, каму дадзеная адтэр¬міноўка»."},{"id":16,"translation":"Ён сказаў: «за тое, што Ты звёў мяне, я буду рабіць засады су¬праць іх на Тваім простым шляху!"},{"id":17,"translation":"А потым я буду падыходзіць да іх спераду, ззаду, справа і злева – Ты не знойдзеш большасці з іх удзячнымі»."},{"id":18,"translation":"Аллаг сказаў: «Выйдзі адсюль зняслаўлены і пагарджаны! Тымі з іх, якія накіруюцца за табою, Я абавязкова напоўню пекла»."},{"id":19,"translation":"«о Адаме! Жыві разам са сваёй жонкаю ў раі. Ежце, адкуль па¬жадаеце, але не набліжайцеся да гэтага дрэва, а то апыняцеся безза¬коннікамі»."},{"id":20,"translation":"Шатан пачаў іх спакушаць, каб адкрыць ім іхную галізну, якую яны не заўважалі. Ён сказаў: «Ваш Госпад забараніў вам гэтае дрэва для таго, каб вы не зрабіліся анёламі і неўмірушчымі»."},{"id":21,"translation":"Ён прысягнуў ім абодвум: «Я для вас – добры дарадца»."},{"id":22,"translation":"Ён вывеў іх адтуль, спакусіўшы. І калі яны паспрабавалі ад таго дрэва, дык адкрылася ім іхная галізна і пачалі яны прыкрываць яе рай¬скім лісцем. Тагды Госпад іхны паклікаў іх: «Хіба Я не забараніў вам есці з гэтага дрэва і хіба не казаў вам, што шатан для вас – сапраўдны вораг?»"},{"id":23,"translation":"Яны адказалі: «Госпадзе наш! Мы былі няслушныя самі да сябе! Калі Ты не прабачыш і не злітуешся над намі, мы абавязкова загінем!»"},{"id":24,"translation":"Ён сказаў: «Выйдзіце! Адны з вас будуць ворагамі іншым. На зямлі будзе прытулак ваш і карыстанне дабротамі – да пэўнага часу»."},{"id":25,"translation":"Ён сказаў: «Там вы будзеце жыць, там вы будзеце сканаць, і ад¬туль выйдзеце»."},{"id":26,"translation":"«о сыны Адама! Мы паслалі вам вопратку, каб схавалі вы ва¬шую галізну, а яшчэ ўпрыгажэнні. Але адзенне збожнасці найлепшае! Гэта – знак ад вашага Госпада. Магчыма, вы задумаецеся!"},{"id":27,"translation":"о сыны Адама! Не дазваляйце шатанам спакушаць вас так, як ён вывеў бацькоў вашых з раю. Ён сарваў з іх вопратку, каб яны ўбачылі галізну адно аднаго. Сапраўды, ён і ягоны род бачаць вас адтуль, адкуль вы іх не бачыце! Сапраўды, Мы зрабілі шатанаў абаронцамі нявернікаў»."},{"id":28,"translation":"І калі яны робяць нешта агіднае, дык кажуць: «Гэтага трымалі¬ся нашыя бацькі – Аллаг загадаў нам гэта». Скажы: «Сапраўды, Аллаг не заклікае да агіды! Няўжо вы будзеце казаць пра Аллага тое, чаго не ведаеце?»"},{"id":29,"translation":"Скажы: «Мой Госпад загадвае быць слушнымі. Паварочвайце свае абліччы да Яго ў кожным месцы пакланення і клічце Яго, шчыра вызнаючы Ягоную веру. Таксама, як Ён даў вам пачатак, да Яго вы па¬варочаецеся!»"},{"id":30,"translation":"Частку з вас Ён павёў простым шляхам, а частку слушна пры¬мусіў блукаць. заміж Аллага яны ўзялі сабе за абаронцаў шатанаў, і яшчэ думалі пра сябе, што ідуць простым шляхам!"},{"id":31,"translation":"о сыны Адама! Апранайцеся ў сваю вопратку, дзе б вы не рабілі пакланення. Ежце і піце, але не звыш меры. Сапраўды, Ён не любіць тых, якія парушаюць меру!"},{"id":32,"translation":"Спытай: «Хто забараніў упрыгажэнні, якія Аллаг даў сваім ра¬бам, а таксама даброты з Ягонае долі?» Скажы: «Яны – для тых, якія яшчэ ў зямным жыцці шчыра паверылі ў дзень Адраджэння!» Так Мы тлумачым знакі для людзей, якія ведаюць."},{"id":33,"translation":"Скажы: «Сапраўды, мой Госпад забараніў агідныя ўчынкі, ад¬крытыя і схаваныя, іншыя грахі і самавольствы, таксама нельга дада¬ваць Аллагу роўных, пра якіх Ён не паслаў ніводнага доказу, а яшчэ – калі кажаце пра Аллага тое, чаго не ведаеце»."},{"id":34,"translation":"Кожнай суполцы – свой час. I калi прыйдзе іхны час, дык не здо¬леюць ні адцягнуць яго, ні наблізіць – нават на гадзіну!"},{"id":35,"translation":"о сыны Адама! Калі прыйдуць да вас пасланцы з вас саміх, якія будуць чытаць вам Мае знакі, дык тыя, якія будуць збожныя і рабіць¬муць дабро, не мецьмуць сполаху і не будуць яны засмучаныя."},{"id":36,"translation":"А тыя, якія лічаць Нашыя знакі за хлусню і праз гонар свой грэ¬буюць імі, яны – жыхары агню. І будуць яны там павек!"},{"id":37,"translation":"Хто няслушнейшы за таго, хто паклёпнічае на Аллага і адмаўляе Ягоныя знакі? Такія атрымаюць долю, вызначаную ім Пісаннем. Калі Нашыя пасланцы прыйдуць за іхнымі душамі, дык спытаюць: «дзе тыя, якіх вы заклікалі заміж Аллага?» Тыя адкажуць: «Яны пакінулі нас» – і гэтым засведчаць, што былі нявернікамі."},{"id":38,"translation":"Скажуць ім: «Увайдзіце ў агонь разам з суполкамі людзей і джынаў, якія жылі раней за вас». заўсёды, калі ўваходзіць туды адзін народ, ён праклінае падобных сабе. Калі ўсе яны згуртуюцца там, дык апошнія з іх скажуць пра першых: «Госпадзе наш! Менавіта яны збілі нас са шляху! Таму, дай ім дубальтовае пакаранне агнём». Ён скажа: «для кожнага папярэдняга народа падрыхтавана дубальтовае пака¬ранне, але вы гэтага не ведаеце!»"},{"id":39,"translation":"Першыя з іх скажуць апошнім: «Няма ў вас перавагі над намі, таму паспрабуйце пакарання за тое, што рабілі вы»."},{"id":40,"translation":"Сапраўды, для тых, якія адмаўлялі Нашыя знакі і праз гонар свой грэбавалі імі, не адчынiцца нябесная брама, і яны не ўвойдуць у рай, пакуль не пройдзе вярблюд скрозь вушка іголкі. Так Мы адпла¬чваем беззаконнікам."},{"id":41,"translation":"Пекла будзе iм ложкам, а над iмi покрыўка. Так Мы адплачваем прыгнятальнiкам."},{"id":42,"translation":"А тыя, якія паверылі і здзяйснялі дабро – дык Мы не патрабуем ад чалавека звыш ягонае магчымасці – яны з’яўляюцца жыхарамі раю і будуць яны там павек."},{"id":43,"translation":"Мы ачысцім сэрцы ад нянавісці, а пад імі будуць цурчаць рэкі. Яны скажуць: «Хвала Аллагу, які прывёў нас сюды. Мы не ішлі про¬стым шляхам, калі б Аллаг не павёў нас ім. Пасланцы нашага Госпада прыходзілі з праўдаю». Ім будзе сказана: «Гэта рай. Вы атрымалі ў спад¬чыну яго за тое, што рабілі»."},{"id":44,"translation":"Жыхары раю звернуцца да жыхароў агню: «Мы пераканаліся, што абяцанае нам нашым Госпадам – праўда! Ці пераканаліся вы, што абяцанае вашым Госпадам – праўда?» Тыя скажуць: «Так!» І вяшчаль¬нік аб’явіць усім: «Няхай будзе праклён Аллага над прыгнятальнiкамi,"},{"id":45,"translation":"якія збіваюць іншых са шляху Аллага, імкнуцца сказіць яго і не вераць у наступнае жыццё»."},{"id":46,"translation":"Паміж першымi ды другiмi будзе перашкода; а на агароджах – людзi, якія пазнаюць іншых па іхных прыкметах. І звернуцца яны да жыхароў раю: «Мiр вам!» Але яны пакуль не ўвойдуць туды, хоць і па-жадаюць гэтага."},{"id":47,"translation":"Калі іхныя погляды спыняцца на людзях пекла, дык скажуць: «Госпадзе наш! Не змяшчай нас разам з прыгнятальнiкамi!»"},{"id":48,"translation":"Людзi на агароджах звернуцца да людзей, якіх яны пазнаюць па іхных прыкметах: «Не дапамагло вам ні набытае вамі, ні вашая ганар¬лiвасць!"},{"id":49,"translation":"Хіба гэта не тыя, пра якіх вы кляліся, што яны ніколі не будуць мець літасці ад Аллага?» Скажуць ім: «Увайдзіце ў рай! Не ўведаеце сполаху і не будзеце засмучаныя»."},{"id":50,"translation":"I звернуцца жыхары агню да жыхароў раю: «плюсніце на нас ваду альбо тое, чым надзяліў вас Аллаг!» Тыя скажуць: «Сапраўды, Ал¬лаг забараніў гэта для нявернiкаў,"},{"id":51,"translation":"якія ўспрынялі сваю веру як гульню ды забаву і якія спакусілі¬ся зямным жыццём». Сёння Мы забудземся на іх таксама, як яны за¬быліся пра сустрэчу з Намі ў гэты дзень і як адкінулі Нашыя знакі."},{"id":52,"translation":"Мы даравалі ім Пісанне, патлумачыўшы яго з веданнем, як кіраўніцтва і літасць для вернікаў."},{"id":53,"translation":"Няўжо яны, заміж выканання абяцанага чакаюць чагосьці ін¬шага? Таго дня, калі гэта адбудзецца, скажуць тыя, якія раней забылі¬ся пра [Пісанне]: «Пасланцы Госпада нашага прыходзілі з праўдаю. Ці маем намеснікаў, якія абароняць нас? Паварочаюць нас назад, каб мы рабілі не тое, што рабілі раней?» Яны страцілі саміх сябе. Пакінулі іх тыя, каго прыдумлялі яны!"},{"id":54,"translation":"Сапраўды, ваш Госпад – Аллаг, які стварыў нябёсы і зямлю за шэсць дзён, а потым узняўся [ўзвышэннем улады і кіравання, без пе¬расоўвання і займання месца ў прасторы] над Тронам (‘Арш). Ён па¬крывае ноччу дзень, які хутка даганяе яе. Сонца, месяц і зоркі пакорлі- выя Яму. о так! Ён тварыць і загадвае. Блаславёны Аллаг, Госпад светаў!"},{"id":55,"translation":"Клічце Госпада свайго пакорліва і таемна. Сапраўды, Ён не лю¬біць тых, якія парушаюць межы."},{"id":56,"translation":"І не распаўсюджвайце нелад на зямлі пасля таго, як на ёй ума¬цаваўся парадак. Клічце Яго са сполахам і надзеяй. Сапраўды, літасць Аллага блізкая да тых, якія робяць дабро."},{"id":57,"translation":"Ён – Той, Хто пасылае вятры добрымі веснікамі Сваёй літасці. І калі яны прыносяць цяжкія аблокі, Мы прыводзім іх да безжыццёвае зямлі, праліваем туды ваду і прарошчваем там усялякі плён. Так Мы адраджаем і скананых – магчыма, вы задумаецеся."},{"id":58,"translation":"На добрай зямлі расліны ўзыходзяць багатыя з дазволу ейнага Госпада, а дрэнная зямля дае кволыя ўсходы. Так Мы тлумачым знакі для ўдзячных людзей."},{"id":59,"translation":"Мы паслалі Нуха да ягонага народа. Ён сказаў: «о людзі! Пакла¬няйцеся Аллагу! У вас няма бога, апроч Яго. Я палохаюся, што спат¬кае вас пакаранне ў Вялікі день»."},{"id":60,"translation":"Ягоныя магнаты сказалі: «Мы бачым, што ты сапраўды апынуў-ся ў аблудзе»."},{"id":61,"translation":"Той адказаў: «о людзі! Я не трапіў у аблуду. Наадварот, я – пасла¬нец Госпада светаў."},{"id":62,"translation":"Я перадаю вам пасланне ад Госпада майго і раю дабро. Ад Алла¬га я ведаю тое, чаго вы не ведаеце."},{"id":63,"translation":"Няўжо вы дзівіцеся таму, што напамін ад Госпада вашага прый¬шоў да вас праз мужчыну з вас саміх, каб ён засцярагаў вас, і каб вы засцярагаліся? Тагды, магчыма, злітаваліся б над вамі»."},{"id":64,"translation":"І яны прынялі яго за хлуса. Мы выратавалі яго і тых, хто быў з ім у каўчэгу, а тых, якія лічылі хлуснёю Нашыя знакі, утапілі! Сапраў¬ды, яны былі невідушчымі людзьмі."},{"id":65,"translation":"І да адытаў Мы паслалі брата Гуда. Ён сказаў: «о людзі! Пакла¬няйцеся Аллагу! У вас няма бога, апроч Яго. Хіба не будзеце вы піль¬навацца?»"},{"id":66,"translation":"Ягоныя магнаты не паверылі і сказалі: «Мы бачым тваё глупства і думаем, што ты – хлус!»"},{"id":67,"translation":"Той адказаў: «Я не дурань. Наадварот, я – пасланец Госпада светаў!"},{"id":68,"translation":"Я перадаю вам пасланне ад свайго Госпада і я для вас – добры дарадца."},{"id":69,"translation":"Хіба вы дзівіцеся таму, што напамін ад Госпада вашага прыйшоў вам праз чалавека з вашага асяродзьдзя для засцярогі? згадайце, як Ён зрабіў вас нашчадкамі народа Нуха і яшчэ дадаў вам моцы і росту. Таму згадвайце літасці Аллага – магчыма, будзеце мець поспех!»"},{"id":70,"translation":"Тыя сказалі: «Хіба ты прыйшоў з тым, каб мы пакланяліся ад¬зінаму Богу і адмовіліся ад таго, чаму пакланяліся нашыя бацькі? Па¬кажы нам тое, чым ты пагражаеш нам, калі ты кажаш праўду»."},{"id":71,"translation":"Ён адказаў: «Ужо напаткала вас пакаранне і гнеў Госпада ваша¬га! Няўжо вы будзеце спрачацца са мною пра імёны, прыдуманыя вамі і вашымі бацькамі? Аллаг не пасылаў адносна іх ніводнага доказу. Таму чакайце і я пачакаю разам з вамі»."},{"id":72,"translation":"з Нашае літасці Мы выратавалі яго і тых, хто быў з ім, і вынішчылі да апошняга тых, якія лічылі Нашыя знакі за хлусню і былі нявернікамі."},{"id":73,"translation":"А да самудытаў паслалі брата Саліха. Ён сказаў: «Людзі! Пакла¬няйцеся Аллагу! У вас няма бога, апроч Яго! Прыйшоў да вас выраз¬ны знак ад вашага Госпада. Вось гэтая вярблюдзіца Аллага – знак вам. дазвольце ж ёй пасвіцца на зямлі Аллага і не рабіце ёй шкоды, інакш напаткае вас пакутлівае пакаранне»."},{"id":74,"translation":"згадайце, як Ён зрабіў вас нашчадкамі адытаў і парассяляў на зямлі, на раўнінах якое вы будуеце фартэцы і высякаеце ў скалах хаты. згадвайце літасці Аллага і не рабіце ліха на зямлі, распаўсюджваючы няверу!»"},{"id":75,"translation":"Магнаты, якія лічыліся вялікімі, сказалі вернікам, якія былі кво¬лыя: «Вы ведаеце, што Саліх пасланы ягоным Госпадам?» Тыя адказалі: «Сапраўды, мы верым у тое, з чым яго паслалі!»"},{"id":76,"translation":"Ганарліўцы сказалі: «Сапраўды, мы не верым у тое, ува што ве¬рыце вы!»"},{"id":77,"translation":"І яны зарэзалі вярблюдзіцу, не паслухаўшы загаду іхнага Госпа¬да, і сказалі: «о Саліху! Пакажы тое, чым ты пагражаеш нам, калі ты з пасланцоў!»"},{"id":78,"translation":"І паразіў іх землятрус. засталіся яны нежывыя ў хатах сваіх!"},{"id":79,"translation":"он [Саліх] адвярнуўся ад іх і сказаў: «о народзе мой! Я перадаў вам пасланне ад майго Госпада і раіў вам дабро. Але не любіце вы до-брых дарадцаў»."},{"id":80,"translation":"[Выправілі] і Лута. Ён сказаў свайму народу: «Хіба будзеце вы рабіць такую брыдоту, якую перад вамі ніхто з жыхароў света не рабіў?"},{"id":81,"translation":"Сапраўды, у запале вы бераце мужчын заміж жанчын. Так, вы людзі, якія парушаюць мяжы»."},{"id":82,"translation":"І ягоны народ толькі сказаў: «Выганіце іх з вашага паселішча! Яны – людзі, якія лічаць сябе чыстымі»."},{"id":83,"translation":"Але Мы выратавалі Лута разам з ягонаю сям’ёю, апроч жонкі, якая была адной з тых, хто застаўся."},{"id":84,"translation":"І Мы пралілі дождж [з камянёў]. Паглядзі жа, якім быў канец беззаконнікаў!"},{"id":85,"translation":"А да мад’янітаў [Мы выправілі] брата Шуайба. Ён сказаў: «о людзі! Пакланяйцеся Аллагу! У вас няма бога, апроч Яго. Прыйшоў да вас выразны знак ад вашага Госпада. Цалкам пільнуйцеся меры і [ўста¬лёўвайце] вагі правільным чынам, не ашуквайце людзей у маёмасных справах і не распаўсюджвайце нелад на зямлі пасля таго, як яна зра¬білась лепей. Так будзе лепей для вас, калі вы вернікі."},{"id":86,"translation":"Не рабіце засады на кожным шляху, пагражаючы і збіваючы са шляху Аллага тых, хто паверыў у Яго, да яшчэ імкнучыся сказіць гэты шлях. Узгадайце, як вас было мала, а Мы прымножылі вас. Паглядзі¬це, якім быў канец распаўсюджваючых нелад."},{"id":87,"translation":"І калі частка з вас паверыла ў тое, з чым я пасланы, а іншая част¬ка не паверыла, дык чакайце, пакуль Аллаг не рассудзіць паміж намі. Ён – Найлепшы з суддзяў»."},{"id":88,"translation":"І сказалі ганарлівыя прадстаўнікі ягонага магнацтва: «Мы аба¬вязкова выганім цябе з нашага паселішча, Шуайб, і тых, якія паверылі разам з табою. Ці ж вернешся ты да веры нашае». Той адказаў: «А калі мы ненавідзім яе?"},{"id":89,"translation":"Мы спляцём хлусню супраць Аллага, калі паварочаемся да ва¬шае веры пасля таго, як Аллаг выратаваў нас ад яе. Не належыць нам вяртацца да яе, хіба што гэтага пажадае Аллаг, Госпад наш. Наш Госпад спасцігае веданнем кожную рэч, і на Аллага мы спадзяемся. Госпадзе наш! Рассудзі паміж намі і народам нашым па праўдзе, бо Ты – Най¬лепшы з тых, хто вырашае»."},{"id":90,"translation":"І сказалі нявернікі з ягонага магнацтва: «Калі накіруецеся за Шу¬айбам, сапраўды, будзеце мець страту»."},{"id":91,"translation":"І здарыўся землятрус, і ў хатах сваіх яны палеглі на зямлі."},{"id":92,"translation":"Тыя, хто абвінавачваў Шуайба ў хлусне, зніклі, быццам ніколі іх там і не было."},{"id":93,"translation":"І тагды адхінуўся ён ад іх і сказаў: «о народзе мой! Сапраўды, я перадаў вам пасланне Госпада майго і шчыра раіў вам. Як я прымеў маркоціцца пра нявернікаў?"},{"id":94,"translation":"І ў якое б паселішча Мы не выпраўлялі прарока, Мы абавязко¬ва выпрабоўвалі ягоных жыхароў, каб яны заставаліся ціхмянымі."},{"id":95,"translation":"Потым Мы падмянілі ліха дабром, каб яны дабрадзейнічалі. Яны казалі: «Таксама і нашых бацькоў напаткалі і ліха і ўцехі». Але Мы па- каралі скананнем іх раптоўна, што яны нават гэтага і не адчувалі."},{"id":96,"translation":"Калі б жыхары гэтых паселішчаў паверылі і былі збожныя, Мы б адкрылі ім блаславенне нябёсаў і зямлі. Але яны лічылі гэта хлуснёю, таму Мы пакаралі скананнем іх за тое, што яны сабе набывалі."},{"id":97,"translation":"Няўжо жыхары паселішчаў лічылі, што Нашае пакаранне не прыйдзе да іх ноччу, калі яны спяць?"},{"id":98,"translation":"Няўжо жыхары паселішчаў лічылі, што Нашае пакаранне не прыйдзе да іх раніцай, калі яны бавяцца?"},{"id":99,"translation":"Няўжо яны не мелі сполаху перад задумам Аллага? Не маюць сполаху перад задумам Аллага толькі людзі, якія панясуць страты."},{"id":100,"translation":" Хіба не патлумачана тым, якія атрымалі зямлю ў спадчыну ад ейных былых жыхароў, што, калі мы пажадаем, скараем іх за іхныя грахі? Мы запячаталі іхныя сэрцы, і не чуюць яны."},{"id":101,"translation":" Мы паведамляем табе весткі пра гэтыя паселішчы. Іхныя пасланцы прыходзілі да іх з выразнымі знакамі, але яны не верылі ў тое, што ўжо раней успрынялі як хлусню. Так Аллаг накладвае пячаць на сэрцы нявернікаў."},{"id":102,"translation":" Мы не знайшлі большасці з іх адданымі запавету. Але мы знай¬шлі большасць з іх непакорлівымі."},{"id":103,"translation":" Пасля іх Мы паслалі Мусу з Нашымі знакамі да Фараона і яго¬ных набліжаных. Але яны зрабілі з імі няслушна. Паглядзі ж, які быў канец сейбітаў калатні."},{"id":104,"translation":" Муса сказаў: «о Фараоне! Я – пасланец ад Госпада светаў."},{"id":105,"translation":" Я мушу казаць пра Аллага толькі праўду. Я прынёс вам выраз¬ныя знакі ад Госпада вашага. Таму выпраў са мною сыноў Ісраіля»."},{"id":106,"translation":" Той адказаў: «Калі ты прыйшоў са знакам, дык пакажы яго, калі ты адзін з праўдзівых»."},{"id":107,"translation":" Ён кінуў свой кій, і ён ператварыўся ў сапраўдную змяю."},{"id":108,"translation":" Ён працягнуў руку, і ўсе ўбачылі, што яна зробілася белаю."},{"id":109,"translation":" Магнаты з народа Фараона сказала: «Сапраўды, ён – майстэр¬скі чараўнік!"},{"id":110,"translation":" Ён імкнецца выгнаць вас з вашае зямлі! Што ж вы параіце?»"},{"id":111,"translation":" Іншыя адказалі: «дай час яму і ягонаму брату, а па гарадах раз¬ашлі веснікаў,"},{"id":112,"translation":" якія прывядуць да цябе ўсіх майстэрскіх чараўнікоў»."},{"id":113,"translation":" Чараўнікі прыйшлі да Фараона і сказалі: «Мы павінны атры¬маць узнагароду, калі будзем пераможцамі»."},{"id":114,"translation":" Той адказаў: «Так, і вы будзеце аднымі з набліжаных»."},{"id":115,"translation":" Яны сказалі: «о Мусе, альбо ты кідай спачатку, альбо кінем мы»."},{"id":116,"translation":" Той адказаў: «Кідайце вы!» І калі яны кінулі, дык зачаравалі по¬гляд людзей, напалохалі іх і паказалі вялікія чары."},{"id":117,"translation":" А Мы адкрылі Мусе: «Кідай свой кій!» І вось пачала яна па¬глынаць тое, што стварылі яны."},{"id":118,"translation":" Узнікла праўда і зрабілася непатрэбным тое, што рабілі яны!"},{"id":119,"translation":" Яны пацярпелі паразу і паварочаліся прыніжанымі."},{"id":120,"translation":" Чараўнікі ўпалі ніцма"},{"id":121,"translation":" і сказалі: «Мы паверылі ў Госпада светаў,"},{"id":122,"translation":" Госпада Мусы і Гаруна!»"},{"id":123,"translation":" Фараон сказаў: «Як, вы паверылі ў Яго без майго дазволу?! Гэта вашыя мудрагельствы. Вы склалі іх у горадзе, каб выгнаць адтуль яго¬ных жыхароў. Але хутка вы даведаецеся!"},{"id":124,"translation":" Я загадаю адсекчы вам рукі і ногі накрыж, а потым укрыжую вас усіх!»"},{"id":125,"translation":" Тыя сказалі: «Сапраўды, мы вяртаемся да Госпада нашага!"},{"id":126,"translation":" Ты помсціш нам за тое, што мы паверылі ў знакі Госпада наша¬га, калі яны прыйшлі да нас. Госпадзе наш! даруй нам трыванне і за¬бяры нас адданымі Табе!»"},{"id":127,"translation":" І сказалі магнаты з народа Фараона: «Хіба ты дазволіш Мусе і ягонаму народу распаўсюджваць нелад на зямлі і адракацца ад цябе і тваіх багоў?» Той адказаў: «Мы будзем забіваць іхных сыноў і пакіда¬ць у жывых іхных жанчын. Мы маем уладу над імі»."},{"id":128,"translation":" Муса сказаў свайму народу: «Шукайце дапамогі ў Аллага і май¬це трыванне! Сапраўды, зямля належыць Аллагу. Ён дае яе ў спадчы¬ну тым з рабоў Сваіх, каму пажадае. А лепшае выйсце – для збожных»."},{"id":129,"translation":" Тыя сказалі: «здзекаваліся над намі як перад табою, так і пас¬ля твайго прыходу». Ён адказаў: «Магчыма, Госпад знішчыць вашага ворага і прызначыць вас нашчадкамі на зямлі, каб убачыць, што вы будзеце рабіць»."},{"id":130,"translation":" Мы пакаралі род Фараона гадамі засухі і неўраджаем. Магчы¬ма, яны задумаюцца!"},{"id":131,"translation":" Калі да іх прыходзіла дабро, яны казалі: «Гэта – дзякуючы нам самім». А калі іх напаткала ліха, дык яны прыпісвалі гэта Мусе і яго¬ным паслядоўнікам. знакі іхных няшчасцяў – ад Аллага, але большас¬ць з іх гэтага не ведае."},{"id":132,"translation":" Яны сказалі: «Якія б знакі ты не паказваў, каб зачараваць нас, мы не паверым»."},{"id":133,"translation":" І паслалі Мы на іх буру, саранчу, вошай, жаб і кроў – як віда¬вочныя знакі. Але яны паводзілі сябе ганарліва – яны былі грэшным народам."},{"id":134,"translation":" Але калі напаткала іх пакаранне, яны сказалі: «о Мусе! Памалі¬ся за нас Госпаду свайму, згодна з Ягонаю абяцанкаю табе. Калі ты ад¬вернеш ад нас пакаранне, мы паверым табе і адпусцім з табою сыноў Ісраіля»."},{"id":135,"translation":" Мы адцягнулі ад іх тое пакаранне да пары да часу, але калі ён наступіў, яны парушылі абяцанку."},{"id":136,"translation":" Мы пакаралі іх, патапіўшы іх у моры за тое, што яны лічылі Нашыя знакі хлуснёю і былі да іх няўважлівымі."},{"id":137,"translation":" Прыгнечаным людзям Мы даравалі ў спадчыну ўсходнія і за¬ходнія землі, якія Мы блаславілі. за тое, што яны трывалі, споўнілася выдатнае слова Госпада твайго пра сыноў Ісраіля. Мы знішчылі тое, што рабілі Фараон ды ягоны народ і тое, што яны будавалі."},{"id":138,"translation":" Мы пераправілі сыноў Ісраіля праз мора, і яны прыбылі да на¬рода, які быў адданы сваім стодам. Яны сказалі: «о Мусе! зрабі нам боства, такое ж, як у іх». Ён сказаў: «Сапраўды, вы – невукі."},{"id":139,"translation":" У гэтых людзей згублена будзе тое, што яны вызнаюць, і дарэм¬на будзе тое, што яны здзяйсняюць»."},{"id":140,"translation":" Ён сказаў: «Няўжо я пачну шукаць для вас іншае боства, апроч Аллага, які ўзвысіў вас над светамі»."},{"id":141,"translation":" Вось Мы выратавалі вас ад роду Фараона. Яны катавалі вас, за¬бівалі вашых сыноў і пакідалі ў жывых вашых жанчын. Гэта было для вас вялікім выпрабаваннем ад вашага Госпада."},{"id":142,"translation":" Мы вызначылі Мусе трыццаць начэй і дадалі да іх яшчэ дзеся¬ць, і таму тэрмін ягонага Госпада склаў сорак начэй. Муса сказаў свай¬му брату Гаруну: «заставайся заміж мяне сярод майго народа, рабі слушна і не ідзі шляхам нязбожных»."},{"id":143,"translation":" Калі ж Муса прыйшоў да прызначанага Намі тэрміну і месца, ягоны Госпад пачаў размаўляць з ім. Ён жа сказаў: «Госпадзе! Выяві мне Сябе, каб я паглядзеў на Цябе». Ён сказаў: «Ты не ўбачыш Мяне, але зiрнi на гару. Калі яна ўтрымаецца на сваім месцы, дык ты ўбачыш Мяне». А калі ягоны Госпад явіў Сябе гары, Ён ператварыў яе ў пыл і Муса страціў прытомнасць. Прыйшоўшы ў сябе, ён сказаў: «Усячысты Ты! Я раскайваюся перад Табою, і я – першы з вернікаў»."},{"id":144,"translation":" Ён сказаў: «о Мусе! Я ўзвысіў цябе над людзьмі дзякуючы Май¬му пасланню і Маёй гутарцы. Таму вазьмі тое, што Я дараваў табе, і будзь адным з удзячных»."},{"id":145,"translation":" Мы напісалі для яго на скрыжалях настаўленне пра ўсялякую рэч і тлумачэнне ўсяго існага: «Трымай іх моцна і загадвай твайму на¬роду прытрымлівацца найлепшага з гэтага. Я пакажу вам прыстанак непакорлівых."},{"id":146,"translation":" Я адвярну ад Маіх знакаў тых, якія заганарыліся на зямлі без усялякага права на тое. Які б знак яны не ўбачылі, яны не павераць у яго. Калі яны ўбачаць правы шлях, дык не накіруюцца гэтым шляхам, затое накіруюцца памылковым шляхам, калі ўбачаць яго. Бо яны палічылі хлуснёю Нашыя знакі і занядбалі імі»."},{"id":147,"translation":" Учынкі тых, якія палічылі хлуснёю Нашыя знакі і сустрэчу ў Апошнім жыцці, апынуцца марнымі. Хіба ім не аддасца толькі за тое, што яны рабілі?"},{"id":148,"translation":" У адсутнасць Мусы ягоны народ зрабіў са сваіх упрыгажэнняў стода цяля, які мычэў. Хіба яны не бачылі, што ён не размаўляў з імі і не накіроўваў іх на просты шлях? Яны пачалі пакланяцца яму – яны былі няслушныя."},{"id":149,"translation":" А калі яны пашкадавалі пра зробленае і ўбачылі, што ўпалі ў аблуду, яны сказалі: «Калі наш Госпад не злітуецца над намі і не даруе нам, дык мы абавязкова апынёмся ў ліку пацярпелых»."},{"id":150,"translation":" Калі Муса вярнуўся да свайго народу, дык раззлуваўся і сказаў: «дрэнна тое, што вы зрабілі ў маю адсутнасць! Няўжо вы імкнуліся апярэдзіць загад вашага Госпада?» І кінуў скрыжалі, схапіў за галаву брата свайго і пацягнуў яго да сябе. Той закрычаў: «Сын маёй маці! Сапраўды, людзі вырашылі, што я кволы і ледзь не забілі. Не давай во¬рагам нагоды кпіць з мяне і не стаў мяне побач з прыгнятальнікамі!»"},{"id":151,"translation":" Ён сказаў: «Госпадзе! даруй мне і майму брату і ўвядзі нас у літасць Тваю! Ты – Найміласэрнейшы з міласэрных!»"},{"id":152,"translation":" Сапраўды, тых, якія ўзялі сабе [для пакланення] цяля, напат¬кае гнеў іхнага Госпада і ганьба ў зямным жыцці. Так Мы ўзнагародж¬ваем паклёпнікаў."},{"id":153,"translation":" А ў дачыненні да тых, якія рабілі ліха, а потым павініліся і па¬верылі – Госпад твой Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":154,"translation":" Калі прайшло злуванне Мусы, ён узяў скрыжалі, на якіх быў на-пісаны просты шлях ды літасць для тых, хто палохаецца свайго Госпада."},{"id":155,"translation":" Муса абраў семдзесят мужчын са свайго народу, каб яны прый¬шлі ў прызначаны Намі час. А калі іх пабіў землятрус, дык [Муса] ска¬заў: «Госпадзе! Калі б Ты пажадаў, дык знішчыў бы раней як іх, так і мяне. Хіба ты знішчыш нас за ўчынак нейкіх дурных людзей сярод нас? Гэта толькі Тваё выпрабаванне. Ты ўводзіш ім у аблуду, каго пажада¬еш, і вядзеш простым шляхам, каго пажадаеш. Ты – наш Абаронца, таму прабач нас і злітуйся над намі! Ты – найлепшы з тых, хто даруе."},{"id":156,"translation":" дай нам найлепшае ў гэтым жыцці і ў жыцці наступным. Мы вяртаемся да Цябе». Ён адказаў: «Я б’ю Сваім пакараннем, каго пажа¬даю, але Мая літасць ахоплівае кожную рэч. Я даю яе тым, якiя збожныя, якія даюць закят, вераць у Нашыя знакі,"},{"id":157,"translation":" якія рушаць утроп пасланца, непісьменнага прарока, запіс пра якога яны знойдуць у Таўраце і Інджылі. Ён загадае ім найлепшае і ад¬ цягне ад непрымальнага, ён дазволіць ім дабро і забароніць ліха, ён скіне з іх цяжар і кайданы, якія вісяць на іх. Менавіта тыя, якія паве¬рылі ў яго, паважаюць яго, дапамагаюць яму і пойдуць за святлом, якое будзе паслана яму – яны мецьмуць поспех»."},{"id":158,"translation":" Скажы: «о людзі! Я – пасланец Аллага да вас усіх! Яму належы¬ць улада над нябёсамі і зямлёю; няма бога, апроч Яго, Ён даруе жыц¬цё і скананне. Таму паверце ў Аллага і Ягонага Пасланца – непісьмен¬нага прарока, які верыць у Аллага і Ягоныя словы. Ідзіце ж за ім – каб вы пайшлі простым шляхам»."},{"id":159,"translation":" Сярод народа Мусы ёсць суполка, якая вядзе шляхам праўды і робіць згодна з ёй."},{"id":160,"translation":" Мы падзялілі іх на дванаццаць родаў. Калі народ [Мусы] па¬прасіў у яго вады, мы адкрылі яму: «Стукні сваім кіем у скалу!» Адтуль забіла дванаццаць крыніцаў, і кожны чалавек ведаў, адкуль яму піць. Мы ахінулі іх воблакамі і паслалі ім манну і падпалух: «Ежце даброты, якімі мы надзялілі вас». Яны не пакрыўдзілі Нас, яны пакрыўдзілі толь¬кі саміх сябе."},{"id":161,"translation":" І вось Мы сказалі ім: «Жывіце ў гэтым паселішчы! Ежце ўдо¬сталь, калі пажадаеце і дзе пажадаеце! Увайдзіце ў браму, кланяючы¬ся ніцма, і скажыце: «Прабач нас» – каб адпусцілі Мы грахі вашыя і прымножылі [ўзнагароджанне] праведнікам»."},{"id":162,"translation":" Няслушныя з іх падмянілі сказаныя ім словы на іншыя. Мы паслалі на іх нябеснае пакаранне за тое, што яны прыгняталi."},{"id":163,"translation":" Спытай іх пра паселішчы на беразе мора. Ягоныя жыхары па¬рушылі суботу, калі ў суботні дзень да іх адкрыта прыплывала рыба, але не прыплывала ў іншыя дні. Так мы выпрабоўвалі іх за тое, што яны былі непакорлівыя."},{"id":164,"translation":" Некаторыя з іх сказалі: «Чаму вы навучаеце людзей, якіх Аллаг усё адно знішчыць альбо скарае суворым пакараннем?» Тыя адказалі: «Каб спраўдзіцца перад нашым Богам – магчыма, яны будуць збожныя»."},{"id":165,"translation":" Але калі яны забыліся на тое, што нагадвалі ім, мы выратавалі тых, якія адцягвалі іншых ад ліха, а тых, якія былі няслушныя, пака¬ралі сувораю караю за тое, што яны былі паганцамі."},{"id":166,"translation":" Калі яны парушылі тое, што ім забаранялі, мы сказалі ім: «Бу¬дзьце малпамі пагарджанымі!»"},{"id":167,"translation":" Вось твой Госпад паведаміў, што Ён абавязкова будзе пасыла¬ць да іх тых, хто будзе паражаць іх ліхім пакараннем. Сапраўды, твой Госпад хуткі ў пакаранні! Сапраўды, Ён – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":168,"translation":" Мы падзялілі іх на зямлі на розныя суполкі. Сярод іх ёсць пра¬ведныя і няправедныя. Мы выпрабоўвалі іх дабром і ліхам – магчыма, яны паварочаюцца."},{"id":169,"translation":" за імі прыйшлі наступнікі, якія атрымалі ў спадчыну Пісанне. Але яны ўхапіліся за мірскія даброты і сказалі: «Нам будзе даравана». І калі б з’явіліся перад імі даброты, падобныя гэтым, яны б усё роўна ўхапіліся за іх. Хіба не быў з іх узяты запавет у Пісанні, каб яны казалі толькі праўду пра Аллага? Яны вывучылі тое, што ў ім. Наступнае жыц¬цё найлепшае для тых, якi збожны, хіба яны не разумеюць?"},{"id":170,"translation":" А ў дачыненні да тых, якія трымаюцца Пісання ды здзяйсняюць малітву, дык, сапраўды, Мы не страцім узнагароджання праведнікаў."},{"id":171,"translation":" Вось Мы паднялі над імі гару, як воблака, і яны падумалі, што яна ўпадзе на іх. «Моцна трымайцеся таго, што дадзена вам, і згадвай¬це, што ў ім, – магчыма, вы будзеце збожныя»."},{"id":172,"translation":" Вось твой Госпад вывеў з плоці сыноў Адама іхных нашчадкаў, прымусіўшы сведчыць пра саміх сябе: «Ці не Я ваш Госпад?» Тыя ад¬казалі: «Так, мы сведчым» – каб не казалі вы ў дзень Адраджэння: «Са-праўды, мы не ведалі пра гэта»."},{"id":173,"translation":" Ці ні казалі: «Сапраўды, бацькі нашы дадавалі Госпаду роўных у пакланенні раней за нас, а мы – іхныя нашчадкі. Няўжо ты знішчыш нас за тое, што зрабілі паслядоўнікі хлусні?»"},{"id":174,"translation":" Так Мы тлумачым знакі – магчыма, яны паварочаюцца."},{"id":175,"translation":" Распавядзі ім пра таго, каму Мы даравалі Нашыя знакі, а ён ад¬хінуўся ад іх. Шатан зрабіў яго сваім паслядоўнікам і быў ён з аблудных."},{"id":176,"translation":" Калі б Мы пажадалі, дык узвысілі б яго праз іх, але ён ухапіў¬ся за зямное і рушыў утроп сваіх жаданняў. Ён падобны да сабакі: калі гоніш яго, ён высалупае язык, і калі пакідаеш у спакоі, ён таксама вы¬салупае язык. Гэта прыклад людзей, якія лічаць Нашыя знакі за хлус¬ню. Распавядзі ім аповяд – магчыма, разважаць яны."},{"id":177,"translation":" дрэнны прыклад людзей, якія лічаць Нашыя знакі за хлусню і крыўдзяць саміх сябе."},{"id":178,"translation":" Каго Аллаг вядзе простым шляхам, той ідзе простым шляхам. А тыя, каго Ён збівае са шляху, нясуць страты."},{"id":179,"translation":" Мы стварылі для пекла шмат джынаў і людзей. Яны маюць сэ¬рцы, якімі не разумеюць, маюць вочы, якімі не бачаць, маюць вушы, якімі не чуюць. Яны падобныя да худобы, але знаходзяцца ў яшчэ боль¬шай памылцы. Яны – невукі."},{"id":180,"translation":" Аллагу належаць выдатныя імёны. Таму клічце Яго імі і пакінь¬це тых, якія скажаюць Ягоныя імёны. Іх узнагародзяць за тое, што яны рабілі."},{"id":181,"translation":" Сярод Нашых твораў ёсць грамада, якая вядзе шляхам праўды і робіць згодна з ёй."},{"id":182,"translation":" А тых, якія лічаць Нашыя знакі за хлусню, мы паступова па¬цягнем уніз, таму яны і не будуць ведаць пра гэта."},{"id":183,"translation":" Я дам ім адтэрміноўку. Сапраўды, Мой задум магутны."},{"id":184,"translation":" Хіба ім не прыходзіла ў галаву, што іхны сябар не апантаны? Сапраўды, ён – тлумачальны засцерагальнік."},{"id":185,"translation":" Хіба не глядзелі яны на каралеўства нябёсаў і зямлі, і на кож¬ную рэч, створаную Аллагам? А, магчыма, ужо наблізіўся іхны тэрмін. дык у якое апавяданне пасля гэтага павераць яны?"},{"id":186,"translation":" Каго Аллаг збіў са шляху, таму няма правадыра. Ён пакіне іх блукаць у сваім беззаконні."},{"id":187,"translation":" Цябе пытаюць пра Час: «Калі наступіць ён?» Скажы: «Веданне пра гэта – у майго Госпада. Не адкрые часу ягонага наступу ніхто, апроч Яго. Цяжкі ён для нябёсаў і для зямлі. Прыйдзе ён раптоўна». Цябе пытаюць, быццам табе пра гэта вядома. Скажы: «Веданне пра гэта – у Аллага, але большасць людзей пра гэта не ведае»."},{"id":188,"translation":" Скажы: «Я не маю ўлады зрабіць сабе дабро ці нанесці шкоды, хіба што пажадае гэтага Аллаг. Калі б я ведаў схаванае, дык памножыў бы сабе дабро, а ліха не кранула б мяне. Сапраўды, я – засцерагальнік і добры веснік для вернікаў»."},{"id":189,"translation":" Ён – Той, Які стварыў вас з адное душы і зрабіў з яе ейную пару, каб здабываць спакой у яе. А калі ён сышоўся з ёй, дык яна панесла латвае бярэмя і хадзіла з ім. А калі бярэмя зрабілася цяжкім, яны оба звярнуліся да свайго Госпада: «Калі Ты дорыш нам збожнае дзіцяці, дык мы будзем удзячныя Табе»."},{"id":190,"translation":" А калі Ён дараваў ім збожнае дзіцяці, яны пачалі дадаваць Яму сутаварышаў у тым, што Ён дараваў ім. І Аллаг вышэй за тое, што Яму прыпісваюць!"},{"id":191,"translation":" Няўжо яны дадавацьмуць Яму роўных тых, якія нічога не ро¬бяць і самі створаныя?"},{"id":192,"translation":" Яны не здольныя дапамагчы ім і нават сабе."},{"id":193,"translation":" Калі вы паклічаце іх на просты шлях, дык яны не пойдуць за вамі. Усё адно, будзеце вы клікаць іх, альбо будзеце маўчаць."},{"id":194,"translation":" Сапраўды, тыя, каго вы клічаце заміж Аллага – рабы, падоб¬ныя да вас. Таму паклічце іх, няхай яны дадуць вам адказ, калі вы ка¬жаце праўду."},{"id":195,"translation":" Ці ёсць у іх ногі, якімі ходзяць? Ці ёсць у іх рукі, якімі нешта бяруць? Ці ёсць у іх вочы, якімі яны бачаць? Ці ёсць у іх вушы, якімі чуюць яны? Скажы: «Паклічце сваіх стодаў, а потым мудрагельце су¬праць мяне і не давайце мне адтэрміноўкі."},{"id":196,"translation":" Сапраўды, маім Абаронцам з’яўляецца Аллаг, Які паслаў Пі¬санне. Ён абараняе праведнікаў."},{"id":197,"translation":" Тыя, каго вы заклікаеце заміж Аллага, не прымеюць дапамаг¬чы вам і нават самім сабе."},{"id":198,"translation":" Калі вы паклічаце іх на просты шлях, яны не пачуюць. Бачыш, што яны глядзяць на цябе, але не бачаць!"},{"id":199,"translation":" Прабач гэтых людзей, заклікай іх рабіць дабро і пакідай неву¬каў."},{"id":200,"translation":" А калі шатан спакушацьме цябе, дык шукай абароны ў Аллага! Сапраўды, Ён – Усечуючы, Усеведаючы!"},{"id":201,"translation":" Сапраўды, калі спакуса шатана дакранаецца да збожных, яны згадваюць Аллага і пачынаюць разбіраць."},{"id":202,"translation":" А іхныя браты падтрымліваюць іхную аблуду і не спыняюцца."},{"id":203,"translation":" Калі ты не прыходзіш да іх са знакам, яны кажуць: «Чаму ты не прыдумаеш яго для нас?» Скажы: «Сапраўды я іду за тым, што адкрыў мне мой Госпад. Гэта відавочныя доказы Вашага Госпада, просты шлях і літасць для вернікаў»."},{"id":204,"translation":" Чытаючы Каран, уважліва слухайце і маўчыце – можа зліту¬юцца над вамі!"},{"id":205,"translation":" згадвай свайго Госпада ў думках, а не ўслых, ціхмяна і са спо¬лахам, і рабі гэта раніцай і ўвечары, і не будзь адным з няўважлівых."},{"id":206,"translation":" Сапраўды тыя, хто побач са сваім Госпадам, не ганарацца, што пакланяюцца Яму, услаўляюць Яго і падаюць ніцма перад Ім."}]},{"id":8,"verses":[{"id":1,"translation":" Цябе пытаюць пра трафэі. Скажы: «Трафэі належаць Аллагу і Пасланцу. Таму палохайцеся Аллага, будзьце ў згодзе паміж сабою і падпарадкоўвайцеся Аллагу і Ягонаму Пасланцу, калі вы вернікі»."},{"id":2,"translation":" Вернікі – толькі тыя, якія, калі згадваюць Аллага, адчуваюць у сваіх сэрцах сполах, а калі ім чытаюць Ягоныя знакі, дык гэта памна¬жае іхную веру; і якія спадзяюцца на свайго Госпада."},{"id":3,"translation":" Гэта тыя, якія здзяйсняюць малітву і ахвяруюць з таго, чым Мы іх надзялілі."},{"id":4,"translation":" Яны – сапраўдныя вернікі! для іх – ступені ў іхнага Госпада, пра¬бачэнне і шчодрая доля."},{"id":5,"translation":" Таксама Госпад твой вывеў цябе з дому дзеля праўды, хоць нека¬торым з вернікаў гэта было праціўна."},{"id":6,"translation":" Яны спрачаліся з табою пра праўду пасля таго, як яны зразумелі яе – як іх вядуць на скананне, і яны бачаць яе."},{"id":7,"translation":" Вось Аллаг паабяцаў вам, што адзін з аддзелаў трапіць да вас. Вы жадалі, каб да вас трапіў няўзброены аддзел. І Аллаг імкнецца пацверд¬зіць праўду Сваімі словамі і вынішчыць нявернікаў да апошняга,"},{"id":8,"translation":" каб зацвердзілася праўда і знікла няпраўда, хоць гэта і праціўна для беззаконнікаў."},{"id":9,"translation":" Вы прасілі дапамогі ў свайго Госпада, і Ён адказаў вам: «Я пад¬трымаю вас тысячай анёлаў, якія накіроўваюцца адзін за адным»."},{"id":10,"translation":"Аллаг зрабіў гэта добраю весткаю, каб супакоіць ёй вашыя сэр¬цы. Няма дапамогі, апроч як ад Аллага. Сапраўды, Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":11,"translation":"Вось Ён ахапіў вас дрымотаю – бяспекаю, якую паслаў ад Сябе, і праліў з неба ваду, каб ачысціць вас, забраць ад вас брыдоту шатана, каб умацаваць вашыя сэрцы і зацвердзіць вашыя ступы."},{"id":12,"translation":"Вось твой Госпад адкрыў анёлам: «Я – з вамі! Умацуйце жа вер¬нікаў. Я пасею сполах у сэрцах нявернікаў. Сечаце ім шыі і сечаце ім усе пальцы»."},{"id":13,"translation":"за тое, што яны выправіліся супраць Аллага і Ягонага Паслан¬ца. А хто выпраўляецца супраць Аллага і Ягонага Пасланца, дык Ал¬лаг суворы ў пакаранні."},{"id":14,"translation":"Вось вам – паспрабуйце! Сапраўды, на нявернікаў чакае вогнен¬нае пакаранне."},{"id":15,"translation":"о вы, якія паверылі! Калі вы сустрэнецеся з нявернікамі, якія рынуцца войскам, дык не паварочайцеся да іх спіною."},{"id":16,"translation":"А хто ў той час паварочаецца да іх спіною – калі не жадае разгар¬нуцца для бойкі ці далучыцца да іншага аддзелу – той наклікае на сябе гнеў Аллага, а ягоным сховішчам будзе пекла. Якое агіднае гэта месца."},{"id":17,"translation":"Гэта не вы забівалі іх, гэта Аллаг забіваў іх. Ці не ты кінуў, калі кінуў, але гэта Аллаг кінуў – каб выпрабаваць вернікаў Сваім выдатным выпрабаваннем ад Сябе. Сапраўды, Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":18,"translation":"Вось вам! Аллаг робіць марнымі падкопы нявернікаў."},{"id":19,"translation":"Вы прасілі пастанову і вось яна прыйшла да вас. Калі вы спыні¬це, дык гэта будзе найлепшае для вас. А калі вы пачняце нанова, дык пачнём і Мы, і ваш аддзел ніяк не дапаможа вам, нават калі ён будзе шматлікі. Сапраўды, Аллаг – з вернікамі."},{"id":20,"translation":"о вы, якія паверылі! Падпарадкоўвайцеся Аллагу і Ягонаму Пасланцу і не адхінайцеся ад яго, пакуль вы чуеце."},{"id":21,"translation":"Не будзьце, як тыя, якія кажуць: «Мы слухалі», – а самі не слу¬хаюць."},{"id":22,"translation":"Сапраўды, найгоршыя з усяго створанага перад Аллагам – глуш¬цы і нямкі, якія не здольныя разумець."},{"id":23,"translation":"Але калі б Ён дараваў ім слых, яны б усё адно ўпарта адхіналіся."},{"id":24,"translation":"о вы, якія паверылі! Адказвайце Аллагу і Ягонаму Пасланцу, калі ён заклікае вас да таго, што даруе вам жыццё. І ведайце, што Ал¬лаг – паміж чалавекам і ягоным сэрцам, і да Яго вы будзеце сабраныя."},{"id":25,"translation":"Палохайцеся спакушэння, якое напаткае не толькі няслушных з вас, і ведайце, што Аллаг суворы ў пакаранні."},{"id":26,"translation":"згадайце, як вас было мала і вы былі кволыя на зямлі. Вы пало¬халіся, што людзі схопяць вас, але Ён дараваў вам прытулак і падтры¬маў вас Сваёй дапамогаю; Ён надзяліў вас дабротамі – магчыма, вы бу¬дзеце ўдзячныя."},{"id":27,"translation":"о вы, якія паверылі! Падпарадкоўвайцеся Аллагу ды Пасланцу і не адхінайцеся ад яго пакуль чуеце."},{"id":28,"translation":"Ведайце, што вашая маёмасць і вашыя дзеці з’яўляюцца спаку¬саю і што ў Аллага – вялікае ўзнагароджанне."},{"id":29,"translation":"о вы, якія паверылі! Калі вы будзеце палохацца Аллага, дык Ён адорыць вас здольнасцю адрозніваць праўду і хлусню, ачысцiць ад гра¬хоў і прабачыць вас. Сапраўды, Аллаг валодае вялікаю шчодрасцю."},{"id":30,"translation":"Вось, нявернікі мудрагеляць, каб затрымаць, забіць альбо вы¬гнаць цябе. Яны мудрагелілі, але Аллаг мае моцны задум супраць му¬драгеляў. Аллаг найлепшы за тых, хто адплачвае за мудрагельства."},{"id":31,"translation":"Калі ім чытаюць Нашыя аяты, яны кажуць: «Мы ўжо чулі гэта. Калі мы пажадаем, дык здолеем сказаць нешта падобнае. Бо гэта – уся¬го толькі казкі старажытных народаў»."},{"id":32,"translation":"Вось яны сказалі: «о Аллаг! Калі гэта з’яўляецца праўдаю ад Цябе, дык пралі на нас дождж з камянёў з неба ці пашлi на нас пакут¬лівае пакаранне»."},{"id":33,"translation":"Але Аллаг не будзе караць іх, пакуль ты знаходзішся сярод іх. Аллаг не будзе караць іх, пакуль яны перапрошваюць."},{"id":34,"translation":"Але як жа Аллагу не караць іх, калі яны адхiляюць мусульманаў ад Ахоўнае Мячэці, не быўшы ейнымі хавальнікамi? Ейнымі хаваль-нікамi з’яўляюцца толькі збожныя, але большасць іх не ведае пра гэта."},{"id":35,"translation":"Іхная малітва каля дома была толькі посвістам і плясканнем у далоні. Паспрабуйце ж пакарання за тое, што вы былі нявернiкамi."},{"id":36,"translation":"Сапраўды, нявернiкi выдаткоўваюць сваю маёмасць для таго, каб збіць іншых са шляху Аллага. Яны будуць выдаткоўваюць яе, а по¬тым будуць шкадаваць пра гэтае, а потым яны будуць зможаныя. Нявернiкi будуць сабраныя ў пекле,"},{"id":37,"translation":"каб Аллаг адлучыў кепскага чалавека ад добрага, кiнуў кепскіх адно на другога, сабраў іх усіх разам і змясціў у пекле. Яны – пацярпе¬лыя страту."},{"id":38,"translation":"Скажы нявернiкам, што калі яны спыняцца, дык ім будзе дара¬вана тое, што было ў мінулым. Але калі яны паварочаюцца да няверы, дык ужо былі прыклады першых пакаленняў."},{"id":39,"translation":"змагайцеся з імі, пакуль не знікне спакуса і пакуль уся паслух¬мянасць [вера, пакланенне ды падпарадкаванне] не будзе цалкам прысвечаная Аллагу. Калі ж яны спыняцца, дык Аллаг бачыць тое, што яны здзяйсняюць."},{"id":40,"translation":"Але калі яны адхiнуцца, дык няхай будзе вам вядома, што Ал¬лаг з’яўляецца вашым Абаронцам. Якi выдатны гэты Абаронца. Якi выдатны гэты Памагаты."},{"id":41,"translation":"Ведайце: калі вы захапілі трафэі, дык іхная пятая частка належы¬ць Аллагу, Ягонаму Пасланцу і ягоным сваякам, сірацінам, бедакам і падарожнікам, калі вы верыце ў Аллага і ў тое, што паслалі Мы рабу Нашаму ў дзень Адрознення – дзень, калі сустрэліся два войскі. Ал¬лаг здольны на кожную рэч."},{"id":42,"translation":"Вось вы былі на бліжэйшым баку даліны, яны – на выдаленым, акараванбыў ніжэй за вас. Калі б вы дамовіліся адно з адным, дык не сустрэліся б ва ўзгодненым месцы; але ўсё адбылося так, каб Аллаг скончыў справу, якая ўжо была вырашаная, каб ад выразнага доказу загінуў той, хто загінуў, і каб ад выразнага доказу жыў той, хто будзе жыць. Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":43,"translation":"Вось Аллаг паказаў табе ў сне, што іх мала. І калі б Ён паказаў табе, што іх шмат, дык вы страцілі б адвагу і пачалі б спрачацца пра загад. І Аллаг уратаваў вас. Сапраўды, Ён ведае, што ў сэрцах."},{"id":44,"translation":"Вось Ён паказаў іх для вас, калі вы сустрэліся, як нешматлікіх у вашых вачах, а вас паказаў нешматлікімі ў іхных вачах – каб Аллаг скончыў справу, якая ўжо была вырашаная. І да Аллага вяртаюцца ўсе справы."},{"id":45,"translation":"о вы, якія паверылі! Калі вы сутыкаецеся з аддзелам, дык буд¬зьце моцныя і згадвайце Аллага часта – магчыма, вы будзеце мець по¬спех."},{"id":46,"translation":"Падпарадкоўвайцеся Аллагу, Ягонаму Пасланцу і не спрачайце¬ся, інакш страціце сваю адвагу і знікне вашая моц. Трывайце, сапраў¬ды, Аллаг – з тымі, хто трывае."},{"id":47,"translation":"І не будзьце, як тыя, што выйшлі са сваіх дамоў з пагардаю, па¬казваючы сябе перад людзьмі, і якія збівалі іншых са шляху Аллага. Аллаг ахоплівае тое, што яны робяць."},{"id":48,"translation":"Вось шатан упрыгожыў ім іхныя ўчынкі і сказаў: «Сёння вас не пе¬раможа ніхто з людзей! Я – ваш абаронца». Але калі два аддзела ўбачылі адзін аднаго, дык ён падаўся назад і сказаў: «Я выракаюся вас! Я бачу тое, чаго вы не бачыце і палохаюся Аллага! Аллаг – суворы ў пакаранні»."},{"id":49,"translation":"Вось крывадушнікі і тыя, у чыіх сэрцах хвароба, сказалі: «Спа¬кусіла іх вера іхная». Але калі нехта спадзяецца на Аллага, дык, сапраў¬ды, Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":50,"translation":"Калі б ты бачыў, як анёлы забіраюць нявернікаў. Яны б’юць іх па тварах і спінах: «Паспрабуйце пякучага пакарання!"},{"id":51,"translation":"Гэта вам за тое, што зрабілі вашыя рукі. Сапраўды, Аллаг не робіць няслушна з рабамі»."},{"id":52,"translation":"Таксама рабіў род Фараона і тыя, якія жылі перад імі. Яны не па¬верылі ў знакі Аллага, і Аллаг пакараў іх за іхныя грахі. Сапраўды, Ал¬лаг – моцны і суворы ў пакаранні!"},{"id":53,"translation":"Гэта так, бо Аллаг не мяняе Сваёй ласкі, дадзенае нейкаму на¬роду, пакуль яны не зменяць таго, што ў іхных душах. Сапраўды Ал-лаг – Усечуючы і Ўсеведаючы."},{"id":54,"translation":"Таксама рабіў род Фараона і тыя, якія жылі перад імі. Яны ўспры¬нялі як хлусню знакі свайго Госпада, і Мы знішчылі іх за іхныя грахі, а род Фараона Мы ўтапілі. Усе яны былі паганымі."},{"id":55,"translation":"Сапраўды, найгоршыя з усяго створанага перад Аллагам – гэта тыя, якія не паверылі і не павераць,"},{"id":56,"translation":"тыя, з якімі ты складаеш угоду, а яны кожны раз парушаюць яе і не палохаюцца."},{"id":57,"translation":"Калі ты сутыкнешся з імі ў бойке, дык, скараўшы іх, напалохай тых, хто іх падтрымлівае. Магчыма, яны будуць памятаць."},{"id":58,"translation":"Калі ты палохаешся здрады з боку некаторых людзей, дык пакінь пагадненні з імі, каб усе былі роўныя. Сапраўды, Аллаг не любіць здраднікаў."},{"id":59,"translation":"Няхай не думаюць нявернікі, што перамаглі. Сапраўды, яны кво¬лыя для гэтага."},{"id":60,"translation":"Падрыхтуйце супраць іх колькі прымееце моцы і баявых коней – гэтым вы напалохаеце ворага Аллага і вашага ворага, а таксама іншых, якіх вы не ведаеце, але якіх ведае Аллаг. І што б вы не выдаткавалі на шляху Аллага, вам цалкам вернуць гэта і не зробяць з вамі няслушна."},{"id":61,"translation":"Калі яны абяруць мір, дык абірай яго і ты. І спадзявайся на Ал¬лага. Сапраўды, Ён – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":62,"translation":"Але калі яны пажадаюць ашукаць цябе, дык, сапраўды, дастат¬кова табе Аллага. Гэта Ён падтрымаў цябе Сваёй дапамогаю і вернікамі"},{"id":63,"translation":"і злучыў іхныя сэрцы. Нават калі б ты выдаткаваў усё, што на зямлі, гэта не злучыла б іхныя сэрцы. Гэта Аллаг злучыў іх. Сапраўды, Ён – Велічны, Мудры."},{"id":64,"translation":"о Прароча! дастаткова для цябе Аллага і вернікаў, якія ідуць за табою."},{"id":65,"translation":"о Прароча! заклікай вернікаў да барацьбы! Калі сярод вас буд¬зе дваццаць трывалых, дык яны перамогуць дзве сотні; а калі такіх бу¬дзе сотня, дык яны перамогуць тысячу нявернікаў, бо тыя – людзі, якія не разумеюць."},{"id":66,"translation":"Але цяпер Аллаг жадае вам палягчэння, ведаючы, што вы кво¬лыя. Таму калі сярод вас сотня трывалых, дык яны перамогуць дзве сотні; а калі такіх будзе тысяча, дык з дазволу Аллага, яны перамогу¬ць дзьве тысячы. Сапраўды, Аллаг – з трывалымі!"},{"id":67,"translation":"Не павінна прароку браць палонных, пакуль ён не пераможа тых, хто на зямлі. Вы жадаеце ўпрыгажэнняў зямнога жыцця, а Аллаг жадае наступнага жыцця. Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":68,"translation":"Калі б раней не было наказу ад Аллага, дык спасцігла б вас вялікае пакаранне за тое, што ўзялі."},{"id":69,"translation":"Спажывайце тое, што вы захапілі як трафэі, і палохайцеся Ал¬лага. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":70,"translation":"о Прароча. Скажы палонным, якія знаходзяцца ў руках вашых: «Аллаг ведае пра дабро ў вашых сэрцах. Ён дорыць вам найлепшае за тое, што ў вас адабралі і прабачае вас. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны»."},{"id":71,"translation":"Але калі яны пажадаюць здрадзіць табе, дык яны здрадзілі Ал- лагу яшчэ раней, але Ён дараваў уладу над імі [вернікам]. Аллаг – Усе¬ведаючы, Мудры."},{"id":72,"translation":"Сапраўды, вернікі, перабіраліся і змагаліся на шляху Аллага, ахвяруючы сваёй маёмасцю і душамі, і тыя, якія далі прытулак іншым і дапамагалі ім – саўдзельнікі адно аднаму. А тыя, якія паверылі і не перабраліся, не прымеюць быць вашымі сябрамі, пакуль не перабяруц¬ца! Калі яны будуць прасіць у вас дапамогі ў справах веры, дык дапа¬мажыце ім, але не супраць людзей, з якімі вы маеце ўгоду. Сапраўды, Аллаг бачыць тое, што вы робіце."},{"id":73,"translation":"Нявернікі сябруюць адно з адным. Калі вы не зробіце таксама, на зямлі з’явіцца калатня і вялікая ганьба."},{"id":74,"translation":"А вернікі перабіраліся і змагаліся на шляху Аллага, і тыя, якія прытулілі іншых і дапамагалі ім – сапраўдныя вернікі. На іх чакае пра¬бачэнне і шчодрая доля."},{"id":75,"translation":"А тыя, якія паверылі пазней, перабіраліся і змагаліся побач з вамі – адны з вас. Але сваякі бліжэй адно да аднаго згодна з пісаннем Аллага. Сапраўды, Аллаг – пра кожную рэч ведае."}]},{"id":9,"verses":[{"id":1,"translation":" Аллаг i Ягоны Пасланец адракаюцца ад угодаў, якія вы склалі з паганымі."},{"id":2,"translation":" Падарожнічайце зямлёю на працягу чатырох месяцаў, але ведай¬це, што вы не здолееце пакволіць Аллага. Сапраўды, Аллаг зняважы¬ць нявернікаў."},{"id":3,"translation":" У дзень вялікага хадджа Аллаг i ягоны Пасланец паведамяць люд¬зям, што Аллаг i Ягоны Пасланец адракаюцца ад паганаў. Калі вы павініцеся, гэта будзе лепей для вас. А калі адхініцеся, дык ведайце, што вам не пазбавіць моцы Аллага. Распавядзі ж нявернікам пра па¬кутлівае пакаранне."},{"id":4,"translation":" Апроч тых паганаў, з якімі вы маеце ўгоду, i якія ні ў чым не пару¬шалі яе і не падтрымлівалі нікога супраць вас. Прытрымлівайцеся ўго¬ды з імі на працягу пэўнага тэрміну. Сапраўды, Аллаг любіць збожных."},{"id":5,"translation":" Калі пройдуць забароненыя месяцы, дык забівайце паганаў, дзе б вы іх не знайшлі, бярыце іх у палон, атачайце іх i ўладкоўвайце су¬праць іх розныя засады; але калі яны павіняцца, здзяйсняцьмуць малітву і давацьмуць закят, тагды дайце ім дарогу. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":6,"translation":" Але калі хтосьці з паганаў прасіцьме ў цябе абароны, дык дапа¬мажы яму, каб ён здолеў пачуць словы Аллага. Потым адвядзі яго ў бяспечнае месца, бо яны – людзі, якія яшчэ не ведаюць."},{"id":7,"translation":" Хіба ў паганаў можа быць нейкая ўгода з Аллагам i ягоным Паслан¬цом, апроч тых, якія склалі яе ля забароненае мячэці. «Калі яны верныя вам, дык будзьце і вы верныя ім». Сапраўды, Аллаг любіць збожных."},{"id":8,"translation":" Як жа гэта магчыма? Калі яны перамогуць вас, дык не ашчаджа¬цьмуць у адносінах з вамі ні крэўных сувязяў, ні ўгодаў. На словах яны спрабуюць дагадзіць вам, але ў сэрцах іхных – агіда. Большасць з іх – непакорлівыя."},{"id":9,"translation":" Яны прадаюць знакі Аллага за нікчэмны кошт і збіваюць іншых з Ягонага шляху. Якія агідныя іхныя ўчынкі."},{"id":10,"translation":"У адносінах з вернікамі яны не ашчаджаюць ні крэўных сувя¬зяў, ні ўгодаў. Яны – тыя, хто парушае мяжы."},{"id":11,"translation":"Але калі яны павіняцца, здзяйсняцьмуць малітву і даваць закят, дык зробяцца вашымі братамі па веры. Мы тлумачым знакі для люд¬зей дасведчаных."},{"id":12,"translation":"Калі яны, склаўшы ўгоду, пачнуць парушаць свае кляцьбы і абра¬жаць вашую веру, дык паўстаньце да барацьбы з правадырамі няверы, бо ўжо не дзейнічаюць кляцьбы іхныя. Магчыма, яны спыняцца."},{"id":13,"translation":"Няўжо вы не станеце змагацца з людзьмі, якія парушылі свае кляцьбы і мелі намер выгнаць Пасланца? Яны пачалі першыя. Няўжо вы палохаецеся іх? Аллаг мае больш права на тое, каб Яго палохацца, калі вы верыце."},{"id":14,"translation":"змагайцеся з імі, i Аллаг скарае іх вашымі рукамі. Ён зняважы¬ць іх, а вам дапаможа супраць іх i загаіць грудзі вернікаў,"},{"id":15,"translation":"выдаліўшы гнеў з іхных сэрцаў. Аллаг прымае каянне таго, каго пажадае. Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":16,"translation":"Няўжо вы думалі, што вас пакінуць у спакоі, i Аллаг не ведае тых з вас, якія змагаліся і не бралі сабе памагатых заміж Аллага, Яго¬нага Пасланца і вернікаў? Аллагу вядома, што вы робіце."},{"id":17,"translation":"Не варта паганым прыслугоўваць у месцах пакланення Аллагу, бо яны самі сведчаць пра сваю няверу. Марныя іхныя ўчынкі і будуць яны ў агні павек."},{"id":18,"translation":"У месцах пакланення Аллагу прыслугоўваюць тыя, якія паве¬рылі ў Аллага і ў Апошні дзень, здзяйсняюць малітву, даюць закят i не палохаюцца нікога, апроч Аллага. Магчыма, менавіта яны ідуць про¬стым шляхам."},{"id":19,"translation":"Няўжо вы лічыце роўнымі тых, хто дае ваду пілігрымам i прыс¬лугоўвае ў месцах пакланення і тых, хто паверыў у Аллага, Апошні дзень i змагаўся на шляху Аллага? Не роўныя яны перад Аллагам. Ал¬лаг не вядзе простым шляхам прыгнятальнікаў."},{"id":20,"translation":"Тыя, якія паверылі, перабраліся і змагаліся на шляху Аллага, ахвяруючы сваёй маёмасцю і душою, маюць найвышэйшую ступень перад Аллагам. Менавіта яны і будуць мець поспех."},{"id":21,"translation":"Іхны Госпад паведаміць ім добрую вестку пра літасць ад Сябе, блаславенне і сады, дзе на іх чакае бясконцая асалода."},{"id":22,"translation":"Яны будуць там павек. Сапраўды, у Аллага вялікае ўзнагароджанне."},{"id":23,"translation":"о вы, якія паверылі! Не бярыце сабе сябрамі бацькоў i братоў вашых, якія аддалі перавагу няверы перад вераю. Хто з вас будзе сябра¬ваць з імі, той – беззаконнік."},{"id":24,"translation":"Скажы: «Калі вашыя бацькі, дзеці, браты, жонкі, сем’і, назапа¬шаная вамі маёмасць, гандаль – застою ў якім вы палохаецеся – i лю¬бімае жытло даражэй вам за Аллага, Ягонага Пасланца і намаганняў на Ягоным шляху, дык чакайце, пакуль Бог не адкрые загаду Свайго. Аллаг не вядзе простым шляхам людзей непакорлівых»."},{"id":25,"translation":"Аллаг ужо падтрымаў вас у многіх месцах i ў дзень Хунайну, калі ганарыліся вы сваёй колькасцю, якая нічым не дапамагла вам. зрабіла¬ся вузкаю для вас разлеглая зямля, і вы паварочаліся спінамі."},{"id":26,"translation":"Але потым Аллаг паслаў супакой Свайму Пасланцу і вернікам, паслаў войскі, якіх вы не бачыце, i скараў скананнем нявернікаў. Такая адплата нявернікам."},{"id":27,"translation":"Потым Аллаг прыме каянне тых, каго пажадае. Аллаг – Праба¬чаючы, Міласэрны."},{"id":28,"translation":"о вы, якія паверылі! Пагане – нячыстыя. Таму, пачынаючы ад гэтага года, няхай не набліжаюцца да забароненае Мячэці. А калі вы палохаецеся галечы, дык Аллаг узбагаціць са Сваёй шчодрасці, каго пажадае. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":29,"translation":"змагайцеся з тымі з людзей Пісання, якія не вераць ні ў Аллага, ні ў Апошні дзень, якія не забараняюць таго, што забараніў Аллаг i Ягоны Пасланец, якія не падпарадкоўваюцца праўдзівай веры, пакуль яны не будуць плаціць уласнаручна даніны, застаючыся пакорлівымі."},{"id":30,"translation":"Сказалі юдэі: «Узайр – сын Аллага». Сказалі хрысціяне: «Месія – сын Аллага». Гэтыя словы з іхных вуснаў падобныя да словаў нявер¬нікаў, якія жылі раней. Няхай знішчыць іх Аллаг. Якія ж яны адхіліныя."},{"id":31,"translation":"Яны бяруць сабе Госпадам, апроч Аллага, сваіх навукоўцаў, ма¬нахаў i Месію, сына Мар’ям. Але ім загадвалі пакланяцца Адзінаму Богу! Няма бога, апроч Яго! Усячысты Ён ад таго, што дадаюць Яму!"},{"id":32,"translation":"Яны імкнуцца ўтушыць святло Аллага сваімі вуснамі, і Аллаг жадае закончыць Сваё святло, хоць бы гэта і было праціўна для нявер¬нікаў."},{"id":33,"translation":"Ён – Той, Хто выправіў пасланца з простым шляхам i праўдзіваю вераю, каб узнесціся над іншымі верамі, хоць бы гэта і было праціўна для паганаў."},{"id":34,"translation":"о вы, якія паверылі! Сапраўды, шмат хто з навукоўцаў i мана¬хаў няслушна жарэ маёмасць людзей i збівае іх са шляху Аллага. А ў дачыненні да тых, якія назапашваюць золата і срэбра, але не ахвяруюць яго на шляху Аллага, дык уцеш іх весткаю пра пакутлівае пакаранне."},{"id":35,"translation":"У той дзень яго падпаляць у агні пекла і затаўруюць ім іхныя твары, бакі ды спіны: «Вось тое, што вы збіралі для сябе! Таму паспра¬буйце таго, што вы назапашвалі»."},{"id":36,"translation":"Сапраўды, колькасць месяцаў у Аллага – дванаццаць, як было запісана ў Пісанні ў дзень, калі Ён стварыў нябёсы і зямлю. Чатыры з іх – забароненыя. Гэта – праўдзівая вера, таму не будзьце ў гэты час ня- слушныя самі да сябе. змагайцеся з паганымі ўсе разам – таксама, як разам вядуць барацьбу з вамі яны. I ведайце, што Аллаг – са збожнымі."},{"id":37,"translation":"Адкладанне забароненага месяца павялічвае няверу. Гэта ўводзі¬ць у аблуду нявернікаў. Яны лічаць дазволеным [гэты месяц] у адным годзе, а ў другі – забараняюць, каб прывесці яго ў адпаведнасць з тым тэрмінам, які Аллаг загадаў лічыць, і гэтым зрабіць дазволеным [гэты месяц]. Яны дазваляюць тое, што забараніў Аллаг. Ліхія ўчынкі іхныя здаюцца ім выдатнымі, і Аллаг не вядзе простым шляхам нявернікаў."},{"id":38,"translation":"о вы, якія паверылі! Што з вамі? Калі кажуць вам: «Выходзьце на шлях Аллага!», да зямлі схіляецеся. Няўжо вы аддаяце перавагу зям¬ному жыццю перад жыццём наступным? Але даброты гэтага жыцця такія маленькія ў параўнанні з асалодаю наступнага жыцця."},{"id":39,"translation":"Калі вы не выйдзеце, дык Ён скарае вас пакутлівым пакараннем і заменіць вас іншым народам. Вы нічым не пашкодзіце Яму, а Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":40,"translation":"А калі вы не дапаможаце Пасланцу, дык ужо дапамог яму Аллаг, калі выгналі яго тыя, якія не паверылі. Ён быў адным з двух, калі яны схаваліся ў пячоры. Вось ён сказаў свайму сябру: «Не сумуй! Сапраў¬ды, Аллаг – з намі». Аллаг паслаў яму супакой і падтрымаў яго войскам, якога вы не бачыце. Ён прынізіў слова нявернікаў. Слова Аллага – вышэйшае! Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":41,"translation":"Накіроўвайцеся ў выправу, латва гэта будзе вам ці цяжка, і пры¬кладайце намаганні, ахвяруючы сваю маёмасць і душы на шляху Ал¬лага. Гэта лепш для вас, калі б вы толькі ведалі."},{"id":42,"translation":"Калі б здабыча была латваю, а дарога – блізкаю, дык яны б пай¬шлі за табою, абавязкова. Але занадта далёкім здаўся ім шлях, i яны будуць клясціся Аллагам: «Калі б мы мелі магчымасць, дык выйшлі б разам з вамі». Яны губляюць самі сябе, i ведае Аллаг, што яны – хлусы."},{"id":43,"translation":"Няхай даруе табе Аллаг. Чаму ты дазволіў гэта ім, пакуль не зробілася табе зразумела, якія з іх праўдзівыя, а якія хлусы?"},{"id":44,"translation":"Тыя, якія вераць у Аллага і ў Апошні дзень, не пытаюцца ў цябе дазволу на тое, каб прыкладаць намаганні [на шляху Аллага], ахвяру¬ючы сваю маёмасць і душы. Аллаг ведае збожных."},{"id":45,"translation":"Пытаюцца дазволу ў цябе тыя, якія не вераць у Аллага і ў Апош¬ні дзень, i чые сэрцы вагаюцца. I праз ваганне сваё разгубленыя яны."},{"id":46,"translation":"Калі б яны жадалі выйсці [на змаганне], дык падрыхтаваліся б да гэтага. Аднак Аллаг не пажадаў, каб яны ішлі разам з вамі і затры¬маў іх. Сказалі ім: «Сядзіце разам з тымі, якія сядзяць»."},{"id":47,"translation":"Калі б яны пайшлі разам з вамі, дык гэта не дадало б нічога, апроч неладу, спяшаліся б пасеяць сярод вас калатню. Сярод вас ёсць тыя, хто прыслухоўваецца да іх, і Аллаг ведае пра прыгнятальнікаў."},{"id":48,"translation":"Яны і раней сеялі калатню i скажалі перад табою сапраўдны стан рэчаў, пакуль не прыйшла праўда і не перамог загад Аллага, хоць гэта ім праціўна."},{"id":49,"translation":"Сярод іх ёсць той, хто кажа: «дазволь мне [застацца] і не спаку¬шай». Але яны ўжо ўпалі ў спакусу. Сапраўды, пекла ахоплівае нявернікаў."},{"id":50,"translation":"Калі з табою адбываецца нешта добрае, дык гэта засмучвае іх. А калі цябе паражае ліха, яны кажуць: «Мы загадзя паклапаціліся пра сябе» – i ідуць сабе, цешачыся."},{"id":51,"translation":"Скажы: «Нас можа паразіць толькі тое, што загадаў нам Аллаг, а Ён – наш Абаронца. I няхай вернікі спадзяюцца толькі на Аллага»."},{"id":52,"translation":"Скажы: «Хіба чакаеце вы для нас чагосьці іншага, апроч двух да¬бротаў? I мы чакаем, калі паразіць вас Аллаг пакараннем ад Сябе аль¬бо [скарае] нашымі рукамі. Таму чакайце, i мы пачакаем разам з вамі»."},{"id":53,"translation":"Скажы: «Будзеце вы ахвяраваць добраахвотна ці прымусова, ад вас гэтага ўсё адно не прымуць, бо вы непакорлівыя людзі»."},{"id":54,"translation":"Іхныя ахвяраванні не будуць прынятыя, бо яны не вераць у Алла¬га ды Ягонага Пасланца. Неахвотна здзяйсняюць малітву і ахвяраванні."},{"id":55,"translation":"Няхай не ўражвае цябе іхная маёмасць і дзеці. Аллаг жадае ска– раць іх гэтым у зямным жыцці, каб яны страцілі свае душы нявернікамі."},{"id":56,"translation":"Яны клянуцца Аллагам, што належаць да вас, але яны не з вас. Яны палохаюцца [паказаць вам сваю сутнасць]."},{"id":57,"translation":"Калі б яны знайшлі нейкае сховішча, пячору альбо паглыблен¬не, дык спяшаліся б туды."},{"id":58,"translation":"Ёсць сярод іх такія, якія пляткараць пра цябе праз міласціну. Калі яны атрымліваюць сваю долю, дык застаюцца задаволеныя, а калі не атрымліваюць, дык злуюцца."},{"id":59,"translation":"Калі б яны былі задаволеныя тым, што ім даруе Аллаг i Ягоны Пасланец, i казалі: «дастаткова нам Аллага! Аллаг даравацьме нам са Сваёй шчодрасці і Ягоны Пасланец. I да Аллага мы імкнемся»."},{"id":60,"translation":"Міласціна прызначаная для маючых патрэбу i бедакоў, тых, хто яе збірае і дае, тых, ад чыіх сэрцаў чакаюць прыхільнасці, [для выку¬пу] рабоў, для абцяжараных пазыкамі, для тых, хто [змагаецца] на шля¬ху Аллага, а таксама для падарожнікаў. Так усталявана Аллагам. А Ал¬лаг – Усеведаючы, Мудры!"},{"id":61,"translation":"Сярод іх ёсць тыя, хто абражае Прарока і кажа: «Ён усіх слухае». Скажы: «Ён чуе тое, што лепш для вас. Ён верыць у Аллага і давярае вернікам, ён – літасцівы для тых з вас, хто паверыў! А на тых, якія абра¬жаюць Пасланца Аллага, чакае пакутлівае пакаранне»."},{"id":62,"translation":"Яны клянуцца перад вамі Аллагам, каб дагадзіць вам. Але, калі яны вернікі, лепш бы ім дагаджаць Аллагу і Ягонаму Пасланцу."},{"id":63,"translation":"Няўжо не ведаюць, што на таго, хто непрыхільны да Аллага і Яго¬нага Пасланца, чакае пякельны агонь, дзе ён будзе назаўжды? Гэта – вялікая ганьба."},{"id":64,"translation":"Крывадушнікі палохаюцца таго, што будзе паслана сура, якая адкрые тое, што ў іхных сэрцах. Скажы: «Кпіце жа! Сапраўды, Аллаг адкрые тое, чаго вы палохаецеся»."},{"id":65,"translation":"Калі ты спытаеш іх, дык яны абавязкова скажуць: «Мы толькі шмат размаўлялі і гулялі». Скажы: «Няўжо вы кпілі з Аллага, Ягоных знакаў i Ягонага Пасланца?»"},{"id":66,"translation":"Не прасіце прабачэння. Вы зрабіліся нявернікамі пасля таго, як паверылі. Калі Мы прабачым частку з вас, дык іншую частку скараем – за тое, што яны былі грэшнікамі."},{"id":67,"translation":"Крывадушнікі ды крывадушніцы падобныя адно да аднаго. Яны заклікаюць да ліха і забараняюць дабро, стрымліваюць свае рукі [ад міласціны]. Яны забыліся на Аллага, а Ён аддаў іх на забыццё (пазбавіў літасці). Сапраўды, крывадушнікі – беззаконнікі."},{"id":68,"translation":"Абяцаў Аллаг крывадушнікам, крывадушніцам i нявернікам агонь, дзе яны будуць павек. дастаткова ім гэтага. Аллаг пракляў іх i чакае на іх векаістае пакаранне."},{"id":69,"translation":"Такія ж вы самі, як i тыя, што жылі раней за вас. Яны былі ма¬гутней за вас моцаю, мелі больш маёмасці і дзяцей. Яны нацешыліся сваім лёсам, i вы нацешыліся сваім лёсам – так, як нацешыліся сваім лёсам тыя, што жылі раней за вас. Вы марнасловілі так, як марнасловілі яны. дарэмнымі ёсць учынкі іхныя ў жыцці зямным і наступным, i ўведаюць яны страты."},{"id":70,"translation":"Няўжо да іх не дайшла вестка пра тых, якія жылі раней – пра народ Нуха, адытаў, самудытаў, народ Ібрагіма, жыхароў Мад’яну і пе¬ рагорнутых паселішчаў? Прыходзілі да х пасланцы іхныя з выразнымі знакамі. Аллаг не быў няслушны да іх – яны самі былі няслушныя да сябе."},{"id":71,"translation":"Вернікі і верніцы – сябры адны адным; яны заклікаюць да дабра і забараняюць ліха, здзяйсняюць малітву, даюць закят, падпарадкоўва¬юцца Аллагу і Ягонаму Пасланцу. Аллаг злітуецца над імі. Сапраўды, Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":72,"translation":"Абяцаў Аллаг вернікам i верніцам рай, дзе цурчаць рэкі, дзе вы¬датнае жыллё ў садах Эдэна. Яны будуць там павек. А блаславенне Ал¬лага – вышэй за ўсё. Гэта – вялікі поспех."},{"id":73,"translation":"о Прароча! змагайся з нявернікамі і крывадушнікамі, і будзь жорсткім з імі. Іхнае сховішча – пекла. Якое мярзотнае гэта месца для вяртання."},{"id":74,"translation":"Яны клянуцца Аллагам, што не казалі, але на самой справе ка¬залі гэта – слова няверы – і зрабілісь нявернікамі пасля таго, як пры¬нялі іслам. Яны задумаліся пра тое, чаго раней не прымелі ажыццяві¬ць. Яны спрабуюць помсціць за тое, што Аллаг i Ягоны Пасланец узбагацілі іх з Ягонае шчодрасці. Калі яны павіняцца, дык гэта будзе лепей для іх. А калі адхінуцца, дык Аллаг скарае іх пакутлівым пака¬раннем у зямным і наступным жыцці. У іх няма на зямлі ні абаронцы, ні памагатага."},{"id":75,"translation":"Сярод іх ёсць тыя, хто паабяцаў Аллагу: «Калі Аллаг даруе нам ад Ягонае шчодрасці, дык мы абавязкова зробім ахвяраванні і будзем праведнымі!»"},{"id":76,"translation":"Але калі Ён даруе ім з шчодрасці Сваёй, зрабіліся яны хцівымі і адхінуліся, адхіляючыся."},{"id":77,"translation":"Такім чынам, ён скараў іх, напоўніўшы іхныя сэрцы крывадуш¬насцю да таго дня, калі яны сустрэнуцца з ім. Гэта ім за тое, што яны парушылі сваю абяцанку перад Аллагам і за тое, што яны хлусілі."},{"id":78,"translation":"Хіба яны не ведаюць, што Аллагу вядомыя іхныя таямніцы і сха¬ваныя размовы, і што Аллаг ведае ўсё таемнае?"},{"id":79,"translation":"Яны звяртаюцца да абразаў і здзекуюцца з вернікаў, якія робя¬ць дадатковыя ахвяраванні і з тых, якім няма чаго даць, апроч таго, што зарабілі яны сваімі рукамі. Але Аллаг скарае крывадушнікаў. Ча¬кае на іх пакутлівае пакаранне!"},{"id":80,"translation":"Прасіцьмешь прабачэння за іх ці не – нават калі ты папросіш прабачэння за іх семдзесят разоў, Аллаг не прабачыць іх! Слушна, бо яны не верылі ў Аллага і Ягонага Пасланца. Аллаг не вядзе простым шляхам непакорлівых."},{"id":81,"translation":"Тыя, хто застаўся на сваіх месцах, цешыліся, што апынуліся ў тыле Пасланца Аллага. Ім цяжка было змагацца на шляху Аллага, ахвяруючы сваю маёмасць і душы. Яны сказалі: «Не хадзіце ў выпра¬ву ў гэтакую спякоту!» Скажы: «Агонь пекла будзе яшчэ гарачэйшым!» Але калі б яны зразумелі."},{"id":82,"translation":"Няхай яны крыху цешацца і шмат плачуць – такая адплата за тое, што яны атрымалі для сябе."},{"id":83,"translation":"Калі Аллаг паварочае цябе да аднаго з іх, і яны прасіцьмуць даз¬волу ісці ў выправу, дык скажы: «Вы ніколі не пойдзеце са мною! І вы не будзеце змагацца са мною супраць непрыхільніка. Вы былі задаво¬леныя сваім месцам раней, таму сядзьце з тымі, хто застаўся!»"},{"id":84,"translation":"Ніколі не маліцеся за каго-небудзь з іх і не ўставайце над яго¬наю магілаю. Яны не верылі ў Аллага, Ягонага Пасланца, і сканалі не¬пакорлівымі."},{"id":85,"translation":"Няхай не дзівіць цябе іхная маёмасць ды іхныя дзеці. Аллаг жа¬дае скараць іх гэтым у зямным жыцці, каб яны страцілі душу ў няверы."},{"id":86,"translation":"І калі была пасланая сура: «Верце ў Аллага і змагайцеся [ў ад¬ным шэрагу] з Ягоным Пасланцом!», дык уладальнікі багацця сярод іх пачалі прасіць цябе дазволіць ім застацца, яны сказалі: «Пакіньце нас. Мы будзем з тымі, хто сядзіць»."},{"id":87,"translation":"Яны задавальняюцца тым, што застаюцца з іншымі. У іх запя¬чатаныz сэрцы, а яны не разумеюць."},{"id":88,"translation":"Але Пасланец і тыя, хто паверыў разам з ім, змагаліся, ахвяру¬ючы сваю маёмасць і свае душы. Іх чакаюць добрыя рэчы. Яны атры¬маюць поспех."},{"id":89,"translation":"89 Аллаг падрыхтаваў для іх сады, дзе цурчаць рэкі. Яны будуць там назаўсёды. Гэта вялікі поспех."},{"id":90,"translation":"І прыйшлі да яго прасіць дазволу застацца тыя бедуіны, якія мелі важкія нагоды. А тыя, хто хлусіў Аллагу і Ягонаму Пасланцу, сяд¬зелі па хатах. Тыя з іх, хто не паверыў, панясуць пакутлівае пакаранне."},{"id":91,"translation":"Няма граху кволым, хворым і тым, каму няма чым ахвяраваць, калі яны шчырыя перад Аллагам і Ягоным Пасланцом. Няма за што ўпікаць тых, хто робіць дабро. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":92,"translation":"Няма граху тым, хто прыходзіць да цябе, каб папрасіць даць ім жывёлаў, патрэбных для выправы. Ты сказаў: «Я не прымею знайсці для вас гэтых жывёлаў!» Яны паварочаліся з вачыма, поўнымі слёз смутку, бо ім няма чым было ахвяраваць."},{"id":93,"translation":"Грэх падае на тых, хто прасіў у цябе дазволу застацца, быўшы заможнымі. Яны ўцешныя застацца з іншымі. Аллаг запячатаў іхныя сэрцы, а яны не ведаюць."},{"id":94,"translation":"Яны будуць апраўдвацца, калі вы паварочаецеся да іх. Скажы: «Не апраўдвайся, мы ўсё адно не паверым табе. Аллаг ужо загадаў нам распавесці пра цябе. Аллаг і Ягоны Пасланец убачаць твае справы. І тагды ты вернешся да Ведаючага таемнае і відавочнае, і Ён паведаміць табе, што ты зрабіў»."},{"id":95,"translation":"Калі вы паварочаецеся да іх, яны паклянуцца Аллагам, каб вы адхінуліся ад іх. Адхініся ад іх, бо яны ліхія. Іхным сховішчам будзе пекла. Такая адплата за тое, што яны набылі."},{"id":96,"translation":"Яны клянуцца вам, што вы застаняцеся імі задаволеныя. Але нават калі вы будзеце задаволеныя імі, Аллаг не будзе задаволены не¬пакорлівымі людзьмі."},{"id":97,"translation":"Бедуіны з’яўляюцца найбольш упартымі ў няверы і крывадуш¬насці. Яны больш не прызнаюць абмежаванняў, якія Аллаг паслаў Свайму Пасланцу. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":98,"translation":"Сярод бедуінаў ёсць такія, якія лічаць свае ахвяраванні стратаю і чакаюць, калі вас напаткае зменлівасць лёсу. Іх саміх напаткае змен¬лівасць лёсу. Сапраўды, Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":99,"translation":"Сярод бедуінаў ёсць тыя, хто верыць у Аллага і Апошні дзень і верыць, што іхныя ахвяраванні наблізяць іх да Аллага і дапамогуць заслугаваць малітвы Пасланца. о так! Сапраўды, яны (ахвяраванні) з’яўляюцца сродкам набліжэння. Аллаг увядзе іх у Сваю літасць, бо Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":100,"translation":" Аллаг задаволены першымі з мухаджыраў і ансараў, якія па¬пярэдзілі астатніх, і тымі, якія рушылі ўтроп іх. Яны таксама задаво¬леныя Аллагам. Ён падрыхтаваў для іх райскія сады, у якіх цурчаць рэкі. Яны застануцца там павек. Гэта – вялікі поспех."},{"id":101,"translation":" Сярод бедуінаў, якія жывуць вакол вас, а таксама сярод жыха¬роў Мэдыны, ёсць крывадушнікі. Яны ўпарцяцца ў крывадушнасці, але ты не ведаеш іх. Мы ж ведаем іх і скараем іх двойчы. А потым яны будуць паварочаныя ў вялікія пакуты."},{"id":102,"translation":" Ёсць і іншыя людзі, якія прызналіся ў сваіх грахах. Яны змя¬шалі праведныя ўчынкі з ліхімі. Магчыма, Аллаг прыме іхнае каянне. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":103,"translation":" Бяры з іхнае маёмасці ахвяраванні, каб імі ачысціць і ўзвысіць іх. Маліся за іх, бо твае малітвы – супакаенне для іх. Сапраўды, Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":104,"translation":" Няўжо яны не ведаюць, што Аллаг прымае каянне ад Сваіх ра¬боў і прымае міласціну, што Аллаг – Прымаючы каянне, Міласэрны?"},{"id":105,"translation":" Скажы: «Працуйце, і ўбачыць вашую справу Аллаг, Ягоны Пасланец і вернікі. І борзда вы будзеце паварочаныя да Таго, Хто ведае таемнае і відавочнае, і Ён паведаміць вам пра тое, што вы здзяйснялі»."},{"id":106,"translation":" Ёсць і такія, якія чакаюць загады Аллага. Ён альбо скарае іх, альбо прыме іхнае каянне. Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":107,"translation":" Тыя, якія пабудавалі мячэць для нанясення шкоды, падтры¬мання няверы, унясення расколу ў шэрагі мусульманаў і стварэння за¬сады для тых, хто здаўна змагаецца супраць Аллага і Ягонага Паслан¬ца, абавязкова будуць прысягаць: «Мы не жадалi нічога, апроч дабра». Аллаг сведчыць, што яны з’яўляюцца хлусамi."},{"id":108,"translation":" Ніколі не здзяйсняй у ёй малiтву. Мячэць, якая з першага дня была заснаваная на збожнасці, больш заслугоўвае таго, каб ты выстой¬ваў у ёй [малiтву]. У ёй ёсць мужы, якія любяць ачышчацца. Сапраў¬ды, Аллаг любіць тых, хто ачышчаецца."},{"id":109,"translation":" Ці той, хто заклаў падмурак свайго будынка на сполаху перад Аллагам і імкненні да Ягонае задаволенасці, найлепшы, альбо той, хто заклаў падмурак свайго будынка на самым краі зрыву, гатовага асу¬нуцца, так што ён асунуўся разам з ім у пякельны агонь? Сапраўды, Аллаг не вядзе простым шляхам прыгнятальнікаў."},{"id":110,"translation":" Будынак, якi яны пабудавалі, заўсёды будзе спараджаць сум¬неў у іхных сэрцах, пакуль іхныя сэрцы не разарвуцца. Аллаг – Усеве¬даючы, Мудры."},{"id":111,"translation":" Сапраўды, Аллаг набыў у вернікаў іхнае жыццё і маёмасць у мену на Рай. Яны змагаюцца на шляху Аллага, забіваючы і гінучы. Ад¬паведна Ягонай абяцанцы, якая дадзеная ў Таўраце, Iнджыле і Каране. Хто выконвае свае абяцанкі лепш за Аллага? Уцешцеся ж з угоды, якую вы склалі. Гэта і ёсць вялікi поспех."},{"id":112,"translation":" Пацеш тых, якiя віняцца і пакланяюцца, усхваляюць і посця¬ць, кланяюцца ў пояс і падаюць ніцма, загадваюць здзяйсняць дабро і забараняюць здзяйсняць лiха, і выконваюць абмежаванні Аллага."},{"id":113,"translation":" Прароку і вернікам не належыць прасіць прабачэння для па¬ганаў, нават калі яны з’яўляюцца сваякамі, пасля таго, як ім зрабілася выразным, што яны будуць жыхарамi пекла."},{"id":114,"translation":" А малітва Ібрагіма аб прабачэнні для ягонага бацькі была ўся¬го толькі выкананнем абяцанкі, якую ён яму даў. Калі ж яму зрабілася выразным, што ягоны бацька з’яўляецца ворагам Аллага, ён адрокся ад яго. Сапраўды, Ібрагім быў цiхмяным, стрымалым."},{"id":115,"translation":" Аллаг не ўводзіць у аблуду людзей, якім Ён паказаў просты шлях, пакуль Ён не патлумачыць ім, чаго яны павінны палохацца. Са¬праўды, Аллаг ведае пра ўсялякую рэч."},{"id":116,"translation":" Сапраўды, Аллагу належыць улада над нябёсамі і зямлёю. Ён даруе жыццё і пагiбель. Няма ў вас, апроч Аллага, ні абаронца, ні па¬магатага."},{"id":117,"translation":" Аллаг прыняў каянні Прарока, мухаджыраў і ансараў, якія рушылі за ім у цяжкі час, пасля таго, як сэрцы некаторых з іх траха не ўхіліліся ў бок. Ён прыняў іхнае каянне, бо Ён – Спагадлівы, Міласэрны."},{"id":118,"translation":" Аллаг дараваў траім, якім было адтэрмінавана да таго часу, па¬куль зямля не зрабiлася цеснаю для іх, нягледзячы на ейныя прасто¬ры. Іхныя душы сціснуліся, і яны зразумелі, што ім няма дзе схавацца ад Аллага, апроч як у Яго. Потым Ён дараваў ім, каб яны прымелi павініцца. Сапраўды, Аллаг – Прымаючы каянне, Міласэрны."},{"id":119,"translation":" о тыя, якія паверылі! Палохайцеся Аллага і будзьце з праўдзі¬вымі."},{"id":120,"translation":" Жыхары Мэдыны і бедуіны наваколляў не павінны былі пакіда¬ць Пасланца Аллага і аддаваць перавагу свайму жыццю перад ягоным жыццём. Бо смага, стомленасць і голад, якія напаткаюць іх на шляху Аллага, і кожны крок, які выклікае гнеў нявернікаў, і кожная параза, на¬несеная непрыхільніку, без сумневу, будуць запісаныя як добрыя спра¬вы. Сапраўды, Аллаг не губляе ўзнагароджання тых, хто робіць дабро."},{"id":121,"translation":" Якое б вялікае ці маленькае ахвяраванне яны ні рабілі, якую б даліну яны ні перасякалі, гэта запісваецца ім, каб Аллаг узнагародзіў іх найлепшым за тое, што яны здзейснілі."},{"id":122,"translation":" Вернікам не варта выступаць у выправу ўсім разам. Чаму б не выправіць з кожнага гурту частку людзей, каб яны маглі вывучыць веру і навучаць людзей, калі яны паварочаюцца да іх? Верагодна, яны будуць пільнавацца."},{"id":123,"translation":" о тыя, якія паверылі! змагайцеся з нявернікамі, якія знаход¬зяцца побач з вамі. І няхай яны пераканаюцца ў вашае жорсткасці. І ведайце, што Аллаг – са збожнымі."},{"id":124,"translation":" Калі пасылаецца сура, дык сярод іх знаходзіцца такі, які кажа: «Чыя вера ад гэтага зрабілася мацней?» Што тычыцца вернікаў, дык іхная вера ад гэтага ўзмацняецца, і яны цешацца."},{"id":125,"translation":" А што тычыцца тых, чые сэрцы пашкоджаныя хваробаю, дык гэта дадае гнюсі да іхнае гнюсі, і таму яны сканаюць нявернікамі."},{"id":126,"translation":" Няўжо яны не бачаць, што кожны год яны выпрабоўваюцца адзін ці два разы? Яны не вінавацяцца пасля гэтага і не згадваюць на-вучанне."},{"id":127,"translation":" Калі пасылаецца сура, яны глядзяць адно на аднаго: «Ці бачы¬ць вас хто-небудзь?» А потым яны адхінаюцца. Аллаг адхіліў іхныя сэ¬рцы, бо яны – людзі неразважаючыя."},{"id":128,"translation":" да вас з’явіўся Пасланец з вашага асяроддзя. Цяжка для яго тое, што вы пакутуеце. Ён намагаецца для вас. Ён добры і міласэрны да вернікаў."},{"id":129,"translation":" А калі яны адхінуцца, дык скажы: «Мне дастаткова Аллага! Няма бога, апроч Яго. Я спадзяюся толькі на Яго, бо Ён – Госпад вяліка¬га Трона»."}]},{"id":10,"verses":[{"id":1,"translation":" Аліф. Лям. Ра. Гэта – знак Пісання мудрага."},{"id":2,"translation":" Хіба здзіўленыя людзі тым, што Мы адкрылі чалавеку з іх саміх: «засцерагай людзей і паведамляй добрую вестку тым, якія паверылі, што на іх чакае сапраўднае ўзнагароджанне ў Госпада іхнага»? Нявер¬нікі кажуць: «Сапраўды, гэта – відавочны чараўнік»."},{"id":3,"translation":" Сапраўды, Госпад – Аллаг, які стварыў нябёсы і зямлю за шэсць дзён, а потым узняўся над Тронам. Ён вырашае справы! Не будзе аба¬ронцы, апроч як з Ягонага дазволу. Такі Аллаг, Госпад. Таму пакланяй¬цеся Яму. Няўжо вы не задумаецеся?"},{"id":4,"translation":" Вы ўсе паварочаецеся да Яго – абяцанка Аллага праўдзівая! Ён пачынае тварэнне, а потым паўтарае яго, каб узнагародзіць слушна тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы. А на тых, якія не верылі, чакае напой з кіпеню і пакутлівае пакаранне – за тое, што не верылі."},{"id":5,"translation":" Ён – Той, Хто зрабіў сонца свяцілам, а месяц – святлом, вызначыўшы яму фазы, каб вы ведалі колькасць гадоў і лічбу. Аллаг стварыў гэта ўсё толькі ў праўдзе. Ён тлумачыць знакі для людзей, якія ведаюць."},{"id":6,"translation":" Сапраўды, у змене дня і ночы, у тым, што Аллаг стварыў на ня¬бёсах і на зямлі – знакі для людзей збожных."},{"id":7,"translation":" Сапраўды, тым, якія не спадзяюцца на сустрэчу з Намі, якія за¬даволеныя свецкім жыццём, знаходзяць у ім супакой і няўважліва ста¬вяцца да Нашых знакаў,"},{"id":8,"translation":" сховішчам будзе агонь – за тое, што яны сабе атрымалі."},{"id":9,"translation":" Сапраўды, тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, Аллаг павядзе простым шляхам за іхную веру. У садах асалоды пад імі буду¬ць цурчаць рэкі."},{"id":10,"translation":"Іх заклікам там будзе: «Слава Табе, Аллаг!»; і вітаннем іхным там будзе: «Мір!»; канцом іхных заклікаў будзе: «Хвала Аллагу, Госпаду светаў!»"},{"id":11,"translation":"Калі б Аллаг паскорыў людзям ліха таксама, як Ён паскорыў для іх дабро, дык абавязкова прыйшоў бы да іх час сканання. І Мы пакіда¬ем блукаць у сваёй ганьбе тых, якія не спадзяюцца на сустрэчу з Намі."},{"id":12,"translation":"Калі чалавека тычыцца ліха, ён кліча Нас лежачы, седзячы і сто¬ячы. А калі мы пазбавім яго на ліха, ён ідзе, быццам ніколі і не клікаў Нас праз гэтае ліха. Так здаецца выдатным для парушальнікаў тое, што робяць яны."},{"id":13,"translation":"Мы знішчылі пакаленні, якія жылі раней за вас, бо яны былі ня¬слушнымі, і ў пасланцоў сваіх, якія да іх прыходзілі, яны не паверылі. Так Мы караембеззаконнікаў."},{"id":14,"translation":"А потым Мы зрабілі вас іхнымі нашчадкамі на зямлі, каб пагляд¬зець, якімі будуць вашыя ўчынкі."},{"id":15,"translation":"Калі ім чытаюць Нашыя выразныя знакі, кажуць тыя, якія не спадзяюцца на сустрэчу з Намі: «Прынясі нам іншы Каран альбо пад¬мяні яго!» Скажы: «Не прымею я падмяняць яго па ўласным жаданні. Я іду па тым, што дадзена мне ў адкрыцці. Я палохаюся, што пасля таго як выслухаў Госпада свайго, буду пакараны ў Вялікі дзень»."},{"id":16,"translation":"Скажы: «Калі б пажадаў Аллаг, я б не чытаў яго вам і не навучаў бы яму вас. Я пражыў сярод вас усё жыццё. Няўжо вы не разумееце?»"},{"id":17,"translation":"Хто няслушнейшы за таго, хто паклёпнічае на Аллага і лічыць хлуснёю Ягоыя знакі? Сапраўды, беззаконнікі не будуць мець поспеху."},{"id":18,"translation":"Яны пакланяюцца заміж Аллага таму, што не прыносіць ім ні шкоды, ні карысці. І кажуць: «Гэта – абаронцы нашыя перад Аллагам». Скажы: «Хіба вы прымееце распавесці Аллагу пра нешта на нябёсах і на зямлі, чаго Ён не ведае?» Усячысты Ён, і вышэй за тое, што яму да¬даюць!"},{"id":19,"translation":"Людзі былі адзінай суполкаю, але разышліся паміж сабою. Калі б перад гэтым не было слова Госпада твайго, дык іхная размоўка была б ужо вырашаная."},{"id":20,"translation":"Кажуць: «Чаму не пасланы знак ад Госпада ягонага?» Скажы: «Таемнае належыць Аллагу. Таму чакайце і я пачакаю разам з вамі»."},{"id":21,"translation":"Калі Мы далі людзям пакаштаваць Нашае літасці пасля ліха, якое закранула іх, дык яны пачалі мудрагеліць супраць Нашых знакаў. Скажы: «Аллаг хутчэйшы ў задумах Сваіх». Сапраўды, нашыя паслан-цы запісваюць вашыя мудрагельствы."},{"id":22,"translation":"Ён – Той, хто даў вам магчымасць падарожнічаць па сухазем’і і па моры. Вось вы на караблях, разам з імі дзьме спадарожны вецер, з якога яны цешацца. Але толькі ахопіць іх ураган, ды пачнуць абруш¬вацца хвалі з усіх бакоў, і яны вырашаць, што аточаныя. Тагды паклі¬чуць яны Аллага, выказваючы Яму шчыра сваю веру: «Выратуй нас! І мы абавязкова будзем удзячныя!»."},{"id":23,"translation":"Але калі Ён выратуе іх, дык яны пачнуць сеяць ганьбу на зямлі без усялякага права. о людзі! Вашая ганьба адгукнецца супраць вас саміх. Гэта толькі асалода зямнога жыцця, а потым вы паварочаецеся да Нас! І Мы паведамім вам пра тое, што вы зрабілі."},{"id":24,"translation":"Прыкладам зямнога жыцця з’яўляецца вада, якую мы праліва¬ем з неба, і яна змешваецца з раслінамі зямлі – тымі, якія ўжываюць у ежу людзі і жывёлы. Калі зямля ўбіраецца ў сваю вопратку і ўпрыго¬жваецца, а ейныя жыхары лічаць, што маюць уладу над ёй, прыходзі¬ць загад Наш ноччу ці днём. І Мы ператвараем яе ў поле, з якога наз¬біралі плён – быццам яна і не была квітнеючая ўчора. Так Мы тлумачым знакі людзям, якія задумляюцца."},{"id":25,"translation":"Аллаг заклікае да мясціны міру і вядзе, каго пажадае, да проста¬га шляху."},{"id":26,"translation":"На тых, якія рабілі дабро, чакае самае найлепшае і нешта боль¬шае. Не пакрые іхныя твары ні пыл, ні ганьба. Менавіта яны – жыха¬ры раю! Будуць яны там павек."},{"id":27,"translation":"А рабіўшым ліха адплацяць тым жа ліхам. І будуць яны пакры¬тыя ганьбаю, і не абароніць ніхто іх ад Аллага. Твары іхныя пакрыюц¬ца кавалкамі начнога змроку. Менавіта яны – жыхары пекла! І будуць яны там павек."},{"id":28,"translation":"У той дзень мы збяром усіх іх разам, а потым скажам паганым: «Вось вашыя месцы – разам з саўдзельнікамі вашымі». А потым Мы падзелім іх, і скажуць іхныя саўдзельнікі: «Вы не пакланяліся нам»."},{"id":29,"translation":"дастаткова Аллага як Сведкі паміж вамі і намі. Мы сапраўды не ведалі пра вашае пакланенне»."},{"id":30,"translation":"Там кожная душа ўпэўніцца ў тым, што падрыхтавала раней. Паварочаюцца яны да Аллага, свайго сапраўднага абаронцы, і знікне тое, што прыдумвалі яны."},{"id":31,"translation":"Спытай: «Хто надзяляе вас з неба і зямлі? Хто мае ўлады над слы¬хам і зрокам? Хто выводзіць жывое з нежывога, а нежывое з жывога? Хто кіруе падзеямі?» Яны скажуць: «Аллаг». Спытай: «Чаму ж вы не палохаецеся Яго?»"},{"id":32,"translation":"Такі Аллаг, праўдзівы Госпад ваш! А што можа быць пасля праў¬ды, як не хлусня? Як жа вы падаліліся."},{"id":33,"translation":"Так спраўдзілася слова твайго Госпада пра непакорлівых, што яны не павераць."},{"id":34,"translation":"Скажы: «Ці прымее хто-небудзь з вашых стодаў пачаць тварэн¬не, а потым яго паўтарыць?» Скажы: «Аллаг пачынае тварэнне, а по¬тым яго паўтарае». Як жа вы падаліліся."},{"id":35,"translation":"Скажы: «Ці прымее хто-небудзь з вашых стодаў прывесці да праўды?» Скажы: «Гэта Аллаг вядзе да праўды! Хто ж варты таго, каб за ім ішлі – той, хто сам вядзе да праўды, альбо той, каго вядуць да праўды? Што з вамі? Як вы судзіце?»"},{"id":36,"translation":"Большасць з іх ідзе па здагадках. Але здагадка ніяк не дапаможа заміж праўды. Сапраўды, Аллаг ведае тое, што робяць яны."},{"id":37,"translation":"Гэты Каран не прыдумка кагосьці заміж Аллага, але сцвярджэн¬не таго, што было перад ім, і тлумачэнне Пісання ад Госпада светаў, у якім няма сумневу."},{"id":38,"translation":"Вось яны кажуць: «Ён яго прыдумаў!» Скажы: «Прынясіце суру, падобную да тых, і паклічце, каго здолееце, заміж Аллага, калі вы праўдзівыя»."},{"id":39,"translation":"Але не, яны ўспрынялі як хлусню тое, што не здолелі ахапіць ве¬даннем, і тлумачэнне чаго яшчэ не прыйшло. Таксама адкінулі гэта і тыя, якія жылі раней. Паглядзі, якім быў канец прыгнятальнікаў."},{"id":40,"translation":"Ёсць сярод іх тыя, якія вераць у [Каран], а ёсць і тыя, якія не ве¬раць у яго. Госпад твой ведае пра тых, якія распаўсюджваюць нелад."},{"id":41,"translation":"Калі яны будуць казаць, што ты – хлус, дык скажы: «Мне – мае ўчынкі, а вам – вашыя ўчынкі. Вы не маеце дачынення да таго, што ра¬блю я, а я не маю дачынення да таго, што робіце вы»."},{"id":42,"translation":"Ёсць сярод іх і тыя, якія цябе слухаюць. І як ты прымусіш чуць глушцоў, калі яны не разумеюць?"},{"id":43,"translation":"Ёсць сярод іх і тыя, якія глядзяць на цябе. І як ты здолееш па¬весці простым шляхам невідушчых, калі яны не бачаць?"},{"id":44,"translation":"Сапраўды, Аллаг не ўчыняе няслушнасці ў дачыненні да людзей, але гэта людзі самі няслушныя да сябе."},{"id":45,"translation":"У той дзень ён збярэ іх, здасца ім, што пражылі яны на зямлі толькі гадзіну дня. Яны ведацьмуць адно аднаго. Сапраўды, нясуць страты тыя, якія лічылі хлуснёю сустрэчу з Аллагам і не ішлі простым шляхам."},{"id":46,"translation":"Альбо Мы пакажам табе частку з таго, што Мы абяцалі ім, аль¬бо забяром цябе, і да Нас паварочаюцца яны. Аллаг будзе Сведкам таго, што яны робяць."},{"id":47,"translation":"для кожнае грамады – пасланец. І калі прыходзіў да іх пасланец іхны, дык усё паміж імі вырашалі слушна, і яны не былі пакрыўджаныя."},{"id":48,"translation":"Яны пытаюцца: «Калі гэтая абяцанка спраўдзіцца, калі вы праўд¬зівыя?»"},{"id":49,"translation":"Скажы: «Я не маю ўлады прычыніць сабе шкоду альбо прынес¬ці карысць, хіба што пажадае гэтага Аллаг. для кожнае грамады – тэр¬мін. Калі іхны тэрмін надыходзіць, дык яны не прымеюць яго ні па¬даліць – нават на гадзіну, ні наблізіць»."},{"id":50,"translation":"Скажы: «Вы думалі пра тое, якую частку з Ягонага пакарання – калі яно прыйдзе да вас ноччу ці днём – будуць спрабаваць паскоры¬ць грэшнікі?»"},{"id":51,"translation":"Няўжо вы паверыце ў яго тагды, калі яно прыйдзе да вас? Ці за¬раз? Калі вы паскорылі яго?"},{"id":52,"translation":"А потым скажуць тым, якія былі няслушныя: «Таму паспрабуй¬це векаістага пакарання! Хіба не аплачана вам за тое, што вы рабілі?»"},{"id":53,"translation":"Яны пытаюць цябе: «Ці праўда гэта?» Скажы: «Так, клянуся маім Госпадам, праўда! І вам не пазбегнуць гэтага»."},{"id":54,"translation":"Калі б кожная няслушная душа валодала ўсім, што на зямлі, дык паспрабавала б адкупіцца. Яны схаваюць каянні, толькі ўбачыўшы па¬каранне. Паміж імі рассудзяць па слушнасці і не будуць пакрыўджаныя яны."},{"id":55,"translation":"Так! Сапраўды, гэта Аллагу належыць тое, што на нябёсах і на зямлі. Так! Сапраўды, абяцанка Аллага праўдзівая. Але большасць з іх не ведае."},{"id":56,"translation":"Ён даруе жыццё і скананне, і да Яго вы паварочаецеся."},{"id":57,"translation":"о людзі! да вас прыйшло навучанне ад Госпада вашага, загой¬ванне таго, што ў сэрцах, просты шлях і літасць для вернікаў."},{"id":58,"translation":"Скажы: «Гэта – літасць і дабрыня Аллага». Няхай яны цешацца з гэтага, бо яно лепш за тое, што яны назапашваюць."},{"id":59,"translation":"Скажы: «Ці бачылі вы, што Аллаг вам паслаў з долі, а вы зрабілі з яе забароненае і дазволенае?» Скажы: «Аллаг вам дазволіў гэта, ці гэта вы самі ўзводзіце на Аллага паклёп?»"},{"id":60,"translation":"Што думаюць пра дзень Адраджэння тыя, якія паклёпнічаюць на Аллага? Сапраўды, Аллаг мае вялікую літасць да людзей, але боль¬шасць з іх не дзякуе."},{"id":61,"translation":"Якой бы ты справаю не займаўся, што б ты ні чытаў з Карана, і якіх бы ўчынкаў не рабілі яны, мы назіраем за вамі яшчэ ў пачатку дзе¬яння. Тое, што на зямлі і на небе, не схаваецца ад Госпада твайго, на¬ват калі мецьме вагу парушынкі, менш ці больш за яе. Яно змяшчаец¬ца ў Пісанні выразным."},{"id":62,"translation":"Так! Сапраўды, набліжаным да Аллага няма чаго палохацца, і не будуць яны засмучаныя –"},{"id":63,"translation":"тыя, якія паверылі і былі збожныя."},{"id":64,"translation":"Чакае на іх уцешная вестка ў жыцці зямным і наступным. Няма зменаў у словах Аллага. Гэта – вялікі поспех."},{"id":65,"translation":"Няхай цябе не засмучаюць словы [паганаў], бо, сапраўды, уся моц належыць Аллагу! Ён – Усечуючы, Усеведаючы!"},{"id":66,"translation":"Так! Сапраўды, Аллагу належаць усе, хто на нябёсах і на зямлі. А тыя, якія заклікаюць заміж Аллага іншых, ідуць па здагадках і вы¬думляюць."},{"id":67,"translation":"Ён – Той, Хто стварыў ноч, каб адпачывалі вы, а дзень – каб вы бачылі. Сапраўды, у гэтым знак для людзей, якія чуюць."},{"id":68,"translation":"Кажуць яны: «Аллаг узяў сабе дзіця!» Слаўны Ён! Ён – багаты, яму належыць усё, што на нябёсах, і ўсё, што на зямлі. Няма ў вас на гэта ніякага доказу! Няўжо вы кажаце пра Аллага тое, чаго самі не ведаеце?"},{"id":69,"translation":"Скажы: «Сапраўды, тыя, якія паклёпнічаюць на Аллага, не бу¬дуць мець поспеху»."},{"id":70,"translation":"Яны атрымаюць асалоду ў зямным жыцці, а далей паварочаюц¬ца да Нас. Мы дамо ім магчымасць паспрабаваць жорсткага пакаран¬ня за тое, што яны не паверылі."},{"id":71,"translation":"Прачытай для іх апавяданне пра Нуха. Вось ён сказаў свайму народу: «о народзе мой! Калі цяжка вам, што я сярод вас і нагадваю пра знакі Аллага, дык на Аллага спадзяюся. згуртуйцеся разам са сваімі стодамі, каб не была вашая справа таямніцаю. А потым судзіце мяне і не давайце адтэрміноўкі."},{"id":72,"translation":"Але калі вы адхіліцеся, дык я не прасіў у вас узнагароджання. Узнагародзіць мяне толькі Аллаг. І мне загадана быць адным з пакор¬лівых Яму»."},{"id":73,"translation":"Але яны лічылі яго хлусам. Таму Мы выратавалі яго і тых, хто быў з ім, у каўчэгу. Мы зрабілі іх спадчыннікамі і ўтапілі тых, якія лічылі Нашыя знакі хлуснёю. Паглядзі ж, Які быў канец тых, каго засцерагалі!"},{"id":74,"translation":"Пасля яго Мы выправілі пасланцоў да народаў іхных. Тыя прый¬шлі да іх з выразнымі знакамі, але яны не паверылі ў тое, што лічылі хлуснёю раней. Так Мы накладваем пячаць на сэрцы парушальнікаў."},{"id":75,"translation":"Пасля іх Мы паслалі з Нашымі знакамі Мусу і Гаруна да Фарао¬на і ягонага магнацтва. Але яны заганарыліся і былі людзьмі грэшнымі."},{"id":76,"translation":"І калі прыйшла да іх праўда ад Нас, яны сказалі: «Сапраўды, гэта – сапраўднае чараўніцтва»."},{"id":77,"translation":"Муса сказаў: «Няўжо вы кажаце пра праўду, якая прыйшла да вас, што гэта – чараўніцтва? Не мецьмуць поспеху чараўнікі»."},{"id":78,"translation":"Яны сказалі: «Няўжо ты прыйшоў, каб адцягнуць нас ад таго, ува што верылі нашыя бацькі, і каб веліч на зямлі дасталася вам дваім? Мы не паверым вам»."},{"id":79,"translation":"Фараон сказаў: «Прывядзіце да мяне ўсялякага дасведчанага ча¬раўніка!»"},{"id":80,"translation":"І калі прыйшлі чараўнікі, дык Муса сказаў ім: «Таму кідайце, што маеце кідаць»."},{"id":81,"translation":"І калі яны кінулі, дык Муса сказаў: «Тое, што вы зрабілі, – ча¬раўніцтва. Сапраўды, Аллаг знішчыць яго. Сапраўды, Аллаг не па¬ляпшае справу тых, хто распаўсюджвае нелад."},{"id":82,"translation":"Аллаг сцвярджае праўду праз Свае словы, хоць бы і ненавідзелі гэта беззаконнікі»."},{"id":83,"translation":"Не паверылі Мусе, хіба што малая частка ягонага народа, бо яны палохаліся Фараона і ягонага магнацтва. Сапраўды, Фараон – тыран на зямлі і адзін з парушальнікаў."},{"id":84,"translation":"Сказаў Муса: «о народзе мой! Калі вы паверылі ў Аллага, дык спадзявайцеся на Яго, калі вы адданыя»."},{"id":85,"translation":"Тыя сказалі: «Мы спадзяемся на Аллага. Госпадзе наш! Не рабі нас спакусаю для няслушных людзей"},{"id":86,"translation":"і выратуй нас па Сваёй літасці ад нявернікаў!»"},{"id":87,"translation":"І Мы адкрылі Мусе і брату ягонаму: «Абірайце для свайго наро¬да дамы ў Эгіпце, зрабіце іх месцам для пакланення і рабіце малітву. Распавядзіце вернікам добрую вестку»."},{"id":88,"translation":"Муса сказаў: «Госпадзе наш! Ты дараваў Фараону і ягонаму магна¬цтву ўпрыгажэнні і багацце ў зямным жыцці, а яны, Госпадзе наш, збіваюць гэтым з Твайго шляху. Госпадзе наш! знішчы багацце іхнае і зрабі жорсткімі сэрцы – каб яны не паверылі, пакуль не ўбачаць па¬кутлівае пакаранне»."},{"id":89,"translation":"І сказаў: «Я ўжо адказаў на ваш заклік. Трымайцеся простага шляху і не ідзіце шляхам тых, якія не ведаюць»."},{"id":90,"translation":"Таму, мы пераправілі сыноў Ісраіля праз мора, але Фараон і яго¬нае войска рушылі ўтроп іх – з нянавісцю і непрыхільнасцю. І калі Фа¬раон пачаў тануць, дык усклікнуў: «Я паверыў, што няма бога, апроч Таго, у Якога паверылі сыны Ісраіля. І я – адзін з адданых Яму»."},{"id":91,"translation":"Толькі зараз! А раней ты не паслухаўся і распаўсюджваў нелад на зямлі."},{"id":92,"translation":"Таму сёння мы ратуем тваё цела, каб ты быў знакам для наступ¬ных пакаленняў. Сапраўды, многія людзі грэбуюць Нашымі знакамі."},{"id":93,"translation":"Мы паселілі сыноў Ісраіля ў лепшае жыллё і надзялілі іх дабро¬тамі. Сярод іх пачаліся спрэчкі пасля таго, як да іх прыйшло веданне. Сапраўды, твой Госпад рассудзіць паміж імі ў дзень Адраджэння – у тым, пра што яны спрачаліся."},{"id":94,"translation":"Калі ты вагаешся ў тым, што мы паслалі табе, дык спытай тых, якія чытаюць пісанне, дадзенае яшчэ раней. Прыйшла да цябе праўда ад Госпада твайго – так не будзь адным з тых, якія вагаюцца."},{"id":95,"translation":"І не будзь адным з тых, якія лічылі хлуснёю знакі Аллага, інакш будзеш сярод тых, якія ўсё страцілі."},{"id":96,"translation":"Сапраўды, не павераць тыя, пра якіх спраўдзілася слова Госпа¬да твайго,"},{"id":97,"translation":"нават калі да іх прыйдуць усе магчымыя знакі, да таго часу, як яны ўбачаць пакутлівае пакаранне."},{"id":98,"translation":"Ці было хоць адно паселішча, жыхары якога паверылі, і дапа¬магла ім вера іхная, апроч народа юнуса? Калі паверылі яны, дык мы адцягнулі ад іх зневажальнае пакаранне ў зямным жыцці і далі ім ка¬рыстацца да часу."},{"id":99,"translation":"Калі б твой Госпад пажадаў, дык паверылі б усе, хто жыве на зям¬лі. Але здолеў бы ты прымусіць людзей стаць вернікамі?"},{"id":100,"translation":" Не паверыць ніводная душа, апроч як з дазволу Аллага! Ён ахо¬плівае пакараннем тых, якія не разумеюць."},{"id":101,"translation":" Скажы: «Паглядзіце на тое, што на нябёсах і на зямлі». Але знакі ды вястуны не дапамогуць тым людзям, якія не паверылі."},{"id":102,"translation":" Няўжо яны чакаюць чагосьці іншага, апроч дзён, якія наступілі для іхных папярэднікаў? Скажы: «Таму чакайце і я пачакаю разам з вамі»."},{"id":103,"translation":" Потым Мы выратуем Нашых пасланцоў і тых, якія паверылі. Так Нам трэба будзе ратаваць вернікаў."},{"id":104,"translation":" Скажы: «о людзі! Калі вы вагаецеся ў маёй веры, дык я не па¬кланяюся заміж Аллага таму, каму пакланяецеся вы, але я пакланяю¬ся Аллагу, які забярэ вас. І сказана мне быць адным з вернікаў»."},{"id":105,"translation":" І вярні свой твар да сапраўднае веры і не будзь адным з паганаў!"},{"id":106,"translation":" Не кліч заміж Аллага таго, хто не прынясе табе ні карысці, ні шкоды. А калі ты зробіш гэта, дык будзеш адным з няслушных."},{"id":107,"translation":" Калі Аллаг кране цябе ліхам, дык гэтага не прадухіліць ніхто, апроч Яго. А калі Ён пажадае табе дабра, дык ніхто не прадухіліць Яго¬нае літасці. даруе Ён яе тым са Сваіх рабоў, каму пажадае. А Ён – Пра¬бачаючы, Міласэрны!"},{"id":108,"translation":" Скажы: «о людзі! Прыйшла да вас праўда ад Госпада вашага. Таму той, хто ідзе простым шляхам, ідзе сам для сябе, а хто збіўся са шляху, той збіўся сам супраць сябе. Не прымею я быць вашым абарон¬цам»."},{"id":109,"translation":" Ідзі за тым, што Мы адкрылі табе. I трывай, пакуль Бог не раз-важыць, бо Ён – найлепшы з суддзяў!"}]},{"id":11,"verses":[{"id":1,"translation":" Аліф. Лям. Ра. Гэта – Пісанне, знакі якога добра выкладзеныя, а потым патлумачаныя Мудрым, дасведчаным."},{"id":2,"translation":" Не пакланяйцеся нікому, апроч Аллага! А я для вас – засцерагаль¬нік і веснік ад Яго."},{"id":3,"translation":" Прасіце прабачэння ў Госпада вашага і вініцеся перад Ім – Ён над¬зеліць вас выдатнымі дабротамі да пэўнага тэрміну, а таксама даруе з дабрыні Сваёй кожнаму, хто варты яе. Але калі адхіліцеся вы, дык я палохаюся, што вас скараюць у Вялікі дзень!"},{"id":4,"translation":" да Аллага паварочаецеся вы, а Ён здольны на кожную рэч."},{"id":5,"translation":" Так! Яны спрабуюць сціснуць свае грудзі, каб схаваць тое, што ў іх ёсць. І нават калі яны хаваюць свае галовы пад вопраткаю, Ён ведае, што яны хаваюць і што знаходзяць. Сапраўды, Ён ведае пра тое, што ў сэрцах."},{"id":6,"translation":" Няма на зямлі жывое істоты, якую б не надзяляў Аллаг. Ён ведае ейнае месцазнаходжанне і месца вяртання. Гэта ўсё – у выразным Пі¬санні."},{"id":7,"translation":" Ён – Той, Хто стварыў нябёсы і зямлю за шэсць дзён, калі Ягоны Трон быў над вадою. Гэта ўсё для таго, каб выпрабаваць вас – чые ўчынкі будуць найлепшымі. Калі ты скажаш: «Вас адродзяць пасля сканання», – скажуць нявернікі: «Гэта ж відавочнае чараўніцтва»."},{"id":8,"translation":" Але калі мы адтэрмінуем пакаранне да пэўнага часу, дык яны ска¬жуць: «Што стрымлівае яго?» Так, у той дзень, калі яно прыйдзе да іх, нішто не адцягне яго, і заб’е іх тое, з чаго яны кпілі."},{"id":9,"translation":" Калі Мы дамо чалавеку выпрабаваць літасці ад Нас, а потым гэта адымаем, дык ён упадае ў роспач і робіцца няўдзячным."},{"id":10,"translation":"А калі Мы дамо чалавеку выпрабаваць даброты пасля ліха, якое закранула яго, дык ён кажа: «Няшчасце пакінула мяне» – робіцца ўцеш¬ным і ганарлівым."},{"id":11,"translation":"Апроч тых, якія трывалі і рабілі добрыя справы. Чакае на іх пра¬бачэнне і вялікае ўзнагароджанне."},{"id":12,"translation":"Магчыма, ты адмовішся ад нейкае часткі таго, што дадзена табе ў адкрыцці, а твае грудзі сціснуцца ад таго, што яны скажуць: «Чаму не пасланы яму скарб, альбо чаму не прыйдзе з ім анёл?» Але ты толь¬кі засцерагальнік! А Аллаг – Абаронец кожнае рэчы!"},{"id":13,"translation":"Ці яны скажуць: «Ён прыдумаў яго!» Скажы: «Прынясіце дзеся¬ць прыдуманых сур, падобных да гэтых, і паклічце заміж Аллага, каго здолееце, калі вы праўдзівыя»."},{"id":14,"translation":"А калі яны не адкажуць вам, дык няхай ведаюць, што ён пасла¬ны з ведама Аллага, і няма бога, апроч Яго! Няўжо вы не будзеце ад¬данымі Яму?"},{"id":15,"translation":"Хто жадае зямнога жыцця і ягоных упрыгажэнняў, тым Мы ад¬плацім поўнаю мераю за іхныя ўчынкі ў ім, і тут яны не будуць абдзе¬леныя."},{"id":16,"translation":"Яны – тыя, якія не атрымаюць у наступным жыцці нічога, апроч агню. Бясплённыя іхныя высілкі і дарэмна тое, што робяць яны."},{"id":17,"translation":"Той, хто мае выразны знак ад Госпада свайго, прачытаны свед¬кам ад Яго, да з’яўлення якога было Пісанне Мусы, як правадыр і літа¬сць – менавіта такія вернікі! А тым, хто не паверыў у гэта і належаць да розных сэктаў, абяцаны агонь. Таму не вагайся ў гэтым, бо гэта – праўда ад Госпада твайго. Але большасць людзей не верыць."},{"id":18,"translation":"Хто няслушнейшы за таго, хто паклёпнічае на Аллага? Калі яны ўстануць перад сваім гаспадаром, сведкі скажуць: «Гэта тыя, якія ка¬залі хлусню пра Госпада» Так! Праклён Аллага над прыгнятальнікамі,"},{"id":19,"translation":"якія збіваюць другіх са шляху Аллага, імкнуцца сказіць яго і не вераць у наступнае жыццё."},{"id":20,"translation":"Яны не здолеюць выратавацца на зямлі, і няма ў іх абаронцаў заміж Аллага. Памножыцца іхнае пакаранне! Не здольныя яны ні чуць, ні бачыць."},{"id":21,"translation":"Вось тыя, якія страцілі саміх сябе. Пакінула іх тое, што прыдум¬лялі яны."},{"id":22,"translation":"Сапраўды, у наступным жыцці на іх чакае яшчэ балейшая страта."},{"id":23,"translation":"Сапраўды, тыя, якія паверылі, здзяйснялі добрыя справы і былі пакорлівыя Госпаду свайму, яны – жыхары раю! Будуць яны там павек."},{"id":24,"translation":"Прыклад двух гуртаў – невідушчы і глушэц, відушчы і чуючы. Хіба можна іх параўнаць? Няўжо задумаецеся вы?"},{"id":25,"translation":"Вось Мы паслалі Нуха да ягонага народа: «Я для вас – выразны засцерагальнік."},{"id":26,"translation":"Не пакланяйцеся нікому, апроч Аллага. Я палохаюся, што на вас падзе пакаранне ў пакутлівы дзень»."},{"id":27,"translation":"Магнаты з ягонага народа, не паверылі, сказалі: «Мы бачым, што ты толькі чалавек, як і мы. І мы бачым, што за табою пайшлі толькі са¬мыя нізкія сярод нас, на першы погляд. Мы не бачым, каб вы былі чым¬сьці лепш за нас, але думаем, што вы – хлусы»."},{"id":28,"translation":"Той адказаў: «о народзе мой! Калі я трымаюся выразнага дока¬зу ад Госпада майго, і Ён даў мне літасць ад Сябе, якую вы не здольныя ўбачыць, няўжо я прымусіў бы вас да гэтага, калі яно нянавісна вам?"},{"id":29,"translation":"о народзе мой! Я не прашу ў вас за гэта багацця. Узнагародзіць мяне толькі Аллаг. І не буду я адганяць тых, якія паверылі. Яны ім¬кнуцца сустрэць свайго Госпада, а вас я бачу дурнымі людзьмі."},{"id":30,"translation":"о народзе мой! Хто абароніць мяне ад Аллага, калі я пратуру іх? Хіба не задумаецеся вы?"},{"id":31,"translation":"Я не кажу вам, што ў мяне скарбніцы Аллага, і я ведаю таемнае. Я не кажу, што я анёл. Я не кажу тым, каго пагарджаюць вашыя вочы, што Аллаг ніколі не дасць ім дабра. Аллаг лепш ведае, што ў іх душах. Інакш я быў бы адным з прыгнятальнікаў»."},{"id":32,"translation":"Тыя адказалі: «о Нуху! Ты спрачаўся з намі і спрачаўся шмат. Таму пакажы нам тое, чым ты пагражаў нам, калі ты праўдзівы»."},{"id":33,"translation":"Ён сказаў: «Сапраўды, вам гэта пакажа Аллаг, калі пажадае. І не здолееце вы ўцячы."},{"id":34,"translation":"Калі я пажадаю даць вам параду, дык яна не прынясе вам карыс¬ці, калі Аллаг пажадае збіць вас са шляху. Ён – Госпад ваш і да Яго па¬варочаецеся вы»."},{"id":35,"translation":"Яны кажуць: «Ён яго прыдумаў!» Скажы: «Калі я прыдумаў яго, дык мой грэх – на мне. Але я вольны ад вашых грахоў»."},{"id":36,"translation":"І было адкрыта Нуху: «Не будзе верыць ніхто з тваіх людзей, апроч тых, якія паверылі раней. Таму не журыся праз тое, што яны робяць!"},{"id":37,"translation":"Пабудуй каўчэг перад Нашым поглядам і згодна Нашай намове. І не прасі Мяне за няслушных – сапраўды, яны будуць патопленыя»."},{"id":38,"translation":"Ён будаваў каўчэг, і кожны раз, калі міма праходзіў магнат з яго¬нага народа, дык кпіў з яго. Ён сказаў: «Калі вы кпіце з нас, дык і мы кпіцьмем – таксама, як вы кпіце з нас!"},{"id":39,"translation":"Хутка вы даведаецеся, на каго ўпадзе пакаранне, якое зневажае і на каго ўпадзе векаістае пакаранне»."},{"id":40,"translation":"І калі прыйшоў загад Наш, і адкрылася крыніца ў печы, сказалі Мы: «Вазьмі туды пару ад кожнага віду і сваю сям’ю – апроч тых, пра якіх ужо было сказана слова, а яшчэ вазьмі вернікаў». Але паверылі толькі нешматлікія."},{"id":41,"translation":"Ён сказаў: «заходзьце ў яго! з імем Аллага будзе плыць і спы¬няцца. Сапраўды, Госпад мой – Прабачаючы, Міласэрны»."},{"id":42,"translation":"Каўчэг з імі плыў сярод хваляў, падобных на гары, і Нух паклікаў свайго сына, які стаяў у адзіноце: «Сын мой! Сядай разам з намі але не заставайся з нявернікамі»."},{"id":43,"translation":"Ён сказаў: «Я выратуюся на гару, і яна абароніць мяне ад вады». Ён жа адказаў: «Сёння ніхто не ўратуецца ад загаду Аллага, калі Ён не злітуецца». Узнікла паміж імі хваля, і быў той адным з патопленых."},{"id":44,"translation":"І было сказана: «о зямля! Паглыні сваю ваду! о неба! Утрымай¬ся!» Сышла вада і ажыццявіўся загад. [Каўчэг] спыніўся на гары аль-джудзі, і было сказана: «Няхай жа знікнуць людзі няслушныя!»"},{"id":45,"translation":"І звярнуўся Нух да Ўладара свайго: «Госпадзе! Мой сын – з маёй сям’і. Абяцанка Твая праўдзівая, і Ты – Мудры Суддзя!»"},{"id":46,"translation":"Сказаў Ён: «о Нуху! Твой сын не з тваёй сям’і. Такі ўчынак не з’яўляецца праведным, і не прасі ў Мяне таго, пра што не маеш ведан¬ня! Я заклікаю цябе не быць адным з невукаў»."},{"id":47,"translation":"Той сказаў: «Госпадзе! Я шукаю ў Табе абароны і не буду прасі¬ць пра тое, пра што не маю ведання! Калі Ты не даруеш мне і не зліту¬ешся нада мною, дык я буду адным з тых, якія згубяць усё»."},{"id":48,"translation":"Было сказана: «о Нуху! Сыйдзі з мірам ад Нас і з блаславеннем – на цябе і на народы, якія з табою! Але будуць народы, якія Мы надзелім дабротамі, а потым спасцігне іх пакутлівае скананне ад Нас»."},{"id":49,"translation":"Гэта весткі пра таемнае, якія Мы дорым табе ў адкрыцці. Перад гэтым не ведаў іх ні ты, ні твае людзі. Таму трывай! Сапраўды, добрае выйсце чакае на збожных."},{"id":50,"translation":"да адытаў паслалі Мы брата іхнага Гуда. Ён сказаў: «о народзе мой! Пакланяйцеся Аллагу. У вас няма бога, апроч Яго. А вы толькі прыдумваеце."},{"id":51,"translation":"о народзе мой! Я не прашу за гэта ўзнагароджання ў вас. Узна¬гародзіць мяне толькі Той, Хто мяне стварыў. Няўжо вы не разумееце?"},{"id":52,"translation":"о народзе мой! Прасіце прабачэння ў Госпада вашага, а потым вініцеся перад Ім. Ён пралье вам з неба шчодры дождж і дадасць вам моцы да вашае моцы. I не адхінайцеся, як грэшнікі»."},{"id":53,"translation":"Тыя сказалі: «о Гудзе! Ты не паказаў нам выразнага знака, i мы не пакінем сваіх багоў праз твае словы. I мы не верым табе!"},{"id":54,"translation":"Мы толькі кажам, што адзін з нашых багоў зрабіў табе шкоду». Гуд адказаў: «Аллаг будзе сведкам маім i будзеце сведкамі вы – я не да¬тычны да таго, чаму вы пакланяецеся"},{"id":55,"translation":"заміж Яго! Таму мудрагельце супраць мяне – усе! Не давайце мне адтэрміноўкі."},{"id":56,"translation":"Я спадзяюся на Аллага, Госпада майго і Госпада вашага. Няма жы¬вое істоты, якую Ён не трымаў бы за валасы. Сапраўды, мой Госпад – на простым шляху."},{"id":57,"translation":"А калі адхіняцеся вы, дык я ўжо давёў тое, з чым мяне паслалі да вас. Мой Госпад падменіць вас іншымі людзьмі, i вы не задасце Яму ніякае шкоды. Сапраўды, мой Госпад – Ахоўнік кожнае рэчы»."},{"id":58,"translation":"I калі прыйшоў загад Наш, дык па Нашай літасці Мы выратавалі Гуда і тых з іх, якія паверылі. I Мы выратавалі іх ад лютага пакарання."},{"id":59,"translation":"Такімі былі адыты. Яны адкінулі знак Госпада іхнага, не паслу¬халіся Ягоных пасланцоў і ішлі па загадзе кожнага ўпартага тырана."},{"id":60,"translation":"Праклён гоніць іх у зямным жыцці і ў дзень Адраджэння. Так! Сапраўды, адыты не паверылі ў Госпада свайго. Няхай знікнуць ады¬ты, народ Гуда!"},{"id":61,"translation":"да самудытаў Мы паслалі іхнага брата Салiха. Ён сказаў: «о на¬родзе мой! Пакланяйцеся Аллагу! У вас няма бога, апроч Яго. Ён вы¬гадаваў вас з зямлі і пасяліў вас на ёй. Таму прасіце ў Яго прабачэння, а потым вініцеся перад Ім. Сапраўды, Госпад мой – Блізкі, Чулы»."},{"id":62,"translation":"Яны сказалі: «о Салiху! Перад гэтым ты быў нашай надзеяй. Няўжо ты забараняеш нам пакланяцца таму, каму пакланяліся нашыя бацькі? Сапраўды, мы маем глыбокія сумневы наконт таго, да чаго ты заклікаеш нас»."},{"id":63,"translation":"Ён сказаў: «о народзе мой! Ці разумееце вы: калі я трымаюся выразнага доказу ад Госпада майго і Ён даў мне літасць ад Сябе, дык хто дапаможа мне, апроч Аллага, калі я не паслухаюся Яго? А вы толь¬кі павялічыце мае страты."},{"id":64,"translation":"о народзе мой! Гэтая вярблюдзіца Аллага – знак вам. дазволь¬це ёй пасвіцца на зямлі Аллага і не рабіце ёй шкоды, бо паражае вас блізкае пакаранне."},{"id":65,"translation":"Але яны зарэзалі яе, таму Салiх сказаў: «Атрымлівайце асалоду ў сваіх хатах яшчэ тры дні. Гэтая абяцанка – пэўная»."},{"id":66,"translation":"I калі прыйшоў загад Наш, дык з Нашае літасці Мы выратавалі Салiха і тых з іх, якія паверылі, – ад ганьбы ў той дзень! Сапраўды, Го¬спад твой – Усемагутны, Велічны."},{"id":67,"translation":"А тых, якія былі няслушнымі, пабіў жудасны лямант. Так i за¬сталіся яны нерухомымі ў сваіх хатах,"},{"id":68,"translation":"быццам ніколі і не жылі там! Так! Сапраўды, самудыты не паве¬рылі ў Госпада свайго. Няхай знікнуць самудыты."},{"id":69,"translation":"Нашыя пасланцы прыйшлі да Ібрагіма з добраю весткаю. Яны ска¬залі: «Мір!» Ён адказаў: «Мір!» – i адразу прыйшоў з укормленым цялём."},{"id":70,"translation":"Але калі ён убачыў, што іхныя рукі нават не кранулі гэтага, па¬чаў вагацца ў іх i адчуў сполах. Яны сказалі: «Не палохайся! Сапраў¬ды, паслалі нас да народа Лута»."},{"id":71,"translation":"А жонка Ібрагіма, што стаяла побач, здзівілася. Таксама мы ўцешылі яе весткаю пра Iсхака, а пасля Iсхака – i пра Якуба."},{"id":72,"translation":"Яна сказала: «Гора мне! Няўжо я нараджу? Я ўжо старая і муж мой стары. Сапраўды, гэта – дзіўная рэч»."},{"id":73,"translation":"Тыя сказалі: «Няўжо ты здзіўленая загадам Аллага? Літасць вам ад Аллага і блаславенне Ягонае, о жыхары гэтае хаты!» Сапраўды, Ён – Пахвальны, Прыслаўны!"},{"id":74,"translation":"I калі сполах Ібрагіма знік, i прыйшла да яго ўцешная вестка, ён пачаў спрачацца з Намі пра народ Лута."},{"id":75,"translation":"Сапраўды, Ібрагім – вытрыманы, ціхмяны, пакутуючы."},{"id":76,"translation":"о Iбрагiме! Пакінь гэта. Ужо прыйшоў загад Госпада твайго, і заб’е іх няўхільнае пакаранне."},{"id":77,"translation":"I калі прыйшлі пасланцы Нашыя да Лута, дык ён засмуціўся праз іх i сціснулася сэрца. Ён сказаў: «Цяжкім будзе гэты дзень»."},{"id":78,"translation":"Прыйшлі людзі з народа ягонага, якія яшчэ раней здзяйснялі злыя ўчынкі. Ён сказаў: «о народзе мой! Вось мае дочкі, яны чысцей для вас! Таму палохайцеся Аллага і не ганьбіце мяне перад маімі гас¬цямі. Хіба сярод вас няма чалавека разважнага?»"},{"id":79,"translation":"Тыя адказалі: «Ты ведаеш, што нам не патрэбныя твае дочкі. І, сапраўды, ты ведаеш, чаго мы жадаем»."},{"id":80,"translation":"Ён сказаў: «Калі б я меў моц перамагчы вас! Калі б я прымеў знай¬сці трывалае апірышча»."},{"id":81,"translation":"[Госці] сказалі: «о Луце! Мы – пасланцы Госпада твайго, і яны не крануць цябе. Выпраўляйся са сваёй сям’ёю ў дарогу ноччу. Няхай не абернецца ніводзін з вас, апроч жонкі тваёй – яе паразіць тое, што паразіла іншых. Час прызначаны на раніцу. Хіба раніца не блізка?»"},{"id":82,"translation":"І калі прыйшоў Наш загад, дык Мы паварочалі дагары дрыкам іхныя паселішчы і паслалі на іх камяні з абпаленае гліны,"},{"id":83,"translation":"пазначаныя ў Госпада твайго. Сапраўды, яны недалёкія ад без¬законнікаў."},{"id":84,"translation":"да мад’янітаў Мы [паслалі] брата Шуайба. Ён сказаў: «о народ¬зе мой! Пакланяйцеся Аллагу. У вас няма бога, апроч Яго. Не збаўляй¬це меры і вагі. Я бачу, што вы жывяце ў дабры, але я палохаюся, што падзе на вас пакаранне ў дзень, які ахопіць усё."},{"id":85,"translation":"о народзе мой! Цалкам захоўвайце ў меры і вазе! Не рабіце люд¬зям страты і не сейце ганьбы на зямлі."},{"id":86,"translation":"Тое, што пакідае вам Аллаг, найлепшае для вас, калі вы вернікі. Але я для вас не захавальнік»."},{"id":87,"translation":"Тыя адказалі: «о Шуайб! Хіба твая малітва загадвае табе пакіну¬ць тых, каму пакланяліся нашыя бацькі, альбо не рабіць з нашай маё¬масцю, як мы пажадаем? Сапраўды, ты сціплы і разумны»."},{"id":88,"translation":"Ён сказаў: «о народзе мой! Ці разумееце вы: а калі я трымаюся выразнага доказу ад Госпада майго, які надзяліў мяне добрым надзе¬лам? Я не жадаю супярэчыць вам сваімі забаронамі на штосьці, але я жадаю толькі выпраўлення – настолькі, наколькі здолею. Няма мне прытулку, апроч як у Аллага. На Яго я спадзяюся і да Яго звяртаюся."},{"id":89,"translation":"о народзе мой! Няхай вашая спрэчка са мною не прывядзе да таго, што вас ахопіць тое, што ахопіла народ Нуха, народ Гуда альбо народ Саліха. Недалёка ад вас і народ Лута."},{"id":90,"translation":"Прасіце прабачэння ў Госпада вашага і вініцеся перад Ім. Са¬праўды, Госпад мой – Міласэрны, Любячы»."},{"id":91,"translation":"Тыя адказалі: «о Шуайбе! Мы не разумеем большасці таго, што ты кажаш. Мы бачым цябе кволым сярод нас. І калі б не твой род, дык мы цябе каменавалі б. Ты не маеш каштоўнасці для нас»."},{"id":92,"translation":"Ён сказаў: «о народзе мой! Хiба род для вас даражэй за Аллага, ад Якога вы адхiнаецеся? Сапраўды, Госпад мой ахоплівае тое, што вы робіце."},{"id":93,"translation":"о народзе мой! дзейнічайце, як пажадаеце, і я буду дзейнічаць! Хутка вы даведаецеся, каго напаткае зневажальнае пакаранне і хто хлус. Чакайце і я пачакаю разам з вамі»."},{"id":94,"translation":"І калі прыйшоў загад Наш, дык па Нашай літасці Мы вырата¬валі Шуайба і тых з іх, якія паверылі. А тых, якія былі няслушныя, па¬біў жудасны лямант. Так і засталіся яны нерухомыя ў сваіх хатах,"},{"id":95,"translation":"як ніколі і не жылі там. Так! Няхай знiкнуць мад`янiты, як зніклі самудыты."},{"id":96,"translation":"І Мы паслалі Мусу з Нашымі знакамі і выразным доказам"},{"id":97,"translation":"да Фараона і ягонага магнацтва. Але тыя сышлі на загад Фарао¬на, хоць і не быў загад Фараона разважлівым."},{"id":98,"translation":"У дзень Адраджэння ўзначаліць ён народ свой і завядзе іх у агонь. Якое агіднае месца, у якое ўвойдуць яны."},{"id":99,"translation":"Праклён будзе пераследваць іх як тут, дык і ў дзень Адраджэн¬ня. Агідны падарунак, дараваны ім."},{"id":100,"translation":" Гэта – весткі пра паселішчы, Мы паведамляем табе. Некаторыя з іх яшчэ існуюць, а іншыя ўжо знішчаныя."},{"id":101,"translation":" Мы не былі няслушныя да іх, але гэта яны самі былі да сябе ня-слушныя. І калі прыйшоў загад твайго Госпада, дык іхныя багi, якіх заклікалі яны замiж Аллага, нічым не дапамаглі ім. Не дадалі яны ім нічога, апроч сканання."},{"id":102,"translation":" Гэта пакаранне твайго Госпада, калі Ён пабіў няслушнае па¬селiшча. Сапраўды, Ягонае пакаранне – пакутлівае, суворае."},{"id":103,"translation":" Сапраўды, у гэтым – знак для таго, хто палохаецца пакарання ў наступным жыцці. Гэта – дзень, калі будуць сабраныя людзі, і гэта – дзень, якi будзе ўбачаны."},{"id":104,"translation":" Мы адтэрмiнуем яго на пэўны тэрмін."},{"id":105,"translation":" Калі прыйдзе дзень, ніводная душа не будзе казаць, апроч як з Ягонага дазволу. Будуць сярод іх няшчасныя і шчаслівыя."},{"id":106,"translation":" Адносна тых, якія будуць няшчасныя, дык яны апынуцца ў агні. Чакае там на іх плач і стогны."},{"id":107,"translation":" Яны будуць там павек, пакуль будуць існаваць нябёсы і зямля, калі Госпад твой не пажадае чагосьцi іншага. Сапраўды, твой Госпад робіць тое, што пажадае!"},{"id":108,"translation":" Адносна тых, якія будуць шчаслівыя, дык яны апынуцца ў раі. І яны будуць там павек, пакуль будуць існаваць нябёсы і зямля, калі Госпад твой не пажадае чагосьцi іншага. Невычэрпны гэты дар!"},{"id":109,"translation":" Не вагайся адносна таго, чаму яны пакланяюцца. Яны пакла¬няюцца толькі так, як пакланяліся іхныя бацькі яшчэ раней. Мы цал¬кам аддадзім ім іхную долю – без пераменшвання."},{"id":110,"translation":" І Мы даравалі Мусе Пісанне, але яны пачалі спрачацца пра яго. Калі б гэтаму не папярэднічала слова твайго Госпада, дык была б выра¬шаная іхная спрэчка. Сапраўды, яны ў глыбокіх сумневах на конт яго."},{"id":111,"translation":" Сапраўды, усім Госпад твой адплаціць цалкам за іхныя ўчынкі! Сапраўды, ведае Ён пра тое, што яны робяць."},{"id":112,"translation":" Ідзі простым шляхам, як табе і загадана, а таксама і тыя, якія павініліся разам з табою. І не парушайце межаў! Сапраўды, бачыць Ён, што вы робіце."},{"id":113,"translation":" Не схіляюцца да тых, якія няслушныя, каб вас не закрануў агонь. У вас няма памагатых, апроч Аллага, бо інакш ніхто не дапамо¬жа вам."},{"id":114,"translation":" здзяйсняй малітву ў пачатку і напрыканцы дня, а яшчэ ў нека¬торыя часы ночы. Сапраўды, добрыя ўчынкі выдаляюць дрэнныя. Такі напамін для тых, хто згадвае."},{"id":115,"translation":" Трывай! Сапраўды, Аллаг не губляе ўзнагароджання правед¬нікаў."},{"id":116,"translation":" Чаму ж сярод пакаленняў, якія жылі раней за вас, не было тры¬валых людзей, якія б забаранялі распаўсюджваць ганьбу на зямлі, а толькі тыя нешматлікія, каго Мы выратавалі сярод іх? А прыгняталь¬нікі пайшлі за тымі дабротамі, якія мелі, таму сталі беззаконнікамі."},{"id":117,"translation":" Твой Госпад не знішчыць паселішча няслушна, калі ягоныя жы¬хары робяць дабро."},{"id":118,"translation":" Калі б твой Госпад пажадаў, дык зрабіў бы людзей адзінаю гра¬мадою, але яны спрачаюцца далей,"},{"id":119,"translation":" апроч тых, над кім злітаваўся твой Госпад. для гэтага Ён іх ства¬рыў. І споўнілася слова Госпада твайго: «Напоўню Я пекла джынамі ды людзьмі разам»."},{"id":120,"translation":" Усё, што Мы паведамляем табе з вестак пра пасланцоў, каб ума¬цаваць тваё сэрца. Прыйшла да цябе ў гэтым праўда, павучанне і на¬памін для вернікаў."},{"id":121,"translation":" І скажы нявернікам: «дзейнічайце па сваёй мажлівасці, мы так¬сама дзейнічаем!"},{"id":122,"translation":" Чакайце, і мы будзем чакаць»."},{"id":123,"translation":" Аллагу належыць таемнае нябёсаў і зямлі, і да Яго вяртаюцца ўсе справы. Таму пакланяйся Яму і спадзявайся на Яго. Госпад твой не будзе нядбайным да таго, што вы робіце."}]},{"id":12,"verses":[{"id":1,"translation":" Аліф. Лям. Ра. Гэта – знакі выразнага Пісання."},{"id":2,"translation":" Мы паслалі яго як Каран па-арабску, – мабыць, вы зразумееце!"},{"id":3,"translation":" Мы паведамім табе найлепшае апавяданне, намаўляючы табе гэты Каран, хоць раней ты пра гэта нічога не ведаў."},{"id":4,"translation":" Вось сказаў юсуф свайму бацьку: «Бацька мой, бачыў я адзінац¬цаць зорак, і сонца, і месяц, – бачыў іх, і як яны мне пакланяліся»."},{"id":5,"translation":" Адказаў ён: «о сыне, не распавядай пра свой прывід тваім бра¬там, яны задумаюць супраць цябе мудрагельства. Бо шатан для чала¬века відавочны вораг!"},{"id":6,"translation":" І так абярэ цябе твой Госпад, і навучыць цябе тлумачэнню падзе¬яў, і скончыць сваю літасць над табою і над родам Якуба, як скончыў яе раней над тваімі бацькамі, Ібрагімам і Ісхакам. Сапраўды, Госпад твой – Усеведаючы, Мудры»."},{"id":7,"translation":" юсуф ды браты ягоныя былі знакамі для тых, хто пытаецца."},{"id":8,"translation":" Вось сказалі яны: «Вядома, юсуф і ягоны брат мілейшыя за нас нашаму бацьку, дык нас цэлы гурт. Сапраўды, бацька наш відавочна памыляецца»."},{"id":9,"translation":" «забіце юсуфа ці кіньце яго ў іншую краіну; тагды звернецца да вас твар вашага бацькі, і будзеце вы пасля гэтага людзьмі праведнымі»."},{"id":10,"translation":"Сказаў адзін з іх: «Не забівайце юсуфа, а кіньце ў глыбіню ка¬лодзежа, – узніме яго хто-небудзь з тых, што праходзяць, калі вы гэта вырашылі зрабіць»."},{"id":11,"translation":"Сказалі яны: «о бацька наш! Чаму не давяраеш нам юсуфа, мы ж яму шчырыя дарадцы!"},{"id":12,"translation":"Пашлі яго з намі заўтра, няхай ён пабегае і пагуляе, мы ж яго абаронім»."},{"id":13,"translation":"Ён адказаў: «засмуціць мяне, калі вы з ім пойдзеце, і палохаюся я, што з’есць яго воўк, калі вы будзеце няўважлівыя з ім»."},{"id":14,"translation":"Яны сказалі: «Калі з’есць яго воўк, калі нас натоўп, тагды мы бу¬дзем мець страту»."},{"id":15,"translation":"І потым яны пайшлі з ім і пагадзіліся скінуць яго ў глыбіню ка¬лодзежа; Мы ж адкрылі яму: «Ты паведаміш ім пра гэтую справу, калі яны не будуць ведаць»."},{"id":16,"translation":"А ўвечары яны прыйшлі да свайго бацькі з плачам"},{"id":17,"translation":"і сказалі: «Бацька наш! Мы змагаліся, а юсуфа пакінулі з нашымі рэчамі, і воўк з’еў яго Хоць ты і не верыш нам, але мы кажам праўду!»"},{"id":18,"translation":"І яны прынеслі ягоную кашулю, заплямленую фальшываю кры¬вёю. [Бацька] сказаў: «ды не, на гэта спакусілі вас вашыя душы! Але трыванне – дабро. У Аллага варта шукаць дапамогі ад таго, пра што вы распавядаеце!»"},{"id":19,"translation":"І прыйшоў караван, а з яго паслалі чалавека, які павінен быў прынесці вады. Ён спусціў вядро i ўсклiкнуў: «Якая ўцеха! Тут хлопчык». І яны схавалі яго, як тавар. І Аллаг ведаў, што робяць яны."},{"id":20,"translation":"Яго прадалі за мізэрныя грошы, за лічаныя дзіргамы. Яны не ве¬далі сапраўднага ягонага кошту."},{"id":21,"translation":"Той чалавек з Егіпта, які купіў яго, сказаў жонцы сваёй: «Па¬дрыхтуй яму добрае месца. Магчыма, ён прынясе нам карысць ці мы возьмем яго за сына». Так Мы зацвердзілі юсуфа на гэтай зямлі і на¬вучылі яго тлумачыць сны. Аллаг выконвае Свой загад, але большас¬ць людзей гэтага не ведае."},{"id":22,"translation":"Калі ён дасягнуў паўналецця, Мы даравалі яму мудрасць і ве¬данне. Так Мы заахвочваем тых, якія робяць дабро."},{"id":23,"translation":"Жанчына, у хаце якой ён жыў, пачала спакушаць яго. Яна зачыніла дзверы і сказала: «Ідзі да мяне». Той адказаў: «Ратуй мяне Ал¬лаг! Сапраўды, Ён – Госпад мой, і лепшы прытулак – у Яго. Сапраўды, не будуць мець поспеху няслушныя»."},{"id":24,"translation":"Яна жадала яго, і ён пажадаў бы яе, калі б не ўбачыў знака ад Го¬спада свайго. Так Мы адхілілі ад яго ліха і бруд. Сапраўды, ён – адзін з Нашых праўдзівых рабоў."},{"id":25,"translation":"Яны кінуліся да дзвярэй, і яна разлупіла яму кашулю на спіне. У дзвярэй яны натрапілі на ейнага гаспадара. Яна закрычала: «Якое можа быць пакаранне таму, хто жадаў ліха жонцы тваёй? Толькі тур¬ма альбо пакутлівае пакаранне!»"},{"id":26,"translation":"[юсуф] сказаў: «Яна сама імкнулася спакусіць мяне!» А сведка з ейнае сям’і разважыў так: «Калі кашуля ягоная разлупленая спераду, дык яна сказала праўду, а ён – хлус!"},{"id":27,"translation":"Але калі ягоная кашуля разлупленая на спіне, дык яна схлусіла, а ён – праўдзівы»."},{"id":28,"translation":"І калі [гаспадар] убачыў, што кашуля разлупленая на спіне, ска¬заў: «Гэта што-небудзь з вашых жаночых мудрагельстваў! Сапраўды, вялікія мудрагельствы вашыя."},{"id":29,"translation":"юсуфе! забудзься на гэта. А ты прасі прабачэння за сваё злачын¬ства. Сапраўды, ты здзейсніла грэх»."},{"id":30,"translation":"Жанчыны ў горадзе пачалі казаць: «Жонка шляхетнага мужа спрабавала спакусіць свайго маладога раба! Ён распаліў ейны запал. Сапраўды, мы бачым, што яна ў сапраўднай аблудзе»."},{"id":31,"translation":"Калі яна пачула пра іхныя плёткі, дык паслала за імі, падрыхта¬вала ім ложак і дала кожнай з іх ножык. Яна сказала: «Выйдзі да нас». І калі ўбачылі яго, дык так захапіліся ім, што парэзалі сабе рукі. І ўсклікнулі: «Крый Аллаг! Гэта ж не чалавек, а прыстойны анёл»."},{"id":32,"translation":"Яна сказала: «Вось той, праз каго вы мяне лаялі! Я сапраўды спра¬бавала спакусіць яго, але ён адмовіўся. Калі ён не зробіць таго, што я загадала яму, дык патрапіць у турму і будзе адным з зняважаных»."},{"id":33,"translation":"Той сказаў: «Госпадзе! Турма любей для мяне за тое, да чаго яны мяне заклікаюць! Калі ты не адхіліш мудрагельстваў іхных, дык я пад¬дамся ім і буду адным з неразумных»."},{"id":34,"translation":"Госпад адказаў яму і адхіліў іхныя мудрагельствы. Сапраўды, Ён – заўсёды Ўсечуючы, Усеведаючы!"},{"id":35,"translation":"Потым ім здалося – пасля таго, як яны ўбачылі доказы – што яго ўсё адно трэба зняволіць на пэўны час."},{"id":36,"translation":"Разам з ім трапілі ў турму яшчэ два юнакі. Адзін з іх сказаў: «Я бачыў, што выціскаю сок з вінаграду». другі сказаў: «Я бачыў, што нясу на галаве хлеб, які дзяўбуць птушкі. Патлумач нам гэта, мы бачым, што ты – адзін з тых, хто робіць дабро»."},{"id":37,"translation":"Ён сказаў: «Не паспеюць вам прынесці ежу, якой вас жывяць, як я ўжо патлумачу вашыя сны. Гэта – з таго, чаму навучыў мяне Госпад мой. Сапраўды, я пакінуў рэлігію людзей, якія не вераць у Аллага і не вераць у наступнае жыццё."},{"id":38,"translation":"Я іду за вераю маіх бацькоў – Ібрагіма, Iсхака і Якуба. Нам не належыць дадаваць нешта Аллагу ў пакланенні! Такая літасць Аллага да нас і да іншых людзей, але большасць з людзей не дзякуе."},{"id":39,"translation":"о мае сябры па турме! Лепш розныя багі – альбо Аллаг, Адзіны, Усемагутны?"},{"id":40,"translation":"Вы пакланяецеся толькі імёнам, якімі назвалі іх вы і вашыя ба¬цькі. Бог не пасылаў пра іх ніводнага доказу. Але пастанова належыць толькі Аллагу. Ён загадаў вам не пакланяцца нікому, апроч Яго! Гэта праўдзівая вера, але большасць людзей не ведае."},{"id":41,"translation":"о мае сябры па турме! Адзін з вас будзе наліваць віно свайму ўладару, а другога ўкрыжуюць, i птушкі будуць дзяўбці з ягонае гала¬вы. Ужо вырашаная справа, пра якую вы пыталіся»."},{"id":42,"translation":"I ён сказаў таму з іх, якога лічыў выратаваным: «згадай пра мяне перад гаспадаром сваім». Але шатан прымусіў яго забыцца на гэтую згадку перад гаспадаром, таму юсуф быў у турме яшчэ некалькі год."},{"id":43,"translation":"Вось кароль сказаў: «Я бачыў семярых тлустых кароў, якіх з’я¬даюць сем худых. А яшчэ сем каласоў – адны з іх зялёныя, а іншыя сухія. о спадарства! Патлумачце мне сон мой, калі прымееце вы тлу¬мачыць сны»."},{"id":44,"translation":"Тыя сказалі: «Жмуткі сноў! А мы не дасведчаныя ў тлумачэнні сноў»."},{"id":45,"translation":"Але адзін з тых двух, які выратаваўся, раптам згадаў пасля доў¬гага часу і сказаў: «Я распавяду вам тлумачэнне! Толькі пашліце мяне»."},{"id":46,"translation":"«юсуфе! о праўдзівы! Распавядзі нам пра семярых тлустых ка¬роў, якіх з’ядаюць сем худых. I сем каласоў – адны з іх зялёныя, а ін¬шыя сухія. Гэта трэба для таго, каб я вярнуўся да людзей i, магчыма, ведацьмуць яны!»"},{"id":47,"translation":"Той адказаў: «Вы будзеце сеяць сем гадоў, цяжка працуючы. На¬збіраны плён пакідайце ў каласах, апроч малой часткі – таго, што вы будзеце есці."},{"id":48,"translation":"Потым, пасля гэтага, прыйдзе сем цяжкіх гадоў, якія з’ядуць тое, што вы падрыхтавалі раней, апроч малой часткі – таго, што вы заха¬ваеце."},{"id":49,"translation":"Потым, пасля гэтага, прыйдзе год, у які людзі дачакаюцца дажд¬жу, і надыйдзе час для адціскання»."},{"id":50,"translation":"Тагды кароль загадаў: «Прывядзіце яго да мяне!» I калі прый¬шоў пасланец, дык сказаў: «Вяртайся да свайго гаспадара і спытай, што здарылася з тымі жанчынамі, якія парэзалі сабе рукі? Сапраўды, Го¬спад мой ведае пра іхныя мудрагельствы»."},{"id":51,"translation":"Кароль спытаў: «Што вы скажаце пра тое, як спрабавалі спакусі¬ць юсуфа?» Тыя жанчыны адказалі: «Крый Божа! Мы не ведаем пра яго нічога дрэннага». А жонка таго шляхетнага мужа сказала: «Вось зараз адкрылася праўда! Гэта я спрабавала спакусіць яго, а ён – адзін з праўдзівых."},{"id":52,"translation":"(юсуф сказаў): «Гэта [мая адмова выйсці з вязніцы] – каб (магнат) даведаўся, што я не ашукаў яго ўпотай [калі ён адсутнічаў] і што Ал¬лаг не вядзе проста падкопы здраднікаў»."},{"id":53,"translation":"Я не апраўдваю сябе, бо чалавечая душа заклікае да злу, хіба што злітуецца над ёй Госпад мой. Сапраўды, мой Госпад – Прабачаючы, Міласэрны»."},{"id":54,"translation":"Кароль сказаў: «Прывядзіце яго! Я зраблю яго сваім набліжа¬ным». А калі ён пагутарыў з ім, сказаў: «Сёння ты атрымаў каля нас па¬саду і давер»."},{"id":55,"translation":"Той адказаў: «Пастаў мяне над скарбніцамі зямлі, бо я – ахоўнік надзейны i дасведчаны»"},{"id":56,"translation":"Так Мы зацвердзілі юсуфа на зямлі, каб ён прымеў змясціцца там, дзе пажадае. Мы дорым літасць Нашую, каму пажадаем, i мы не страцім узнагароджання праведнікаў."},{"id":57,"translation":"Узнагароджанне наступнага жыцця найлепшае для тых, якія па¬верылі і былі збожнымі."},{"id":58,"translation":"I прыйшлі браты юсуфа і ўвайшлі да яго. Ён пазнаў іх, але яны не пазналі яго."},{"id":59,"translation":"Калі ён надзяліў іх харчамі, сказаў: «Прывядзіце да мяне свайго брата, сына вашага бацькі. Хiба вы не бачыце, што я даю поўную меру і прыняў вас найлепшым чынам?"},{"id":60,"translation":"А калі вы не здолееце прывесці яго, дык я не дам вам вашае меры. І тагды не набліжайцеся да мяне!»"},{"id":61,"translation":"Тыя адказалі: «Мы паспрабуем умовіць ягонага бацьку. Сапраў¬ды, мы абавязкова зробім гэта»."},{"id":62,"translation":"Ён сказаў слугам: «Пакладзіце прынесеныя імі грошы ў іхныя клункі. Магчыма, яны знойдуць іх, калі паварочаюцца да сваіх сем’яў і, магчыма, яны прыйдуць сюды нанова»."},{"id":63,"translation":"І калі яны паварочаліся да свайго бацькі, сказалі: «Бацька наш! Будзе адмоўлена нам у меры. Адпусці з намі нашага брата, і тагды мы атрымаем меру сваю. Сапраўды, мы будзем ягонымі ахоўнікамі»."},{"id":64,"translation":"Ён сказаў: «Няўжо я прымею даверыць яго вам так, як калісьці даверыў ягонага брата? Найлепшы ахоўнік – Аллаг! Ён – Уселітасцівы з літасцівых»."},{"id":65,"translation":"І калі яны адкрылі свае клункі, дык знайшлі там грошы, якія па¬варочалі. Яны сказалі: «о бацька наш! Чаго ж можна пажадаць яшчэ? Нашыя грошы нам паварочалі. Мы забяспечым нашыя сем’і, захава¬ем нашага брата і атрымаем на дадатак вярблюджы клунак! Такая мера будзе латваю»."},{"id":66,"translation":"Той адказаў: «Я не адпушчу яго з вамі, пакуль вы не пакленяце¬ся Аллагам, што абавязкова прыведзяце яго, калі толькі не адбудзец¬ца з вамі ліха». І калі яны пакляліся, ён сказаў: «Аллаг – Абаронца таго, што сказана намі!»"},{"id":67,"translation":"Ён сказаў: «Не заходзьце туды праз адну браму, а ідзіце рознымі. Я нічым не здолею вам дапамагчы супраць волі Аллага. Пастанова на¬лежыць толькі Аллагу. На Яго я спадзяюся на Яго няхай ускладаюць надзеі тыя, хто спадзяецца»."},{"id":68,"translation":"І калі яны ўвайшлі менавіта так, як загадаў ім бацька, дык ён нічым не прымеў дапамагчы ім супраць волі Аллага. Але жаданне ў душы Якуба было задаволенае. Сапраўды, ён меў веданне, якому Мы навучылі яго, але большасць людзей гэтага не ведае."},{"id":69,"translation":"І калі яны ўвайшлі да юсуфа, дык ён прыціснуў да сябе брата і сказаў: «Сапраўды, я – твой брат. Не журыся праз тое, што рабілі яны»."},{"id":70,"translation":"Калі ён надзяліў іх харчамі, дык у клунак свайго брата падклаў келіх. А далей веснік закрычаў: «о вы, людзі з каравана! Сапраўды, вы – злодзеі!»"},{"id":71,"translation":"Тыя абгарнуліся і спыталі: «Што вы страцілі?»"},{"id":72,"translation":"Ім адказалі: «Страцілі келіх караля. Хто яго прынясе, той атры¬мае вярблюджы клунак. І я адказваю за гэта!»"},{"id":73,"translation":"Тыя сказалі: «Клянёмся Аллагам, вы ведаеце, што мы не прый¬шлі сюды распаўсюджваць паганства на зямлі. І мы – не злодзеі!»"},{"id":74,"translation":"Але ім адказалі: «Якая ж будзе адплата ў тым выпадку, калі вы – хлусы?»"},{"id":75,"translation":"Яны сказалі: «Адплата таму, у чыім клунку яго знойдуць, будзе ён сам. Так мы караем прыгнятальнікаў»."},{"id":76,"translation":"он пачаў абшукваць іхныя мяхі раней за мех свайго брата. А по¬тым ён выцягнуў келіх з меха свайго брата. Мы навучылі юсуфа гэта¬му мудрагельству, інакш ён не прымеў затрымаць брата па законе ка¬раля, калі б гэтага не пажадаў Аллаг. Мы ўзносім на вышэйшую прыступку, каго пажадаем! І над кожным ведаючым ёсць яшчэ больш ведаючы»."},{"id":77,"translation":"Яны сказалі: «Калі скраў ён, дык яшчэ раней краў ягоны брат». юсуф схаваў гэта ў сябе і не адкрыўся ім, а толькі падумаў: «Горкае ж ваша становішча! Аллаг ведае пра тое, што прыдумваеце вы»."},{"id":78,"translation":"Тыя адказалі: «о спадару! Сапраўды, ягоны бацька ўжо стары. Таму затрымай замiж яго кагосьці іншага сярод нас. Сапраўды, мы бачым, што ты – праведнік»."},{"id":79,"translation":"Ён сказаў: «Крый Аллаг, каб мы затрымалі кагосьці іншага, а не таго, у каго знайшлі нашую рэч! Тагды мы былі б няслушныя»."},{"id":80,"translation":"Калі яны страцілі надзею забраць яго, сабраліся ў адзіноце для размовы. Старэйшы з іх сказаў: «Хiба вы не ведаеце таго, што ваш ба¬цька патрабаваў паклясцiся перад Аллагам, а таксама таго, як вы па¬крыўдзілі юсуфа? Я не сыду з гэтае зямлі, пакуль мне не дазволіць ба¬цька, альбо Аллаг не вынесе сваёй пастановы мне. Ён – Найлепшы з суддзяў!"},{"id":81,"translation":"Таму вяртайцеся да свайго бацькі і скажыце: «о спадару! Са¬праўды, твой сын скраў. Мы сведчым толькі пра тое, што ведаем, і нам было невядома пра таемнае."},{"id":82,"translation":"Спытай жыхароў паселiшча, у якім мы былі, а таксама людзей каравана, з якім мы паварочалiся сюды. Мы кажам праўду»."},{"id":83,"translation":"Ён адказаў: «Вашыя душы спакусілі вас, але трыванне лепш. Маг¬чыма, Аллаг паварочае мне ўсіх разам. Сапраўды, Ён – Усеведаючы, Мудры»."},{"id":84,"translation":"Адхінуўся і сказаў: «Шкада юсуфа». Вочы ягоныя сталі белымі ад смутку, які ён стрымліваў."},{"id":85,"translation":"Яны сказалі: «Клянёмся Аллагам, калі ты не спыніш згадваць юсуфа, дык захварэеш альбо сканаеш»."},{"id":86,"translation":"Ён сказаў: «Сапраўды, са сваiм лiхам ды смуткам я звяртаюся толькі да Аллага і ведаю ад Аллага тое, чаго не ведаеце вы."},{"id":87,"translation":"о сыны мае! Ідзіце і знайдзіце юсуфа і ягонага брата. Не губляй¬це надзеі на літасць Аллага. Сапраўды, губляюць надзею на літасць Аллага толькі нявернікі»."},{"id":88,"translation":"І калі яны ўвайшлі да яго, сказалі: «о спадару! Лiха закранула нас і род наш. Грошай у нас няшмат, але даруй нам поўную меру і бу¬дзь шчодрым да нас. Сапраўды, Аллаг узнагароджвае тых, якія даюць ахвяраванні»."},{"id":89,"translation":"Ён сказаў: «Вы зразумелі, што зрабілі з юсуфам і ягоным бра¬там, калі яшчэ былі невукамі?»"},{"id":90,"translation":"Тыя спыталі: «Няўжо ты – юсуф?» Ён адказаў: «Так, я – юсуф. А гэта – мой брат! Аллаг дараваў нам Сваю літасць. Сапраўды, калі хто збожны і трывучы, дык Аллаг не губляе ўзнагароджання праведнікаў»."},{"id":91,"translation":"Яны сказалі: «Клянёмся Аллагам! Ён аддаў табе перавагу, а мы былі грэшнікамі»."},{"id":92,"translation":"Ён сказаў: «Сёння я не ўпікаю вас. Няхай Аллаг даруе вам, а Ён – Найлітасцівейшы з літасцівых!"},{"id":93,"translation":"Ідзіце з маёй кашуляю і атуліце ёю твар майго бацькі, каб ён на¬нова бачыў. І прыйдзіце з усёй сваёй сям’ёю»."},{"id":94,"translation":"Як толькі караван выйшаў, іхны бацька сказаў: «Сапраўды, я ад¬чуваю пах юсуфа, калі толькі вы не скажаце, што я звар’яцеў»."},{"id":95,"translation":"Яму сказалі: «Клянёмся Аллагам, ты ў сваёй старой памылцы»."},{"id":96,"translation":"І калі прыйшоў добры веснік і накрыў твар ягоны, дык ён нано¬ва стаў відучым. І сказаў: «Хіба я не казаў вам, што ведаю ад Аллага тое, чаго не ведаеце вы?»"},{"id":97,"translation":"Яны сказалі: «о бацька наш! Папрасі прабачэння за грахі нашыя, бо мы былі грэшнікамі»."},{"id":98,"translation":"Той адказаў: «Я буду прасіць прабачэння для вас у Госпада ва¬шага! Сапраўды, Ён – Прабачаючы, Міласэрны»."},{"id":99,"translation":"І калі яны прыйшлі да юсуфа, дык ён прыціснуў да сябе баць¬коў і сказаў: «заходзьце ў Эгіпет бяспечна, калі гэтага пажадае Аллаг»."},{"id":100,"translation":" Ён узняў сваіх бацькоў на трон, але яны схіліліся перад ім у зямным паклоне. Ён сказаў: «о бацька мой! Гэта – тлумачэнне майго даўняга сну. Госпад мой зрабіў яго праўдаю. Ён зрабіў са мною най¬лепшым чынам, калі выратаваў мяне з турмы, а таксама калі прывёў вас з пустэльні – пасля таго, як шатан пасеяў непрыхільнасць паміж мною і братамі маімі. Сапраўды, мой Госпад спрыяльны да таго, да каго пажадае! Сапраўды, Ён – Усеведаючы, Мудры."},{"id":101,"translation":" Госпад дараваў мне ўладу і навучыў мяне тлумачыць сны. Ства¬ральнік нябёсаў і зямлі, Ты – мой Абаронца ў жыцці гэтым і наступ¬ным. забяры мяне адданым Табе і ўмацуй мяне тымі, якія робяць да¬бро»."},{"id":102,"translation":" Гэта – апавяданне пра таемнае, якое Мы паведамляем табе. Ты не быў разам з імі, калі яны аб’ядналіся дзеля мудрагельства."},{"id":103,"translation":" Большасць людзей – хоць бы ты і жадаў таго – не паверылі."},{"id":104,"translation":" І ты не просіш у іх узнагароджання, бо гэта толькі напамін для светаў."},{"id":105,"translation":" Шмат знакаў на нябёсах і на зямлі, міма якіх яны праходзяць і адхінаюцца."},{"id":106,"translation":" Большасць з іх верыць у Аллага, дадаючы яму роўных у пакла¬ненні."},{"id":107,"translation":" Хіба яны абароненыя ад таго, што накрые іх заслонаю пакаран¬ня Аллага, альбо прыйдзе раптам Час, калі яны гэтага і не адчуюць?"},{"id":108,"translation":" Скажы: «Гэта – мой шлях. Разам з тымі, хто ідзе за мною, я за¬клікаю да Аллага так, як мне дадзена гэта зразумець. Прыслаўны Ал¬лаг! Я не паганін»."},{"id":109,"translation":" Яшчэ раней за цябе Мы пасылалі да жыхароў паселішчаў муж¬чын, якія мелі ад Нас адкрыцці. Няўжо яны не падарожнічалі зямлёю і не бачылі, якім быў канец тых, хто жыў раней? Наступнае жыццё най¬лепшае для збожных! Няўжо вы не разумееце?"},{"id":110,"translation":" Калі пасланцы падалі духам і думалі, што іх прызналі хлусамі, дык да іх прыходзіла Нашая дапамога, і мы ратавалі, каго жадалі. Але не адхіліць Нашага пакарання ад беззаконнікаў."},{"id":111,"translation":" У апавяданні пра іх павучэнне для адораных розумам. Гэта не прыдуманае апавяданне, але сцверджанне таго, што было раней, тлу¬мачэнне кожнае рэчы, кіраванне і літасць для вернікаў."}]},{"id":13,"verses":[{"id":1,"translation":" Аліф. Лям. Мім. Ра. Гэта – знак Пісання. Пасланы табе ад твайго Госпада – праўда, але большасць людзей не верыць."},{"id":2,"translation":" Аллаг – Той, Хто ўзняў нябёсы без апірышча, якое б вы маглі бачыць. Потым Ён узняўся над Тронам, скарыўшы сонца і месяц. Плы¬вуць яны да пэўнага тэрміну. Кіруе Ён справамі і тлумачыць знакі – магчыма, вы будзеце ўпэўненыя ў сустрэчы з Госпадам сваім."},{"id":3,"translation":" Ён – Той, Хто разаслаў зямлю і ўсталяваў на ёй горы і рэкі. з кож¬нага плода Ён зрабіў дзве пары. Ён накрывае ноччу дзень. Сапраўды, у гэтым знак для людзей, якія разважаюць."},{"id":4,"translation":" Ёсць на зямлі сумежныя ўчасткі, вінаградныя сады, пасевы, а так¬сама пальмы з аднаго кораня і з розных каранёў, якія пояць адною ва¬дою, але Мы даём адным з іх больш перавагі, ніж іншым. Сапраўды, у гэтым знак для людзей, якія разумеюць."},{"id":5,"translation":" Калі ты здзіўляешся, дык іхныя словы дзіўныя: «Няўжо мы, стаўшы прахам, адродзімся ў новым творы?» Гэта тыя, якія не вераць у свайго Госпада, тыя, у каго на шыі кайданы, гэта жыхары агню, дзе яны буду¬ць павек."},{"id":6,"translation":" Яны імкнуцца да цябе з дрэнным наперад добрага, хоць раней за іх былі прыклады пакарання. Сапраўды, твой Госпад даруе прабачэн¬не людзям за іхную няслушнасць. Сапраўды, твой Госпад – Моцны ў пакаранні!"},{"id":7,"translation":" Кажуць тыя, якія не паверылі: «Чаму не пасланы яму знак ад яго¬нага Госпада?» Але ты толькі засцерагальнік. І ў кожнага народа – свой правадыр."},{"id":8,"translation":" Аллаг ведае, што нясе ў сабе жанчына, колькі паменшылася і па-вялічылася ў кожным чэраве. Сапраўды, кожная рэч у Яго мае меру."},{"id":9,"translation":" Ведаючы таемнае і адкрытае, Вялікі, Усявышні!"},{"id":10,"translation":"Усё адно для Яго – ці хтосьці хавае сваё слова альбо кажа яго, ці хто хаваецца ўначы ці ідзе днём."},{"id":11,"translation":"Анёлы ідуць за чалавекам адны за аднымі – з тылу і спераду, ахоўваючы яго па загадзе Аллага. Сапраўды, Аллаг не зменіць людзей, пакуль яны не зменяць саміх сябе. І калі Аллаг пажадае людзям ліха, дык нішто не адхіліць яго. І няма ў іх апроч Яго абаронцы."},{"id":12,"translation":"Ён – Той, Хто паказвае вам маланку для сполаху і надзеі, і Ён творыць цяжкія аблокі."},{"id":13,"translation":"Гром услаўляе Яго славаю, а таксама анёлы – ад сполаху перад Ім. Ён пасылае маланкі, паражаючы імі, каго пажадае. Спрачаюцца пра Яго, а Ён – Магутны ў пакаранні!"},{"id":14,"translation":"Яму належыць заклік да праўды! А тыя, якіх яны клічуць, апроч Яго, ніяк ім не адказваюць. Яны ж падобныя да таго, хто працягвае рукі да вады, спрабуючы паднесці яе к роту, але не прымее гэтага зра¬біць. Малітва нявернікаў толькі хлусня."},{"id":15,"translation":"Усё на нябёсах і на зямлі, а таксама іх цені пакланяюцца Аллагу, самахоць і прымусова, раніцай і ўвечары."},{"id":16,"translation":"Спытай: «Хто Госпад нябёсаў і зямлі?» І скажы: «Аллаг!» Скажы: «Няўжо вы ўзялі сабе ў абаронцы заміж Яго тых, хто не мае ўлады пры¬несці карысць альбо зрабіць шкоду нават самім сабе?» Скажы: «Роў¬ныя паміж сабою невідушчы і відушчы, роўныя паміж сабою цемра і світло?» Ці яны лічаць, што Аллаг мае памагатых, якія робяць так, як творыць Ён, а Ягоны твор падобны да іхнага? Скажы: «Аллаг – Твор¬ца кожнае рэчы. Ён – Адзіны, Усепераможны»."},{"id":17,"translation":"Ён пралівае з неба ваду, якой даліны напаўняюцца ў адпаведна¬сці са сваімі памерамі. Плынь на сваёй паверхні нясе пену. Такая ж пена з’яўляецца і на тым, што яны літуюць у агні, вырабляючы ўпры¬гажэнні альбо нейкае начынне. Так Аллаг тлумачыць праўду і хлусню. Пасля пена знікне, а тое, што прыносіць карысць людзям, застанецца на зямлі. Так Аллаг прыводзіць прыпавесці."},{"id":18,"translation":"На тых, якія адказалі свайму Госпаду, чакае найлепшае. А калі б у тых, якія не адказалі Яму было ўсё, што на зямлі і яшчэ столькі ж, дык яны абавязкова паспрабавалі б адкупіцца. На іх чакае гаротны разлік, і сховішчам іхным будзе пекла. Агіднае гэта сховішча!"},{"id":19,"translation":"Няўжо той, хто ведае, што пасланае табе ад твайго Госпада – праўда, такі ж, як і невідушчы? Сапраўды, згадваюць гэта толькі адо¬раныя розумам,"},{"id":20,"translation":"якія выконваюць абяцанку перад Аллагам і не парушаюць запавету,"},{"id":21,"translation":"якія злучаюць тое, што загадаў злучаць Аллаг, маюць сполах пе¬рад сваім Госпадам і палохаюцца жорсткага разліку;"},{"id":22,"translation":"якія праяўляюць трыванне, імкнучыся толькі да задавальнення свайго Госпада, здзяйсняюць малітву, таемна і адкрыта ахвяруюць з таго, чым Мы іх надзялілі, дабром адштурхваюць ліха. Чакае на іх апошняя мясціна –"},{"id":23,"translation":"сады Эдэна, куды яны ўвойдуць разам са сваімі праведнымі ба¬цькамі, жонкамі і нашчадкамі. да іх будуць уваходзіць анёлы праз усе брамы:"},{"id":24,"translation":"«Мір вам за вашае трыванне!» Якая ж выдатная апошняя мяс¬ціна."},{"id":25,"translation":"А тых, якія парушаюць абяцанку перад Аллагам пасля запавету з Ім, разрываюць тое, што Аллаг загадаў злучаць, і якія распаўсюдж¬ваюць нелад на зямлі – на іх чакае праклён і горшая мясціна."},{"id":26,"translation":"Аллаг павялічвае долю, каму пажадае, і памяншае, каму пажа¬дае. Яны цешацца з зямнога жыцця, але жыццё зямное ў параўнанні з жыццём наступным – толькі часовая асалода."},{"id":27,"translation":"Кажуць нявернікі: «Чаму не пасланы яму знак ад ягонага Госпа¬да?» Скажы: «Сапраўды, Аллаг збівае са шляху, каго пажадае, і вядзе простым шляхам таго, хто да яго вяртаецца,"},{"id":28,"translation":"тых, якія паверылі і знайшлі супакой для сваіх сэрцаў у згадван¬нi Аллага!» Хіба ж не ў згадваннi Аллага знаходзяць супакой сэрцы?"},{"id":29,"translation":"На тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, чакае асалода і лепшы прытулак."},{"id":30,"translation":"Так Мы паслалі цябе да народу, раней за які жылі іншыя наро¬ды, каб ты чытаў яму тое, што Мы табе адкрылі. Але яны не паверылі ў Літасцівага. Скажы: «Ён – Госпад мой, няма бога, апроч Яго! На Яго я спадзяюся і да Яго я вярнуся!»"},{"id":31,"translation":"Калі б праз нейкае пісанне рухаліся горы, раскройвалася зямля, казалі скананыя, дык гэта быў бы Каран. Але ўся справа належыць Ал¬лагу. Няўжо тыя, якія паверылі, не ведаюць, што калі б Аллаг пажадаў, дык Ён павёў бы простым шляхам усіх людзей? А нявернікаў будуць i далей ахопліваць бедствы за тое, што яны рабілі. Альбо яны будуць по¬бач з іхным жыллём, пакуль не прыйдзе абяцанка Аллага. Сапраўды, Бог не парушае абяцанкі!"},{"id":32,"translation":"з пасланцоў, якія жылі раней за цябе, таксама кпілі. Я даваў ім пэўны час, а потым караў. Якое ж было гэта пакаранне."},{"id":33,"translation":"Няўжо Той, Хто сочыць за кожнай душою і тым, што яна атры¬мала, падобны да стодаў? Пагане дадаюць Аллагу роўных у пакланен¬ні. Скажы: «Назавіце іх! Ці вы распаведзяце Яму нешта такое, чаго Ён не ведае на зямлі, ці вашыя словы – марныя?» Але здаліся выдатнымі для нявернікаў іхныя мудрагельствы і збілі іх са шляху! Каго Аллаг збіў са шляху, таму няма правадыра."},{"id":34,"translation":"На іх чакае пакаранне ў зямным жыцці, а пакаранне жыцця на¬ступнага будзе яшчэ цяжэй! Але ў іх няма заміж Аллага абаронцы."},{"id":35,"translation":"Вось кшталт раю, абяцанага збожным: там цурчаць рэкі, а ежа і ягоны цень не знікаюць. Такі канец для збожных, а канцом для нявер¬нікаў будзе агонь."},{"id":36,"translation":"Тыя, якім Мы даравалі Пісанне, цешацца з таго, што Мы паслалі табе. Але ёсць такія гурты, якія адмаўляюць частку з яго. Скажы: «Мне загадана пакланяцца Аллагу і не дадаваць Яму сутаварышаў у пакла¬ненні. да Яго я заклікаю і да Яго маё вяртанне»."},{"id":37,"translation":"Так Мы паслалі Каран па-арабску як закон. Калі ты пойдзеш за іхнымі запаламі пасля таго, як да цябе прыйшло веданне, дык не буд¬зе табе заміж Аллага ні заступніка, ні абаронцы."},{"id":38,"translation":"Мы пасылалі пасланцоў раней за цябе і дарылі ім жонак i наш¬чадкаў. Але ніводзін пасланец не прымеў паказаць знак без дазвален¬ня Аллага. для кожнага тэрміну – сваё Пісанне."},{"id":39,"translation":"Аллаг скасоўвае тое, што пажадае, i ўсталёўвае тое, што пажа¬дае. У Яго – Маці Пісання."},{"id":40,"translation":"Альбо Мы пакажам табе частку з таго, што абяцалі ім, альбо за¬бяром цябе – ты павінен толькі перадаць адкрыццё, а разлік будзе за Намі."},{"id":41,"translation":"Няўжо нявернікі не бачаць, як Мы памяншаем іхнаю зямлю па краях? Вырашае Аллаг i ніхто не скасуе Ягонае пастановы. Ён хуткі ў разліку."},{"id":42,"translation":"Мудрагелілі і тыя, якія жылі раней за іх, але Аллаг мае моцны задум супраць іхнага мудрагельства. Ён ведае, што атрымлівае кож¬ная душа. Хутка нявернікі даведаюцца, каму належыць апошняя мяс¬ціна."},{"id":43,"translation":"Нявернікі кажуць: «Ніякі ты не пасланец!» Скажы: «дастаткова Аллага як сведкі паміж мною і вамі, а таксама тых, хто ведае Пісанне»."}]},{"id":14,"verses":[{"id":1,"translation":" Аліф. Лям. Ра. Гэта Пісанне паслана табе для таго, каб ты вывеў людзей з цемры да святла з дазволу іхнага Госпада, да шляху Вялікага, Пахвальнага –"},{"id":2,"translation":" Аллага, якому належыць усё, што на нябёсах і на зямлі. Гора нявер¬нікам ад жорсткага пакарання,"},{"id":3,"translation":" тым, якія аддаюць перавагу зямному жыццю перад жыццём на¬ступным і збіваюць са шляху Аллага, імкнучыся сказіць яго. Яны апы¬нуліся ў глыбокай аблудзе."},{"id":4,"translation":" Мы пасылалі пасланцоў толькі з мовай іхных народаў, каб яны зразумела тлумачылі. Аллаг уводзіць у аблуду, каго пажадае, і вядзе простым шляхам, каго пажадае. Ён – Велічны, Мудры!"},{"id":5,"translation":" Мы паслалі Мусу з Нашымі знакамі: «Выведзі свой народ з цемры да святла і нагадай ім пра дзень Аллага». Сапраўды, у гэтым – знакі для кожнага трывучага, удзячнага!»"},{"id":6,"translation":" Вось Муса сказаў народу свайму: «згадайце літасць Аллага да вас, калі вы былі выратаваныя Ім ад роду Фараона. Яны прыносілі вам па-куты, забівалі вашых сыноў, а [сабе] пакідалі ў жывых вашых жанчын. У гэтым для вас – вялікае выпрабаванне ад вашага Госпада!"},{"id":7,"translation":" Вось ваш Госпад паведаміў: «Калі вы будзеце ўдзячныя, Я дам вам яшчэ больш! А калі вы будзеце няўдзячнымі, сапраўды, Маё пакаран¬не суворае!»"},{"id":8,"translation":" Муса сказаў: «А калі няўдзячнымі будзеце вы і ўсе, хто на зямлі, дык Аллаг – Багаты, Пахвальны»."},{"id":9,"translation":" Хіба да вас не прыходзілі весткі пра тых, якія жылі раней за вас – народ Нуха, адыты, самудыты, а таксама пра тых, якія жылі пасля іх, і пра якіх ведае толькі Аллаг. Прыходзілі да іх нашыя пасланцы з вы¬разнымі знакамі, але тыя закрывалі рукамі свае вусны і казалі: «Мы не верым у тое, з чым пасланыя вы, і знаходзімся ў вялікім ваганні на¬конт таго, да чаго вы нас заклікаеце»."},{"id":10,"translation":"Іхныя пасланцы казалі: «Няўжо вы вагаецеся адносна Аллага, Творцы неба і зямлі? Ён кліча вас, каб дараваць вам грахі вашыя і ад¬ тэрмінаваць да вызначаннага часу». Тыя адказвалі: «Вы – людзі, такія ж, як і мы. Вы жадаеце адцягнуць нас ад таго, чаму пакланяліся нашыя бацькі. Таму пакажыце нам доказ відавочны!»"},{"id":11,"translation":"Іхныя пасланцы казалі ім: «Мы – людзі, такія ж, як і вы. Аднак Аллаг даруе літасць тым з Сваіх рабоў, каму пажадае. Мы не дамо вам доказу без дазволу Аллага. І няхай вернікі спадзяюцца на Аллага!"},{"id":12,"translation":"Чаму ж нам не спадзявацца на Аллага, калі Ён павёў нас па на¬шых шляхах? Мы трывацьмем абразу. І няхай тыя, хто давяраюць, спадзяюцца на Аллага!»"},{"id":13,"translation":"Тыя, што не паверылі сваім пасланцам, сказалі: «Мы абавязко¬ва знішчым вас са сваёй зямлі, калі вы не паварочаецеся да нашае веры». Але іхны Госпад адкрыў ім: «Мы абавязкова знішчым прыгня-тальнікаў,"},{"id":14,"translation":"а пасля іх Мы запоўнілі зямлю вамі. Гэта – для тых, хто палоха¬ецца ўстаць перада Мною і палохаецца пагрозы»."},{"id":15,"translation":"Яны прасілі аб перамозе – і кожны ўпарты праціўнік панёс страты."},{"id":16,"translation":"Наперадзе на яго чакае пекла, і паіцьмуць яго напоем з гною."},{"id":17,"translation":"Ён будзе піць яго каўткамі, аднак як толькі праглыне, скананне атачыць яго з усіх бакоў, але ён не сканае. А наперадзе на яго чакае жорсткае пакаранне."},{"id":18,"translation":"Учынкі нявернікаў, падобныя попелу, развеяныя ў бурны дзень ветрам. Яны не мецьмуць ніякай улады над тым, што атрымалі. Гэта – глыбокая аблуда."},{"id":19,"translation":"Няўжо ты не бачыш, што Аллаг стварыў нябёсы і зямлю ў праўд¬зе? Калі Ён пажадае, дык забярэ вас і прывядзе новае тварэнне."},{"id":20,"translation":"І гэта для Аллага – няцяжка."},{"id":21,"translation":"Усе ўстануць перад Аллагам! Кволыя скажуць тым, якія ўзвы¬шаліся: «Мы ішлі за вамі. Прымееце пазбавіць нас хоць бы ад часткі пакарання Аллага?» Тыя скажуць: «Калі б Аллаг павёў нас простым шляхам, дык і мы павялі б вас простым шляхам. Усё адно нам, будзем мы сумаваць альбо трываць – няма для нас выйсця»."},{"id":22,"translation":"Калі справа будзе вырашаная, шатан скажа: «Сапраўды, абяцан¬ка Аллага – праўдзівая абяцанка, а сваёй абяцанкаю я ашукаў вас. Я не меў над вамі ўлады, а толькі клікаў вас. Вы мне адказалі, таму не гань¬біце мяне, а ганьбіце сябе. Я не памагаты вам, а вы не памагатыя мне. Я не маю дачынення да таго, што вы раней пакланяліся мне». Сапраў¬ды, нявернікаў чакае пакутлівае пакаранне!"},{"id":23,"translation":"Тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, увядуць у сады раю, дзе цурчаць рэкі. Яны будуць там павек з дазволу Госпада іхнага! Прывітаннем іхным там будзе «Мір»."},{"id":24,"translation":"Няўжо ты не бачыш, як Аллаг прыводзіць прыпавесці? добрае слова падобна на добрае дрэва, корань якога дужы, а галіны дасягаю¬ць неба."},{"id":25,"translation":"Яно ўвесь час дае плён з дазволу ягонага Госпада. Аллаг прывод¬зіць прыпавесці для людзей – магчыма, яны задумаюцца."},{"id":26,"translation":"дрэннае слова накшталт дрэннага дрэва, вырванага з зямлі – яно не мае падставы."},{"id":27,"translation":"Тых, якія паверылі, Аллаг узмацняе цвёрдым словам як у зям¬ным, так і ў наступным жыцці. Аллаг збівае прыгнятальнікаў са шля¬ху, Аллаг робіць, што пажадае."},{"id":28,"translation":"Няўжо ты не бачыў тых, якія змянілі літасць Аллага на няверу і кінулі свой народ у месца загубы –"},{"id":29,"translation":"пекла, куды ўвойдуць, які агідны гэты прытулак!"},{"id":30,"translation":"Яны дадавалі Аллагу сутаварышаў, каб збіваць з Ягонага шля¬ху. Скажы: «Атрымлівайце асалоду ад дабротаў, але, сапраўды, вашым сховішчам будзе агонь»."},{"id":31,"translation":"Скажы Маім рабам, якія паверылі, каб яны здзяйснялі малітву і ахвяравалі таемна і адкрыта тое, чым надзялілі Мы іх, раней, чым прыйдзе дзень, калі не будзе ні гандлю, ні сяброўства."},{"id":32,"translation":"Аллаг – Той, Хто стварыў нябёсы і зямлю, праліў з неба ваду і выгадаваў ёю плён для вашага пражытка. Ён скарыў вам караблі, якія плывуць па моры па Ягоным загадзе. Ён скарыў вам рэкі"},{"id":33,"translation":"і скарыў вам сонца і месяц, якія заўсёды рухаюцца, скарыў вам ноч і дзень."},{"id":34,"translation":"Ён дараваў вам усё, што вы прасілі. Калі вы пачняце лічыць літа¬сці Аллага, дык не пералічыце іх. Сапраўды, чалавек – няслушны і няўдзячны."},{"id":35,"translation":"Вось сказаў Ібрагім: «Госпадзе! зрабі гэты горад бяспечным і вы¬ратуй мяне і маіх сыноў ад пакланення стодам."},{"id":36,"translation":"Госпадзе! Сапраўды, яны збілі са шляху многіх людзей. І хто пой¬дзе за мною, той ад мяне. А хто не паслухаецца мяне, дык Ты – Праба¬чаючы, Міласэрны."},{"id":37,"translation":"Госпадзе наш! Я пасяліў частку нашчадкаў сваіх у даліне, дзе няма палёў, у Твайго забароненага дома. Госпадзе наш! Няхай яны зд¬ зяйсняюць малітву. Выканай чалавечыя сэрцы любоўю да іх і надзялі іх плёнам – магчыма, яны будуць удзячныя."},{"id":38,"translation":"Госпадзе наш! Ты ведаеш, што мы хаваем і што адкрываем. Ні¬чаго не схаваецца ад Аллага ні на зямлі, ні ў небе."},{"id":39,"translation":"Хвала Аллагу, які дараваў мне на старасці гадоў Ісмаіля і Ісхака! Сапраўды, Госпад мой чуе маленні."},{"id":40,"translation":"Госпадзе! зрабі мяне здзяйсняючым малітву і з маіх нашчадкаў! Госпадзе наш! Прымі маленні нашыя!"},{"id":41,"translation":"Госпадзе наш! Прабач грахі мне, бацькам маім і вернікам у той дзень, калі будзе адплата!»"},{"id":42,"translation":"Не думай, што Аллаг не заўважыць таго, што робяць пагане. Ён дараваў ім адтэрміноўку да таго дня, калі знерухомеюць погляды,"},{"id":43,"translation":"і яны будуць спяшацца, задраўшы галовы. Іхныя погляды не вяртаюцца да іх, а сэрцы іхныя будуць парожнімі."},{"id":44,"translation":"засцерагай людзей ад таго дня, калі прыйдзе пакаранне да іх. Тыя, якія былі няслушнымі, скажуць: «Госпадзе наш! дай нам адтэр¬міноўку да блізкага часу! Мы адкажам на твой заклік і рушым утроп пасланцоў» [Скажуць ім:] «Ці не кляліся вы раней, што не будзе для вас ніякіх зменаў?"},{"id":45,"translation":"Вы жывяце ў паселішчах тых, якія былі няслушнымі да саміх сябе. Вам зразумела, як Мы зрабілі з імі, і Мы прыводзілі вам прыпавесці»."},{"id":46,"translation":"Яны звярталіся да мудрагельстваў, але Аллаг ведае іхныя мэты, і нават гэтыя мудрагельствы здолеюць зрушыць горы!"},{"id":47,"translation":"Не думай, што Аллаг парушае сваю абяцанку. Сапраўды, Аллаг – Велічны, Уладар адплаты."},{"id":48,"translation":"У той дзень зямля будзе падмененая іншаю, таксама, як і нябё¬сы. Устануць перад Аллагам – Адзіным, Усепераможным."},{"id":49,"translation":"У той дзень ты ўбачыш грэшнікаў, закутых у кайданы."},{"id":50,"translation":"Іхнае адзенне будзе са смалы, а твар пакрывацьме агонь,"},{"id":51,"translation":"каб Аллаг адплаціў кожнай душы за тое, што рабіла яна. Сапраў¬ды, Аллаг хуткі ў адплаце."},{"id":52,"translation":"Гэта – пасланне да людзей, каб іх засцерагалі ім, і каб ведалі яны, што Ён – Адзіны Бог. І няхай задумаюцца ўладальнікі розуму."}]},{"id":15,"verses":[{"id":1,"translation":" Аліф. Лям. Ра. Гэта – знакі Пісання і выразнага Карана."},{"id":2,"translation":" Тыя, якія не вераць, напэўна, пажадаюць зрабіцца мусульманамі."},{"id":3,"translation":" Пакінь іх, няхай ядуць, карыстаюцца дабротамі ды цешацца са сваіх надзеяў. Борзда даведаюцца яны."},{"id":4,"translation":" Паселішчы, знішчаныя Намі, мелі ўсталяваны тэрмін."},{"id":5,"translation":" Ніводная грамада не прымее ні папярэдзіць свой час, ні адтэр¬мінаваць яго."},{"id":6,"translation":" Яны сказалі: «о той, якому пасланы Напамін. Ты апантаны."},{"id":7,"translation":" Чаму ты не прыйшоў да нас з анёламі, калі ты адзін з праўдзівых?»"},{"id":8,"translation":" Мы пасылаем анёлаў толькі з праўдаю, і тагды нікому не будзе ад¬тэрміноўкі."},{"id":9,"translation":" Сапраўды, Мы паслалі Напамін і, сапраўды, Мы захоўваем яго."},{"id":10,"translation":"Мы яшчэ раней выпраўлялі [пасланцоў] да старажытных наро¬даў."},{"id":11,"translation":"Які б пасланец да іх не прыходзіў, яны кпілі з яго."},{"id":12,"translation":"Так Мы ўкладваем [няверу] ў сэрцы беззаконнікаў."},{"id":13,"translation":"Яны не вераць, хоць ужо і быў прыклад старажытных народаў."},{"id":14,"translation":"Калі б Мы адкрылі для іх нябесную браму і яны б туды ўзняліся,"},{"id":15,"translation":"дык абавязкова сказалі б: «Погляды нашыя замглёныя, нас за¬чаравалі»."},{"id":16,"translation":"Мы стварылі на небе розныя сузор’я і ўпрыгожылі яго для тых, хто глядзіць."},{"id":17,"translation":"І Мы захоўваем яго ад кожнага каменаванага шатана."},{"id":18,"translation":"А калі ён пачне падслухоўваць, дык за ім пагоніцца яскравая зорка."},{"id":19,"translation":"І Мы разаслалі зямлю і ўсталявалі там горы, а таксама гадавалі там разнастайныя каштоўныя рэчы."},{"id":20,"translation":"Мы стварылі на зямлі пражытак для вас і для тых, каго вы не жывіце,"},{"id":21,"translation":"і скарбніцы ўсіх рэчаў у Нас. Мы пасылаем іх у пэўнай колькасці."},{"id":22,"translation":"Мы выправілі вятры, якія запладняюць, і пралілі з неба ваду, якой вас поім. Але вы не прымееце яе захаваць."},{"id":23,"translation":"Сапраўды, Мы даруем жыццё і скананне. Мы будзем спадчын¬нікамі."},{"id":24,"translation":"Мы ведаем вашых папярэднікаў і наступнікаў."},{"id":25,"translation":"Сапраўды, твой Госпад збярэ іх усіх. Сапраўды, Ён – Мудры, Усе¬ведаючы!"},{"id":26,"translation":"Мы стварылі чалавека з сухое і гучнае гліны, якая была атрыма¬ная са змененае чорнае зямлі."},{"id":27,"translation":"джына Мы стварылі яшчэ раней – з палаючага агню."},{"id":28,"translation":"Вось твой Госпад сказаў анёлам: «Сапраўды, Я ствару чалавека з сухое і гучнае гліны, якая была атрыманая са змененае чорнае зямлі."},{"id":29,"translation":"І калі Я абмераю яе і Ўдыхну ў яе са Свайго духа, дык падайце перад ім ніцма, нізка кланяючыся!»"},{"id":30,"translation":"I пакланіліся ўсе анёлы,"},{"id":31,"translation":"апроч Iблiса – ён адмовіўся быць з тымі, якія пакланіліся."},{"id":32,"translation":"Сказаў Аллаг: «Iблiсе! Што з табою, бо ты не з тымі, якія па¬кланіліся»."},{"id":33,"translation":"Той адказаў: «Я не пакланюся чалавеку, якога Ты стварыў з су¬хое і гучнае гліны, якая была атрыманая са змененае чорнае зямлі»."},{"id":34,"translation":"Сказаў Аллаг: «Выйдзі адсюль! Будзеш ты каменаваны!"},{"id":35,"translation":"Праклён будзе над табою да Суднага дня!»"},{"id":36,"translation":"Той сказаў: «дай мне адтэрміноўку – да таго дня, калі яны адрод-зяцца»."},{"id":37,"translation":"Ён адказаў: «Сапраўды, ты – адзін з тых, каму дадзеная адтэрмі¬ноўка,"},{"id":38,"translation":"да пэўнага дня»."},{"id":39,"translation":"Той сказаў: «Госпадзе! за тое, што Ты ўвёў мяне ў аблуду, я ўпры¬гожу для іх тое, што на зямлі і абавязкова спакушу іх усіх,"},{"id":40,"translation":"апроч Тваіх шчырых рабоў»."},{"id":41,"translation":"Ён сказаў: «Гэта – просты шлях да Мяне."},{"id":42,"translation":"Сапраўды, няма ў цябе ўлады над Маімі рабамі, апроч тых, якія спакусяцца і накіруюцца за табою."},{"id":43,"translation":"Сапраўды, пекла – месца, абяцанае ім усім."},{"id":44,"translation":"Яно мае сем брамаў, i ў кожную зайдзе свая частка."},{"id":45,"translation":"Сапраўды, збожныя будуць у садах раю, сярод крыніцаў»."},{"id":46,"translation":"Уваходзьце сюды з мірам – у бяспецы вы."},{"id":47,"translation":"Мы ачысцім іхныя сэрцы ад нянавісці, і яны, як браты, будуць ляжаць на ложках, тварам адзін да аднаго."},{"id":48,"translation":"Там не закране іх стомленасць, i не выйдуць яны адтуль."},{"id":49,"translation":"Распавядзі Маім рабам пра тое, што Я – Прабачаючы, Міласэрны!"},{"id":50,"translation":"I што пакаранне Маё – пакаранне пакутлівае!"},{"id":51,"translation":"I распавядзі ім пра гасцей Ібрагіма."},{"id":52,"translation":"Вось яны ўвайшлі да яго і сказалі: «Мір!» А ён адказаў: «Мы па-лохаемся вас»."},{"id":53,"translation":"Тыя сказалі: «Не палохайся! Мы паведамляем табе ўцешную вестку пра разумнага хлопчыка»."},{"id":54,"translation":"Ён сказаў: «Няўжо вы паведамляеце мне такую ўцешную вест¬ку тагды, калі кранула мяне старасць? Якую ж уцешную вестку вы мне прынеслі?»"},{"id":55,"translation":"Яны сказалі: «Мы паведамілі табе праўду, таму не будзь сярод тых, якія ўпадаюць у роспач»."},{"id":56,"translation":"Ён адказаў: «Хто ж расчароўваецца ў літасці свайго Госпада, апроч тых, што знаходзяцца ў аблудзе?»"},{"id":57,"translation":"I сказаў: «Чаго ж вы жадаеце, пасланцы?»"},{"id":58,"translation":"Яны сказалі: «Нас паслалі да людзей грэшных,"},{"id":59,"translation":"апроч сям’і Лута – мы выратуем іх усіх,"},{"id":60,"translation":"апроч ягонае жонкі. Мы вырашылі, што яна застанецца»."},{"id":61,"translation":"I калі пасланцы прыйшлі да сям’і Лута,"},{"id":62,"translation":"ён сказаў: «Сапраўды, вы – незнаёмыя людзі»."},{"id":63,"translation":"Тыя сказалі: «Мы прыйшлі да цябе з тым, у чым яны вагаюцца."},{"id":64,"translation":"Мы прынеслі табе праўду і мы праўдзівыя."},{"id":65,"translation":"Сярод ночы выведзі сваю сям’ю і сам руш утроп іх. I няхай нівод¬зін з вас не азіраецца! Ідзіце туды, куды вам загадана»."},{"id":66,"translation":"Мы паведамілі яму пра тое, што да раніцы яны ўсе будуць зніш¬чаныя."},{"id":67,"translation":"I прыйшлі жыхары горада, цешачыся."},{"id":68,"translation":"Лут сказаў: «Гэта – мае госці, таму не ганьбiце мяне,"},{"id":69,"translation":"палохайцеся Аллага і не зняважце мяне»."},{"id":70,"translation":"І яны сказалі: «Няўжо мы не забаранілі табе быць з жыхарамі светаў?»"},{"id":71,"translation":"Ён адказаў: «Вось вам мае дочкі, калі вы гэтага жадаеце!»"},{"id":72,"translation":"Клянуся тваім жыццём! Яны блукалі, у сваім ап’яненні,"},{"id":73,"translation":"а на ўсходзе сонца паразіў іх лямант."},{"id":74,"translation":"Мы абярнулі горад дагары нагамі і пралілі на іх дождж з камя¬нёў з абпаленае гліны."},{"id":75,"translation":"Сапраўды, у гэтым знак для тых, хто здольны бачыць!"},{"id":76,"translation":"Было яно на прыкметнай дарозе."},{"id":77,"translation":"Сапраўды, у гэтым знак для вернікаў!"},{"id":78,"translation":"Жыхары аль-Айкі былі няслушнымі,"},{"id":79,"translation":"таму Мы пакаралі іх. Сапраўды, гэтыя два гарады былі на бач¬ным шляху."},{"id":80,"translation":"Жыхары аль-Хiджры лічылі пасланцоў за хлусаў."},{"id":81,"translation":"Мы даравалі ім Нашыя знакі, але яны адхінуліся."},{"id":82,"translation":"У гарах яны высякалі сабе бяспечнае жыллё,"},{"id":83,"translation":"але раніцай паразіў іх лямант."},{"id":84,"translation":"Не дапамагло ім тое, што яны сабе назапашвалі!"},{"id":85,"translation":"Мы не стваралі нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі, як толькі ў праўдзе. Час абавязкова наступіць. Таму дай ім лепей прабачэння."},{"id":86,"translation":"Сапраўды, твой Госпад – Творца, Усеведаючы!"},{"id":87,"translation":"Сапраўды, Мы даравалі табе сем паўторных i вялікі Каран."},{"id":88,"translation":"Не глядзі на даброты, якімі Мы надзялілі некаторых з іх. Не мар¬коцься наконт іх i апусці свае крылы перад вернікамі."},{"id":89,"translation":"Скажы: «Сапраўды, я – выразны засцерагальнік»."},{"id":90,"translation":"Мы паслалі падобнае на тых,"},{"id":91,"translation":"хто падзяліў Каран на часткі."},{"id":92,"translation":"Клянуся Богам тваім, што Мы спытаем іх усіх"},{"id":93,"translation":"пра тое, што яны рабілі!"},{"id":94,"translation":"Распавядзі тое, што Табе загадана і адхініся ад паганаў."},{"id":95,"translation":"Сапраўды, Мы выратавалі цябе ад тых, якія кпяць,"},{"id":96,"translation":"якія лічаць, што апроч Аллага маецца іншы бог. Борзда даведа¬юцца яны!"},{"id":97,"translation":"Мы ведаем, што твае грудзі сціскаюцца ад таго, што кажуць яны."},{"id":98,"translation":"дык услаўляй Госпада свайго хвалою і будзь з тых, якія падаю¬ць ніцма!"},{"id":99,"translation":"Пакланяйся Госпаду свайму, пакуль не прыйдзе да цябе ўпэўне¬насць."}]},{"id":16,"verses":[{"id":1,"translation":" загад Аллага прыйдзе – таму не намагайцеся паскорыць яго. Слаў¬ны Ён i Вышэйшы за тое, што яны дадаюць Яму ў сутаварышы."},{"id":2,"translation":" Па загадзе Сваім пасылае Ён анёлаў з духам таму з рабоў Сваіх, каму пажадае, каб засцерагалі яны: «Няма бога, апроч Мяне! Таму па¬лохайцеся Мяне!»"},{"id":3,"translation":" Ён стварыў нябёсы і зямлю ў праўдзе. Вышэйшы Ён за тое, што яны дадаюць Яму ў сутаварышы."},{"id":4,"translation":" Ён стварыў чалавека з кроплі насення, а ён яшчэ і адкрыта спра¬чаецца!"},{"id":5,"translation":" Вiн стварыў худобу, якая абараняе нас ад сцюжы і прыносіць ін¬шую карысць. Таксама вы маеце з яе ежу."},{"id":6,"translation":" Вы любуецеся ёю, калі прыганяюць яе ўвечары і выжаняеце рані¬цай на пашу."},{"id":7,"translation":" Яны пераносяць вашыя клункі ў краіны, да якіх вы дабраліся б толькі з цяжкімі высілкамі. Сапраўды, Госпад ваш – Спачувальны, Міласэрны!"},{"id":8,"translation":" Конi, мулы і аслы створаны для вашага перамяшчэння і для пры¬гажосці. Ён творыць i тое, пра што вы не ведаеце."},{"id":9,"translation":" Аллаг паказвае просты шлях, але ёсць і шляхі, якія вядуць у бок. Калі б Ён пажадаў, дык усіх вас павёў бы простым шляхам."},{"id":10,"translation":"Ён – Той, Хто пралівае з неба ваду. Яна – напой для вас, дзяку¬ючы ёй гадуюцца дрэвы, сярод якіх вы пасвіце худобу."},{"id":11,"translation":"Ён гадуе для вас жыта, алею, фiнiкавыя пальмы, вінаград ды іншы плён. Сапраўды, у гэтым знак для людзей разважаючых."},{"id":12,"translation":"Ён падпарадкаваў вам ноч i дзень, сонца і месяц. Па Ягоным за¬гадзе зоркі таксама пакорлівыя. Сапраўды, у гэтым знак для людзей разумеючых."},{"id":13,"translation":"Ён распаўсюдзіў для вас зямлёю тое, што мае розныя колеры. Сапраўды, у гэтым знак для людзей, якія згадваюць."},{"id":14,"translation":"Ён – Той, Хто падпарадкаваў мора, каб вы спажывалі з яго све¬жае мяса і даставалі ўпрыгажэнні, якія вы апранаеце. Ты бачыш кара¬блі, якія плывуць ім для таго, каб вы маглі шукаць Ягоную шчодрас¬ць. Магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":15,"translation":"Ён паставіў на зямлі непахісныя горы, каб яна не вагалася пад вамі, а таксама рэкі і дарогі. Магчыма, вы пойдзеце простым шляхам."},{"id":16,"translation":"Гэта таксама знакі. А з дапамогаю зорак [людзі] ідуць простым шляхам."},{"id":17,"translation":"Няўжо Той, Хто ставарае з’являецца роўным таму хто не ства¬рае? Няўжо не задумаецеся вы?"},{"id":18,"translation":"Калі вы пачняце лічыць літасці Аллага, дык не злічыце іх! Са¬праўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны!"},{"id":19,"translation":"Аллаг ведае, што вы хаваеце і што адкрываеце."},{"id":20,"translation":"Тыя, каго вы клічаце заміж Аллага, не будуюць нічога, яны самі – створаныя."},{"id":21,"translation":"Безжыццёвыя, не жывыя! Не ведаюць яны, калі іх адродзяць."},{"id":22,"translation":"Ваш Бог – Бог адзіны. Сэрцы тых, якія не вераць у наступнае жыццё, поўныя супярэчнасцей, а самі яны – ганарліўцы."},{"id":23,"translation":"Так, Аллаг ведае тое, што яны хаваюць і адкрываюць! Сапраў¬ды, Ён не любіць грэбаванне."},{"id":24,"translation":"Калі іх пытаюцца: «Што паслаў Госпад ваш?» – дык кажуць: «Каз¬кі старажытных народаў»."},{"id":25,"translation":"Няхай у дзень Адраджэння нясуць яны свой цяжар і цяжар тых, каго яны збілі са шляху праз сваё невуцтва. Агідна тое, што яны паня¬суць."},{"id":26,"translation":"Мудрагелілі яшчэ тыя, якія жылі раней за іх. Аднак Аллаг раз¬бурыў падмуркі іхных будынкаў, і зверху на іх абрынуўся дах. Пака¬ранне прыйшло да іх адтуль, адкуль яны і не чакалі."},{"id":27,"translation":"Потым, у дзень Адраджэння, Ён зняважыць іх і скажа: «дзе ж тыя, роўныя Мне, пра якіх вы спрачаліся?» Тыя, якім дадзена разумен¬не, скажуць: «Сапраўды, сёння нявернікаў спаткае ганьба і ліха»."},{"id":28,"translation":"Няслушныя самі да сябе, якіх забралі анёлы, з няшчыраю пако¬раю скажуць: «Мы не здзейснілі ніякага ліха». дык не! Сапраўды, Ал¬лаг ведае пра тое, што робіце вы."},{"id":29,"translation":"Увайдзіце ў браму пекла, дзе вы будзеце павек. Агідны прыту¬лак для ганарлівых."},{"id":30,"translation":"Спытай у збожных: «Што паслаў Госпад ваш?» Тыя скажуць: «Ка¬рысць». дабро чакае на тых, якія рабілі яго ў гэтым свеце. А наступны свет найлепшы! Якая выдатная мясціна збожных!"},{"id":31,"translation":"Сады Эдэна, дзе цурчаць рэкі. для іх там будзе ўсё, што яны па¬жадаюць. Так Аллаг узнагароджвае збожных,"},{"id":32,"translation":"якіх анёлы забіраюць праведнымі. Кажуць: «Мір вам! Увайдзі¬це ў рай за тое, што рабілі вы»."},{"id":33,"translation":"Няўжо яны чакаюць чагосьці іншага, а не таго, што прыйдуць да іх анёлы і прыйдзе загад ад Госпада іхнага? Таксама рабілі і тыя, што жылі раней за іх. Аллаг не быў няслушным да іх, але яны самі былі ня¬слушнымі да сябе!"},{"id":34,"translation":"Бяда спасцігла іх за тое, што яны рабілі. Апанавала іх тое, з чаго яны кпілі."},{"id":35,"translation":"Пагане скажуць: «Калі б пажадаў Аллаг, дык ні мы, ні бацькі на¬шыя не пакланяліся б нікому, апроч Яго, і нічога б не забаранялі без Яго». Так казалі і тыя, якія жылі раней за іх. Але абавязак пасланцоў – толькі выразная вестка."},{"id":36,"translation":"да кожнага народу Мы выпраўлялі пасланца: «Пакланяйцеся Аллагу ды пазбягайце тагута!» Сярод іх маюцца тыя, каму Аллаг па¬казаў просты шлях, а таксама тыя, якія набылі хлусню. Ідзіце зямлёю і паглядзіце, Які быў канец тых, якія адмаўлялі."},{"id":37,"translation":"Калі ты жадаеш, каб яны ішлі простым шляхам, дык Аллаг не паказвае шляхі тым, каго ўводзіць у аблуду. І не будзе ім памагатых."},{"id":38,"translation":"Яны кляліся Аллагам – наймацнейшымі кляцьбамі – што Аллаг не адродзіць скананых. дык не! Гэта Сапраўдная абяцанка ад Яго, але большасць людзей не ведае."},{"id":39,"translation":"Ён патлумачыць ім тое, пра што яны спрачаліся паміж сабою, і тыя, якія не паверылі, даведаюцца, што былі хлусамі."},{"id":40,"translation":"Калі Мы жадаем нейкую рэч, дык толькі кажам ёй: «Будзь!» – і яна ёсць."},{"id":41,"translation":"Тых, якія здзейснілі пярэбары дзеля Аллага пасля таго, як зве¬далі ўціскі, Мы пасялілі ў зямным жыцці ў найлепшым месцы. А ўзна¬гароджанне наступнага жыцця яшчэ больш – калі б яны толькі ведалі."},{"id":42,"translation":"Гэта – тыя, хто мае трыванне і спадзяецца на свайго Госпада."},{"id":43,"translation":"І раней за цябе Мы пасылалі мужчын, якім давалі адкрыцці. Спытайце пра гэта ў людзей Напаміну, калі вы не ведаеце."},{"id":44,"translation":"[Мы выпраўлялі іх] з выразнымі знакамі і пісаннямі! Мы паслалі табе напамін, каб ты патлумачыў людзям тое, што паслана ім – магчы-ма, разважаць яны."},{"id":45,"translation":"Няўжо тыя, якія звяртаюцца да ліхіх падкопаў, упэўненыя, што Мы не прымусім зямлю паглынуць іх, ці што пакаранне не прыйдзе да іх адтуль, адкуль яны і не чакаюць?"},{"id":46,"translation":"Ці Мы не схопім іх у час іхных спраў, і не пазьбегнуць гэтага яны?"},{"id":47,"translation":"Ці Мы не схопім іх тагды, калі яны спалоханыя? Сапраўды, твой Госпад – Жаласлівы, Міласэрны!"},{"id":48,"translation":"Няўжо яны не назіралі за рэчамі, якія стварыў Аллаг? Іх цені схіляюцца направа і налева, пакорліва пакланяюцца перад Аллагам."},{"id":49,"translation":"Перад Аллагам падаюць ніцма тыя, хто на нябёсах і на зямлі – жывёлы, анёлы, і яны не ганарацца."},{"id":50,"translation":"Яны маюць сполах перад Госпадам сваім, які над імі, і робяць тое, што ім загадана!"},{"id":51,"translation":"Сказаў Аллаг: «Не бярыце сабе двух багоў! Сапраўды, Ён – адзі¬ны Бог. І палохайцеся толькі Мяне!»"},{"id":52,"translation":"Яму належыць тое, што на нябёсах і на зямлі, Яму належыць нязменная пакорлівасць. Няўжо вы будзеце палохацца кагосьці інша¬га заміж Аллага?"},{"id":53,"translation":"Усе даброты, якія вы маеце – ад Аллага. А калі вас тычыцца бяда, дык вы заклікаеце да Яго."},{"id":54,"translation":"Калі ж Ён адхіляе гэтую бяду, дык частка з вас пачынае дадава¬ць Госпаду свайму роўных,"},{"id":55,"translation":"адмаўляючы тое, што Мы даравалі ім. Атрымлівайце асалоду ад дабротаў, хутка даведаецеся вы."},{"id":56,"translation":"Частку з таго, чым Мы надзялілі іх, яны аддаюць тым, пра каго і не ведаюць. Клянуся Аллагам, вас спытаюць пра тое, што прыдумвалі вы!"},{"id":57,"translation":"Яны прыпісваюць Аллагу дачок. Усячысты Ён. А самі пакідаю¬ць сабе, каго пажадаюць."},{"id":58,"translation":"Калі каму- небудзь з іх паведамляюць пра дачку, дык ягоны твар робіцца чорным, ён стрымлівае злуванне"},{"id":59,"translation":"і хаваецца ад людзей праз гаркату таго, чым яго ўсцешылі. Пакінуць яе з ганьбаю ці закапаць жыўцом у зямлю? Якая ж дрэнная іхная пастанова."},{"id":60,"translation":"Благі прыклад тых, хто не верыць у наступнае жыццё. Аллагу належаць самыя высокія якасці, а Ён – Велічны, Мудры."},{"id":61,"translation":"Калі б Аллаг караў людзей за іхную няслушнасць, дык на зямлі не засталося б жывой істоты! Але Ён дараваў ім адтэрміноўку да пэў¬нага часу. І калі прыйдзе тэрмін іхны, дык яны не выдаляць яго і не наблізяць – нават на гадзіну."},{"id":62,"translation":"Яны прыпісваюць Аллагу тое, што агідна для іх саміх. Языкі іх¬ныя хлусяць, што чакае на іх нешта вельмі прыгожае. Няма сумневу, што на іх чакае агонь, куды і ўкінуць іх."},{"id":63,"translation":"Клянуся Аллагам, яшчэ раней за цябе былі Нашыя пасланні да народаў, але шатан упрыгожыў ім іхныя ўчынкі. Сёння ён – іхны аба¬ронца, і чакае на іх пакутлівае пакаранне."},{"id":64,"translation":"Мы не выпраўлялі табе Пісанне, апроч як для таго, каб ты пат¬лумачыў ім, пра што яны спрачаюцца, а таксама як просты шлях і літа¬сць для вернікаў."},{"id":65,"translation":"Аллаг праліў з неба ваду і ажывіў ёй безжыццёвую зямлю. Са-праўды, у гэтым знак для людзей, якія слухаюць!"},{"id":66,"translation":"Сапраўды, у жывёле для вас – павучальны прыклад. Мы даём вам піць тое, што ў іхным чэраве паміж страўленаю ежаю і крывёю – чыстае малако, прыемнае для таго, хто яго п’е."},{"id":67,"translation":"з плёну пальмы і вінаграду вы робіце п’янлівы напой і добрую ежу. Сапраўды, у гэтым знак для людзей, якія разумеюць."},{"id":68,"translation":"І адкрыў Госпад твой пчале: «Рабі сабе дамы ў гарах, на дрэвах і ў будынках."},{"id":69,"translation":"А потым ужывай з рознага плёну і пакорліва ідзі шляхамі Госпа¬да твайго». з пчаліных чэраў атрымліваецца напой рознага колеру, у якім лячэнне для людзей. Сапраўды, у гэтым знак для людзей, якія раз¬важаюць."},{"id":70,"translation":"Аллаг стварыў вас, а потым забярэ. Сярод вас маюцца такія, хто дасягае горшых часоў і ўжо нічога не ведае. Сапраўды, Аллаг – Усеве¬даючы, Усемагутны."},{"id":71,"translation":"Адным з вас Аллаг дараваў перавагу перад іншымі ў Сваёй долі. Але, тыя, якія маюць перавагу, не жадаюць аддаваць сваю долю рабам, каб не быць з імі роўнымі. Няўжо яны адмаўляюць літасць Аллага?"},{"id":72,"translation":"Аллаг стварыў вашых жонак з вас саміх, а з вашых жонак ства¬рыў дзяцей, унукаў і надзяліў іх дабротамі. Няўжо яны вераць у хлус¬ню і не вераць у літасць Аллага?"},{"id":73,"translation":"Яны пакланяюцца заміж Аллага таму, што не мае для іх ніякае долі, ні на нябёсах, ні на зямлі. І мець не прымее!"},{"id":74,"translation":"Таму не дадавайце Аллагу роўных! Сапраўды, Аллаг ведае, а вы не ведаеце."},{"id":75,"translation":"Аллаг прывёў прыклад пра падначаленага раба, які нічога не мае, а таксама таго, хто атрымаў ад Нас добрую долю, з якое і ахвяруе – як таемна, дык і адкрыта. Роўныя яны? Хвала Аллагу! Але большасць з іх не ведае."},{"id":76,"translation":"Аллаг прывёў прыклад пра двух мужчын. Адзін з іх – нямко, ні¬чога не мае і абцяжвае свайго гаспадара. Куды б яго не паслалі, ён не прынясе нічога добрага. Няўжо ён роўны таму, хто заклікае да слуш¬насці і знаходзіцца на простым шляху?"},{"id":77,"translation":"Аллагу належыць таемнае нябёсаў і зямлі. Прыход часу – як імгненне вока, ці яшчэ хутчэй. Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":78,"translation":"Аллаг вывеў вас з чэрава вашых маці. Вы не ведалі нічога, а Ён дараваў вам слых, зрок і сэрца. Магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":79,"translation":"Хіба вы не бачылі птушак, якія пакорліва лётаюць у небе? Іх утрымлівае толькі Аллаг. Сапраўды, у гэтым знак для вернікаў."},{"id":80,"translation":"Аллаг зрабіў вашыя хаты жыллём, а таксама зрабіў для вас жыл¬лё са шкур жывёлаў, якія латвыя для вас – і ў падарожжы, і на стаян¬цы. А яшчэ і вырабы з воўны, пуху і валасоў, каб вы карысталіся імі да пэўнага часу."},{"id":81,"translation":"Аллаг зрабіў для вас цень ад таго, што стварыў. Ён зрабіў для вас прытулак у гарах і вопратку, якая абараняе вас ад спякоты, і вопрат¬ку, якая абараняе вас ад узаемнае шкоды. Так Аллаг скончвае Сваю літасць вам – магчыма, вы падпарадкуецеся."},{"id":82,"translation":"Але калі яны адхінуцца, дык ты павінен толькі перадаць адкрыццё."},{"id":83,"translation":"Яны даведваюцца пра літасць Аллага, а потым адмаўляюць яе. Большасць з іх – нявернікі."},{"id":84,"translation":"У той дзень паставім Мы сведку з кожнае грамады. Нявернікам не дазволяць [размаўляць], і ад іх не запатрабуюць выправіцца."},{"id":85,"translation":"Калі няслушныя ўбачаць пакаранне, дык не будзе ім ні паляг¬чэння, ні адтэрміноўкі."},{"id":86,"translation":"І калі пагане ўбачаць тых каму пакланяліся, дык скажуць: «Го¬спадзе наш! Вось тыя, каму мы пакланяліся заміж Цябе». Але тыя ад¬кажуць: «Сапраўды, вы – хлусы!»"},{"id":87,"translation":"Яны выявяць пакорлівасць перад Аллагам у той дзень. Пакіне іх тое, што яны прыдумлялі."},{"id":88,"translation":"А тым, хто не паверыў і збіваў іншых са шляху Аллага, Мы бу¬дзем узмацняць адно пакаранне іншым – за тое, што яны распаўсюдж¬валі нелад."},{"id":89,"translation":"У той дзень мы паставім супраць кожнае грамады сведку з іх саміх. А цябе Мы паклічам у якасці сведкі супраць людзей, якія зна¬ходзяцца тут. Мы паслалі табе Пісанне як тлумачэнне кожнае рэчы, просты шлях, літасць і ўцешную вестку для пакорлівых."},{"id":90,"translation":"Сапраўды, Аллаг заклікае да слушнасці, добрых справаў і падтрымкі сваякоў. Ён забараняе распусту, грахі ды ўціск. І Ён вучыць вас – магчыма, будзеце памятаць вы."},{"id":91,"translation":"Таму выконвайце ваш запавет з Аллагам, калі вы склалі яго. Не парушайце кляцьбаў пасля таго, як вы пацвердзілі іх, бо вы зрабілі Ал¬лага сваім даручнікам. Сапраўды, Аллаг ведае, што вы робіце."},{"id":92,"translation":"Не будзьце падобныя да жанчыны, якая распусціла прадзіва, на¬пярэдадні моцна звязаўшы яе. Вы ператвараеце свае кляцьбы на му¬драгельствы, калі адны з вас робяцца магутней за іншых. Так Аллаг выпрабоўвае вас. А ў дзень Адраджэння Ён абавязкова патлумачыць вам тое, адносна чаго вы спрачаліся."},{"id":93,"translation":"Калі б Аллаг пажадаў, дык зрабіў бы вас адзінай грамадою. Але Ён збівае са шляху, каго пажадае, і вядзе простым шляхам, каго пажа¬дае. Вас абавязкова спытаюць пра тое, што вы рабілі."},{"id":94,"translation":"Не ператварайце сваіх кляцьбаў на ўзаемныя падкопы, каб не саскочыў ваш ступак пасля таго, як ён моцна ўстаў, а то паспрабуеце вы ліха за тое, што збівалі іншых са шляху Аллага, і чакае на вас вялікае пакаранне!"},{"id":95,"translation":"Не прадавайце запавет з Аллагам за нізкі кошт. Тое, што ў Ал¬лага, лепш для вас, калі б вы толькі ведалі!"},{"id":96,"translation":"Тое, што ў вас знікне, а тое, што ў Аллага, застанецца назаўсёды. Мы абавязкова ўзнагародзім тых, якія былі трывучымі, за лепшае з таго, што яны рабілі."},{"id":97,"translation":"Мужчынам і жанчынам, якія рабілі дабро і былі вернікамі, Мы абавязкова дамо выдатнае жыццё. І Мы абавязкова ўзнагародзім іх за тое лепшае, што яны рабілі."},{"id":98,"translation":"Калі ты чытаеш Каран, дык шукай абароны ў Аллага ад шатана каменаванага."},{"id":99,"translation":"У яго няма ўлады над тымі, якія паверылі і спадзяюцца на Госпада."},{"id":100,"translation":" Пад ягонаю ўладаю толькі тыя, якія лічаць яго сваім прыхіль¬нікам і зрабіліся паганцамі."},{"id":101,"translation":" Калі Мы мяняем адзін аят на іншы – Аллаг лепш ведае, што па¬сылаць – яны кажуць: «Сапраўды, ты – хлус!» Але большасць з іх не ведае."},{"id":102,"translation":" Скажы: «Святы дух прыносіць яго ад Госпада твайго з праўдаю, каб умацаваць тых, якія паверылі, і як просты шлях і ўцешную вестку для адданых»."},{"id":103,"translation":" Мы ведаем, што яны кажуць: «Яго навучае чалавек!» Але гу¬тарка таго, на каго яны паказваюць – чужая, а гэта – гутарка арабская, вядомая."},{"id":104,"translation":" Аллаг не вядзе простым шляхам тых, хто не верыць у Ягоныя знакі. На іх чакае пакутлівае пакаранне."},{"id":105,"translation":" Хлусню выдумляюць тыя, якія не вераць у знакі Аллага. Ме¬навіта яны – хлусы."},{"id":106,"translation":" Гнеў Аллага і вялікае пакаранне спаткае тых, хто пакінуў веру ў Аллага пасля таго, як яе меў. Выключэнне – тыя, якія былі вымуша¬ныя так зрабіць, але сэрцы іхныя знаходзілі супакой у веры – але не тыя, хто сам раскрыў свае грудзі няверы."},{"id":107,"translation":" Гэта так, бо яны, заміж наступнага жыцця, аддалі перавагу жыц¬цю зямному. Сапраўды, Аллаг не вядзе простым шляхам нявернікаў."},{"id":108,"translation":" Яны – тыя, чые сэрцы, слых i зрок Аллаг запячатаў. Яны – невукі!"},{"id":109,"translation":" У наступным жыцці яны абавязкова згубяць усё."},{"id":110,"translation":" Сапраўды, тых, якія ажыццявілі пярэбары пасля таго, як вы¬прабавалі спакусы, а потым змагаліся і былі трывучымі, твой Госпад цяпер цешыць і даруе."},{"id":111,"translation":" У той дзень прыйдзе кожная душа і будзе спрачацца сама за сябе. Кожная душа атрымае поўную меру за тое, што рабіла яна. I не зробяць з імі няслушна."},{"id":112,"translation":" Аллаг прывёў прыклад пра паселішча, якое было безклапотнае і спакойнае. Яны атрымлівалі шчодрую долю адусюль, але не дзяка¬валі Аллагу за даброты. Таму Аллаг прымусіў іх надзець вопратку го¬ладу і сполаху за тое, што яны рабілі."},{"id":113,"translation":" да іх прыходзіў Пасланец з іх саміх, і яны знайшлі яго хлусам. I спасцігла іх пакаранне за тое, што яны няслушныя."},{"id":114,"translation":" Спажывайце дазволенае і прыгожае – з таго, чым надзялiў вас Аллаг! I дзякуйце за літасць Аллага, калі вы пакланяецеся Яму."},{"id":115,"translation":" забаронена для вас: падла, кроў, мяса свінні і тое, што забіта без згадвання імені Аллага. А калі хто быў змушаны з’есці гэта, а не чыніў ганьбы ці парушаў мяжы, дык Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны!"},{"id":116,"translation":" Не вымаўляйце сваімі вуснамі хлусні: «Гэта – дазволена, а гэта – забаронена», зводзячы на Аллага паклёп. Сапраўды, без поспеху тыя, якія паклёпнічаюць на Аллага."},{"id":117,"translation":" Нетрывалая зямная асалода – на іх чакае пакутлівае пакаранне."},{"id":118,"translation":" А юдэям Мы забаранілі тое, пра што ўжо паведамляем табе; Мы не былі няслушнымі да іх, яны самі былі няслушныя да сябе."},{"id":119,"translation":" Сапраўды, тых, якія рабілі ліха праз невуцтва сваё, але потым павініліся і выправіліся, твой Госпад цяпер цешыць і даруе."},{"id":120,"translation":" Сапраўды, Ібрагім быў правадыром, пакорлівым Аллагу, ханi¬фам, i не быў ён паганым!"},{"id":121,"translation":" Ён дзякаваў Аллага за даброты, таму Ён абраў яго і паказаў да¬кладны шлях."},{"id":122,"translation":" Мы даравалі яму карысць у зямным жыцці; а ў жыцці наступ¬ным ён будзе сярод праведнікаў."},{"id":123,"translation":" Потым Мы адкрылі табе: «Ідзі за верай Ібрагіма- ханiфа». А ён не быў паганым."},{"id":124,"translation":" Субота была ўсталяваная толькі для тых, хто спрачаўся пра гэта."},{"id":125,"translation":" Кліч на шлях Госпада свайго з мудрасцю і добрым настаўлен¬нем i спрачайся з імі толькі найлепшым. Сапраўды, твой Госпад лепш ведае, хто збіўся са шляху Ягонага, i Ён лепш ведае, хто ідзе простым шляхам."},{"id":126,"translation":"126 Калі вы будзеце іх караць, дык карайце іх так, як каралі яны. Але калі вы будзеце мець трыванне, дык гэта будзе лепш для трывучых."},{"id":127,"translation":" Таму трывай, а трыванне тваё – толькі ад Аллага! Не бянтэжся праз іх i не сумуй праз тое, што яны мудрагеляць."},{"id":128,"translation":" Сапраўды, Аллаг з тымі, якія збожныя, з тымі, якія робяць дабро."}]},{"id":17,"verses":[{"id":1,"translation":" Слава Таму, Хто перанёс ноччу раба Свайго з забароненае мячэ¬ці да адлеглае мячэці для таго, каб паказаць яму частку Нашых знакаў. Мы блаславілі яе, i Ён – Усечуючы, Усебачачы."},{"id":2,"translation":" I Мы даравалі Мусе Пісанне і зрабілі яго простым шляхам для сыноў Ісраіля: «Не бярыце абаронцам нікога, апроч Мяне,"},{"id":3,"translation":" о вы, нашчадкі тых, якіх Мы выратавалі разам з Нухам! Сапраў¬ды, ён быў удзячным рабом»."},{"id":4,"translation":" Мы ўсталявалі сынам Ісраіля ў Пісанні: «Вы двойчы будзеце рас¬паўсюджваць нелад на зямлі і будзеце празмерна пагардлівымі»."},{"id":5,"translation":" I калі настаў першы раз, дык Мы адаслалі супраць вас Нашых ра¬боў, надзеленых вялікаю моцаю. Яны прайшлі ўсімі землямі, і ажыц¬цявілася абяцанка."},{"id":6,"translation":" Потым Мы даравалі вам перамогу над імі, дапамаглі маёмасцю i дзецьмі і зрабілі вас шматлікімі."},{"id":7,"translation":" Калі вы робіце дабро, дык робіце для сябе, а калі робіце ліха, дык таксама для сябе. А калі прыйдзе час апошняе абяцанкі, дык яны на¬нова рабіцьмуць ліха і ўвойдуць у мячэць [у Ерусалімскі храм], як увай¬шлі туды ўпершыню, і знішчаць усё, што здолеюць."},{"id":8,"translation":" Магчыма, злітуецца над вамі Госпад ваш. Але калі вы нанова па¬варочаецеся да старога, дык Мы скараем вас i зробім пекла турмою для нявернікаў."},{"id":9,"translation":" Сапраўды, гэты Каран вядзе да самага простага шляху, i паведам¬ляе вернікаў, якія робяць добрыя справы, пра тое, што на іх чакае вялікае ўзнагароджанне."},{"id":10,"translation":"А тым, якія не вераць у наступнае жыццё – ім падрыхтавалi Мы пакутлівае пакаранне."},{"id":11,"translation":"Чалавек кліча ліха таксама, як кліча дабро. Сапраўды, нетры¬вучы ж чалавек."},{"id":12,"translation":"Мы зрабілі ноч i дзень двума знакамі: знак ночы схаваны ў цемры, а знак дня даруе святло – каб вы жадалі літасці вашага Госпа¬ да, ведалі колькасць гадоў i лічылі. Кожную рэч Мы патлумачылі па¬драбязна."},{"id":13,"translation":"Кожнаму чалавеку Мы павесілі на шыю скрутак лёсу. У дзень Адраджэння Мы дастанем яго як адкрытую кнігу:"},{"id":14,"translation":"«Чытай кнігу сваю! дастаткова сёння табе таго, што ты сам вы¬ступiш са справаздачаю супраць сябе самога»."},{"id":15,"translation":"Хто ідзе простым шляхам, той ідзе ім сам для сябе. I хто сышоў з яго, дык сышоў толькі сам супраць сябе. I ніхто не панясе цяжар ін¬шага. Мы ж не каралі нікога, не выправіўшы перад тым пасланца."},{"id":16,"translation":"Калі Мы жадалі знішчыць нейкае паселішча, дык наказвалі тым, хто ў раскошы ў ім [павялічвалі іхную колькасць], і яны працягвалі рабіць ганьбу. Выконвалася Нашае слова, і знішчалі Мы ўсіх."},{"id":17,"translation":"Колькі паселішчаў Мы знішчылі пасля Нуха. I толькі Госпад твой ведае і бачыць грахі рабоў Сваіх."},{"id":18,"translation":"Хто прагнуў дабротаў цяперашняга жыцця, дык абдорвалі Мы яго тым, чым жадалі, і абдорвалі таго, каго жадалі. А потым Мы кінулі яго ў пекла, дзе будзе ён зняважаны і пабіты."},{"id":19,"translation":"А хто імкнуўся да жыцця наступнага, прыкладаў да гэтага належныя намаганні i быў вернікам, дык ягоныя намаганні ўзнагародзяць."},{"id":20,"translation":"Кожных з гэтых ды з іншых надзяляе Госпад твой, i не забаро¬нена тое, што даў твой Госпад."},{"id":21,"translation":"Паглядзі, як Мы аддалі перавагу адным з іх перад іншымі. А на¬ступнае жыццё вышэй па ступені i вышэй перавагамі."},{"id":22,"translation":"Не пакланяйся апроч Аллага іншаму богу, а то застанешся знява¬жаным i пакінутым."},{"id":23,"translation":"загадаў вам Госпад твой не пакланяцца нікому, апроч Яго, а так¬сама ставіцца добра да бацькоў. I калі нехта з іх – ці яны абое – дасяг¬не старасці, дык не кажы ім: «Фе!», не крычы на іх i кажы ім толькі год¬ныя словы."},{"id":24,"translation":"Схілі перад імі крыло пакоры па міласэрнасці сваёй і скажы: «Го-спадзе мой! злітуйся над імі, бо яны гадавалі мяне малога»."},{"id":25,"translation":"Ваш Госпад лепш ведае, што ў вашых душах, калі робіце вы до¬брыя справы. Ён даруе тым, хто звяртаецца да Яго ў каянні."},{"id":26,"translation":"Аддавай належнае сваяку, бедаку, падарожніку і не марнуй дарма."},{"id":27,"translation":"Сапраўды, марнатраўцы – браты шатанаў. А шатан быў няўдзячны перад Госпадам тваім."},{"id":28,"translation":"Калі ты вяртаешся ад усіх тых у пошуках літасці Госпада свайго – на якую спадзяешся, дык размаўляй з імі ласкава."},{"id":29,"translation":"Не будзь хцівым, як твая рука прыкутая да шыі, але не марнуй дарма, каб не застаўся ты асуджаным і збяднелым."},{"id":30,"translation":"Аллаг павялічвае долю, каму пажадае, і памяншае, каму пажа¬дае. Сапраўды, Ён – Усебачачы i дасведчаны пра сваіх рабоў."},{"id":31,"translation":"Не забівайце сваіх дзяцей, палохаючыся галечы. Мы жывім як іх, дык i вас. Сапраўды, гэтае забойства – вялікі грэх!"},{"id":32,"translation":"I не падыходзьце да пералюбу. Сапраўды, гэта – агіда, шлях га¬небны!"},{"id":33,"translation":"Не забівайце душу, забойства якое забараніў Аллаг, калі толькі не маеце на гэта права. I калі нехта забіты няслушна, дык Мы далі яго¬наму спадчынніку ўладу над забойцам, і няхай ён не парушае межаў у помсцi. Сапраўды, Аллаг дапамагае яму!"},{"id":34,"translation":"Не марнуйце маёмасці сіраціны, хіба што дзеля ягонае даброты, а чакайце ягонага паўналецця. Выконвайце абяцанкі, бо вас спытаю¬ць пра абяцанае."},{"id":35,"translation":"Напаўняйце меру, калі адмервайце, i ўзважвайце на дакладных вагах. Гэта – лепей і выдатней па выніках."},{"id":36,"translation":"Не ідзі за тым, пра што не маеш ведання, бо слых, зрок i сэрца – усіх іх спытаюць пра абяцанае."},{"id":37,"translation":"I не хадзі па зямлі панамэрліва, бо не раскалоць табе зямлю і не дасягнуць вышыні гор."},{"id":38,"translation":"Гэта ўсё – ліха перад Госпадам тваім i праціўна [Яму]."},{"id":39,"translation":"Вось тое, што адкрыў табе Госпад твой з мудрасці. Таму не па¬кланяйся апроч Аллага іншаму богу, а то будзеш кінуты ў пекла, асуд¬жаным i пабітым."},{"id":40,"translation":"Няўжо ваш Госпад ушанаваў вас сынамі, а сабе ўзяў анёлаў доч¬камі? Сапраўды, вы кажаце страшнае слова."},{"id":41,"translation":"Мы патлумачылі гэта ў Каране, каб яны задумаліся. І гэта толь¬кі дадае ім агіды."},{"id":42,"translation":"Скажы: «Калі б апроч Яго існавалі яшчэ і іншыя багі, як сцвяр¬джаюць нявернікі, дык яны абавязкова імкнуліся б дасягнуць Уладара Трона»."},{"id":43,"translation":"Прыслаўны Ён i Вышэйшы за тое, што яны кажуць!"},{"id":44,"translation":"Услаўляюць Яго сем нябёсаў, зямля і тыя, хто на іх. Няма нічо¬га, што б не ўслаўляла Яго славаю. І вы не разумееце іхнага ўслаўлен¬ня; сапраўды, Ён – Вытрыманы, Прабачаючы."},{"id":45,"translation":"Калі ты чытаеш Каран, дык Мы ўсталёўваем нябачную заслону паміж табою і тымі, якія не вераць у наступнае жыццё."},{"id":46,"translation":"Мы паклалі на іхныя сэрцы пакровы і пазбавілі іхныя вушы на слых, каб яны не прымелі зразумець яго. I калі ты называеш Госпада свайго ў Каране Адзіным, дык яны адхінаюцца з агідаю."},{"id":47,"translation":"Мы лепей ведаем, што яны чуюць, калі слухаюць цябе, і калі вя¬дуць таемныя гутаркі, і калі кажуць прыгнятальнікі: «Вы ідзяце за за-чараваным чалавекам»."},{"id":48,"translation":"Глядзі, якіх толькі прыпавесцяў яны табе не распавядаюць. Хоць самі яны заблукалі і няздольныя знайсці шлях."},{"id":49,"translation":"I яшчэ кажуць: «Няўжо пасля таго, як зробімся косткамі і пра¬хам, мы адродзімся ў новым творы?»"},{"id":50,"translation":"Скажы: «Нават калі б вы былі камянямі альбо жалезам,"},{"id":51,"translation":"альбо новым творам, які здаецца магутным у вашых сэрцах». А потым яны спытаюць: «Хто ж паварочае нас да жыцця?» Скажы: «Той, Хто стварыў вас упершыню». Яны пахіснуцца сваімі галовамі і спыта¬юць: «I калі гэта будзе?» Таму скажы: «Магчыма, ужо борзда,"},{"id":52,"translation":"у дзень, калі Ён пакліча вас, і вы будзеце адказваць Яму хвалою, i будзеце думаць, што былі ў магілах зусім нядоўга»."},{"id":53,"translation":"I скажы Маім рабам, каб яны казалі адно з адным толькі най¬лепшым чынам, бо шатан сее паміж імі непрыхільнасць. Сапраўды, шатан для чалавека – відавочны вораг!"},{"id":54,"translation":"Госпад ваш лепей ведае пра вас. Калі Ён пажадае, дык злітуецца над вамі, а калі пажадае – дык скарае. Мы ж не пасылалі цябе адказ-ным за іх."},{"id":55,"translation":"Госпад твой лепей ведае тых, хто на нябёсах i на зямлі. Мы са¬праўды аддалі перавагу адным прарокам над іншымі і даравалі даву¬ду забур."},{"id":56,"translation":"Скажы: «Клічцы тых, каго вы лічыце [багамі] разам з Ім. Але яны не здольныя адцягнуць ад вас бяду альбо перанесці яе на iншых»."},{"id":57,"translation":"Тыя, каго яны клічуць, самі шукаюць шляху да Госпада свайго, змагаючыся ў набліжэнні. Яны спадзяюцца на Ягоную літасць i пало¬хаюцца Ягонага пакарання, таму варта пільнавацца пакарання Госпа¬да твайго."},{"id":58,"translation":"I няма такога паселішча, якое не будзе знішчана Намі перад днём Адраджэння і не пакарана пакараннем цяжкім. Так запісана ў Святым Пісанні."},{"id":59,"translation":"Мы не паслалі Прарока са знаменнем толькі таму, што старажыт¬ныя народы не паверылі ў іх. Мы далі самудытам вярблюдзіцу як на¬вочны знак, і яны дрэнна зрабiлi з ёй. Мы пасылаем знакі толькі для засцярогі."},{"id":60,"translation":"Вось Мы сказалі табе: «Сапраўды, Госпад твой ахоплівае людзей [магутнасцю і веданнем]». I Мы зрабілі бачанне, якое бачыў ты, а так¬сама дрэва, праклятае ў Каране, выпрабаваннем для людзей. Мы за¬сцерагаем іх, але гэта не дадае ім нічога, апроч вялікага непадпарад¬кавання."},{"id":61,"translation":"I калі мы сказалі анёлам: «Пакланіцеся Адаму!», дык пакланілі¬ся ўсе, апроч Iблiса, які сказаў: «Як прымею я пакланіцца таму, каго Ты стварыў з гліны?»"},{"id":62,"translation":"I яшчэ сказаў: «Ты бачыў таго, каму ты аддаў перавагу заміж мяне? Калі ты адтэрмінаваў мне да дня Адраджэння, дык я спакушу ўсіх ягоных нашчадкаў, апроч нешматлікіх»."},{"id":63,"translation":"Аллаг адказаў: «Сыдзі прэч! Тым, хто з іх пойдзе за табою, пек¬ла будзе адплатаю, поўнаю адплатаю!"},{"id":64,"translation":"Спакушай іх сваім голасам і накіруй супраць іх сваю конніцу і пяхоту, падзяляй з імі іхны дастатак і дзяцей, давай ім абяцанкі. Але абяцанкі шатана – толькі спакушэнне."},{"id":65,"translation":"Ты не маеш улады над Маімі рабамі, i толькі Госпад твой – іхны Абаронца»."},{"id":66,"translation":"Госпад твой – Той, Хто вядзе для вас морам судны, каб шукалі вы Ягонае шчодрасцi. Сапраўды, Ён Міласэрны да вас."},{"id":67,"translation":"Калі вас у моры напаткае бяда, дык вас пакінуць усе, каго вы клікалі, апроч Яго. Калі ж Ён ратуе вас, выводзячы на сухазем’е, вы падасцеся! Сапраўды, чалавек няўдзячны."},{"id":68,"translation":"Няўжо вы абароненыя ад таго, што частка сухазем’я прасядзе пад вамі, альбо што Ён пашле на вас каменны дождж? І тагды не буд¬зе вам абаронцы."},{"id":69,"translation":"Вы ўпэўненыя ў тым, што Ён не паварочае вас у моры яшчэ раз, не навядзе на вас разбуральны віхраслуп ды не ўтопіць вас за няверу вашую? І тагды не знойдзеце вы таго, хто адпомсціў бы Нам."},{"id":70,"translation":"Мы ўшанавалі сыноў Адама і дазволілі ім перасоўвацца па су¬хазем’і і па моры, надзялілі іх дабротамі і аддалі ім вялікую перавагу перад шмат якімі іншымі творамі."},{"id":71,"translation":"Аднойчы Мы збяром усіх людзей разам з іхнымі правадырамі. І каму дадуць кнігу ў правіцу, тыя прачытаюць кнігу сваю, і не будуць яны пакрыўджаныя нават велiчынёю з фiнiкавую плеўка."},{"id":72,"translation":"Хто невідушчы цяпер, той застанецца невідушчым і ў наступ¬ным жыцці і заблукае яшчэ больш."},{"id":73,"translation":"Яны амаль адхілілі цябе ад Нашага адкрыцця, каб прыдумаў ты нешта пра Нас, чаго няма ў ім. о, тагды сапраўды яны б мелі цябе за сябра."},{"id":74,"translation":"І Мы ўмацавалі цябе, калі ты ўжо амаль прыняў іхны бок."},{"id":75,"translation":"Тагды б далі Мы табе паспрабаваць падвойнага пакарання – як у гэтым жыцці, дык і пасля сканання. І не знайшоў бы ты супраць Нас памагатага."},{"id":76,"translation":"Яны ледзь не выгналі цябе з зямлі, запалохваючы. Але пасля таго і яны не засталіся б там надоўга."},{"id":77,"translation":"Таксама рабілі з Нашымі пасланцамі і да цябе. І не знойдзеш змяненняў у законах Нашых."},{"id":78,"translation":"здзяйсняй малітву ад часу поўдня да наступлення цемры і чы¬тай ранічную малітву. Сапраўды, ранічная малітва пасведчаная."},{"id":79,"translation":"І не спі частку ночы, здзяйсняючы дадатковыя малітвы. Магчы¬ма, Госпад твой абдорыць цябе прыслаўным месцам."},{"id":80,"translation":"І скажы: «Госпадзе! Увядзі мяне ўваходам праўды і выведзі мяне выйсцем праўды! дай мне ад Сябе моц у дапамогу!»"},{"id":81,"translation":"І скажы: «Прыйшла праўда, і знікла хлусня, бо, сапраўды, хлус¬ня павінна знікнуць!»"},{"id":82,"translation":"Мы адкрываем у Каране тое, што з’яўляецца вылячэннем і літа¬сцю для вернікаў. А беззаконнікам гэта не дадае нічога, апроч стратаў."},{"id":83,"translation":"Калі Мы надзяляем чалавека дабротамі, дык ён адхінаецца і вы¬даляецца ў ганарыстасці. А калі тычыцца яго бяда, дык ён упадае ў ро¬спач."},{"id":84,"translation":"Скажы: «Кожны ўчыняе па-свойму, і ваш Госпад ведае лепей за тых, хто ідзе правільным шляхам»."},{"id":85,"translation":"Пытаюцца цябе пра дух. Скажы: «дух [узнікае] па загадзе Го¬спада майго. Але вам дадзена вельмі мала ведання пра гэта»."},{"id":86,"translation":"Калі б Мы пажадалі, дык пазбавілі б цябе таго, што адкрылі табе. І тагды ты не знойдзеш супраць Нас абаронцы,"},{"id":87,"translation":"калі б не літасць Госпада твайго. Сапраўды, вялікая Ягоная літа¬сць да цябе!"},{"id":88,"translation":"Скажы: «Калі б людзі ды джыны аб’ядналіся разам для таго, каб стварыць нешта падобнае да Карана, дык яны не зрабілі б гэтага, на¬ват дапамагаючы адно аднаму»."},{"id":89,"translation":"Мы патлумачылі людзям у гэтым Каране розныя прыпавесці, і большасць людзей адмаўляе ўсё, апроч няверы."},{"id":90,"translation":"Яны кажуць: «Мы не паверым табе, пакуль ты не выведзеш нам з зямлі крыніцу;"},{"id":91,"translation":"альбо пакуль не будзе ў цябе саду з пальмамі і вінаградам, дзе ты правядзеш каналы;"},{"id":92,"translation":"альбо пакуль не скінеш неба на нас кавалкамі, як ты гэта да¬кляраваў; ці не прыйдзеш да нас з Аллагам і анёламі;"},{"id":93,"translation":"альбо пакуль не будзе ў цябе будынка з каштоўнасцяў, альбо па¬куль не ўзыдзеш ты на неба. Але мы ніколі не паверым, што ты пад-няўся туды, калі ты не сыдзеш з Пісаннем, якое мы чытацьмем!» Скажы: «Усячысты Госпад мой! А я толькі чалавек, пасланец»."},{"id":94,"translation":"Пасля таго, як прыйшоў да іх просты шлях, людзям перашкод¬зіла паверыць толькі тое, што яны сказалі: «Няўжо Аллаг пасланнікам выправіў чалавека?»"},{"id":95,"translation":"Скажы: «Калі б па зямлі спакойна хадзілі анёлы, дык Мы б паслалі вам анёла пасланцом з неба»."},{"id":96,"translation":"Скажы: «дастаткова Аллага ў якасці Сведкі паміж мною і вамі. Сапраўды, Ён над рабамі Сваімі Ўсечуючы, Усеведаючы!»"},{"id":97,"translation":"Той, каго Аллаг павёў простым шляхам, ідзе простым шляхам. А для таго, каго Ён збіў са шляху, не знойдзеш ты абаронцы, апроч Яго. Мы збяром іх у дзень Адраджэння ніцма – невідушчых, нямкоў і глушцоў. Іхным прытулкам будзе пекла! Толькі яно згасае, мы дада¬ем агню."},{"id":98,"translation":"Такая адплата ім за тое, што яны не верылі знакам Нашым. Яны кажуць: «Няўжо пасля таго, як мы зробімся спарахнелымі косткамі, мы адродзімся ў новым творы?»"},{"id":99,"translation":"Хіба яны не бачаць, што Аллаг, які стварыў нябёсы і зямлю, здольны стварыць падобнае да іх? Ён усталяваў для іх тэрмін, у якім няма сумневу, але пагане адмаўляюць усё, апроч няверы."},{"id":100,"translation":" Скажы: «Калі б вы валодалі скарбамі літасці Госпада майго, дык усё адно трымаліся б за іх праз жах страціць багацце, бо чалавек хцівы»."},{"id":101,"translation":" Сапраўды, мы даравалі Мусе дзевяць выразных знакаў. Спы¬тай у сыноў Ісраіля, як ён прыйшоў да іх, а Фараон сказаў: «Сапраўды, я думаю, Муса, што цябе зачаравалі»."},{"id":102,"translation":" Той адказаў: «Сапраўды, ты ўжо ведаеш, што гэтыя знакі – вы¬разныя доказы – паслаў менавіта Госпад неба і зямлі. Сапраўды, я ду¬маю, Фараоне, што ты загінеш»."},{"id":103,"translation":" Тагды ён пажадаў выгнаць іх з зямлі сваёй, але Мы ўтапілі яго і тых, хто быў з ім – усіх!"},{"id":104,"translation":" Пасля гэтага Мы сказалі сынам Ісраіля: «залюдняйце гэтую зямлю! А калі прыйдзе апошняя абяцанка, дык Мы збяром усіх вас»."},{"id":105,"translation":" Мы паслалі [Каран] з праўдаю, і сышоў ён з праўдаю. Мы паслалі цябе толькі веснікам ды засцерагальнікам."},{"id":106,"translation":" Мы падзялілі Каран, каб ты чытаў яго людзям павольна, і паслалі яго як адкрыццё."},{"id":107,"translation":" Скажы: «Верыце вы ў яго, ці не верыце – усё адно. Тыя, каму было дадзена разуменне перад гэтым, падаюць, дакранаючыся пад-гардзёлкам зямлі, калі ім яго чытаюць»."},{"id":108,"translation":" Яны кажуць: «Прыслаўны Госпад наш, і абяцанка Госпада на¬шага абавязкова будзе выкананая!»"},{"id":109,"translation":" Яны пакланяюцца да зямлі, плачуць і гэта дадае ім пакоры."},{"id":110,"translation":" Скажы: «Ці заклікаеце вы Аллага, альбо заклікаеце вы Літас¬цівага – як бы не заклікалі вы Яго, Яму належаць выдатныя імёны». І не падвышай голасу ў малітве сваёй і не кажы шэптам, а абяры сярэд¬няе паміж гэтым."},{"id":111,"translation":" Скажы: «Хвала Аллагу, Які не меў дзіцё, і Якому няма роўнага ва ўладзе, і не патрэбны яму абаронца ад зневажання!» І ўзвяліч Яго ўзвялічваннем!"}]},{"id":18,"verses":[{"id":1,"translation":" Хвала Аллагу, які паслаў рабу Свайму Пісанне і не дапусціў у ім ніякіх супярэчнасцяў,"},{"id":2,"translation":" але зрабіў правільным, каб засцерагчы ім ад Свайго жорсткага пакарання і паведаміць добрую вестку вернікам, якія робяць добрыя справы. Сапраўды, для іх – найлепшае ўзнагароджанне,"},{"id":3,"translation":" якую яны мецьмуць павек."},{"id":4,"translation":" І каб засцерагчы тых, якія кажуць: «Міласэрны ўзяў Сабе сына»."},{"id":5,"translation":" Ні ў іх саміх, ні ў іхных бацькоў няма ведаў пра гэта. Вялікі грэх – слова, якое зыходзіць з іхных вуснаў. Сапраўды, яны кажуць хлусню."},{"id":6,"translation":" Ты прымееш загубіць сябе ад смутку па іхных слядах, калі яны не павераць у гэтае апавяданне?"},{"id":7,"translation":" Сапраўды, Мы зрабілі ўпрыгажэннем усё, што на зямлі, каб пра¬верыць людзей – чые ўчынкі найлепшыя."},{"id":8,"translation":" Сапраўды, Мы ператворым гэта ўсё на бясплённую роўнядзь."},{"id":9,"translation":" Альбо палічыў ты, што насельнікі пячоры і Ракіма былі сярод На¬шых знакаў дзіўнымі?"},{"id":10,"translation":"Калі юнакі схаваліся ў пячоры і сказалі: «Госпадзе наш! дай нам лiтасць ад Сябе і вядзі нас правiльным шляхам у нашай справе»."},{"id":11,"translation":"Мы заляпілі ў пячоры іхныя вушы на шмат гадоў."},{"id":12,"translation":"А потым Мы абудзілі іх, каб даведацца, якая з дзвюх гуртаў да¬кладна вылічыць, колькі яны знаходзіліся там."},{"id":13,"translation":"Мы паведамім табе іхную праўдзівую гісторыю. Гэта былі юнакі, якія паверылі ў Госпада свайго, і Мы замацавалі іх на простым шляху."},{"id":14,"translation":"Мы ўмацавалі іхныя сэрцы, калі яны ўсталі і сказалі: «Госпадзе наш – Госпад неба і зямлі, і мы ніколі не будзем звяртацца нi да адна¬го бога, апроч Яго, бо гэта было б чымсьцi няправільным!"},{"id":15,"translation":"Некаторыя людзі з нашага народа ўзялі сабе іншых багоў апроч Яго. Чаму не прывядуць яны выразнага доказу пра гэта? Хто з’яўля¬ецца найбольшым прыгнятальнiкам за таго, хто прыдумляе пра Ал¬лага ўсялякую хлусню?"},{"id":16,"translation":"Калі вы пакінулі іх і тое, чаму яны пакланяюцца замiж Аллага, дык схавайцеся ў пячоры. Госпад ваш распаўсюдзіць на вас Сваю літа¬сць і палацвіць справу вашую."},{"id":17,"translation":"Ты ўбачыў бы, што ранічнае сонца адхiляецца ад іхнае пячоры направа, а напрыканцы дня адхiнаецца налева. Яны зайшлі ў пакой. Гэта – адно са знакаў Аллага, і каго Аллаг вядзе простым шляхам, той ідзе простым шляхам, а каго саб’е са шляху, таму няма ні абаронцы, ні правадыра."},{"id":18,"translation":"Ты б вырашыў, што яны не спяць, хоць яны спалі. Мы пераваро¬чвалі іх то на правы бок, то на левы. І сабака іхная, выцягнуўшы лапы, ляжаў перад уваходам. Калі б ты знайшоў iх там, дык жахнуўся б і ўцёк."},{"id":19,"translation":"Так Мы абудзілі іх, каб яны распыталі адзін аднаго. Адзін з іх спытаў: «Колькі часу вы былі тут?» Тыя адказалі: «дзень альбо частку дня». А іншыя сказалі: «Госпад ваш ведае лепей, колькі вы былі тут! Таму выпраўце кагосьці з вас у горад з срэбрам вашым. Няхай ён па¬глядзіць, якая ежа там найлепшая, і прынясе вам паесці. І няхай будзе асцярожны, каб ніхто не здагадаўся пра вас!"},{"id":20,"translation":"Калі яны знойдуць вас, дык камянямі пабівацьмуць альбо далу¬чацьмуць да сваёй веры, і вы ніколі не будзеце мець поспеху»."},{"id":21,"translation":"Так Мы данеслі людзям, каб яны ведалі, што абяцанка Аллага праўдзівая і няма сумневу ў наступным Часе. Людзі пачалі спрачацца пра [юнакоў] і сказалі: «збудуйце над імі будынак! Іхны Госпад лепей ведае пра іх!» Але тыя, чыё меркаванне перамагло, адказалі: «Сапраў¬ды, мы пабудуем над імі мячэць»."},{"id":22,"translation":"Некаторыя кажуць: «Іх было трое, а чацвёрты быў сабака». Ін¬шыя кажуць: «Пяць, а шосты – пёс» – яны спрабуюць даведацца пра таемнае. Яшчэ кажуць: «Сем, а сабака іх – восьмы». Скажы: «Госпад мой ведае лепей, колькі іх было. І гэта вядома толькі нямногiм». Спра¬чайся з імі толькі публічна і не пытайся пра [юнакоў] нікога!"},{"id":23,"translation":"І ніколі не кажы: «Я зраблю гэта заўтра»,"},{"id":24,"translation":"[недадаўшы]: «Калі пажадае Аллаг!» А калі забыўся, дык згадай Госпада твайго і кажы: «Магчыма, Госпад яшчэ больш наблізіць мяне да простага шляху»."},{"id":25,"translation":"Таму яны знаходзіліся ў пячоры трыста гадоў і яшчэ дзевяць."},{"id":26,"translation":"Скажы: «Аллаг ведае лепей, колькі яны там былі!» Яму належы¬ць таемнае нябёсаў і зямлі. Як выдатна Ён бачыць іх і чуе! Няма Аба¬ронцы, апроч Яго, і няма яму роўных у панаванні."},{"id":27,"translation":"Чытай тое, што паслана табе з Пісання Госпада твайго. Няма зменаў у словах Ягоных, і ты не знойдзеш прытулку ў іншага."},{"id":28,"translation":"Трывай разам з тымі, якія клічуць Госпада свайго раніцай і ўве¬чары, імкнучыся да Ягонага задавальнення. Не адхінай вачэй сваіх ад іх, жадаючы ўпрыгажэнняў зямнога жыцця. Але не падпарадкоўвай¬ся тым, чые сэрцы Мы зрабілі няўважлівымі да згадвання пра нас, тым, хто ідзе за сваімі прыхільнасцямі. Іхныя ўчынкі марныя."},{"id":29,"translation":"Скажы: «Праўда – ад Госпада вашага! Хто жадае, няхай верыць, а хто не жадае, няхай не верыць». Сапраўды, Мы падрыхтавалі для прыгнятальнікаў агонь, які пакрые іх, як намёт. А калі яны будуць прасіць дапамогі, дык дапамогуць ім вадою, падобнай да расплаўлена¬га метала, які пакідае апёкі на тварах. Жахлівы гэты напой і дрэнная гэта мясціна!"},{"id":30,"translation":"А тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, мы не пакінем без уз¬нагароджання за іхныя праведныя ўчынкі."},{"id":31,"translation":"Іх чакаюць сады Эдэна, дзе цурчацца рэкі. Іхнымі ўпрыгажэн¬нямі будуць бранзалеты з золата, яны апрануцца ў зялёныя вопраткі з атласа і парчы і ляжацьмуць тут на ложках. Якое выдатнае гэта ўз- нагароджанне, якая выдатная гэтая мясціна."},{"id":32,"translation":"Прывядзi ім прыпавесць пра двух мужчынаў. Мы далі аднаму з іх дзве вінаградні, атачылі іх пальмамі і выгадавалі паміж імі ніву."},{"id":33,"translation":"У абодвух садах спялеў плён, і нішто з яго не знікала. Мы зра¬білі паміж імі ручай."},{"id":34,"translation":"Адзін чалавек меў [шмат] плёну і, размаўляючы са сваім сябрам, сказаў яму: «Стан мой больш за твой і я мею больш нашчадкаў!»"},{"id":35,"translation":"І ўвайшоў у свой сад, зграшыўшы супраць самога сябе, і сказаў: «Я не думаю, што гэты сад калісьці знікне."},{"id":36,"translation":"І я не думаю, што прыйдзе Час. Але калі вернуць мяне да Ўлада¬ра, я сапраўды ўбачу ўжо нешта лепш за гэтае»."},{"id":37,"translation":"Размаўляючы з ім, ягоны сябар сказаў: «Няўжо ты не верыш у Таго, Хто стварыў цябе з пылу, потым – з кроплі, а потым зрабіў цябе мужчынам?"},{"id":38,"translation":"для мяне Аллаг – Госпад мой і я не дадаю Яму сутаварышаў."},{"id":39,"translation":"Чаму ты, увайшоўшы ў свой сад, не сказаў: «Так пажадаў Аллаг! Няма моцы, апроч як у Аллага!»? Ты думаеш, што я бядней за цябе дастаткам і нашчадкамі,"},{"id":40,"translation":"а, магчыма, Госпад мой дасць мне нешта найлепшае за твой сад, а на яго паслалi пакаранне з неба, і ён ператворыцца ў пустэль!"},{"id":41,"translation":"Ці ж воды ягоныя сыдуць пад зямлю, а ты не здолееш знайсці іх»."},{"id":42,"translation":"І згінуў ягоны плён, і пачаў ламаць сабе рукі, шкадуючы пра вы¬даткаванае на сад, апірышча якога павалілася. І ўсклікнуў ён: «Калі б я не дадаваў Госпаду сутаварышаў!»"},{"id":43,"translation":"І не было нікога, хто дапамог бы яму замiж Аллага, і сам сабе ён таксама не дапамог."},{"id":44,"translation":"дапамога тут магчымая толькі ад праўдзівага Бога. У Яго – най¬лепшае ўзнагароджанне і найлепшае выйсце."},{"id":45,"translation":"І прывядзі ім прыпавесць пра зямное жыццё. Яно накшталт вады, якую Мы праліваем з неба. зямныя расліны паглынаюць яе, а потым высыхаюць, і развейвае іх вецер. Так, Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":46,"translation":"Багацце і сыны – упрыгажэнні зямнога жыцця. Але неўміручыя добрыя справы атрымаюць найлепшую ўзнагароду ў Госпада твайго, і лепей спадзявацца менавіта на іх."},{"id":47,"translation":"У той дзень мы прымусім горы рухацца, і ты ўбачыш зямлю пу¬стою. Мы збяром усіх, і ніхто ад Нас не схаваецца."},{"id":48,"translation":"Яны ўстануць шэрагамі перад Госпадам тваім: «Сапраўды, вы прыйшлі да Нас такімі, якімі Мы стварылі вас упершыню. Але вы і не думалі, што абяцанка будзе выкананая»."},{"id":49,"translation":"Пакладуць кнігу і ты ўбачыш, як спалохаюцца грэшнікі ад таго, што [запісана] ў ёй. І скажуць: «Каб нам загінуць! Што за кніга! Там не забыта нішто – ні малае, ні вялікае, усё палічана». Яны знойдуць там усе справы свае, і Госпад твой ні з кім не зробіць няслушна."},{"id":50,"translation":"Вось Мы сказалі анёлам: «Пакланіцеся Адаму». І пакланіліся ўсе, апроч Ібліса. Ён быў джынам і не паслухаўся загаду Госпада свайго. Няўжо вы бераце яго і ягоных нашчадкаў абаронцамі заміж Мяне, калі яны вашыя непрыхільнікі? дрэнная гэта замена для прыгнятальнікаў."},{"id":51,"translation":"Яны не былі сведкамі стварэння нябёсаў і зямлі і іх саміх. І Мы не бяром памагатымі тых, якія збіваюць з правільнага шляху."},{"id":52,"translation":"У той дзень ён скажа: «Клічце роўных Мне, пра якіх вы думалі!» Яны паклічуць іх, але тыя не адкажуць ім. А Мы збудуем паміж імі згуб¬ную перашкоду."},{"id":53,"translation":"Беззаконнікі ўбачаць агонь і падумаюць, што менавіта гэта – іх¬нае месца. І не знойдуць яны выратавання ад яго."},{"id":54,"translation":"Мы патлумачылі людзям у гэтым Каране розныя прыпавесці, але чалавек занадта шмат спрачаецца."},{"id":55,"translation":"Што перашкодзіла людзям паверыць, калі прыйшоў да іх про¬сты шлях, і прасіць прабачэння ў Госпада свайго, як іх імкненне да таго, што адбылося з іх папярэднікамі, альбо тое, што яны патрабавалі не¬адкладнага пакарання [ў якасці доказу]?"},{"id":56,"translation":"Мы выпраўлялі пасланцоў толькі як вестуноў і засцерагальнікаў. Але тыя, якія не вераць, спрачаюцца, спрабуючы абвергнуць сваёй хлус¬нёю праўду. Яны кпяць з Маіх знакаў і з таго, ад чаго іх засцерагаюць."},{"id":57,"translation":"Хто няслушней за таго, каму нагадалі пра знакі Ягонага Госпа¬да, а ён занядбаў імі і забыўся на свае ўчынкі? Сапраўды, Мы накрылі іхныя сэрцы заслонаю, каб яны не зразумелі [Карана]. Іхныя вушы па¬разіла глухата! Калі ты паклічаш іх на просты шлях, дык яны ніколі не ўстануць на яго."},{"id":58,"translation":"Госпад твой – Прабачаючы, Уладар літасці. Калі б Ён караў іх за тое, што яны здзейснілі, дык паскорыў бы іхнае пакаранне. Але пры¬значаны час і не знойдуць яны выратавання ад яго."},{"id":59,"translation":"Гэта адбылося з паселішчамі, якія былі знішчаныя Намі за грахі іхных жыхароў. Мы ўсталявалі час іхнае пагібелі."},{"id":60,"translation":"Неяк сказаў Муса свайму слузе: «Я буду ісці, пакуль не дасягну таго месца, дзе зліваюцца два моры, нават калі страчу на гэта шмат гадоў»."},{"id":61,"translation":"І калі яны дасягнулі таго месца, дык апынулася, што яны забылі¬ся на сваю рыбу. І раптам яна рушыла ў моры."},{"id":62,"translation":"І калі яны пайшлі далей, сказаў Муса свайму слузе: «Прынясі нашу ежу, бо мы стаміліся ад цяжкасцей нашага шляху»."},{"id":63,"translation":"Ён сказаў: «Паслухай! Калі мы схаваліся пад скалою, я забыўся там на рыбу. Гэта шатан прымусіў мяне забыцца на яе і не згадваць пра яе. І яна паплыла ў моры дзіўным чынам»."},{"id":64,"translation":"Сказаў Муса: «Гэта тое, чаго мы чакалі!» І яны пайшлі назад тым жа шляхам."},{"id":65,"translation":"Там яны знайшлі аднаго з Нашых рабоў, якому Мы даравалі літа¬сць ад Сябе і якому Мы даравалі веды ад Сябе."},{"id":66,"translation":"Муса сказаў яму: «Ці магу я рушыць утроп цябе, каб навучыц¬ца таму, што дадзена табе ведаць пра правільны шлях?»"},{"id":67,"translation":"Той адказаў: «Сапраўды, ты не будзеш мець дастаткова трыван¬ня са мною."},{"id":68,"translation":"І як табе вытрываць тое, пра што ты не ведаў?»"},{"id":69,"translation":"Сказаў Муса: «Калі пажадае Аллаг, я буду трывучым i слухаць¬му цябе ва ўсім»."},{"id":70,"translation":"Той сказаў: «Калі ты пойдзеш за мною, дык не пытай мяне ні пра што, пакуль я сам не скажу табе пра гэта»."},{"id":71,"translation":"Яны рушылі далей, і калі знаходзіліся ў чоўне, той зрабіў у ім дзір¬ку. Муса сказаў: «Ты зрабіў дзірку, каб утапіць людзей на гэтым чоўне? Сапраўды, ты здзейсніў нешта вельмі дрэннае»."},{"id":72,"translation":"Той адказаў: «Хіба я не казаў табе, што ты не мецьмеш дастат¬кова трывання са мною?»"},{"id":73,"translation":"Муса сказаў: «Не ўпікай мяне за тое, на што я забыўся, i не рабі маю справу цяжкай»."},{"id":74,"translation":"Таму яны рушылі далей і калі сустрэлі хлопчыка, той забіў яго. Муса спытаў: «Ты забіў нявінную душу і гэта не была адплата за іншую душу? Сапраўды, ты здзейсніў нешта вельмі дрэннае»."},{"id":75,"translation":"Той адказаў: «Хіба я не казаў табе, што ты не мецьмеш дастат¬кова трывання са мною?»"},{"id":76,"translation":"Муса адказаў: «Калі пасля гэтага я спытаю яшчэ нешта, дык пакінь мяне. Вось, я ўжо папрасіў прабачэння ў цябе»."},{"id":77,"translation":"І яны рушылі далей, пакуль не дайшлі да аднаго паселішча і па¬прасілі ў ягоных жыхароў ежы, але тыя адмовіліся пачаставаць іх. Тут яны заўважылі сцяну, якая ўжо ледзь трымалася, але той выпрастаў яе. Муса сказаў: «Калі б ты пажадаў, дык атрымаў бы за гэта плату»."},{"id":78,"translation":"Той адказаў: «Тут мы і разыдемся з табою. Я распавяду табе тлу¬мачэнне таго, на што ў цябе не хапіла трывання."},{"id":79,"translation":"Адносна чоўна, ён належыў бедакам, якія мелі промысел у моры. Я пажадаў пашкодзіць яго, бо перад імі быў кароль, які гвалтоўна за¬біраў усе цэлыя чоўны."},{"id":80,"translation":"Адносна хлопчыка, дык ягоныя бацькі былі вернікамі, а мы па¬лохаліся, што ён пашкодзіць ім сваім сорамам і нявераю."},{"id":81,"translation":"Мы пажадалі, каб Госпад іхны заміж яго даў ім таго, хто будзе чысцей i бліжэй да літасці."},{"id":82,"translation":"Што датычыцца сцяны, дык яна належала двум хлопчыкам-сіра¬цінам з горада i пад ёй быў скарб, іхны бацька быў праведнікам, i Госпад твой пажадаў, каб яны дасягнулі паўналецця і дасталі скарб з літасці Госпада твайго. Я не дзейнічаў па сваім меркаванні. Гэта – тлумачэн¬не таго, на што ў цябе не хапіла трывання»."},{"id":83,"translation":"Цябе пытаюць пра зуль-Карнайна. Скажы: «Я распавяду вам згадванне пра яго»."},{"id":84,"translation":"Сапраўды, Мы ўмацавалі яго на зямлі і даравалі яму шлях да кожнае рэчы."},{"id":85,"translation":"Таму ён пайшоў шляхам,"},{"id":86,"translation":"пакуль не дасягнуў месца, дзе заходзіць сонца. Ён убачыў, што яно сядае ў каламутную крыніцу і знайшоў побач з ім людзей. Мы ска¬залі: «о зуль-Карнайне! Ты прымееш іх пакараць скананнем, а прыме¬еш зрабіць ім дабро»."},{"id":87,"translation":"Ён сказаў: «Хто зрабіў няслушна, таго Мы скараем, потым ён вернецца да свайго Госпада. Той карацьме яго цяжкім пакараннем."},{"id":88,"translation":"А хто паверыў i рабіў праведна, той будзе мець найлепшае ўзна¬гароджанне і мы дамо яму латвыя загады»."},{"id":89,"translation":"Ён пайшоў шляхам далей,"},{"id":90,"translation":"пакуль не дасягнуў месца, дзе ўзыходзіць сонца. Ён убачыў, што яно ўзыходзіць над людзьмі, якім Мы не далі ніякай абароны ад яго."},{"id":91,"translation":"Так! Мы спасцігаем веданнем усё, што адбывалася з ім."},{"id":92,"translation":"Ён пайшоў шляхам далей,"},{"id":93,"translation":"пакуль не дасягнуў даліны паміж дзьвума гарамі і знайшоў пе¬рад імі людзей, якія амаль не разумелі ягонае мовы."},{"id":94,"translation":"Яны сказалі: «о зуль-Карнайне! Сапраўды, Яджудж i Маджудж распаўсюджваюць нелад на зямлі. Можа, мы сплацім табе даніну, каб ты зрабіў паміж намі ды імі перашкоду?»"},{"id":95,"translation":"Ён сказаў: «Тое, чым умацаваў мяне Госпад мой, яшчэ лепш. да¬памажыце мне моцаю i я ўсталюю перашкоду паміж вамі ды імі."},{"id":96,"translation":"Нясіце мне жалезныя бэлькі». запоўніўшы абшар паміж двума бакамі, ён сказаў: «Раздзімайце!» А калі бэлькі пачырванелі ад агню, ён сказаў: «Нясіце мне расплаўленую медзь, каб я выліў яе на іх»."},{"id":97,"translation":"Таму [Яджудж i Маджудж] не знайшлі час ні пералезці сцяну, ні прабіць яе."},{"id":98,"translation":"Ён сказаў: «Гэта – літасць ад майго Госпада. I калі прыйдзе абя¬цанае маім Госпадам, Ён зробіць яе роўнаю. Абяцанка Госпада майго – праўда»."},{"id":99,"translation":"Аднойчы Мы дазволім ім злучыцца адно з адным. Потым за-трубіць рог i Мы збяром усіх разам."},{"id":100,"translation":" I ў гэты дзень Мы выразна пакажам пекла нявернікам –"},{"id":101,"translation":" тым, чые вочы былі закрытыя заслонаю, якая падаляла ад згад¬вання пра Нас, i чые вушы не прымелі чуць."},{"id":102,"translation":" Няўжо тыя, якія не верылі, думалі, што яны прымуць абарон¬цамі Маіх рабоў заміж Мяне? Сапраўды, Мы падрыхтавалі пекла як мясціну для нявернікаў!"},{"id":103,"translation":" Скажы: «Ці не распавесці вам пра тых, якія праз свае ўчынкі страцяць больш за ўсё?"},{"id":104,"translation":" Пра тых, чые намаганні заблукалі ў зямным жыцці, хоць яны думалі, што робяць дабро."},{"id":105,"translation":" Гэта тыя, якія не вераць у знакі іхнага Госпада і сустрэчу з Ім. Марныя ўчынкі іхныя і не будуць яны ў дзень Адраджэння нічога важыць»."},{"id":106,"translation":" за тое, што яны не верылі ды кпілі з Нашых знакаў i пасланцоў, узнагароджаннем ім будзе пекла."},{"id":107,"translation":" Сапраўды, прыстанкам тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, будуць сады Фiрдауса."},{"id":108,"translation":" Яны будуць там павек, не жадаючы ніякіх зменаў."},{"id":109,"translation":" Скажы: «Калі б мора зробілася атрамантам для словаў Госпада майго, дык яно вычарпалася б раней за словы Госпада майго, нават калі б дадалі яшчэ адно мора»."},{"id":110,"translation":" Скажы: «Сапраўды, я – такі ж чалавек, як i вы. Толькі адкрыта мне тое, што Бог ваш – Бог адзіны. I хто спадзяецца на сустрэчу з Го¬спадам сваім, дык няхай робіць добрыя справы і не дадае Госпаду свай¬му роўнага ў пакланенні»."}]},{"id":19,"verses":[{"id":1,"translation":" Каф. Га. Йа. ‘Айн. Сад."},{"id":2,"translation":" згадванне пра літасць Госпада твайго да Ягонага раба закарыі."},{"id":3,"translation":" Калі ён заклікаў Госпада свайго ўпотай,"},{"id":4,"translation":" сказаўшы: «Госпадзе, косткі мае зрабіліся кволымі, галава зіхаці¬ць сівізною, а раней, памятаю, я не быў расчараваны ў сваіх малітвах да Цябе."},{"id":5,"translation":" I, сапраўды, я палохаюся ўчынкаў маіх сваякоў пасля майго ска¬нання, а жонка мая бяздзетная. Таму дай мне нашчадка ад Цябе,"},{"id":6,"translation":" які дастае ў спадак мяне і род Якуба. I зрабі яго, Госпадзе, такім, каб Ты быў ім задаволены»"},{"id":7,"translation":" о закарыя! Сапраўды, Мы цешым цябе весткаю пра хлопчыка па імі Ях’я. Раней Мы не стваралі нікога з такім імем."},{"id":8,"translation":" Той адказаў: «Госпадзе! Як можа быць у мяне хлопчык, калі мая жонка бяздзетная, i я нямоглы ад старасці?»"},{"id":9,"translation":" Сказалі яму: «Так кажа Госпад твой: «Гэта латва для Мяне, бо Я перад гэтым ужо стварыў цябе, хоць ты і быў нічым»."},{"id":10,"translation":"Ён адказаў: «Госпадзе, дай мне знак!» Сказаў [Госпад]: «знакам табе будзе тое, што ты тры ночы не размаўляцьмеш з людзьмі, хоць і не будзеш нямком»."},{"id":11,"translation":"Выйшаў закарыя са бажніцы і адкрыўся ім: «Сапраўды, праслаўляйце Аллага раніцай і ўвечары»."},{"id":12,"translation":"о Ях’я! Моцна трымайся Пісання! I даравалі Мы яму мудрасць яшчэ ў дзяцінстве,"},{"id":13,"translation":"ахвярнасць ад Нас i чысціню. I быў ён збожным"},{"id":14,"translation":"i добрым да сваіх бацькоў, i не быў ён ганарыстым цi непаслух¬мяным."},{"id":15,"translation":"Мір яму ў дзень нараджэння, у дзень сканання і дзень Адраджэн¬ня да жыцця!"},{"id":16,"translation":"I згадай у Пісанні Мар’ям, калі яна падалілася ад сваіх сваякоў у месца ўсходняе,"},{"id":17,"translation":"i схавалася ад іх за заслонаю. I Мы паслалі да яе Нашага духа, які прыпадобіўся станістаму мужчыне."},{"id":18,"translation":"Яна сказала: «Сапраўды, шукаю ў Літасцівага абароны ад цябе, хіба што ты збожны!»"},{"id":19,"translation":"Ён адказаў: «Сапраўды, я толькі пасланец Госпада твайго і маю дараваць табе прачыстага хлопчыка»."},{"id":20,"translation":"Яна сказала: «Як можа быць у мяне хлопчык, калі ніводзін муж-чына не дакранаўся да мяне і не была я распусніцаю?»"},{"id":21,"translation":"Ён сказаў: «Гэтак будзе, бо сказаў тое твой Госпад. Гэта латва для Яго». I Мы зробім яго знакам для людзей і літасцю ад Нас. Гэтая спра¬ва ўжо вырашаная."},{"id":22,"translation":"І яна зацяжарыла і падалілася ў месца далёкае."},{"id":23,"translation":"Падышла з родавымі пакутамі да камля пальмы і сказала: «Як бы я жадала сканаць раней і быць назаўжды забытаю»."},{"id":24,"translation":"I крыкнуў з-пад яе [Іса]: «Не журыся, Госпад стварыў каля цябе крыніцу."},{"id":25,"translation":"Схілі да сябе камель пальмы і страсяні – на цябе шуснуць свежыя фінікі."},{"id":26,"translation":"Ясі, пі і супакойся! А калі ўбачыш нейкага мужчыну, дык скажы: «Я дала Літасціваму абяцанку посціць і не буду размаўляць сёння ні з кім з людзей»."},{"id":27,"translation":"Яна прыйшла да сваіх сваякоў, несучы яго. Сказалі тыя: «о Мар’ям! Ты зрабіла жахлівую рэч."},{"id":28,"translation":"о сястра Гаруна! Бацька твой не быў дрэнным чалавекам, i маці твая не была распусніцаю»."},{"id":29,"translation":"Але яна паказала на Iсу. Яны спыталі: «Як мы прымеем размаўля¬ць з ім, калі ён – немаўля?»"},{"id":30,"translation":"Ён сказаў: «Сапраўды, я – раб Аллага. Ён даў мне Пісанне і зра¬біў мяне прарокам."},{"id":31,"translation":"Ён зрабіў мяне блаславёным, дзе б я ні быў, абавязаў мяне маліц¬ца і даваць закят, пакуль я буду жыць,"},{"id":32,"translation":"шанаваць маю маці і не зрабіў мяне фанабэрыстым, гаротным."},{"id":33,"translation":"Мір мне ў дзень майго нараджэння, у дзень майго сканання і ў дзень, калі я адраджуся да жыцця!»"},{"id":34,"translation":"Такі Іса, сын Мар’ям. Гэта – сапраўднае слова пра яго – пра каго яны так спрачаюцца."},{"id":35,"translation":"Не пасуе Аллагу нараджаць, Усячысты Ён! Калі вырашае Ён неш¬та – дык толькі кажа: «Будзь!» – i яно ёсць."},{"id":36,"translation":"I, сапраўды, Аллаг – мой Госпад i ваш Госпад. Таму пакланяйце¬ся Яму, гэта – просты шлях."},{"id":37,"translation":"Спрачаюцца паміж сабою розныя гурты. Гора нявернікам ад таго, у чым яны пераканаюцца ў Вялікі дзень!"},{"id":38,"translation":"Як жа выразна яны будуць чуць і бачыць у той дзень, калі ўста¬нуць перад Намі. Але сёння беззаконнікі сапраўды блукаюць у віда¬вочнай аблудзе."},{"id":39,"translation":"Таму папярэдзь іх пра дзень Стратаў, таму пастанова наконт іх ужо прынятая, але яны не лічацца з гэтым ды не вераць."},{"id":40,"translation":"Сапраўды, Мы ўспадкавалі зямлю і тых, хто на ёй, i яны пава¬рочаюцца да Нас."},{"id":41,"translation":"I згадай у Пісанні Ібрагіма. Сапраўды, ён быў праведнікам, пра¬рокам."},{"id":42,"translation":"Калі ён сказаў свайму бацьку: «Бацька мой! Чаму ты ўшаноўва¬еш тое, што не чуе ды не бачыць i не ўратуе цябе ні ад чаго?"},{"id":43,"translation":"Бацька мой! да мяне прыйшло веданне, якое не было адкрыта табе. Накіроўвайся за мною, я павяду цябе простым шляхам."},{"id":44,"translation":"Бацька мой! Не пакланяйся шатанам, бо шатан не паслухаўся Літасцівага."},{"id":45,"translation":"Бацька мой! Сапраўды, я палохаюся, што спасцігне цябе пака-ранне ад Літасцівага і ты зробішся сябрам шатана»."},{"id":46,"translation":"Той адказаў: «Няўжо ты адступішся ад маіх багоў, Iбрагiме? Калі ты не супакоішся, дык я сапраўды паб’ю цябе камянямі! Пакінь мяне надоўга!»"},{"id":47,"translation":"Сказаў Ібрагім: «Мір табе! Я буду прасіць прабачэння для цябе ў Госпада, сапраўды, Ён – пагадлівы да мяне."},{"id":48,"translation":"Але я атракаюся ад вас i тых, да каго вы звяртаецеся заміж Ал¬лага. I я звяртаюся да Госпада. Магчыма, Ён не адмовіць мне ў гэтым, i я не буду гаротным»."},{"id":49,"translation":"Калі пакінуў ён іх i тых, каму яны пакланяліся заміж Аллага, Мы даравалі яму Iсхака і Якуба і зрабілі іх прарокамі."},{"id":50,"translation":"Надзялілі Мы іх літасцю Нашаю і пакінулі пра іх высокае, са¬праўднае слова."},{"id":51,"translation":"згадай у Пісанні Мусу – ён быў шчырым, быў пасланцом i пра-рокам."},{"id":52,"translation":"Паклікалі Мы яго з правага боку гары, наблізіўшы да Сябе, і раз¬маўлялі з ім таемна."},{"id":53,"translation":"I даравалі Мы яму з Нашае літасці брата ягонага Гаруна, прарока."},{"id":54,"translation":"I згадай у Пісанні Ісмаіля – сапраўды, ён быў слушным у абяцан¬ках, быў пасланцом i прарокам."},{"id":55,"translation":"I загадаў ён сваім людзям маліцца і даваць закят; i Госпад быў задаволены ім."},{"id":56,"translation":"I згадай у Пісанні Iдрыса – сапраўды, ён быў праведнікам, пра¬рокам."},{"id":57,"translation":"Мы ўзнеслі яго на высокае месца."},{"id":58,"translation":"Гэта – тыя, каго надзеліў Аллаг дабротамі, яны – прарокі, наш¬чадкі Адама і тых, каго выратавалі Мы разам з Нухам; нашчадкі Ібра¬гіма ды Ісраіля, адны з тых, каго Мы павялі простым шляхам i абралі. Калі чыталі знакі Літасцівага, яны нізка кланяліся і плакалі."},{"id":59,"translation":"змянілі іх нашчадкі, якія супыніліся маліцца і пайшлі па сваіх нізкіх жаданнях. Яны прыйдуць да згубы."},{"id":60,"translation":"Апроч тых, якія павініліся, паверылі і рабілі дабро – яны ўвой¬дуць у рай і не будуць там нічым абражаныя."},{"id":61,"translation":"У сады Эдэну, якія Міласэрны паабяцаў Сваім рабам. Сапраў¬ды, Ягоная абяцанка будзе выкананая."},{"id":62,"translation":"Ужо не пачуюць яны там бясплённых размоваў, а толькі словы: «Мір!»; ім – іхная доля раніцай і ўвечары."},{"id":63,"translation":"Такі ёсць рай. Атрымаюць яго тыя з Нашых рабоў, якія збожныя."},{"id":64,"translation":"Сказалі анёлы: «Мы сходзім толькі па загадзе твайго Госпада, належыць Яму тое, што наперадзе нас, i тое, што за намі. I Госпад твой не забываецца ні на што»."},{"id":65,"translation":"Госпад нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі. Пакланяйся ж Яму і будзь трывалым у гэтым! Ці ведаеш ты роўнага Яму?"},{"id":66,"translation":"I пытаецца чалавек: «Калі я сканаю, няўжо вернуць мяне да жыцця?»"},{"id":67,"translation":"Хіба чалавек не памятае, як калісьці Мы стварылі яго, хоць ён быў раней нічым?"},{"id":68,"translation":"I клянуся Госпадам тваім, мы збяром i іх, i шатанаў, паставіўшы потым вакол пекла на каленкі."},{"id":69,"translation":"Потым збяром з кожнага гурта тых, хто з іх быў найдужэйшым неслухам супраць Літасцівага."},{"id":70,"translation":"Нам лепей ведаць, хто найбольш заслугоўвае гарэць у ім."},{"id":71,"translation":"I, сапраўды, няма сярод вас гэтакіх, хто не пройдзе над пеклам. Гэта вырашана Госпадам тваім канчаткова."},{"id":72,"translation":"Потым Мы выратуем тых, якія збожныя, а няслушных пакінем там на каленках."},{"id":73,"translation":"I калі чытаюць ім Нашыя знакі, нявернікі кажуць тым, якія па-верылі: «Якая з двух гуртоў займае вышэйшае і найлепшае месца?»"},{"id":74,"translation":"о, колькі ж пакаленняў да іх Мы знішчылі! Яны пераважалі іх i багаццем, i вонкавым выглядам."},{"id":75,"translation":"Скажы: «Тым, хто заблукаў, няхай працягне Міласэрны жыццё, пакуль не ўбачаць абяцанае ім – альбо пакаранне, альбо прыход Часу. Тагды яны будуць ведаць, чыё месца найгоршае і чыё войска кволае»."},{"id":76,"translation":"I ўмацоўвае Аллаг на простым шляху тых, хто прыняў яго; А нятленныя праведныя ўчынкі – лепш перад Госпадам тваім па ўзнага¬родзе і лепш па аддзяцы."},{"id":77,"translation":"Ці бачыў ты таго, хто не паверыў у Нашыя знакі і сказаў: «Я аба¬вязкова стану надзеленым багаццем i дзецьмі»."},{"id":78,"translation":"Ведае ён таемнае, можа, узяў запавет з Літасцівым?"},{"id":79,"translation":"дык не! Мы запішам сказанае ім i павялічым яму пакаранне."},{"id":80,"translation":"I дойдзе да Нас сказанае ім, i ён устане перад Намі адзінцом."},{"id":81,"translation":"Яны пакланяюцца, апроч Аллага, іншым багам, каб атрымаць ад іх магутнасць."},{"id":82,"translation":"Але не! Яны адхіляць іхнае пакланенне і зробяцца ім ворагамі."},{"id":83,"translation":"Хіба ты не ведаеш, што Мы выправілі да нявернікаў шатанаў, каб яны падбухторвалі іх?"},{"id":84,"translation":"Таму не спяшайся з імі. Мы падлічваем лік іхных учынкаў."},{"id":85,"translation":"Аднойчы Мы збяром збожных да Літасцівага ганароваю амба¬садаю,"},{"id":86,"translation":"а грэшнікаў пагонім у пекла, як на вадапой."},{"id":87,"translation":"Ніхто не атрымае абароны, апроч тых, хто мае запавет з Аллагам."},{"id":88,"translation":"I яшчэ кажуць: «Міласэрны ўзяў сына»."},{"id":89,"translation":"Сапраўды, вы сцвярджаеце жахлівую рэч!"},{"id":90,"translation":"Ад гэтага здольныя расшчапіцца нябёсы, крышыцца зямля і раз¬бурацца горы."},{"id":91,"translation":"Ад таго, што яны прыпісалі Літасціваму сына!"},{"id":92,"translation":"Не падыходзіць Літасціваму мець сына!"},{"id":93,"translation":"Сапраўды, кожны з тых, хто на нябёсах i на зямлі, устане перад Аллагам толькі як раб."},{"id":94,"translation":"Ён ведае іхную колькасць і пералічыў іх."},{"id":95,"translation":"I кожны з іх устане перад Ім у дзень Адраджэння адзінцом."},{"id":96,"translation":"Сапраўды, тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, Міласэрны надзеліў любоўю."},{"id":97,"translation":"I палацвілі Мы [Каран] тваёй моваю, каб ты пацешыў ім збожных ды засцярог ім людзей, якія спрачаюцца."},{"id":98,"translation":"А колькі пакаленняў перад імі Мы знішчылі! Ты знойдзеш хоць аднаго з іх, пачуеш іхны шэпт?"}]},{"id":20,"verses":[{"id":1,"translation":" Та. Га."},{"id":2,"translation":" Мы паслалі табе Каран не для таго, каб прынесці табе пакуты,"},{"id":3,"translation":" а толькі як напамін для тых, хто палохаецца."},{"id":4,"translation":" Паслаў яго Той, Хто стварыў зямлю і высокія нябёсы."},{"id":5,"translation":" Міласэрны ўзняўся над Тронам,"},{"id":6,"translation":" Яму належыць тое, што на нябёсах i на зямлі, і тое, што паміж імі, а таксама тое, што пад зямлёю."},{"id":7,"translation":" Ці скажа ўслых, ці не – сапраўды, Ён ведае таемнае і схаванае."},{"id":8,"translation":" Аллаг! Няма бога, апроч Яго, Яму належаць найвыдатнейшыя імёны."},{"id":9,"translation":" Ці дайшоў да цябе аповяд пра Мусу?"},{"id":10,"translation":"Калі Ён убачыў агонь i сказаў сваім людзям: «Пачакайце, я заўважыў агонь! Магчыма, я прынясу вам ад яго асмалак ці знайду за агнём правільны шлях»."},{"id":11,"translation":"I калі ён падышоў туды, дык паклікалі яго: «о Мусе!"},{"id":12,"translation":"Сапраўды, Я – Госпад твой! здымі абутак свой, сапраўды, ты апынуўся ў свяшчэннай даліне Тува."},{"id":13,"translation":"I Я абраў цябе. Слухай тое, што адкрываецца табе!"},{"id":14,"translation":"Сапраўды, Я – Бог i няма бога, апроч Мяне. Таму пакланяйся Мне і здзяйсняй малітву, каб згадваць пра Мяне."},{"id":15,"translation":"Сапраўды, Час надыдзе. Але Я схаваю тэрмін ягонага прыходу, каб адплаціць кожнай душы за тое, у чым яна спяшалася."},{"id":16,"translation":"Няхай не адхінае цябе ад Часу той, хто не паверыў у яго і ішоў за сваёй схільнасцю. Інакш ты загінеш."},{"id":17,"translation":"А што гэта ў тваёй правіцы, Муса?»"},{"id":18,"translation":"Той адказаў: «Гэта – мой кій. Я абапіраюся на яго, збіваю лісце для сваіх авечак i для іншага ён таксама падыходзіць»."},{"id":19,"translation":"Аллаг сказаў: «Кінь яго, Муса!»"},{"id":20,"translation":"Ён кінуў яго i кій ператварыўся ў змяю і тая хутка папаўзла."},{"id":21,"translation":"Аллаг сказаў: «Вазьмі яе і не палохайся! Яна стане тым, чым была."},{"id":22,"translation":"Пакладзі руку за заўлонне і знойдзеш яе чыстаю, без плямаў. Вось табе яшчэ адзін знак,"},{"id":23,"translation":"каб мы паказалі табе Нашыя вялікія знакі!"},{"id":24,"translation":"Накіруйся да Фараона, бо, сапраўды, ён няслушны»."},{"id":25,"translation":"Муса сказаў: Госпадзе! Расчыні сэрца маё"},{"id":26,"translation":"i палацві справу маю!"},{"id":27,"translation":"I развяжы вузел на маіх вуснах,"},{"id":28,"translation":"каб разумелі яны мае словы."},{"id":29,"translation":"I дай мне памагатага з сям’і маёй,"},{"id":30,"translation":"Гаруна, брата майго,"},{"id":31,"translation":"i дадай мне моцы праз яго"},{"id":32,"translation":"і зрабі саўдзельнікам па справе маёй –"},{"id":33,"translation":"каб мы славілі Цябе часта,"},{"id":34,"translation":"і згадвалі Цябе часта!"},{"id":35,"translation":"Ты ж бачыш нас»."},{"id":36,"translation":"Аллаг сказаў: «Ужо дадзена табе тое, што ты просіш, Муса!"},{"id":37,"translation":"Сапраўды, Мы і дагэтуль былі Літасцівымі да цябе,"},{"id":38,"translation":"калі Мы адкрылі тваёй маці тое, што адкрылі:"},{"id":39,"translation":"«Пакладзі яго ў скрыню і пусці ракою. Рака вынесе на бераг, дзе яго падбярэ Мой вораг i ягоны вораг». Я абдарыў цябе Сваёй любоўю, каб ты рос перад Маім поглядам."},{"id":40,"translation":"Прыходзіць сястра твая і кажа: «Можа, пазначыць вам таго, хто пра яго будзе клапаціцца?» Так Мы вярнулі цябе тваёй маці, каб былі ўцешныя вочы ейныя, i каб яна не бедавала. Потым ты забіў аднаго чалавека, і Мы выратавалі цябе ад тугі і выпрабавалі цябе. Ты прабыў доўгія гады сярод жыхароў Мад’яну, а цяпер прыйшоў адзначаны час, о Мусе!"},{"id":41,"translation":"I Я абраў цябе дзеля Сябе."},{"id":42,"translation":"Выправіцеся ж, ты i брат твой, з Маімі знакамі, і не забывайце¬ся згадваць Мяне."},{"id":43,"translation":"Накіруйцеся да Фараона, бо, сапраўды, ён няслушны!"},{"id":44,"translation":"Размаўляйце з ім мякка – магчыма, ён раздумаецца альбо спалохаецца»."},{"id":45,"translation":"Яны адказалі: «Госпадзе наш! Сапраўды, Мы палохаемся, што ён адразу скарае нас альбо зробіць няслушна з намі»."},{"id":46,"translation":"Аллаг адказаў: «Не палохайцеся! Я з вамі, чую і бачу."},{"id":47,"translation":"Ідзіце да яго і скажыце: «Мы – пасланцы Госпада твайго. Адпус¬ці разам з намі іншых сыноў Ісраіля і не здзекуйся з іх. Мы прыйшлі да цябе са знакам ад Госпада нашага. Мір таму, хто ідзе простым шляхам."},{"id":48,"translation":"Сапраўды, адкрыта нам, што караюць скананнем таго, хто ад¬маўляў i адхінаўся»."},{"id":49,"translation":"Фараон спытаў: «Хто ваш Госпад, Муса?»"},{"id":50,"translation":"Той адказаў: «Госпад наш – Той, Хто даў кожнай рэчы ейную на¬туру, а потым павёў простым шляхам»."},{"id":51,"translation":"Фараон сказаў: «А што са старажытнымі народамі?»"},{"id":52,"translation":"Муса адказаў: «Веды пра гэта – толькі ў майго Госпада, у Пісан¬ні. Не памыляецца Госпад мой і нічога не забывае!»"},{"id":53,"translation":"Ён – Той, Хто стварыў для вас зямлю ложкам i зрабіў на ёй шлях для вас. Ён праліў з неба ваду! I мы гадавалі дзякуючы ёй пары разна-стайных раслін."},{"id":54,"translation":"Спажывайце самі і пасіце на іх худобу! Сапраўды, у гэтым знак для тых, хто мае розум."},{"id":55,"translation":"Мы стварылі вас з зямлі і ў зямлю вас паварочаем. А потым яшчэ яшчэ раз выведзем вас адтуль."},{"id":56,"translation":"Мы паказалі яму ўсе Нашыя знакі, але ён адхіліў іх, не прызнаў"},{"id":57,"translation":"i сказаў: «Няўжо ты прыйшоў, каб выгнаць нас з нашае зямлі сваімі чарамі, Муса?"},{"id":58,"translation":"Сапраўды, мы пакажам табе такое ж чараўніцтва. Таму прызнач належнае месца і час – каб не парушылі яго ні мы, ні ты»."},{"id":59,"translation":"Сказаў Муса: «Пэўным часам для вас няхай будзе дзень упры-гажэння. А людзі няхай згуртуюцца раніцай»."},{"id":60,"translation":"Фараон пайшоў, згуртаваў усіх сваіх чараўнікоў i вярнуўся."},{"id":61,"translation":"Муса сказаў ім: «Гора вам! Не рабіце на Аллага паклёп, а то Ён скарае вас! Гаротны той, хто паклёпнічае»."},{"id":62,"translation":"Тыя пачалі спрачацца паміж сабою, што рабіць, але казалі яны таемна,"},{"id":63,"translation":"і сказалі: «Гэтыя двое – чараўнікі. з дапамогаю сваіх чараў яны імкнуцца выгнаць вас з вашае зямлі і звесці вас з вашага найлепшага шляху."},{"id":64,"translation":"Таму падрыхтуйце ўсе свае мудрагельствы і выйдзіце адзінай лаваю! Сёння поспеху дасягне той, хто пераможа»."},{"id":65,"translation":"Яны спыталі: «о Мусе! Будзеш кідаць кій першым ці, можа, бу¬дзем першыя мы?»"},{"id":66,"translation":"той адказаў: «Не, няхай ужо вы будзеце першыя». I праз чары іхныя здалося яму, што вяроўкі і палкі іхныя пачалі рухацца."},{"id":67,"translation":"I адчуў Муса сполах у душы сваёй."},{"id":68,"translation":"Мы сказалі: «Не палохайся! Сапраўды, ты пераадолееш іх."},{"id":69,"translation":"Кінь тое, што ў тваёй правіцы, i яно неадкладна праглыне тое, што яны зрабілі, бо гэта толькі мудрагельствы чараўніка! Не перамо¬жа чараўнік, дзе б ён не быў»."},{"id":70,"translation":"I тагды ўпалі чараўнікі ніцма і сказалі: «Мы паверылі ў Госпада Мусы і Гаруна»."},{"id":71,"translation":"Фараон сказаў: «Няўжо вы паверылі яму без майго дазволу! Са¬праўды, ён – ваш настаўнік, той, хто навучыў вас чарам! Я загадаю ад¬секчы вам рукі і ногі накрыж i ўкрыжаваць вас на пальмавых ствалах! Тагды вы даведаецеся, чыё пакаранне больш моцнае і даўгавечнае»."},{"id":72,"translation":"Яны адказалі: «Мы не аддамо табе перавагі перад тым, што прый¬шло да нас з выразных доказаў, i перад Стваральнікам нашым. Кажы свой прысуд! Але ён дзейнічае толькі ў гэтым жыцці."},{"id":73,"translation":"Сапраўды, Мы паверылі ў Госпада нашага, каб дараваў Ён грахі нашыя і чараўніцтва, да якога ты прымушаў нас. А Аллаг – Найлепшы і Векаісты»."},{"id":74,"translation":"Тыя хто ўстануць перад Госпадам сваім грэшнікамі, апынуцца ў пекле, дзе не сканаюць і не жыцьмуць."},{"id":75,"translation":"А тыя, якія ўстануць перад Ім вернікамі, якія рабілі добрыя ўчынкі – тыя апынуцца на самых высокіх прыступках –"},{"id":76,"translation":"у садах Эдэна, дзе цурчаць рэкі. I будуць яны там павек. Гэта – узнагароджанне для тых, хто ачысціўся."},{"id":77,"translation":"Сапраўды, мы адкрылі Мусе: «Выйдзі ноччу разам з Маімі ра¬бамі і пракладзі для іх сухую дарогу ў моры! Не палохайся, што цябе нагоняць, i не палохайся [патануць]»."},{"id":78,"translation":"Фараон накіраваўся да іх наўздагон разам са сваім войскам, але мора пакрыла яго."},{"id":79,"translation":"Так Фараон увёў свой народ у аблуду і не павёў правільным шляхам."},{"id":80,"translation":"о сыны Ісраіля! Мы выратавалі вас ад ворага! І Мы яшчэ раней абяцалі вам гэта на правым схіле гары. Таксама Мы даравалі вам ман¬ну і падпалух."},{"id":81,"translation":"Жывіцеся дабротамі, якімі Мы надзялілі вас, але не парушайце дазволенага, інакш упадзе на вас Мой гнеў. Тыя, на каго ўпаў гнеў Мой, гінуць."},{"id":82,"translation":"Сапраўды, Я дарую тым, якія павяніліся, паверылі, здзяйснялі дабро і ішлі далей простым шляхам."},{"id":83,"translation":"Чаму ты так хутка пакінуў свой народ, о Мусе?"},{"id":84,"translation":"Той адказаў: «Яны ідуць утроп мяне! Я спяшаўся да Цябе, Го¬спадзе, каб Ты быў задаволены мною»."},{"id":85,"translation":"Аллаг сказаў: «Мы выпрабавалі народ твой пасля цябе. Іх збіў з простага шляху самаранін»."},{"id":86,"translation":"Таму Муса вярнуўся да свайго народа раззлаваным i засмуча-ным. Ён усклікнуў: «о народзе мой! Хіба Госпад ваш не даў вам пры¬гожае абяцанкі? Ці занадта доўгім выдаўся вам гэты тэрмін, а можа, вы жадаеце, каб упаў на вас гнеў Госпада вашага, i таму вы парушылі тое, што абяцалі мне?»"},{"id":87,"translation":"Яны адказалі: «Мы не парушалі абяцанкі, дадзенае табе. Але мы неслі вялікі цяжар – упрыгажэнні таго народа. Мы кінулі іх [у агонь] – таксама зрабіў i самаранін»."},{"id":88,"translation":"Ён выплавіў ім падабенства цяляці, які яшчэ і роў, і сказаў: «Гэта – ваш Госпад i Госпад Мусы, але ён забыўся на Яго»."},{"id":89,"translation":"Няўжо яны не бачылі, што ён не размаўляе з імі і не прымее ні нанесці ім шкоды, ні прынесці карысці?"},{"id":90,"translation":"Сапраўды, Гарун ужо казаў ім: «Народ мой! Вас толькі спакуша¬юць гэтым! Сапраўды, ваш Госпад – гэта Літасцівы. Ідзіце за мною і слухайцеся загадаў маіх»."},{"id":91,"translation":"Яны адказалі: «Мы не супынімся пакланяцца яму, пакуль не вер¬нецца да нас Муса»."},{"id":92,"translation":"І сказаў: «о Гарун! Што перашкодзіла табе, калі ты ўбачыў іхную хлусню,"},{"id":93,"translation":"ісці за мною? Чаму ты не паслухаўся майго загаду?»"},{"id":94,"translation":"Той адказаў: «о сыне маёй маці! Не трымай мяне за бараду і за галаву! Я палохаўся, што ты скажаш: «Ты пасеяў разлад паміж сынамі Ісраіля і не паслухаўся слова майго»."},{"id":95,"translation":"Муса сказаў: «о самараніне! А ты чаго жадаў?»"},{"id":96,"translation":"Той адказаў: «Я бачыў тое, чаго не бачылі яны. Я ўзяў жменю пяску са слядоў пасланца і кінуў яе ў агонь, бо менавіта так я пажадаў зрабіць»."},{"id":97,"translation":"Муса ўсклікнуў: «Сыдзі прэч! Сапраўды, у гэтым жыцці ты бу¬дзеш казаць: «Не дакранайцеся да мяне!» I чакае на цябе абяцанае і не абміне цябе яно! Паглядзі на свайго бога, якому ты пакланяўся: мы абавязкова спалім яго, а потым развеем попел над морам!"},{"id":98,"translation":"Ваш Бог – толькі Аллаг, апроч Якога няма бога, i Ён спасцігае веданнем кожную рэч»."},{"id":99,"translation":"Так Мы паведамляем табе весткі пра тое, што ўжо прайшло. I Мы далі табе ад Сябе напамін!"},{"id":100,"translation":" I хто адхінуўся ад гэтага, той панясе ў дзень Адраджэння вялікі цяжар."},{"id":101,"translation":" I будзе ён з ім павек. Які ж ліхі гэты цяжар."},{"id":102,"translation":" У той дзень затрубяць у рог, i будуць згуртаваныя грэшнікі, i будуць яны сінявокія."},{"id":103,"translation":" Яны размаўляцьмуць адно з адным шэптам: «Сапраўды, вы прабылі там толькі адзін дзень»"},{"id":104,"translation":" Мы лепей ведаем пра тое, што яны кажуць – нават калі кажа найлепшы з іх: «Вы прабылі там толькі дзень»."},{"id":105,"translation":" Цябе пытаюць пра горы. Скажы: «Мой Госпад развее іх у пыл"},{"id":106,"translation":" i ператворыць у роўную пустэль."},{"id":107,"translation":" I ты не ўбачыш там ні схілу, ні пагорка»."},{"id":108,"translation":" У той дзень яны пойдуць за вяшчальнікам i не здолеюць ухіліц¬ца ад яго. Галасы будуць ціхмянымі перад Літасцівым, i ты не пачуеш нічога, апроч шэпту."},{"id":109,"translation":" У той дзень не дапаможа нічыя абарона – апроч тых, каму даз¬воліў гэта Міласэрны i чыім словам Ён задаволены."},{"id":110,"translation":" Ён ведае іхнае мінулае і будучыню, а яны не здольныя спасці¬гнуць Яго веданнем."},{"id":111,"translation":" І будуць яны прыніжаныя перад Жывым, Існым. І расчаруец¬ца той, хто нёс цяжар сваёй няслушнасці."},{"id":112,"translation":" А хто рабіў дабро і быў вернікам, дык няхай не палохаецца ні няслушнасці, ні крыўды."},{"id":113,"translation":" Так Мы паслалі Каран на арабскай мове і патлумачылі ў ім па-грозы. Магчыма, яны будуць палохацца, ці ж ён будзе ім напамінам."},{"id":114,"translation":" Усявышні Аллаг, Праўдзівы ўладар. Таму не спяшайся з Кара¬нам, пакуль не будзе закончана адкрыццё табе. Скажы: «Госпадзе, да¬дай мне ведаў!»"},{"id":115,"translation":" Раней Мы ўзялі запавет з Адамам, але ён забыўся на яго. І Мы не знайшлі ў ім рашучасці."},{"id":116,"translation":" І калі мы сказалі анёлам: «Упадзіце ніцма перад Адамам!» дык упалі ніцма ўсе, апроч Ібліса, які адмовіўся."},{"id":117,"translation":" Тагды Мы сказалі: «о Адаме! Сапраўды, гэта – непрыхільнік табе і тваёй жонцы. Глядзі, каб не выгнаў цябе з раю, а то будзеш га¬ротным."},{"id":118,"translation":" Тут ты не галадавацьмеш, не хадзіцьмеш распранутым,"},{"id":119,"translation":" пакутавацьмеш ад смагі і ад спякоты»."},{"id":120,"translation":" Але пачаў нашэптваць яму шатан, кажучы: «о Адаме! Ці пака¬заць табе дрэва вечнасці і сталае ўлады?»"},{"id":121,"translation":" Яны паспрабавалі з яго і ўбачылі галізну сваю. I пачалі пры¬крывацца лісцем з дрэваў райскіх. Непаслухаўся Адам Госпада свайго і заблукаў."},{"id":122,"translation":" Але потым Госпад абраў яго, прыняў каянне і наставіў на про¬сты шлях."},{"id":123,"translation":" Аллаг сказаў: «Выступіце з раю абое! Нашчадкі вашыя будуць ворагамі адно аднаму! І калі Я дарую вам Свой просты шлях, дык той, хто будзе ісці гэтым простым шляхам, не заблукае і не будзе гаротным."},{"id":124,"translation":" А той, хто адхінецца ад Майго напаміна, той будзе мець цяж¬кае жыццё, а ў дзень Адраджэння Мы ўзнімем яго невідушчым»."},{"id":125,"translation":" Ён скажа: «Госпадзе! Чаму ты адрадзіў мяне невідушчым? Я ж быў відушчым»."},{"id":126,"translation":" Аллаг скажа: «Таксама, як Мы паказвалі табе Нашыя знакі, а ты забыўся на іх, i ты будзеш забыты сёння»."},{"id":127,"translation":" Так Мы ўзнагароджваем тых, хто быў парушальнікам і не па¬верыў у знакі Госпада свайго. А пакаранне ў наступным жыцці – мац¬ней і даўгавечней!"},{"id":128,"translation":" Ці не прывяло іх на просты шлях тое, што Мы знішчылі столь¬кі пакаленняў, якія жылі раней за ніх; Яны ходзяць па руінах іхных да¬моў – у гэтым знак для адораных розумам."},{"id":129,"translation":" Калі б не папярэдняе слова Госпада твайго і не ўсталяваны тэр¬мін, пакаранне было б неадкладным."},{"id":130,"translation":" Мей трыванне да таго, што яны кажуць, i ўслаўляй Госпада свайго перад усходам i захадам сонца; услаўляй у начны час і днём – магчыма, ты будзеш задаволены."},{"id":131,"translation":" Не заглядайся на тое, чым Мы надзялілі некаторых людзей, каб выпрабаваць іх. Гэта – бляск зямнога жыцця, а ўзнагароджанне Госпа¬да твайго лепш і даўгавечней!"},{"id":132,"translation":" загадай сваёй сям’і здзяйсняць малітву і будзь у ёй трывучым. Мы не просім у цябе долі, але мы самі надзяляем цябе. А выратаван¬не – для збожных."},{"id":133,"translation":" Пытаюцца [нявернікі]: «Чаму ён не прыйдзе да нас з нейкім знакам ад ягонага Госпада?» І ці не з’явіўся ім выразны доказ – у ста¬ражытных скрутках?"},{"id":134,"translation":" Калі б Мы знішчылі іх пакараннем раней за Мухаммада, дык яны б сказалі: «Госпадзе наш! Чаму Ты не выправіў да нас пасланца? Мы пайшлі б за ягонымі знакамі яшчэ да таго, як сталі зняважанымі і зганьбаванымі»."},{"id":135,"translation":" Скажы: «Усе чакаюць [Часу]! Чакайце і вы! Тагды вы даведае¬цеся, хто ідзе простым шляхам»."}]},{"id":21,"verses":[{"id":1,"translation":" Наблізіўся да людзей час адплаты, а яны з грэбаваннем адхіна¬юцца."},{"id":2,"translation":" Які б новы напамін Аллага да іх не прыходзіў, яны слухаюць яго, гуляючы,"},{"id":3,"translation":" з безуважлівым сэрцам. Беззаконнікі таемна шапталіся: «Хіба ён не такі ж самы чалавек як i мы? Няўжо вы пойдзеце за чараўніцтвам, якое самі бачыце?»"},{"id":4,"translation":" Скажы: «Мой Госпад ведае тое, што кажуць i на нябёсах, i на зям¬лі. А Ён – Усечуючы, Усеведаючы»."},{"id":5,"translation":" Але яны кажуць: «Нейкія ўрыўкавыя бачанні! Ён прыдумаў гэта! Ён – паэт! Няхай прыйдзе да нас са знакам, які быў у першых пасланцоў»."},{"id":6,"translation":" Ніводнае паселішча, якое Мы знішчылі, не паверыла. Няўжо яны павераць?"},{"id":7,"translation":" I раней за цябе Мы пасылалі мужчын, якім давалі адкрыццё. Спы¬тайце пра гэта ў людзей Напаміну, калі вы не ведаеце."},{"id":8,"translation":" Мы не стварылі іх плоццю, якой не патрэбна ежа, i яны не былі неўмірушчымі."},{"id":9,"translation":" А потым Мы выканалі абяцанку: выратавалі іх разам з тымі, каго пажадалі, і знішчылі парушальнікаў!"},{"id":10,"translation":"Мы паслалі вам Пісанне, а ў ім – згадка пра вас! Няўжо вы не разумееце?"},{"id":11,"translation":"Колькі Мы знішчылі паселішчаў, жыхары якіх былі няслушнымі. Пасля іх Мы стварылі іншыя народы."},{"id":12,"translation":"Калі яны адчулі Нашую моц, дык пачалі бегчы адтуль."},{"id":13,"translation":"Не ўцякайце! Паварочайцеся туды, дзе вы раскашаваліся, дзе жыллё вашае. Магчыма, вас спытаюць!"},{"id":14,"translation":"Яны казалі: «Гора нам! Сапраўды, мы былі няслушнымі»."},{"id":15,"translation":"Яны лямантавалі так, пакуль Мы не ператварылі іх у звялую ніву."},{"id":16,"translation":"А Мы не стваралі нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі, бавячыся."},{"id":17,"translation":"Калі б Мы імкнуліся да забаўкі, дык зрабілі б яе з таго, што маем – калі наагул гэта рабілі."},{"id":18,"translation":"дык не! Мы лічым праўдаю хлусню і яна разбурае яе. I та знікае! Гора вам за тое, што вы прыдумваеце!"},{"id":19,"translation":"Яму належаць усе, хто на нябёсах i на зямлі. А тыя, хто побач з Ім, не грэбуюць пакланеннем Яму і не стамляюцца."},{"id":20,"translation":"Яны не стамляюцца ўслаўляюць Яго ноччу і днём."},{"id":21,"translation":"Няўжо яны робяць сабе багоў з зямлі, якія былі б здольныя адраджаць?"},{"id":22,"translation":"Калі б былі іншыя багі, апроч Аллага, дык нябёсы i зямля разбу¬рыліся б. Аллаг, Госпад Трона, Усячысты ад таго, што Яму прыпісваюць."},{"id":23,"translation":"Яго не спытаюць пра тое, што Ён робіць, – спытаюць іх."},{"id":24,"translation":"Няўжо апроч Яго яны бяруць сабе іншых багоў? Скажыце: «дай¬це свае доказы. Вось напамін для тых, хто са мною, i напамін для тых, хто быў раней за мяне». Але большасць з іх не ведае праўды. Яны ад¬хінаюцца."},{"id":25,"translation":"Мы не пасылалі раней за цябе ніводнага пасланца, не адкрыўшы яму: «Няма бога, апроч Мяне! Таму пакланяйцеся Мне!»"},{"id":26,"translation":"Яны кажуць: «Літасцівы ўзяў Сабе дзіцяці!» Прыслаўны Ён! Але яны толькі шанаваныя рабы."},{"id":27,"translation":"Не папярэджваюць Яго словам і дзейнічаюць паводле Ягонага загада."},{"id":28,"translation":"Ён ведае, што было да іх i тое, што будзе пасля іх. Абараняюць яны толькі тых, кім Ён задаволены, а самі дрыжаць ад сполаху перад Ім."},{"id":29,"translation":"А хто з іх скажа: «Я – бог заміж Яго», таму адплатаю будзе пек¬ла. Так Мы заахвочваем прыгнятальнікаў."},{"id":30,"translation":"Няўжо не бачаць нявернікі, што нябёсы і зямля былі адзіным цэлым, а Мы раз’ядналі іх, i што Мы стварылі ўсё жывое з вады? Няўжо яны не павераць?"},{"id":31,"translation":"I Мы паставілі на зямлі трывалыя горы, каб яна не вагалася пад імі, і праклалі разлеглыя шляхі, каб яны прымелі ісці простым шляхам."},{"id":32,"translation":"I Мы зрабілі неба абароненым дахам, але яны адхінаюцца ад Яго¬ных знакаў."},{"id":33,"translation":"Ён – Той, Хто стварыў ноч, дзень, сонца і месяц. Усе яны плыву¬ць па арбітах."},{"id":34,"translation":"Нікому з людзей, якія жылі перад табою, мы не даравалі неўміру¬часці. дык няўжо, калі ты сканаеш, яны будуць жыць павек?"},{"id":35,"translation":"Кожная душа спазнае скананне. Мы выпрабуем вас ліхам i да¬бром як спакусаю, i да Нас вы паварочаецеся."},{"id":36,"translation":"Калі тыя, якія не вераць, бачаць цябе, дык толькі здзекуюцца: «Ці не той гэта, хто кпіў з вашых багоў?» Не вераць яны ў напамін Літа¬сцівага."},{"id":37,"translation":"Чалавек створаны нетрывучым. Я пакажу вам Свае знакі, таму не прыспешвайце Мяне."},{"id":38,"translation":"Яны пытаюцца: «Калі ж адбудзецца абяцанка, калі вы праўдзі¬выя?»"},{"id":39,"translation":"Калі б нявернікі толькі ведалі пра той час, калі яны не здолеюць адхіліць агонь ні ад свайго твару, ні ад сваёй спіны! I ніхто не дапамо¬жа ім!"},{"id":40,"translation":"Гэта адбудзецца нечакана і агаломшыць іх. Яны не здолеюць гэ¬тага адхіліць і не будуць мець адтэрміноўкі."},{"id":41,"translation":"Сапраўды, ужо кпілі і з тых пасланцоў, якія жылі раней за цябе. Таму насмешнікаў паразіла тое, з чаго яны кпілі!"},{"id":42,"translation":"Спытай: «Хто абароніць вас ад Літасцівага ноччу і днём?» Але яны адхінаюцца ад напаміну Госпада свайго!"},{"id":43,"translation":"Альбо ў іх ёсць, апроч Нас, іншыя багі, якія іх абароняць. Яны не здольныя дапамагчы самім сабе і ніхто не абароніць іх ад Нас."},{"id":44,"translation":"Мы дазволілі ім ды іхным бацькам атрымліваць асалоду ад да¬бротаў, пакуль доўжыцца іхнае жыццё. Няўжо яны не бачаць, што Мы памяншаем зямлю па краях? Няўжо яны перамогуць?"},{"id":45,"translation":"Скажы: «Я засцерагаю вас адкрыццём». Але глушцы не чуюць закліку, нават калі іх засцерагаюць."},{"id":46,"translation":"А калі іх закране частка пакарання Госпада твайго, дык яны аба¬вязкова скажуць: «Гора нам! Мы былі няслушныя!»"},{"id":47,"translation":"У дзень Адраджэння мы ўсталюем слушную вагу і ні з кім не зробяць няслушна. Калі нешта мецьме нават вагу гарчычнага зернет¬ка, мы ўсё адно прынясём Яго. дастаткова той лiчбы, што ў Нас!"},{"id":48,"translation":"Мы даравалі Мусе і Гаруну адрозніванне, святло і напамін для збожных,"},{"id":49,"translation":"Якія ўпотай палохаюцца свайго Госпада і адчуваюць сполах пе¬рад Часам."},{"id":50,"translation":"Гэта – блаславёны напамін, пасланы Намі. Няўжо вы будзеце яго адмаўляць?"},{"id":51,"translation":"Яшчэ раней Мы даравалі Iбрагiму паказальнік i Мы ведалі, кім з’яўляецца Ібрагім."},{"id":52,"translation":"Вось ён сказаў свайму бацьку і іншым людзям: «Што гэта за вы¬лепкі якім вы настолькі адданыя?»"},{"id":53,"translation":"Тыя адказалі: «Мы бачылі, што нашыя бацькі пакланяліся ім»."},{"id":54,"translation":"Ён сказаў: «Вы і вашыя бацькі знаходзіцеся ў сапраўднай аблу¬дзе!»"},{"id":55,"translation":"Тыя ж сказалі: «Ты прыйшоў да нас з праўдаю альбо проста жар¬туеш?»"},{"id":56,"translation":"Ён сказаў: «Не! Ваш Госпад – Госпад нябёсаў i зямлі, які стварыў іх. I я – адзін з тых, хто сведчыць пра гэта!"},{"id":57,"translation":"Клянуся Аллагам! Я абавязкова задумаю мудрагельства супра¬ць вашых стодаў, калі вы адхіняцеся i сыдзеце!»"},{"id":58,"translation":"Ён разбурыў усе стоды, апроч найбольшага з іх, – каб яны маглі звярнуцца да яго."},{"id":59,"translation":"Яны спыталі: «Хто зрабіў гэта з нашымі багамі? Сапраўды, ён – прыгнятальнiк!»"},{"id":60,"translation":"Іншыя сказалі: «Мы чулі, як адзін юнак згадваў іх. Яго клічуць Ібрагімам»."},{"id":61,"translation":"Тыя сказалі: «Прывядзіце яго на чалавечыя вочы, няхай яны за¬сведчаць»."},{"id":62,"translation":"Яны спыталі: «Гэта ты зрабіў такое з нашымі багамі, Iбрагiме?»"},{"id":63,"translation":"Ён адказаў: «Не, гэта зрабіў найбольшы з іх. Спытайце іх, калі яны здольныя размаўляць»."},{"id":64,"translation":"Адны з іх звярнуліся да іншых i сказалі: «Сапраўды, вы самі – прыгнятальнікі»."},{"id":65,"translation":"Але потым яны нанова пабраліся за сваё: «Ты ведаеш, што яны не здольныя размаўляць»."},{"id":66,"translation":"[Ібрагім] сказаў: «Няўжо вы пакланяецеся заміж Аллага таму, хто не прымее ні прынесці вам карысці, ні нанесці шкоды?»"},{"id":67,"translation":"Брыдота – i вы, i тое, чаму вы пакланяецеся заміж Аллага! Няўжо вы не разумееце?"},{"id":68,"translation":"Тыя сказалі: «Пусціце з дымам яго і дапамажыце вашым багам, калі вы здольныя дзейнічаць!»"},{"id":69,"translation":"Мы сказалі: «о агонь! Будзь для Ібрагіма прахалодаю i ратункам!»"},{"id":70,"translation":"Яны імкнуліся нанесці шкоду, але Мы зрабілі так, каб яны стра¬цілі больш за ўсіх."},{"id":71,"translation":"Мы выратавалі яго і Лута і прывялі на зямлю, якую блаславілі для светаў."},{"id":72,"translation":"I Мы даравалі яму Iсхака, а яшчэ Якуба. Мы зрабілі іх усіх пра¬веднікамі."},{"id":73,"translation":"I зрабілі іх правадырамі, якія з Нашага дазволу паказваюць про¬сты шлях. I Мы адкрылі ім, як рабіць дабро, здзяйсняць малітву і да¬ваць закят. I яны пакланяліся Нам."},{"id":74,"translation":"А Луту Мы даравалі мудрасць i веды, і выратавалі яго ад жыха¬роў паселішча, якія рабілі агідныя ўчынкі. Сапраўды, яны былі ліхімі ды распуснымі людзьмі."},{"id":75,"translation":"Мы ўвялі яго ў Сваю літасць. Сапраўды, ён быў адным з правед¬нікаў."},{"id":76,"translation":"А Нух заклікаў Нас яшчэ раней; Мы адказалі яму і выратавалі яго з сям’ёю ад вялікае тугі."},{"id":77,"translation":"Мы абаранілі яго ад людзей, якія лічылі хлуснёю Нашыя знакі. Гэтыя людзі былі дрэннымі, таму мы іх усіх утапілі."},{"id":78,"translation":"давуд i Сулейман, якія судзілі пра пасеў, які ноччу сапсавалі чужыя авечкі. Мы былі сведкамі іхнага суда."},{"id":79,"translation":"I Мы далі Сулейману правільную пастанову, і абодвум далі му¬драсць і веды. I Мы пакарылі горы і птушак для таго, каб яны славілі Нас разам з давудам. Так, мы зрабілі гэта."},{"id":80,"translation":"Мы навучылі яго рабіць для вас кальчугу, каб вы мелі абарону ад узаемнае шкоды. Але хіба вы ўдзячныя?"},{"id":81,"translation":"Мы пакарылі Сулейману магутны вецер, які па ягоным загадзе дзьмуў на блаславёную Намі зямлю. Мы ж ведаем пра кожную рэч."},{"id":82,"translation":"Былі сярод шатанаў такія, якія ныралі для яго ў ваду і выкон¬валі іншую працу. А Мы пільнавалі іх."},{"id":83,"translation":"Вось Аюб заклікаў да свайго Госпада: «Сапраўды, мяне кранула ліха, а Ты – Найлітасцівейшы з літасцівых!»"},{"id":84,"translation":"Мы адказалі яму, адхінулі бедствы і даравалі яму ягоную сям’ю i яшчэ столькі ж – як літасць ад Нас і напамін для тых, хто пакланяецца."},{"id":85,"translation":"Ісмаіль, Iдрыс, зуль-Кiфль – усе яны былі з трывучых."},{"id":86,"translation":"I Мы ўвялі іх да Нашае літасці. Сапраўды, яны былі праведнікамі."},{"id":87,"translation":"Вось зун-Нун пайшоў раззлаваны i думаў, што Мы не перамо¬жам яго, але ў цемры ён загукаў: «Няма бога, апроч Цябе! Прыслаўны Ты! Сапраўды, я быў няслушным»."},{"id":88,"translation":"Мы адказалі яму і выратавалі ад роспачы. Так Мы ратуем вер¬нікаў."},{"id":89,"translation":"Вось закарыя звярнуўся да свайго Госпада: «Госпадзе! Не пакідай мяне самотным, бо Ты – найлепшы са спадчыннікаў»."},{"id":90,"translation":"Мы адказалі яму і даравалі Ях’ю, зрабіўшы ягоную жонку здоль¬най на гэта. Яны спяшаліся рабіць дабро, заклікалі да Нас з надзеяй і сполахам. I яны былі перад Намі пакорлівымі."},{"id":91,"translation":"Тая, якая захавала цнатлівасць чэрава свайго, – Мы ўдыхнулі ў яе ад нашага духа, зрабіўшы яе саму і ейнага сына знакам для светаў."},{"id":92,"translation":"Сапраўды, гэтая вашая грамада – грамада адзіная! А Я – Ваш Го¬спад, таму пакланяйцеся Мне!"},{"id":93,"translation":"Хоць людзі падзяліліся паміж сабою, усе яны паварочаюцца да Нас."},{"id":94,"translation":"Імкненні таго, хто рабіў добрыя ўчынкі і быў вернікам, не ад¬хіляць. Гэта ўсё Мы запішам яму."},{"id":95,"translation":"забаронена вяртацца сюды жыхарам паселішчаў, якія Мы знішчылі,"},{"id":96,"translation":"пакуль не адкрыюць шлях Яджуджа і Маджуджа, якія рушаць уніз з кожнага пагорка."},{"id":97,"translation":"Наблізіцца час праўдзівае абяцанкі, і погляды нявернікаў, захо¬пяць: «Гора нам! Мы былі няўважлівыя да гэтага! Так, мы былі няслуш¬нымі!»"},{"id":98,"translation":"I вы, і тое, чаму вы пакланяліся заміж Аллага, будзе палівам для пекла, да якога вы ўвойдзеце."},{"id":99,"translation":"Калі б яны сапраўды былі багамі, дык ні ўвайшлі б туды. Але яны будуць там павек."},{"id":100,"translation":" Яны будуць стагнаць, але нічога не пачуюць."},{"id":101,"translation":" А тыя, каму Мы раней давалі найлепшае, апынуцца далёка ад пекла!"},{"id":102,"translation":" Яны не пачуюць найменшага гуку ейнага, павек будуць сярод таго, што пажадаюць."},{"id":103,"translation":" Вялікі жах не засмуціць іх, а анёлы сустрэнуць іх так: «Вось дзень, які вам абяцалі»."},{"id":104,"translation":" У той дзень мы павернем неба так, як згортваюць скруткі для ліста. Мы паўторым тварэнне – так, як пачалі яго ўпершыню, што ўжо было абяцана. Сапраўды, Мы зробім гэта."},{"id":105,"translation":" Мы ўжо запісалі ў забуры, пасля напамінку, што зямлю пярэй¬муць Нашыя праведныя рабы."},{"id":106,"translation":" Сапраўды, гэта – пасланне для людзей, якія пакланяюцца."},{"id":107,"translation":" Мы паслалі цябе толькі як літасць для светаў."},{"id":108,"translation":" Скажы: «Мне адкрыта толькі тое, што ваш Бог – Бог адзіны. Няўжо вы не станеце пакорлівымі (Яму)?»"},{"id":109,"translation":" А калі яны адхінуцца, дык скажы: «Я аднолькава папярэджваю ўсіх вас. Я не ведаю, блізка альбо далёка да абяцанага вам."},{"id":110,"translation":" Гэта Ён ведае пра словы, якія кажуць услых, i ведае пра тое, што вы хаваеце."},{"id":111,"translation":" Я не ведаю, магчыма, гэта – спакуса для вас i асалода дабротамі да пэўнага часу»."},{"id":112,"translation":" Сказаў (Мухаммад): «Госпадзе! Рассудзі нас слушна! У нашага Літасцівага Госпада трэба шукаць дапамогі супраць таго, што пра Яго прыдумляюць»."}]},{"id":22,"verses":[{"id":1,"translation":" о людзі! Палохайцеся Госпада вашага! Сапраўды, землятрус Часу – жудасная рэч!"},{"id":2,"translation":" У той дзень, калі вы ўбачыце яго, кожная карміцелька забудзе пра тых, каго жывіла, а кожная цяжарная жанчына выкіне свой плод. Ты ўбачыш людзей, як п’яных, але насамрэч яны не п’яныя – гэта пака¬ранне Гасподняе будзе цяжкім."},{"id":3,"translation":" Ёсць сярод людзей такі, хто спрачаецца пра Аллага без усяляка¬га ведання, ідучы за кожным шатанам збунтаваным,"},{"id":4,"translation":" якім загадана, што кожнага, хто зробіць яго сваім абаронцам, таго ён саб’е са шляху і прывядзе да вогненнага пакарання."},{"id":5,"translation":" о людзі! Калі вы знаходзіцеся ў сумневе адносна адраджэння, дык Мы стварылі вас спачатку з праху, потым – з кроплі насення, по¬тым – з згустку крыві, а потым – з часціцы плоці, якая мае сваю выяву ці яшчэ не мае. Так Мы тлумачым гэта вам! Мы змяшчаем ва чэраве тое, чаго жадаем, да пэўнага тэрміну. Потым Мы выводзім вас адтуль дзецьмі, каб вы маглі дасягнуць сталасці. Некаторыя з вас сканаюць, а некаторыя дажывуць да бездапаможных часоў, забываючыся на ўсё, што калісьці ведалі. І бачыш ты зямлю нячулую, а калі ж Мы льём на яе ваду, яна прыходзіць у рух, набракае і гадуе ўсялякія цудоўныя пары (раслін)."},{"id":6,"translation":" Гэта так, бо Аллаг Праўдзівы. Ён адраджае скананых, ён здольны на кожную рэч,"},{"id":7,"translation":" і Час прыйдзе, няма сумневу ў гэтым, i Аллаг адродзіць тых, хто ў магілах."},{"id":8,"translation":" Сярод людзей ёсць такі, хто спрачаецца пра Аллага без усяляка¬га ведання, простага шляху альбо Пісання, якое даруе святло."},{"id":9,"translation":" Ён ганарыста паварочвае шыю, каб збіваць іншых са шляху Ал¬лага. Ганьба чакае на яго ў гэтым свеце, а ў свеце наступным Мы дамо яму паспрабаваць абпальваючага агню."},{"id":10,"translation":"Гэта – за тое, што падрыхтавалі рукі твае. Аллаг не робіць ня¬слушна са Сваімі рабамі."},{"id":11,"translation":"Сярод людзей ёсць такія, хто пакланяецца Аллагу, знаходзячы¬ся на краі. Калі з ім адбудзецца нешта добрае, ён супакойваецца. А калі яго спаткае выпрабаванне, ён адхінаецца сваім тварам. Ён губляе i зям¬ное жыццё, i наступнае! Гэта – відавочная страта!"},{"id":12,"translation":"заміж Аллага ён звяртаецца да таго, што не робіць яму ні шко¬ды, ні карысці. Гэта і ёсць вялікая аблуда."},{"id":13,"translation":"звяртаецца да таго, што хутчэй нашкодзіць, ніж прынясе карыс¬ць. дрэнны такі пан, дрэнны такі сябар!"},{"id":14,"translation":"Сапраўды, тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, Аллаг увядзе ў сады, дзе цурчаць рэкі. Сапраўды, Аллаг чыніць, як пажадае!"},{"id":15,"translation":"Хто лічыць, што Аллаг ніколі не дапаможа Прароку – ні ў зям¬ным, ні ў наступным жыцці – той няхай прывяжа вяроўку наверсе, а потым перарэжа яе і паглядзіць, ці знішчыць ягонае мудрагельства тое, што выклікае ягонае шаленства."},{"id":16,"translation":"Мы паслалі [Каран] як выразныя аяты (знакі). Аллаг вядзе про¬стым шляхам, каго пажадае!"},{"id":17,"translation":"Сапраўды, тыя, якія паверылі, тыя, якія з’яўляюцца юдэямі, і са¬беі, і хрысціяне, і зараастрыйцы – Аллаг разважыць паміж імі ўсімі ў дзень Адраджэння! Сапраўды, Аллаг – кожнай рэчы Сведка."},{"id":18,"translation":"Няўжо ты не бачыш, што перад Аллагам падае ніцма тое, што на нябёсах, і тое, што на зямлі – сонца, месяц, зоркі, горы, дрэвы, жы¬вёлы і шмат людзей. І шмат хто заслугоўвае пакарання! Каго Аллаг зняважыць, таго ніхто не ўшануе! Сапраўды, Аллаг робіць, як пажадае."},{"id":19,"translation":"Вось два гурта, якія спрачаліся пра свайго Госпада. Тым, якія не вераць, выкраяць вопратку з агню, а на іхныя галовы будуць ліць кіпень,"},{"id":20,"translation":"ад якога будуць тапіцца іхныя вантробы ды скура."},{"id":21,"translation":"Іх чакаюць жалезныя кіюгі."},{"id":22,"translation":"Кожны раз, калі яны жадацьмуць выйсці адтуль і пазбавіцца ро¬спачы, іх вяртацьмуць назад: «Паспрабуйце пакарання ад абпальваю¬чага агню!»"},{"id":23,"translation":"Сапраўды, тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, Ал¬лаг увядзе ў сады, у якіх цурчаць рэкі. Яны будуць упрыгожаныя бран¬залетамі з золата і пэрлаў, а вопратка іхная там – ядваб!"},{"id":24,"translation":"Іх навучылі добрым словам і накіравалі на шлях Пахвальнага."},{"id":25,"translation":"Сапраўды, тым, якія не вераць і збіваюць другіх са шляху Алла¬га і не пускаюць да забароненае Мячэці, якую Мы зрабілі для ўсіх люд¬ зей – ці яны там жывуць, ці вандруюць – а таксама тым, хто схіляец¬ца ў ёй да няслушнасці, Мы дамо спазнаць пакутлівага пакарання."},{"id":26,"translation":"Вось Мы паказалі Ібрагіму на месца для дому: «Нічога не дада¬вай Мне ў пакланенні і ачышчай Мой дом для тых, хто робіць абыход вакол яго, здзяйсняе малітву, кланяецца ды падае ніцма»."},{"id":27,"translation":"Паведамі людзям пра хадж! Яны прыйдуць да цябе пехатою і на стомленых вярблюдах з самых адлеглых месцаў."},{"id":28,"translation":"Няхай яны сведчаць пра тое, што прыносіць ім карысць, і няхай у вызначаныя дні згадваюць імя Аллага над той худобаю, якой Ён іх надзяліў. Ежце яе самі і жывіце незаможнага."},{"id":29,"translation":"Няхай яны сатруць бруд свой, выканаюць абяцанкі і абыдуць вакол старажытнага дома!"},{"id":30,"translation":"Менавіта так! Хто паважае забароны Аллага, робіць гэта на ка¬рысць сабе перад Госпадам. Вам дазволеная жывёла, апроч той, пра якую вам чытаюць. Пазбягайце бруду стодаў і пазбягайце хлуслівых слоў."},{"id":31,"translation":"Будзьце перад Аллагам ханiфамі, а не паганцамі. А хто дадае Ал¬лагу роўных у пакланенні, той як падае з неба: альбо падхопяць яго птушкі, альбо вецер аднясе яго ў адлеглае месца."},{"id":32,"translation":"Менавіта так! Хто паважае знакі Аллага, дык робіць гэта праз збожнасць у сэрцы."},{"id":33,"translation":"да пэўнага часу вы маеце ад іх карысць, а месца іхнага ахвяра¬вання – каля старажытнага дома."},{"id":34,"translation":"для кожнай грамады Мы ўсталявалі абрады, каб людзі згадвалі імя Аллага над худобаю, якою Ён іх надзяліў. Ваш Бог – Бог Адзіны, таму будзьце пакорлівыя Яму! А ты пацеш ціхмяных,"},{"id":35,"translation":"тых, сэрцы якіх, згадваючы Аллага, напаўняюцца сполахам, якія трываюць тое, што спасцігла іх, здзяйсняюць малітву і ахвяруюць з таго, чым Мы надзялілі іх."},{"id":36,"translation":"Ахвярных вярблюдаў Мы зрабілі для вас знакамі Аллага, у якіх – дабро для вас! Таму згадвайце імя Аллага над шэрагамі іхнымі! А калі іх пакладуць на бокі, дык ежце і жывіце тых, хто задаволены сваёй до¬ляю, а таксама тых, хто просіць. Так Мы падпарадкавалі іх вам – маг¬чыма, вы будзеце ўдзячныя!"},{"id":37,"translation":"Ні мяса, ні кроў іхныя не дасягаюць Аллага, але Яго дасягае ва¬шая збожнасць! Так Ён падпарадкаваў іх вам, каб вы ўзвялічвалі Ал¬лага за тое, што Ён паказаў вам просты шлях! Таму пацеш праведных."},{"id":38,"translation":"Сапраўды, Аллаг абараняе тых, хто паверыў. Сапраўды, Аллаг не любіць розных няўдзячных здраднікаў!"},{"id":39,"translation":"дазволена весці барацьбу тым, з кім зрабілі няслушна. Сапраў¬ды, Аллаг здольны дапамагчы ім."},{"id":40,"translation":"Яны былі няслушна выгнаныя з іхнага жылля толькі за тое, што яны казалі: «Госпад наш – Аллаг!» Калі б Аллаг не дазваляў адным люд¬зям абараняцца ад іншых, дык былі б знішчаныя кляштары, храмы, сі¬нагогі і мячэці, дзе часта згадваецца імя Бога. Аллаг абавязкова дапама¬гае тым, хто дапамагае Яму. Сапраўды, Аллаг – Усемагутны, Велічны!"},{"id":41,"translation":"Калі Мы ўмацуем іх на зямлі, яны будуць здзяйсняць малітву, даваць закят, заклікаць здзяйсняць ухваляемае і забараняць заганнае. А канчатак справаў – у Аллага!"},{"id":42,"translation":"Калі яны лічаць цябе хлусам, дык яшчэ раней (пасланцоў) лічылі хлусамі народ Нуха, адыты, самудыты,"},{"id":43,"translation":"народ Ібрагіма, народ Лута,"},{"id":44,"translation":"жыхары Мад’яну. Хлусам лічылі і Мусу. І Я даў нявернікам ад¬тэрміноўку, а потым схапіў іх! Якая ж была адплата."},{"id":45,"translation":"Колькі ж няслушных паселішчаў Мы знішчылі! Яны разбура¬ныя да падставы. Колькі ж пакінутых калодзежаў i высокіх замкаў."},{"id":46,"translation":"Няўжо яны не падарожнічалі зямлёю, маючы сэрцы, якімі здоль¬ныя разумець, а таксама вушы, якімі здольныя слухаць! Робяцца не¬відушчымі не вачыма, а сэрцамі, якія ў грудзях!"},{"id":47,"translation":"Яны просяць, каб ты паскорыў пакаранне. Аллаг ніколі не пару¬шае Сваёй абяцанкі! дзень у Госпада твайго такі, як тысяча гадоў з тых, што вы лічыце."},{"id":48,"translation":"Колькім няслушным паселішчам Мы даравалі адтэрміноўку! А потым Я схапіў іх і да Мяне прыбудуць яны!"},{"id":49,"translation":"Скажы: « о людзі! Сапраўды, Я для вас – выразны засцерагаль¬нік!»"},{"id":50,"translation":"На тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, чакае пра-бачэнне і шчодрая доля,"},{"id":51,"translation":"а тыя, якія імкнуліся пазбавіць моцы Нашыя знакі – жыхары пекла!"},{"id":52,"translation":"Мы не выпраўлялі раней пасланца ці прарока, якому б шатан не падкінуў што–небудзь у ягоннае чытанне, калі ён чытаў. І Аллаг зніш¬чае тое, што падкінуў шатан! Потым Аллаг сцвярджае знакі Свае. Ал¬лаг – Усеведаючы, Мудры!"},{"id":53,"translation":"Тое, што падкінуў шатан, Ён робіць выпрабаваннем для тых, у чыіх сэрцах хвароба і чыі сэрцы жорсткія. Сапраўды, прыгнятальнікі трапілі ў вялікую спрэчку!"},{"id":54,"translation":"Няхай ведаюць тыя, каму дадзена разуменне, што гэта – праўда ад Госпада твайго. Няхай яны вераць у яе і падпарадкоўваюць ёй свае сэрцы. Сапраўды, тых, якія паверылі, Аллаг вядзе простым шляхам!"},{"id":55,"translation":"Тыя, якія не вераць, не спыняцца вагацца ў ім, пакуль раптам не прыйдзе да іх Час альбо пакаранне ў Бясплённы дзень."},{"id":56,"translation":"Улада ў той дзень будзе належаць Аллагу, які разважыць паміж імі. Тыя, якія паверылі і здзяйснялі дабро, апынуцца ў садах асалоды,"},{"id":57,"translation":"а на тых, якія не паверылі і лічылі хлуснёю Нашыя знакі, чакае зневажальнае пакаранне."},{"id":58,"translation":"А тых, якія ажыццявілі пярэбары на шляху Аллага, потым былі забітыя ці сканалі, Аллаг надзеляе выдатнаю доляю. Сапраўды, Аллаг – лепшы з надзеляючых."},{"id":59,"translation":"Ён абавязкова ўвядзе іх тым уваходам, якім яны будуць задаво¬леныя. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, Вытрыманы."},{"id":60,"translation":"Менавіта так! А хто сам карае так, як яго пакрыўдзілі i з ім зра¬білі няслушна, таму Аллаг абавязкова дапаможа! Сапраўды, Аллаг – Спагадлівы і Прабачаючы."},{"id":61,"translation":"Гэта так, бо Аллаг скарачае дзень ноччу, а ноч скарачае днём. Аллаг – Усечуючы, Усебачачы."},{"id":62,"translation":"Гэта так, бо Аллаг – Праўда, а тое, чаму вы пакланяецеся заміж Яго ёсць хлусня! Аллаг – Усявышні, Вялікі."},{"id":63,"translation":"Няўжо ты не бачыш, што Аллаг пралівае з неба ваду, пасля чаго зямля робіцца зялёнаю? Гэта так, бо Аллаг – добры, дасведчаны."},{"id":64,"translation":"Яму належыць тое, што на нябёсах, i тое, што на зямлі! Сапраў¬ды, Аллаг – Багаты, Пахвальны."},{"id":65,"translation":"Няўжо ты не бачыш, што Аллаг падпарадкаваў вам усё, што на зямлі? Карабель плыве па моры па Ягоным загадзе. Ён утрымлівае неба, каб яно не ўпала на зямлю без Ягонага дазволу. Сапраўды, Аллаг Спагадлівы і Міласэрны да людзей!"},{"id":66,"translation":"Ён – Той, Хто дараваў вам жыццё, потым Ён заб’е вас i нанова даруе жыццё. Сапраўды, чалавек няўдзячны."},{"id":67,"translation":"для кожнае грамады Мы ўсталявалі абрады, якіх яны і прытрым¬ліваюцца. Няхай не спрачаюцца з табою пра гэта. заклікай да Госпада свайго! Сапраўды, Ты – на простым шляху."},{"id":68,"translation":"А калі яны будуць табе супярэчыць, дык скажы: «Аллаг лепей ведае пра тое, што вы робіце."},{"id":69,"translation":"У дзень Адраджэння Аллаг разважыць паміж вамі ў тым, пра што вы спрачаецеся»."},{"id":70,"translation":"Няўжо ты не ведаеш, што Аллагу вядома тое, што на нябёсах і на зямлі? Сапраўды, гэта ёсць у Пісанні! Сапраўды, гэта латва для Аллага."},{"id":71,"translation":"Яны пакланяюцца заміж Аллага таму, пра што Ён не паслаў анія¬кага доказу і пра што яны не маюць веданння. Не будзе памагатага ня-слушным!"},{"id":72,"translation":"Калі ім чытаюць Нашыя знакі, ты бачыш на тварах нявернікаў непрыхільнасць. Яны ледзь не кідаюцца на тых, хто чытае ім Нашыя знакі. Скажы: «Ці не распавесці вам пра тое, што горш за гэта? Гэта – агонь, абяцаны Аллагам нявернікам. Якая ж агідная гэтая мясціна»."},{"id":73,"translation":"о людзі! Вось прыпавесць, паслухайце яе. Сапраўды, тыя, да каго вы звяртаецеся заміж Аллага, не створаць нават мухі, калі і ўсе згур¬туюцца разам! А калі муха адбярэ ў іх нешта, дык яны не здолеюць за¬браць гэтага ў яе. Кволы той, хто просіць, i той, у каго просяць."},{"id":74,"translation":"Яны не цэняць Аллага так, як мае быць. Сапраўды, Аллаг – Усе¬магутны, Велічны."},{"id":75,"translation":"Аллаг абраў пасланцоў i сярод анёлаў, i сярод людзей. Сапраў¬ды, Аллаг – Усечуючы, Усебачачы."},{"id":76,"translation":"Ён ведае, што было перад імі, і тое, што будзе пасля іх. I да Ал¬лага вяртаюцца ўсе справы."},{"id":77,"translation":"о вы, якія паверылі! Кланяйцеся, падайце ніцма, пакланяйцеся Госпаду вашаму і рабіце дабро! Магчыма, вы будзеце мець поспех!"},{"id":78,"translation":"змагайцеся ж за шлях Аллага вартым Яго змаганнем! Ён абраў вас i не зрабіў у веры ніякіх цяжкасцяў. Такая вера Ібрагіма, бацькі ва¬шага. Ён назваў вас мусульманамі яшчэ раней і ў гэтым (Каране), каб Пасланец быў сведкам для вас, а вы былі сведкамі людзям. Рабіце малітву, давайце закят i трымайцеся за Аллага! Ён – Ахоўнік ваш. Вы¬датны Ахоўнік, выдатны Памагаты!"}]},{"id":23,"verses":[{"id":1,"translation":" дамагаюцца поспеху вернікі,"},{"id":2,"translation":" якія ціхмяныя ў сваіх малітвах,"},{"id":3,"translation":" пазбягаюць усяго непатрэбнага,"},{"id":4,"translation":" якія сплачваюць закят,"},{"id":5,"translation":" якія закрываюць сваю галізну ад усіх –"},{"id":6,"translation":" апроч жанчын i тых, кім авалодалі іхныя правіцы. Сапраўды, яны вонках упікання,"},{"id":7,"translation":" а хто жадае большага, тыя з’являюцца злачынцамі;"},{"id":8,"translation":" захоўваюць даверанае ім і ўгоды,"},{"id":9,"translation":" якія пільнуюць свае малітвы,"},{"id":10,"translation":"менавіта яны – нашчадкі,"},{"id":11,"translation":"якія атрымаюць у спадчыну Фiрдаус, дзе будуць павек."},{"id":12,"translation":"Сапраўды, мы стварылі чалавека з цымусу гліны,"},{"id":13,"translation":"а потым у надзейным месцы ператварылі ў кроплю;"},{"id":14,"translation":"потым стварылі з кроплі згустак крыві, а са згустка крыві ства¬рылі кавалачак плоці. з кавалачку плоці Мы стварылі косткі, а потым ахінулі іх мясам. Потым Мы выгадавалі гэта як новы твор. Блаславё¬ны Аллаг, найлепшы з творцаў!"},{"id":15,"translation":"Пасля вы абавязкова сканаеце,"},{"id":16,"translation":"а потым, у дзень Адраджэння, вас нанова ўзнімуць."},{"id":17,"translation":"Сапраўды, мы стварылі над вамі сем шляхоў. I Мы не былі няд¬байнымі да Сваіх твораў."},{"id":18,"translation":"Мы звялі з неба належную меру вады і размясцілі яе на зямлі. Сапраўды, Мы здольныя яе выдаліць!"},{"id":19,"translation":"Ёю Мы выгадавалі для вас сады з пальмамі і вінаградам. Там шмат плёну для вас, які вы ясце,"},{"id":20,"translation":"i дрэва, якое расце на гары Сінай. Яно дае алей і прысмакі для тых, хто есць."},{"id":21,"translation":"Сапраўды, худоба з’являецца навучаннем для вас. Мы дамо вам піць тое, што змяшчаецца ў іхным чэраве. Вы маеце з іх шмат іншае карысці і жывіцеся ад іх."},{"id":22,"translation":"І на іх i на караблях вы перасоўваецеся."},{"id":23,"translation":"Сапраўды, мы выправілі Нуха да ягонага народа і сказалі: «о людзі! Пакланяйцеся Аллагу, апроч Якога для вас няма бога! Няўжо вы не палохаецеся?»"},{"id":24,"translation":"Сказалі прадстаўнікі магнацтва, якія не паверылі, з ягонага на¬рода: «Ён – такі ж чалавек, як i вы. I ён жадае кіраваць вамі. Калі б Ал¬лаг пажадаў, дык паслаў бы анёла. Мы не чулі такога ад нашых продкаў."},{"id":25,"translation":"Ён проста апантаны. Таму пачакайце з ім да пэўнага часу!»"},{"id":26,"translation":"Той сказаў: «Госпадзе! дапамажы мне, бо яны адхілілі мяне»."},{"id":27,"translation":"Мы адкрылі яму: «збудуй каўчэг перад Нашым поглядам і па Нашай намове. А калі прыйдзе Наш загад i адкрыецца крыніца ў печы, вазьмі да яго із усіх па пары і сваю сям’ю – апроч тых, пра якіх ужо было сказана слова. I не прасі Мяне за няслушных – сапраўды, яны бу¬дуць патопленыя."},{"id":28,"translation":"Калі тыя, хто з табою, сядуць у каўчэг, скажы: «Хвала Аллагу, які выратаваў нас ад няслушных людзей!»"},{"id":29,"translation":"Ён сказаў: «Госпадзе! даруй нам блаславёны прытулак, бо Ты – найлепшы з тых, хто дае прытулак!»"},{"id":30,"translation":"Сапраўды, у гэтым знак! Мы выпрабоўваем вас."},{"id":31,"translation":"Пасля іх Мы выгадавалі іншае пакаленне"},{"id":32,"translation":"і выправiлi да іх пасланца з іх саміх: «Пакланяйцеся Аллагу, апроч Якога ў вас няма бога! Няўжо вы не палохаiцеся?»"},{"id":33,"translation":"Шляхетныя людзi з ягонага народа, якiя не паверылi і адмаўлялі сустрэчу ў наступным жыцці, – тыя, каму Мы даравалі раскошу ў зям-ным жыцці – сказалi: «Ён – такі ж чалавек, як і вы. Есць тое, што ясце вы, п’е тое, што п’яце вы."},{"id":34,"translation":"І, вядома, калі вы станеце падпарадкоўвацца чалавеку, падоб¬наму да вас, сапраўды, так апыняцеся, адназначна, у страце."},{"id":35,"translation":"Няўжо ён абяцае вам, што пасля таго, як вы сканаеце і будзеце прахам і косткамі, вас адродзяць?"},{"id":36,"translation":"Неверагодна, амаль неверагодна тое, што вам абяцаюць!"},{"id":37,"translation":"Няма нічога, апроч зямнога жыцця. Мы паміраем, мы жывём і не адродзімся."},{"id":38,"translation":"Ён толькі чалавек, які паклёпнiчае на Аллага. Мы не верым яму!»"},{"id":39,"translation":"Той сказаў: «Госпадзе! дапамажы мне, бо мяне лічаць хлусам!»"},{"id":40,"translation":"Аллаг адказаў: «Вельмі хутка яны абавязкова пашкадуюць»."},{"id":41,"translation":"Лямант пабіў іх слушна, i мы ператварылі іх у смецце. Няхай згінуць няслушныя людзi!"},{"id":42,"translation":"Пасля іх Мы выгадавалі іншыя пакаленні."},{"id":43,"translation":"Ніводная грамада не папярэдзіць свайго тэрміну і не адкладзе яго."},{"id":44,"translation":"Потым Мы выпраўлялі Нашых пасланцоў аднаго за адным. да якога б народа не прыходзіў пасланец, яны лічылі яго хлусам. Таму, мы знішчалі адзін народ за адным i зрабілі іх апавяданнямі. Няхай згінуць людзі, якія не вераць!"},{"id":45,"translation":"А потым з Нашымі знакамі і выразным доказам Мы паслалі Мусу і ягонага брата Гаруна"},{"id":46,"translation":"да Фараона і ягонага магнацтва. Але яны заганарыліся, бо былі пагардлівымі людзьмі."},{"id":47,"translation":"Яны сказалі: «Няўжо мы паверым двум людзям, падобным да нас, тагды як іхны народ служыць нам?»"},{"id":48,"translation":"Такім чынам, яны прызналі іх абодвух хлусамі і аддалі сябе на згубу."},{"id":49,"translation":"Сапраўды, Мы даравалі Мусе Пісанне – магчыма, пойдуць яны простым шляхам."},{"id":50,"translation":"Мы зрабілі сына Мар’ям і ягоную маці знакам i пасялілі іх на ўтульным пагорку, дзе было месца для знаходжання і крыніца."},{"id":51,"translation":"о вы, пасланцы! Ежце даброты і рабіце дабро. Сапраўды, Я ве-даю, што вы робіце."},{"id":52,"translation":"Сапраўды, вашая грамада – грамада адзіная. А Я – ваш Госпад. Таму палохайцеся Мяне!"},{"id":53,"translation":"Але яны разарвалі сваю веру на часткі і кожная суполка цешыц¬ца з таго, што мае."},{"id":54,"translation":"Пакінь іх у іхнай аблудзе – да пэўнага часу."},{"id":55,"translation":"Няўжо яны лічаць, што мы дамо ім маёмасць і сыноў,"},{"id":56,"translation":"спяшаючыся надзяліць дабротамі? дык не, але яны гэтага не ад-чуваюць."},{"id":57,"translation":"Сапраўды, тыя, якія дрыжаць ад сполаху перад Госпадам сваім,"},{"id":58,"translation":"якія вераць у знакі Госпада свайго,"},{"id":59,"translation":"якія ў пакланенні Госпаду свайму не дадаюць роўных,"},{"id":60,"translation":"якія даюць ахвяраванні, а ў сэрцах адчуваюць сполах, што па¬варочаюцца да свайго Госпада, –"},{"id":61,"translation":"менавіта яны спяшаюцца рабіць добрыя справы, папярэджва¬ючы ў гэтым іншых."},{"id":62,"translation":"Мы не патрабуем ад душы больш за тое, што яна прымее. Мы маем Пісанне, якое кажа праўду, i з імі не зробяць няслушна."},{"id":63,"translation":"Але іхныя сэрцы невідушчыя да яго. Таксама яны здзяйсняюць меней цяжкія злачынствы,"},{"id":64,"translation":"пакуль Мы не скараем тых сярод іх, хто раскашуецца! Тагды яны пачнуць равець."},{"id":65,"translation":"Не равіце сёння! Сапраўды, вы не атрымаеце ад Нас дапамогі!"},{"id":66,"translation":"Вам жа чыталі Мае знакі, але вы вярталіся на сваіх пятках назад,"},{"id":67,"translation":"былі ганарыстымі, а па начах вялі брыдкія гутаркі."},{"id":68,"translation":"Няўжо яны не задумаюцца над гэтым словам? Ці да іх прыйшло тое, што не прыходзіла да іх продкаў?"},{"id":69,"translation":"Ці яны не пазналі свайго Пасланца і адмаўляюць яго?"},{"id":70,"translation":"Ці яны кажуць: «Ён апантаны?» дык не! Ён прыйшоў да іх з праўдаю, але большасць з іх ненавідзіць праўду!"},{"id":71,"translation":"Калі б праўда ішла за іхнымі жаданнямі, дык згінулі бы нябёсы, зямля і тыя, хто на іх. дык не! Мы даравалі ім напамін, але яны адхіна¬юцца ад свайго напаміну."},{"id":72,"translation":"Хіба ты просіш уіхузнагароджання? Узнагароджанне Госпада твайго найлепшае, а Ён – найлепшы з тых, хто надзяляе."},{"id":73,"translation":"Сапраўды, ты заклікаеш іх на просты шлях."},{"id":74,"translation":"Сапраўды, тыя, якія не вераць у наступнае жыццё, абавязкова адхіляюцца ад гэтага шляху!"},{"id":75,"translation":"Калі б Мы нават памілавалі іх i адхілілі ад іх ліха, яны ўсё адно блукалі ды ўпарта трымаліся б сваёй памылкі."},{"id":76,"translation":"Так Мы пакаралі іх, але яны не ўтаймаваліся перад сваім Госпа¬дам i не сталі ціхмянымі."},{"id":77,"translation":"Але калі мы адчынім перад імі вароты вялікага пакарання, яны ўвойдуць у роспач!"},{"id":78,"translation":"Ён – Той, Хто стварыў для вас слых, зрок i сэрцы. Як мала вы дзякуеце!"},{"id":79,"translation":"Ён – Той, Хто парассяляў вас на зямлі. I да Яго вы будзеце сабра¬ныя!"},{"id":80,"translation":"Ён – Той, Хто даруе жыццё i скананне. Ён змяняе ноч i дзень. Няўжо вы не разумееце?"},{"id":81,"translation":"дык не! Яны кажуць тое ж, што і мінулыя пакаленні."},{"id":82,"translation":"Яны кажуць: «Няўжо пасля таго, як мы сканаем і станем прахам i косткамі, нас адродзяць?"},{"id":83,"translation":"Гэта абяцаюць нам, а яшчэ раней абяцалі нашым бацькам. Але гэта толькі паданне старажытных народаў»."},{"id":84,"translation":"Спытай: «Каму належыць зямля i тыя, хто на ёй, калі вы ведаеце?»"},{"id":85,"translation":"Яны скажуць: «Аллагу!» Скажы: «Няўжо вы не задумаецеся?»"},{"id":86,"translation":"Спытай: «Хто Госпад сямі нябёсаў і вялікага Трона?»"},{"id":87,"translation":"Яны скажуць: «Аллаг!» Скажы: «Няўжо вы не палохаецеся?»"},{"id":88,"translation":"Скажы: «У каго ўлада над кожнаю рэччу? Хто абараняе і ад Каго няма абароны, калі вы ведаеце?»"},{"id":89,"translation":"Яны скажуць: «Аллаг!» Скажы: «да чаго ж вы зачараваныя!»"},{"id":90,"translation":"Так, Мы далі ім праўду, а яны яе адмаўляюць."},{"id":91,"translation":"Аллаг не браў Сабе сына і няма, апроч Яго, іншага бога. Інакш кожны бог забіраў бы тое, што стварыў, а адны з іх панавалі б над ін¬шымі. Усячысты Аллаг ад таго, што Яму прыпісваюць!"},{"id":92,"translation":"дасведчаны пра таемнае і адкрытае, Вышэй за тое, што Яму да¬даюць у пакланенні."},{"id":93,"translation":"Скажы: «Госпадзе! Калі Ты пакажаш мне тое, што ім абяцана,"},{"id":94,"translation":"дык не рабі мяне, Госпадзе, адным з няслушных людзей."},{"id":95,"translation":"Сапраўды, Мы здольныя паказаць табе тое, што абяцалі ім."},{"id":96,"translation":"Адштурхні ліха тым, што лепш. Мы ведаем пра тое, што яны прыпісваюць Нам!"},{"id":97,"translation":"Скажы: «Госпадзе! Шукаю ў Цябе абароны ад намоў шатанаў,"},{"id":98,"translation":"шукаю ў Цябе абароны, Госпадзе, каб не сустракацца з імі»."},{"id":99,"translation":"Калі скананне прыходзіць да каго-небудзь з іх, то ён кажа: «Го¬спадзе! Вярні мяне назад!"},{"id":100,"translation":" Магчыма, я буду рабіць добрыя справы, якія адхіліў!» дык не! Гэта толькі словы, якія ён кажа. Перашкода будзе за ім да дня, калі яны адродзяцца."},{"id":101,"translation":" І калі дзьмухнуць у трубу, дык не будзе сваяцтва паміж імі ў той дзень, і не будуць яны распытваць адно аднаго."},{"id":102,"translation":" Тыя, чыя шаля апынецца цяжкаю, будуць выратаваныя."},{"id":103,"translation":" А тыя, чыя шаля апынецца латваю, страцяць саміх сябе і буду¬ць у пекле павек."},{"id":104,"translation":" Агонь паліцьме іхныя твары, і яны будуць крывіцца ў ім."},{"id":105,"translation":" Хіба вам не чыталі Мае знакі? Але вы лічылі іх хлуснёю!"},{"id":106,"translation":" Яны скажуць: «Госпадзе наш! Апанавала нас нашая галеча. Мы былі людзьмі, якія трапілі ў аблуду."},{"id":107,"translation":" Госпадзе наш! Выведзі нас адсюль! А калі мы паварочаемся да свайго, дык, сапраўды, будзем прыгнятальнікамі»."},{"id":108,"translation":" заставайцеся тут з ганьбаю і не размаўляйце са Мною!"},{"id":109,"translation":" Сапраўды, частка рабоў Маіх казала: «Госпадзе наш! Мы паве¬рылі! Прабач нас і злітуйся над намі, бо Ты – Найлепшы з міласэрных!»"},{"id":110,"translation":" Вы кпілі з іх, пакуль не забыліся на напамін пра Мяне. Вы дзівіліся з іх."},{"id":111,"translation":" Сёння Я ўзнагародзіў іх за тое, што яны былі трывучымі. Са-праўды, яны дасягнулі поспеху!"},{"id":112,"translation":" Ён спытае: «Колькі гадоў вы прабавіліся на зямлі?»"},{"id":113,"translation":" Тыя адкажуць: «Мы прабылі дзень ці нават частку дня. Спы¬тай у тых, хто лічыць»."},{"id":114,"translation":" Ён скажа: «Мала ж вы прабавіліся! Калі б вы толькі ведалі."},{"id":115,"translation":" Няўжо вы лічыце, што Мы стварылі вас для забаўкі і што вы не паварочаецеся да Нас?»"},{"id":116,"translation":" Усявышні Аллаг, Праўдзівы Ўладар! Няма бога, апроч Яго, Го¬спада вялікага Трона!"},{"id":117,"translation":" У таго, хто звяртаецца заміж Аллага да іншага бога, няма для гэтага ніводнага доказу. Ягоны разлік – у ягонага Госпада. Сапраўды, нявернікі не будуць мець поспеху!"},{"id":118,"translation":" Скажы: «Госпадзе! даруй і злітуйся, бо Ты – Найлепшы з міласэ¬рных!»"}]},{"id":24,"verses":[{"id":1,"translation":" Гэта – сура, якую Мы паслалі і зрабілі абавязкам. Мы паслалі ў ёй выразныя знакі – магчыма, вы задумаецеся!"},{"id":2,"translation":" Распусніка і распусніцу біце сто разоў – кожнага з іх. Няхай ваш жаль да іх не пераважыць веру Аллага, калі вы верыце ў Аллага і ў Апошні дзень. I няхай сведкамі іхнага пакарання будзе гурт вернікаў!"},{"id":3,"translation":" Распуснік прымее пабрацца шлюбам толькі з распусніцаю ці па¬ганаю, а распусніца прымее пабрацца шлюбам толькі з распуснікам альбо паганым. А для вернікаў гэта забаронена!"},{"id":4,"translation":" Тых, якія абвінавачваюць цнатлівых жанчын, але не прымеюць прывесці чатырох сведкаў, біце восемдзесят раз i ніколі не прымайце ад іх сведчанні, бо яны – непакорлівыя,"},{"id":5,"translation":" апроч тых, якія пасля павініліся і выправіліся. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":6,"translation":" А кожны з тых, якія абвінавачваюць сваіх жонак, але не маюць сведкаў, апроч саміх сябе, мусіць паклясціся чатыры разы Аллагам пра тое, што ён праўдзівы,"},{"id":7,"translation":" пяты раз – што праклён Аллага будзе на ім, калі ён хлусіць."},{"id":8,"translation":" Жонка не зведае пакарання, калі паклянецца чатыры разы Алла¬гам пра тое, што ён хлусіць,"},{"id":9,"translation":" пяты раз – што гнеў Аллага будзе на ёй, калі ён праўдзівы."},{"id":10,"translation":"Калі б не шчодрасць Аллага да вас, Ягоная літасць i тое, што Ён – Прымаючы каянне і Мудры!"},{"id":11,"translation":"Сапраўды, тыя якія паклёпнічаюць, ёсць сярод вас саміх. Не палічыце гэта ліхам супраць вас. Наадварот, гэта – дабро для вас. Кож¬ны чалавек атрымае за свой грэх! А на таго, хто ўзяў на сябе найболь¬шую частку гэтага, чакае пакаранне вялікае!"},{"id":12,"translation":"Чаму ж вы, вернікі і верніцы, пачуўшы пра гэта, не думалі пра саміх сябе добра ды не сказалі: «Гэта відавочны паклёп»?"},{"id":13,"translation":"Чаму ж яны не прыйшлі з чатырма сведкамі? А калі яны не прый¬шлі з імі, дык яны перад Аллагам – хлусы!"},{"id":14,"translation":"Калі б не шчодрасць Аллага да вас, Ягоная літасць у зямным ды наступным жыцці, дык за вашыя размовы закранула б вас пакаранне вялікае!"},{"id":15,"translation":"Калі вы перакладаеце гэта сваімі мовамі і кажаце вашымі вус¬намі тое, пра што ў вас няма ведання, і яшчэ лічыце гэта дробяззю, дык гэта – вялікі грэх перад Аллагам!"},{"id":16,"translation":"Чаму ж вы, пачуўшы гэта, не сказалі: «Нам не варта казаць та¬кога. Усячысты Ты! А гэта – вялікі паклёп»."},{"id":17,"translation":"Аллаг вучыць вас больш не рабіць гэтага ніколі, калі вы вернікі!"},{"id":18,"translation":"Ён тлумачыць вам знакі. А Аллаг – Усеведаючы, Мудры!"},{"id":19,"translation":"Сапраўды, на тых, каму падабаецца, каб пра вернікаў распавя¬далі агіднае, чакае хваравітае пакаранне ў жыцці зямной і наступным! Аллаг ведае, а вы не ведаеце."},{"id":20,"translation":"Калі б не шчодрасць Аллага да вас, Ягоная літасць i тое, што Ён Спагадлівы i Міласэрны."},{"id":21,"translation":"о вы, якія паверылі! Не ідзіце ўтроп шатана. А хто ідзе ўтроп шатана, дык, сапраўды, ён заклікае да агіднага ды ганебнага! Калі б не літасць і міласэрнасць Аллага да вас, дык ніводзін з вас не ачысціўся б ніколі, але Аллаг ачышчае, каго пажадае! Аллаг – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":22,"translation":"Няхай тыя, хто мае становішча і багацце сярод вас, не клянуц¬ца, што не будуць дапамагаць сваякам, бедакам i перасяленцам на шля¬ху Аллага. Няхай яны даруюць i будуць спачувальнымі. Няўжо вы не жадаеце, каб Аллаг прабачыў вас? Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":23,"translation":"Сапраўды, тыя, якія ўпікаюць невінаватых цнатлівых жанчын, будуць праклятыя ў свеце зямным і наступным! Чакае на іх вялікае пакаранне."},{"id":24,"translation":"У той дзень іхныя языкі, рукі і ногі будуць сведчыць пра тое, што яны рабілі."},{"id":25,"translation":"У той дзень Аллаг адплаціць ім поўнаю і слушнаю мераю, i яны даведаюцца, што Аллаг – Відавочная Праўда."},{"id":26,"translation":"дрэнныя жанчыны – дрэнным мужчынам, дрэнныя мужчыны – дрэнным жанчынам. А добрыя жанчыны – добрым мужчынам, добрыя мужчыны – добрым жанчынам. Яны недатычныя да таго, што пра іх кажуць. На іх чакае прабачэнне і шчодрая доля."},{"id":27,"translation":"о вы, якія паверылі! Не заходзьце ў чужынскія хаты, не спы-таўшы дазволу і не павітаўшы іхных жыхароў. Так будзе лепей для вас, магчыма, вы задумаецеся."},{"id":28,"translation":"Калі там нікога не будзе, дык не заходзьце, пакуль вам не дазво¬ляць. А калі вам кажуць: «Вяртайцеся!» – дык вяртайцеся. Так будзе чысцей для вас! Аллаг ведае, што вы робіце."},{"id":29,"translation":"На вас не будзе граху, калі вы ўвойдзеце ў нежылыя хаты, дзе ёсць карысць для вас. Аллаг ведае, што вы адкрываеце і хаваеце."},{"id":30,"translation":"Скажы вернікам мужчынам, каб яны адводзілі свае погляды і закрывалі сваё голае цела. Так будзе чысцей для іх. Сапраўды, Аллагу вядома пра тое, што яны робяць."},{"id":31,"translation":"Скажы вернікам жанчынам, каб яны адводзілі свае погляды і за-крывалі сваё голае цела. Няхай яны не паказваюць сваёй прыгажосці, апроч таго, што вонках, і няхай закрываюць сваімі покрыўкамі грудзі. Няхай не паказваюць сваёй прыгажосці нікому, апроч сваіх мужоў, ба¬цькоў, бацькоў сваіх мужоў, сваіх сыноў, сыноў сваіх мужоў, сваіх бра-тоў, сыноў братоў, сыноў сваіх сясцёр, іншых жанчын ці тых, кім ава¬лодалі іхныя правіцы, слугам, у якіх няма палкасці, ці дзецям, якія не ведаюць жаночае галізны; няхай яны не ходзяць так, каб было вядо¬ма, якія прыгажосці яны хаваюць. Вініцеся перад Аллагам усе разам, о вернікі! Магчыма, вы мецьмяце поспех."},{"id":32,"translation":"Шлюбуйце тых з вас, хто адзінокі, а таксама праведнікаў з вашых рабоў і рабынь. А калі яны незаможныя, дык Аллаг узбагаціць іх з шчодрасці Сваёй. Аллаг – Усеабдымны, Усеведаючы."},{"id":33,"translation":"Няхай захоўваюць цнатлівасць тыя, хто не прымее пабрацца шлюбам, пакуль Аллаг з шчодрасці Сваёй не ўзбагаціць іх. Калі тыя, кім авалодалі вашыя правіцы, жадаюць пісьмовага пасведчання, дык напішыце яго – калі вы ведаеце, што яны маюць дабро. дайце ім част¬ку з маёмасці Аллага, якую Ён дараваў вам. Не прымушайце сваіх пры¬гонных да распусты, жадаючы хуткіх дабротаў зямнога жыцця, калі тыя хочуць захаваць цнатлівасць. А калі хто прымусіў іх, дык Аллаг пасля таго – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":34,"translation":"Мы паслалі вам выразныя знакі, прыпавесць пра тых, якія жылі раней за вас, а таксама павучанні для збожных."},{"id":35,"translation":"Аллаг – святло нябёсаў i зямлі. Святло Яго падобна да нішы, у якое ёсць каганец, каганец у шкле, а шкло – як зорка зіхатлівая. Гары¬ць яна ад блаславёнага алейнага дрэва, ні ўсходняга, ні заходняга; ім¬кнецца ўзгарэцца ягоны алей, хоць бы агонь i не крануў. Святло над святлом. Вядзе Аллаг да свайго святла, каго пажадае, і прыводзіць пры¬павесці для людзей. Аллаг пра кожную рэч ведае."},{"id":36,"translation":"[Каганец гарыць] у дамах, якія дазволіў пабудаваць Аллаг і ў якіх згадваецца Ягонае імя. Там Яго ўслаўляюць раніцай і ўвечары"},{"id":37,"translation":"мужчыны, якіх ні гандаль, ні продаж не адцягваюць ад згадван¬ня Аллага, здзяйснення малітвы і сплаты закяту. Яны палохаюцца таго дня, калі здрыгануцца сэрцы і застыгнуць погляды,"},{"id":38,"translation":"каб Аллаг узнагародзіў іх за найлепшае з таго, што яны рабілі, і яшчэ дадаў з шчодрасці Cваёй. Аллаг надзяляе, каго пажадае, без ад¬платы."},{"id":39,"translation":"Учынкі тых, якія не паверылі, падобныя да прывіду ў пустэлі, які прагны лічыць за ваду. Калі ён прыходзіць туды, дык не знаходзі¬ць нічога. Але знаходзіць побач Аллага, які адплаціць яму поўнасцю! Аллаг – Хуткі ў адплаце."},{"id":40,"translation":"Ці яны падобныя да змроку ў марскіх глыбінях. Хваля накры¬вае іх згары, яшчэ адна хваля вышэй, а яшчэ вышэй – хмара. Адна цемра над іншаю! Калі нехта выцягне сваю руку, дык не здолее яе ўбачыць. Каму Аллаг не даў святла, таму няма святла."},{"id":41,"translation":"Няўжо ты не бачыш, што Аллага славіць тое, што на нябёсах, i тое, што на зямлі, а таксама птушкі з распасцёртымі крыламі. Кожны ве¬дае сваю малітву і праслаўлення. Аллаг ведае пра тое, што яны робяць!"},{"id":42,"translation":"Аллагу належыць улада над нябёсамі і зямлёю. I да Аллага – вяр¬танне!"},{"id":43,"translation":"Няўжо ты не бачыш, што Аллаг гоніць аблокі, потым збірае іх, а потым ператварае ў натоўп. І ты бачыш, як дажджавыя кроплі вы¬ходзяць з прамежку. з гораў, што на нябёсах, Ён пасылае град i пара¬жае ім, каго пажадае, i адхіляе яго, ад каго пажадае. Бляск маланак га¬товы пазбавіць на зрок."},{"id":44,"translation":"Аллаг змяняе ноч і дзень. Сапраўды, у гэтым – павучальны пры¬клад для тых, хто мае зрок."},{"id":45,"translation":"Аллаг стварыў усіх жывых істот з вады. Сярод іх ёсць такія, якія поўзаюць на чэраве, ёсць такія, якія ходзяць на дзвюх нагах, ёсць такія, якія ходзяць на чатырох. Аллаг творыць, што пажадае. Сапраўды, Ал¬лаг здольны на кожную рэч."},{"id":46,"translation":"Мы паслалі выразныя знакі, а Аллаг вядзе простым шляхам, каго пажадае."},{"id":47,"translation":"Яны кажуць: «Мы паверылі ў Аллага і Пасланца. Мы падпарад¬куемся!» А потым частка з іх адхінаецца. Не, яны нявернікі."},{"id":48,"translation":"Калі іх клічуць да Аллага і Ягонага Пасланца, каб паміж імі раз¬важылі, дык частка з іх адхінаецца."},{"id":49,"translation":"Калі б праўда была на іхным баку, дык яны пакорліва прыйшлі б да яго."},{"id":50,"translation":"Ці ў іхных сэрцах хвароба, ці яны вагаюцца, ці яны палохаюц¬ца, што Аллаг і Ягоны Пасланец судзіцьмуць іх няслушна? Наадварот, яны самі няслушныя."},{"id":51,"translation":"Словы вернікаў, калі іх клічуць да Аллага і Ягонага Пасланца, такія: «Слухаем і падпарадкоўваемся!» Менавіта яны і мецьмуць поспех."},{"id":52,"translation":"Тыя, якія падпарадкоўваюцца Аллагу і Ягонаму Пасланцу, па¬лохаюцца Аллага і маюць перад Ім сполах, дасягнуць поспеху."},{"id":53,"translation":"Яны клянуцца Аллагам – наймацнейшымi кляцьбамі! – што, калі б ты ім загадаў, дык яны абавязкова накiравалiся б у выправу. Скажы: «Не клянiцеся! Ведаем гэтую пакорлівасць». Сапраўды, Аллагу вядо¬ма тое, што вы робіце."},{"id":54,"translation":"Скажы: «Падпарадкуйцеся Аллагу і Ягонаму Пасланцу!» А калі вы адхіняцеся, дык ён будзе адказваць толькі за сваё, а вы будзеце адказва¬ць за сваё. Але калі вы будзеце паслухмянымi, дык пойдзеце простым шляхам. Сапраўды, На Пасланцу ляжыць толькі выразнае давядзенне."},{"id":55,"translation":"Тых з вас, якія паверылі і здзяйснялі дабро, Аллаг абяцаў зрабі¬ць намеснікамі на зямлі – так, як Ён зрабіў намеснікамi iхных папярэд¬нікаў; Ён абавязкова зацвердзіць іхную веру, якую Сам ухваліў для іх, i заменіць iхны сполах бяспекаю. Яны пакланяюцца Мне і не дадаюць у пакланеннi нікога ў сутаварышы. А хто пасля гэтага будзе няўдзяч¬ным, тыя – непакорлiвыя!"},{"id":56,"translation":"I здзяйсняйце малітву, сплачвайце закят i падпарадкоўвайцеся Пасланцу – магчыма, над вамi злітуюцца!"},{"id":57,"translation":"Не думай, што тыя, якія не вераць, здолеюць выратавацца на зямлі, iхным сховішчам будзе пекла i як жахлiва гэта вяртанне!"},{"id":58,"translation":"о вы, якія паверылі! Няхай тыя, кім авалодалі вашыя правіцы, і тыя, якія не дасягнулі сталага ўзросту, просяць у вас дазволу ўвайс¬ці ў вашыя пакоi ў трох выпадках: перад малiтваю на свiтанку, апоўд¬ні – калі вы скідаеце сваю вопратку, а таксама пасля начное малітвы. Тры выпадкі вашае галізны. У іншым часе не будзе граху ні на вас, ні на іх, няхай адны з вас заходзяць да іншых. Так Аллаг тлумачыць вам знакі, а Аллаг – дасведчаны, Мудры."},{"id":59,"translation":"Калі вашыя дзеці дасягнуць сталага ўзросту, дык няхай прося¬ць дазволу ўвайсці таксама, як гэта рабілі старэйшыя. Так Аллаг тлу¬мачыць вам знакі Свае. Аллаг – дасведчаны, Мудры."},{"id":60,"translation":"Не будзе граху на старэйшых жанчынах, якія не спадзяюцца на шлюб, калі яны скінуць вышнюю вопратку, не паказваючы сваіх пры¬гажосцей. Але лепей для іх устрымацца ад гэтага, а Аллаг – Усечуючы, дасведчаны!"},{"id":61,"translation":"Не будзе граху на невідушчым, на кульгавым, на хворым, на вас саміх, калі вы будзеце есці ў сваіх хатах альбо хатах вашых бацькоў, альбо ў хатах вашых маці, альбо ў хатах вашых братоў, альбо ў хатах вашых сясцёр, альбо ў хатах вашых дзядзькоў з боку бацькі, ці цётак з боку бацькі, ці дзядзькоў з боку вашых маці, альбо цётак з боку вашых маці, альбо ў тых хатах, ад якіх вы маеце ключы, ці вашых сяброў. Не будзе граху, калі вы будзеце есці разам ці паасобку. Таму калі ўваход¬зіце ў хаты, дык вітайце адно аднаго, вітаннем ад Аллага, блаславё¬ным, добрым! Так Аллаг тлумачыць вам Свае знакі, – быць можа, вы зразумееце!"},{"id":62,"translation":"Вернікі – гэта толькі тыя, якія паверылі ў Аллага і Ягонага Пасланца. Калі яны побач з ім у нейкай агульнай справе, дык не ідуць, пакуль не спытаюць дазволу. Сапраўды, тыя, якія пытаюцца ў цябе дазволу – менавіта яны паверылі ў Аллага і Ягонага Пасланца! А калі яны пытаюцца дазволу каб здзейсніць нейкую справу, дык дазволь тым з іх, каму пажадаеш. І прасі за іх прабачэння ў Аллага. Сапраўды, Ал¬лаг – Прабачаючы, Міласэрны!"},{"id":63,"translation":"Не звяртайцеся да Пасланца так, як вы звяртаецеся адзін да ад¬наго. Аллаг ведае тых з вас, якія ідуць таемна. Няхай пільнуюцца тыя, якія пярэчаць ягонаму загаду, бо можа іх спасцігнуць спакуса альбо пакутлівае пакаранне!"},{"id":64,"translation":"Сапраўды, Аллагу належыць тое, што на нябёсах і на зямлі. Ён ведае ваш стан і той дзень, калі яны будуць сабраныя перад Ім. Тагды Ён паведаміць ім пра тое, што яны рабілі. Аллаг пра кожную рэч да¬сведчаны."}]},{"id":25,"verses":[{"id":1,"translation":" Блаславёны Той, Хто паслаў Адрозніванне свайму рабу, каб ён быў засцерагальнікам для светаў."},{"id":2,"translation":" Ён – Той, Каму належыць улада на нябёсах i на зямлі. Ён не пры¬маў Сабе дзіцяці і не было Яму роўнага ва ўладзе. Ён стварыў кожную рэч i размеркаваў яе мераю."},{"id":3,"translation":" заміж Яго яны бяруць сабе багамі тых, якія нічога не ствараюць, але створаныя самі; тых, якія не маюць улады нанесці сабе шкоды аль¬бо прынесці карысць; тых, якія не маюць улады ні над скананнем, ні над жыццём, ні над адраджэннем."},{"id":4,"translation":" Тыя, што не вераць, кажуць: «Гэта толькі хлусня, якую ён прыду¬маў з дапамогаю іншых людзей». Так яны робяць няслушна і хлусяць."},{"id":5,"translation":" Яны кажуць: «Казкі старажытных народаў! Ён папрасіў запісаць іх, i яму чытаюць гэта раніцай і ўвечары»."},{"id":6,"translation":" Скажы: «Яго паслаў Той, Хто ведае таямніцы нябёсаў i зямлі. Са¬праўды, Ён – Прабачаючы, Міласэрны!»"},{"id":7,"translation":" Яны кажуць: «Што гэта за пасланец? Ён спажывае ежу і ходзіць па кірмашах. Чаму да яго не паслана анёла, які б засцерагаў разам з ім?"},{"id":8,"translation":" Чаму яму не пасланы скарб? Чаму не мае ён саду, з якога б ён спажываў ежу?» Беззаконнікі сказалі: «Вы ідзяце ўтроп чалавека, які зачараваны»."},{"id":9,"translation":" Паглядзі, як яны прыводзяць табе прыпавесці. Яны заблукалі і не прымеюць знайсці шляху."},{"id":10,"translation":"Блаславёны Той, Хто, калі пажадае, даруе табе лепей за гэта ўсё – сады, дзе цурчаць рэкі. Ён таксама ўсталюе для цябе палацы."},{"id":11,"translation":"дык не! Яны лічаць Час за хлусню! А для тых, хто лічыць Час за хлусню, падрыхтавалі Мы полымя!"},{"id":12,"translation":"Толькі яно ўбачыць іх здалёк, яны пачуюць яго сыканне і грукат!"},{"id":13,"translation":"Калі іх, закутых, кінуць да цеснага месца, яны прасіцьмуць там на сябе загубы!"},{"id":14,"translation":"Сёння не клічце на сябе адной загубы, клічце іх шмат!"},{"id":15,"translation":"Скажы: «Што лепш – гэтакае пакаранне альбо сад вечнасці, які чакае на збожных i будзе іхным узнагароджаннем і месцам для вяртання?»"},{"id":16,"translation":"Там яны будуць мець усё, што пажадаюць, i будуць яны там па¬век. Такая абяцанка, узятая Тваім Госпадам, пра якую пытаюцца!"},{"id":17,"translation":"У той дзень ён збярэ іх i тых, каму яны пакланяліся заміж Аллага. I скажа: «Гэта вы ўвялі ў аблуду Маіх рабоў, ці яны самі збіліся са шляху?»"},{"id":18,"translation":"Тыя скажуць: «Прыслаўны Ты! Нам не пасуе браць абаронцаў заміж Цябе, але гэта Ты дазволіў ім і іхным бацькам атрымліваць аса¬лоду ад дабротаў, таму яны забыліся на напамін і сталі людзьмі, якія зніклі»."},{"id":19,"translation":"Яны адмаўлялі тое, што вы кажаце, і вы не здолееце ні адхіліць пакарання, ні дапамагчы сабе. Тых з вас, якія былі няслушнымі, Мы прымусім паспрабаваць вялікага пакарання!"},{"id":20,"translation":"Пасланцы, якіх Мы пасылалі раней, таксама спажывалі ежу і хадзілі па кірмашах. Адных з вас Мы зрабілі спакусаю для іншых – ці будзеце вы трывучымі? Госпад твой – Усебачачы!"},{"id":21,"translation":"Тыя, якія не спадзяюцца на сустрэчу з Намі, кажуць: «Чаму да нас не паслана анёлаў? Чаму мы не бачым нашага Госпада?» Яны пагардліва заганарыліся ў душы сабой і праявілі вялікае непадпарадкаванне."},{"id":22,"translation":"У той дзень, калі яны ўбачаць анёлаў, для грэшнікаў не будзе ніякае добрае весткі. Ім скажуць: «Вось перашкода неадольная»."},{"id":23,"translation":"Мы зоймемся справамі, якія яны рабілі і ператворым іх у разд¬зьмуты пыл."},{"id":24,"translation":"Жыхары раю ў той дзень мецьмуць найлепшы прытулак і най¬лепшае месца адпачынку."},{"id":25,"translation":"У той дзень расшчапіцца неба, пакрытае хмарамі, i будуць пасла¬ныя анёлы."},{"id":26,"translation":"Сапраўдная ўлада гэтага дня будзе належыць Літасціваму! Цяж¬кі будзе гэты дзень для нявернікаў!"},{"id":27,"translation":"У той дзень беззаконнік кусацьме свае рукі і казацьме: «Калі б я накіраваўся шляхам Пасланца!"},{"id":28,"translation":"Гора мне! Калі б я не браў сабе такога сябра."},{"id":29,"translation":"Бо менавіта ён адхінуў мяне ад напаміну, калі ён прыйшоў да мяне!» Так шатан пакідае чалавека без дапамогі."},{"id":30,"translation":"Пасланец сказаў: «Госпадзе! Сапраўды, мой народ адхіліў гэты Каран»."},{"id":31,"translation":"Менавіта так Мы паставілі кожнаму прароку ворага з беззакон¬нікаў, але досыць твайго Госпада як Правадыра і Памагатага."},{"id":32,"translation":"Тыя, што не паверылі, кажуць: «Чаму Каран не пасланы адразу, цалкам?» Гэта так, бо Мы імкнёмся ўмацаваць ім тваё сэрца і прачы¬талі яго па парадку."},{"id":33,"translation":"Якія б прыпавесці яны табе ні прыводзілі, мы прыходзілі да цябе з праўдаю і найлепшым тлумачэннем!"},{"id":34,"translation":"Тыя, якіх прыцягнуць да пекла на іхных тварах, апынуцца ў най¬горшым месцы, бо яны самыя заблукаўшыя."},{"id":35,"translation":"Мы даравалі Мусе Пісанне і паставілі яму памагатага – ягонага брата, Гаруна."},{"id":36,"translation":"I Мы сказалі: «Ідзіце да народу, які прызнаў Нашыя знакі хлус¬нёю». А потым Мы зусім вынішчылі гэтых людзей."},{"id":37,"translation":"Народ Нуха, які адмаўляў пасланцоў, мы ўтапілі, зрабіўшы зна¬кам для людзей. Мы падрыхтавалі для беззаконнікаў пакутлівае пака¬ранне."},{"id":38,"translation":"А таксама адытаў, самудытаў, жыхароў ар-Расса і шмат іншых пакаленняў, якія жылі сярод іх."},{"id":39,"translation":"Усім ім Мы прыводзілі прыпавесці і ўсіх іх Мы знішчылі."},{"id":40,"translation":"Яны ўжо праходзілі міма паселішча, на якое выпаў дрэнны дождж. Няўжо яны не бачылі гэтага паселішча? Не спадзяюцца яны на адраджэнне."},{"id":41,"translation":"Калі яны бачаць цябе, дык толькі цешацца: «Няўжо гэта яго Ал¬лаг зрабіў пасланцом?"},{"id":42,"translation":"Ён прымеў адхінуць нас ад нашых багоў, калі б мы не мелі тры¬вання». Калі яны ўбачаць пакаранне, дык хутка даведаюцца, хто на¬самрэч збіўся са шляху."},{"id":43,"translation":"Ты бачыў таго, хто зрабіў богам сваё жаданне? Няўжо ты буд¬зеш для такога апекавальнікам?"},{"id":44,"translation":"Няўжо ты лічыш, што большасць з іх здольная нешта чуць ці разумець? Яны як худоба. дык не, яшчэ больш збіліся са шляху."},{"id":45,"translation":"Няўжо ты не бачыш, як твой Госпад падаўжае цень? А калі б Ён пажадаў, дык зрабіў бы яго нязменным. Сонца Мы зрабілі для яго па¬казальнікам,"},{"id":46,"translation":"а потым патроху сціскаем яго да Сябе."},{"id":47,"translation":"Ён – Той, Хто зрабіў для вас ноч покрывам, а сон – адпачынкам. А дзень Ён зрабіў часам вяртання да жыцця."},{"id":48,"translation":"Ён – Той, Хто пасылае вятры добрымі веснікамі Сваёй літасці. I Мы праліваем з неба чыстую ваду."},{"id":49,"translation":"Каб ажывіць ёй нежывую зямлю і напаіць жывёлу і шмат люд¬зей, якіх мы стварылі."},{"id":50,"translation":"Мы размяркоўваем ваду паміж імі, каб яны задумаліся, але боль¬шасць людзей адхінаецца ад усяго, апроч няверы."},{"id":51,"translation":"Калі б Мы пажадалі, дык паслалі б засцерагальніка да кожнага паселішча."},{"id":52,"translation":"Таму не слухайся нявернікаў, а змагайся супраць іх з дапамогаю гэтага вялікага [Карана] вялікім намаганнем!"},{"id":53,"translation":"Ён – Той, Хто зблытаў дзве вадаточнiцы. Адна з іх – прыемная на смак, прэсная, а другая – салёная, горкая. I Ён усталяваў паміж імі перапону і непераадольную перашкоду."},{"id":54,"translation":"Ён – Той, Хто стварыў чалавека з вады і дараваў яму сваякоў і сваячак. Твой Госпад – Усемагутны!"},{"id":55,"translation":"Пагане пакланяюцца замiж Аллага тым, хто не прымее прынес¬ці нi карысці, ні шкоды. Нявернiк дапамагае тым, хто супраць ягона¬га Госпада."},{"id":56,"translation":"Мы паслалі цябе толькі як добрага весніка і засцерагальнiка."},{"id":57,"translation":"Скажы: «Я не прашу за гэта ніякага ўзнагароджання, апроч таго, каб той, хто пажадае, прыняў шлях свайго Госпада»."},{"id":58,"translation":"Спадзявайся на Найжывейшага, які не памірае, i ўслаўляй Яго славаю! дастаткова таго, што Ён ведае пра грахі Сваіх рабоў!"},{"id":59,"translation":"Ён стварыў нябёсы, зямлю і тое, што паміж імі, за шэсць дзён, а по¬тым узняўся над Тронам. Ён – Літасцiвы! спытай пра гэта ў абазнанага."},{"id":60,"translation":"Калі ім кажуць: «Схлiлiцеся перад Лiтасцівым!» – дык яны пы¬таюць: «А хто такi – Літасцівы? Няўжо мы схлiлiмся перад тым, да каго ты заклікаеш нас?» Гэта толькі дадае ім агіды."},{"id":61,"translation":"Блаславёны Той, Хто ўсталяваў у небе сузор’е, стварыў там свя¬ціла і бліскучы месяц."},{"id":62,"translation":"Ён – Той, Хто мяняе ноч i дзень для тых, якія жадаюць задумац¬ца і дзякаваць!"},{"id":63,"translation":"Рабы Лiтасцівага – тыя, якія ідуць зямлёю пакорліва і адказва¬юць невукам: «Мiр!»;"},{"id":64,"translation":"якія бавяць ночы, схіляючыся ніцма i стоячы перад Госпадам сваім,"},{"id":65,"translation":"якія кажуць: «Госпадзе наш! Прадухілі ад нас пакаранне пекла, бо такое пакаранне бясконцае."},{"id":66,"translation":"Якая мярзотная гэтая мясціна i гэты прытулак»."},{"id":67,"translation":"Тыя, якія, даючы ахвяраванні, не робяць марнатраўства і не шка¬дуюць, трымаючыся сярэдзіны паміж гэтым,"},{"id":68,"translation":"якія не звяртаюцца замiж Аллага да іншага бога, якія не забіва¬юць жывой душы, не маючы на тое права, якія не робяць распусты, – а хто робіць так, таго спаткае пакаранне!"},{"id":69,"translation":"У дзень Адраджэння ягонае пакаранне прымножыцца, i ён на¬заўжды застанецца зняважаным."},{"id":70,"translation":"Апроч тых, хто павініўся, паверыў i рабіў дабро, Аллаг падмяніў iхныя лiхiя ўчынкі на добрыя справы. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":71,"translation":"Хто павініцца і будзе рабіць дабро, дык сапраўды шчыра звер¬нецца да Аллага."},{"id":72,"translation":"Тыя, якія не прымаюць удзел у хлуслівых размовах, а калі пра¬ходзяць міма марнага, праходзяць годна."},{"id":73,"translation":"Калі ім нагадваюць пра знакi Госпада іхнага, яны не становяцца да іх глушцамі ды невідушчымі!"},{"id":74,"translation":"Тыя, якія кажуць: «Госпадзе наш! даруй нам асалоду вачэй ся-род жанчын нашых i ў нашчадках нашых i зрабі нас узорам для збожных»."},{"id":75,"translation":"Iхным узнагароджаннем будзе вышэйшае месца ў святліцы – за тое, што яны былі трывучымi. Там іх сустрэнуць віншаваннем i мiрам –"},{"id":76,"translation":"там яны будуць павек. Якая выдатная гэтая мясціна i гэты пры¬тулак!"},{"id":77,"translation":"Скажы: «Госпад не звярнуў бы на вас увагі, калі б не вашае ма¬ленне». Аднак вы лічыце гэта хлуснёю, i хутка пакаранне стане няўхіль¬ным!"}]},{"id":26,"verses":[{"id":1,"translation":" Та. Сiн. Мім."},{"id":2,"translation":" Гэта – знак выразнага Пісання!"},{"id":3,"translation":" Магчыма, ты гатовы загубіць сябе праз тое, што яны не вераць."},{"id":4,"translation":" Калі Мы пажадаем, дык пашлём ім з неба знак, перад якім яны пакорліва схіляць галавы!"},{"id":5,"translation":" Што б новага з нагадвання Літасцівага да іх не прыходзіла, яны адхінаюцца."},{"id":6,"translation":" Яны прызналі гэта хлуснёю; да іх прыйдуць весткі пра тое, з чаго яны кпілі."},{"id":7,"translation":" Няўжо яны не бачаць, колькі выдатных раслін выгадавалі Мы на зямлі?"},{"id":8,"translation":" Сапраўды, у гэтым – знак, але большасць з іх не верыць."},{"id":9,"translation":" Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!"},{"id":10,"translation":"Вось твой Госпад звярнуўся да Мусы: «Ідзі да няслушнага народа,"},{"id":11,"translation":"народа Фараона. Няўжо яны не будуць мець сполаху?»"},{"id":12,"translation":"Сказаў Муса: «Я палохаюся, што яны палічаць мяне за таго, хто хлусіць,"},{"id":13,"translation":"што сціснецца сэрца маё i не развяжацца язык мой. Пашлі каго¬сьці да Гаруна."},{"id":14,"translation":"Адказваю перад імі за правіну і палохаюся, што яны мяне заб’юць»."},{"id":15,"translation":"Аллаг сказаў: «Не! Рушце ўдваіх разам з Маімі знакамі. Мы бу¬дзем з табою і слухацьмем»."},{"id":16,"translation":"Рушце да Фараона і скажыце: «Госпад светаў паслаў нас"},{"id":17,"translation":"каб ты адпусціў з намі сыноў Ісраіля»."},{"id":18,"translation":"Фараон сказаў: «Ці не мы выхоўвалі цябе з дзяцінства? Ці не ся¬род нас ты прабыў шмат гадоў,"},{"id":19,"translation":"а потым зрабіў тое, што зрабіў? Ты – адзін з няўдзячных»."},{"id":20,"translation":"Муса адказаў: «Я зрабіў гэта, калі яшчэ знаходзіўся ў аблудзе,"},{"id":21,"translation":"я ўцёк адсюль, калі спалохаўся вас, але мой Госпад дараваў мне меркаванні і зрабіў мяне пасланцом!"},{"id":22,"translation":"А літасць, якою ты мяне ўпікаеш, – тое, што ты зрабіў сыноў Ісраіля рабамі»."},{"id":23,"translation":"Фараон сказаў: «А што такое Госпад светаў?»"},{"id":24,"translation":"Муса адказаў: «Госпад нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі, калі вы ўпэўненыя»."},{"id":25,"translation":"Тагды Фараон сказаў тым, хто быў побач: «Вы чуеце?»"},{"id":26,"translation":"Муса сказаў: «Ваш Госпад i Госпад вашых продкаў»."},{"id":27,"translation":"Фараон сказаў: «Сапраўды, пасланец, якога паслалі да вас – вар’ят!»"},{"id":28,"translation":"Муса сказаў: «Госпад усходу, захаду і таго, што паміж імі, калі вы разумееце»."},{"id":29,"translation":"Фараон сказаў: «Калі ты будзеш пакланяцца заміж мяне іншаму богу, я кіну цябе ў турму!»"},{"id":30,"translation":"Муса спытаў: «А калі я пакажу табе нешта відавочнае?»"},{"id":31,"translation":"Фараон адказаў: «Пакажы гэта, калі ты праўдзівы»."},{"id":32,"translation":"Той кінуў свой кій, і ён стаў сапраўднай змяёю."},{"id":33,"translation":"Ён выцягнуў сваю руку, і яна стала чыстаю для тых, хто глядзеў на яе."},{"id":34,"translation":"Набліжаныя Фараона сказалі: «Сапраўды, ён – дасведчаны ча¬раўнік!"},{"id":35,"translation":"Ён імкнецца выгнаць вас з вашае зямлі! Чаго вы параіце?»"},{"id":36,"translation":"Іншыя адказалі: «дай час яму і ягонаму брату, і разашлі па гара¬дах паборцаў,"},{"id":37,"translation":"якія прывядуць да цябе ўсіх ведаючых чараўнікоў»."},{"id":38,"translation":"Усіх чараўнікоў сабралі ў пэўны час, у пэўны дзень."},{"id":39,"translation":"Людзей спыталі: «Ці сабраліся вы?"},{"id":40,"translation":"Магчыма, нам трэба пайсці за чараўнікамі, калі яны перамогуць»."},{"id":41,"translation":"Калі прыйшлі чараўнікі, дык спыталіся ў Фараона: «Ці будзе для нас узнагароджанне, калі мы пераможам?»"},{"id":42,"translation":"Той адказаў: «Так, i вы будзеце аднымі з набліжаных»."},{"id":43,"translation":"Муса сказаў ім: «Таму кідайце, што маеце кідаць!»"},{"id":44,"translation":"Яны кінулі свае вяроўкі і палкі і сказалі: «Клянёмся магутнасцю Фараона, што мы абавязкова пераможам!»"},{"id":45,"translation":"Муса кінуў свой кій. I ён паглынуў тое, што яны падалі."},{"id":46,"translation":"Тагды чараўнікі ўпалі."},{"id":47,"translation":"Яны сказалі: «Мы паверылі ў Госпада светаў,"},{"id":48,"translation":"Госпада Мусы і Гаруна»."},{"id":49,"translation":"Фараон сказаў: «Няўжо вы паверылі яму без майго дазволу! Са¬праўды, ён – ваш настаўнік, які навучыў вас чараўніцтву! Я загадаю адсекчы вам рукі ды ногі і ўкрыжаваць вас усіх!»"},{"id":50,"translation":"Тыя адказалі: «Не будзе ў гэтым ліха! Сапраўды, мы павароча¬емся да свайго Госпада!"},{"id":51,"translation":"Мы спадзяемся, што Ён даруе нам грахі нашы за тое, што мы сталі першымі вернікамі»."},{"id":52,"translation":"Мы адкрылі Мусе: «Выйдзі ноччу разам з Маімі рабамі, бо вас будуць пераследваць»."},{"id":53,"translation":"Фараон разаслаў па гарадах паборцаў:"},{"id":54,"translation":"«Сапраўды, іх толькі нешматлікі гурт."},{"id":55,"translation":"Яны раззлавалі нас!"},{"id":56,"translation":"Сапраўды, мы ўсе павінны быць наварце»."},{"id":57,"translation":"Мы адабралі ў іх сады і крыніцы,"},{"id":58,"translation":"скарбы і выдатныя месцы!"},{"id":59,"translation":"Так! Мы перадалі гэта ўсё сынам Ісраіля."},{"id":60,"translation":"На досвітку яны рушылі за імі."},{"id":61,"translation":"Калі два гурту ўбачылі адно аднаго, прыхільнікі Мусы сказалі: «Сапраўды, нас адназначна наспеюць»."},{"id":62,"translation":"Ён сказаў: «Не! Сапраўды, са мною Госпад мой, які пакажа мне просты шлях»."},{"id":63,"translation":"Тагды Мы адкрылі Мусе: «Удар сваім кіем мора!» Яно раскры¬лася, а кожная частка была як велізарная гара!"},{"id":64,"translation":"Мы далі наблізіцца іншым,"},{"id":65,"translation":"а потым выратавалі Мусу і ўсіх, хто быў з ім."},{"id":66,"translation":"А тых іншых Мы ўтапілі."},{"id":67,"translation":"Сапраўды, у гэтым – знак, але большасць з іх не верыць."},{"id":68,"translation":"Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!"},{"id":69,"translation":"Прачытай ім гісторыю пра Ібрагіма."},{"id":70,"translation":"Вось ён сказаў бацьку і свайму народу: «Каму вы пакланяецеся?»"},{"id":71,"translation":"Тыя сказалі: «Мы пакланяемся стодам і цалкам аддадзеныя ім»."},{"id":72,"translation":"Ён спытаў: «Няўжо яны чуюць вас, калі вы клічаце іх,"},{"id":73,"translation":"прыносяць вам карысць альбо прыносяць бедствы»."},{"id":74,"translation":"Тыя сказалі: «Але мы ведаем, што гэта рабілі нашыя бацькі»."},{"id":75,"translation":"Ібрагім сказаў: «Ці бачылі вы, чаму пакланяецеся"},{"id":76,"translation":"вы і вашыя продкі?"},{"id":77,"translation":"Гэта ўсё Мае ворагі, апроч Госпада светаў,"},{"id":78,"translation":"Які мяне стварыў i вядзе простым шляхам;"},{"id":79,"translation":"Які жывіць і поіць мяне,"},{"id":80,"translation":"ацаляе мяне, калі я хворы;"},{"id":81,"translation":"Які заб’е мяне, а потым адродзіць;"},{"id":82,"translation":"Які, спадзяюся, у Судны дзень даруе мае грахі."},{"id":83,"translation":"Госпадзе! дай мне веды і з’яднай мяне з праведнікамі."},{"id":84,"translation":"Пакінь пра мяне добрую славу ў наступных пакаленнях."},{"id":85,"translation":"зрабі Мяне адным са спадчыннікаў саду асалоды."},{"id":86,"translation":"I даруй майго бацьку, бо ён заблукаў."},{"id":87,"translation":"I не ганьбі мяне ў дзень, калі ўсе адродзяцца,"},{"id":88,"translation":"дзень, калі не дапаможа ні маёмасць, ні дзеці,"},{"id":89,"translation":"а толькі чыстае сэрца, з якім хтосьці прыйдзе да Аллага»."},{"id":90,"translation":"Рай наблізіцца да збожных,"},{"id":91,"translation":"а тыя, хто заблукаў, выразна ўбачаць пекла."},{"id":92,"translation":"Іх спытаюць: «дзе ж тыя, каму вы пакланяліся"},{"id":93,"translation":"заміж Аллага? Няўжо яны дапамогуць вам ці сабе?»"},{"id":94,"translation":"Іх скінуць туды – разам з тымі, якія збіліся са шляху,"},{"id":95,"translation":"а таксама ўсім войскам Iблiса."},{"id":96,"translation":"Спрачаючыся, яны скажуць адно аднаму:"},{"id":97,"translation":"«Клянёмся Аллагам, мы былі ў відавочнай аблудзе,"},{"id":98,"translation":"калі лічылі вас роўнымі Госпаду светаў!"},{"id":99,"translation":"Гэта беззаконнікі збілі нас са шляху,"},{"id":100,"translation":" i няма ў нас ні абаронцаў,"},{"id":101,"translation":" ні блізкіх сяброў."},{"id":102,"translation":" Калі б мы маглі паварочацца, дык былі б вернікамі!»"},{"id":103,"translation":" Сапраўды, у гэтым знак! Але большасць з іх не верыць!"},{"id":104,"translation":" Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!"},{"id":105,"translation":" Народ Нуха лічыў пасланцоў хлусамі."},{"id":106,"translation":" Вось іхны брат Нух сказаў ім: «Няўжо вы не палохаецеся?"},{"id":107,"translation":" Я – пасланец да вас, які варты даверу!"},{"id":108,"translation":" палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!"},{"id":109,"translation":" Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта, мяне ўзнагародзіць толькі Госпад светаў!"},{"id":110,"translation":" палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!»"},{"id":111,"translation":" Тыя адказалі: «Няўжо мы паверым табе, калі за табой пайшлі толькі людзі вартыя жалю?»"},{"id":112,"translation":" Ён сказаў: «Не мне ведаць пра тое, што яны робяць."},{"id":113,"translation":" Ім адплаціць толькі Аллаг, калі б вы толькі ведалі пра гэта!"},{"id":114,"translation":" А я не праганяцьму вернікаў."},{"id":115,"translation":" Бо я – толькі выразны засцерагальнік»."},{"id":116,"translation":" Яны сказалі: «Нух! Калі ты не спынішся, то будзеш адным з тых, каго пабілі камянямі»."},{"id":117,"translation":" Ён сказаў: «Госпадзе! Сапраўды, мой народ прызнаў мяне хлусам."},{"id":118,"translation":" Таму разваж паміж намі і выратуй мяне і тых вернікаў, якія са мною!»"},{"id":119,"translation":" Мы выратавалі яго і тых, хто быў з ім, у перапоўненым каўчэгу,"},{"id":120,"translation":" а потым утапілі ўсіх іншых."},{"id":121,"translation":" Сапраўды, у гэтым – знак. Але большасць з іх не верыць."},{"id":122,"translation":" Сапраўды, Твой Госпад – Велічны, Міласэрны!"},{"id":123,"translation":" Адыты палічылі пасланцоў хлусамі."},{"id":124,"translation":" Вось іхны брат Гуд сказаў ім: «Няўжо вы не палохаецеся?"},{"id":125,"translation":" Сапраўды, я – пасланец да вас, які варты даверу."},{"id":126,"translation":" Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне."},{"id":127,"translation":" Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта, мяне ўзнагародзіць толькі Госпад светаў."},{"id":128,"translation":" Няўжо вы будзеце бескарысна ставіць знакі на кожным пагорку"},{"id":129,"translation":" і будаваць высокія замкі, быццам вы будзеце жыць павек,"},{"id":130,"translation":" і здзяйсняць гвалт над людзьмі, як тыраны?"},{"id":131,"translation":" Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне,"},{"id":132,"translation":" палохайцеся Таго, Хто дапамог вам тым, што вам вядома:"},{"id":133,"translation":" дапамог вам худобаю і сынамі,"},{"id":134,"translation":" садамі і крыніцамі."},{"id":135,"translation":" I я палохаюся, што вас сустрэне пакаранне ў Вялікі дзень»."},{"id":136,"translation":" Тыя адказалі: «Не важна нам, будзеш нас вучыць, альбо ты не будзеш з тымі, якія павучаюць."},{"id":137,"translation":" Гэта толькі звычаі старажытных пакаленняў,"},{"id":138,"translation":" i мы не будзем пакараныя!»"},{"id":139,"translation":" Яны лічылі яго хлусам, і Мы знішчылі іх! Сапраўды, у гэтым – знак! Але большасць з іх не верыць!"},{"id":140,"translation":" Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!"},{"id":141,"translation":" Самудыты лічылі пасланцоў хлусамі."},{"id":142,"translation":" Вось іхны брат Салiх сказаў ім: «Няўжо вы не палохаецеся?"},{"id":143,"translation":" Сапраўды, я – пасланец да вас, які варты даверу."},{"id":144,"translation":" Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!"},{"id":145,"translation":" Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта, мяне ўзнагародзіць толькі Госпад светаў."},{"id":146,"translation":" Няўжо вас пакінуць у бяспецы сярод усяго, што тут:"},{"id":147,"translation":" садоў i крыніц,"},{"id":148,"translation":" пасеваў і пальмаў з прыемным плёнам,"},{"id":149,"translation":" і вы будзеце па-майстэрску высякаць жыллё ў гарах?"},{"id":150,"translation":" Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне,"},{"id":151,"translation":" i не падпарадкоўвайцеся загаду злачынцаў,"},{"id":152,"translation":" якія распаўсюджваюць нелад на зямлі, і нічога не паляпшаюць»."},{"id":153,"translation":" Тыя адказалі: «Ты толькі адзін з зачараваных,"},{"id":154,"translation":" такi ж чалавек, як i мы. Пакажы нам знак, калі ты адзін з праўд¬зівых»."},{"id":155,"translation":" Той сказаў: «Вось яно – вярблюдзіца! Яна будзе піць ваду, i вы будзеце піць ваду – у пэўныя дні!"},{"id":156,"translation":" Не рабіце ёй шкоду, інакш спаткае вас пакаранне ў Вялікі дзень»."},{"id":157,"translation":" Яны пападрэзвалі ейныя жылы і пашкадавалі пра гэта."},{"id":158,"translation":" Спасцігла іх пакаранне! Сапраўды, у гэтым – знак, але боль¬шасць з іх не верыць!"},{"id":159,"translation":" Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!"},{"id":160,"translation":" Народ Лута лічыў пасланцоў хлусамі."},{"id":161,"translation":" Вось іхны брат Лут сказаў ім: «Няўжо вы не палохаецеся?"},{"id":162,"translation":" Сапраўды, я – пасланец да вас, які варты даверу."},{"id":163,"translation":" Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!"},{"id":164,"translation":" Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта, мяне ўзнагародзіць толькі Госпад светаў."},{"id":165,"translation":" Няўжо вы будзеце хадзіць да мужчын са светаў,"},{"id":166,"translation":" пакідаючы жонак, створаных для вас Госпадам вашым? дык не, вы – злачынны народ»."},{"id":167,"translation":" Тыя адказалі: «Луце! Калі ты не спынішся, дык будзеш адным з выгнаннікаў»."},{"id":168,"translation":" Ён сказаў: «Я – адзін з тых, каму абрыдлі ўчынкі вашыя!"},{"id":169,"translation":" Госпад выратуй мяне і сям’ю маю ад таго, што робяць яны!»"},{"id":170,"translation":" Мы выратавалі яго і ягонаю сям’ю – усіх,"},{"id":171,"translation":" апроч старой жонкі, якая засталася ззаду."},{"id":172,"translation":" Усіх іншых Мы знішчылі,"},{"id":173,"translation":" праліўшы на іх дождж. Які дрэнны гэты дождж для тых, каго засцерагалі!"},{"id":174,"translation":" Сапраўды, у гэтым – знак, але большасць з іх не верыць!"},{"id":175,"translation":" Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!"},{"id":176,"translation":" Жыхары аль-Айкі лічылі пасланцоў хлусамі."},{"id":177,"translation":" Вось іхны брат Шуайб сказаў ім: «Няўжо вы не палохаецеся?"},{"id":178,"translation":" Сапраўды, я – пасланец да вас, які варты даверу."},{"id":179,"translation":" Палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!"},{"id":180,"translation":" Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта, мяне ўзнагародзіць толькі Госпад светаў."},{"id":181,"translation":" захоўвайце меру слушна і не будзьце з тых, якія робяць іншым страты."},{"id":182,"translation":" I ўзважвайце на дакладных вагах."},{"id":183,"translation":" Не памяншай таго, што належыць людзям i не распаўсюджвай нелад на зямлі."},{"id":184,"translation":" Палохайцеся Таго, Хто стварыў i вас, i першыя пакаленні»."},{"id":185,"translation":" Тыя адказалі: «Ты толькі адзін з зачараваных,"},{"id":186,"translation":" такi ж чалавек, як i мы. Таму мы думаем, што ты – хлус!"},{"id":187,"translation":" Скінь на нас кавалак неба, калі ты праўдзівы»."},{"id":188,"translation":" Той сказаў: «Мой Госпад лепей ведае тое, што вы робіце»."},{"id":189,"translation":" І палічылі яго як ашуканца, і спасцігла іх пакаранне ў дзень Ценю. Сапраўды, гэта было пакараннем Вялікага дня!"},{"id":190,"translation":" Сапраўды, у гэтым – знак, але большасць з іх не верыць!"},{"id":191,"translation":" Сапраўды, твой Госпад – Велічны, Міласэрны!"},{"id":192,"translation":" А гэта – паслана Госпадам светаў."},{"id":193,"translation":" Верны дух сышоў з ім"},{"id":194,"translation":" на тваё сэрца, каб ты быў адным з засцерагальнікаў."},{"id":195,"translation":" Паслана на арабскай мове, зразумелай."},{"id":196,"translation":" змяшчаецца яно ў скрутках старажытных народаў."},{"id":197,"translation":" Ці не з’яўляецца знакам для іх тое, што яго ведаюць навукоў¬цы сыноў Ісраіля?"},{"id":198,"translation":" Калі б Мы паслалі яго каму-небудзь з іншаземцаў,"},{"id":199,"translation":" i ён прачытаў гэта для іх, дык яны б не паверылі."},{"id":200,"translation":" Так Мы ўводзім ягоную [ўпартасць] у сэрцы беззаконнікаў."},{"id":201,"translation":" Яны не павераць у яго, пакуль не ўбачаць пакутлівага пакарання."},{"id":202,"translation":" Яно заб’е іх нечакана, таму яны і не адчуюць гэтага."},{"id":203,"translation":" Тагды яны спытаюць: «Ці не будзе нам адтэрміноўкі?»"},{"id":204,"translation":" Няўжо яны спрабуюць паскорыць Нашае пакаранне?"},{"id":205,"translation":" Ты ведаеш, што калі мы дазволім ім карыстацца дабротамі доў¬гія гады,"},{"id":206,"translation":" а потым да іх прыйдзе тое, што ім абяцана,"},{"id":207,"translation":" дык даброты, якімі яны карысталіся, ніяк не дапамогуць ім?"},{"id":208,"translation":" Мы не знішчалі ніводнага паселішча, дзе б не было перад гэ¬тым засцерагальніка"},{"id":209,"translation":" з павучаннем. I Мы не былі няслушныя!"},{"id":210,"translation":" Шатаны не схадзілі з ім,"},{"id":211,"translation":" Гэта не пасуе ім, i няздольныя яны на гэта."},{"id":212,"translation":" Адхілілі іх ад слухання яго [Карана ў небе]."},{"id":213,"translation":" Не звяртайся заміж Аллага да іншага бога, інакш будзеш сярод пакараных."},{"id":214,"translation":" засцерагай сваіх найбліжэйшых сваякоў."},{"id":215,"translation":" Пакрый сваім крылом вернікаў, якія пайшлі за табою."},{"id":216,"translation":" А калі яны не паслухаюць цябе, дык скажы: «Я не датычны да таго, што вы робіце»."},{"id":217,"translation":" I спадзявайся на Велічнага, Міласэрнага,"},{"id":218,"translation":" Які бачыць цябе, калі ты здзяйсняеш малітвы ўначы,"},{"id":219,"translation":" i рухаешся сярод тых, якія нізка кланяюцца."},{"id":220,"translation":" Сапраўды, Ён – Чуючы, Ведаючы!"},{"id":221,"translation":" Ці не распавесці вам пра тое, на каго сходзяць шатаны?"},{"id":222,"translation":" Яны сходзяць на кожнага хлуса, грэшніка."},{"id":223,"translation":" Яны кідаюць падслуханае, але на самой справе большасць з іх – хлусы."},{"id":224,"translation":" А за паэтамі [нявернікамі] ідуць толькі тыя, што заблукалі."},{"id":225,"translation":" Няўжо ты не бачыш, што яны блукаюць па ўсіх далінах"},{"id":226,"translation":" i кажуць тое, чаго не робяць?"},{"id":227,"translation":" за выключэннем тых, якія паверылі, робяць дабро, часта згад¬ваюць Аллага і абараняюцца, калі з імі зрабілі няслушна. Борзда даве¬даюцца тыя, якія робяць няслушна, куды яны паварочаюцца!"}]},{"id":27,"verses":[{"id":1,"translation":" Та. Сiн.Гэта – знакі Карана ды выразнага Пісання,"},{"id":2,"translation":" просты шлях i добрая вестка для вернікаў,"},{"id":3,"translation":" якія здзяйсняюць малітву, даюць закят i якія ўпэўненыя ў існа¬ванні наступнага жыцця."},{"id":4,"translation":" Сапраўды, тым, якія не вераць у наступнае жыццё, мы ўпрыго¬жылі іхныя ўчынкі, і яны заблукалі."},{"id":5,"translation":" Яны – тыя, на каго чакае горшае пакаранне, а ў наступным жыц¬ці яны паспрабуюць найбуйнейшыя страты."},{"id":6,"translation":" Сапраўды, ты атрымліваеш гэты Каран ад Мудрага, дасведчанага."},{"id":7,"translation":" Вось Муса сказаў сваёй сям’і: «Я заўважыў агонь! Я прынясу вам навіны ці падпалены асмалак адтуль, каб вы маглі агрэцца»."},{"id":8,"translation":" Калі ён падышоў туды, дык пачуў голас: «Бласлаўлёны Той, Хто ў агні, i той, хто побач з ім! Прыслаўны Аллаг, Госпад светаў!"},{"id":9,"translation":" о Мусе! Сапраўды, Я – Аллаг, Велічны, Мудры."},{"id":10,"translation":"Рынь свой кій!» Калі ён убачыў, што ён выгінаецца, як змяя, ён кінуўся назад і не вярнуўся. «о Мусе! Не палохайся, бо пасланцы не палохаюцца Мяне."},{"id":11,"translation":"А калі хто здзейсніў няслушнасць, але потым падмяніў ліха да¬бром, дык Я – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":12,"translation":"Пакладзі сваю руку ў заўлонне, і ты знойдзеш яе чыстай, без пля- маў. Гэта – некаторыя з дзевяці знакаў для Фараона і ягонага народа. Сапраўды, яны – непакорлівыя людзі»."},{"id":13,"translation":"Калі ім падалі Нашыя знакі, яны сказалі: «Сапраўды, гэта – віда-вочнае чараўніцтва»."},{"id":14,"translation":"Упэўненыя ў іхнай праўдзівасці, яны ўсё ж адхілілі іх – няслуш¬на і пагардліва. Паглядзі, якім быў канец сейбітаў неладу»."},{"id":15,"translation":"Мы даравалі давуду і Сулейману веды. Яны сказалі: «Хвала Ал¬лагу, Які даў нам перавагу над шматлікімі рабамі з Ягоных вернікаў!»"},{"id":16,"translation":"Сулейман быў спадчыннікам давуда. Ён сказаў: «о людзі! Мы ве¬даем мову птушак i нам дадзена ўсё. Гэта – відавочная перавага [шчод¬расць]»."},{"id":17,"translation":"Перад Сулейманам было сабрана ягонае войска з джынаў, люд¬зей i птушак. Якіх пашыхтавалі шэрагамі."},{"id":18,"translation":"Калі яны прыбылі ў даліну мурашак, адна мурашка сказала: «о мурашы. Сыходзьце да свайго жылля, каб Сулейман i ягонае войска не паціснулі вас, нават не адчуўшы гэтага»."},{"id":19,"translation":"Ён усміхнуўся і пачаў дзівіцца з гэтых слоў. Ён сказаў: «Госпад¬зе! Выкліч у мяне ўдзячнасць за тыя даброты, якія Ты даў мне і маім бацькам, да добрых учынкаў, якімі Ты быў бы задаволены. І ўвядзі мяне па Тваёй літасці да ліку Тваіх праведных рабоў»."},{"id":20,"translation":"Аднойчы ён аглядаў птушак i сказаў: «Што са мной? Я не бачу ўдода. А можа, ён адсутнічае?"},{"id":21,"translation":"Я скараю яго жорсткім пакараннем альбо зарэжу, калі ён не пры¬вядзе выразнага доказу»."},{"id":22,"translation":"Той хутка з’явіўся i сказаў: «Я даведаўся пра тое, чаго ты не ве¬даеш. Я прыйшоў да цябе з Сабы з праўдзіваю весткаю."},{"id":23,"translation":"Я знайшоў там жанчыну, якая пануе імі. Ёй дадзена ўсё, яна мае вялікі трон."},{"id":24,"translation":"I я ўбачыў, што яна і ейны народ пакланяюцца сонцу заміж Ал¬лага. Шатан упрыгожыў ім іхныя ўчынкі, збіў іх са шляху, i яны не іду¬ць простым шляхам."},{"id":25,"translation":"I каб яны не пакланяліся Аллагу, Які выводзіць усё таемнае на нябёсах i на зямлі і ведае, што вы хаваеце і што адкрываеце."},{"id":26,"translation":"Аллаг! Няма бога, апроч Яго, Госпада вялікага Трона»."},{"id":27,"translation":"Сулейман сказаў: «Паглядзім, сказаў ты праўду, альбо належыш да хлусаў."},{"id":28,"translation":"Ідзі з гэтым лістом ад мяне і аддай ім. А потым адыдзі і пачакай, што яны скажуць у адказ»."},{"id":29,"translation":"[Каралева] сказала: «о магнаты! Мне прынеслі шляхетны ліст"},{"id":30,"translation":"ад Сулеймана, i ў ім напісана: «Імем Аллага Літасцівага, Міласэ¬рнага!"},{"id":31,"translation":"Не ўзнімайцеся нада мною і прыходзьце да мяне пакорлівымі»."},{"id":32,"translation":"Яна сказала: «о магнаты! Распавядзіце мне, што рабіць, бо я ніколі не прымала пастаноў без вас»."},{"id":33,"translation":"Тыя адказалі: «Мы маем магутнасць і моц, але пастанова за та¬бою. Падумай, што ты загадаеш нам»."},{"id":34,"translation":"Яна сказала: «Каралі, калі ўваходзяць у паселішча, руйнуюць яго і ператвараюць славутых жыхароў у зняважаных. Менавіта так яны робяць."},{"id":35,"translation":"Я дашлю ім падарункі і пагляджу, з чым паварочаюцца амбаса¬дары»."},{"id":36,"translation":"Калі тыя прыйшлі да Сулеймана, ён сказаў: «Няўжо вы жадаеце дапамагчы мне багаццем? Тое, што дараваў мне Аллаг, лепш за тое, што вы прынеслі. Не, гэта вы цешыцеся з падарункаў, якія прыносяць вам."},{"id":37,"translation":"Вяртайся да іх, а мы прыйдзем з войскам, перад якім тыя не вы¬дужаць, i выганім іх адтуль, жаласнымі ды зняважанымі»."},{"id":38,"translation":"Сулейман сказаў: «о магнаты! Хто з вас прынясе мне ейны трон раней за іхны пакорлівы прыход?»"},{"id":39,"translation":"Адзін магутны джын сказаў: «Я прынясу яго табе раней за той момант калі ты ўстанеш са свайго месца. У мяне дастаткова моцы і я заслугоўваю давер»."},{"id":40,"translation":"А той, які меў веды з Пісання, сказаў: «Я прынясу яго табе ра¬ней за той час, што ты паспееш змігнуць вокам». Убачыўшы ўсталява¬ны перад сабою трон, Сулейман сказаў: «Гэта шчодрасць Госпада май¬го, якою Ён мяне выпрабоўвае – буду я ўдзячным альбо няўдзячным? Хто дзякуе, той дзякуе толькі для сябе, а хто няўдзячны, дык, сапраў¬ды, Госпад мой – заможны, Шчодры»."},{"id":41,"translation":"Сулейман сказаў: «зрабіце ейны трон непазнавальным. Пагляд¬зім, ідзе яна простым шляхам, ці яна – адна з тых, якія не ідуць про¬стым шляхам»."},{"id":42,"translation":"Калі яна прыйшла, яе спыталі: «Ці гэта твой трон?» Яна сказа¬ла: «Быццам бы гэта ён самы». [Сулейман сказаў]: «Веды дадзеныя нам раней за яе, i мы пакорлівыя [Аллагу]»."},{"id":43,"translation":"Яе збівала са шляху тое, чаму яна пакланялася заміж Аллага. Са¬праўды, яна была з народу нявернікаў."},{"id":44,"translation":"Ёй сказалі: «Увайдзі ў палац». Убачыўшы яго, яна прыняла яго за водную бездань і агаліла свае галёнкі. Ён сказаў: «Гэта – адшліфаваны палац з крышталю». Яна сказала: «Госпадзе! Я была няслушная да самой сябе. Я разам з Сулейманам падпарадкуюся Аллагу, Госпаду светаў»."},{"id":45,"translation":"Мы паслалі да самудытаў брата Салiха, каб яны пакланяліся Ал¬лагу, але тыя падзяліліся на два гурту і пачалі спрачацца паміж сабою."},{"id":46,"translation":"Ён сказаў: «о народзе мой! Чаму вы намагаецеся паскорыць ліха, а не дабро? Чаму вы не просіце ў Аллага прабачэння – магчыма, Ён злітуецца над вамі?»"},{"id":47,"translation":"Тыя сказалі: «Мы бачым у цябе і ў тых, хто з табою, дрэнны знак». Той сказаў: «Ваш дрэнны знак належыць Аллагу, але вы – народ, які спакушаюць»."},{"id":48,"translation":"У горадзе былі дзевяць асобаў, якія распаўсюджвалі нелад на зямлі і нічога не паляпшалі."},{"id":49,"translation":"Яны сказалі: «Пакляніцеся адзін аднаму Аллагам, што ноччу мы набяжым на Салiха і ягонаю сям’ю, а потым скажам ягонаму блізкаму сваяку, што мы не былі сведкамі забойства ягонае сям’і і кажам праўду»."},{"id":50,"translation":"Яны мудрагелілі, але Мы мелі моцны задум супраць іхнага му¬драгельства, а яны гэтага не ведалі."},{"id":51,"translation":"Паглядзі, да чаго прывялі іхныя мудрагельствы: Мы знішчылі іх разам з усім іхным народам."},{"id":52,"translation":"Вось іхныя хаты, разбураныя за тое, што яны былі няслушныя. Сапраўды, у гэтым – знак для дасведчаных людзей."},{"id":53,"translation":"Мы выратавалі тых, якія паверылі і былі збожнымі."},{"id":54,"translation":"Вось Лут сказаў свайму народу: «Няўжо вы будзеце здзяйсняць мярзотныя ўчынкі, хоць самі бачыце гэта?"},{"id":55,"translation":"Няўжо вы будзеце прыходзіць з пажадлівасцю да мужчын, а не да жанчын? дык не, вы цёмныя»."},{"id":56,"translation":"І адказам ягонага народа было толькі тое, што яны сказалі: «Вы¬ведзіце сям’ю Лута з вашага паселішча: сапраўды, яны – людзі, [якія] прытрымліваюцца чысціні»."},{"id":57,"translation":"Мы выратавалі яго і ягонаю сям’ю, апроч жонкі. Мы прызначылі ёй застацца ззаду."},{"id":58,"translation":"Мы паслалі на іх дождж. Якім благім быў гэты дождж для тых, каго засцерагалі."},{"id":59,"translation":"Скажы: «Хвала Аллагу! Мір Яго абраным рабам! Аллаг най¬лепшы ці тыя, каму яны пакланяюцца заміж Яго?»"},{"id":60,"translation":"Хто стварыў нябёсы i зямлю і праліў вам з неба ваду? Ёй Мы га¬дуем выдатныя сады. Вы б не здолелі выгадаваць там дрэваў. Ці ёсць бог апроч Аллага? дык не, яны – людзі, якія адхінаюцца."},{"id":61,"translation":"Хто зрабіў зямлю жыллём, стварыў з ейных цяснін рэкі, уста¬ляваў на ёй трывалыя горы і перашкоду паміж дзьвума вадаточніцамі? Ці ёсць бог апроч Аллага? дык не, большасць з іх не ведае."},{"id":62,"translation":"Хто адказвае на маленне таго, хто жыве ў нястачы, калі ён клі¬ча Яго? Хто адцягвае ліха і робіць вас намеснікамі на зямлі? Ці ёсць бог апроч Аллага? Мала вы задумляецеся."},{"id":63,"translation":"Хто паказвае вам шлях у цемры сухазем’я і мора, Хто пасылае вятры добрымі веснікамі Сваёй Літасці? Ці ёсць бог апроч Аллага? Ён вышэй за тое, што вы дадаяце Яму ў пакланенні."},{"id":64,"translation":"Хто стварае твор у першы раз, а потым паўтарае яго? Хто даруе вам долю з нябёсаў i зямлі? Ці ёсць бог апроч Аллага? Скажы: «Пры-вядзіце ваш доказ, калі вы праўдзівыя»."},{"id":65,"translation":"Скажы: «Ніхто на нябёсах i на зямлі не ведае схаванага, апроч Аллага. Яны нават не ведаюць, калі адродзяцца»."},{"id":66,"translation":"Але яны не ведаюць пра наступнае жыццё. Яны маюць сумневы адносна яго, нават невідушчыя да яго."},{"id":67,"translation":"Кажуць нявернікі: «Няўжо мы і нашыя бацькі, стаўшы прахам, нанова выйдзем з магіл?"},{"id":68,"translation":"I нам, i нашым бацькам ужо абяцалі гэта раней. Але гэта толькі казкі старажытных народаў»."},{"id":69,"translation":"Скажы: «Ідзіце зямлёю і паглядзіце, якім быў канец беззакон¬нікаў!»"},{"id":70,"translation":"Таму не сумуй праз іх i не хвалюйся праз іхныя мудрагельствы."},{"id":71,"translation":"Яны пытаюцца: «Калі ж прыйдзе абяцанае, калі вы праўдзівыя?»"},{"id":72,"translation":"Скажы: «Магчыма, тое, што вы спрабуеце паскорыць, ужо по¬бач з вамі»."},{"id":73,"translation":"Сапраўды, твой Госпад шчодры да людзей, але большасць з іх не дзякуе."},{"id":74,"translation":"Сапраўды, твой Госпад ведае, што схавана ў іхных сэрцах, i што яны адкрываюць."},{"id":75,"translation":"На нябёсах i на зямлі няма такога схаванага, якога б не было ў выразным Пісанні!"},{"id":76,"translation":"Сапраўды, гэты Каран распавядае сынам Ісраіля большасць таго, пра што яны спрачаюцца."},{"id":77,"translation":"Сапраўды, гэта – просты шлях i літасць для вернікаў!"},{"id":78,"translation":"Сапраўды, твой Госпад рассудзіць паміж імі Сваім судом. А Ён – Велічны, дасведчаны!"},{"id":79,"translation":"Спадзявайся на Аллага! Сапраўды, ты ідзеш шляхам відавочнай праўды!"},{"id":80,"translation":"Сапраўды, ты не прымусіш нежывых чуць, а неслухомых не пры¬мусіш пачуць заклік, калі яны адхінаюцца."},{"id":81,"translation":"Ты не выведзеш невідушчых з аблуды. Ты прымееш прымусіць чуць толькі тых, хто верыць у Нашыя знакі і аддадзеныя Нам."},{"id":82,"translation":"Калі над імі адбудзецца слова, мы выведзем да іх з зямлі жывёлу. Яна скажа ім, што людзі не былі ўпэўненыя ў Нашых знаках."},{"id":83,"translation":"У той дзень Мы збяром з кожнага народа натоўп тых, якія лічылі хлуснёю Нашыя знакі, i яны будуць затрыманыя."},{"id":84,"translation":"Калі яны прыйдуць, Ён скажа: «Няўжо вы меркавалі Мае знакі хлуснёю, нават не спасцігшы іх? Што ж вы нарабілі?»"},{"id":85,"translation":"Слова здзейсніцца над імі – за тое, што яны здзяйсняюць ня¬слушнасць, яны не будуць размаўляць!"},{"id":86,"translation":"Хіба яны не бачылі, што Мы зрабілі ноч для вашага адпачынку, а дзень – часам святла? Сапраўды, у гэтым – знакі для вернікаў."},{"id":87,"translation":"У той дзень затрубяць у рог, i жахнуцца ўсе, хто на нябёсах i на зямлі, апроч тых, каго пажадаў абраць Аллаг. Усе паслухмяна ўстану¬ць перад Ім."},{"id":88,"translation":"Ты ўбачыш, што горы, якія ты лічыў непарушнымі, пачнуць ру¬хацца, як хмары. Такі твор Аллага, які зрабіў дасканалай кожную рэч. Сапраўды, яму вядома тое, што вы робіце!"},{"id":89,"translation":"I хто прыйдзе з добрым учынкам, той мецьме нешта найлепшае. У той дзень яны будуць абароненыя ад жаху!"},{"id":90,"translation":"А хто прыйдзе з дрэнным учынкам, тых кінуць у агонь ніцма: «Ці не адплацяць вам толькі за тое, што вы рабілі?»"},{"id":91,"translation":"«Мне загадана толькі пакланяцца Госпаду гэтага горада [Мэкі], які зрабіў яго забароненым. Яму належыць кожная рэч! I мне загада¬на быць адданым яму"},{"id":92,"translation":"і чытаць Каран. Хто ідзе простым шляхам, ідзе ім толькі для сябе». А таму, хто збіўся са шляху, скажы: «Я толькі засцерагальнік»."},{"id":93,"translation":"Скажы: «Хвала Аллагу! Ён пакажа вам Свае знакі, і вы спазнае¬це іх. Госпад твой не з’являецца нядбайным адносна таго, што вы робі¬це!»"}]},{"id":28,"verses":[{"id":1,"translation":" Та. Сiн. Мім."},{"id":2,"translation":" Гэта – знакі выразнага Пісання."},{"id":3,"translation":" Мы сапраўды прачытаем табе аповяд пра Мусу і Фараона – для вернікаў."},{"id":4,"translation":" Сапраўды, Фараон заганарыўся на зямлі і падзяліў яе жыхароў на гурты. Адзін з іх ён рабіў кволым, забіваў іхных сыноў i пакідаў жы¬вымі іхных жанчын. Сапраўды, ён быў адным з тых, хто распаўсюдж¬ваў нелад на зямлі."},{"id":5,"translation":" Мы пажадалі зрабіць ласку тым, якія былі пазбаўленыя моцы на зямлі, зрабіць іх правадырамі і спадчыннікамі,"},{"id":6,"translation":" зацвердзіць іх на зямлі і паказаць Фараону, Гаману і іхнаму вой¬ску тое, чаго яны пільнаваліся."},{"id":7,"translation":" Мы адкрылі маці Мусы: «Кармі яго грудзьмі! А калі будзеш па¬лохацца за яго, дык кінь яго ў раку. Не палохайся і не сумуй, мы вер¬нем яго табе і зробім адным з пасланцоў»."},{"id":8,"translation":" Сям’я Фараона падабрала яго, каб ён стаў для іх непрыхільнікам i смуткам. Сапраўды, Фараон, Гаман і іхнае войска былі грэшнікамі."},{"id":9,"translation":" Жонка Фараона сказала: «Асалода маіх i тваіх вачэй! Не забівай¬це яго! Магчыма, ён прынясе нам карысць ці мы возьмем яго за сына». Яны ні пра што не здагадваліся."},{"id":10,"translation":"Сэрца маці Мусы спусцела. Яна была гатовая адкрыцца, але Мы ўзмацнілі ейнае сэрца, каб яна заставалася верніцаю."},{"id":11,"translation":"Яна сказала сястры Мусы: «Ідзі за ім». І назірала за ім здалёк, а яны ні пра што не здагадваліся."},{"id":12,"translation":"Раней Мы не дазволілі яму мець карміцельку, і яна сказала: «Ці па¬казаць вам сям’ю, якая дбацьме пра яго для вас i жадацьме яму дабра?»"},{"id":13,"translation":"Так Мы вярнулі яго маці, каб суцешыць вочы ейныя, каб яна не сумавала і ведала, што абяцанка Аллага праўдзівая. Але большасць з іх не ведае."},{"id":14,"translation":"Калі ён дасягнуў паўналецця і сталасці, Мы даравалі яму муд¬расць i веды. Так Мы заахвочваем праведнікаў."},{"id":15,"translation":"Аднойчы ён увайшоў у горад, калі ягоныя жыхары былі няўваж¬лівыя. Там ён убачыў двух мужчын, якія біліся. Адзін быў з ягонага народа, а другі быў ворагам. Чалавек з ягонага народа папрасіў дапа¬могі супраць ворага, і Муса ўдарыў таго кулаком i забіў. Ён сказаў: «Гэта – адзін з учынкаў шатана. Сапраўды, ён відавочны вораг, які збівае са шляху»."},{"id":16,"translation":"Ён сказаў: «Госпадзе! Я быў няслушным да сябе. Прабач мяне!» Ён прабачыў яго, бо ён – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":17,"translation":"Ён сказаў: «Госпадзе! Праз літасць, якую Ты выказаў да мяне, я ніколі не буду дапамагаць злачынцам»."},{"id":18,"translation":"Ён увайшоў у горад раніцай, азіраючыся са сполахам. I раптам той, хто прасіў дапамогі напярэдадні, нанова папрасіў дапамагчы. Але Муса сказаў яму: «Ты сапраўды заблукаў»."},{"id":19,"translation":"Калі ён пажадаў схапіць таго, хто быў іхным ворагам, той ска¬заў: «о Мусе! Няўжо ты жадаеш забіць мяне так, як учора забіў інша¬га чалавека? Ты прагнеш стаць тыранам на зямлі і не жадаеш быць тым, хто робіць дабро»."},{"id":20,"translation":"з ваколіц горада, спяшаючыся, прыбег чалавек. Ён сказаў: «о Мусе! Набліжаныя [да Фараона] змаўляюцца забіць цябе. Бяжы ад¬сюль. Я жадаю табе дабра»."},{"id":21,"translation":"І пайшоў Муса адтуль, са сполахам агледзеўся і сказаў: Госпад¬зе! Калі жадаеш, прымееш ачысціць мяне. Выратуй мяне ад няслуш-ных людзей."},{"id":22,"translation":"Калі ён прыйшоў да Мад’яну, ён сказаў: магчыма, Госпад пака¬жа мне правільны шлях,"},{"id":23,"translation":"калі ён прыйшоў да калодзежа ў Мад’яне, убачыў гурт людзей, якія паілі худобу, і дзвюх жанчын, якія адварочвалі статак. [Муса] спы¬таў: «Што з вамі?» Яны адказалі: «Мы не прымеем паіць жывёлаў, па¬куль іншыя пастухі не сыдуць. А наш бацька вельмі стары»."},{"id":24,"translation":"Ён напаіў для іх худобу, а потым пайшоў у цень і сказаў: «Госпад¬зе! Мне трэба ўсялякае дабро, якое Ты дасі мне."},{"id":25,"translation":"І вось, адна з дзвюх жанчын прыйшла да яго з сорамам і сказа¬ла: бацька мой кліча цябе каб падзякаваць за тое, што ты напаіў худо¬бу, і калі ён сышоў і расказаў сваю гісторыю, ён сказаў: «Не палохай¬ся, ты выратаваўся ад няслушных людзей»."},{"id":26,"translation":"Адна з двох жанчын сказала: «Бацька наш! згадзі яго на працу. Сапраўды, найлепшым, каго ты згодзіш, будзе моцны і варты даверу чалавек»."},{"id":27,"translation":"Ён адказаў: «Я жадаю каб ты пабраўся з адной з маіх дачок – пры ўмове, што ты ноймешся да мяне на восем гадоў. І калі ты адпрацуеш усе дзесяць, дык гэта залежыцьме толькі ад твайго жадання. Я не жа¬даю абцяжарваць цябе. Ты ўбачыш, калі пажадае Аллаг, што я – адзін з праведнікаў»."},{"id":28,"translation":"І сказаў [Муса]: «Няхай так і будзе паміж намі. Які б з двох тэр¬мінаў я ні выканаў, няхай мяне не прымушаюць. Аллаг – даручнік таго, што мы кажам»."},{"id":29,"translation":"Калі Муса адбыў тэрмін і выправіўся са сваёй сям’ёй у дарогу, ён заўважыў пажар на схіле пагорка і сказаў: «Пачакайце тут, я заўважыў агонь. Я прынясу вам навіны ці падпалены асмалак адтуль, каб вы маглі агрэцца»."},{"id":30,"translation":"І калі ён наблізіўся, яго заклікалі з правага боку даліны, з блаславёнага месца, дзе расло дрэва: «о Мусе! Сапраўды, Я – Аллаг, Госпад светаў!"},{"id":31,"translation":"Рынь свой кій». Калі ён убачыў, што ён выгінаецца, як змяя, ён кінуўся назад і не вярнуўся. «о Мусе! Вяртайся і не палохайся, ты ў бяспецы."},{"id":32,"translation":"Пакладзі сваю руку ў заўлонне, і ты знойдзеш яе чыстай, без пля¬маў. Прыцісні руку да сябе, каб не было сполаху. Гэта – два доказы ад Госпада твайго Фараону і ягоным набліжаным. Сапраўды, яны – непа¬корлівыя людзі»."},{"id":33,"translation":"Той сказаў: «Госпадзе! Я забіў аднаго з іх, і я палохаюся, што яны заб’юць мяне."},{"id":34,"translation":"А мой брат Гарун больш красамоўны за мяне. Пашлі яго са мной у якасці памагатага, каб сцвердзіць мае словы. Сапраўды, я палохаю-ся, што яны палічаць мяне хлусам»."},{"id":35,"translation":"Аллаг сказаў: «Мы ўмацуем тваю правіцу тваім братам і дамо вам абодвум доказ, каб яны не змаглі пашкодзіць вам. Вы і вашыя пас¬лядоўнікі атрымаюць перамогу з Нашымі знакамі»."},{"id":36,"translation":"Калі Муса прыйшоў з Нашымі выразнымі знакамі, яму сказалі: «Гэта ўсяго толькі прыдуманае чараўніцтва. Мы не чулі нічога падоб-нага ад нашых продкаў»."},{"id":37,"translation":"Муса сказаў: «Мой Госпад ведае лепей тых, хто прыйшоў з [са-праўдным] кіраўніцтвам ад Яго і хто мецьме поспех у наступным жыц¬ці. Сапраўды, не здабудуць поспеху прыгнятальнікі."},{"id":38,"translation":"І сказаў Фараон: «о магнацтва! Не ведаю я для вас ніякага бога, апроч мяне. І ўпалі мне, о Гамане, агонь над глінаю і збудуй для мяне вежу: мабыць, я ўзнімуся да бога Мусы. І, сапраўды, я думаю, што ён з ліку хлусаў»."},{"id":39,"translation":"Ён і ягоная армія без усялякага права заганарыліся на зямлі. Яны думалі, што не паварочаюцца да нас."},{"id":40,"translation":"Мы схапілі яго з войскам і ўтапілі ў моры. Паглядзіце на канец непакорлівых."},{"id":41,"translation":"Мы зрабілі іх правадырамі, якія заклікаюць да агню. Не дапамо¬гуць ім у дзень Адраджэння."},{"id":42,"translation":"Мы зрабілі так, каб праклён пераследваў іх у гэтым свеце, а ў дзень Адраджэння яны будуць сярод адлеглых."},{"id":43,"translation":"знішчыўшы першыя пакаленні, Мы даравалі Мусе Пісанне як выразнае навучанне для людзей, просты шлях i літасць – магчыма, яны задумаюцца."},{"id":44,"translation":"Цябе не было на заходнім схіле гары, калі Мы ўсталявалі для Мусы Наш загад, i цябе не было сярод сведкаў гэтага."},{"id":45,"translation":"Але Мы стварылі іншыя пакаленні. доўгім апынуўся іхны тэр¬мін. Цябе не было сярод жыхароў Мад’яну, калі мы чыталі ім Нашыя знакі, але там былі пасланцы."},{"id":46,"translation":"Цябе не было на схіле гары, калі Мы заклікалі, але гэта – літас¬ць ад Госпада твайго, каб ты засцерагаў народ, да якога раней не пры¬ходзіў засцерагальнік – магчыма, яны задумаюцца."},{"id":47,"translation":"Калі б так не было, а іх спасцігла ліха за тое, што яны падрыхта¬валі сваімі рукамі, дык яны б сказалі: «Госпадзе наш! Чаму Ты не паслаў да нас пасланца, каб мы пайшлі за Тваімі знакамі і былі б аднымі з вер¬нікаў?»"},{"id":48,"translation":"Калі да іх прыйшла праўда ад Нас, яны сказалі: «Чаму яму не дад¬зена тое, што дадзена Мусе?» Хіба яны не выявілі няверы да таго, што было дадзена Мусе раней? Яны кажуць: «два чараўніцтва, якія пад¬трымліваюць адно да аднаго». I яшчэ кажуць: «Мы не верым у гэта ўсё»."},{"id":49,"translation":"Скажы: «Калі вы праўдзівыя, дык прынясіце такое пісанне ад Ал¬лага, якое будзе больш правільным за гэтыя два – тагды я пайду за ім»."},{"id":50,"translation":"А калі яны не дадуць табе адказу, дык ведай, што яны толькі іду¬ць за сваімі прыхільнасцямі. А хто заблукаў мацней за таго, хто ідзе за сваімі прыхільнасцямі без усялякага кіраўніцтва ад Аллага? Сапраў¬ды, Аллаг не вядзе простым шляхам няслушных людзей."},{"id":51,"translation":"Мы данеслі да іх слова, каб яны маглі задумацца."},{"id":52,"translation":"Тыя, каму Мы даравалі Пісанне раней, вераць у яго."},{"id":53,"translation":"Калі ім чытаюць яго, яны кажуць: «Мы паверылі ў яго! Гэта – праўда ад Госпада нашага. Мы яшчэ раней былі аддадзеныя Яму»."},{"id":54,"translation":"за сваё трыванне яны атрымаюць дубальтовую ўзнагароду. Яны адхіляюць ліха дабром i ахвяруюць з таго, чым Мы надзялілі іх."},{"id":55,"translation":"Калі яны чуюць марныя размовы, дык адхінаюцца ад іх i кажу¬ць: «Нам – нашыя ўчынкі, а вам – вашыя ўчынкі. Мір вам! Мы не жа¬даем ісці шляхам невукаў»."},{"id":56,"translation":"Сапраўды, ты не здолееш накіраваць на просты шлях тых, каго любіш, і Аллаг вядзе простым шляхам, каго пажадае. I Ён лепш ведае тых, хто ідзе простым шляхам."},{"id":57,"translation":"Яны сказалі: «Калі мы пойдзем тваім простым шляхам разам з табою, нас выганяць з нашае зямлі». Хіба Мы не замацавалі за імі бяс¬печнае святыні, куды прыносяць плён рознага выгляду як долю ад Нас? Але большасць з іх не ведае."},{"id":58,"translation":"Колькі паселішчаў, якія цешыліся сваімі зямнымі багаццямі, мы знішчылі. Вось іхнае жытло, у якому пасля іх амаль ніхто не жыве. Гэта ўсё атрымалі ў спадчыну Мы."},{"id":59,"translation":"Твой Госпад не знішчаў ніводнага паселішча, пакуль не пасылаў у самае галоўнае пасланца, які чытаў ім Нашыя знакі. I Мы не зніш¬чалі паселішча, калі ягоныя жыхары ні былі прыгнятальнікамі."},{"id":60,"translation":"Усё, што вам дадзена – асалода зямнога жыцця і ягоныя ўпры¬гажэнні. Тое, што ў Аллага – найлепш і больш даўгавечнае. Няўжо вы не разумееце?"},{"id":61,"translation":"Няўжо той, каму Мы далі выдатную абяцанку, з якою ён сустрэ¬нецца, падобен да таго, каму Мы дазволілі атрымліваць асалоду ад да¬бротаў зямнога жыцця і які ў дзень Адраджэння будзе пакараны?"},{"id":62,"translation":"У той дзень Ён пакліча іх i спытае: «дзе ж тыя сутаварышы, пра якіх вы сцвярджалі?»"},{"id":63,"translation":"Скажуць тыя, над кім спраўдзілася слова: «Госпадзе наш! Вось тыя, каго мы адхілілі са шляху. Мы збілі са шляху іх таксама, як раней адхіліліся самі. Мы выракаемся ад іх перад Табою. Яны пакланяліся не нам»."},{"id":64,"translation":"I скажуць: «Клічце сваіх саўдзельнікаў-стодаў». Яны паклічуць іх, але не пачуюць адказу і ўбачаць пакаранне. Калі б яны ішлі простым шляхам."},{"id":65,"translation":"У той дзень ён пакліча іх i спытае: «Што вы адказалі пасланцам?»"},{"id":66,"translation":"У той дзень усе весткі будуць схаваныя ад іх, i яны не здолеюць распытаць адно аднаго."},{"id":67,"translation":"А той, хто павініўся і рабіў дабро, магчыма, будзе мець поспех."},{"id":68,"translation":"Твой Госпад стварае, што пажадае, і абірае, але яны не маюць выбару. Усячысты Аллаг i Вышэйшы за тое, што дадаюць Яму ў па¬кланенні."},{"id":69,"translation":"Твой Госпад ведае, што хаваецца ў іхных грудзях, i тое, што яны адкрываюць."},{"id":70,"translation":"Ён – Аллаг, няма бога, апроч Яго. Яму належыць слава ў жыцці першым і жыцці наступным. Ён вырашае, i да Яго вы паварочаецеся."},{"id":71,"translation":"Скажы: «Як вы лічыце, калі Аллаг падоўжыць вам ноч да дня Адраджэння, дык які бог, апроч Аллага, прынясе вам святло? Няўжо вы не чуеце?»"},{"id":72,"translation":"Скажы: «Як вы лічыце, калі Аллаг падоўжыць вам дзень да дня Адраджэння, дык які бог, апроч Аллага, прынясе вам ноч, каб вы ма¬глі адпачыць у гэты час? Няўжо вы не бачыце?»"},{"id":73,"translation":"з літасці Сваёй Ён стварыў для вас ноч i дзень, каб вы маглі ад¬пачываць і шукаць Ягонае шчодрасці – магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":74,"translation":"У той дзень ён пакліча іх i спытае: «дзе ж тыя сутаварышы, пра якіх вы сцвярджалі?»"},{"id":75,"translation":"Мы возьмем сведку з кожнае суполкі і скажам: «Прывядзіце ваш доказ». Тагды яны даведаюцца, што праўда належыць Аллагу. Пакіну¬ць іх тыя, каго яны прыдумлялі."},{"id":76,"translation":"Сапраўды, Гарун паходзіў з народа Мусы, але прыгнятаў гэтых людзей. Мы даравалі яму столькі скарбаў, што ключы ад іх былі цяж¬кія нават для гурту асілкаў. Вось ягоны народ сказаў яму: «Не ганары¬ся! Сапраўды, Аллаг не любіць тых, хто ганарыцца."},{"id":77,"translation":"Карыстаючыся тым, што дараваў табе Аллаг, шукай наступнага жыцця, але не забывайся на сваю долю ў зямным жыцці. Рабі дабро – так, як зрабіў з табою Аллаг, i не імкніся распаўсюджваць нелад на зям¬лі. Сапраўды, Аллаг не любіць тых хто распаўсюджвае нелад»."},{"id":78,"translation":"Той адказаў: «Гэта ўсё дадзена мне дзякуючы маім ведам». Няўжо ён не ведаў, што Аллаг яшчэ раней знішчыў іншыя пакаленні, якія былі нашмат магутней за ягоную моц і мелі большы дастатак. Грэшнікаў на¬ват не будуць распытваць пра іхныя грахі."},{"id":79,"translation":"Вось Карун, надзеўшы ўпрыгажэнні, выйшаў да свайго народа. Тыя, якія жадалі дабротаў зямнога жыцця, сказалі: «Калі б у нас было тое, што дадзена Каруну! Сапраўды, ён мае вялікую долю»."},{"id":80,"translation":"А тыя, якім было дадзена разуменне, сказалі: «Гора вам! Узнага¬роджанне Аллага лепш для тых, хто паверыў i рабіў дабро. Але атры¬маюць яго толькі трывучыя»."},{"id":81,"translation":"Мы загадалі зямлі паглынуць яго разам з жыллём. У яго не было прыхільнікаў, якія маглі б дапамагчы яму заміж Аллага, i ён сам не прымеў дапамагчы сабе."},{"id":82,"translation":"А тыя, якія ўчора жадалі апынуцца на ягоным месцы, раніцай сказалі: «Вось гэта так. Аллаг павялічвае і памяншае долю тым з рабоў Сваіх, каму пажадае. Калі б не літасць Аллага, дык Ён загадаў бы зям¬лі паглынуць і нас. Вось гэта так. Нявернікі не мецьмуць поспеху»."},{"id":83,"translation":"Апошнюю мясціну Мы падрыхтавалі для тых, хто не жадае га¬нарыцца на зямлі і распаўсюджваць нелад. А лепшае выйсце толькі для збожных."},{"id":84,"translation":"Хто прыйдзе з добрым учынкам, атрымае лепш за яго. А хто прыйдзе з дрэнным учынкам, дык тым, якія рабілі ліха, адплата толь¬кі за тое, што яны рабілі."},{"id":85,"translation":"Сапраўды, Той, Хто зрабіў абавязковым для цябе гэты Каран [прытрымлівацца яго і паведамляць], абавязкова верне цябе ў месца вяртання. Скажы: «Мой Госпад лепш ведае, хто прыняў просты шлях, а хто знаходзіцца ў відавочнай аблудзе»."},{"id":86,"translation":"Ты не чакаў, што табе будзе дадзена Пісанне, але такая літасць ад Госпада твайго. Таму ніколі не падтрымлівай нявернікаў."},{"id":87,"translation":"Няхай яны не адхіляць цябе ад знакаў Аллага пасля таго, як яны былі пасланыя табе. заклікай да Госпада свайго і не будзь адным з па¬ганаў."},{"id":88,"translation":"I не схіляйся да іншага бога заміж Аллага, бо няма бога, апроч Яго. Кожная рэч загіне, апроч Яго. Яму належыць пастанова, і да Яго вяртанне."}]},{"id":29,"verses":[{"id":1,"translation":" Алiф. Лям. Мім."},{"id":2,"translation":" Няўжо людзі думаюць, што іх пакінуць у спакоі ды не будуць вы¬прабоўваць толькі таму, што яны скажуць: «Мы паверылі»?"},{"id":3,"translation":" Мы выпрабоўвалі тых, якія жылі яшчэ раней. Аллаг абавязкова пазнае тых, якія кажуць праўду, і тых, якія хлусяць."},{"id":4,"translation":" Няўжо тыя, якія здзяйсняюць ліхія ўчынкі, лічаць, што здолею¬ць папярэдзіць Нас? дрэнна ж разважылі яны."},{"id":5,"translation":" Калі нехта спадзяецца на сустрэчу з Аллагам, дык прызначаны Аллагам тэрмін абавязкова наступіць. Ён – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":6,"translation":" Хто змагаецца, той змагаецца толькі для сябе. Сапраўды, Аллаг не мае патрэбы ў светах."},{"id":7,"translation":" Тым, якія паверылі і здзяйснялі дабро, Мы даруем іхныя ліхія ўчынкі і ўзнагародзім найлепшым за тое, што яны рабілі."},{"id":8,"translation":" Мы наказвалі чалавеку добра ставіцца да бацькоў. А калі яны бу¬дуць прымушаць цябе дадаваць Мне роўных, пра якіх ты нічога не ве¬даеш, дык не слухай іх. Вы паварочаецеся да Мяне, i тагды Я паведам¬лю вам пра тое, што вы рабілі."},{"id":9,"translation":" А тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, Мы ўвядзём да правед¬нікаў."},{"id":10,"translation":"Сярод людзей ёсць такія, якія кажуць: «Мы паверылі ў Аллага». Але як толькі яны пацерпяць дзеля Аллага, дык адразу пачынаюць успрымаць чалавечую спакусу за пакаранне ад Аллага. Але калі пры¬йдзе перамога ад Госпада твайго, яны скажуць: «Мы былі з вамі». Хіба Бог не лепей ведае, што хаваецца ў сэрцах жыхароў светаў?"},{"id":11,"translation":"Аллаг абавязкова зведае тых, якія паверылі, і абавязкова зведае крывадушнікаў."},{"id":12,"translation":"Нявернікі кажуць вернікам: «Ідзіце па нашым шляху, i тагды мы возьмем на сябе вашыя грахі». Але яны не прымуць на сябе ніводнага граху. Сапраўды, яны – хлусы."},{"id":13,"translation":"Яны панясуць свой цяжар i – разам са сваім – яшчэ і іншы ця¬жар. А ў дзень Адраджэння іх абавязкова спытаюць пра тое, што яны прыдумлялі."},{"id":14,"translation":"Мы паслалі Нуха да ягонага народа, дзе ён прабыў тысячу гадоў без пяцідзесяці. Тых людзей напаткаў патоп, бо яны былі прыгняталь¬нікамі."},{"id":15,"translation":"Мы выратавалі яго і тых, хто быў у каўчэгу, i зрабілі яго знакам светаў."},{"id":16,"translation":"Вось Ібрагім сказаў свайму народу: «Пакланяйцеся Аллагу і па¬лохайцеся Яго! Так будзе лепей для вас, калі б вы толькі ведалі."},{"id":17,"translation":"заміж Аллага вы пакланяецеся стодам і прыдумваеце хлусню. Сапраўды, тыя, каму вы пакланяецеся заміж Аллага, не здольныя даць вам долю. Шукайце сваю долю ў Аллага, пакланяйцеся Яму і дзякуй¬це Яму. да Яго вы паварочаецеся»."},{"id":18,"translation":"Калі вы палічыце гэта хлуснёю, дык таксама лічылі гэта хлуснёю і народы, якія жылі раней за вас. Сапраўды, пасланец павінен толькі перадаць выразнае пасланне."},{"id":19,"translation":"Няўжо яны не бачаць, як Аллаг стварае твор у першы раз, а по¬тым творыць нанова? Сапраўды, гэта латва для Аллага."},{"id":20,"translation":"Скажы: «Ідзіце зямлёю і паглядзіце, як Ён стварыў твор у пер¬шы раз. А потым Аллаг ажыццявіць апошні твор. Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч!»"},{"id":21,"translation":"Ён карае, каго пажадае, i літуе, каго пажадае. да Яго вашае вяр¬танне."},{"id":22,"translation":"Вы не выратуецеся ні на небе, ні на зямлі. У вас, апроч Аллага, ні абаронцы, ні памагатага»."},{"id":23,"translation":"Тыя, што не вераць у знакі Аллага і сустрэчу з Ім, страцілі над¬зею на Маю літасць. На іх чакае пакутлівае пакаранне."},{"id":24,"translation":"Адказ народа [Ібрагіма] быў толькі такі: «забіце яго ці спалiце!» І Аллаг выратаваў яго ад агню. Сапраўды, у гэтым – знакі для вернікаў."},{"id":25,"translation":"[Ібрагім] сказаў: «заміж Аллага вы пакланяецеся стодам, бо ў зямным жыцці маеце ўзаемная любоў. Але потым, у дзень Адраджэн¬ня, адны з вас адмовяцца i праклянуць іншых. Вашым прытулкам бу¬дзе агонь i не будзе ў вас памагатых»."},{"id":26,"translation":"Лут паверыў яму, і [Ібрагім] сказаў: «Я збіраюся ажыццявіць пярэбары дзеля свайго Госпада. Сапраўды, Ён – Велічны, Мудры»."},{"id":27,"translation":"I Мы даравалі яму Iсхака і Якуба і даравалі яго нашчадкам пра¬роцтва і Пісанне. I Мы далі яму ўзнагароджанне ў зямным жыцці, а ў жыцці наступным ён будзе разам з праведнікамі."},{"id":28,"translation":"Вось Лут сказаў свайму народу: «Сапраўды, вы робіце такую брыдоту, якой да гэтага часу не рабіў ніхто з жыхароў светаў."},{"id":29,"translation":"Няўжо вы юрыце мужчын, перакрываеце дарогі і робіце ганеб¬нае на сваіх сходах?» Але адказ ягонага народа быў толькі такі: «Пры¬йдзі да нас з пакараннем Аллага, калі ты кажаш праўду»."},{"id":30,"translation":"Той сказаў: «Госпадзе! дапамажы мне супраць сейбітаў неладу»."},{"id":31,"translation":"Калі Нашыя пасланцы прыйшлі да Ібрагіма з уцешнаю весткаю, дык сказалі: «Мы выкарчуем жыхароў гэтага паселішча. Сапраўды, ягоныя жыхары з’являюцца прыгнятальнікамі»."},{"id":32,"translation":"Той адказаў: «Але там Лут!» Яны сказалі: «Мы лепш ведаем, хто там. Мы выратуем яго разам з сям’ёю, апроч ягонае жонкі, якая заста¬нецца»."},{"id":33,"translation":"Калі Нашыя пасланцы прыйшлі да Лута, праз гэтае ён засума¬ваў і пачуў нязмогу. Тыя сказалі: «Не палохайся і не сумуй! Вы выра¬туем цябе разам з сям’ёю, апроч жонкі, якая застанецца."},{"id":34,"translation":"Мы пашлём на жыхароў гэтага паселішча пакаранне з неба – за тое, што яны былі непакорлівымі»."},{"id":35,"translation":"Мы пакінулі ад яго выразны знак – для людзей, якія разумеюць."},{"id":36,"translation":"да мад’янiтаў Мы паслалі іхнага брата Шуайба. Ён сказаў «о людзі! Пакланяйцеся Аллагу, спадзявайцеся на Апошні дзень, але не распаўсюджвайце нелад на зямлі»."},{"id":37,"translation":"Але тыя лічылі яго хлусам, іх спаткаў землятрус, i яны засталіся нежывымі ў сваіх дамах."},{"id":38,"translation":"I адыты, i самудыты. Вы ж бачыце іхнае жытло. Шатан упрыго¬жыў ім іхныя ўчынкі і збіў са шляху, хоць яны і былі ўважлівымі."},{"id":39,"translation":"I Карун, i Фараон, i Гаман. Муса прыйшоў да іх з выразнымі зна¬камі, а яны заганарыліся на зямлі і не здолелі абыйсці Нас."},{"id":40,"translation":"Кожнага Мы пакаралі за грэх. На некаторых з іх Мы наслалі ка¬менны дождж, іншых скасілі крыкам, іншых праглынула зямля, а яшчэ іншых Мы ўтапілі. Аллаг не зрабіў з імі няслушна – яны самі былі ня¬слушнымі да сябе."},{"id":41,"translation":"Тыя, якія бяруць сабе абаронцаў заміж Аллага, падобныя да па¬вука, які зрабіў сабе жыллё. Але кволае жыллё – жыллё павука. Калі б яны толькі ведалі."},{"id":42,"translation":"Сапраўды, Аллаг ведае ўсіх, да каго яны звяртаюцца заміж Яго. Ён – Велічны, Мудры."},{"id":43,"translation":"Такія прыпавесці Мы прыводзім людзям, але разумеюць іх толь¬кі ведаючыя."},{"id":44,"translation":"Аллаг стварыў нябёсы і зямлю ў праўдзе. Сапраўды, у гэтым – знак для вернікаў."},{"id":45,"translation":"Чытай тое, што было адкрыта табе з Пісання, і рабі малітву! Са¬праўды, малітва стрымлівае ад распусты і непрымальнага. Але ўзгад¬ванне Аллага – найважней, i Ён ведае, што вы робіце."},{"id":46,"translation":"Калі вы спрачаецеся з людзьмі Пісання, дык рабіце гэта най¬лепшым чынам. Гэта не тычыцца тых з іх, якія няслушныя. Скажы: «Мы паверылі ў тое, што паслана нам, i ў тое, што паслана вам. Наш Бог i ваш Бог – адзін, i мы адданыя [мусульмане] Яму»."},{"id":47,"translation":"Так Мы паслалі табе Пісанне. Тыя, каму Мы даравалі Пісанне, вераць у яго. Ёсць сярод іх тыя, хто верыць у гэта. А адмаўляюць На¬шыя знакі толькі нявернiкi."},{"id":48,"translation":"Раней ты не чытаў ніводнага пісання і не перапісваў яго сваёй правіцаю. Інакш прыхільнікаў хлусні ахапіў бы сумнеў."},{"id":49,"translation":"дык не! Гэта – выразныя знакі ў грудзях тых, каму дадзена раз¬уменне. А адмаўляюць Нашыя знакі толькі няслушныя."},{"id":50,"translation":"Яны кажуць: «Чаму не паслана яму знакаў ад Госпада ягонага?» Скажы: «знак – толькі ў Аллага. А я – толькі выразны засцерагальнік»."},{"id":51,"translation":"Няўжо ім не дастаткова таго, што Мы паслалі табе Пісанне, якое ты ім чытаеш? Сапраўды, у гэтым – шчодрасць i напамін для вернікаў."},{"id":52,"translation":"Скажы: «Аллага дастаткова ў якасці сведкі паміж вамі і мною. Ён ведае тое, што на нябёсах i на зямлі, а тыя, якія паверылі ў хлусню і не паверылі ў Аллага, абавязкова панясуць страты»."},{"id":53,"translation":"Яны просяць, каб ты паскорыў пакаранне. Калі б не ўсталяваны тэрмін, дык пакаранне ўжо прыйшло б да іх. Яно абавязкова прыйдзе да іх раптам, калі тыя і не адчуюць."},{"id":54,"translation":"Яны просяць, каб ты паскорыў пакаранне. Сапраўды, пекла аба¬вязкова апануе нявернікаў."},{"id":55,"translation":"У той дзень пакаранне пакрые іх згары ды з-пад ног. Ім скажу¬ць: «Паспрабуйце тое, што вы рабілі!»"},{"id":56,"translation":"о Мае вернікі рабы! Сапраўды, зямля Мая разлеглая. Таму па¬кланяйцеся Мне!"},{"id":57,"translation":"Кожная душа спазнае скананне, а потым вы паварочаецеся да Нас."},{"id":58,"translation":"Тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, Мы абавязкова змесцім у пакоях раю, дзе цурчаць рэкі. Выдатнае ж узнагароджанне тым, якія робяць дабро,"},{"id":59,"translation":"маюць трыванне і спадзяюцца на свайго Госпада."},{"id":60,"translation":"Колькі жывёлаў не здольныя зрабіць сабе запасаў. Аллаг над¬зяляе іх i вас. Ён – Усебачачы, Усеведаючы."},{"id":61,"translation":"Калі ты спытаеш іх: «Хто стварыў нябёсы і зямлю і скарыў сонца і месяц», дык яны абавязкова скажуць: «Аллаг». Як жа яны заблукалі."},{"id":62,"translation":"Аллаг павялічвае і памяншае долю тым з рабоў Сваіх, каму па¬жадае. Сапраўды, Аллаг пра кожную рэч дасведчаны."},{"id":63,"translation":"Калі ты спытаеш іх: «Хто пасылае з неба ваду і адхайвае зямлю пасля ейнага сканання?», дык яны абавязкова скажуць: «Аллаг!» Скажы: «Хвала Аллагу!» Але большасць з іх не разумее."},{"id":64,"translation":"Жыццё ў гэтым свеце – толькі гульня і забава, а наступнае жыц-цё – сапраўднае. Калі б яны толькі ведалі!"},{"id":65,"translation":"Калі яны садзяцца на карабель, дык звяртаюцца да Аллага, шчы¬ра вызнаючы Ягоную веру. А калі Ён ратуе іх i выводзіць на сухазем’е, дык яны нанова робяцца паганымі."},{"id":66,"translation":"Так яны прымеюць праявіць сваю няўдзячнасць за тое, што Мы ім даравалі, i атрымліваць асалоду ад дабротаў далей. Але хутка яны пазнаюць."},{"id":67,"translation":"Няўжо яны не бачаць, што Мы зрабілі гэтую бажніцу бяспеч¬наю, а па-за ёй на людзей набягаюць? Няўжо яны вераць у хлусню і не вераць у Аллага?"},{"id":68,"translation":"Хто больш няслушны за таго, хто паклёпнічае на Аллага, ці лічы¬ць праўду за хлусню, калі тая прыйшла да яго? Хіба не ў пекле будзе прытулак для нявернікаў?!"},{"id":69,"translation":"А тых, якія змагаюцца дзеля Нас, Мы абавязкова павядзём На¬шымі шляхамі. Сапраўды, Аллаг з тымі, якія робяць дабро."}]},{"id":30,"verses":[{"id":1,"translation":" Алiф. Лям. Мім."},{"id":2,"translation":" Пераможаныя рамэі"},{"id":3,"translation":" у бліжэйшых землях. Але пасля сваёй паразы перамогуць яны,"},{"id":4,"translation":" за некалькі гадоў. Улада належала Аллагу раней i будзе належаць далей. У той дзень вернікі ўсцешацца"},{"id":5,"translation":" дапамозе Аллага. Ён дапамагае, каму пажадае. Ён – Велічны, Міласэрны."},{"id":6,"translation":" Такая абяцанка Аллага. Бог не парушае Сваёй абяцанкі, але боль¬шасць людзей не ведае."},{"id":7,"translation":" Яны ведаюць пра зямное жыццё толькі відавочнае, а да жыцця наступнага яны нядбайныя."},{"id":8,"translation":" Няўжо яны не задумляліся пра сябе? Аллаг стварыў нябёсы, зям¬лю і тое, што паміж імі, толькі ў праўдзе і на пэўны тэрмін. Але боль¬шасць людзей не верыць у сустрэчу са сваім Госпадам."},{"id":9,"translation":" Няўжо яны не падарожнічалі зямлёю і не бачылі, якім быў канец тых, якія жылі раней за іх? Яны перавышалі іх моцаю, лепш апра¬цоўвалі зямлю ды абжывалі яе. Іхныя пасланцы прыходзілі да іх з вы¬разнымі знакамі. Аллаг не зрабіў з імі няслушна – яны самі былі ня-слушнымі да сябе."},{"id":10,"translation":"Канцом тых, якія рабілі ліха, стала ліха, бо яны лічылі знакі Ал¬лага хлуснёю і здзекаваліся з іх."},{"id":11,"translation":"Аллаг пачынае тварэнне, потым паўтарае яго, а потым да Яго вы паварочаецеся."},{"id":12,"translation":"Калі прыйдзе Час, разгубяцца грэшнікі."},{"id":13,"translation":"Ніхто з іхных саўдзельнікаў не заступіцца за іх i яны адхіляць тых саўдзельнікаў."},{"id":14,"translation":"У той дзень, калі наступіць Час, усе падзеляцца."},{"id":15,"translation":"Тыя, якія паверылі і здзяйснялі дабро, будуць атрымліваць аса¬лоду ў садах,"},{"id":16,"translation":"а тыя, якія не паверылі і лічылі хлуснёю Нашыя знакі і спаткан¬не ў наступным жыцці, зведаюць пакаранне."},{"id":17,"translation":"дык вось, слаўце Аллага, калі надыходзіць вечар i калі настае раніца!"},{"id":18,"translation":"Яму належыць слава на нябёсах i на зямлі. Слаўце Яго ўвечары і апоўдні!"},{"id":19,"translation":"Ён выводзіць жывое з нежывога, а нежывое з жывога. Ён адрад¬жае зямлю пасля ейнага сканання; таксама і вас вывядуць з магіл."},{"id":20,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – тое, што Ён стварыў вас з праху. Пасля гэтага вы сталі людзьмі і рассяляецеся."},{"id":21,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – тое, што Ён стварыў вам жонак з вас саміх, каб вы знаходзілі ў іх супакой, i ўсталяваў паміж вамі любоў i літасць. Сапраўды, у гэтым – знак для людзей, якія разважаюць."},{"id":22,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – стварэнне нябёсаў i зямлі, а таксама адрозненні паміж мовамі і кветкамі. Сапраўды, у гэтым – знак для жы¬хароў светаў."},{"id":23,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – ваш сон ноччу і днём, а таксама пошукі Ягонае шчодрасці. Сапраўды, у гэтым – знак для людзей, якія здоль¬ныя слухаць."},{"id":24,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – тое, што Ён паказвае вам маланку, каб выклікаць сполах i надзею, а таксама пралівае з неба ваду, каб ажыві¬ць ёй зямлю пасля ейнага сканання. Сапраўды, у гэтым – знак для люд¬зей, якія разумеюць."},{"id":25,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – тое, што неба і зямля трымаюцца па Яго¬ным загадзе. Толькі Ён пакліча вас, вы адразу выйдзеце з зямлі."},{"id":26,"translation":"Яму належыць усё, што на нябёсах i на зямлі. Усе пакорлівыя Яму."},{"id":27,"translation":"Ён – Той, Хто пачынае тварэнне, а потым паўтарае яго. I гэта для Яго латва. Аллагу належаць самыя высокія якасці, i Ён – Велічны, Му¬дры."},{"id":28,"translation":"Аллаг прывёў вам як прыпавесць вас саміх. Ці ёсць сярод пры¬гонных, якімі авалодалі вашыя правіцы, саўдзельнікі ў тым, чым Мы надзялілі вас, і якіх вы палохаецеся так, як палохаецеся адно аднаго? Вось так Мы тлумачым знакі для людзей, якія разумеюць."},{"id":29,"translation":"дык не. Тыя, якія робяць няслушна, ідуць за сваімі жаданнямі без усялякага ведання. Хто ж павядзе простым шляхам тых, каго Ал¬лаг увёў у аблуду? Няма ў іх памагатых."},{"id":30,"translation":"Скіруй свой твар да веры, як ханiф. Гэта – прыроджаная якас¬ць, з якое Аллаг стварыў людзей. Няма змены ў тварэнні Аллага. Гэта простая вера – але большасць людзей не ведае."},{"id":31,"translation":"Кайцеся перад Ім, палохайцеся Яго, рабіце малітву і не будзьце аднымі з паганаў,"},{"id":32,"translation":"аднымі з тых, якія раскалолі сваю веру і зрабіліся рознымі гур¬тамі, і кожны цешыцца з таго, што мае."},{"id":33,"translation":"Калі чалавека тычыцца ліха, яны клічуць свайго Госпада, звяр¬таючыся да Яго з каяннем. А калі Ён дае ім магчымасць паспрабаваць Сваёй літасці, дык частка з іх пачынае дадаваць сутаварышаў свайму Госпаду."},{"id":34,"translation":"Так яны прымеюць праявіць сваю няўдзячнасць за тое, што Мы ім даравалі. Таму атрымлівайце асалоду ад дабротаў і борзда вы даве¬даецеся."},{"id":35,"translation":"Хіба Мы паслалі ім доказ, які кажа пра роўных Яму?"},{"id":36,"translation":"Калі Мы дамо людзям паспрабаваць літасці, яны цешацца. А калі іх дзівіць ліха за тое, што яны падрыхтавалі сваімі рукамі, дык яны ўпадаюць у роспач."},{"id":37,"translation":"Хіба яны не бачаць, што Аллаг павялічвае і памяншае долю, каму пажадае? Сапраўды, у гэтым – знакі для вернікаў."},{"id":38,"translation":"давай належнае сваяку, бедаку і падарожніку. Так будзе лепей для тых, хто жадае задавальнення Аллага. Менавіта яны мецьмуць по¬спех."},{"id":39,"translation":"Тое, што вы распазычыце людзям, імкнучыся прымножыць сваю маёмасць за іхны кошт, не прымножыцца ў Аллага. Будзе прымножа¬на тое, што вы даяце як закят, жадая задавальнення Аллага."},{"id":40,"translation":"Аллаг – Той, Хто вас стварыў, а потым надзяліў сродкамі да жыц¬ця. Пасля Ён заб’е вас, а потым нанова верне да жыцця. Ці ёсць сярод вашых саўдзельнікаў- стодаў тыя, хто зрабіў хоць што-небудзь з гэта¬га? Усячысты Ён i вышэй за тое, што вы дадаяце Яму ў пакланенні."},{"id":41,"translation":"Ліха з’яўляецца на сухазем’і і на моры дзякуючы таму, што люд¬зі робяць сваімі рукамі, – дык няхай паспрабуюць частку таго, што на¬рабілі. Магчыма, яны паварочаюцца."},{"id":42,"translation":"Скажы: «Ідзіце зямлёю і паглядзіце, якім быў канец тых, якія жылі раней за вас! Большасць з іх былі паганымі»."},{"id":43,"translation":"звярні свой твар да правільнае веры – раней за той момант, калі ад Аллага прыйдзе няўхільны дзень. У той дзень яны будуць падзеленыя –"},{"id":44,"translation":"Хто быў нявернікам, няверства адгукнецца супраць яго. А тыя, якія рабілі дабро, падрыхтавалі яго для сябе –"},{"id":45,"translation":"каб Ён з шчодрасці Сваёй узнагародзіў тых, якія паверылі і зд-зяйснялі дабро. Сапраўды, Ён не любіць нявернікаў."},{"id":46,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – тое, што Ён пасылае вятры добрымі веснікамі, каб даць паспрабаваць Сваёй літасці; па Ягоным загадзе плывуць караблі, каб вы маглі шукаць Яго шчодрасці. Магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":47,"translation":"Раней за цябе Мы пасылалі пасланцоў да іх народаў, i яны пры¬носілі ім выразныя знакі. Мы пакаралі беззаконнікаў, бо Нашым аба¬вязкам было дапамагаць вернікам."},{"id":48,"translation":"Аллаг – Той, Хто пасылае вецер, які гоніць аблокі. Ён расцягвае іх на небе так, як пажадае, i раздзірае іх на кавалкі. Ты бачыш дождж, які выходзіць з-паміж іх. Калі Ён пралье яго на тых Сваіх рабоў, на якіх пажадае, яны пачынаюць цешыцца,"},{"id":49,"translation":"Хоць перад тым, як ён паслаў яго, яны былі ў роспачы."},{"id":50,"translation":"Паглядзі на прыкметы літасці Аллага, на тое, як Ён адраджае зямлю пасля ейнага сканання. Сапраўды, Ён адраджае нежывых i Ён здольны на кожную рэч."},{"id":51,"translation":"Калі Мы выправім вецер, i яны ўбачаць, што [ніва] пажоўкла, дык пасля гэтага яны стануць няўдзячнымі."},{"id":52,"translation":"Сапраўды, ты не прымусіш нежывых чуць, а глухіх не прымусіш пачуць заклік, калі яны адхінуцца."},{"id":53,"translation":"Ты не выведзеш невідушчых з аблуды. Ты прымееш прымусіць чуць толькі тых, хто верыць у Нашыя знакі і аддадзены [мусульманін] Нам."},{"id":54,"translation":"Аллаг – Той, Хто стварыў вас кволымі, з кволых зрабіў вас моц¬нымі, а потым, пасля моцы, зрабіў вас нанова кволымі і яшчэ і сівымі. Ён стварае, што пажадае. Ён – Усеведаючы, Велічны."},{"id":55,"translation":"У той дзень, калі прыйдзе Час, беззаконнікі будуць прысягаць, што прабылі не больш за гадзіну. Як яны заблукалі."},{"id":56,"translation":"Тыя, каму дадзеныя веды і вера, скажуць: «Па загадзе Аллага вы былі там да самага дня Адраджэння. I вось настаў дзень Адраджэн¬ня, але вы гэтага не ведалі»."},{"id":57,"translation":"У той дзень няслушным не прынясуць карысці іхныя апраўдан¬ні, і не патрабуюць ад іх каяння."},{"id":58,"translation":"У гэтым Каране Мы прыводзім людзям розныя прыпавесці. Калі ты пакажаш ім знак, дык тыя, якія не паверылі, абавязкова скажуць: «Вы толькі прыхільнікі хлусні!»"},{"id":59,"translation":"Так Аллаг запячатаў сэрцы тых, якія не маюць ведання."},{"id":60,"translation":"Трывай, бо абяцанка Аллага праўдзівая! Няхай не зробяць цябе кволым не ўпэўненыя!"}]},{"id":31,"verses":[{"id":1,"translation":" Алiф. Лям. Мім."},{"id":2,"translation":" Гэта – аяты мудрага Пісання,"},{"id":3,"translation":" Як просты шлях i літасць для дабрадзейных,"},{"id":4,"translation":" якія здзяйсняюць малітву, даюць міласціну і ўпэўненыя ў існа¬ванні наступнага жыцця."},{"id":5,"translation":" Яны – на простым шляху, які паказаў іхны Госпад, i яны будуць мець поспех."},{"id":6,"translation":" Сярод людзей ёсць той, хто набывае забаўкі, каб праз невуцтва збіваць людзей са шляху Аллага, здзекуючыся з яго. Такім прыгатава¬на ганебнае пакаранне."},{"id":7,"translation":" I калі чытаюць яму Нашыя аяты, дык ён ганарліва адхінаецца, нібы і не чуў, быццам ён глушэц. Таму распавядзі яму пра пакутлівые пакаранне."},{"id":8,"translation":" Сапраўды, тыя, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, ім – сады асалоды."},{"id":9,"translation":" Яны будуць там павек, бо абяцанка Аллага праўдзівая. Ён – Веліч¬ны, Мудры."},{"id":10,"translation":"Ён стварыў нябёсы без апірышча, якое вы б маглі бачыць, і па¬будаваў на зямлі ўстойлівыя горы, каб яны не хісталіся разам з вамі, і засяліў яе разнастайнымі жывёламі. Мы пралілі з неба ваду і выгада¬валі розныя добрыя расліны."},{"id":11,"translation":"Гэта ўсё – твор Аллага. Таму пакажыце мне, што стварылі тыя, каму вы пакланяецеся заміж Яго. Але прыгнятальнікі знаходзяцца ў відавочнай аблудзе."},{"id":12,"translation":"Сапраўды, Мы даравалі Лукману мудрасць: «дзякуй Аллагу, бо той, хто дзякуе, той дзякуе дзеля самога сябе. А хто не дзякуе, дык Ал¬лаг не мае патрэбы ні ў чым. Ён – Багаты, Пахвальны»."},{"id":13,"translation":"Вось сказаў Лукман свайму сыну, навучаючы яго: «Сын мой! Не пакланяйся апроч Аллага нікому, бо паганства – вялікае прыгнятанне»."},{"id":14,"translation":"Мы загадалі чалавеку найлепшым чынам ставіцца да сваіх ба¬цькоў. Маці вельмі цяжка насіць дзіцяці, але яна адбірае яго толькі ў два гады. Шануй Мяне і сваіх бацькоў, бо да мяне тваё вяртанне."},{"id":15,"translation":"А калі бацькі дбацьмуць у дачыненні да цябе, каб ты пакланяў¬ся іншым багам, пра якіх табе нічога не вядома, не падпарадкоўвайся ім, але будзь з імі ў гэтым свеце добрым ды ідзі шляхам тых, хто звяр¬таецца да Мяне. Потым вы паварочаецеся да Мяне, i Я паведамлю вам пра тое, што вы рабілі."},{"id":16,"translation":"«Сыне мой! Нават калі нешта вагаю з гарчычнае зернетка і буд¬зе знахадзіцца ў скале, на нябёсах, ці на зямлі, Аллаг дастане яго ад¬туль. Сапраўды, Аллаг – добры, Усеведаючы."},{"id":17,"translation":"Сыне мой! здзяйсняй малітву, заклікай рабіць добрыя ўчынкі, утрымлівай ад забараняемага, і трывай тое, што спатыкае цябе. Са¬праўды, менавіта ў гэтых справах патрэбная рашучасць."},{"id":18,"translation":"I не адхінай з гонарам твар ад людзей i не хадзі па зямлі ганар¬ліўцам. Сапраўды, Аллаг не любіць усялякіх пышаных ганарліўцаў."},{"id":19,"translation":"Стрымлівай крокі свае і зніжай голас свой. Сапраўды, самы не-прыемны голас – гэта роў асла»."},{"id":20,"translation":"Хіба яны не бачаць, што Аллаг скарыў вам тое, што на нябёсах i на зямлі, i што Ён шчодра абдараваў вас Сваімі відавочнымі і таем¬нымі дабротамі? Сярод людзей знаходзіцца такі, хто спрачаецца пра Аллага, не маючы ні ведаў, ні простага шляху, ні выразнага пісання."},{"id":21,"translation":"I калі ім кажуць: «Ідзіце за тым, што паслаў Аллаг!», дык яны ад¬казваюць: «Не! Мы ідзём за тым, ува што верылі нашыя бацькі». Няўжо так будзе і тагды, калі шатан пакліча іх у пякельны агонь?"},{"id":22,"translation":"Хто паварочвае твар свой да Аллага і робіць дабро, той ужо сха¬піўся за надзейную падставу, а канец усіх справаў належыць Аллагу."},{"id":23,"translation":"А калі хтосьці не паверыў, дык не сумуй праз ягонае няверства. Яны паварочаюцца да Нас, i Мы паведамім ім пра тое, што яны рабілі. Сапраўды, Аллаг ведае тое, што ў сэрцах."},{"id":24,"translation":"Мы дазволім ім атрымліваць асалоду ад дабротаў кароткі час, а потым прымусім іх да жорсткага пакарання."},{"id":25,"translation":"Калі ты спытаеш іх: «Хто стварыў нябёсы і зямлю?», дык яны абавязкова скажуць: «Аллаг». Скажы ім: «Хвала Аллагу!» Але боль¬шасць з іх не разумее."},{"id":26,"translation":"Аллагу належыць тое, што ў нябёсах, i тое, што на зямлі. Сапраў¬ды, Аллаг не мае патрэбы ні ў чым. Ён – Багаты, Пахвальны."},{"id":27,"translation":"Калі б усе дрэвы зямлі ператварыліся ў трысціны для пісьма, а да мора дадалі б яшчэ сем мораў, дык і тагды не вычарпаліся б словы Аллага. Сапраўды, Аллаг – Велічны, Мудры."},{"id":28,"translation":"Стварыць і адрадзіць вас таксама латва, як i адзіную душу. Ал¬лаг – Усечуючы, Усебачачы."},{"id":29,"translation":"Няўжо ты не бачыш, што Аллаг скарачае ноч і падаўжае ім дзень, а таксама скарачае дзень i падаўжае ім ноч? Ён скарыў Сабе сонца і ме¬сяц, якія рухаюцца ва ўсталяваным парадку, i Аллаг усё ведае пра ўчынкі вашыя."},{"id":30,"translation":"Гэта так, бо Аллаг – праўда, а тыя, да каго звяртаюцца заміж Яго, – мана. Аллаг – Найвышэйшы, Вялікі."},{"id":31,"translation":"Няўжо ты не бачыш, як караблі плывуць морам дзякуючы да¬брачыннасці Аллага, каб Ён прымеў паказаць вам знакі Свае? Сапраў¬ды, у гэтым – знакі для кожнага трывучага, удзячнага."},{"id":32,"translation":"I калі крые іх, як цень, хваля, дык яны заклікаюць да Аллага, шчыра вызнаючы Ягоную веру. І калі Ён ратуе іх, выводзячы на суха¬зем’е, дык памяншаецца вера іхная. Ніхто не адмаўляе Нашыя знакі, апроч здрадніка, няўдзячнага."},{"id":33,"translation":"о людзі! Палохайцеся Бога вашага і ў той дзень, калі бацька не здолее заступіцца за свайго сына, а сын – за свайго бацьку. Абяцанка Аллага праўдзівая. Няхай не вабіць вас зямное жыццё i няхай не спа¬кушае вас спакуснік супраць Аллага."},{"id":34,"translation":"Сапраўды, толькі ў Аллага веды пра Час. Ён пасылае дождж i ве¬дае, што ў чэравах. Ніводная душа не ведае, што адбудзецца з ёй заўтра, i не ведае яна, у якой зямлі сканае. Сапраўды, Аллаг – дасведчаны, Усе¬ведаючы."}]},{"id":32,"verses":[{"id":1,"translation":" Алiф. Лям. Мім."},{"id":2,"translation":" Пісанне, паслана – у чым няма сумневу – ад Госпада светаў."},{"id":3,"translation":" Ці яны кажуць: «Ён прыгадаў яго». дык не, гэта – праўда ад Го¬спада твайго, каб ты засцерагаў людзей, да якіх раней за цябе не пры¬ходзіў засцерагальнік. Магчыма, яны пойдуць простым шляхам."},{"id":4,"translation":" Аллаг – Той, Хто стварыў нябёсы, зямлю i тое, што паміж імі, за шэсць дзён, а потым узняўся над Тронам. У вас, апроч Яго, ні абарон¬цы, ні намесніка. Няўжо вы не задумаецеся?"},{"id":5,"translation":" Ён кіруе ўсімі падзеямі з неба да зямлі, а потым яны ўзыходзяць да Яго на працягу дня, які доўжыцца тысячу гадоў па вашым разліку."},{"id":6,"translation":" Так Той, Хто ведае таемнае і адкрытае, Велічны, Міласэрны,"},{"id":7,"translation":" Які выдатна стварыў кожную рэч і пачаў тварыць чалавека з гліны;"},{"id":8,"translation":" стварыў ягоных нашчадкаў з кроплі нікчэмнае вадкасці,"},{"id":9,"translation":" а потым выпрастаў чалавека і ўдыхнуў у яго ад Нашага духа. Ён дараваў вам слых, зрок i сэрца. замала ж вы дзякуеце."},{"id":10,"translation":"Яны пытаюцца: «Няўжо, калі мы згубімся ў зямлі, дык апынёмся ў новым творы?» дык не, не вераць яны ў сустрэчу са сваім Госпадам."},{"id":11,"translation":"Скажы: «Вас возьме анёл сканання, які мае над вамі апеку. А по¬тым вас паварочаюць да вашага Госпада»."},{"id":12,"translation":"Калі б ты бачыў, як грэшнікі схіляць галовы перад сваім Госпа¬дам: «Госпадзе наш! Мы ўбачылі і пачулі! Вярні нас i мы будзем рабі¬ць дабро! Сапраўды, зараз мы ўпэўненыя!»"},{"id":13,"translation":"Калі б Мы пажадалі, дык паказалі б кожнай душы просты шлях, але здзейсніцца слова Маё: «Я абавязкова напоўню пекла джынамі ды людзьмі – усімі»."},{"id":14,"translation":"Паспрабуйце – за тое, што вы забыліся на сваю сустрэчу з гэтым вашым днём. Сапраўды, i Мы забыліся на вас. Паспрабуйце векаіста¬га пакарання – за тое, што рабілі вы."},{"id":15,"translation":"Веруючыя ў Нашыя знакі – толькі тыя, якія, калі ім пра іх узгадва¬юць, падаюць ніцма, выслаўляюць славаю свайго Госпада і не ганарацца."},{"id":16,"translation":"Яны ўзнімаюцца са сваіх ложкаў, каб клікаць Госпада свайго са сполахам i надзеяй, ахвяруючы тое, чым Мы надзялілі іх."},{"id":17,"translation":"Ніводная душа не ведае, якая асалода вачэй схаваная для іх за тое, што яны рабілі."},{"id":18,"translation":"Няўжо вернікі падобныя да непакорлівых? Не роўныя яны паміж сабою."},{"id":19,"translation":"для тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, сады прытулку ў якас¬ці месца знаходжання – за тое, што рабілі яны."},{"id":20,"translation":"А прытулкам для непакорлівых будзе агонь. Кожны раз, калі яны пажадаюць выйсці адтуль, іх вяртацьмуць. Скажуць ім: «Паспра¬буйце вогненнага пакарання, якое вы лічылі хлуснёю!»"},{"id":21,"translation":"Апроч вялікага пакарання, мы дамо ім паспрабаваць і пакаран¬не малое – магчыма, яны паварочаюцца."},{"id":22,"translation":"Хто ж неслушнейшы за таго, каму нагадалі пра знакі Нашага Го¬спада, а ён адхінуўся ад іх? Сапраўды, Мы адплацім беззаконнікам."},{"id":23,"translation":"Мы даравалі Мусе Пісанне, таму не май сумневу адносна су¬стрэчы з Ім. I Мы зрабілі яго арыентырам для сыноў Ісраіля."},{"id":24,"translation":"Мы паставілі сярод іх кіраўнікоў, якія па загадзе Нашым вялі іншых простым шляхам – за тое, што тыя былі трывучымі і ўпэўне¬нымі ў Нашых знаках."},{"id":25,"translation":"Сапраўды, у дзень Адраджэння твой Госпад разважыць паміж імі ў тым, пра што яны спрачаліся."},{"id":26,"translation":"Няўжо не ўказала ім на просты шлях тое, колькі пакаленняў Мы знішчылі раней – а яны ходзяць па іхных паселішчах. Сапраўды, у гэ¬тым – знак. Няўжо яны не прыслухаюцца?"},{"id":27,"translation":"Няўжо яны не бачаць, што Мы праліваем дождж на ўсохлую зямлю і гадуем пасевы, якою жывіцеся і вы і вашая жывёла, няўжо яны не бачаць?"},{"id":28,"translation":"Яны скажуць: «Калі ж прыйдзе той Суд, калі вы праўдзівыя?»"},{"id":29,"translation":"Скажы: «У дзень Суда нявернікам не прынясе карысці іхная вера, i не будзе адтэрміноўкі»."},{"id":30,"translation":"Адхініся ад іх i чакай, бо чакаюць i яны."}]},{"id":33,"verses":[{"id":1,"translation":" о Прароча! Палохайся Аллага але не падпарадкоўвайся нявер¬нікам i крывадушнікам. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":2,"translation":" Ідзі за тым, што дадзена табе ў адкрыцці ад Госпада твайго. Са¬праўды, Аллаг паведамляе пра тое, што вы робіце."},{"id":3,"translation":" I спадзявайся на Аллага. дастаткова Аллага ў якасці Абаронцы."},{"id":4,"translation":" Ніводнаму мужчыну Аллаг не даў двух сэрцаў у грудзях. Ён не зрабіў вашымі маці тых вашых жонак, якіх вы называеце «хрыбтамі». Ён не зрабіў вашых названых сыноў сапраўднымі сынамі. Гэта толькі словы з вашых вуснаў. Аллаг кажа праўду і паказвае шлях."},{"id":5,"translation":" Клічце названых сыноў па імёнах іхных бацькоў. Гэта больш слуш¬на перад Аллагам. А калі вы не ведаеце імёнаў іхных бацькоў, дык яны – вашыя браты па веры і блізкія. Не будзе граху на вас, калі вы папярэд¬не не мелі такога намеру ў сэрцы. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":6,"translation":" Прарок бліжэй да вернікаў за іх саміх. Ягоныя жонкі – іхныя маці. Паводле Пісання Аллага сваякі бліжэй адно да аднаго за вернікаў і пе¬расяленцаў (мухаджыраў), калі яны самі не пажадаюць зрабіць дабро сваім блізкім. Так запісана ў Пісанні."},{"id":7,"translation":" Вось Мы ўзялі запавет з прарокамі: з табою, з Нухам, з Ібрагімам, з Мусою і Iсою, сынам Мар’ям. Мы склалі з імі суворы запавет,"},{"id":8,"translation":" каб спытаць праўдзівых пра іх праўдзівасць. А для нявернікаў Ён падрыхтаваў пакутлівае пакаранне."},{"id":9,"translation":" о вы, якія паверылі! згадайце дабрадзейства Аллага, калі супра¬ць вас накіравалася войска. Мы паслалі на іх вецер і войскі, якіх вы не бачыце. Аллаг бачыць, што вы робіце."},{"id":10,"translation":"Вось яны падышлі да вас i згары, i здолу. забегалі вочы вашыя, а сэрцы падступілі да горла, і вы пачалі казаць пра Аллага розныя зда-гадкі."},{"id":11,"translation":"Там вернікі былі выпрабаваныя і перанеслі моцнае ўзрушэнне."},{"id":12,"translation":"Сказалі крывадушнікі і тыя, у чыіх сэрцах хвароба: «Абяцанка Аллага і Ягонага Пасланца была толькі спакусаю!»"},{"id":13,"translation":"Частка з іх сказала: «о жыхары Ясрыба! Вы не ўтрымаецеся на гэтым месцы, вяртайцеся назад». А некаторыя з іх прасілі ў Прарока дазволу і сказалі: «Нашыя хаты безабаронныя!» Яны не былі безаба¬ронныя, але тыя толькі імкнуліся ўцячы."},{"id":14,"translation":"Калі б ворагі ўварваліся туды з усіх бакоў i пачалі спакушаць іх, тыя адразу б зрабілі гэта і не чакалі, хіба толькі трохі."},{"id":15,"translation":"Але раней яны ўзялі з Аллагам запавет, і адхінуліся. Спытаюць іх пра запавет з Аллагам."},{"id":16,"translation":"Скажы: «Уцёкі не дапамогуць вам, калі вы ўцякаеце ад сканан¬ня альбо забівання. Нядоўга ж тагды вы будзеце атрымліваць асалоду ад дабротаў»."},{"id":17,"translation":"Спытай: «Хто абароніць вас ад Аллага, калі Ён пажадае вам ліха? А калі пажадае літасці?» Яны не знойдуць сабе заміж Аллага ні аба¬ронцы, ні памагатага."},{"id":18,"translation":"Аллаг ведае тых з вас, якія адцягваюць іншых i кажуць сваім братам: «Ідзіце да нас!» Іхная доля нязначная ў бойцы"},{"id":19,"translation":"праз іхную хцівасць да вас. Калі іх ахоплівае сполах, ты бачыш, як яны глядзяць на цябе: іхныя вочы бегаюць, як у таго, хто млее пе¬рад скананнем. А калі сполах адыходзіць, яны крыўдзяць вас сваімі вострымі языкамі, шчадзяцца на дабро. Яны не паверылі, Аллаг зробі¬ць марнымі іхныя ўчынкі. I гэта для Аллага латва."},{"id":20,"translation":"Яны мяркуюць, што вайсковыя аддзелы не адступілі. Калі б вай¬сковыя аддзелы і прыйшлі, дык яны пажадалі б вандраваць сярод бе¬дуінаў i збіраць навіны пра вас. А калі б яны былі сярод вас, дык не вельмі б ваявалі."},{"id":21,"translation":"Пасланец Аллага – выдатны прыклад для вас, для тых, хто спад¬зяецца на Аллага, Апошні дзень i часта ўспамінае Аллага."},{"id":22,"translation":"Калі вернікі ўбачылі вайсковыя аддзелы, сказалі: «Гэта – тое, што абяцаў нам Аллаг i Ягоны Пасланец. Праўдзівы Аллаг i Ягоны Пасланец!» Гэта толькі дадало ім веры і пакоры."},{"id":23,"translation":"Сярод вернікаў ёсць мужчыны, верныя запавету з Аллагам. Ёсць сярод іх тыя, якія ўжо выканалі свой абавязак, а ёсць тыя, якія яшчэ чакаюць, але не змяняюць яму,"},{"id":24,"translation":"каб Аллаг узнагародзіў праўдзівых за іхную праўдзівасць, а кры¬вадушнікаў скараў скананнем, калі пажадае, альбо прыняў іхнае каян¬не. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":25,"translation":"Аллаг вярнуў нявернікаў, нягледзячы на іхную лютасць, i яны не атрымалі дабра. Аллаг выратаваў вернікаў ад бойкі. Аллаг – Усема¬гутны, Велічны."},{"id":26,"translation":"Тых людзей Пісання, якія дапамагалі ім, Аллаг выкіраваў з іх¬ных умацаванняў i ўсяліў сполах у іхныя сэрцы. Частку з іх вы забілі, а іншую частку захапілі ў палон."},{"id":27,"translation":"Ён дараваў вам іхную зямлю, іхныя жыллё і маёмасць, зямлю, на якую нават не станавілася вашая нага. Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":28,"translation":"о Прароча! Скажы сваім жонкам: «Калі вы жадаеце зямнога жыцця і ягоных упрыгажэнняў, дык прыходзьце, я надзелю вас дабро¬тамі і прыгожа адпушчу."},{"id":29,"translation":"А калі вы жадаеце да Аллага, Ягонага Пасланца і наступнага жыцця, дык Аллаг падрыхтаваў для праведных з вашага асяродзьдзя вялікае ўзнагароджанне»."},{"id":30,"translation":"о жонкі Прарока! Якая з вас зробіць відавочна агідны ўчынак, той будзе падвоена пакаранне. I гэта для Аллага латва."},{"id":31,"translation":"А той з вас, які будзе пакорлівым Аллагу, Ягонаму Пасланцу і рабіцьме добрыя справы, Мы даруем дубальтовую ўзнагароду. Мы падрыхтавалі для яго шчодрую долю."},{"id":32,"translation":"о жонкі Прарока! Вы не такія, як усялякая іншая жанчына. Калі вы збожныя, дык не выяўляйце пяшчоты ў размове, каб не пажадаў вас той, у чыім сэрцы хвароба. Размаўляйце годным чынам."},{"id":33,"translation":"знаходзячыся ў сваіх хатах, не прыбірайцеся так, як прыбіралі¬ся ў часы першага невуцтва. Рабіце малітву, давайце закят і падпарад¬коўвайцеся Аллагу і Ягонаму Пасланцу. о людзі дома! Сапраўды, Ал¬лаг жадае забраць ад вас бруд і ачысціць вас."},{"id":34,"translation":"згадвайце тое, што чытаюць у вашых дамах са знакаў Аллага і мудрасці. Сапраўды, Аллаг – Ласкавы, дасведчаны."},{"id":35,"translation":"Сапраўды, для адданых [Аллагу] – мужчын i жанчын, для вер¬нікаў – мужчын i жанчын, для ціхмяных – мужчын i жанчын, для праўдзівых – мужчын i жанчын, для трывалых – мужчын i жанчын, для пакорлівых – мужчын i жанчын, для тых, якія посцяць – мужчын i жанчын, для тых, якія закрываюць сваю галізну – мужчын i жанчын, для тых, якія часта згадваюць Аллага – мужчын i жанчын, – усім Ал¬лаг падрыхтаваў прабачэнне і вялікую ўзнагароду."},{"id":36,"translation":"Вернік і верніца не павінны прымаць пастановы ў нейкай спра¬ве, калі Аллаг i Ягоны Пасланец ужо вырашылі гэта. А хто чыніць не¬ паслухмянасць Аллагу і Ягонаму Пасланцу, той знаходзіцца ў відавоч¬най аблудзе."},{"id":37,"translation":"Вось ты сказаў таму, да каго Аллаг дабрадзейнічаў i да каго ты сам дабрадзейнічаў: «Утрымай сваю жонку пры сабе і палохайся Ал¬лага!» Ты схаваў тое, што адкрыў Аллаг, i ты палохаўся людзей, хоць Аллаг больш заслугоўвае на тое, каб яго палохаліся. Калі зэйд зада¬воліў з ёй сваё жаданне, Мы аддалі яе за цябе, каб на верніках не было віны за адносіны з жонкамі сваіх названых сыноў, калі тыя задаволя¬ць з імі сваё жаданне. загад Аллага павінен быць выкананы!"},{"id":38,"translation":"На Прароках няма віны за тое, да чаго абавязаў іх Аллаг. Такім быў закон Аллага для тых, якія жылі раней – а загад Аллага прызна¬чаны –"},{"id":39,"translation":"i для тых, якія перадавалі пасланне Аллага, палохаліся Яго і не палохаліся нікога, апроч Аллага. дастаткова той лiчбы, што ў Аллага."},{"id":40,"translation":"Мухаммад не бацька каго-небудзь з вашых мужчын, але Пасла¬нец Аллага і Пячаць прарокаў. Аллаг пра кожную рэч дасведчаны."},{"id":41,"translation":"о вы, якія паверылі! згадвайце Аллага часта,"},{"id":42,"translation":"слаўце Яго раніцай і ўвечары!"},{"id":43,"translation":"Ён – Той, Хто бласлаўляе вас, i Ягоныя анёлы – для таго, каб вы¬весці вас з цемры да святла. Ён Міласэрны да вернікаў."},{"id":44,"translation":"У дзень сустрэчы з Ім іхным вітаннем будзе «Мір!» Ён падрых¬таваў для Іх шчодрую ўзнагароду."},{"id":45,"translation":"о Прароча! Мы паслалі цябе як сведку, добрага весніка і засце-рагальніка;"},{"id":46,"translation":"як таго, хто заклікае да Аллага з Ягонага дазволу, як свяціла, якое асвятляе."},{"id":47,"translation":"Усцеш вернікаў тым, што ім прызначаная вялікая шчодрасць ад Аллага!"},{"id":48,"translation":"Не падпарадкоўвайся нявернікам ды крывадушнікам, забудзь¬ся пра нанесеныя імі пакуты і спадзявайся на Аллага. дастаткова Ал¬лага як Абаронцы!"},{"id":49,"translation":"о вы, якія паверылі! Калі вы паберацеся з верніцамі, а потым разжэніцеся з імі, да таго, як кранулі іх, дык яны не павінны чакаць перад вамі тэрмін. Надзелiце іх дабротамі і адпусціце прыгожа."},{"id":50,"translation":"о Прароча! Мы дазволілі табе тваіх жонак, якім ты даў узнага¬роджанне, а таксама тых, кім авалодала правіца Твая і каго дараваў табе Аллаг, а таксама дачок тваіх дзядзькоў з боку бацькі, дачок тваіх цётак з боку бацькі, дачок тваіх дзядзькоў з боку маці, дачок тваіх цё¬так з боку маці, якія ажыццявілі пярэбары разам з табою, а таксама кожную верніцу, якая падорыць сябе Прароку, калі Прарок пажадае пабрацца з ёй. Гэта дазволена толькі табе, але не іншым вернікам. Мы ведаем, што ўсталявана для іх адносна іхных жонак i тых, кім авало¬далі іхныя правіцы. Гэта зроблена для таго, каб на табе не было віны. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":51,"translation":"Адкладай прыбыццё да тых з іх, да каго пажадаеш, i затрымай тую з іх, якую пажадаеш. Калі ты пажадаеш тую, якую раней падаліў, дык на табе не будзе граху. Гэта лепш для таго, каб вочы кожнае з іх цешыліся, каб яны не адчувалі суму і былі задаволеныя тым, што ты ім дорыш. Аллаг ведае, што ў іхных сэрцах. Аллаг – дасведчаны, Вытры¬маны."},{"id":52,"translation":"з гэтага часу табе не дазволена браць шлюб з іншымі жанчынамі альбо змяняць гэтых жонак на іншых, нават калі цябе здзівіць іхная прыгажосць. Гэта не тычыцца тых, кім авалодала правіца твая. Аллаг над кожнай рэччу Наглядчык."},{"id":53,"translation":"о вы, якія паверылі! Не заходзьце да дамоў Прарока, калі вас не паклічуць на трапезу і не прыходзьце, калі яна яшчэ не гатовая. заход¬зьце, калі вас паклічуць, а калі паедзеце, разыходзьцеся, а не заставай¬цеся для размовы. Вы зададзіце нязручнасці Прароку. Ён саромеецца вас, але Аллаг не саромеецца праўды. Калі вы просіце ў жонак Праро¬ка нейкія рэчы, дык прасіце іх скрозь заслону. Так будзе чысцей для вашых і іхных сэрцаў. Не трэба вам крыўдзіць Пасланца, альбо браць шлюб з ягонымі жонкамі пасля ягонага сканання. Сапраўды, гэта вялікі грэх перад Аллагам."},{"id":54,"translation":"Пакажаце вы што-небудзь альбо схаваеце – Аллаг ведае пра кож¬ную рэч."},{"id":55,"translation":"На іх не будзе граху, калі яны будуць без заслоны перад сваімі бацькамі, сынамі, братамі, сынамі братоў, сынамі сясцёр, верніцамі і тымі, кім авалодала іхная правіца. Палохайцеся Аллага! Сапраўды, Ал¬лаг – кожнай рэчы Сведка."},{"id":56,"translation":"Сапраўды, Аллаг i Ягоныя анёлы бласлаўляюць Прарока. о вы, якія паверылі! Бласлаўляйце Прарока і вітайце яго мірам!"},{"id":57,"translation":"Сапраўды, тых, якія абражаюць Аллага і Ягонага Пасланца, Ал¬лаг пракляў у зямным жыцці і жыцці наступным і падрыхтаваў для іх зневажальнае пакаранне."},{"id":58,"translation":"А тыя, якія беспадстаўна абражаюць вернікаў ды верніц, нясу¬ць на сабе цяжар паклёпу і відавочнага граху."},{"id":59,"translation":"о Прароча! Скажы сваім жонкам, дочкам i верніцам, каб яны апраналіся ў свае покрыўкі. Так іх лягчэй пазнаюць i не пакрыўдзяць. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":60,"translation":"Калі крывадушнікі і тыя, у чыіх сэрцах хвароба, а таксама тыя, хто распаўсюджвае ў Мэдыне чуткі, не спыняцца, мы абавязкова дад¬зім табе ўладу над імі, i яны будуць побач з табою зусім нядоўга."},{"id":61,"translation":"Яны будуць праклятыя! дзе б іх не знайшлі, іх будуць хапаць i забіваць."},{"id":62,"translation":"Такім быў закон Аллага для тых, якія жылі раней. I ты не зной¬дзеш змены ў законе Аллага."},{"id":63,"translation":"Людзі пытаюцца ў цябе пра Час. Скажы: «Пра гэта ведае толькі Аллаг». Адкуль табе ведаць, магчыма, Час ужо блізка?"},{"id":64,"translation":"Сапраўды, Аллаг пракляў нявернікаў i падрыхтаваў для іх по¬лымя,"},{"id":65,"translation":"дзе яны будуць павек. Не знойдуць яны ні абаронцы, ні памагатага."},{"id":66,"translation":"У той дзень іхныя твары паварачацьмуць у агні. Яны казацьму- ць: «Калі б мы падпарадкоўваліся Аллагу і Пасланцу!»"},{"id":67,"translation":"Яны скажуць: «Госпадзе наш! Мы падпарадкоўваліся нашым ва¬жакам i старэйшынам. Яны збілі нас са шляху!"},{"id":68,"translation":"Госпадзе наш! даруй ім дубальтовае пакаранне і пракляні іх вялікім праклёнам!»"},{"id":69,"translation":"о вы, якія паверылі! Не будзьце, як тыя, што пакрыўдзілі Мусу. Аллаг ачысціў яго ад таго, што яны казалі. Ён паважаны перад Алла¬гам."},{"id":70,"translation":"о вы, якія паверылі! Палохайцеся Аллага і кажыце простае слова."},{"id":71,"translation":"Тагды Аллаг палепшыць вашыя справы і даруе вашыя грахі. А хто падпарадкоўваецца Аллагу і Ягонаму Пасланцу, той ужо дасягнуў вялікага поспеху."},{"id":72,"translation":"Мы прапанавалі адказнасць нябёсам, зямлі і горам, але тыя ад¬мовіліся яе несці і спалохаліся. І панёс яе чалавек – сапраўды, няслуш¬ны і невуцкi ён –"},{"id":73,"translation":"каб Аллаг скараў крывадушнікаў i крывадушніц, паганаў і пага¬нак, i прыняў каянне вернікаў i верніц. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."}]},{"id":34,"verses":[{"id":1,"translation":" Хвала Аллагу, якому належыць тое, што на нябёсах i тое, што на зямлі! Хвала Яму i ў жыцці наступным! Ён – Мудры, Ведаючы."},{"id":2,"translation":" Ён ведае, што ўваходзіць у зямлю і тое, што выходзіць з яе, што сходзіць з неба i што туды ўзносіцца. А Ён – Міласэрны, Прабачаючы."},{"id":3,"translation":" Тыя, што не вераць, кажуць: «Час не прыйдзе да нас». Скажы: «Не, клянуся маім Госпадам, Які ведае таемнае, – ён абавязкова прыйдзе да вас!» Ні на нябёсах, ні на зямлі не схаваецца ад Яго нічога, нават ва¬гою ў парушынку, і менш альбо больш за гэта. Гэта ўсё – у выразным Пісанні,"},{"id":4,"translation":" каб Аллаг узнагародзіў тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро. На іх чакае прабачэнне і шчодры надзел."},{"id":5,"translation":" А на тых, якія імкнуліся пазбавіць моцы Нашыя знакі, чакаюць пакуты ад мардоўнага пакарання."},{"id":6,"translation":" Тыя, каму дадзена разуменне, бачаць, што паслана табе ад Госпа¬да твайго – праўда, якая вядзе да шляху Вялікага, Хвалімага."},{"id":7,"translation":" Тыя, што не вераць, кажуць: «Ці не паказаць вам на чалавека, які распавядае, што пасля таго, як вы цалкам сатлееце, вы адродзіцеся ў новым творы?"},{"id":8,"translation":" Ён робіць паклёп на Аллага ці апантаны?» дык не! Тыя, што не вераць у наступнае жыццё, будуць пакараныя і знаходзяцца ў глыбо¬кай аблудзе."},{"id":9,"translation":" Няўжо яны не бачаць таго, што наперадзе і з тылу іх – на небе і на зямлі? Калі Мы пажадаем, дык прымусім зямлю паглынуць іх аль¬бо скінем на іх частку неба. Сапраўды, у гэтым – знак для кожнага раба, які вінаваціцца."},{"id":10,"translation":"Мы даравалі давуду перавагу ад Сябе: «о горы! Слаўце Мяне разам з ім, i птушкі [таксама слаўце]!» Мы змякчылі для яго жалеза."},{"id":11,"translation":"зрабі кальчугі і здабуць меры ў кольцах». Рабіце дабро, бо Я бачу тое, што вы робіце!"},{"id":12,"translation":"[Мы скарылі] Сулейману вецер, які раніцай пераадольваў шлях працягласцю ў месяц, i ўвечары пераадольваў шлях працягласцю ў ме¬ сяц. Мы адкрылі для яго крыніцу медзі. Былі сярод джынаў такія, якія працавалі перад ім з дазволу ягонага Госпада. А тым з іх, якія ўхілялі¬ся ад Нашага загаду, Мы дамо паспрабаваць вогненнага пакарання."},{"id":13,"translation":"Яны будавалі для яго ўсё, што ён жадаў: прыгожыя збудаванні, статуі, келіхі, як быццам вадазборы, а таксама нерухомые катлы. о родзе давуда! Працуй на знак падзякі! Але ж мала ўдзячных сярод Маіх рабоў."},{"id":14,"translation":"Калі Мы ўсталявалі для яго час сканання, ім паказала на гэта толькі земляная жывёла, якая пад’ела ягоны кій. Калі ж ён упаў, дык зразумелі джыны, што калі б ім было вядома схаванае, яны б не зве¬далі зневажальнае пакаранне."},{"id":15,"translation":"У паселішчы сабейцаў быў знак – два сады, з правага і левага боку. Ежце шчодрую долю Госпада вашага і будзьце ўдзячныя Яму. Вы¬датная краіна, Прабачаючы Госпад."},{"id":16,"translation":"Але яны адхінуцца. Таму Мы наслалі на іх струмень, які прар¬ваў гаць, і падмянілі два іхных сады іншымі – з горкім плёнам, тама¬рыксамі i некалькімі лотасамі."},{"id":17,"translation":"Так Мы адплацілі ім за тое, што яны былі нявернікамі. Хіба ж мы караем кагосьці, апроч няўдзячных?"},{"id":18,"translation":"Мы ўзвялі паміж імі і паселішчамі, якія Мы блаславілі, іншыя паселішчы, добра бачныя, і вымералі паміж імі шлях. Падарожнічай¬це ў бяспецы – i ноччу, i днём."},{"id":19,"translation":"Але яны сказалі: «Госпадзе наш! зрабі шлях паміж нашымі пры-пынкамі даўжэй». Яны здзейснілі няслушнасць да сябе. Таму мы зра¬білі іх прыпавесцю i разарвалі на шматкі. Сапраўды, у гэтым – знакі для ўсіх трывалых i ўдзячных."},{"id":20,"translation":"здагадка Iблiса пра іх была правільнай, таму яны пайшлі за ім, апроч гурту вернікаў."},{"id":21,"translation":"Ён не меў над імі ўлады, [хіба столькі,] каб мы маглі адрозніць вернікаў у наступным жыцці ад тых, якія маюць сумневы наконт яго. Госпад твой – Ахоўнік кожнае рэчы."},{"id":22,"translation":"Скажы: «Паклічце тых, каго вы прыдумалі заміж Аллага». Яны не маюць улады нават над парушынкаю, ні на нябёсах, ні на зямлі. Яны не маюць там ніякай долі, i няма ў Яго памагатых сярод іх."},{"id":23,"translation":"Абарона перад Ім дапаможа толькі таму, каму Ён дазволіць. Калі сполах пакіне іхныя сэрцы, яны спытаюць: «Што сказаў ваш Госпад?» Ім скажуць: «Праўду, бо Ён – Найвышэйшы, Вялікі»."},{"id":24,"translation":"Спытай: «Хто надзяляе вас з нябёсаў i зямлі?» I скажы: «Аллаг». I яшчэ: «Хтосьці з нас трымаецца правільнага шляху, а хтосьці блукае ў відавочнай аблудзе»."},{"id":25,"translation":"Скажы: «Вас не спытаюць пра нашыя правіны, i нас не спытаю¬ць пра тое, што робіце вы»."},{"id":26,"translation":"Скажы: «Наш Госпад згуртуе ўсіх нас разам, а потым слушна вы¬рашыць. Ён – Суддзя, дасведчаны»."},{"id":27,"translation":"Скажы: «Пакажыце мне тых, каго вы лічыце роўнымі Аллагу». дык не! Ён – Аллаг, Велічны, Мудры."},{"id":28,"translation":"Мы паслалі цябе да ўсіх людзей як добрага весніка і засцерагаль¬ніка, але большасць людзей не ведае."},{"id":29,"translation":"Яны пытаюцца: «Калі ж прыйдзе абяцанае, калі вы праўдзівыя?»"},{"id":30,"translation":"Скажы: «Вам абяцаны дзень, які вы не здолееце ні падаліць, ні наблізіць – нават на гадзіну»."},{"id":31,"translation":"Тыя, што не паверылі, кажуць: «Мы ніколі не паверым ні ў гэты Каран, ні ў тое, што было перад ім!» Калі б ты бачыў прыгнятальнікаў, калі, апынуўшыся перад Госпадам сваім, яны будуць звяртацца адно да аднаго. Кволыя скажуць тым, якія панавалі: «Калі б не вы, дык мы б абавязкова паверылі!»"},{"id":32,"translation":"А тыя, якія панавалі, скажуць кволым: «Няўжо гэта мы адгар¬нулі вас ад простага шляху, калі ён прыйшоў да вас?! дык не, вы самі былі бунтаўнікамі!»"},{"id":33,"translation":"Кволыя скажуць тым, якія панавалі: «Вы мудрагелілі ноччу і днём, калі загадвалі, каб мы не верылі ў Аллага і каб дадавалі Яму су¬таварышаў!» Яны схаваюць сваё каянне, калі ўбачаць пакаранне. I Мы накладзем кайданы на шыі нявернікаў. Хіба не адплацяць ім толькі за тое, што яны рабілі?"},{"id":34,"translation":"да якога б паселішча Мы не пасылалі засцерагальніка, ягоныя распешчаныя раскошаю жыхары казалі: «Сапраўды, мы не верым у тое, з чым вас паслалі!»"},{"id":35,"translation":"Яны кажуць: «У нас больш маёмасці і дзяцей! Нас не скараюць»."},{"id":36,"translation":"Скажы: «Сапраўды, мой Госпад павялічвае долю, каму пажадае, i памяншае, каму пажадае. Але большасць людзей не ведае»."},{"id":37,"translation":"Ні вашая маёмасць, ні вашыя дзеці не набліжаюць вас да Нас, а толькі вера і добрыя справы. за тое, што яны рабілі, будзе павялічана ўзнагароджанне іхнае. Яны будуць у бяспечных пакоях раю."},{"id":38,"translation":"А тыя, якія імкнуцца пазбавіць моцы Нашыя знакі, будуць па¬караныя."},{"id":39,"translation":"Скажы: «Аллаг павялічвае і памяншае долю тым з рабоў сваіх, каму пажадае. Што б вы ні ахвяравалі, Аллаг паварочае гэта вам. А Ён – найлепшы з тых, хто надзяляе»."},{"id":40,"translation":"У той дзень ён згуртуе іх усіх, а потым скажа анёлам: «Ці гэта тыя, якія пакланяліся вам?»"},{"id":41,"translation":"Тыя адказалі: «Усячысты Ты! Ты – наш Абаронца, а не яны. Яны пакланяліся джынам. Большасць з іх верыла менавіта ў іх»."},{"id":42,"translation":"Сёння вы не здольныя ні прынесці адно аднаму карысці, ні зра¬біць шкоды. Мы скажам тым, якія былі няслушнымі: «Паспрабуйце пакаранне агнём, якое вы лічылі хлуснёю!»"},{"id":43,"translation":"Калі ім чытаюць Нашыя выразныя знакі, яны кажуць: «Гэты ча¬лавек толькі імкнецца адцягнуць вас ад таго, чаму пакланяліся вашыя бацькі». I яшчэ кажуць: «ды гэта толькі хлуслівая прыдумка!» I ска¬залі тыя, якія не паверылі ў праўду, калі яна прыйшла да іх: «Сапраў¬ды, гэта толькі відавочнае чараўніцтва!»"},{"id":44,"translation":"Мы не далі ім Пісанне, якое б яны вывучалі, і не пасылалі да іх засцерагальніка ранейшага за цябе."},{"id":45,"translation":"Тыя, якія жылі раней за іх, лічылі пасланцоў хлусамі. А гэтыя не маюць i дзесятай часткі таго, што Мы даравалі тым, але i яны лічаць хлусамі Маіх пасланцоў. Якая ж была адплата!"},{"id":46,"translation":"Скажы: «Я заклікаю вас толькі да аднаго: устаньце перад Алла¬гам удваіх i паасобку і памяркуйце. Ваш сябар не вар’ят, ён толькі за-сцерагае вас перад надыходам цяжкага пакарання»."},{"id":47,"translation":"Скажы: «Узнагароджанне, якое я прашу ў вас, прызначана для вас саміх. Мяне ўзнагародзіць толькі Аллаг, а Ён – кожнай рэчы Сведка»."},{"id":48,"translation":"Скажы: «Мой Госпад пасылае праўду і ведае таемнае»."},{"id":49,"translation":"Скажы: «Прыйшла праўда, і хлусня ўжо нічога не народзіць i не вернецца»."},{"id":50,"translation":"Скажы: «Калі я знаходжуся ў аблудзе, дык толькі супраць само¬га сябе, а калі стаў на просты шлях, дык дзякуючы таму, што адкрыў мне Госпад мой. Сапраўды, Ён – Чуючы і Блізкі»."},{"id":51,"translation":"Калі б ты бачыў, як яны будуць палохацца. Не пазбегнуць яны, іх схопяць паблізу."},{"id":52,"translation":"Яны скажуць: «Мы паверылі ў гэта». Але як яны спасцігнуць веру з далёкага месца?"},{"id":53,"translation":"Бо раней яны не верылі і рабілі здагадкі з далёкага месца."},{"id":54,"translation":"Паміж імі і тым, чаго яны пажадаюць, будзе ўсталяваная пераш¬кода, як ужо зрабілі з падобнымі да іх. Сапраўды, яны мелі глыбокія сумневы."}]},{"id":35,"verses":[{"id":1,"translation":" Хвала Аллагу, Творцу нябёсаў i зямлі, які зрабіў анёлаў паслан¬цамі, якія маюць адно, два, тры і чатыры крылы! Ён дадае ў тварэннi, што пажадае. Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":2,"translation":" Ніхто не стрымае літасці, якую Аллаг адкрывае людзям. А тое, што стрымае Ён сам, ужо не пашле ніхто. А Ён – Велічны, Мудры."},{"id":3,"translation":" о людзі! Узгадайце дабрадзейства Аллага да вас! Ці ёсць іншы стваральнік заміж Аллага, які надзеліў бы вас з неба і зямлі? Няма бога, апроч Яго. Як жа яны падаліліся!"},{"id":4,"translation":" Калі яны прызнаюць цябе хлусам, дык і раней пасланцоў лічылі хлусамі. Але ўсе справы вяртаюцца да Аллага."},{"id":5,"translation":" о людзі! Сапраўды, абяцанка Аллага праўдзівая. Няхай не вабі¬ць вас зямное жыццё, i няхай спакуснік не вабіць вас супраць Аллага!"},{"id":6,"translation":" Сапраўды, шатан – ваш вораг, таму стаўцеся да яго як да ворага. Ён заклікае сваіх прыхільнікаў да таго, каб яны сталі жыхарамі пекла."},{"id":7,"translation":" На тых, якія не паверылі, чакае жорсткае пакаранне. А на тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, чакае прабачэнне і вялікае ўзнага¬роджанне."},{"id":8,"translation":" Няўжо той, каму ўпрыгожаныя ягоныя ўчынкі так, што ён успры¬мае іх за дабро, роўны [таму, каму Аллаг паказаў на просты шлях]? Са¬праўды, Аллаг збівае са шляху, каго пажадае, і вядзе простым шляхам, каго пажадае. Не маркоцься праз іх. Сапраўды, Аллаг ведае тое, што яны робяць."},{"id":9,"translation":" Аллаг – Той, Хто пасылае вятры. Калі яны прыносяць аблокі, мы прыводзім іх да нежывое зямлі і адраджаем яе пасля сканання. Такім будзе і адраджэнне."},{"id":10,"translation":"Калі хто-небудзь жадае магутнасці, дык уся магутнасць належы¬ць Аллагу. да Яго ўзыходзіць добрае слова і слушная справа ўзнімае яго [да Аллага]. А на тых, якія задумваюць ліха, чакае жорсткае пака¬ранне. згінуць іхныя мудрагельствы!"},{"id":11,"translation":"Аллаг стварыў вас з праху, потым – з кроплі насення, а потым зрабіў вас парамі. Жонка не прымее панесці альбо нарадзіць, апроч як з Ягонае веды. доўга жыве жыхар альбо скарачаецца ягонае жыццё – гэта ўсё змяшчаецца ў Пісанні. Сапраўды, гэта для Аллага – латва."},{"id":12,"translation":"два вадазборы не роўныя паміж сабою. Адзін з іх – прыемны на смак, прэсны, латвы для пітва, а іншы – салоны, горкі. з кожнага з іх вы атрымліваеце свежае мяса і здабываеце ўпрыгажэнні, якія апрана¬еце. Ты бачыш караблі, якія плывуць там, каб вы маглі шукаць Ягонае літасці. Магчыма, вы будзеце ўдзячныя."},{"id":13,"translation":"Ён скарачае дзень ноччу, а ноч скарачае днём. Ён скарыў сонца і месяц; яны цякуць да вызначанага тэрміну. Такі Аллаг, ваш Госпад, Яму належыць улада, а тыя, каго вы клічаце заміж Яго, не ўладныя на¬ват над плеўкаю з костачкі фініка."},{"id":14,"translation":"Калі вы клічаце іх, яны не чуюць вашага закліку, а калі б і чулі, дык не адказалі б вам. У дзень Адраджэння яны адмовяцца ад ваша¬га пакланення. Ніхто не паведаміць табе так, як паведаміць Ведаючы."},{"id":15,"translation":"о людзі! Вы маеце патрэбу ў Аллаге, а Ён – Багаты, Пахвальны."},{"id":16,"translation":"Калі Ён пажадае, дык знішчыць вас i прывядзе новы твор,"},{"id":17,"translation":"што для Аллага зусім не цяжка."},{"id":18,"translation":"Ніхто не панясе цяжар іншага. Калі абцяжараны i пакліча каго¬сці, той не возьме нічога [ад яго], нават калі гэта будзе ягоны сваяк. Ты засцерагай толькі тых, хто таемна палохаецца Госпада свайго і зд-зяйсняе малітву. Хто ачысціўся, дык ачысціўся толькі сам для сябе. I да Аллага вяртанне."},{"id":19,"translation":"не роўныя паміж сабою невідушчы i відушчы,"},{"id":20,"translation":"цемра і святло,"},{"id":21,"translation":"цень i спякота;"},{"id":22,"translation":"не роўныя жывыя і нежывыя. Сапраўды, Аллаг даруе слых, каму пажадае. Ты не даш слых тым, якія ў магілах."},{"id":23,"translation":"Ты толькі засцерагальнік."},{"id":24,"translation":"Мы паслалі цябе з праўдаю як добрага вястуна і засцерагаль¬ніка. Няма народа, да якога не прыходзіў бы засцерагальнік."},{"id":25,"translation":"Калі яны прызнаюць цябе як ашуканца, дык і раней пасланцоў лічылі хлусамі. Іхныя пасланцы прыходзілі да іх з выразнымі знакамі, пісаннямі і выразнаю кнігаю."},{"id":26,"translation":"А потым Я схапіў тых, якія былі нявернікамі. Якая ж была ад¬плата!"},{"id":27,"translation":"Няўжо ты не бачыш, што Аллаг пралівае з неба ваду, якой Мы прарошчваем плён рознага колеру? Маюць розны колер i горныя сцеж¬кі: белы, чырвоны, а таксама чорны, накшталт як у крумкача."},{"id":28,"translation":"Людзі, жывёлы і худоба таксама бываюць рознага колеру. Са¬праўды, палохаюцца Аллага сярод Ягоных рабоў толькі надзеленыя веданнем. Сапраўды, Аллаг – Велічны, Прабачаючы."},{"id":29,"translation":"Сапраўды, тыя, якія чытаюць Пісанні Аллага, здзяйсняюць малітву, таемна і адкрыта ахвяруюць з таго, чым Мы іх надзялілі, ма¬юць надзею на прыбытак, які не будзе страчаны,"},{"id":30,"translation":"каб Аллаг узнагародзіў іх у поўнай меры і яшчэ і дадаў з шчод¬расці Сваёй. Сапраўды, Ён – Прабачаючы, Прыймаючы падзяку."},{"id":31,"translation":"Пісанне, якое Мы адкрылі табе, – праўда, якая пацвярджае тое, што было раней. Сапраўды, Аллаг паведамляе пра Сваіх рабоў i бачы¬ць іх."},{"id":32,"translation":"Потым Мы даравалі ў спадчыну Пісанне тым з Нашых рабоў, каго Мы абралі. Сярод іх ёсць няслушныя да сябе, ёсць памяркоўныя, а ёсць і тыя, якія папярэджваюць іншых у добрых справах з дазволу Аллага. Такая вялікая шчодрасць!"},{"id":33,"translation":"Яны ўвойдуць у сады Эдэна, дзе будуць упрыгожаныя бранза-летамі з золата і пэрлаў, іхным адзеннем там будзе ядваб."},{"id":34,"translation":"Яны скажуць: «Хвала Аллагу, які забраў ад нас смутак! Сапраў¬ды, наш Госпад – Прабачаючы, Прыймаючы падзяку,"},{"id":35,"translation":"Які з шчодрасці Сваёй пасяліў нас у векаістыя сялібы! Тут не за¬кране нас ні стомленасць, ні знясіленне!»"},{"id":36,"translation":"А на тых, якія не верылі, чакае пякельны агонь. з імі не ўчыня¬ць так, каб яны сканалі, i не будзе палегчана ім пакаранне. Так Мы ўз¬нагародзім кожнага няверніка."},{"id":37,"translation":"Там яны залямантуюць: «Госпадзе наш! Выведзі нас адсюль, мы будзем рабіць дабро, а не тое, што мы рабілі раней!» Няўжо Мы не далі вам дастаткова доўгае жыццё, каб задумаўся той, хто задумаўся? да вас прыходзіў засцерагальнiк. Таму паспрабуйце. Не будзе ў прыгня¬тальнікаў памагатых."},{"id":38,"translation":"Сапраўды, Аллаг ведае таемнае нябёсаў i зямлі. Сапраўды, Ён ведае пра тое, што ў сэрцах."},{"id":39,"translation":"Ён – Той, Хто паставіў вас намеснікамі на зямлі. Хто не верыць, той не верыць сабе на шкоду. Няверства не дадае нявернікам перад Го¬спадам іхным нічога, апроч лютасці. Няверства недадае нявернікам нічога, апроч стратаў."},{"id":40,"translation":"Спытай: «Ці бачылі вы тых вашых сутаварышаў, да якіх вы звяр¬таецеся заміж Аллага? Пакажыце мне, якую частку зямлі яны ства¬рылі! Няўжо яны маюць долю на небе?» Няўжо Мы даравалі ім Пісан¬не, выразных знакаў якога яны і трымаюцца? дык не! Тое, што прыгнятальнікі абяцаюць адно аднаму – гэта толькі спакуса."},{"id":41,"translation":"Сапраўды, Аллаг трымае нябёсы і зямлю, каб яны не скранулі¬ся. А калі яны скрануцца, дык ніхто, апроч Яго, іх не ўтрымае. Сапраў¬ды, Ён – Вытрыманы, Прабачаючы."},{"id":42,"translation":"Яны кляліся Аллагам – наймацнейшымі кляцьбамі! – што, калі прыйдзе да іх засцерагальнік, яны пойдуць найбольш простым, ніж іншыя суполкі, шляхам. А калі да іх прыйшоў засцерагальнік, дык гэта толькі дадало ім агіды."},{"id":43,"translation":"Яны ганарыліся на зямлі і задумлялі ліха. Але ліхія подступы пашкоджваюць толькі тых, хто іх задумаў. Няўжо яны чакаюць чаго¬сьці іншага, апроч здзяйснення закона, які спаткала першае пакален¬не? Ты не знойдзеш змены ў законе Аллага і не знойдзеш магчымасці ўхіліцца ад закона Аллага."},{"id":44,"translation":"Няўжо яны не падарожнічалі зямлёю? Няхай паглядзяць, якім быў канец тых, хто жылі раней за іх. Яны былі магутней за іх, але нішто не ўцячэ ад Аллага – ні на нябёсах, ні на зямлі. Сапраўды, Ён – Усеве¬даючы і Ўсемагутны."},{"id":45,"translation":"Калі б Аллаг стаў караць людзей за ўсё, што яны робяць, дык на паверхні зямлі не заставалася б ніводнае жывой істоты. Ён дае ім ад¬тэрміноўку – да пэўнага часу. А калі іхны час надыходзіць, то, сапраў¬ды, Аллаг бачыць Сваіх рабоў."}]},{"id":36,"verses":[{"id":1,"translation":" Йа. Сiн."},{"id":2,"translation":" Клянуся мудрым Каранам!"},{"id":3,"translation":" Сапраўды, ты – адзін з пасланцоў,"},{"id":4,"translation":" які трымаецца простага шляху."},{"id":5,"translation":" Ён пасланы Велічным, Міласэрным,"},{"id":6,"translation":" каб ты засцерагаў людзей, бацькоў якіх не засцерагалі, і яны сталі нядбайнымі."},{"id":7,"translation":" Ужо спраўдзілася слова над большасцю з іх; не паверылі яны."},{"id":8,"translation":" Сапраўды, на іх шыі Мы наклалі кайданы да падгардзёлка; іхныя галовы задзірыстыя."},{"id":9,"translation":" Мы ўсталявалі перашкоду наперадзе іх i ўсталявалі перашкоду з тылу; Мы накрылі іх, i яны не бачаць."},{"id":10,"translation":"Абыякава для іх, засцерагаў ты іх ці не засцерагаў, – яны не па-вераць."},{"id":11,"translation":"Ты прымееш засцерагчы толькі таго, хто ідзе па напаміне i та¬емна палохаецца Літасцівага. Пацеш яго добраю весткаю пра прабачэн¬не і шчодрую ўзнагароду."},{"id":12,"translation":"Сапраўды, Мы адраджаем скананых i запісваем іхныя ўчынкі і тое, што яны пакінулі пасля сябе. Кожную рэч Мы палічылі ў Выразнай Кнізе."},{"id":13,"translation":"Распавядзі ім прыпавесць пра жыхароў паселішча, да якога прыйшлі пасланцы."},{"id":14,"translation":"Мы паслалі туды двох, але іх прызналі хлусамі, i Мы ўмацавалі іх трэцім. Яны сказалі: «Сапраўды, мы – пасланцы да вас»."},{"id":15,"translation":"Тыя адказалі: «Вы таксама людзі, як i мы. Літасцівы нічога не па¬сылаў, а вы – толькі хлусы!»"},{"id":16,"translation":"Яны сказалі: «Госпад наш ведае, што мы – пасланцы да вас."},{"id":17,"translation":"I мы павінны толькі перадаць выразнае адкрыццё»."},{"id":18,"translation":"Тыя сказалі: «Мы бачым у вас дрэнны знак. Калі вы не спыніце¬ся, дык мы абавязкова заб’ём камянямі, і вас закране пакутлівае пака¬ранне ад нас!»"},{"id":19,"translation":"Яны сказалі: «знак вашых няшчасцяў адгукнецца супраць вас саміх. Вас толькі засцерагаюць. дык не, вы – злачынны народ!»"},{"id":20,"translation":"з ваколіцаў горада прыбег, спехам, чалавек i сказаў: «о людзі! Ідзіце за пасланцамі!"},{"id":21,"translation":"Ідзіце па тых, хто не просіць у вас узнагароджання і знаходзіц¬ца на простым шляху."},{"id":22,"translation":"Чаму б мне не пакланяцца Таму, Хто стварыў мяне і да каго вы паварочаецеся?"},{"id":23,"translation":"Няўжо я брацьму сабе заміж Яго іншых багоў? Калі Літасцівы пажадае прычыніць мне шкоду, дык іхнае абарона ніяк не дапаможа мне, і яны не выратуюць мяне."},{"id":24,"translation":"Інакш я траплю ў відавочную хлусню."},{"id":25,"translation":"Сапраўды, я паверыў у вашага Госпада. Таму паслухайце мяне!»"},{"id":26,"translation":"Яму сказалі: «Увойдзе да раю!» Ён сказаў: «о, калі б мой народ толькі ведаў,"},{"id":27,"translation":"за што мой Госпад прабачыў мяне і зрабіў мяне адным з шаноў¬ных!»"},{"id":28,"translation":"Пасля яго Мы не паслалі супраць ягонага народа ніякага войска і не збіраліся пасылаць."},{"id":29,"translation":"Быў толькі адзін крык – i вось, усе яны патухлі."},{"id":30,"translation":"Ліха ж рабам! Які б пасланец да іх не прыходзіў, яны кпілі з яго."},{"id":31,"translation":"Няўжо яны не ведаюць, колькі пакаленняў раней за іх Мы знішчылі і што яны не вернуцца?"},{"id":32,"translation":"Сапраўды, усе яны ўстануць перад Намі."},{"id":33,"translation":"знак для іх – нежывая зямля, якую Мы адраджаем і выводзім адтуль збожжа, якім яны жывяцца."},{"id":34,"translation":"Мы стварылі там сады з пальмаў i вінаграду; за Нашаю воляю там з’явіліся крыніцы,"},{"id":35,"translation":"каб яны мелі ежу з іхнага плёну i тое, што падрыхтавалі сваімі рукамі. Няўжо яны не будуць удзячнымі?"},{"id":36,"translation":"Прыслаўны Аллаг, які стварыў парамі ўсё, што гадуе зямля, іх саміх i тое, пра што яны не ведаюць!"},{"id":37,"translation":"знак для іх – ноч, ад якое мы падаляем дзень, i яны апыняюцца ў цемры."},{"id":38,"translation":"Сонца плыве да свайго сталага месца. Так вызначыў Велічны, Усеведаючы."},{"id":39,"translation":"Мы вызначылі для месяца станы, пакуль Ён не зробіцца нак¬шталт старое пальмавае галінкі."},{"id":40,"translation":"Сонца не павінна даганяць месяц, а ноч не павінна папярэдж¬ваць дзень. Усе яны плывуць небасхілам."},{"id":41,"translation":"знак для іх – тое, што мы неслі іхных нашчадкаў у перапоўне¬ным каўчэгу."},{"id":42,"translation":"Мы стварылі для іх ягоную падобнасць, куды яны і садзяцца."},{"id":43,"translation":"Калі Мы пажадаем, дык утопім іх. Не будзе ў іх выратавальніка. Яны выратуюцца"},{"id":44,"translation":"толькі дзякуючы Нашай літасці і магчымасці карыстацца дабро¬тамі да пэўнага часу."},{"id":45,"translation":"Калі ім кажуць: «Палохайцеся таго, што перад вамі, і таго, што з тылу вас, магчыма, над вамі злітуюцца», – [яны не адказваюць]."},{"id":46,"translation":"Які б са знакаў Госпада твайго да іх не прыходзіў, яны ад гэтага адхінаюцца."},{"id":47,"translation":"Калі ім кажуць: «Ахвяруйце з таго, чым надзеліў вас Аллаг», дык тыя, якія не паверылі, кажуць тым, якія паверылі: «Няўжо мы будзем жывіць таго, каго Аллаг пажывіў бы Сам, калі бы пажадаў! Сапраўды, вы знаходзіцеся ў відавочнай хлусне!»"},{"id":48,"translation":"Яны кажуць: «Калі ж прыйдзе абяцанка, калі вы праўдзівыя?»"},{"id":49,"translation":"Яны прымеюць чакаць толькі ляманту, які паразіць іх, калі яны будуць спрачацца."},{"id":50,"translation":"Яны не здолеюць ні пакінуць запавету, ні паварочацца да сваіх сем’яў."},{"id":51,"translation":"Толькі затрубяць у рог, і яны будуць спяшацца з магіл да свайго Госпада."},{"id":52,"translation":"Яны скажуць: «Гора нам! Хто падняў нас з месца, дзе мы спалі? Гэта ж тое, што абяцаў Міласэрны! Пасланцы казалі праўду!»"},{"id":53,"translation":"Будзе толькі адзіны лямант, i ўсе яны ўстануць перад Намі."},{"id":54,"translation":"У гэты дзень ніводная душа не будзе пакрыўджаная, а вам ад¬плацяць толькі за тое, што вы рабілі."},{"id":55,"translation":"Сапраўды, сёння жыхары раю акунуцца ў пацехі."},{"id":56,"translation":"Яны будуць ляжаць у цені са сваімі жонкамі на ўпрыгожаных ложках."},{"id":57,"translation":"Там яны мацьмуць садавіну i ўсё, што папросяць."},{"id":58,"translation":"«Мір!» – такім будзе слова Міласэрнага Госпада."},{"id":59,"translation":"«Адлучыцеся сёння, грэшнікі."},{"id":60,"translation":"Хіба Я не казаў вам, о сыны Адама, каб вы не пакланяліся шата¬ну, бо ён для вас відавочны вораг,"},{"id":61,"translation":"а пакланяцца Мне гэта – просты шлях."},{"id":62,"translation":"Ён ужо збіў са шляху шмат каго з вас. Няўжо вы не разумееце?"},{"id":63,"translation":"Вось пекла, якое і было абяцана вам."},{"id":64,"translation":"Увайдзіце сёння туды – за тое, што вы былі нявернікамі!»"},{"id":65,"translation":"У той дзень мы запячатаем іхныя вусны. з Намі казацьмуць іх¬ныя рукі, а іхныя ногі будуць сведчыць пра тое, што яны рабілі."},{"id":66,"translation":"Калі Мы пажадаем, дык забяром іхныя вочы, і яны накіруюцца да шляху. Але як яны здолеюць бачыць?"},{"id":67,"translation":"Калі Мы пажадаем, дык зменім іх на месцы. Яны не здолеюць ні рушыць наперад, ні вярнуцца назад."},{"id":68,"translation":"Каму Мы даём даўгалецце, таму ўкладаем у сутнасць супраць¬легласць. Няўжо вы не разумееце?"},{"id":69,"translation":"Мы не вучылі яго паэзіі, i не да твару яму гэта рабіць. Гэта толь¬кі напамін i выразны Каран,"},{"id":70,"translation":"каб ён засцерагаў тых, хто жывы, i няхай збудзецца слова аднос¬на нявернікаў."},{"id":71,"translation":"Няўжо яны не бачаць, што са створанага Нашаю моцаю Мы зра¬білі для іх жывёлу, якой яны валодаюць?"},{"id":72,"translation":"Мы падпарадкавалі ім [жывёлаў]: на некаторых яны падарож¬нічаюць, а з іншых маюць ежу."},{"id":73,"translation":"Яны прыносяць ім карысць i даюць ежу. Няўжо яны не будуць удзячныя?"},{"id":74,"translation":"заміж Аллага яны пакланяюцца іншым багам, спадзяваючыся на дапамогу ад іх."},{"id":75,"translation":"Тыя няздольныя на дапамогу, але складаюць гатовае да бою во¬йска."},{"id":76,"translation":"ды не збянтэжаць цябе іхныя словы. Сапраўды, Мы ведаем тое, што яны хаваюць i што адкрываюць."},{"id":77,"translation":"Няўжо чалавек не бачыць, што Мы стварылі яго з кроплі насен¬ня? Аднак ён адкрыта спрачаецца."},{"id":78,"translation":"Ён прыводзіць Нам прыпавесці, а сам забываецца на сваё стварэнне. Ён кажа: «Хто адродзіць косткі, якія спрухнелі?»"},{"id":79,"translation":"Скажы: «Адродзіць Той, Хто стварыў іх у першы раз. А Ён ведае пра кожнае тварэнне."},{"id":80,"translation":"Той, Хто даў вам агонь з зялёнага дрэва, ад якога вы распальва¬еце вогнішча»."},{"id":81,"translation":"Няўжо Той, Хто стварыў нябёсы і зямлю, не здолее стварыць па¬добнага да іх? дык не! Ён – Творца, Усеведаючы."},{"id":82,"translation":"Калі Ён жадае чагосьці, дык толькі кажа: «Будзь!» – i яно ёсць."},{"id":83,"translation":"Прыслаўны Той, у каго знаходзіцца ўлада над кожнаю рэччу! да Яго вы паварочаецеся."}]},{"id":37,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся пашыхтаванымі ў шэрагі,"},{"id":2,"translation":" якія настойліва падганяюць"},{"id":3,"translation":" i чытаюць напамін!"},{"id":4,"translation":" Сапраўды, ваш Бог – Адзіны."},{"id":5,"translation":" Госпад нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі, Госпад усходаў."},{"id":6,"translation":" Сапраўды, мы ўпрыгожылі ніжняе неба прыгажосцю зорак"},{"id":7,"translation":" i абараняем яго ад усялякага збунтаванага шатана."},{"id":8,"translation":" Яны не прымеюць падслухаць вышэйшы сход; іх закідваюць з усіх бакоў,"},{"id":9,"translation":" каб адагнаць адтуль. На іх чакае векаістае пакаранне."},{"id":10,"translation":"Калі хто-небудзь з іх нешта i адразу выхапіць, дык за ім пагоніц¬ца палымяны ліхтар."},{"id":11,"translation":"Спытай у іх, ці гэта яны створаныя мацнейшымі, ці нешта ін¬шае, створана Намі? Сапраўды, Мы стварылі іх з ліпучае гліны."},{"id":12,"translation":"Але, ты здзіўляешся, а яны кпяць."},{"id":13,"translation":"Калі ім нагадваюць, яны не задумваюцца."},{"id":14,"translation":"Калі яны бачаць знак, дык кпяць."},{"id":15,"translation":"I кажуць: «Сапраўды, гэта – відавочнае чараўніцтва."},{"id":16,"translation":"Няўжо, стаўшы пасля сканання прахам i косткамі, мы адродзімся?"},{"id":17,"translation":"Ці нашыя прабацькі?»"},{"id":18,"translation":"Скажы: «Так, i вы будзеце зняважаныя»."},{"id":19,"translation":"Толькі адзін лямант – i яны будуць глядзець."},{"id":20,"translation":"I скажуць: «Гора нам! Гэта – Судны дзень!»"},{"id":21,"translation":"Гэта – дзень Суда, вы лічылі хлуснёю."},{"id":22,"translation":"згуртуйце тых, якія былі прыгнятальнікамі, падобных да іх i тых, каму яны пакланяліся"},{"id":23,"translation":"заміж Аллага, і пакажыце ім дарогу да пекла."},{"id":24,"translation":"Спыніце іх! Яны павінны адказаць."},{"id":25,"translation":"Што з вамі? Чаму не дапамагаеце адно аднаму?"},{"id":26,"translation":"дык не! У той дзень яны будуць пакорлівымі"},{"id":27,"translation":"і будуць звяртацца адно да аднаго з пытаннямі."},{"id":28,"translation":"I скажуць: «Вы прыходзілі да нас з правага боку!»"},{"id":29,"translation":"А тыя скажуць: «дык не! Вы самі не былі вернікамі."},{"id":30,"translation":"Мы не мелі над вамі ўлады. Вы – людзі, якія парушаюць."},{"id":31,"translation":"Спраўдзілася над намі слова Госпада нашага! Сапраўды, мы аба¬вязкова спазнаем [пакаранне]!"},{"id":32,"translation":"Мы збілі вас са шляху, бо, сапраўды, заблукалі самі!»"},{"id":33,"translation":"Сапраўды, у той дзень яны будуць пакараныя разам."},{"id":34,"translation":"Сапраўды, так Мы дзейнічаем з беззаконнікамі."},{"id":35,"translation":"А калі ім казалі: «Няма бога, апроч Аллага», яны пышыліся"},{"id":36,"translation":"і казалі: «Няўжо мы пакінем нашых багоў дзеля вар’ятага паэта?»"},{"id":37,"translation":"дык не! Ён прыйшоў з праўдаю і сцвердзіў праўдзівасць паслан¬цоў."},{"id":38,"translation":"Сапраўды, вы спазнаеце пакутлівае пакаранне."},{"id":39,"translation":"Вам адплацяць толькі за тое, што вы рабілі."},{"id":40,"translation":"Гэта не тычыцца абраных рабоў Аллага."},{"id":41,"translation":"На іх чакае вядомая доля –"},{"id":42,"translation":"садавіна. Яны будуць ушанаваныя"},{"id":43,"translation":"у садах асалоды,"},{"id":44,"translation":"лежачы на ложках – адзін насупраць аднаго."},{"id":45,"translation":"Іх абыходзіцьмуць з келіхам крынічнага напою,"},{"id":46,"translation":"чыстага, які даруе задавальненне тым, хто яго п’е."},{"id":47,"translation":"Ён не пазбаўляе развагі і не ап’яняе."},{"id":48,"translation":"Побач з імі будуць тыя, чый погляд сціплы, чыі вочы выдатныя."},{"id":49,"translation":"Яны падобныя да яйка, што надзейна ахоўваецца."},{"id":50,"translation":"А тыя звяртацьмуць адно да аднаго з пытаннямі."},{"id":51,"translation":"Адзін з іх скажа: «Быў у мяне сябра,"},{"id":52,"translation":"які казаў: «Няўжо ты належыш да тых, хто верыць,"},{"id":53,"translation":"што, нам адплацяць пасля таго, як мы сканаем і станем прахам i косткамі?»"},{"id":54,"translation":"I скажа: «Ці не паглядзіце вы?»"},{"id":55,"translation":"Ён паглядзіць і ўбачыць яго ў сярэдзіне пекла."},{"id":56,"translation":"I скажа: «Клянуся Аллагам! Ты ледзь не знішчыў мяне."},{"id":57,"translation":"Калі б не літасць Госпада майго, я абавязкова быў бы сярод тых, хто трапіў [у пекла]."},{"id":58,"translation":"Няўжо мы больш не сканаем,"},{"id":59,"translation":"пасля нашага першага сканання? Няўжо будзем пакараныя?»"},{"id":60,"translation":"Сапраўды, гэта – вялікі поспех."},{"id":61,"translation":"Няхай працуюць дзеля гэтага тыя, хто працуе."},{"id":62,"translation":"Гэты пачастунак лепш ці дрэва заккум?"},{"id":63,"translation":"Мы зрабілі яго спакусаю для нязбожных."},{"id":64,"translation":"Сапраўды, гэта – дрэва, якое расце з самага дна пекла,"},{"id":65,"translation":"а ягоны плён як галовы шатанаў."},{"id":66,"translation":"Яны будуць есці іх i будуць напаўняць імі свае чэравы."},{"id":67,"translation":"Потым гэта ўсё будзе змяшана з кіпенем,"},{"id":68,"translation":"i іх усіх паварочаюць да пекла."},{"id":69,"translation":"Сапраўды, яны сустрэлі сваіх бацькоў, калі тыя блукалі ў аблу¬дзе,"},{"id":70,"translation":"але самі спяшаліся рушыцца іхнымі слядамі."},{"id":71,"translation":"Яшчэ раней за іх заблукала большасць старажытных народаў."},{"id":72,"translation":"Мы пасылалі да іх угаворшчыкаў."},{"id":73,"translation":"Паглядзі, якім быў канец тых, каго засцерагалі,"},{"id":74,"translation":"апроч Нашых абраных рабоў."},{"id":75,"translation":"Нух заклікаў да Нас, а Мы выдатна адказваем."},{"id":76,"translation":"Мы выратавалі яго з сям’ёю ад вялікага няшчасця."},{"id":77,"translation":"І захавалі толькі ягоных нашчадкаў."},{"id":78,"translation":"А наступным пакаленням Мы пакінулі [добрую згадку] пра Яго."},{"id":79,"translation":"Мір Нуху сярод светаў!"},{"id":80,"translation":"Так Мы ўзнагароджваем праведнікаў."},{"id":81,"translation":"Сапраўды, ён – адзін з Нашых вернікаў- рабоў."},{"id":82,"translation":"А потым Мы ўтапілі ўсіх астатніх."},{"id":83,"translation":"Сапраўды, Ібрагім быў адным з ягоных прыхільнікаў,"},{"id":84,"translation":"калі прыйшоў да Госпада свайго з чыстым сэрцам."},{"id":85,"translation":"Вось ён сказаў свайму бацьку i свайму народу: «Каму вы пакла¬няецеся?"},{"id":86,"translation":"Няўжо, вымысляючы хлусню, вы жадаеце іншых багоў заміж Аллага?"},{"id":87,"translation":"Што вы думаеце пра Госпада светаў?»"},{"id":88,"translation":"Ён паглядзеў на зоркі"},{"id":89,"translation":"і сказаў: «Я захварэў»."},{"id":90,"translation":"Таму яны адхінуліся ад яго і пайшлі."},{"id":91,"translation":"А ён употай дабраўся да іхных багоў i сказаў: «Чаму вы не ясце?"},{"id":92,"translation":"Што з вамі? Чаму вы не кажаце?»"},{"id":93,"translation":"Ён падышоў да іх i пачаў біць правіцай."},{"id":94,"translation":"да яго хутка прыбеглі,"},{"id":95,"translation":"але ён сказаў: «Няўжо вы пакланяецеся таму, што самі майстру¬еце?»"},{"id":96,"translation":"Аллаг стварыў i вас, i тое, што вы майструеце."},{"id":97,"translation":"Тыя адказалі: «збудуйце яму будынак і кіньце яго ў агонь!»"},{"id":98,"translation":"Яны спрабавалі мудрагеліць супраць яго, але Мы зрабілі іх зняважанымі."},{"id":99,"translation":"Ён сказаў: «Я іду да Госпада светаў, які пакажа мне просты шлях."},{"id":100,"translation":" Госпадзе! дай мне праведных нашчадкаў!»"},{"id":101,"translation":" Мы ўсцешылі яго добрай весткаю пра стрымалага хлопчыка."},{"id":102,"translation":" Калі ён дасягнуў узросту, каб разам з ім прыкладаць намаган-ні, дык сказаў: «Сын мой! Я бачыў у сне, што прыношу цябе ў ахвяру. Што ты думаеш пра гэта?» Сын адказаў: «Бацька мой! Рабі тое, што табе загадана! Калі пажадае Аллаг, ты ўбачыш, што я буду адным з трывучых»."},{"id":103,"translation":" Калі яны абодва скарыліся, і ён паклаў яго на бок,"},{"id":104,"translation":" Мы звярнуліся да яго: «о Iбрагiме!"},{"id":105,"translation":" Ты сцвердзіў сон». Сапраўды, так Мы ўзнагароджваем праведных."},{"id":106,"translation":" Сапраўды, гэта – сапраўднае выпрабаванне."},{"id":107,"translation":" Мы выкупілі яго вялікаю ахвяраю."},{"id":108,"translation":" А наступным пакаленням Мы пакінулі добрую згадку пра яго."},{"id":109,"translation":" Мір Iбрагiму!"},{"id":110,"translation":" Так Мы ўзнагароджваем праведных."},{"id":111,"translation":" Сапраўды, ён – адзін з Нашых вернікаў рабоў."},{"id":112,"translation":" Мы даравалі яму добрую вестку пра Iсхака – прарока з правед-ных."},{"id":113,"translation":" Мы блаславілі яго ды Iсхака. Ёсць сярод іхных нашчадкаў пра¬ведныя, а ёсць і тыя, якія сапраўды няслушныя да сябе."},{"id":114,"translation":" Мы даравалі Сваю ласку Мусе ды Гаруну."},{"id":115,"translation":" Мы выратавалі іх абодвух і іхны народ ад вялікага смутку."},{"id":116,"translation":" Мы дапамаглі ім, i яны сталі пераможцамі."},{"id":117,"translation":" Мы даравалі ім выразнае Пісанне"},{"id":118,"translation":" і павялі іх простым шляхам."},{"id":119,"translation":" А наступным пакаленням Мы пакінулі добрую згадку пра іх."},{"id":120,"translation":" Мір Мусе і Гаруну!"},{"id":121,"translation":" Так Мы ўзнагароджваем праведных."},{"id":122,"translation":" Сапраўды, яны – адны з Нашых вернікаў рабоў."},{"id":123,"translation":" Сапраўды, Iльяс быў адным з пасланцоў."},{"id":124,"translation":" Вось ён сказаў свайму народу: «Няўжо вы не палохаецеся?"},{"id":125,"translation":" Клічаце Ваала і адмаўляецеся ад найвыдатнейшага з ствараль¬нікаў –"},{"id":126,"translation":" Аллага, вашага Госпада і Госпада вашых дзядоў»."},{"id":127,"translation":" Але яны лічылі яго хлусам. Іх згуртуюць у пекле,"},{"id":128,"translation":" апроч абраных рабоў Аллага."},{"id":129,"translation":" А наступным пакаленням Мы пакінулі добрую згадку пра яго."},{"id":130,"translation":" Мір Iльясіну!"},{"id":131,"translation":" Так Мы ўзнагароджваем праведных."},{"id":132,"translation":" Сапраўды, ён – адзін з Нашых вернікаў рабоў."},{"id":133,"translation":" Сапраўды, Лут быў адным з пасланцоў."},{"id":134,"translation":" Мы выратавалі яго разам з сям’ёй – усіх,"},{"id":135,"translation":" апроч старой жонкі, якая была адной з тых, хто застаўся."},{"id":136,"translation":" А потым Мы знішчылі ўсіх астатніх."},{"id":137,"translation":" Вы мінулі іх раніцаю"},{"id":138,"translation":" і ноччу. Няўжо вы не разумееце?"},{"id":139,"translation":" Сапраўды, юнус быў адным з пасланцоў."},{"id":140,"translation":" Вось ён уцёк на перапоўнены карабель."},{"id":141,"translation":" Ён кінуў жэрабя i апынуўся сярод тых, хто прайграў."},{"id":142,"translation":" Яго праглынула рыба. Ён варты папроку."},{"id":143,"translation":" Калі б ён ні быў адным з тых, хто ўслаўляе Аллага,"},{"id":144,"translation":" дык быў бы ў чэраве рыбы да таго дня, калі ўсе адродзяцца."},{"id":145,"translation":" Мы выкінулі яго на бераг i ён быў кволы."},{"id":146,"translation":" Мы ўзгадавалі над ім расліну – гарбуз."},{"id":147,"translation":" Мы паслалі яго да ста тысячаў ці нават больш."},{"id":148,"translation":" Яны паверылі, і Мы даравалі ім магчымасць атрымліваць аса-лоду ад дабротаў да пэўнага часу."},{"id":149,"translation":" Спытай у іх, чаму гэта ў твайго Госпада – дочкі, а ў іх саміх – сыны?"},{"id":150,"translation":" Няўжо Мы стварылі анёлаў жанчынамі, а яны былі сведкамі гэтага?"},{"id":151,"translation":" Сапраўды, праз сваю хлуслівасць яны кажуць:"},{"id":152,"translation":" «Аллаг спарадзіў». Яны хлусяць."},{"id":153,"translation":" Няўжо Ён аддаў перавагу дочкам над сынамі?"},{"id":154,"translation":" Што з вамі? Як вы судзіце?"},{"id":155,"translation":" Няўжо вы не задумаецеся?"},{"id":156,"translation":" Няўжо вы маеце выразны доказ?"},{"id":157,"translation":" Прынясіце вашае Пісанне, калі вы кажаце праўду."},{"id":158,"translation":" Яны лічаць, што паміж Ім i джынамі ёсць сваяцтва. Але джы¬ны ведаюць, што яны будуць згуртаваныя ў пекле."},{"id":159,"translation":" Усячысты Аллаг ад таго, што яму дадаюць у пакланенні!"},{"id":160,"translation":" Гэтага не робяць толькі абраныя рабы Аллага."},{"id":161,"translation":" Вы, і тое, чаму вы пакланяецеся,"},{"id":162,"translation":" не здолееце адхінуць ад Яго нікога,"},{"id":163,"translation":" апроч тых, хто будзе ўкінуты ў пекла."},{"id":164,"translation":" [Анёлы кажуць]: «Няма сярод нас такога, хто не меў бы пэўнага месца."},{"id":165,"translation":" Сапраўды, мы шыхтуемся ў шэрагі."},{"id":166,"translation":" Сапраўды, мы ўслаўляем Аллага»."},{"id":167,"translation":" [Пагане] кажуць:"},{"id":168,"translation":" «Калі б у нас быў напамін ад старажытных пакаленняў,"},{"id":169,"translation":" мы абавязкова былі б абранымі рабамі Аллага»."},{"id":170,"translation":" Але яны не паверылі ў яго. Борзда яны пазнаюць!"},{"id":171,"translation":" Нашае слова ўжо было сказана Нашым рабам, якіх Мы пасылалі."},{"id":172,"translation":" Сапраўды, яны атрымаюць дапамогу."},{"id":173,"translation":" Сапраўды, Нашае войска пераможа."},{"id":174,"translation":" Адхініся ад іх да пэўнага часу."},{"id":175,"translation":" Паглядзі на іх, борзда яны ўбачаць."},{"id":176,"translation":" Няўжо яны намагаюцца паскорыць Нашае пакаранне?"},{"id":177,"translation":" Калі яно сыдзе на іхнае жытло, тая раніца будзе ліхам для тых, каго засцерагалі."},{"id":178,"translation":" Адхініся ад іх да пэўнага часу."},{"id":179,"translation":" Паглядзі, борзда яны ўбачаць."},{"id":180,"translation":" Аллаг, Госпад велічы, Усячысты ад таго, што Яму прыпісваюць."},{"id":181,"translation":" Мір пасланцам!"},{"id":182,"translation":" Хвала Аллагу, Госпаду светаў!"}]},{"id":38,"verses":[{"id":1,"translation":" Сад. Клянуся Каранам, у якім напамін!"},{"id":2,"translation":" Але ж тыя, якія не вераць, ганарацца i працівяцца."},{"id":3,"translation":" Колькі пакаленняў Мы знішчылі раней за іх. І заклікалі яны, але ўжо было позна, каб уцячы."},{"id":4,"translation":" Яны дзівяцца, што прыйшоў да іх угаворшчык з іх саміх. I кажу¬ць нявернікі: «Гэта –хлуслівы чараўнік."},{"id":5,"translation":" Няўжо ён ператварыў багоў на Адзінага Бога? Сапраўды, гэта – цудоўная рэч»."},{"id":6,"translation":" Іхнае магнацтва сышло са словамі: «Ідзіце i трымайцеся вашых багоў. Сапраўды, гэта нейкая змова супраць нас."},{"id":7,"translation":" Мы не чулі такога нават у найноўшай веры. Сапраўды, гэта толь¬кі прыдумка."},{"id":8,"translation":" Няўжо толькі яму сярод нас пасланы напамін?» дык не! Яны ва¬гаюцца ў Маім напаміне. дык не! Яны яшчэ не спазналі Майго пака-рання."},{"id":9,"translation":" Няўжо яны маюць скарбніцу літасці Госпада твайго, Велічнага, Шчодрага?"},{"id":10,"translation":"Няўжо яны маюць уладу над нябёсамі, зямлёю і тым, што паміж імі? Тагды няхай узнiмуцца туды шляхамі."},{"id":11,"translation":"Гэта войска, як i папярэднія аддзелы супольнікаў, будзе разбіта."},{"id":12,"translation":"Яшчэ раней за іх пасланцоў лічылі хлусамі народ Нуха, адыты і Фараон, уладар калоў,"},{"id":13,"translation":"а таксама самудыты, народ Лута і жыхары Айкі – усе яны саўд¬зельнікі."},{"id":14,"translation":"Усе яны лічылі пасланцоў хлусамі. заслужаным было пакаранне."},{"id":15,"translation":"Яны прымеюць чакаць толькі на адзін лямант, які не паўторыцца."},{"id":16,"translation":"Яны кажуць: «Госпадзе наш! Наблізь нашую долю – раней за дзень Адплаты!»"},{"id":17,"translation":"Трывай, што яны кажуць i згадай Нашага моцнага раба давуда. Сапраўды, ён звяртаўся да Нас."},{"id":18,"translation":"Мы падпарадкавалі горы, таму яны разам з ім славілі Нас уве¬чары і раніцай."},{"id":19,"translation":"А таксама птушак, згуртаваных разам. Усе яны звярталіся да Яго."},{"id":20,"translation":"Мы ўзмацнілі ягоную ўладу, далі яму мудрасць i вырашальнае слова."},{"id":21,"translation":"Ці дайшла да цябе вестка пра тых, якія судзіліся і пералезлі праз сцяну мальбішча?"},{"id":22,"translation":"Вось яны ўвайшлі да давуда, і ён спалохаўся іх. Яны сказалі: «Не палохайся! Мы судзімся паміж сабою, бо адзін з нас пакрыўдзіў інша¬га. Разваж паміж намі слушна, не парушай межаў i пакажы нам правіль¬ны шлях."},{"id":23,"translation":"Гэта – мой брат. Ён мае дзевяноста дзевяць авечак, а я толькі адну. Ён сказаў: «даручы яе мне!» – i пераканаў мяне на словах»."},{"id":24,"translation":"[давуд] адказаў: «Ён зрабіў з табою няслушна, папрасіўшы да¬даць тваю авечку да сваіх. Многія супольнікі крыўдзяць адно аднаго, апроч тых, якія паверылі і робяць дабро. Але такіх мала». давуд зразу¬меў, што Мы выпрабоўваем яго, папрасіў прабачэння ў Госпада свай¬го, упаў ніцма i павініўся."},{"id":25,"translation":"Мы даравалі яму гэта. Сапраўды, ён набліжаны да Нас, i на яго чакае выдатны прытулак."},{"id":26,"translation":"«о давуд! Сапраўды, Мы прызначылі цябе намеснікам на зям¬лі. Судзі паміж людзьмі слушна, і не хадзі за схільнасцю, якая прымее збіць цябе са шляху Аллага». Сапраўды, на тых, якія збіваюцца са шля¬ху Аллага, чакае жорсткае пакаранне за тое, што яны забыліся пра дзень Адплаты."},{"id":27,"translation":"Мы не стваралі неба, зямлю і тое, што паміж імі, дарма. Так ду¬маюць тыя, якія не паверылі. Гора тым, якія не паверылі, ад агню."},{"id":28,"translation":"Няўжо Мы зраўнуем тых, якія паверылі і рабілі дабро i тых, якія распаўсюджваюць нелад на зямлі? Няўжо будуць роўныя перад Намі збожныя і грэшнікі?"},{"id":29,"translation":"Гэта – блаславёнае Пісанне, якое Мы паслалі табе, каб яны раз¬важалі над Ягонымі знакамі і каб задумаліся надзеленыя розумам."},{"id":30,"translation":"Мы даравалі давуду Сулеймана. Якім выдатным быў гэты раб. Сапраўды, ён заўсёды звяртаўся да Нас."},{"id":31,"translation":"Аднойчы ўвечары яму паказалі коней, легкаходных, хуткіх."},{"id":32,"translation":"Ён сказаў: «Я захапіўся любоўю да дабротаў мацней за згадванне пра Госпада майго. Так было, пакуль [сонца] не схавалася за заслону."},{"id":33,"translation":"Паварочайце іх да мяне!» – i пачаў секчы іхныя ногі і шыі."},{"id":34,"translation":"Мы выпрабавалі Сулеймана і кінулі на яго трон цела, пасля чаго ён павініўся."},{"id":35,"translation":"I сказаў: «Госпадзе! даруй мяне і даруй мне ўладу, якую не мець¬ме ніхто пасля мяне. Сапраўды, Ты – дарыльшчык»."},{"id":36,"translation":"Мы падпарадкавалі яму вецер, які па ягоным загадзе пяшчотна дзьмуў, куды той жадаў."},{"id":37,"translation":"А таксама шатанаў: будаўнікоў, нырцоў"},{"id":38,"translation":"ды іншых, закутых у кайданы."},{"id":39,"translation":"«Гэта – Наш дар. Марнуй шчодра альбо трымай пры сабе – раз¬лічвацца не прыйдзецца»."},{"id":40,"translation":"Сапраўды, ён набліжаны да Нас i на яго чакае выдатны прытулак."},{"id":41,"translation":"Узгадай Нашага раба Аюба. Вось ён заклікаў да Госпада свайго: «Шатан закрануў мяне ліхам i болем!»"},{"id":42,"translation":"«Стукні нагою! Вось халаджавая вада для абмывання і пітво»."},{"id":43,"translation":"Мы даравалі яму ягоную сям’ю i яшчэ столькі ж – як літасць ад Нас i напамін для абдараваных розумам."},{"id":44,"translation":"«Вазьмі ў руку жмуток, стукні ім i не парушай кляцьбы». Са¬праўды, Мы знайшлі яго трывучым. Якім выдатным быў гэты раб. Са¬праўды, ён заўсёды звяртаўся да Нас."},{"id":45,"translation":"Узгадай Нашых рабоў Ібрагіма, Iсхака і Якуба, надзеленых мо¬цаю і праніклівасцю."},{"id":46,"translation":"Сапраўды, Мы абралі іх за іхную шчырую згадку пра наступнае жыццё."},{"id":47,"translation":"Яны каля Нас – сярод абраных, найлепшых."},{"id":48,"translation":"Узгадай Ісмаіля, Iльяса і зуль-Кiфла. Усе яны – адны з найлепшых."},{"id":49,"translation":"Гэта – напамін. Сапраўды, збожных чакае выдатны прытулак –"},{"id":50,"translation":"сады Эдэну, брамы якога расчыняцца перад імі."},{"id":51,"translation":"Там яны ляжацьмуць на ложках, прасіцьмуць шмат садавіны i напояў."},{"id":52,"translation":"Побач з імі будуць тыя, чый погляд ціхмяны, адналеткі."},{"id":53,"translation":"Гэта – тое, што вам абяцана да дня Адплаты."},{"id":54,"translation":"Сапраўды, гэта – Нашая доля, якая не знікне."},{"id":55,"translation":"Так! Сапраўды, парушальнікаў чакае горшае месца"},{"id":56,"translation":"пекла, дзе яны будуць палымнець. Агідны гэты прытулак."},{"id":57,"translation":"Так! Няхай паспрабуюць – кіпень i бруд,"},{"id":58,"translation":"а іншыя пакаранні, падобныя да гэтых."},{"id":59,"translation":"«Гэты натоўп апусціцца ў агонь разам з вамі. Няма для іх вітан¬ня; сапраўды, яны будуць гарэць у агні!»"},{"id":60,"translation":"А тыя скажуць: «дык не, гэта вы! для вас няма вітання, бо вы прынеслі нам гэта. Якое агіднае гэта месца!»"},{"id":61,"translation":"I скажуць: «Госпадзе наш! Павяліч удвойчы пакаранне ў агні таго, хто нам гэта прынёс!»"},{"id":62,"translation":"I скажуць: «Што з намі? Чаму мы не бачым мужчын, якіх мы лічылі найгоршымі"},{"id":63,"translation":"і з якіх кпілі? Ці нашыя погляды іх не дасягаюць?»"},{"id":64,"translation":"Сапраўды, гэтая спрэчка жыхароў пекла – праўда."},{"id":65,"translation":"Скажы: «Сапраўды, я толькі ўгаворшчык. Няма бога, апроч Ал¬лага, Адзінага, Усемагутнага,"},{"id":66,"translation":"Госпада нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі, Велічнага, Праба¬чаючага»."},{"id":67,"translation":"Скажы: «Гэта – вялікая вестка,"},{"id":68,"translation":"а вы ад яе адхінаецеся."},{"id":69,"translation":"Я не ведаў пра тое, як спрачаліся ў вышэйшым грамадстве."},{"id":70,"translation":"Мне адкрыта толькі тое, што я – толькі выразны ўгаворшчык»."},{"id":71,"translation":"Вось твой Госпад сказаў анёлам: «Я зраблю чалавека з гліны."},{"id":72,"translation":"Калі Я выпрастаю яго і ўдыхну ў яго ад духа Майго, тагды пад¬зіце ніцма»."},{"id":73,"translation":"І ўсе анёлы пакланіліся,"},{"id":74,"translation":"апроч Ібліса, які заганарыўся і стаў адным з нявернікаў."},{"id":75,"translation":"Аллаг сказаў: «о Іблісе! Што перашкаджала табе пакланіцца таму, каго Я стварыў Сам? Цябе ахапіў гонар ці ты належыш да тых, якія ўзвышаюцца?»"},{"id":76,"translation":"Ён сказаў: «Я лепшы за яго! Ты стварыў мяне з агню, а яго Ты стварыў з гліны»."},{"id":77,"translation":"Аллаг сказаў: «Ідзі адсюль! Будзеш ты пабіты камянямі."},{"id":78,"translation":"Мой праклён будзе над табою ажно да Суднага дня»."},{"id":79,"translation":"Ён сказаў: «дай мне адтэрміноўку – да таго дня, калі яны адрод¬зяцца»."},{"id":80,"translation":"Аллаг сказаў: «Сапраўды, ты – адзін з тых, каму дадзеная адтэр¬міноўка"},{"id":81,"translation":"да таго дня, тэрмін якога вызначаны»."},{"id":82,"translation":"Той адказаў: «Клянуся Тваёй магутнасцю, што я спакушу іх усіх,"},{"id":83,"translation":"апроч Тваіх абраных рабоў»."},{"id":84,"translation":"Аллаг сказаў: «Праўда! Я кажу праўду."},{"id":85,"translation":"Я абавязкова напоўню пекла табою і тваімі паслядоўнікамі – усімі»."},{"id":86,"translation":"Скажы: «Я не прашу ў вас узнагароджання за гэта і не абцяжар-ваю сябе выдумкамі."},{"id":87,"translation":"Сапраўды, гэта толькі напамін для светаў."},{"id":88,"translation":"I за пэўны час вы абавязкова пазнаеце Ягоную праўдзівасць!»"}]},{"id":39,"verses":[{"id":1,"translation":" Пісанне, паслана ад Аллага, Велiчнага, Мудрага."},{"id":2,"translation":" Сапраўды, Мы паслалi табе Пісанне з праўдаю. Пакланяйся ж Ал¬лагу, шчыра вызнаючы Ягоную веру."},{"id":3,"translation":" Хiба не Аллагу належыць шчырая вера? А тыя, якія бяруць сабе памагатых замiж Яго, кажуць: «Мы пакланяемся ім толькі для таго, каб яны наблізілі нас да Аллага». Сапраўды, Аллаг разважыць паміж імі ў тым, пра што яны спрачаліся. Сапраўды, Аллаг не вядзе простым шляхам тых, якія хлусяць, якія не вераць."},{"id":4,"translation":" Калі б Аллаг жадаў узяць Сабе дзіцё, дык абраў бы з тых, што ства¬рыў, каго пажадаў. Усячысты Ён! Ён – Аллаг, Адзіны, Усёпераможны."},{"id":5,"translation":" Ён стварыў нябёсы і зямлю ў праўдзе. Ён ахутвае дзень ноччу і ахутвае ноч днём. Ён падпарадкаваў сонца і месяц. Усе яны цякуць да вызначанага тэрміну. да! Ён – Велiчны, Прабачаючы."},{"id":6,"translation":" Ён стварыў вас з адзінае душы, а потым зрабіў для вас жонак з вас саміх. Ён паслаў для вас восем пар худобы. Ён стварае вас у чэравах вашых маці: адным творам пасля другога ў трох змроках. Аллаг, ваш Госпад, Яму належыць улада. Няма бога, апроч Яго. Як жа вы заблукалі!"},{"id":7,"translation":" Калі вы не паверыце, дык, сапраўды, Аллаг не мае патрэбы ў вас. Але Ён не ўхваляе няверства Сваіх рабоў. Таму калі вы будзеце дзяка¬ваць, Ён ухваліць гэта для вас. Ніхто не панясе цяжар іншага; а потым вы ўсе вернецеся да вашага Госпада і Ён паведаміць вам пра тое, што вы рабілі. Сапраўды, Ён ведае, што ў сэрцах."},{"id":8,"translation":" Калі чалавека кранаецца лiха, ён кліча свайго Госпада і звяртаец¬ца толькі да Яго. А калі Ён дае яму ласку ад Сябе, дык ён забываецца на тое, што раней прасіў, і дадае Аллагу роўных – для таго, каб збіць іншых з Ягонага шляху. Скажы: «Нядоўга ж табе атрымліваць асало¬ду ад сваёй няверы! Сапраўды, ты – адзін з жыхароў агню»."},{"id":9,"translation":" Няўжо той, хто пакорліва праводзіць ноч, падаючы ніцма i вы¬стойваючы [ў малітвах], хто палохаецца наступнага жыцця і спадзя¬ецца на лiтасць свайго Госпада, роўны таму, хто гэтага не робіць? Скажы: «Няўжо роўныя тыя, якія ведаюць, i тыя, якія не ведаюць?» Сапраўды, слухаюць толькі ўладальнікі розуму."},{"id":10,"translation":"Скажы: «о рабы, якія паверылі! Палохайцеся Госпада вашага! На тых, якія рабілі дабро ў зямным жыцці, чакае дабро. зямля Аллага разлеглая. Сапраўды, трывучых узнагародзяць поўнасцю, без рахунку»."},{"id":11,"translation":"Скажы: «Мне загадана пакланяцца Аллагу, шчыра вызнаючы Ягоную веру."},{"id":12,"translation":"I яшчэ мне загадана быць першым з адданых Яму»."},{"id":13,"translation":"Скажы: «Я палохаюся, што, у выпадку няпослуху Госпаду май¬му, на мяне чакае пакаранне ў Вялікі дзень»."},{"id":14,"translation":"Скажы: «Я пакланяюся Аллагу, шчыра вызнаючы перад Ім сваю веру."},{"id":15,"translation":"А вы пакланяйцеся замiж Яго таму, каму пажадаеце». I скажы: «Сапраўды, зведаюць страты тыя, якія ў дзень Адраджэння страцяць i саміх сябе, i свае сем’і». дык, гэта – відавочныя страты."},{"id":16,"translation":"Над імі будуць заслоны з агню і пад імі будуць заслоны. Так Ал¬лаг запалохвае Сваіх рабоў. о рабы Мае, палохайцеся Мяне!"},{"id":17,"translation":"А для тых, якія пазбягалі тагута, не пакланяліся яму і звярталі¬ся да Аллага, ёсць добрая навіна. Распавядзі ж гэтую добрую навіну рабам,"},{"id":18,"translation":"якія прыслухоўваюцца да слоў i ідуць за найлепшымi з іх. Гэта – тыя, каму Аллаг паказаў на просты шлях. Сапраўды, менавіта яны – абдараваныя розумам."},{"id":19,"translation":"Няўжо ты прымееш выратаваць таго, над кім здзейснілася сло¬ва пра пакаранне і хто знаходзіцца ў агні?"},{"id":20,"translation":"Але тых, якія палохаюцца свайго Госпада, чакаюць пакоi, адны з якіх пабудаваныя над іншымі і пад якімі цурчаць рэкі. Гэта абяцан¬ка Аллага. Бог не парушае Сваёй абяцанкi."},{"id":21,"translation":"Няўжо ты не бачыш, што Аллаг праліў з неба ваду і правёў яе ў зямлю да крыніц? Праз яе выкіроўваецца пасеў рознага колеру, потым яна закарэе, i ты ўбачыш яе жоўтаю. А потым Ён ператворыць яе ў па¬цяруху. Сапраўды, у гэтым – напамін для абдараваных розумам."},{"id":22,"translation":"Хіба той, чыi грудзі Аллаг раскрыў для ісламу, і хто трымаецца святла ад свайго Госпада, роўныя [таму, хто мае жорсткае сэрца ды да¬лёкі ад праўды]? Гора тым, чыi сэрцы цвёрдыя да згадкi пра Аллага. Сапраўды, яны знаходзяцца ў відавочнай хлусні."},{"id":23,"translation":"Аллаг паслаў лепшы аповяд – Пісанне, часткі якога падобныя паміж сабою і пераказваюцца. Ад яго дрыжыць скура тых, якія пало¬хаюцца Госпада свайго. А потым, падчас згадкi Аллага, мякчэе i скура іхная, i сэрцы iхныя. Гэта – паказальнік Аллага, праз які Ён вядзе про¬стым шляхам, каго пажадае. А каго Аллаг саб’е са шляху, таму не буд¬зе правадыра."},{"id":24,"translation":"Няўжо той, хто будзе абараняць свой твар ад лiхога пакарання дня Адраджэння, роўны [таму, хто знаходзіцца ў бяспецы ад пакаран¬ня]? Няслушным скажуць: «Паспрабуйце таго, што вы сабе здабывалі»."},{"id":25,"translation":"Тыя, якія жылі раней за іх, таксама лічылі пасланцоў хлусамi. Але пакаранне прыйшло да іх адтуль, адкуль яны і не чакалі."},{"id":26,"translation":"Аллаг даў ім магчымасць выпрабаваць ганьбы ў зямным жыц¬ці. Але пакаранне наступнага жыцця яшчэ цяжэй, калі б яны толькі ведалі."},{"id":27,"translation":"Мы прыводзім для людзей у гэтым Каране розныя прыпавесці – магчыма, яны задумаюцца –"},{"id":28,"translation":"у Каране арабскiм, у якім няма крывізны – магчыма, яны буду¬ць збожнымi."},{"id":29,"translation":"Аллаг прывёў прыпавесць – раба, які належыць некалькім упар¬тым гаспадарам, i яшчэ аднаго раба, які належыць [толькi] аднаму. Цi аднолькавыя яны па прыкладзе? Хвала Аллагу! Але большасць з іх не ведае."},{"id":30,"translation":"Сапраўды, ты – смяротны, i яны смяротныя."},{"id":31,"translation":"А потым, у дзень Адраджэння, вы будзеце спрачацца перад сваім Госпадам."},{"id":32,"translation":"Хто больш няслушны за таго, хто ўзвёў паклёп на Аллага і пры¬знаў праўду хлуснёю, калі яна прыйшла да яго? Хіба не пекла будзе прытулкам для нявернікаў?"},{"id":33,"translation":"Той, хто прыйшоў з праўдаю, i той, хто ўпэўнены ў ёй, – менавіта яны збожныя."},{"id":34,"translation":"У Госпада свайго яны будуць мець усё, што пажадаюць. Такое ўзнагароджанне праведнікаў,"},{"id":35,"translation":"каб Аллаг дараваў ім найгоршае, здзейсненае імі, і даў узнага¬роджанне за тое найлепшае, што рабілі яны."},{"id":36,"translation":"Хіба мала Аллага для Ягонага раба? Але яны запалохваюць цябе тымі, каму [пакланяюцца] заміж Яго. Каго Аллаг саб’е са шляху, таму няма правадыра."},{"id":37,"translation":"Каму Аллаг пакажа просты шлях, таго ніхто з яго не саб’е. Хіба Бог не Велічны, здольны скараць?"},{"id":38,"translation":"Калі ты спытаеш у іх, хто стварыў нябёсы і зямлю, дык яны аба¬вязкова скажуць: «Аллаг». Скажы: «Вы бачылі тых, каго заклікаеце заміж Аллага? Калі Аллаг пажадае скараць мяне ліхам, дык хіба здо¬леюць яны адцягнуць Ягонае ліха? А калі ён пажадае мне літасці, дык хіба здолеюць яны ўтрымаць Ягоную літасць?» Скажы: «дастаткова мне Аллага. На Яго няхай спадзяюцца тыя, хто спадзяецца»."},{"id":39,"translation":"Скажы: «о народзе мой! дзейнічайце, як здолееце, i я буду дзей-нічаць. Хутка вы даведаецеся,"},{"id":40,"translation":"да каго [з нас] прыйдзе зневажальнае пакаранне, і над кім заста¬нецца сталае пакаранне»."},{"id":41,"translation":"для людзей Мы паслалі табе Пісанне ў праўдзе. Хто ідзе про-стым шляхам, той ідзе ім для сябе. А хто збіўся са шляху, той нанёс шкоду сабе. І ты для іх – не абаронца."},{"id":42,"translation":"Аллаг забірае душы, калі яны сканаюць, а тыя, якія яшчэ не ска¬налі, забірае падчас сну. Ён затрымлівае тых, каму вызначана сканаць, а іншых адпускае да пэўнага тэрміну. Сапраўды, у гэтым – знак для людзей, якія разважаюць."},{"id":43,"translation":"Няўжо яны бяруць сабе абаронцаў заміж Аллага? Скажы: «А калі яны не валодаюць ні чым і нічога не разумеюць?»"},{"id":44,"translation":"Скажы: «Абарона цалкам належыць Аллагу. Яму належыць ула¬да над нябёсамі і зямлёю i да Яго вы паварочаецеся»."},{"id":45,"translation":"Калі прыгадваюць самога Аллага, сэрцы тых, якія не вераць у наступнае жыццё, уздрыгваюць ад агіды. А калі прыгадваюць тых, каму яны пакланяюцца апроч Яго, дык яны цешацца."},{"id":46,"translation":"Скажы: «о Аллаг, Творца нябёсаў i зямлі, Ведаючы таемнае і ад¬крытае! Ты разважыш паміж сваімі рабамі тое, пра што яны спрачаліся»."},{"id":47,"translation":"Калі б тыя, якія робяць няслушна, мелі ўсё, што на зямлі, і яшчэ столькі ж, дык абавязкова паспрабавалі б адкупіцца ад лютага пака¬рання ў дзень Адраджэння. Ім адкрыецца ад Аллага тое, пра што яны і не думалі."},{"id":48,"translation":"Ім адкрыюцца іхныя ліхія ўчынкі і напаткае іх тое, з чаго яны цешыліся."},{"id":49,"translation":"Калі чалавека тычыцца ліха, ён кліча Нас. А калі Мы дорым яму карысць ад Сябе, дык ён кажа: «Гэта дадзена мне дзякуючы веданню». дык не, гэта – выпрабаванне. Аднак большасць з іх не ведае."},{"id":50,"translation":"Так казалі і тыя, якія жылі раней за іх. Не дапамагло ім тое, што яны сабе набывалі."},{"id":51,"translation":"Напаткалі іх ліхія ўчынкі, якія яны сабе атрымалі. Прыгняталь¬нікаў з іх таксама напаткаюць ліхія ўчынкі, якія яны сабе атрымалі. Не здолеюць яны ўцячы."},{"id":52,"translation":"Няўжо яны не ведаюць, што Аллаг павялічвае і памяншае над¬зел, каму пажадае Сапраўды, у гэтым – знак для людзей, якія вераць."},{"id":53,"translation":"Скажы: «о рабы Мае, якія парушылі мяжы ў шкоду сабе! Не гу-бляйце надзеі на літасць Аллага. Сапраўды, Аллаг даруе ўсе грахі, бо Ён – Прабачаючы, Міласерны»."},{"id":54,"translation":"звернецеся да вашага Госпада і скарыцеся Яму раней за той час, калі да вас прыйдзе пакаранне, бо потым ужо не дапамогуць вам."},{"id":55,"translation":"Ідзіце за тым найлепшым, што паслана вам ад Госпада вашага, раней за той час, калі да вас раптам прыйдзе пакаранне, калі вы гэта¬га нават не адчуеце."},{"id":56,"translation":"Каб не казала душа (чалавек): «Гора мне за тое, што я быў няд-байным перад Аллагам! Я быў толькі адным з тых, якія кпілі!»"},{"id":57,"translation":"I каб не казала: «Калі б Аллаг паказаў мне просты шлях, я быў бы адным з збожных!»"},{"id":58,"translation":"I каб не казала тагды, калі ўбачыла скананне: «Калі б я меў яшчэ магчымасць, дык быў бы адным з праведных!»"},{"id":59,"translation":"дык не! да цябе прыходзілі Мае знакі, але ты лічыў іх хлуснёю, заганарыўся і стаў адным з нявернікаў."},{"id":60,"translation":"У дзень Адраджэння ты ўбачыш, як счарнеюць твары тых, якія паклёпнічалі на Аллага. Хіба не пекла будзе прытулкам для тых, якія заганарыліся?"},{"id":61,"translation":"Аллаг выратуе тых, якія былі збожнымі, i яны будуць мець по¬спех. Не закране іх ліха і не будуць яны засмучаныя."},{"id":62,"translation":"Аллаг – Творца кожнай рэчы. Ён – Абаронца кожнай рэчы."},{"id":63,"translation":"Яму належаць ключы нябёсаў i зямлі. А тыя, якія не вераць у знакі Аллага, страцяць усё."},{"id":64,"translation":"Скажы: «Няўжо вы загадваеце мне пакланяцца заміж Аллага камусьці іншаму, о вы, невукі?»"},{"id":65,"translation":"Было адкрыта табе і тым, якія жылі раней за цябе: «Калі ты да¬давацьмеш Мне роўных у пакланенні, дык зробяцца марнымі твае ўчынкі і ты зразумела будзеш адным з тых, якія згубяць усё»."},{"id":66,"translation":"Пакланяйся Аллагу і буць адным з удзячных!"},{"id":67,"translation":"Яны не атаксавалі Аллага годнай мераю. Уся зямля будзе ў Яго¬най уладзе ў дзень Адраджэння, а нябёсы будуць згорнутыя Ім. Усячы¬сты Ён i Вышэй за тое, што Яму дадаюць у пакланенні."},{"id":68,"translation":"затрубяць у рог, i тыя, хто на нябёсах i на зямлі, будуць здзіўле¬ныя, апроч тых, каго пажадае [пакінуць] Аллаг. А потым затрубяць яшчэ раз, i тагды яны ўстануць i будуць глядзець."},{"id":69,"translation":"зямля заззяе святлом яе Госпада. Будзе пакладзеная кніга, пры¬вядуць прарокаў і сведкаў. Паміж усімі слушна разважаць, i ніхто не будзе пакрыўджаны."},{"id":70,"translation":"Кожнай душы поўнаю мераю аддзякуюць за тое, што яна рабіла. Ён лепей ведае, што яны робяць."},{"id":71,"translation":"Тых, якія не паверылі павядуць да пекла натоўпамі. Калі яны прыйдуць туды, ягоная брама адчыніцца, а вартавыя скажуць: «Няўжо да вас не прыходзілі пасланцы з вас саміх, не чыталі вам знакі вашага Госпада і не засцерагалі вас ад сустрэчы з гэтым днём?» Тыя скажуць: «Так». Але спраўдзілася слова пра пакаранне нявернікаў."},{"id":72,"translation":"Скажуць ім: «Увайдзіце ў браму пекла, дзе вы будзеце павек». Які ж агідны прытулак у тых, якія заганарыліся!»"},{"id":73,"translation":"Тых, якія былі збожнымі, павядуць у рай натоўпамі. Калі яны прыйдуць туды, ягоная брама адчыніцца, а вартавыя скажуць: «Мір вам! Вы былі добрымі. Увайдзіце сюды навекі!»"},{"id":74,"translation":"Яны скажуць: «Хвала Аллагу, Які даў нам сапраўдную абяцанку і дараваў у спадчыну зямлю! Мы прымеем забудавацца ў раі, дзе па¬жадаем. Якое выдатнае ўзнагароджанне для тых, хто рабіў [дабро]!»"},{"id":75,"translation":"Ты ўбачыш анёлаў, якія атачаюць Трон i ўслаўляюць Госпада свайго славаю. Паміж імі слушна разважаць i скажуць: «Хвала Алла¬гу, Госпаду светаў!»"}]},{"id":40,"verses":[{"id":1,"translation":" Ха. Мім."},{"id":2,"translation":" Пісанне, паслана ад Аллага, Велiчнага, Усеведаючага,"},{"id":3,"translation":" Якi даруе грахi ды прымае каянне, суворага ў пакаранні, Уладара шчодрага дару. Няма бога, апроч Яго, і да Яго будзе вяртанне."},{"id":4,"translation":" Пра знакі Аллага спрачаюцца толькі нявернiкi. Няхай не зводзі¬ць цябе тое, што яны вольна дзейнічаюць у розных краях."},{"id":5,"translation":" Народ Нуха ды iхныя саўдзельнікі лічылі [пасланцоў] хлусамi яшчэ раней. Кожны народ імкнуўся схапіць свайго пасланца. Яны спра-чаліся, звяртаючыся да хлусні, каб абвергнуць ёй праўду. Але Я схапіў іх, і якое ж было пакаранне!"},{"id":6,"translation":" Так спраўдзілася слова Госпада твайго над тымі, якія не паверылі. Сапраўды, яны – жыхары агню."},{"id":7,"translation":" Тыя, якія нясуць Трон i якія знаходзяцца побач з ім, услаўляюць Госпада свайго славаю, вераць у Яго і моляць пра прабачэнне тых, якія паверылі: «Госпадзе наш! Кожную рэч Ты ахопліваеш лiтасцю і ведан¬нем. даруй тых, якія павініліся i ішлі Тваім шляхам, абаранi іх ад пя¬кельнага пакарання!"},{"id":8,"translation":" Госпадзе наш! Увядзі іх да садоў Эдэну, якія Ты абяцаў ім i iхным бацькам, жонкам i нашчадкам, якія рабілі дабро. Сапраўды, Ты – Велiч-ны, Мудры!"},{"id":9,"translation":" Абарані іх ад злых учынкаў, бо каго Ты абароніш ад злых учын¬каў таго дня, над тым Ты злiтуешся. А гэта – вялікі поспех."},{"id":10,"translation":"Сапраўды, тым, якія не паверылі, паведамяць: «Непрыязнасць Аллага да вас была мацнейшаю, за тую, якую вы адчувалі да сябе, калі вас заклікалі да веры, а вы заставаліся нявернiкамi»."},{"id":11,"translation":"Яны скажуць: «Ты двойчы зрабіў нас нежывымі і двойчы жы¬вымі. Мы прызналі свае грахі! Ці няма шляху да выйсця?»"},{"id":12,"translation":"Гэта таму, што, калі клікалі самога Аллага, вы не верылі, а калі Яму дадавалі сутаварышаў, дык вы верылі. Пастанова належыць Ал¬лагу, Усявышняму, Велічнаму."},{"id":13,"translation":"Ён – Той, Хто паказвае вам Свае знакі і пасылае вам з неба долю. Але задумаецца толькі той, хто звяртаецца да Яго."},{"id":14,"translation":"звяртайцеся да Аллага, шчыра вызнаючы Ягоную веру, нават калі нявернiкi і ненавідзяць гэта!"},{"id":15,"translation":"Уладар высокіх ступеняў i Трона – Ён пасылае духа да таго з Сваіх рабоў, каму пажадае, каб засцерагчы пра дзень Сустрэчы."},{"id":16,"translation":"У той дзень, калі яны з’явяцца [з магіл], не будзе схавана ад Ал¬лага пра іх нічога. Каму [належыць] улада ў гэты дзень? – Аллагу Ад¬зінаму, Усепераможнаму."},{"id":17,"translation":"Сёння кожная душа атрымае аддзяку за тое, што набыла. І не будзе няслушнасці сёння. Сапраўды, Аллаг борзды ў разліку."},{"id":18,"translation":"Папярэдзь іх блізкім днём, калі сэрцы падступяць да горла і на¬поўняцца сполаху. Не будзе ў прыгнятальнiкаў нi блізкага сябра, ні абаронцы, якому падпарадкоўваюцца."},{"id":19,"translation":"Ён ведае i здрадлівы погляд, i тое, што захавана ў сэрцах."},{"id":20,"translation":"Пастанова Аллага слушная. А тыя, каго яны клічуць замiж Яго, нічога не вырашаюць. Сапраўды, Аллаг – Усечуючы, Усебачачы."},{"id":21,"translation":"Хіба яны не падарожнічалі па зямлі і не бачылі, якім быў канец тых, якія жылі раней? Яны былі мацнейшыя за іх i пакінулі больш сля¬доў на зямлі. І Аллаг схапіў іх за iхныя грахі, і ніхто не абараніў іх ад Аллага."},{"id":22,"translation":"Гэта таму, што калі iхныя пасланцы прыходзілі да іх з выразнымі знакамі, яны не паверылі. Аллаг схапіў іх, бо Ён – Усемагутны, суво¬ры ў пакараннi."},{"id":23,"translation":"з Нашымі знакамі і выразным доказам Мы паслалі Мусу"},{"id":24,"translation":"да Фараона, Гамана і Каруна. Яны сказалі: «Ён – хлуслівы ча¬раўнiк!»"},{"id":25,"translation":"Калі ён прыйшоў да іх з праўдаю ад Нас, яны сказалі: «забівай¬це сыноў тых, якія паверылі разам з ім, а iхных жанчын пакідайце жы¬вымі! Але мудрагельствы нявернiкаў хлуслівыя»."},{"id":26,"translation":"Фараон сказаў: «дайце мне забіць Мусу! Няхай пакліча свайго Госпада. Я палохаюся, што ён зменіць вашую веру альбо распаўсюдзі¬ць ганьбу на зямлі»."},{"id":27,"translation":"Муса сказаў: «Я папрасіў абароны ў Госпада майго і Госпада ва¬шага – ад кожнага ганарліўца, якi не верыць у дзень Адплаты»."},{"id":28,"translation":"Мужчына з роду Фараона, які хаваў сваю веру, сказаў: «Няўжо вы заб’яце мужа за тое, што ён кажа: «Мой Госпад – Аллаг!», і за тое, што ён прыйшоў да вас з выразнымі знакамі ад Госпада вашага? Калі ён хлусіць, дык ягоная хлусня нашкодзіць толькі яму, але калі кажа праўду, дык паразіць вас частка таго, што ён абяцае вам. Сапраўды, Аллаг не вядзе простым шляхам таго, хто парушае мяжы і хлусіць."},{"id":29,"translation":"о народзе мой! Сёння вы маеце ўладу і кіруеце на зямлі. Але хто абароніць нас ад пакарання Аллага, калі яно прыйдзе да нас?» Фараон сказаў: «Я паказваю вам толькі тое, што лічу патрэбным. Я вяду вас толькі правільным шляхам»."},{"id":30,"translation":"Той, які паверыў, адказаў: «о народзе мой! Я палохаюся, што з вамі здарыцца тое, што ўжо калісьці было,"},{"id":31,"translation":"тое, што адбылося з народам Нуха, адытамi, самудытамi і тымі, якія жылі пасля іх. Аллаг не жадае рабіць з рабамі няслушна."},{"id":32,"translation":"о народзе мой! Я палохаюся, што да вас прыйдзе той дзень, калі адны будуць заклікаць іншых,"},{"id":33,"translation":"дзень, калі вы скіруеце назад, але ніхто не абароніць вас ад Ал¬лага. Каго Аллаг апантае са шляху, таму не будзе правадыра."},{"id":34,"translation":"Раней да вас прыходзіў юсуф з выразнымі знакамі, але вы не супыніліся вагацца ў тым, з чым ён да вас прыйшоў. А калі ён сканаў, вы сказалі: «Пасля яго Аллаг ужо не пашле пасланца». Так Аллаг збівае са шляху таго, хто парушае мяжы і вагаецца»."},{"id":35,"translation":"Тыя, хто спрачаецца пра знакі Аллаг без усякага доказу, які б прыйшоў да іх, выклікаюць нерыязнасць у Аллага і ў тых, якія паве¬рылі. Аллаг накладвае пячаць на сэрцы кожнага пагардлівага тырана."},{"id":36,"translation":"Фараон сказаў: «о Гамане! Пабудуй мне вежу, магчыма, я дасяг¬ну шляхоў,"},{"id":37,"translation":"шляхоў нябесных, i ўбачу Бога Мусы. Але я думаю, што ён – хлус». Так Фараону здаліся цудоўнымі ягоныя лiхiя ўчынкі, i збіўся ён са шляху. Але мудрагельствы Фараона – самі страты."},{"id":38,"translation":"Той, які паверыў, сказаў: «о народзе мой! Ідзіце за мною, я па¬кажу вам правільны шлях."},{"id":39,"translation":"о народзе мой! Сапраўды, зямное жыццё – часовая асалода, а жыццё наступнае – векаісты прытулак."},{"id":40,"translation":"Хто робiць лiха, атрымае такую ж адплату. А хто робiць дабро – чалавек ці жанчына – i будзе вернікам, дык увойдзе ў Рай. Яны мець¬муць там сваю долю без адплаты."},{"id":41,"translation":"о народзе мой! Чаму я клічу вас да выратавання, а вы заклiкае¬це мяне ў агонь?"},{"id":42,"translation":"Вы заклікаеце мяне не верыць у Аллага і дадаваць Яму сутава¬рышаў, пра якіх у мяне няма ведання. А я заклікаю вас да Велiчнага, Усепрабачаючага."},{"id":43,"translation":"Няма сумневу, што тое, да чаго вы мяне заклікаеце, не годны зварот ні ў зямным жыцці, ні ў наступным; i што мы вернемся да Ал¬лага, i што тыя, хто парушае мяжы, будуць жыхарамі агню."},{"id":44,"translation":"Вы яшчэ прыгадаеце мае словы! Я аддаю сваю справу Аллагу. Сапраўды, Аллаг бачыць рабоў»."},{"id":45,"translation":"Аллаг абараніў яго ад лiха, якое яны задумалі. А род Фараона спасцігла лiхое пакаранне –"},{"id":46,"translation":"агонь, куды іх кідаюць раніцай і ўвечары. А ў той дзень, калі на¬ступіць Час [будзе сказана анёлам-вартавым пекла]: «Увядзіце збо¬рышча Фараона ў наймоцнае пакаранне!»"},{"id":47,"translation":"Калі яны будуць спрачацца паміж сабой у агні, дык кволыя ска¬жуць тым, якія ўзвышаліся: «Сапраўды, мы ішлі ўтроп вас! Ці прыме¬еце хоць бы трохі абараніць нас ад агню?»"},{"id":48,"translation":"Тыя, якія ўзвышаліся, скажуць: «Мы ўсе тут. Сапраўды, Аллаг ужо разважыў паміж рабамі»."},{"id":49,"translation":"Тыя, якія апынуліся ў агні, скажуць вартавым пекла: «Паклічце ва¬шага Госпада, няхай палацвіць нашае пакаранне хоць бы на адзін дзень!»"},{"id":50,"translation":"Тыя скажуць: «Няўжо вашыя пасланцы не прыходзілі да вас з выразнымі знакамі?» Яны скажуць: «Так». А ім скажуць: «Малiцеся самі». Але ж малітвы нявернiкаў марныя»."},{"id":51,"translation":"Сапраўды, Мы яшчэ ў зямным жыцці дапаможам Нашым паслан¬цам i тым, якія паверылі, а таксама ў той дзень, калі з’явяцца сведкі,"},{"id":52,"translation":"у дзень, калі прыгнятальнікам не дапамогуць iхныя прабачэн¬ні. Iх спаткаюць праклёны і чакае на іх горшы прытулак."},{"id":53,"translation":"Мы даравалі Мусе просты шлях i далі сынам Iсраiля ў спадчы¬ну Пісанне"},{"id":54,"translation":"як просты шлях i напамін для тых якія маюць розум."},{"id":55,"translation":"Трывай, бо абяцанка Аллага – праўда. Прасі прабачэння за свой грэх i ўслаўляй Госпада свайго славаю вечарам і раніцай."},{"id":56,"translation":"Сапраўды, тыя, якія спрачаюцца пра знакі Аллага без усякага доказу, які б прыйшоў да іх, маюць у сваіх сэрцах толькі пагарду. Iм не дасягнуць свайго. Шукай абароны ў Аллага, бо Ён – Усечуючы, Усеба¬чачы."},{"id":57,"translation":"Сапраўды, стварэнне нябёсаў i зямлі ёсць нешта больш за стварэнне людзей, але большасць людзей не разумее."},{"id":58,"translation":"Не роўныя паміж сабою невiдушчы i відучы. А тыя, якія паве¬рылі і здзяйснялі дабро, не роўныя тым, якія чыняць ліха. Мала ж вы задумляецеся."},{"id":59,"translation":"Сапраўды, Час надыдзе, i ў гэтым няма сумневу. Але большасць людзей не верыць."},{"id":60,"translation":"Ваш Госпад сказаў: «Клічце Мяне, i Я адкажу вам. Сапраўды, тыя, якія пагардзілі пакланеннямi Мне, увойдуць да пекла зневажальнымі»."},{"id":61,"translation":"Аллаг – Той, Хто стварыў для вас ноч, каб вы адпачывалі, i дзень, каб вы бачылі. Сапраўды, Аллаг поўны шчодрасцi да людзей, але боль¬шасць людзей не дзякуе."},{"id":62,"translation":"Такі Аллаг, Госпад, Творца кожнай рэчы. Няма бога, апроч Яго. Як вы заблукалі!"},{"id":63,"translation":"Таксама блукаюць i тыя, якія адмаўляюць знакі Аллага."},{"id":64,"translation":"Аллаг – Той, Хто зрабіў для вас зямлю месцам знаходжання, а неба – столлю. Ён даў вам вашае аблічча i зрабіў гэтае аблічча цудоў¬ным. Ён абдарыў вас дабротамі. Такі Аллаг, ваш Госпад. Блаславёны Аллаг, Госпад светаў!"},{"id":65,"translation":"Ён – Жывы, няма бога, апроч Яго. Клічце Яго, шчыра вызнаю¬чы сваю веру перад Ім. Хвала Аллагу, Госпаду светаў!"},{"id":66,"translation":"Скажы: «Мне забаронена пакланяцца тым, каго вы клічаце замiж Аллага, пасля таго, як да мяне прыйшлі знакi ад Госпада майго. Мне загадана падпарадкавацца Госпаду светаў»."},{"id":67,"translation":"Ён – Той, Хто стварыў вас з праху, потым – з кроплі насення, а потым – са згустка крыві. Потым Ён выводзіць вас дзецьмі, каб вы ма¬глі дасягнуць сталага ўзросту, а з часам ператварыцца ў старых, хоць сярод вас ёсць такія, хто памірае раней, i каб вы маглі дасягнуць пры¬значанага тэрміну. Магчыма, вы зразумееце."},{"id":68,"translation":"Ён – Той, Хто даруе жыццё i скананне. Калі Ён вырашае нешта, дык толькі кажа: «Будзь!» – i яно ёсць."},{"id":69,"translation":"Няўжо ты не бачыў тых, якія спрачаюцца пра знакі Аллага? Як жа яны падаліліся!"},{"id":70,"translation":"Яны ўспрынялі як хлусню Пісанне і тое, з чым Мы пасылалi На¬шых пасланцоў. Але борзда яны пазнаюць,"},{"id":71,"translation":"калі з кайданамi на шыі і ланцугамі іх пацягнуць"},{"id":72,"translation":"у кіпень, а потым распаляць у агні."},{"id":73,"translation":"Пасля ім скажуць: «дзе тыя, каму вы пакланяліся"},{"id":74,"translation":"замiж Аллага?» Яны скажуць: «Яны пакінулі нас! Але раней мы нікога не клікалі». Так Аллаг збівае са шляху нявернікаў."},{"id":75,"translation":"Гэта вам за тое, што вы цешыліся на зямлі без усялякага права і за тое, што вы былі дзёрзкія."},{"id":76,"translation":"Увядуць у браму пекла, там вы будзеце павек. Які ж агідны пры¬тулак будзе ў пагардлівых!"},{"id":77,"translation":"Трывай, бо абяцанка Аллага – праўда! Мы альбо пакажам табе частку з таго, што абяцалі ім, альбо забяром цябе. А яны паварочаюц¬ца да Нас."},{"id":78,"translation":"Мы пасылалi пасланцоў i раней за цябе. Сярод іх ёсць такія, пра якіх Мы табе апавядалі, а ёсць і такія, пра якіх не апавядалі. Кожны пасланец прыходзіў са знакамi толькі з дазволу Аллага. Калі прыйдзе за¬гад Аллага, будзе праўдзівы суд, i тагды прыхільнікі хлусні згубяць усё."},{"id":79,"translation":"Аллаг – Той, Хто стварыў для вас жывёлаў, каб на некаторых з іх вы перасоўваліся, а ад іншых мелі ежу."},{"id":80,"translation":"Яны прыносяць вам розную карысць, дзякуючы ім вы дасягаеце таго, чаго хочуць вашыя сэрцы. На іх i на караблях вы перасоўваецеся."},{"id":81,"translation":"Ён паказвае вам Свае знакі. дык якія ж знакi Госпада вашага вы адкідаеце?"},{"id":82,"translation":"Няўжо яны не падарожнічалі зямлёю і не бачылі, якім быў ка¬нец тых, якія жылі раней? Яны былі мацней за іх i пакінулі больш ад¬біткаў на зямлі, але не дапамагло ім тое, што яны сабе набывалі."},{"id":83,"translation":"Калі іхныя пасланцы прыйшлі да іх з выразнымі знакамі, дык яны цешыліся з таго ведання, якое было ў іх. Але паразіла іх тое, з чаго яны цешыліся."},{"id":84,"translation":"Калі яны ўбачылі Нашае пакаранне, дык сказалі: «Мы паверылі ў адзінага Аллага і не верым у тых, каго лічылі роўнымі Яму!»"},{"id":85,"translation":"Але не дапамагла ім вера іхная, калі яны ўжо ўбачылі Нашае па¬каранне. Такі закон Аллага, усталяваны для Яго рабоў. I тагды нявер¬нiкi згубяць усё."}]},{"id":41,"verses":[{"id":1,"translation":" Ха. Мім."},{"id":2,"translation":" Паслана ад Лiтасцiвага, Міласэрнага,"},{"id":3,"translation":" Пісанне, знакі якога патлумачаныя ў выглядзе арабскага Карана – для людзей, якiя маюць веды;"},{"id":4,"translation":" добрая вестка і засцярога. Але большасць з іх адхінулася і не слухае."},{"id":5,"translation":" Яны кажуць: «Сэрцы нашыя закрытыя для таго, да чаго ты нас заклікаеш, вушы нашыя глухія, а паміж намі і табою – заслона. дзей, але і мы будзем дзеяць»."},{"id":6,"translation":" Скажы: «Я – чалавек, такі ж, як i вы. Мне толькі адкрыта тое, што ваш Бог – Бог Адзіны. Ідзіце да Яго простым шляхам i прасіце ў Яго прабачэння. Гора паганым,"},{"id":7,"translation":" якія не даюць закят і не вераць у наступнае жыццё!»"},{"id":8,"translation":" Сапраўды, на тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, чакае не¬вычэрпнае ўзнагароджанне."},{"id":9,"translation":" Скажы: «Няўжо вы не верыце ў Таго, Хто стварыў зямлю за два дні, і дадаеце Яму роўных?» Але Ён – Госпад светаў."},{"id":10,"translation":"Ён усталяваў над ёй дужыя горы, блаславіў яе і размеркаваў срод¬кі для існавання – у чатыры поўных днi, для тых, хто ў гэтым мае па¬трэбу»."},{"id":11,"translation":"Потым Ён павярнуўся да неба – а яно было дымам – i сказаў яму і зямлі: «Прыйдзiце – добраахвотна ці прымусова». Яны сказалі: «Мы прыйдзем добраахвотна!»"},{"id":12,"translation":"Ён закончыў сем нябёсаў за два дні і адкрыў кожнаму з іх ягоны абавязак. Мы ўпрыгожылі ніжняе неба свяціламі, і яны абараняюць яго. Так вызначыў Велiчны, Усеведаючы."},{"id":13,"translation":"Калі яны адхiнуцца, скажы: «Я засцерагаў вас ад гібелі, падоб¬най да згубы адытаў i самудытаў»."},{"id":14,"translation":"Пасланцы прыходзілі да іх у розныя часы: «Не пакланяйцеся нікому, апроч Аллага!» Але тыя казалі: «Калі б наш Госпад пажадаў, дык паслаў б анёлаў. Сапраўды, мы не верым у тое, з чым вас паслалi»."},{"id":15,"translation":"Адыты ўзвышаліся на зямлі без жоднага права на гэта і казалі: «Цi ёсць хтосьці, хто перавышаў нас моцаю?» Няўжо яны не бачылі, што Аллаг – Той, Хто стварыў іх, i Хто перавышаў іх моцаю? Але яны адмаўлялі Нашыя знакі."},{"id":16,"translation":"Мы паслалі на іх у няшчасныя дні халодны вецер, каб яны па¬спрабавалі ганебнае пакаранне ў зямным жыцці. Але ў наступным жыцці пакаранне будзе ганебней. I не будзе памагатых!"},{"id":17,"translation":"Самудытам Мы паказалі просты шлях, але яны замiж простага шляху абралі невідушчасць. Iх спасцігла загуба і зневажальнае пака¬ранне за тое, што яны сабе набывалі."},{"id":18,"translation":"Мы выратавалі тых, якія паверылі і былі збожнымi."},{"id":19,"translation":"У той дзень, калі ворагаў Аллага збяруць перад агнём, іх затры¬маюць."},{"id":20,"translation":"Калі яны прыйдуць туды, дык iхны слых, погляды і скура свед¬чыцьмуць супраць іх пра тое, што рабілі яны."},{"id":21,"translation":"Яны скажуць сваёй скуры: «Чаму ты сведчыш супраць нас?» А яна скажа: «Нам даў мову Аллаг, які дае мову кожнай рэчы». Ён ства¬рыў вас упершыню, і да Яго вы паварочаецеся."},{"id":22,"translation":"Вы не закрываліся ад сведчанняў вашага слыху, вашых погля¬даў i вашай скуры. Але вы думалі, што Аллаг не ведае пра большасць вашых учынкаў."},{"id":23,"translation":"здагадкі, якія вы рабілі пра вашага Госпада, прывялі вас да згу¬бы. Вы сталі аднымі з тых, хто нясе страты."},{"id":24,"translation":"Нават калі яны будуць трываць, iхным прытулкам усё адно бу¬дзе агонь. Нават калі яны будуць прасіць літасці, да іх не будуць ла¬скавыя."},{"id":25,"translation":"Мы прыставілі да іх таварышаў, якія ўпрыгожылі ім тое, што пе¬рад імі, і тое, што будзе пасля іх. Слова споўнілася над імі, як споўніла¬ся над папярэднімі народамі – джынамi і людзьмі. Яны панеслі страты."},{"id":26,"translation":"Тыя, якiя не паверылі, кажуць: «Не слухайце гэты Каран, а ла¬пачыце – магчыма, вы пераможаце»."},{"id":27,"translation":"Тым, якія не паверылі, Мы дамо паспрабаваць цяжкага пакаран¬ня і абавязкова ўшануем ім за найгоршае з таго, што яны рабілі."},{"id":28,"translation":"Такая адплата ворагам Аллага – агонь! Там будзе іхная векаістая мясціна – узнагароджанне за тое, што яны адмаўлялі Нашыя знакі."},{"id":29,"translation":"Тыя, што не вераць, скажуць: «Госпадзе наш! Пакажы нам тых джынаў і людзей, якія збілі нас са шляху, – мы скінем іх сабе пад ногі, каб яны былі аднымі з самых нізкіх!»"},{"id":30,"translation":"Сапраўды, тым, якія кажуць: «Госпад наш – Аллаг!», а потым іду¬ць простым шляхам, [перад скананнем] сходзяць анёлы: «Не палохай¬цеся, не сумуйце і ўсцешвайцеся ад весткі пра Рай, які вам абяцаны."},{"id":31,"translation":"Мы – вашыя абаронцы ў жыцці зямной і наступнай. Там на вас чакае ўсё тое, чаго самі пажадаеце, чакае ўсё тое, чаго папросiце –"},{"id":32,"translation":"як частаванне ад Прабачаючага і Міласэрнага»."},{"id":33,"translation":"Чыi словы выдатней за словы таго, хто заклікае да Аллага, робі¬ць дабро і кажа: «Сапраўды, я – адзін з адданых Яму»?"},{"id":34,"translation":"Не роўныя паміж сабою дабро і ліха. Адштурхні ліха чымсьці добрым, і тагды той, з кім ты сварыўся, зробіцца для цябе нібы блізкі сябар."},{"id":35,"translation":"Гэтага дасягнуты толькі тыя, якія маюць трыванне, дасягнуты толькі тыя, якія надзеленыя вялікім шчасцем."},{"id":36,"translation":"А калі дакранецца да цябе насланнё ад шатана, дык шукай аба¬роны ў Аллага. Сапраўды, Ён – Усечуючы, Усеведаючы."},{"id":37,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – ноч i дзень, сонца і месяц. Не падайце на зямлю перад сонцам i месяцам, а падайце на зямлю перад Аллагам, які стварыў іх, каб вы пакланялiся Яму!"},{"id":38,"translation":"А калі яны гардавацьмуць гэтым, дык тыя, якія побач з тваім Госпадам, услаўляюць Яго i днём, i ноччу – i не стамляюцца."},{"id":39,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – тое, што ты бачыш зямлю сухою, а калі Мы пасылаем на яе ваду, яна пачынае рухацца i павялічвацца. Сапраў¬ды, Той, Хто ажывіў яе, абавязкова ажывіць i скананых. Сапраўды, Ён здольны на кожную рэч."},{"id":40,"translation":"Сапраўды, тыя, якія не прызнаюць Нашых знакаў, не схаваюц¬ца ад Нас. Хто лепшы – той, каго кінуць у агонь, але той, хто ў дзень Адраджэння мецьме бяспеку? Рабіце, што пажадаеце. Сапраўды, Ён бачыць тое, што вы робіце."},{"id":41,"translation":"Сапраўды, тыя, якія не паверылі ў напамін, калі ён прыйшоў да іх, [будуць пакараныя за сваю няверу], бо гэта – Магутнае Пісанне."},{"id":42,"translation":"Мана не падкрадзецца да яго ні спераду, ні з тылу. Яно паслана ад Мудрага, Пахвальнага."},{"id":43,"translation":"Табе скажуць толькі тое, што ўжо казалі пасланцам раней за цябе. Сапраўды, твой Госпад – Уладар прабачэння і Ўладар пакутлiва¬га пакарання."},{"id":44,"translation":"Калі б Мы зрабілі гэта [Пiсанне] Каранам на замежнай мове, дык яны спыталi б: «Чаму не патлумачаныя ягоныя знакi? Як гэта: яно – на замежнай мове, а ён – араб?» Скажы: «Гэта – просты шлях i загойван¬не для тых, якiя паверылi. А вушы тых, якія не паверылі, не чуюць, i яны невiдушчыя да яго. Такіх клічуць як з далёкага месца»."},{"id":45,"translation":"Мы даравалі Мусе Пісанне, а яны пачалі спрачацца пра яго. Калі б не папярэдняе слова Госпада твайго, дык паміж імі ўжо было б вы¬рашана. Но яны маюць глыбокія сумневы пра гэта."},{"id":46,"translation":"Хто робіць дабро, робіць гэта для сябе самога, а хто робіць ліха, робіць гэта супраць сябе самога. Госпад твой не робіць з рабамі ня¬слушна."},{"id":47,"translation":"Яму належыць веданне пра Час. Нiводзiн плод не выйдзе з за¬вязі, ніводная жанчына не зацяжарыць ды не народзіць, каб Ён пра гэта не ведаў. У той дзень, калі Ён спытае ў іх: «дзе ж вашыя саўдзель¬нікі?», яны скажуць: «Мы сказалі Табе, што сярод нас не будзе ніво¬днага сведкі гэтаму»."},{"id":48,"translation":"I пакінуць іх тыя, каго раней яны клікалі, i яны здагадаюцца, што не здолеюць уцячы."},{"id":49,"translation":"Чалавек не стамляецца прасіць пра дабро, але, калі яго закране ліха, ён упадае ў адчай і роспач."},{"id":50,"translation":"Калі Мы дамо яму паспрабаваць літасці пасля бедства, якое за¬кранула яго, дык ён абавязкова скажа: «Гэта – для мяне. Я не думаю, што наступіць Час. Але калі я вярнуся да майго Госпада, дык у Яго на мяне чакае нешта лепшае». Мы паведамім нявернiкам пра тое, што яны рабілі, а таксама дамо ім паспрабаваць суворага пакарання."},{"id":51,"translation":"Калі Мы даём чалавеку дабро, дык ён адхiнаецца i даліецца. А калі яго кранае ліха, дык ён прамаўляе доўгія малітвы."},{"id":52,"translation":"Скажы: «Як вы думаеце, а калі [Каран] – ад Аллага, а вы ў яго не паверылі? Хто заблукаў мацней за таго, хто апынуўся ў вялікай няз¬годзе?»"},{"id":53,"translation":"Мы пакажам ім Нашыя знакi на нябёсах і ў іх саміх, пакуль яны не зразумеюць, што гэта – праўда. Няўжо недастаткова таго, што Ал¬лаг – кожнай рэчы Сведка?"},{"id":54,"translation":"Але яны маюць сумневы наконт сустрэчы са сваім Госпадам. Са¬праўды, Ён спасцігае кожную рэч."}]},{"id":42,"verses":[{"id":1,"translation":" Ха. Мім."},{"id":2,"translation":" ‘Айн. Сiн. Кяф."},{"id":3,"translation":" Так даруе адкрыццё табе і тым, якія былі раней за цябе, Аллаг – Велiчны, Мудры."},{"id":4,"translation":" Яму належыць тое, што на нябёсах i тое, што на зямлі. А Ён – Уся¬вышнi, Вялікі."},{"id":5,"translation":" Нябёсы гатовыя расшчапіцца наверсе; анёлы ўслаўляюць хвалою свайго Гаспадара і просяць прабачэння для тых, хто на зямлі. Сапраў¬ды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":6,"translation":" Аллаг назірае за тымі, якія бяруць сабе абаронцаў замiж Яго. Але ты для іх – не абаронца."},{"id":7,"translation":" Вось так Мы паслалi да цябе арабскі Каран, каб ты засцерагаў Маці паселiшчаў i тых хто, жыве па-за яе, а таксама папярэджваў пра дзень Сходу, у якім няма сумневу. Частка апынецца ў раі, а частка апы¬нецца ў полымі."},{"id":8,"translation":" Калі б Аллаг пажадаў, дык зрабіў бы іх адзінаю грамадою. Але Ён уводзіць у Сваю лiтасць таго, каго пажадае. А ў прыгнятальнiкаў не будзе ні абаронцы, ні памагатага."},{"id":9,"translation":" Няўжо яны бяруць сабе памагатых замiж Яго? Аллаг – Абарон¬ца; Ён адраджае скананых; Ён здольны на кожную рэч."},{"id":10,"translation":"Пра што б вы ні спрачаліся, канчатковая пастанова належыць Аллагу. «Такім ёсць Аллаг, мой Госпад. На Яго я ўскладаю надзеі i да Яго я звяртаюся!»"},{"id":11,"translation":"Стваральнік нябёсаў i зямлі. Ён стварыў вам жонак з вас саміх, а таксама стварыў жывёл парамі; так Ён памнажае вас. Няма нічога, падобнага да Яго. А Ён – Усечуючы, Усебачачы."},{"id":12,"translation":"Яму належаць ключы нябёсаў i зямлі; Ён павялічвае і памяншае ўдзел, каму пажадае. Сапраўды, Ён – пра кожнаю рэч дасведчаны."},{"id":13,"translation":"Ён усталяваў вам у веры тое, што адказаў Нуху, тое, што Мы ад¬крылі табе, тое, што Мы адказалi Iбрагiму, Мусе ды Icе: «Трымайцеся веры але не разыходзьцеся памiж сабою ў ёй». Цяжка паганым тое, да чаго ты заклікаеш іх. Аллаг абірае Сабе таго, каго пажадае і вядзе про¬стым шляхам таго, хто да Яго звяртаецца."},{"id":14,"translation":"Праз узаемную нянавісць яны разышліся паміж сабою толькі тагды, калі да іх прыйшло веданне. Калі б не папярэдняе слова Госпа¬да твайго пра ўсталяваны тэрмін, дык паміж імі ўжо разважылі б. Са¬праўды, тыя, якія атрымалі ў спадчыну Пісанне пасля іх, апынуліся ў глыбокіх сумневах."},{"id":15,"translation":"А таму заклікай іх. Трымайся простага шляху – так, як табе і за¬гадана. Не iдзi па іхных жаданнях, а скажы: «Я паверыў у тое Пісанне, якое паслаў Аллаг, i мне загадана быць слушным да вас. Аллаг – Госпад наш i Госпад ваш; нам – нашыя ўчынкі, вам – вашыя ўчынкі. Не мусі¬ць паміж намі спрэчак. Аллаг збярэ ўсіх нас, i да Яго – вяртанне»."},{"id":16,"translation":"доказы тых, якія спрачаюцца пра Аллага пасля таго, як Яму ўжо адказалі, марныя перад Госпадам iхным. Гнеў упадзе на іх; чакае на іх суворае пакаранне!"},{"id":17,"translation":"Аллаг – Той, Хто паслаў Пісання ў праўдзе і міры. Адкуль табе ведаць, магчыма, Час ужо блізка?"},{"id":18,"translation":"Спрабуюць паскорыць яго тыя, якія ў яго не вераць. А тыя, якія паверылі, палохаюцца яго і ведаюць, што ён – праўда. Так! Сапраўды, тыя, якія спрачаюцца пра Час, трапілі ў глыбокую хлусню."},{"id":19,"translation":"Аллаг – Ласкавы да Сваіх рабоў, Ён дорыць долю таму, каму па¬жадае. Ён – Усемагутны, Велiчны."},{"id":20,"translation":"Хто хоча плёну наступнага жыцця, таму Мы павялічым ягоны плён; а хто хоча плён зямнога жыцця, мы даруем яго, але яму не буд¬зе долі ў наступным жыцці."},{"id":21,"translation":"Няўжо яны маюць такіх саўдзельнікаў, якія ўсталявалі для іх у веры тое, што не дазволена Аллагам? Калі б не выразнае слова, паміж імі ўжо разважылі б. Сапраўды, беззаконнікаў чакае пакутлiвае пакаранне."},{"id":22,"translation":"Ты ўбачыш, як беззаконнікi палохаюцца таго, што яны сабе атры¬малі, але яно здарыцца з імі. А тыя, якія паверылі i здзяйснялі дабро, апынуцца ў райскіх садах i ў Госпада свайго яны будуць мець усё, што пажадаюць. Гэта i ёсць вялікая шчодрасць,"},{"id":23,"translation":"тое, чым Аллаг паведамляе добрую вестку Сваім рабам, якія па¬верылі і здзяйснялі дабро. Скажы: «Я не прашу ў вас за гэта ўзнагарод-жанне, апроч любові праз сваяцтва». Хто набывае карысць, таму Мы павялічым карысць. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Удзячны."},{"id":24,"translation":"Няўжо яны кажуць: «Ён зводзіць намову на Аллага»? Калі б Ал¬лаг пажадаў, дык запячатаў бы тваё сэрца. Сваімі словамі Аллаг зніш¬чае хлусню і сцвярджае праўду. Сапраўды, Ён ведае тое, што ў грудзях."},{"id":25,"translation":"Ён – Той, Хто прымае каянне Сваіх рабоў, Хто даруе злыя ўчынкі, Хто ведае, што вы робіце."},{"id":26,"translation":"Ён дае адказ тым, якія паверылі i здзяйснялі дабро, а таксама да¬дае ім са Сваёй шчодрасцi; нявернiкаў жа чакае жорсткае пакаранне."},{"id":27,"translation":"Калі б Аллаг павялічыў долю Сваіх рабоў, дык яны сталі б рас-паўсюджваць на зямлі непрыхільнасць. Але Ён дае меры таго, чаго па¬жадае. Сапраўды, Ён для Сваіх рабоў – дасведчаны і Ўсебачачы."},{"id":28,"translation":"Ён – Той, Хто пасылае дождж пасля таго, як яны ўпадаюць у ро¬спач, Хто распаўсюджвае Сваю лiтасць. Ён – Абаронца, Пахвальны."},{"id":29,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – стварэнне нябёсаў i зямлі, а таксама жы¬вых істот, якіх Ён там пасяліў. Ён прымее згуртаваць іх, калі пажадае."},{"id":30,"translation":"Усялякае бедства паражае вас толькі за тое, што вы набылi сваімі рукамі; але шмат чаго Ён даруе вам."},{"id":31,"translation":"Вы не здолееце ўцячы на зямлі. У вас, замiж Аллага, ні абарон¬цы, ні памагатага."},{"id":32,"translation":"Сярод Ягоных знакаў – караблі ў моры, падобныя да гор."},{"id":33,"translation":"Калі Ён пажадае, дык супакоіць вецер, i яны стануць нерухо¬мымі на паверхнi мора. Сапраўды, у гэтым – знакі для кожнага трыву¬чага, удзячнага."},{"id":34,"translation":"Альбо знішчыць іх – за тое, што [людзі] сабе набылi. Але шмат чаго Ён даруе."},{"id":35,"translation":"Тыя, якія спрачаюцца пра Нашыя знакі, ведаюць, што не здоле¬юць уцячы."},{"id":36,"translation":"Тое, што вам дадзена, ёсць асалодаю зямнога жыцця. А тое, што ў Аллага, з’яўляецца лепшым i векаістым – для тых, якія паверылі і спадзяюцца на свайго Госпада."},{"id":37,"translation":"якія пазбягаюць цяжкіх грахоў i ўсялякiх брыдот, а калі злуюц¬ца, дык даруюць;"},{"id":38,"translation":"адказваюць свайму Госпаду, здзяйсняюць малітву, раяцца паміж сабою ў справах і ахвяруюць з таго, чым Мы надзялілі іх,"},{"id":39,"translation":"якія помсцяць таму, хто пакрыўдзіў іх, бо"},{"id":40,"translation":"адплатаю за ліха з’яўляецца такое ж ліха. Але калі хто даруе i ўсталюе мір, дык ягонае ўзнагароджанне будзе за Аллагам. Сапраўды, Ён не любіць прыгнятальнікаў."},{"id":41,"translation":"Хто адпомсціў пасля таго, як яго пакрыўдзілі, таму няма дакору;"},{"id":42,"translation":"дакор з’яўляецца толькі супраць тых, якія крыўдзяць людзей і распаўсюджваюць ліха на зямлі без усялякага права. На такіх чакае пакутлівае пакаранне!"},{"id":43,"translation":"Калі хто трывае i даруе, дык, сапраўды, гэта i з’яўляецца рашу¬часцю ў справах."},{"id":44,"translation":"Каго Аллаг саб’е са шляху, таму ўжо не будзе абаронцы замiж Яго. Ты ўбачыш, як непакорлiвыя, убачыўшы пакаранне, скажуць: «Цi няма шляху да вяртання?»"},{"id":45,"translation":"Ты ўбачыш, як яны пакорліва ўстануць перад [агнём], употай кідаючы на яго свае погляды. А тыя, якія паверылі, скажуць: «Сапраў¬ды, страты ўведалі тыя, якія страцілі ў дзень Адраджэння i саміх сябе, i свае сем’і». Так! Сапраўды, прыгнятальнiкам – векаістае пакаранне."},{"id":46,"translation":"У іх не будзе абаронцаў, якія дапамаглі б ім замiж Аллага. Каго Аллаг увёў у аблуду, таму не будзе шляху."},{"id":47,"translation":"Адказвайце свайму Госпаду раней, чым прыйдзе той дзень ад Аллага, які ўжо не адцягнуць. У той дзень не будзе ў вас прытулка, i не здолееце вы нічога запярэчыць."},{"id":48,"translation":"Калі ж яны адхінуцца, дык Мы ж не паслалі цябе ахоўнікам iх¬ным. Сапраўды, ты абавязаны толькі перадаць пасланне. Сапраўды, калі Мы даем чалавеку паспрабаваць Нашай літасці, дык ён цешыцца. А калі яго напаткае лiха за тое, што ён зрабіў сваімі рукамі, дык чала¬век робіцца няўдзячным."},{"id":49,"translation":"Аллагу належыць улада над нябёсамі і зямлёю; Ён стварае, што пажадае. Ён дае дзяўчынку, каму пажадае, i дае хлопчыка, каму пажадае,"},{"id":50,"translation":"альбо пару – дачку і сына, а каго пажадае, пакідае безплённым. Сапраўды, Ён – Усеведаючы, Усемагутны."},{"id":51,"translation":"Ці не дадзена чалавеку таго, каб з iм гутарыў Аллаг, апроч як праз адкрыццё, праз заслону альбо накіраваўшы пасланца, які, з Яго дазволу, аб’яўляе, што Ён жадае. Сапраўды, Ён – Усявышні, Мудры."},{"id":52,"translation":"Менавіта так, па Нашым загадзе, Мы адкрылі табе дух. Ты не ведаў, што такое Пісанне, што такое вера, але Мы зрабілі яго святлом, якім паказваем просты шлях тым з Нашых рабоў, каму пажадаем. Са¬праўды, ты вядзеш да простага шляху –"},{"id":53,"translation":"шляху Аллага, таму, каму належыць усё тое, што на нябёсах i тое, што на зямлі. Так! да Аллага вяртаюцца ўсе справы."}]},{"id":43,"verses":[{"id":1,"translation":" Ха. Мім."},{"id":2,"translation":" Клянуся выразным Пісаннем!"},{"id":3,"translation":" Мы зрабілі яго арабскім Каранам, каб вы маглі разумець,"},{"id":4,"translation":" ён знаходзіцца каля Нас у Маці Пісання, узняты, мудры."},{"id":5,"translation":" Няўжо Мы забяром ад вас напамін толькі таму, што вы – людзі, якiя парушаюць мяжы?"},{"id":6,"translation":" Колькі прарокаў Мы пасылалi да мiнулых народаў."},{"id":7,"translation":" Але які б прарок да іх не прыходзіў, яны з яго кпілi."},{"id":8,"translation":" Мы знішчылі тых, якія мелі моцы больш за iх; ужо прайшоў пры¬клад мiнулых народаў."},{"id":9,"translation":" Калі ты спытаеш у іх, хто стварыў нябёсы i зямлю, дык яны аба¬вязкова скажуць: «Iх стварыў Велiчны, Усеведаючы»."},{"id":10,"translation":"Той, Хто зрабіў для вас зямлю роўняддзю і ўсталяваў на ёй да¬рогі, каб вы маглі ісці простым шляхам."},{"id":11,"translation":"Той, Хто паслаў з неба ваду па меры; Мы адрадзілі ёй нежывую зямлю. Таксама і вы выйдзеце [з магіл]."},{"id":12,"translation":"Той, Хто стварыў усе пары жывых істот і дарыў вам караблі і жывёлаў, на якіх вы перасоўваецеся,"},{"id":13,"translation":"каб вы садзіліся на іх і прыгадвалі дабрадзейства вашага Госпа¬да, а калі сядзiце, дык казалі: «Прыслаўны Аллаг, які падпарадкаваў нам гэта, бо мы самі на такое няздольныя!"},{"id":14,"translation":"Сапраўды, мы паварочаемся да нашага Госпада»."},{"id":15,"translation":"Яны прыпісалі Яму частку з Ягоных рабоў. Сапраўды, чалавек відавочна няўдзячны."},{"id":16,"translation":"Няўжо са Сваіх твораў Ён узяў Сабе дачок, тагды як вас ушана¬ваў сынамі?"},{"id":17,"translation":"Калі каму-небудзь з іх апавяшчаюць пра тое, што ён сам пры¬пісвае Літасціваму, дык ягоны твар цямнее і ён ледзь стрымлівае сваё сердаванне."},{"id":18,"translation":"Няўжо [прыпісваюць яны Аллагу] таго, каго выхоўваюць у аз¬добах і хто ў спрэчцы не прымее выразна выкладаць?"},{"id":19,"translation":"Яны лічаць, што анёлы – рабы Аллага – жаночага роду. Няўжо яны былі сведкамі іхнага стварэння? Мы запішам іх сведчаннi; іх пра гэтае спытаюць."},{"id":20,"translation":"Яны кажуць: «Калі б Лiтасцiвы пажадаў, дык мы не пакланяліся б ім». У іх няма пра гэтае ведаў, таму яны толькі займаюцца вымудрамi."},{"id":21,"translation":"Няўжо Мы перад гэтым далi ім Пісанне, якога яны трымаюцца?"},{"id":22,"translation":"дык не! Яны кажуць: «Сапраўды, мы знайшлі, што нашыя баць¬кі былі злучаныя сапраўднаю вераю, і мы ідзем па iхных слядах»."},{"id":23,"translation":"Таксама было і раней за цябе, калі мы пасылалi ўгаворшчыка ў нейкае селiшча. Ягоныя жыхары, якiя жылi ў раскошы, казалі: «Са¬праўды, мы знайшлі, што нашыя бацькі былі злучаныя сапраўднаю ве¬раю, і мы ідзем па iхных слядах»."},{"id":24,"translation":"Ён казаў: «А калі я прыйшоў да вас з чымсьці больш слушным за тое, ува што верылі вашыя бацькі?» Але тыя адказвалі: «Мы не ве¬рым у тое, з чым вас паслалi»."},{"id":25,"translation":"Такім чынам, Мы пакаралі іх. Паглядзі жа, якім быў канец тых, якія ўспрымалі праўду за хлусню!"},{"id":26,"translation":"Вось Ібрагім сказаў свайму бацьку і свайму народу: «Сапраўды, я выракаюся таго, чаму вы пакланяецеся,"},{"id":27,"translation":"Апроч Таго, Хто мяне стварыў. Сапраўды, Ён павядзе мяне про¬стым шляхам»."},{"id":28,"translation":"Ён зрабіў гэта словам, якое засталося ў ягоных нашчадкаў; маг¬чыма, паварочаюцца [на просты шлях] яны."},{"id":29,"translation":"Але Я дазволіў ім і iхным бацькам атрымліваць асалоду ад да¬бротатаў датуль, пакуль не прыйшла да іх праўда і выразны пасланец."},{"id":30,"translation":"I калі да іх прыйшла праўда, дык яны сказалі: «Гэта – чараўнi¬цтва. Сапраўды, мы ў гэта не верым!»"},{"id":31,"translation":"Яны сказалі: «Чаму гэты Каран не пасланы нейкаму вялікаму мужчыну з двух паселiшчаў?»"},{"id":32,"translation":"Няўжо гэта яны дзеляць лiтасць твайго Госпада? Гэта Мы раз¬меркавалі iхныя сродкі да існавання ў зямным жыцці. Адным з іх Мы даравалі перавагу над іншымі, каб адны з іх бралі сабе іншых за слуг. Лiтасць твайго Госпада лепш за тое, што яны сабе назапашваюць."},{"id":33,"translation":"Калі б людзі не прымелі стаць адзінаю грамадою, дык Мы зра¬білі б у хатах тых, якія не вераць у Літасцівага, срэбныя дахi і лесвіцы, якімі яны ўзнімаліся б,"},{"id":34,"translation":"такія ж дзверы і ложа ў іхных хатах, на якіх яны ляжалі б,"},{"id":35,"translation":"а таксама ўпрыгажэнні. Сапраўды, усё гэтае – толькі даброты зямнога жыцця; жыццё апошняе чакае ў Госпада твайго на збожных."},{"id":36,"translation":"А каля таго, хто адхінуўся ад згадкі Літасцівага, Мы паставім шатана, які стане ягоным сябрам."},{"id":37,"translation":"Яны будуць адхіляць іх ад шляху [Аллага], а тыя думацьмуць, што ідуць простым шляхам."},{"id":38,"translation":"Калі ён прыйдзе да нас, скажа: «Калі б паміж намі была такая ад¬легласць, як паміж усходам i захадам! дрэнны ты сябар!»"},{"id":39,"translation":"«Паколькі вы рабілі няслушнасць, сёння не дапаможа вам тое, што пакаранне спасцігла вас разам»."},{"id":40,"translation":"Няўжо ты прымееш прымусіць чуць глушака, простым шляхам ісці невідучага і таго, хто знаходзіцца ў сапраўднай хлуснi?"},{"id":41,"translation":"Мы прымеем забраць цябе, але і тагды ўсё адно пакараем іх."},{"id":42,"translation":"Альбо прымеем паказаць табе тое, што абяцалі ім, сапраўды, Мы маем моц над імі."},{"id":43,"translation":"Трымайся ж таго, што табе адкрыта; сапраўды, ты – на простым шляху."},{"id":44,"translation":"А гэта – нагадка табе і твайму народу; i хутка вас спытаюць."},{"id":45,"translation":"Спытай у пасланцоў, якіх Мы пасылалi раней за цябе, хiба Мы ўсталёўвалі – побач з Літасцiвым! – нейкіх іншых багоў, якім [варта] пакланяцца."},{"id":46,"translation":"Мы паслалі Мусу з Нашымі знакамі да Фараона і магнатаў яго¬нага народа. Ён сказаў: «Я – пасланец Госпада светаў!»"},{"id":47,"translation":"Але калі ён прыйшоў да іх з Нашымі знакамі, яны сталі кпiць."},{"id":48,"translation":"Якi знак Мы ім не паказвалі б, ён быў яшчэ больш за папярэд¬нi. I Мы пакатавалi іх – магчыма, яны паварочаюцца на просты шлях."},{"id":49,"translation":"Яны сказалі: «о чараўнiк! Папрасі за нас свайго Госпада – па¬водле таго запавету, які Ён склаў з табою. Сапраўды, тагды мы пойд¬зем простым шляхам»."},{"id":50,"translation":"І калі Мы адхiлiлi ад іх пакаранне, яны парушылі [дадзенае слова]."},{"id":51,"translation":"І заклікаў Фараон да свайго народа, сказаўшы: «о народзе мой! Хіба не мне [належыць] улада над Эгіптам, і гэтыя рэкі, што цякуць пада мною? Хіба вы не бачыце?"},{"id":52,"translation":"Няўжо я не лепш гэтага беспатольнага, які ледзь кажа?"},{"id":53,"translation":"Чаму не далі яму бранзалетаў з золата, i чаму з ім не прыйшлі анёлы, суправаджаючы яго?»"},{"id":54,"translation":"І ён палічыў свой народ легкадумным, і яны паслухаліся яго [калі ён паклікаў іх да памылцы]. Сапраўды яны былі непакорлівымі [Ал¬лагу] людзьмі."},{"id":55,"translation":"Пасля таго ж, як яны Нас угнявілі, Мы пакаралі іх, утапіўшы іх усіх."},{"id":56,"translation":"Мы зрабілі іх папярэднікамі і прыкладам для апошніх."},{"id":57,"translation":"Калі сына Мар’ям прыводзяць у прыклад, твой народ пачынае гучна цешыцца."},{"id":58,"translation":"I кажуць яны: «Боства нашыя лепш ці ён?» Яны прыводзяць яго табе [о Мухаммад] толькі для спрэчкі. І яны з’яўляюцца людзьмі, якія спрачаюцца."},{"id":59,"translation":"Сапраўды, ён – толькі раб, якому Мы даравалі Сваю ласку і зра¬білі прыкладам для сыноў Iсраiля."},{"id":60,"translation":"Калі б Мы пажадалі, дык падмянілі б вас на зямлі анёламі, якія сталі б вашымі намеснікамi."},{"id":61,"translation":"Сапраўды, ён – прыкмета Часу. Таму не вагайцеся ў гэтым і ід¬зіце за Мною! Гэта – просты шлях."},{"id":62,"translation":"I няхай не адцягвае вас шатан; сапраўды, ён – сапраўдны вораг для вас."},{"id":63,"translation":"Калі Iса прыйшоў з выразнымі знакамі, ён сказаў: «Я прыйшоў да вас з мудрасцю; я растлумачу вам частку таго, пра што вы спрача¬ецеся. Таму палохайцеся Аллага і падпарадкоўвайцеся мне!"},{"id":64,"translation":"Сапраўды, Аллаг – мой Госпад і ваш Госпад. Таму пакланяйцеся Яму! Гэта – просты шлях»."},{"id":65,"translation":"Але розныя групы пачалі спрачацца паміж сабою. Гора тым, якія былі няслушнымі, ад пакарання пакутлівага дня!"},{"id":66,"translation":"Няўжо яны чакаюць чагосьці іншага, а не Часу, які прыйдзе да іх раптам, калі яны не чакацьмуць гэтага?"},{"id":67,"translation":"У той дзень сябры стануць ворагамі адно аднаму – апроч збожных."},{"id":68,"translation":"«о рабы Мае! Сёння для вас не будзе сполаху, i не будзеце вы сумнымі,"},{"id":69,"translation":"тыя, якія паверылі ў Нашыя знакі і былі адданымі [Аллагу]."},{"id":70,"translation":"Увайдуць жа да раю – вы і вашыя жонкі, цешачыся»."},{"id":71,"translation":"Iх абыходзіцьмуць з залатымі талеркамі і келіхамі. Там яны бу¬дуць мець усё, чаго жадаюць душы і ў чым знаходзяць асалоду вочы. Там вы будзеце павек."},{"id":72,"translation":"Гэта – Рай, які вы атрымалі ў спадчыну за тое, што рабілі."},{"id":73,"translation":"Чакае на вас шматлікая садавіна, якую вы будзеце мець за ежу»."},{"id":74,"translation":"Сапраўды, беззаконнікi павек будуць у пекле."},{"id":75,"translation":"Iм не дадуць спакою; там яны будуць у роспачы."},{"id":76,"translation":"Мы не былі няслушныя з імі; гэта яны самi былі да сябе няслуш¬ныя."},{"id":77,"translation":"Яны будуць крычаць: «о Малiку! Няхай твой Госпад знішчыць нас!» Ён скажа: «Вы застанецеся тут»."},{"id":78,"translation":"Мы прынеслі вам праўду, але большасць з вас ненавідзяць праўду."},{"id":79,"translation":"Ці яны вырашылі справу канчаткова? Сапраўды, Мы вырашылі канчаткова."},{"id":80,"translation":"Няўжо яны думаюць, што Мы не чуем iхных таямніц і схаваных размоў? Нашыя пасланцы ўсё запісваюць за імі."},{"id":81,"translation":"Скажы: «Калі б у Лiтасцiвага быў сын, дык я першы пачаў бы яму пакланяцца»."},{"id":82,"translation":"Госпад нябёсаў i зямлі, Госпад Трона, Усячысты ад таго, што Яму прыпісваюць."},{"id":83,"translation":"Пакінь іх у іхным марнаслоўi ды забаўках, пакуль яны не су¬стрэнуць свой дзень, які ім абяцаны."},{"id":84,"translation":"Ён – Бог на нябёсах і Бог на зямлі. Ён – Мудры, Усеведаючы."},{"id":85,"translation":"Блаславёны Той, Каму належыць улада над нябёсамі, зямлёю і над тым, што памiж iмi! У Яго – веданне пра Час, i да Яго паварочае¬цеся вы."},{"id":86,"translation":"Тыя, каго вы клічаце заміж Яго, не валодаюць абаронаю, апроч тых, хто сведчыць пра праўду і валодае веданнем."},{"id":87,"translation":"Калі ты спытаеш іх пра тое, хто іх стварыў, яны абавязкова ска¬жуць: «Аллаг». Як жа заблукалі яны."},{"id":88,"translation":"Вось яго словы: «Госпадзе! Сапраўды, гэтыя людзі не паверылі»."},{"id":89,"translation":"Адхiнiся ж ад іх i скажы: «Мiр! Хутка вы даведаецеся»."}]},{"id":44,"verses":[{"id":1,"translation":" Ха. Мім."},{"id":2,"translation":" Клянуся выразным Пісаннем!"},{"id":3,"translation":" Сапраўды, Мы паслалi яго ў блаславенную ноч. Сапраўды, Мы засцерагаем."},{"id":4,"translation":" У той час вырашаецца кожная значная справа –"},{"id":5,"translation":" па загадзе ад Нас. Сапраўды, Мы пасылаем [пасланцоў]"},{"id":6,"translation":" як лiтасць ад твайго Госпада. Сапраўды, Ён – Усечуючы, Усеве¬даючы,"},{"id":7,"translation":" Госпад нябёсаў, зямлі і таго, што паміж імі – калі вы маеце ўпэў-ненасць."},{"id":8,"translation":" Няма бога, апроч Яго. Ён даруе жыццё i скананне; ваш Госпад і Госпад вашых продкаў."},{"id":9,"translation":" Але яны ў ваганнях бавяцца."},{"id":10,"translation":"Пачакай жа на той дзень, калі неба прынясе дым, добра бачны,"},{"id":11,"translation":"які агорне людзей; гэта – пакутлiвае пакаранне."},{"id":12,"translation":"«Госпадзе наш! Адхілі ад нас пакаранне, бо, сапраўды, мы – вер¬нікі!»"},{"id":13,"translation":"Адкуль у іх будзе напамін, калі тлумачальнік – пасланец ужо прыходзіў да іх,"},{"id":14,"translation":"але потым яны ад яго адхінуліся i сказалі: «Навучаны і апантаны»."},{"id":15,"translation":"Мы адхілім пакаранне толькі на кароткі час; але вы ўсё адно па¬варочаеце [да няверы]."},{"id":16,"translation":"У дзень, калі Мы нанясём вялiкi ўдар, Мы пакараем іх."},{"id":17,"translation":"Яшчэ раней за іх Мы выпрабоўвалі народ Фараона; да іх прый¬шоў шляхетны пасланец:"},{"id":18,"translation":"«Паварочайце мне рабоў Аллага! Сапраўды, я – пасланец да вас, варты даверу."},{"id":19,"translation":"Не стаўце сябе вышэй Аллага! Сапраўды, я прыйшоў да вас з вы¬разным доказам."},{"id":20,"translation":"Я прасіў абароны ў Госпада майго і Госпада вашага, каб вы не білі мяне камянямі."},{"id":21,"translation":"Калі вы не верыце мне, дык пакіньце мяне!»"},{"id":22,"translation":"I тагды ён звяртаўся да Госпада свайго: «Гэтыя людзі – беззакон¬нікi»."},{"id":23,"translation":"Выйдзі з Маімі рабамі ноччу! Сапраўды, вас будуць ганіць."},{"id":24,"translation":"Пакінь мора ў супакоі! Сапраўды, іхныя войскі будуць утопленыя."},{"id":25,"translation":"Колькі яны пакінулі садоў i крыніц,"},{"id":26,"translation":"пасеваў i прыстойных месцаў,"},{"id":27,"translation":"і дабротаў, ад якіх яны атрымлівалі асалоду."},{"id":28,"translation":"Вось так! Усё гэта Мы даравалі ў спадчыну іншым людзям."},{"id":29,"translation":"Не плакалі за імі неба і зямля, i не далі ім адтэрміноўкі."},{"id":30,"translation":"Мы выратавалі сыноў Iсраiла ад зневажальнага пакарання"},{"id":31,"translation":"Фараона. Сапраўды, ён быў фанабэрысты, якi шалеў з раскошы."},{"id":32,"translation":"Валодаючы веданнем, Мы абралі іх з асяроддзя іншых жыхароў светаў."},{"id":33,"translation":"Мы даравалі ім знакі, у якіх ёсць сапраўднае выпрабаванне."},{"id":34,"translation":"Сапраўды, гэтыя людзі кажуць:"},{"id":35,"translation":"«для нас будзе толькі адно скананне. Нас не адродзяць."},{"id":36,"translation":"Таму прывядзіце нашых бацькоў, калі вы кажаце праўду»."},{"id":37,"translation":"Няўжо яны лепш за народ Тубба і тых хто быў раней за iх? Iх мы згубiлi, бо сапраўды яны былi беззаконнікамi."},{"id":38,"translation":"Мы не стваралі нябёсаў, зямлю i таго, што паміж імі, дзеля забавы,"},{"id":39,"translation":"а Мы стварылі іх толькі ў праўдзе; але большасць людзей не ведае."},{"id":40,"translation":"Сапраўды, дзень Падзелу – тэрмін, усталяваны для ўсіх,"},{"id":41,"translation":"дзень, калі блізкі нічым не дапаможа блізкаму; памагатых не бу¬дзе ні ў каго,"},{"id":42,"translation":"апроч тых, над кім злітуецца Аллаг. Сапраўды, Ён – Велiчны, Міласэрны."},{"id":43,"translation":"Сапраўды, дрэва заккум"},{"id":44,"translation":"будзе ежай для грэшніка"},{"id":45,"translation":"падобна да асадку алею яно будзе кiпець у чэраве"},{"id":46,"translation":"так, як кіпіць вар."},{"id":47,"translation":"Схапiце яго. Цягнiце да сярэдзіны пекла."},{"id":48,"translation":"Скарайце яго – ліце на галаву вар."},{"id":49,"translation":"Паспрабуй жа гэтага! Бо ты – велічны, шляхетны."},{"id":50,"translation":"Вось тое, у чым вы мелi сумнеў!"},{"id":51,"translation":"Сапраўды, збожныя апынуцца ў бяспечным месцы."},{"id":52,"translation":"Сярод садоў і крыніцаў,"},{"id":53,"translation":"апрануўшыся ў атлас i парчу, яны будуць сядзець адно супраць аднаго."},{"id":54,"translation":"Вось так! Мы злучым іх з чорнавокімі."},{"id":55,"translation":"Яны прасіцьмуць кожны плён, знаходзячыся ў бяспецы."},{"id":56,"translation":"Там яны ўжо не выпрабуюць скананне – пасля таго, як адбыло¬ся першае скананне. Ён ратуе іх ад пякельнага пакарання"},{"id":57,"translation":"Сваёй шчодрасцю. Гэта i ёсць вялікі поспех!"},{"id":58,"translation":"Мы палацвілі яго на тваёй мове; магчыма, задумаюцца яны."},{"id":59,"translation":"Пачакай жа; бо чакаюць i яны."}]},{"id":45,"verses":[{"id":1,"translation":" Ха. Мім."},{"id":2,"translation":" Пісанне, паслана ад Аллага, Велiчнага, Мудрага."},{"id":3,"translation":" Сапраўды, на нябёсах i на зямлі – знакі для вернікаў."},{"id":4,"translation":" У стварэнні вас і іншых жывых істот, якіх Ён рассяліў – знакi для людзей, якія ўпэўненыя."},{"id":5,"translation":" У змене ночы і дня, у долi, якую Аллаг пасылае з неба і якім адрад¬жае зямлю пасля ейнага сканання, у зменах вятроў – знакі для людзей, якія разумеюць."},{"id":6,"translation":" Такімi ёсць знакі Аллага, якія Мы чытаем табе сапраўды. У які ж аповяд, калі не пра Аллага і Ягоныя знакі, яны вераць?"},{"id":7,"translation":" Гора кожнаму хлуслiваму грэшніку!"},{"id":8,"translation":" Ён слухае знакі Аллага, якія ты чытаеш яму, а потым узвышае сябе, быццам ніколі іх i не чуў. Паведамі ж яму добрую вестку пра па¬кутлівае пакаранне."},{"id":9,"translation":" Калі ён даведаецца пра нейкія з Нашых знакаў, дык пачынае з іх цешыцца. На такіх чакае зневажальнае пакаранне."},{"id":10,"translation":"Перад імі будзе пекла. Не дапаможа ім ні тое, што яны сабе на¬бывалі, ні тыя, каго яны бралі сабе як абаронцаў заміж Аллага. На iх чакае вялікае пакаранне!"},{"id":11,"translation":"Гэта – просты шлях. А на тых, якія не вераць у знакі свайго Го-спада, чакае пакаранне пакутлiвай караю."},{"id":12,"translation":"Аллаг – Той, Хто скарыў для вас мора, каб караблі плылі там па Ягоным загадзе i каб вы шукалі Ягоныя ласкі; магчыма, вы будзеце дзякаваць."},{"id":13,"translation":"Ён скарыў вам усё тое, што на нябёсах i на зямлі. Сапраўды, у гэтым – знак для людзей, якія думаюць."},{"id":14,"translation":"Скажы вернікам, каб яны даравалі тым, хто не спадзяецца на днi Аллага, – няхай Ён адплаціць людзям за тое, што яны сабе набывалі."},{"id":15,"translation":"Хто робіць дабро, робіць гэта для самога сябе. А хто робіць ліха, той чыніць супраць самога сябе. А потым усе вы паварочаецеся да свайго Госпада."},{"id":16,"translation":"Мы даравалі сынам Iсраiла Пісанне, мудрасць i прароцтва, над¬зялілі іх дабротамі ды ўзвысілi над жыхарамі светаў."},{"id":17,"translation":"Мы даравалі ім выразныя ўказанні – па Нашым загадзе. Праз узаемную нянавісць яны разышліся паміж сабою толькі пасля таго, як да іх прыйшло веданне. Сапраўды, у дзень Адраджэння твой Госпад разважыць паміж імі тое, пра што яны спрачаліся."},{"id":18,"translation":"А потым Мы паказалі табе на дарогу – па Нашым загадзе. Ідзі ж ёю, але не ідзі за жаданнямі тых, якія не маюць ведаў."},{"id":19,"translation":"Сапраўды, яны ніяк не выратуюць цябе ад Аллага. Прыгняталь¬нiкi ёсць абаронцамі адно адных; Аллаг – Абаронца збожных."},{"id":20,"translation":"Гэта – бачныя знакі для людзей, просты шлях і лiтасць для ўпэў¬неных."},{"id":21,"translation":"Няўжо тыя, якія набывалі сабе злыя ўчынкі, думалі, што Мы і пры жыцці, i пасля сканання зробім іх такімі ж, як тыя, хто паверыў i тварыў дабро? дрэнна ж разважылі яны!"},{"id":22,"translation":"Аллаг стварыў нябёсы і зямлю ў праўдзе, а таксама для таго, каб кожнай душы адплацілі за тое, што яна сабе атрымала. I ні з кім не ўчыняць няслушна."},{"id":23,"translation":"Цi ты бачыў таго, хто зрабіў богам сваё жаданне? Валодаючы ве¬даннем, Аллаг збіў яго са шляху, запячатаў слых i сэрца, а зрок накрыў заслонаю. Хто пакажа яму на просты шлях заміж Аллага? Няўжо вы не задумаецеся?"},{"id":24,"translation":"Яны кажуць: «Існуе толькі нашае зямное жыццё. Мы паміраем і нараджаемся; нас знішчае толькі час». Яны не маюць пра гэта ведан¬ня. Сапраўды, гэта толькі iхныя здагадкі."},{"id":25,"translation":"Калі ім чытаюць Нашыя выразныя знакі, іхным адзіным дока¬зам з’яўляюцца толькі такія словы: «Прывядзiце нашых бацькоў, калі вы кажаце праўду!»"},{"id":26,"translation":"Скажы: «Аллаг даруе вам жыццё, потым дорыць скананне, а по¬тым згуртуе вас у дзень Адраджэння, у якім няма сумневу; але боль¬шасць людзей не ведае»."},{"id":27,"translation":"Аллагу належыць улада над нябёсамі і зямлёю; У той дзень, калі прыйдзе Час, прыхільнікі хлусні згубяць усё."},{"id":28,"translation":"Ты ўбачыш, што кожная грамада ўпала на каленкі. Кожную су¬полку заклічуць да ейнае кнігі: «Сёння вам адплацяць за тое, што вы рабілі»."},{"id":29,"translation":"Гэта Нашае Пісанне кажа супраць вас праўду. Мы загадалі за¬пісваць усё, што вы робіце."},{"id":30,"translation":"Тых, якія паверылі і рабілі дабро, iхны Госпад увядзе ў Сваю лiта¬сць. Гэта i ёсць сапраўдны поспех."},{"id":31,"translation":"А тым, якія не паверылі, [скажуць]: «Няўжо вам не чыталі Мае знакі? Але вы сябе ўзнімалі і былі беззаконнiкамі»."},{"id":32,"translation":"Калі вам казалі, што абяцанка Аллага праўдзівая, i што ў Часе няма сумневу, вы адказвалі: «Мы не ведаем, што такое Час. Мы толь¬кі маем здагадкі пра гэтае i мы не з’яўляемся ўпэўненымi»."},{"id":33,"translation":"Iм адкрыліся iхныя ліхія ўчынкі і паразіла іх тое, з чаго яны кпілі."},{"id":34,"translation":"Iм скажуць: «Сёння Мы забудземся на вас так, як вы забыліся пра сустрэчу з тым вашым днём. Вашым прытулкам будзе агонь, i не будзе ў вас памагатых."},{"id":35,"translation":"Гэта так, бо вы кпілі са знакаў Аллага ды спакусіліся зямным жыццём». Сёння яны не выйдуць адтуль, i ў іх не прасіцьмуць вініцца."},{"id":36,"translation":"Хвала Аллагу, Госпаду нябёсаў, Госпаду зямлі, Госпаду светаў!"},{"id":37,"translation":"Яму належыць веліч на нябёсах i на зямлі, а Ён – Велiчны, Мудры."}]},{"id":46,"verses":[{"id":1,"translation":" Ха. Мім."},{"id":2,"translation":" Пісанне, пасланае ад Аллага Велiчнага, Мудрага."},{"id":3,"translation":" Мы стварылі неба і зямлю толькі ў праўдзе і на пэўны тэрмiн. Але тыя, хто не верыць, адхінаюцца ад таго, пра што іх засцерагаюць."},{"id":4,"translation":" Скажыце: «Ці бачылі вы тых, каго вы клічаце замiж Аллага? Па¬кажыце мне, якую частку зямлі яны стварылі. Ці маюць яны саўдзел у нябёсах? Прынясіце мне Пісанне раней за гэтае, ці хоць бы нейкі ад¬бiтак ведаў, калі вы праўдзівыя»."},{"id":5,"translation":" Хто ж заблукаў мацнее за таго, хто кліча замiж Аллага тых, якiя не адкажуць яму да дня Адраджэння ды не ведаюць пра ягоныя заклікі?"},{"id":6,"translation":" Калі людзi будуць згуртаваныя, яны зробяцца іхнымi ворагамі, і яны адмовяцца ад іхнага пакланення."},{"id":7,"translation":" Калі ты чытаеш ім Нашыя знакі, тыя, хто не паверыў праўдзе, якая да іх прыйшла, кажуць: «Гэта – сапраўднае чараўніцтва!»"},{"id":8,"translation":" Няўжо яны кажуць: «Ён прыдумаў яго?» Скажыце: «Калі я пры¬думаў яго, вы не абароніце мяне ад Аллага. Ён лепш ведае пра вашыя размовы; дастаткова Яго як сведкі паміж мною і табою. І Ён – Праба¬чаючы, Міласэрны!»"},{"id":9,"translation":" Скажы: «Я не ёсць хтосьцi новы сярод пасланцоў і я не ведаю, што будзе з вамі ды са мною. Я проста iду за тым, што мне адкрыта. І я несу ад яго выразнае папярэджанне»."},{"id":10,"translation":"Скажы: «Як вы думаеце, калі гэта ад Аллага, а вы ў гэта не паве¬рылі? Сведка з ліку сыноў Ісраіля сведчыў пра тое, што было падобна яму і паверыў, у той час як вы заганарыліся. Сапраўды, Аллаг не вяд¬зе простым шляхам прыгнятальнiкаў»."},{"id":11,"translation":"Нявернiкi сказалi вернiкам: «Калі б ён быў дабром, яны б не па¬пярэднічалі нам у гэтым». Яны не пайшлі за iм простым шляхам, і таму скажуць: «Сапраўды, гэта – старажытная хлусня!»"},{"id":12,"translation":"Раней за яго было пiсанне Мусы – кiраўнiцтва ды лiтасць. А гэ¬тае Пісанне арабскаю моваю ёсць сцвярджэнне для засцярогi прыгня¬тальнiкаў, а таксама добрая навіна для тых, хто робiць дабро."},{"id":13,"translation":"Сапраўды, тыя, якiя кажуць: «Госпад наш – Аллаг», а далей йду¬ць простым шляхам, не будзе сполаху ім, і яны не будуць засмучаныя."},{"id":14,"translation":"Гэта жыхары раю; яны будуць там павек – за тое, што яны зд-зяйснялi."},{"id":15,"translation":"Мы загадалі людзям добра ставіцца да бацькоў. Маці цяжка пло¬даваць і нараджаць, і час ад пачатку цяжарнасці да выдалення ад гру¬дзей займае трыццаць месяцаў. Калі [чалавек] дасягае паўналецця і сарака гадоў, ён кажа: «Госпадзе! зрабі мяне ўдзячным за Тваю літас¬ць, якую Ты даў мне ды маім бацькам, каб я рабiў добрыя ўчынкi, якімі Ты будзеш задаволены, і каб быў праведным я ды нашчадкі мае. Віню¬ся перад Табою; Сапраўды, я адзін з адданых Цябе!»"},{"id":16,"translation":"Самi яны ёсць тымі жыхарамi раю, ад якіх мы атрымаем тое най¬лепшае, якое рабілі яны, і Мы даруем ім злыя ўчынкi iхныя; такою ёсць сапраўдная абяцанка, якую iм далі."},{"id":17,"translation":"Ёсць такi, хто кажа сваiм бацькам: «Фe! Няўжо вы пагражаеце мне тым, што мяне выведуць з [магілы], калі яшчэ раней за мяне мiнула столькі пакаленняў?» Яны просяць дапамогі ў Аллага і [кажуць]: «Гора цябе! Павер, бо абяцанка Аллага праўдзівая». Але ён кажа: «Гэта – толь¬кі казкі старажытных народаў!»"},{"id":18,"translation":"Спраўдзілася слова пра іх ды пра джынаў і людзей з асяродзьд¬зя народаў, якія жылі раней. Яны страцілі ўсё."},{"id":19,"translation":"На кожнага чакае свая прыступка – у залежнасці ад таго, што рабілі яны. Гэта так, каб яны цалкам атрымалi за свае ўчынкі, і каб нi з кiм не ўчынілі непраўдзіва."},{"id":20,"translation":"[Будзе сказана ў] дзень, калі нявернiкаў паставяць перад агнём: «Вы трацiлi свае даброты ў зямным жыцці ды выкарыстоўвалі іх. Сён-ня вам адплацяць зневажальным пакараннем за тое, што вы без пра¬ва былi пагардлівымi на зямлi ды за тое, што вы былi непакорлiвымi»."},{"id":21,"translation":"Узгадай брата адытаў. Тут ён папярэджваў сваіх людзей каля аль-Ахкафу, хоць засцярогі былi: «Не пакланяйцеся нікому, апроч Ал¬лага; я палохаюся, што пакаранне падзе на вас у Вялікі дзень»."},{"id":22,"translation":"Яны адказалі: «Ты прыйшоў, каб адхiнуць нас ад нашых багоў! Пакажы нам тое, чым ты пагражаеш нам, калі ты ёсць шчырым»."},{"id":23,"translation":"Той сказаў: «Веданне належыць толькі Аллагу, а я пераказваю вам тое, з чым мяне паслалi. Але я бачу, што вы – людзі невуцкія»."},{"id":24,"translation":"Калi ж яны пабачылі хмару, якая насоўвалася на iхныя даліны, дык сказалі: «Гэтая хмара пралье на нас дождж». дык не! Вось тое, што вы намагаліся паскорыць – вецер, які нясе пакутлівае пакаранне."},{"id":25,"translation":"Па загадзе свайго Госпада ён знiшчае кожную рэч. I ранiцай было бачна толькi iхнае жыллё. Вось так Мы ўзнагароджваем беззаконнiкаў."},{"id":26,"translation":"Мы ўзмацнілі іх так, як не мацавалі вас. Мы далi iм слых, зрок i сэрцы. Але нi іхны слых, нi зрок, нi сэрцы не дапамаглi iм, бо яны ад¬маўлялі знакi Аллага; iх паразіла тое, з чаго яны здзекаваліся."},{"id":27,"translation":"Мы ўжо знiшчылi селiшчы побач з вамi; Мы растлумачылi знакi – магчыма, павяртаюцца на [просты шлях] яны."},{"id":28,"translation":"Чаму ж iм не дапамаглi тыя, каго яны бяруць сабе за багоў заміж Аллага, імкнучыся да Яго наблізіцца? Але ж тыя пакінулі iх. Такою ёсць iхная хлусня ды тое, што яны сабе прыдумляюць."},{"id":29,"translation":"Вось Мы паслалi да цябе некалькіх джынаў, каб яны паслухалi Каран. I калi яны з’явiлiся там, дык сказалi: «Моўчкі слухайце!» А калі было скончана, дык яны павярталіся да свайго народа засцерагаль¬нымi дарадчыкамi."},{"id":30,"translation":"Яны сказалі: «о народзе наш! Сапраўды, мы слухалі Пісанне, якое паслана пасля Мусы і пацвярджае тое, што было да яго; яно вяд¬зе да праўды ды да простага шляху."},{"id":31,"translation":"о народзе наш! дай адказ таму, хто заклікае да Аллага і павер¬це ў Яго. Ён прабачыць вам грахі вашыя, і ўратуе вас ад пакутлівага пакарання»."},{"id":32,"translation":"А хто не адкажа таму, хто заклікае да Аллага, той не здолее вы¬ратавацца на зямлі і не мецьме абаронцаў заміж Яго. Такія знаходзяц¬ца ў сапраўднай мане."},{"id":33,"translation":"Няўжо яны не бачаць, што Аллаг – Той, Хто стварыў нябёсы і не стаміўся ад іхнага стварэння – здольны адрадзіць нежывых? Так, Ён здольны на кожную рэч."},{"id":34,"translation":"[Будзе сказана ў] дзень, калі нявернiкаў паставяць перад агнём: «Няўжо гэта не праўда?» Яны скажуць: «Так, клянёмся нашым Госпа¬дам!» А Ён скажа: «Паспрабуйце ж пакаранне за тое, што вы не верылi»."},{"id":35,"translation":"Трывай жа, як трывалi рашучыя пасланцы, i не намагайся па¬скорыць для іх [пакаранне]. У той дзень, калі яны ўбачаць абяцанае, падумаюць, што прабылі [на зямлі] толькі нейкую гадзіну дня. Такiм ёсць пасланне. Няўжо загіне хтосьцi, апроч непакорлiвых людзей?"}]},{"id":47,"verses":[{"id":1,"translation":" Учынкі тых, якія не паверылі і збівалі іншых са шляху Аллага, Ён зрабіў марнымі."},{"id":2,"translation":" А тым, якія паверылі і здзяйснялі дабро, якія паверылі ў тое, што паслана Мухаммаду – а яно ёсць праўдаю ад Госпада іхнага – Ён дара¬ваў злыя ўчынкі іхныя і палепшыў справы іхныя."},{"id":3,"translation":" Гэта так, бо тыя, якія не паверылі, пайшлі ўтроп хлусні, а тыя, якія паверылі, пайшлі ўтроп праўды ад іхнага Госпада. Вось так Аллаг прыводзіць людзям iхныя прыпавесці."},{"id":4,"translation":" А калі сустракаеце тых, якія не паверылі, сячыце iхныя шыі. А калі вы пераадолееце іх, дык моцна накладвайце кайданы. далей ці злітуйцеся над iмi, цi бярыце выкуп – да таго часу, пакуль вайна не скі¬не свой цяжар. да! Калі б Аллаг пажадаў, дык адпомсціў бы ім сам, але Ён жадае выпрабаваць адных з вас іншымі. Учынкі тых, якія вядуць змаганне на шляху Аллага, Ён ніколі не зробіць марнымі,"},{"id":5,"translation":" пакажа ім просты шлях і палепшыць іхныя справы,"},{"id":6,"translation":" і ўвядзе ў Рай, пра які ўжо даў ім ведаць."},{"id":7,"translation":" о тыя, якія паверылі! Калі вы дапаможаце Аллагу, дык Ён дапа¬можа вам і ўмацуе вашую ступу."},{"id":8,"translation":" Няхай згінуць тыя, якія не вераць! Ён зробіць марнымі iхныя ўчынкі."},{"id":9,"translation":" Гэта так, бо яны зненавідзелі тое, што паслаў Аллаг; Ён зрабіў бес-карыснымі iхныя ўчынкі."},{"id":10,"translation":"Няўжо яны не падарожнічалі зямлёю і не бачылі, якім быў ка¬нец тых, якія жылі раней за іх? Аллаг знішчыў іх. Гэтаксама чакае нявернiкаў!"},{"id":11,"translation":"Гэтаксама, бо Аллаг – Абаронца тых, якія паверылі, а нявернiкi не маюць абаронцы."},{"id":12,"translation":"Сапраўды, тых, якія паверылі і здзяйснялі дабро, Аллаг увядзе ў сады раю, дзе цурчаць рэкі. А тыя, якія не паверылі, насалоджваюц¬ ца дабротамi і спажываюць ежу, як жывёлы. Прытулкам iхным будзе агонь."},{"id":13,"translation":"Колькі паселiшчаў, мацней за тваё паселiшча, з якога цябе вы¬гналі, мы знішчылі. У іх не было памагатага."},{"id":14,"translation":"Няўжо той, хто трымаецца выразнага доказу ад свайго Госпада, роўны таму, каму здаліся цудоўнымі ягоныя злыя ўчынкі і хто ідзе ўтроп сваіх захапленняў?"},{"id":15,"translation":"Такі вобраз раю, абяцанага збожным: там цурчаць рэкі з вады, якая не застойваецца, ракі з малака, якое не мяняе свайго смаку, ракі з віна, якое дорыць асалоду тым, хто яго п’е, ракі з вычышчанага мёду. Яны мецьмуць там кожны плод і прабачэнне ад Госпада свайго. Няўжо яны падобныя да тых, хто павек трывацьме ў пекле ды пiцьме гатава¬ную ваду, якая iрвацьме iхныя вантробы?"},{"id":16,"translation":"Сярод іх ёсць тыя, хто слухае цябе. Але калі яны выйшлі ад цябе, дык сказалі тым, каму дадзена веданне: «Што гэта ён казаў кагад¬зе?» Яны – тыя, чые сэрцы Аллаг запячатаў і хто ідзе ўтроп сваіх заха¬пленняў."},{"id":17,"translation":"А тым, хто ідзе простым шляхам, Ён павялічвае Сваё кіраўні¬цтва і дорыць ім іхную збожнасць."},{"id":18,"translation":"Няўжо яны чакаюць чагосьці іншага заміж Часу, які прыйдзе да іх раптам? Ужо з’явіліся ягоныя прыкметы. Ці дапаможа ім нагадка, калі яна прыйдзе да іх?"},{"id":19,"translation":"Таму ведай, што няма бога, апроч Аллага, прасі прабачэння за свой грэх, за грэх вернікаў i верніц. Аллаг ведае пра вашую працу і пра ваш адпачынак."},{"id":20,"translation":"Кажуць тыя, якія паверылі: «Чаму не пасланая сура?» А калі была пасланая выразна выкладзеная сура і згадана там змаганне, ты ўбачыў, што тыя, у чыіх сэрцах хвароба, глядзяць на цябе поглядам таго, хто страціў прытомнасць перад скананнем. для іх лепш была б"},{"id":21,"translation":"пакорлівасць і добрае слова. А калі справа вырашаная, дык праўдзівасць перад Аллагам будзе лепш для іх."},{"id":22,"translation":"Магчыма, калі вы адхіліцеся, дык распаўсюдзіце нелад на зямлі і разарвяце крэўныя сувязі."},{"id":23,"translation":"Яны з’яўляюцца тымі, каго Аллаг пракляў i пазбавіў слыху і зроку."},{"id":24,"translation":"Няўжо не разважаюць яны над Каранам? Няўжо на іхных сэр¬цах – замкі?"},{"id":25,"translation":"Сапраўды, тых, якія павярталіся назад пасля таго, як ім зрабіў¬ся зразумелым просты шлях, спакусіў шатан і ашукаў хлуслівымі над¬зеямі."},{"id":26,"translation":"Гэта так, бо яны сказалі тым, хто зненавідзеў пасланае Аллагам: «Мы будзем падпарадкоўвацца вам у некаторых справах». І Аллаг ве¬дае iхныя таямніцы."},{"id":27,"translation":"А што будзе, калі анёлы забяруць іх і пачнуць біць па тварах i спінах?"},{"id":28,"translation":"Гэта так, бо яны пайшлі за тым, што ўгнявіла Аллага і зненавід¬зелі тое, чым Ён задаволены. Таму Ён зрабіў марнымі iхныя ўчынкі."},{"id":29,"translation":"Няўжо тыя, у чыіх сэрцах хвароба, думаюць, што Аллаг не ад¬крые іхнае лютасці?"},{"id":30,"translation":"Калі б Мы пажадалі, дык паказалі б іх табе, i ты пазнаў бы іх па прыкметах iхных. Але ты пазнаеш гучанне iхных словаў. Аллаг ведае пра іхныя ўчынкі."},{"id":31,"translation":"Мы выпрабоўвацьмем вас, пакуль не даведаемся пра тых з вас, хто вядзе змаганне і тых, хто мае трыванне; i Мы выпрабуем весці ад вас."},{"id":32,"translation":"Сапраўды, тыя, якія не паверылі, збівалі іншых са шляху Алла¬га і супярэчылі Пасланцу пасля таго, як ім зрабіўся зразумелым про¬сты шлях, ніяк не здолеюць пашкодзіць Аллагу, а Ён зробіць марнымі iхныя ўчынкі."},{"id":33,"translation":"о тыя, якія паверылі! Падпарадкоўвайцеся Аллагу, падпарад¬коўвайцеся Пасланцу ды не губляйце сваіх учынкаў."},{"id":34,"translation":"Сапраўды, тыя, якія не паверылі, збівалі іншых са шляху Алла¬га, а потым сканалі нявернiкамi, не маюцьмуць прабачэння ад Аллага."},{"id":35,"translation":"Не рабіцеся кволымі і не заклікайце да міру, бо вы пераможаце. Аллаг – з вамі, і Ён не паменшыць вашых учынкаў."},{"id":36,"translation":"Сапраўды, зямное жыццё – гэта толькі гульня і забава. Калі вы паверыце і будзеце збожнымi, Ён дасць вам узнагароджанне і не прасі¬цьме вашае маёмасцi."},{"id":37,"translation":"Але калі Ён прасіцьме яе ўпарта, і вы будзеце хцівымі, Ён выкрые вашую лютасць."},{"id":38,"translation":"Вось, вас заклікаюць ахвяраваць на шляху Аллага, але некато¬рыя з вас хцівыя. Той, хто хцівы, хцівы толькі на шкоду сабе. Аллаг – заможны, а вы незаможныя. Але калі вы адхіліцеся, Ён заменіць вас іншымі людзьмі, якія не будуць падобнымi да вас."}]},{"id":48,"verses":[{"id":1,"translation":" Сапраўды, Мы далі табе пераканаўчую перамогу,"},{"id":2,"translation":" каб Аллаг дараваў табе недагляд, які быў раней і які будзе пасля, i каб закончыў Сваю лiтасць да цябе ды паказаў табе на просты шлях,"},{"id":3,"translation":" i каб Аллаг падтрымаў цябе вялікаю дапамогаю."},{"id":4,"translation":" Ён – Той, Хто паслаў супакой у сэрцы вернікаў, каб іхная вера была яшчэ мацней. Аллагу належыць войска нябёсаў i зямлі; Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":5,"translation":" I каб увесці вернікаў i верніц у райскія сады, дзе цурчаць рэкі; там яны будуць павек; i каб дараваць ім іхныя ліхія ўчынкі. Гэта перад Ал¬лагам – вялікі поспех!"},{"id":6,"translation":" I каб былі пакараныя крывадушнікі і крывадушніцы, пагане і па¬ганкi, якія маюць злыя думкі пра Аллага – іх напаткае лiха. Аллаг уг¬нявіўся на іх, скляў іх i падрыхтаваў для іх пекла; агіднае ж гэта месца для вяртання."},{"id":7,"translation":" Аллагу належыць войска нябёсаў i зямлі; Аллаг – Велiчны, Мудры."},{"id":8,"translation":" Сапраўды, Мы паслалі цябе як сведку, добрага вястуна і засцера¬гальнага дарадчыка,"},{"id":9,"translation":" каб вы паверылі ў Аллага і Ягонага Пасланца, паважалі яго ды шанавалi, а Яго ўслаўлялi раніцай і ўвечары."},{"id":10,"translation":"Сапраўды, тыя, якія прысягнуліся на пэўнасць табе, прысягнулі¬ся на пэўнасць Аллагу. Рука (Йад) Аллага – над іх рукою. А хто па¬рушыў прысягу, той парушыў яе на шкоду самому сабе. А хто выкон¬вае тое, пра што ён склаў запавет з Аллагам, таму Ён дорыць вялікае ўзнагароджанне."},{"id":11,"translation":"Бедуіны, якія засталіся з тылу, скажуць табе: «Нам перашкодзіла нашая маёмасць і сем’і, таму папрасі для нас прабачэння». Сваімі язы¬камi яны кажуць тое, чаго няма ў іхных сэрцах. Скажы: «Хто здолее абараніць вас ад Аллага, калі Ён пажадае прычыніць вам шкоду альбо прынесці карысць?» Сапраўды, Аллагу вядома тое, што яны робяць."},{"id":12,"translation":"Але вы думалі, што Пасланец i вернікі ніколі не паварочаюцца да сваіх сем’яў. Гэта здавалася выдатным для вашых сэрцаў, i ў вас з’явіліся ліхія думкі. Былі вы гіблымi людзьмі."},{"id":13,"translation":"А хто не паверыць у Аллага і Ягонага Пасланца, дык Мы ўжо па¬дрыхтавалі пекла для нявернікаў."},{"id":14,"translation":"Аллагу належыць улада над нябёсамі і зямлёю. Ён прабачае, каго пажадае, і карае, каго пажадае. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":15,"translation":"Калі вы рухаецеся па вайсковай здабычы, каб узяць яе, тыя, якія засталіся з тылу, скажуць: «дазвольце і нам пайсці за вамі». Яны ім¬кнуцца падмяніць слова Аллага. Скажы: «Вы не пойдзеце за намі, бо так яшчэ раней сказаў Аллаг». А яны скажуць: «Не, вы зайздросціце нам». Мала яны разумеюць."},{"id":16,"translation":"Скажы тым бедуінам, якія засталіся з тылу: «Вас паклічуць вы-ступіць супраць людзей, надзеленых вялікаю моцаю. Вы будзеце біц¬ца з імі ці ж яны скорацца самі. Калі вы паслухаецеся, дык Аллаг да¬руе вам выдатную ўзнагароду, а калі адхіліцеся – так, як адхіляліся раней – дык Ён скарае вас пакутлівым пакараннем»."},{"id":17,"translation":"Няма граху на невідушчым, няма граху на кульгавым, няма гра¬ху на хворым. А хто падпарадкоўваецца Аллагу і Ягонаму Пасланцу, таго Ён увядзе ў райскія сады, дзе цурчаць рэкі. А таго, хто адхіліцца, Ён скарае пакутлівым пакараннем."},{"id":18,"translation":"Аллаг быў задаволены вернікамі, калі яны прысягнулі табе пад дрэвам; Ён ведаў тое, што было ў іхных сэрцах, і паслаў ім супакой і ўзнагародзіў блізкаю перамогаю"},{"id":19,"translation":"i багатаю вайсковаю здабычаю, якую яны захопяць. Аллаг – Велiчны, Мудры."},{"id":20,"translation":"Аллаг паабяцаў вам багатую вайсковую здабычу, якую вы яшчэ захопіце. Ён паскорыў гэтае для вас і ўтрымаў рукі людзей ад вас, каб гэтае было знакам для вернікаў ды паказала вам на просты шлях."},{"id":21,"translation":"Будзе яшчэ і іншае, што вы да гэтага часу не здолелі, аднак Ал¬лаг ужо атачыў гэта. Сапраўды, Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":22,"translation":"Калі нявернiкi будуць біцца з вамі, дык яны абавязкова паваро¬чаюцца ў тыл, а потым не знойдуць сабе ні абаронцы, ні памагатага."},{"id":23,"translation":"Такі закон Аллага, як гэта ўжо было раней. Ты не знойдзеш зме¬ны для закона Аллага."},{"id":24,"translation":"Ён – Той, Хто ўтрымаў ад вас рукі ворагаў, а таксама i вашыя рукі; гэта было ў даліне каля Мэкі пасля таго, як Ён дазволіў вам пе¬раадолець іх. Аллаг бачыць тое, што вы робіце."},{"id":25,"translation":"Яны не сталі вернiкамi, не дазволілі вам увайсці ў забароненую Мячэць, затрымалі ахвярных жывёлаў, каб тыя не дайшлі да належна¬га месца. Калі б не вернiкi і верніцы, якіх вы не ведалі і прымелі спляжы¬ць па недасведчанасці і апынуцца ў цяжкім становішчы, [Аллаг даз¬воліў бы вам увайсці ў Мэку]. Але так Ён увядзе ў Сваю лiтасць таго, каго пажадае. I калі б яны адлучылiся адно ад аднаго, дык Мы скаралі б нявернiкаў сярод іх пакутлівым пакараннем."},{"id":26,"translation":"Вось нявернiкi ўклалі ў свае сэрцы гонар – гонар часоў невуцтва. І Аллаг паслаў супакой Свайму Пасланцу і вернікам, зрабіўшы іхным абавязкам слова збожнасцi; яны заслугоўвалі яго больш за іншых і былі вартыя яго. Аллаг жа ведае пра ўсякую рэч."},{"id":27,"translation":"Аллаг паказаў Свайму Пасланцу праўдзівы сон. Калі пажадае Аллаг, вы абавязкова ўвойдзеце ў забароненую Мячэць, знаходзячы¬ся ў бяспецы, пагаліўшы галавы і пакараціўшы валасы, не маючы спо¬лаху. Ён ведаў тое, чаго вы не ведалі, таму дараваў вам, апроч гэтай, блізкую перамогу."},{"id":28,"translation":"Ён – Той, Хто адаслаў свайго Пасланца з простым шляхам і праўдзівай вераю, каб узнесці яе над усімі іншымі вераннямi. дастат¬кова Аллага як Сведкі!"},{"id":29,"translation":"Мухаммад – Пасланец Аллага. Тыя, якія побач з ім, жорсткія да нявернiкаў, але ласкавыя адно да аднаго. Ты бачыш, як яны нізка кла¬няюцца і схіляюцца ў паклонах, імкнучыся да шчодрасці Аллага і Яго¬нага задавальнення, іхныя твары пазначаныя знакамі паклонаў. Так яны намаляваныя ў Таўраце. А ў Iнджыле яны намаляваныя пасевам, на якім з’явіўся парастак. Ён умацаваў яго, ён узрос і выпрастаўся на сваім сцябле, здзіўляючы сейбітаў – каб выклікаць гэтым лютасць у нявернiкаў. Аллаг абяцаў тым з іх, якія паверылі і рабiлі дабро, пра¬бачэнне і вялікую ўзнагароду."}]},{"id":49,"verses":[{"id":1,"translation":" о вы, якія паверылі! Не намагайцеся папярэдзіць Аллага і Яго¬нага Пасланца. Палохайцеся Аллага, сапраўды, Аллаг – Усечуючы і Ўсеведаючы."},{"id":2,"translation":" о вы, якія паверылі! Не перакрыквайце Прарока і не звяртайце¬ся да яго так гучна, як вы звяртаецеся адно да аднаго, інакш вашыя ўчынкі стануць бескарыснымі, а вы гэтага і не адчуеце."},{"id":3,"translation":" Сапраўды, тым, хто перад Пасланцом Аллага зніжае свой голас, Аллаг ачысціў сэрцы для збожнасцi. На іх чакае прабачэнне і вялікае ўзнагароджанне."},{"id":4,"translation":" Сапраўды, большасць тых, якія клічуць цябе з двара, не разумеюць."},{"id":5,"translation":" Калі б яны мелі трыванне пачакаць датуль, пакуль ты выйдзеш, дык гэта было б лепей для іх. Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":6,"translation":" о вы, якія паверылі! Калі вам з нейкаю весткаю прыйдзе непа¬корлiвы, дык паспрабуйце ўсё праясніць. Бо праз сваё няведанне вы прымееце паразіць людзей, пра што пасля будзеце шкадаваць."},{"id":7,"translation":" Ведайце, што сярод вас знаходзіцца Пасланец Аллага! Калі б ён слухаўся вас у шмат якiх справах, дык вы трапілі б у бяду. Аднак Ал¬лаг дазволіў вам палюбіць веру, зрабіў яе выдатнаю для вашых сэрцаў i дараваў нянавісць да няверы, непакорлiвасцi і няпослуху. Менавіта такія ідуць простым шляхам –"},{"id":8,"translation":" дзякуючы шчодрасцi ад Аллага і Ягонай раскошы. Аллаг – Усеве¬даючы, Мудры."},{"id":9,"translation":" Калі дзве групы вернікаў вядуць паміж сабою змаганне, дык па¬гадзіце іх. Але калі адна з іх квапіцца на іншую, дык біцеся супраць той, якая праяўляе непрыхільнасць, пакуль яна не вернецца да загаду Аллага. А калі яна вернецца, дык усталюйце паміж імі мiр так, як i на¬лежыць. I будзьце бесстароннімi; сапраўды, Аллаг любіць бесстаронніх."},{"id":10,"translation":"Сапраўды, вернікі – браты. Таму ўсталёўвайце мір паміж бра¬тамі вашымі і палохайцеся Аллага – магчыма, злітуюцца над вамi."},{"id":11,"translation":"о тыя, якія паверылі! Няхай адны людзі не кпяць з іншых – маг¬чыма, тыя лепш за іх. I няхай адны жанчыны не кпяць з іншых – маг¬ чыма, тыя лепш за іх. Не лайце адно аднаго ды не выдумляйце абраз¬лівых мянушак. дрэнна ж быць непакорлiвым пасля таго, як паверыў. А тыя, хто не павініўся, апынуцца прыгнятальнікамi."},{"id":12,"translation":"о тыя, якія паверылі! Пазбягайце большасці здагадак, бо, са¬праўды, некаторыя здагадкі з’яўляюцца грахом. Не сочыце адно за ад¬ным і не распаўсюджвайце плётак. Няўжо нехта з вас хоча есці мяса свайго скананага брата, калі гэта агiдна для вас? Палохайцеся Аллага, сапраўды, Аллаг – Прымаючы каянні, Міласэрны!"},{"id":13,"translation":"о людзі! Сапраўды, Мы стварылі вас з мужчыны і жанчыны і зрабілі вас народамі і плямёнамі, каб вы ведалі адно аднаго. Сапраў¬ды, найшаноўнейшы з асяродзьдзя вас перад Аллагам – найбольш збожны. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, дасведчаны."},{"id":14,"translation":"Бедуіны сказалі: «Мы паверылі». Скажы: «Вы не паверылі, таму кажыце: «Мы падпарадкаваліся». Бо вера яшчэ не ўвайшла ў вашыя сэрцы. Калі вы падпарадкуецеся Аллагу і Ягонаму Пасланцу, дык Ён не паменшыць вашых учынкаў. Сапраўды, Аллаг – Усепрабачаючы, Міласэрны»."},{"id":15,"translation":"Вернікі – гэта толькі тыя, хто паверыў у Аллага і Ягонага Паслан¬ца, а потым не меў ваганняў і вёў змаганне на шляху Аллага, ахвяру¬ючы сваёй маёмасцю і сваёй душою. Менавіта яны з’яўляюцца праўд¬зівымі."},{"id":16,"translation":"Няўжо вы жадаеце распавесці Аллагу пра вашую веру, тагды як Аллаг ведае тое, што на нябёсах i тое, што на зямлі? Аллаг ведае пра кожную рэч."},{"id":17,"translation":"Яны лічаць свой зварот да ісламу ласкаю для цябе. Скажы: «Не лічыце свайго звароту да ісламу ласкаю. Гэта Аллаг праявіў вам літа¬сць, калі паказаў вам на шлях да веры – калі вы кажаце праўду»."},{"id":18,"translation":"Сапраўды, Аллаг ведае таемнае нябёсаў i зямлі. I Аллаг бачыць тое, што вы робіце."}]},{"id":50,"verses":[{"id":1,"translation":" Каф. Клянуся Каранам слаўным!"},{"id":2,"translation":" Але яны здзіўленыя тым, што з’явіўся ўгаворшчык з асяродзьдзя іх саміх, i кажуць нявернiкi: «Гэта – дзіўная рэч."},{"id":3,"translation":" Няўжо, калі мы сканаем i станем прахам, [дык адродзімся?] Гэ¬тае вяртанне – неверагоднае»."},{"id":4,"translation":" Мы ведаем, што зямля адымае ў іх, але Мы маем захоўваемае Пі¬санне."},{"id":5,"translation":" Але адкінулі яны праўду, калі яна з’явілася ім, i сумеліся яны."},{"id":6,"translation":" Хiба не глядзелі яны на неба, што над імі, якім чынам узвялі Мы яго і ўпрыгожылі, i што няма ў ім расколін?"},{"id":7,"translation":" I распасцерлі Мы зямлю, усталяваўшы ўстойлівыя горы на ёй, i выгадавалі на ёй разнастайныя выдатныя расліны,"},{"id":8,"translation":" каб бачыў i памятаў гэта кожны раб, якi звяртаецца [да Аллага]."},{"id":9,"translation":" I паслалi Мы з неба ваду блаславёную, i выгадавалi ёй сады і збожжа пасеваў,"},{"id":10,"translation":"i высокія пальмы – з плёнам, якi звісае шэрагамi,"},{"id":11,"translation":"у якасцi ежы для [Нашых] рабоў. Мы адраджаем вадою нежы¬вую зямлю, i такім жа будзе і выхад [з магіл]."},{"id":12,"translation":"задаўга да іх народ Нуха, жыхары ар-Расса і самудыты,"},{"id":13,"translation":"адыты і народ Фараона, i браты Лута,"},{"id":14,"translation":"i жыхары аль-Айкi, i народ Тубба – усе яны не прызналі паслан¬цоў i спраўдзілася тое, што Я абяцаў."},{"id":15,"translation":"Хіба стаміліся Мы ад першага стварэння? Але яны знаходзяцца ў ваганнях адносна стварэння новага."},{"id":16,"translation":"Сапраўды, стварылі Мы чалавека, i ведаем, што шэпча яму душа, i Мы бліжэй да яго за шыйную жылу."},{"id":17,"translation":"двое пісараў запісваюць, седзячы справа i злева."},{"id":18,"translation":"Не вымавіць ані слова чалавек, каб наглядчык не быў гатовы за¬пiсаць яго."},{"id":19,"translation":"I наступяць праўдзівыя перадсмяротныя пакуты. Вось тое, што ты спрабаваў пазбегнуць."},{"id":20,"translation":"I затрубяць у рог: «Гэта – дзень абяцанага пакарання»."},{"id":21,"translation":"Прыйдзе кожная душа, а з ёй – паганяты i сведка."},{"id":22,"translation":"Сапраўды, не зважалі вы на гэтае, але знялі Мы пакрыццё з вас, таму зрок ваш востры сёння."},{"id":23,"translation":"I скажа спадарожнік душы: «Вось тое, што запісана мною»."},{"id":24,"translation":"Абодва вы кідайце ў пекла кожнага нявернiка, упартага,"},{"id":25,"translation":"супраціўніка дабра, злачынца, таго, хто вагаецца,"},{"id":26,"translation":"хто паставіў сабе іншага бога разам з Аллагам."},{"id":27,"translation":"Скажа сябра-[шатан]: «Госпадзе наш! Я не збіваў яго са шляху праўды, ён сам знаходзiцца ў глыбокай памылцы»."},{"id":28,"translation":"Не спрачайцеся ў маёй прысутнасці, бо Я ўжо папярэдзіў вас."},{"id":29,"translation":"Не скасоўваецца слова Маё i Я не прыгнятаю сваіх рабоў."},{"id":30,"translation":"У той дзень спытаем Мы ў пекла: «Цi ты запоўненае?» Яно ад¬кажа: «Ці няма дадатку?»"},{"id":31,"translation":"Наблізіцца рай да збожных, i не будзе выдаленым."},{"id":32,"translation":"Гэта тое, што было абяцанае кожнаму, хто вінаваціцца i трыма¬ецца веры,"},{"id":33,"translation":"таму, хто палохаецца Літасцівага таемна, i прыйшоў з сэрцам, якое звяртаецца."},{"id":34,"translation":"Уваходзьце ў яго з мiрам, гэта – дзень Вечнасці."},{"id":35,"translation":"Iм – усё, што яны пажадаюць, а ў Нас – яшчэ больш за тое."},{"id":36,"translation":"Як шмат пакаленняў, мацней за іх, Мы знішчылі яшчэ раней. Шукалі яны прытулак па ўсёй зямлі. дык цi магчыма ўцячы?"},{"id":37,"translation":"Сапраўды, у гэтым – напамін таму, хто мае сэрца, хто слухае i хто з’яўляецца сведкам."},{"id":38,"translation":"Сапраўды, стварылі Мы нябёсы, зямлю і тое, што паміж імі, за шэсць дзён; i не кранула Нас стомленасць."},{"id":39,"translation":"Будзь трывучым да таго, што яны кажуць, i ўслаўляй Госпада твайго да ўзыходу сонца i перад мерапрыемствам."},{"id":40,"translation":"I ноччу ўслаўляй Яго, i пасля паклонаў!"},{"id":41,"translation":"Прыслухайся ў той дзень, калі вяшчальнік пачне клікаць з бліжэйшага месца,"},{"id":42,"translation":"у той дзень, калі пачуюць гоман сапраўдна. Гэта i будзе дзень Выйсця [з магіл]."},{"id":43,"translation":"Сапраўды, гэта Мы даём жыццё i скананне, i да Нас вяртанне."},{"id":44,"translation":"У той дзень зямля хутка расколецца для іх, калi яны будуць спя¬шацца. I згуртаваць іх – латва для Нас."},{"id":45,"translation":"Мы лепш ведаем, што яны кажуць, і ты не прымушай іх. засце¬рагай жа Каранам тых, хто палохаецца Маёй пагрозы."}]},{"id":51,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся тымі, якія рассяваюць!"},{"id":2,"translation":" Клянуся тымі, якія нясуць бярэмя!"},{"id":3,"translation":" Клянуся тымі, якія плывуць латва!"},{"id":4,"translation":" Клянуся тымі, якія размяркоўваюць справы!"},{"id":5,"translation":" Сапраўды, тое, што абяцана вам – праўда."},{"id":6,"translation":" Суд абавязкова надыдзе."},{"id":7,"translation":" Клянуся небам, па якім пракладзены шляхi!"},{"id":8,"translation":" Сапраўды, вы спрачаецеся паміж сабою."},{"id":9,"translation":" Але адхінаецца ад [Карана] той, хто збіўся са шляху."},{"id":10,"translation":"Няхай жа знікнуць хлусы"},{"id":11,"translation":"i тыя, хто знаходзіцца ў цемры невуцтва!"},{"id":12,"translation":"Яны пытаюцца: «Калі ж прыйдзе дзень Суда?»"},{"id":13,"translation":"У той дзень яны будуць пакараныя агнём."},{"id":14,"translation":"Паспрабуйце ж вашага пакарання, якое вы так намагалiся па¬скорыць."},{"id":15,"translation":"Сапраўды, збожныя будуць у райскіх садах, сярод крыніц,"},{"id":16,"translation":"атрымліваючы тое, што дараваў ім Госпад іхны. Сапраўды, яны пры жыцці былі шчырымi ў добрых справах,"},{"id":17,"translation":"спалі толькі малую частку ночы,"},{"id":18,"translation":"а перад світанкам яны малілі аб прабачэнні,"},{"id":19,"translation":"i аддавалі долю маёмасці таму хто просiць і пазбаўленаму."},{"id":20,"translation":"зямля мае знакі для ўпэўненых людзей,"},{"id":21,"translation":"а таксама ў вас саміх. Няўжо вы не бачыце?"},{"id":22,"translation":"А на небе – доля вашая i тое, што абяцана вам."},{"id":23,"translation":"Клянуся Госпадам неба і зямлі, што гэта – такая ж праўда, як i тое, што вы надзеленыя моваю!"},{"id":24,"translation":"Ці дайшло да цябе апавяданне пра шляхетных гасцей Ібрагіма?"},{"id":25,"translation":"Калі яны ўвайшлі да яго і сказалі: «Мiр!» Ён адказаў: «Мiр i вам, людзі незнаёмыя!»"},{"id":26,"translation":"Ён выйшаў да сваёй сям’і і прынёс тлустае цяля."},{"id":27,"translation":"Падаўшы яго, ён спытаў: «Ці не паспрабуеце?»"},{"id":28,"translation":"I спалохаўся іх. Яны сказалі: «Не палохайся!» І распавялі яму до¬брую вестку пра разумнага хлопчыка."},{"id":29,"translation":"Жонка залямантавала і пачала біць сябе па твары. I яна выгукну¬ла: «Я старая, бясплённая»."},{"id":30,"translation":"Яны адказалі: «Так кажа Госпад твой. Сапраўды, Ён – Мудры, Усеведаючы»."},{"id":31,"translation":"[Ібрагім] спытаў: «Чаго ж вы жадалі, о пасланцы?»"},{"id":32,"translation":"«Нас паслалi да беззаконнікаў»."},{"id":33,"translation":"Каб Мы наслалi на іх камяні з гліны,"},{"id":34,"translation":"адзначаныя Госпадам тваім для злачынцаў."},{"id":35,"translation":"Мы вывелі адтуль вернікаў, якія былі там,"},{"id":36,"translation":"i знайшлі Мы там толькі адзіную хату з адданымі [Аллагу]."},{"id":37,"translation":"I пакінулі Мы там знак для тых, якія маюць сполах перад пакут¬лівым пакараннем."},{"id":38,"translation":"Вось Мы паслалі Мусу з выразным доказам да Фараона."},{"id":39,"translation":"Але, апіраючыся на сваю моц, той адхiнуўся i сказаў: «Чараўнік альбо апантаны»."},{"id":40,"translation":"Таму Мы схапілі яго разам з войскам і кінулі ў моры. Годны гань¬бы ж ён!"},{"id":41,"translation":"Вось Мы адаслалі супраць адытаў згубны вецер,"},{"id":42,"translation":"які не пакідаў пасля сябе ніводнае рэчы, апроч папялішча."},{"id":43,"translation":"Было сказана самудытам: «Цешцеся з дабротаў да пэўнага часу»."},{"id":44,"translation":"Яны не паслухаліся загаду іхнага Госпада. Таму паразіла іх ма¬ланка, i бачылі яны гэтае."},{"id":45,"translation":"Яны нават не змаглі падняцца, i ніхто не дапамог ім."},{"id":46,"translation":"А яшчэ раней Мы знішчылі народ Нуха – яны былі людзьмі не-пакорлiвымi."},{"id":47,"translation":"Магутнасцю Нашай Мы стварылі неба; сапраўды, Мы – пашыраем."},{"id":48,"translation":"I Мы распасцерлі зямлю. Якiя жа выдатныя Мы наладжвальнікi!"},{"id":49,"translation":"з кожнай рэчы Мы стварылі пару; магчыма, апамятаецеся вы."},{"id":50,"translation":"Спяшайцеся ж да Аллага! Сапраўды, я нясу ад Яго да вас выраз¬ную засцярогу."},{"id":51,"translation":"I не рабіце побач з Аллагам іншага бога! Сапраўды, я нясу ад Яго да вас выразную засцярогу."},{"id":52,"translation":"Таксама і тыя, якія жылі раней, казалі пасланцам, якія прыход¬зілі да іх: «Чараўнік альбо апантаны»."},{"id":53,"translation":"Няўжо яны наказвалi гэтае адно аднаму? Не, бо яны людзі, якія парушаюць."},{"id":54,"translation":"Адхініся ад іх, i цябе не будуць упікаць."},{"id":55,"translation":"I нагадвай, бо нагадка прыносіць карысць вернікам."},{"id":56,"translation":"Я стварыў джынаў і людзей толькі для таго, каб яны пакланялі¬ся Мне."},{"id":57,"translation":"Я не жадаю ад іх долi і не маю патрэбы, каб яны жывілі Мяне."},{"id":58,"translation":"Сапраўды, Аллаг – Той Хто надзяляе, Уладар магутнасці."},{"id":59,"translation":"Сапраўды, тым, якія душылi – такая ж доля, як i для iхных ся¬броў, якiя былi да іх. І няхай не прыспешваюць Мяне!"},{"id":60,"translation":"Гора нявернiкам ад таго дня, які абяцаны ім!"}]},{"id":52,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся гарою!"},{"id":2,"translation":" Клянуся кнігай, напісанай"},{"id":3,"translation":" на скрутках разгорнутых!"},{"id":4,"translation":" Клянуся домам наведваемым!"},{"id":5,"translation":" Клянуся дахам узнятым!"},{"id":6,"translation":" Клянуся морам распаленым!"},{"id":7,"translation":" Сапраўды, пакаранне Госпада твайго абавязкова прыйдзе,"},{"id":8,"translation":" i нішто не прадухіліць яго."},{"id":9,"translation":" У той дзень неба пахіснецца,"},{"id":10,"translation":"а горы пачнуць рухацца."},{"id":11,"translation":"Гора ў той дзень тым, якія адмаўляюць [праўду],"},{"id":12,"translation":"якія гуляюць сваім марнаслоўем."},{"id":13,"translation":"У той дзень укінуць іх у пякельны агонь."},{"id":14,"translation":"Вось – агонь, які вы адмаўлялі."},{"id":15,"translation":"Няўжо гэта чараўнiцтва? Ці вы не бачыце?"},{"id":16,"translation":"дык вось гарыце ў ім! Усё адно для вас, будзеце вы трывучымi ці не – аплачана вам толькі за тое, што вы рабілі."},{"id":17,"translation":"Сапраўды, збожныя будуць у райскіх садах, у асалодзе."},{"id":18,"translation":"Цешачыся з таго, што даў ім Госпад іхны. Госпад захаваў іх ад пакарання пякельнага."},{"id":19,"translation":"Ежце і піце, упіваючыся асалодаю – за тое, што зрабілі вы."},{"id":20,"translation":"Ляжаць яны на ложках расстаўленых шэрагамi, i Мы шлюбуем іх з чарнавокімi."},{"id":21,"translation":"Мы згуртуем тых, якія паверылі, з нашчадкамі іхнымі, якія ішлі за імі ў веры, i не прынізім Мы іхных учынкаў. Кожны чалавек з’яўля¬ецца закладнікам таго, што ён сабе набыў."},{"id":22,"translation":"Мы дадзiм ім садавіну і мяса – такога, якога яны пажадаюць."},{"id":23,"translation":"Яны будуць перадаваць адно аднаму келіх, якая не будзе наго¬даю ні для марнаслоўя, ні для граху."},{"id":24,"translation":"Абыходзяць іх юнакі, падобныя да схаваных пэрлаў."},{"id":25,"translation":"Вернікі будуць звяртацца адно да аднаго:"},{"id":26,"translation":"«Сапраўды, раней, знаходзячыся сярод нашых сваякоў, мы па¬лохаліся,"},{"id":27,"translation":"і Аллаг дараваў нам лiтасць i выратаваў ад пякельнага пакарання."},{"id":28,"translation":"Мы заклікалі да Яго перад гэтым; сапраўды, Ён – добры, Міласэрны!»"},{"id":29,"translation":"Таму нагадвай! I паводле лiтасцi Госпада твайго ты не прара¬кальнік і не апантаны."},{"id":30,"translation":"Няўжо яны кажуць: «Паэт. Пачакаем да часу яго згубы»."},{"id":31,"translation":"Скажы: «Чакайце і я буду чакаць разам з вамі»."},{"id":32,"translation":"Няўжо гэта iх розум заклікае да гэтага, альбо яны – злачынны народ?"},{"id":33,"translation":"Няўжо яны кажуць: «Ён прыгадаў яго». дык не! Не вераць яны."},{"id":34,"translation":"Таму, калі вы праўдзівыя – прынясіце аповяд, падобны да яго."},{"id":35,"translation":"Ці яны з’явіліся з нічога, ці яны самі – творцы?"},{"id":36,"translation":"Ці яны стварылі неба і зямлю? дык не, не ўпэўненыя яны."},{"id":37,"translation":"Ці ў іх – скарбніца Госпада твайго? Ці яны – ейныя ахоўнікі?"},{"id":38,"translation":"Ці яны маюць лесвіцу, на якой падслухоўваюць [анёлаў]? Няхай той з іх, хто штосьцi падслухаў, прывядзе выразны доказ гэтаму."},{"id":39,"translation":"Няўжо Яму – дачкі, а вам – сыны?"},{"id":40,"translation":"Няўжо ты просіш у іх узнагароджання, а яны абцяжараны аба¬вязкамі?"},{"id":41,"translation":"Няўжо яны ведаюць таемнае і запісваюць яго?"},{"id":42,"translation":"Ці яны жадаюць мудрагельстваў? Але нявернiкi самi стануць ахвярай падкопаў."},{"id":43,"translation":"Ці ж яны маюць яшчэ нейкае боства, апроч Аллага? Усячысты Аллаг ад тых, каго дадаюць [Яму] ў сутаварышы."},{"id":44,"translation":"Калі яны ўбачаць, што падаюць кавалкi неба, дык скажуць: «На¬грувашчванне аблокаў»."},{"id":45,"translation":"Пакінь жа іх, яны сустрэнуць гэта ў той дзень, калі прыйдзе іх¬ная загуба."},{"id":46,"translation":"У той дзень, калі не ўратуе іх ніводнае мудрагельства іхнае i не будзе iм памагатых."},{"id":47,"translation":"Сапраўды, прыгнятальнiкi будуць пакараныя яшчэ раней, але большасць з іх гэтага і не ведае."},{"id":48,"translation":"Трывай жа, пакуль не прыйдзе пастанова Госпада твайго, сапраў¬ды, ты – пад Нашым поглядам. Услаўляй хвалою Госпада свайго, прачынаючыся ад сну!"},{"id":49,"translation":"Услаўляй Яго таксама сярод ночы і калі знікнуць зоркі!"}]},{"id":53,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся зоркаю, калі падае яна!"},{"id":2,"translation":" Не заблукаў ваш таварыш i не адхіліўся ад шляху"},{"id":3,"translation":" І не кажа ён па капрызе,"},{"id":4,"translation":" бо гэта – адкрыццё, якое адкрываецца яму."},{"id":5,"translation":" Навучыў яго гэтаму надзелены дужаю моцаю,"},{"id":6,"translation":" прыгожы выглядам. Ён узняўся"},{"id":7,"translation":" на найвышэйшы небасхіл,"},{"id":8,"translation":" а потым сышоў і наблізіўся."},{"id":9,"translation":" I быў на адлегласці двух палётаў стрэл ці яшчэ бліжэй,"},{"id":10,"translation":"i адкрыў рабу Ягонаму тое, што адкрыў,"},{"id":11,"translation":"i не ашукала яго сэрца ў тым, што ён бачыў."},{"id":12,"translation":"Няўжо ж вы будзеце спрачацца пра тое, што ён бачыў?"},{"id":13,"translation":"Ён бачыў яшчэ i ягонае іншае сыходжанне –"},{"id":14,"translation":"каля ўскрайняга лотаса,"},{"id":15,"translation":"побач якога знаходзіцца сад прытулку."},{"id":16,"translation":"I тагды пакрыла лотас тое, што пакрыла."},{"id":17,"translation":"Не адхiлiўся погляд ягоны і не заблукаў."},{"id":18,"translation":"Ён убачыў велізарны знак свайго Госпада."},{"id":19,"translation":"Ці бачылі вы аль-Лат ды аль-Уззу?"},{"id":20,"translation":"I яшчэ гэтую, трэцюю з іх – Манат?"},{"id":21,"translation":"Няўжо вам – мужчыны, а Яму – жанчыны?"},{"id":22,"translation":"Такое размеркаванне было б няслушным."},{"id":23,"translation":"Яны – нішто іншае, як імёны, выдуманыя вамі і вашымі баць¬камі. Аллаг не пасылаў пра іх ніводнага доказу. Яны ідуць толькі за здагадкамі i тым, чаго жадаюць душы, тагды як просты шлях ад Госпа¬да ўжо прыйшоў да іх."},{"id":24,"translation":"Няўжо чалавек атрымае тое, чаго жадае?"},{"id":25,"translation":"Аллагу належыць жыццё наступнае і сёлетняе."},{"id":26,"translation":"Колькі ж на нябёсах анёлаў, абарона якіх не прынясе аніякае ка¬рысці! Толькі некаторым Аллаг дазволіць абараніць тых, каго пажадае i кім задаволены Ён."},{"id":27,"translation":"Сапраўды, тыя, якія не вераць у наступнае жыццё, называюць анёлаў жаночымі імёнамі."},{"id":28,"translation":"У іх няма ведання пра гэтае, i ідуць яны толькі за здагадкамі, а здагадка нiяк не заменіць сабою праўду."},{"id":29,"translation":"Цякай ж ад таго, хто адхiнуўся ад згадкі пра Нас і які не пажа¬даў нічога, апроч зямнога жыцця."},{"id":30,"translation":"Вось мяжа іхнага ведання. Сапраўды, Госпад твой лепей ведае тых, хто адхіліўся ад Ягонага шляху, i Ён лепей ведае тых, хто ідзе про¬стым шляхам."},{"id":31,"translation":"Аллагу належыць усё, што на нябёсах i на зямлі, каб Ён адпла¬ціў злачынцам за iхныя ўчынкі, i адгадзіў найлепшым тым, якія рабiлi дабро,"},{"id":32,"translation":"якія пазбягаюць вялікіх грахоў і брыдоты, апроч нязначных правін. Сапраўды, Госпад твой ахоплівае дараваннем усё. Ён лепш ведаў вас, калі тварыў вас з зямлі, i калі вы былі зародкамі ў чэравах маці вашых. Не ўслаўляйце саміх сябе, бо Аллаг лепш ведае тых, якія збожныя."},{"id":33,"translation":"Ты бачыў таго, хто адхiнуўся,"},{"id":34,"translation":"ахвяраваў мала, а потым спыніў наогул?"},{"id":35,"translation":"Няўжо ён ведае таемнае так, што бачыць яго?"},{"id":36,"translation":"Хiба яму не распавялі пра тое, што ў скрутках Мусы"},{"id":37,"translation":"ды Ібрагіма, які выканаў абяцанае?"},{"id":38,"translation":"Нiводная душа не панясе цяжар іншае душы."},{"id":39,"translation":"Сапраўды, чалавек атрымае толькі тое, да чаго імкнецца."},{"id":40,"translation":"I ўбачаць ягоныя імкненнi,"},{"id":41,"translation":"а потым ён цалкам атрымае ўзнагароджанне."},{"id":42,"translation":"У Госпада твайго – канчатковая мяжа,"},{"id":43,"translation":"i гэта Ён дорыць смех i плач,"},{"id":44,"translation":"i гэта Ён даруе скананне i жыццё,"},{"id":45,"translation":"i гэта Ён стварыў пару – мужчыну і жанчыну"},{"id":46,"translation":"з кроплі, якая вывяргаецца,"},{"id":47,"translation":"i гэта Яму належыць стварэнне наступнае,"},{"id":48,"translation":"i гэта Ён надзяляе багаццем i маёмасцю,"},{"id":49,"translation":"i гэта Ён – Госпад Сірыуса,"},{"id":50,"translation":"i гэта Ён знішчыў першых адытаў,"},{"id":51,"translation":"i самудытаў, не пакінуўшы нікога."},{"id":52,"translation":"А яшчэ раней за іх – народ Нуха, а яны былі яшчэ больш прыг¬нятальнiкамi і непакорлівымi."},{"id":53,"translation":"I знішчыў перакуленыя паселiшчы,"},{"id":54,"translation":"якія накрыла тое, што накрыла."},{"id":55,"translation":"На конт якіх жа дабрадзействаў твайго Госпада ты маеш ваганне?"},{"id":56,"translation":"Гэты ўгаворшчык такі ж, як i першыя ўгаворшчыкi."},{"id":57,"translation":"Надышло тое, што надыходзіць,"},{"id":58,"translation":"I не прадухіліць яго ніхто, апроч Аллага."},{"id":59,"translation":"Няўжо вы дзівіцеся гэтаму аповеду,"},{"id":60,"translation":"цешыцеся, а не плачаце,"},{"id":61,"translation":"ды яшчэ і бавіцеся?"},{"id":62,"translation":"дык упадзіце нiцма ж перад Аллагам і пакланяйцеся Яму!"}]},{"id":54,"verses":[{"id":1,"translation":" Наблізіўся час, i раскалоўся месяц."},{"id":2,"translation":" Калі яны бачаць знак, дык адварочваюцца і кажуць: «Сапраўднае чараўніцтва!»"},{"id":3,"translation":" Яны лічылі хлусамi [пасланцоў] ды ішлі за сваімі прыхільнасцямі, але кожная справа мецьме вагу."},{"id":4,"translation":" Ужо дайшлі да іх весткі, якія ўтрымлівалi іх ад няверы."},{"id":5,"translation":" дасканалая гэтая мудрасць. Але не было ім карысці ад засцярогі."},{"id":6,"translation":" Адхiнiся ж ад іх у той дзень, калі вяшчальнік закліча да непры¬емнае рэчы."},{"id":7,"translation":" з поглядамі, апушчанымі ўніз, выйдуць яны з магіл – як раскіда¬ная шаранча."},{"id":8,"translation":" Яны накіруюцца да абвяшчальнікаў, i скажуць нявернiкi: «Цяж¬кі ж гэты дзень!»"},{"id":9,"translation":" Людзі Нуха выракаліся [ад пасланцоў] яшчэ раней за іх. Успры¬нялі яны за хлуса раба Нашага, сказалі: «Апантаны!» – і пагражалi яму."},{"id":10,"translation":"Тагды ён заклікаў да Госпада свайго: «Мяне перамаглі, таму да¬памажы мне!»"},{"id":11,"translation":"Мы адчынiлi браму неба, i палілася адтуль вада."},{"id":12,"translation":"I Мы адкрылі ў зямлі крыніцы; i злучыліся воды, як i было пры¬значана."},{"id":13,"translation":"Мы панеслі Нуха на [каўчэгу] з дошак i цвікоў,"},{"id":14,"translation":"i ён плыў перад Нашым поглядам як адплата тым, хто не паверыў."},{"id":15,"translation":"I Мы пакінулі яго як знак. І дзе ж той, хто павучаецца ім?"},{"id":16,"translation":"Якім жа было Маё пакаранне і засцярога."},{"id":17,"translation":"Мы палацвілі Каран для нагадвання. дык дзе ж той, хто паву¬чаецца ім?"},{"id":18,"translation":"Адыты ўспрынялі [пасланца] як хлуса. Якім жа было Маё пака¬ранне і засцярога."},{"id":19,"translation":"Калі Мы адаслалі супраць іх марозны вецер, у поўны лiха дзень."},{"id":20,"translation":"Ён зрываў з месца людзей, як ствалы пальмаў, выдраных з кара¬нямі."},{"id":21,"translation":"Якою ж была Маё пакаранне і засцярога!"},{"id":22,"translation":"Мы палацвілі Каран для нагадвання. дык дзе ж той, хто паву¬чаецца ім?"},{"id":23,"translation":"Самудыты ўспрынялі засцярогу як хлусню,"},{"id":24,"translation":"і сказалі: «Чалавек – такi ж, як i мы? Калі Мы пойдзем за iм, дык апынемся ў аблудзе і вар’яцтве."},{"id":25,"translation":"Няўжо сярод нас дадзены напамін толькі яму? дык не, ён – фа¬набэрысты хлус»."},{"id":26,"translation":"заўтра яны даведаюцца, хто тут фанабэрысты хлус."},{"id":27,"translation":"Я паслаў вярблюдзіцу як выпрабаванне для іх. Пачакай жа і май трыванне!"},{"id":28,"translation":"Раскажы ім, што вада падзеленая паміж імі і вярблюдзіцаю. Ня¬хай прыходзяць піць у пэўны час."},{"id":29,"translation":"Але яны паклікалі свайго таварыша, а ён схапіў яе і перарэзаў жылы."},{"id":30,"translation":"Якою ж было Мае пакаранне і засцярога!"},{"id":31,"translation":"Сапраўды, Мы даслалі супраць іх толькі адзін лямант; вось яны сталі падобныя да сена будаўніка загарадзi."},{"id":32,"translation":"Мы палацвілі Каран для нагадвання. дык дзе ж той, хто паву¬чаецца ім?"},{"id":33,"translation":"Народ Лута ўспрыняў засцярогу як хлусню,"},{"id":34,"translation":"таму Мы наслалі на іх каменны дождж, i выратавалі толькі сям’ю Лута – перад світаннем,"},{"id":35,"translation":"як дабро ад Нас. дык Мы адгоджваем тым, хто ўдзячны."},{"id":36,"translation":"I ён засцерагаў іх ад Нашае моцы, але яны вагаліся ў засцярозе,"},{"id":37,"translation":"i патрабавалі ад яго гасцей ягоных. Але Мы пазбавілі зроку гэты народ. Паспрабуйце ж Майго пакарання і Маёй засцярогі!"},{"id":38,"translation":"Раніца сустрэла іх цяжкiм пакараннем."},{"id":39,"translation":"Паспрабуйце Майго пакарання і Маёй засцярогі!"},{"id":40,"translation":"Мы палацвілі Каран для нагадвання. дык дзе ж той, хто паву¬чаецца ім?"},{"id":41,"translation":"Прыйшла засцярога і да роду Фараона."},{"id":42,"translation":"Яны ўспрынялі ўсе нашыя знакі як хлусню, таму Мы паразілі іх пакараннем Велiчнага, Усемагутнага."},{"id":43,"translation":"Хіба вашыя нявернiкi лепш за тых? Ці, можа, вы маеце абарону, згаданую ў папярэдніх пісаннях?"},{"id":44,"translation":"Няўжо яны кажуць: «Мы – суполка, якая пераможа»?"},{"id":45,"translation":"Неўзабаве будзе разбiта суполка іхная, i адхінуцца яны назад."},{"id":46,"translation":"дык не! Час прызначаны ім як тэрмін, i гэты час – самы цяжкі, самы гаротны."},{"id":47,"translation":"Сапраўды, беззаконнікі пакутуюць i блукаюць у аблудзе."},{"id":48,"translation":"У той дзень іх пацягнуць у агонь тварамі ўніз. «Паспрабуйце ж на смак дотык пекла!»"},{"id":49,"translation":"Сапраўды, Мы стварылі кожную рэч згодна прызначэнню."},{"id":50,"translation":"Наш загад – адзіны, i выконваецца ў адно імгненне."},{"id":51,"translation":"Мы ўжо знішчылі падобных да вас. І дзе ж той, хто павучаецца гэтым?"},{"id":52,"translation":"Усё, што яны рабілі, змяшчаецца ў пісаннях,"},{"id":53,"translation":"i запісана там i малое, i вялікае."},{"id":54,"translation":"Сапраўды, збожныя будуць у садах, сярод рэк,"},{"id":55,"translation":"на сойме праўды, каля Ўсемагутнага Ўладара."}]},{"id":55,"verses":[{"id":1,"translation":" Лiтасцiвы"},{"id":2,"translation":" навучыў Карану,"},{"id":3,"translation":" стварыў чалавека,"},{"id":4,"translation":" навучыў выразна размаўляць."},{"id":5,"translation":" Сонца і месяц рухаюцца па дакладным разліку."},{"id":6,"translation":" А расліны і дрэвы схіляюцца нізка."},{"id":7,"translation":" I неба высока ўзвёў Ён, i ўсталяваў вагi,"},{"id":8,"translation":" каб не парушалі вы меры."},{"id":9,"translation":" Узважвайце слушна, але не памяншайце меры!"},{"id":10,"translation":"I зямлю Ён раскрыў для твораў,"},{"id":11,"translation":"на якой садавіна і пальмы з гронкамі,"},{"id":12,"translation":"i збожжа каласістае, i травы духмяныя."},{"id":13,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":14,"translation":"Стварыў Ён чалавека з сухой гліны, падобнай да ганчарнай,"},{"id":15,"translation":"i стварыў джынаў з полымя вогненнага."},{"id":16,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":17,"translation":"Госпад абодвух узыходаў i Госпад абодвух захадаў."},{"id":18,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":19,"translation":"Ён стварыў дзве вадаточнiцы побач, якiя не злучаюцца ў адну."},{"id":20,"translation":"Паміж імі – перашкода, каб не выходзілі яны з берагоў."},{"id":21,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":22,"translation":"Атрымліваюць з іх пэрлы ды каралы."},{"id":23,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":24,"translation":"Яму належаць караблi з ветразямі на моры, падобныя да гор."},{"id":25,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":26,"translation":"Усё, што на зямлі – гіне."},{"id":27,"translation":"Векаістым з’яўляецца толькі Сам Госпад твой, поўны велічы і шчодрасці."},{"id":28,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":29,"translation":"Моляць Яго тыя, хто на нябёсах i на зямлі, i Ён на кожны дзень мае справу."},{"id":30,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":31,"translation":"Хутка завінёмся Мы за вас, о вы, джыны і людзі!"},{"id":32,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":33,"translation":"о натоўп джынаў i людзей. Калі вы прымееце перасекчы межы нябёсаў i зямлі, дык перасячыце іх, але ж не перасечаце, калі не мець¬мяце ўлады."},{"id":34,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":35,"translation":"Накіруюць на вас полымя i расплаўленую медзь, i не сыдзеце вы."},{"id":36,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":37,"translation":"I калі неба расколецца i стане чырвоным, як распаленая скура."},{"id":38,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":39,"translation":"У дзень той не спытаюць пра грэх ні людзей, ні джынаў."},{"id":40,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":41,"translation":"Спазнаюць беззаконнікаў па іхных прыкметах, i схопяць за ногі і валасы."},{"id":42,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":43,"translation":"Вось i пекла, якое адмаўлялі беззаконнікi."},{"id":44,"translation":"Блукаюць яны паміж пеклам i кіпнем."},{"id":45,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":46,"translation":"А тыя, якія палохаюцца ўстаць перад Госпадам сваім, атрымаю¬ць два сады."},{"id":47,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":48,"translation":"з галінамі дрэваў, разлеглымі."},{"id":49,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":50,"translation":"У іх знаходзяцца дзве крыніцы."},{"id":51,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":52,"translation":"Там – па пары кожнага віду плёнаў."},{"id":53,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":54,"translation":"Будуць ляжаць [праведныя] ў ложках, якiя засланыя парчою, з плёнам з двух садоў, да якіх можна дацягнуцца рукою."},{"id":55,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":56,"translation":"Там будуць тыя, якія апускаюць свае погляды – не дакранаўся да іх раней ні чалавек, ні джын."},{"id":57,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":58,"translation":"Падобныя яны да яхантаў і каралаў."},{"id":59,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":60,"translation":"Ці плацяць за дабро, апроч як дабром?"},{"id":61,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":62,"translation":"Апроч тых двух ёсць яшчэ два сады."},{"id":63,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":64,"translation":"Цёмна- зялёныя."},{"id":65,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":66,"translation":"Там узнімаюць ваду дзве крыніцы."},{"id":67,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":68,"translation":"Там розны плён – пальмы, гранаты."},{"id":69,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":70,"translation":"Там – добрыя і выдатныя."},{"id":71,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":72,"translation":"Чарнавокія, схаваныя ў намётах."},{"id":73,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":74,"translation":"Не дакранаўся да іх раней ні чалавек, ні джын."},{"id":75,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":76,"translation":"Ляжаць яны на зялёных падушках i багатых дыванах."},{"id":77,"translation":"дык якія з Гасподніх дабротаў вы лiчыце хлуснёю?"},{"id":78,"translation":"Няхай будзе блаславенна імя Госпада твайго, Уладара велічы і шчодрасці."}]},{"id":56,"verses":[{"id":1,"translation":" Калі надыйдзе няўхільная Падзея,"},{"id":2,"translation":" дык ніхто не адмаўляцьме ейнага прыбыцця."},{"id":3,"translation":" Яна зневажае і ўзнімае."},{"id":4,"translation":" Калі здрыганецца зямля,"},{"id":5,"translation":" калі горы расколюцца на кавалкі,"},{"id":6,"translation":" i стануць раструшаным пылам,"},{"id":7,"translation":" дык вы станеце трыма гуртамі."},{"id":8,"translation":" Адны людзі справа – хто тыя, што справа?"},{"id":9,"translation":" Адны людзі злева – хто тыя, што злева?"},{"id":10,"translation":"А тыя, што наперадзе – будуць наперадзе."},{"id":11,"translation":"Яны i з’яўляюцца набліжанымі,"},{"id":12,"translation":"знаходзяцца ў садах асалоды."},{"id":13,"translation":"Шмат хто з іх – першыя пакалення,"},{"id":14,"translation":"а меншасць – наступныя."},{"id":15,"translation":"На ложках упрыгожаных,"},{"id":16,"translation":"яны будуць ляжаць адно насупраць аднаго,"},{"id":17,"translation":"а абыходзiць іх будуць павек маладыя юнакі,"},{"id":18,"translation":"з чарамі, збанамі і келіхамі з крынічным напоем,"},{"id":19,"translation":"ад якога не баліць галава і ад якога не п’янеюць."},{"id":20,"translation":"Там – плён, які яны выбіраюць,"},{"id":21,"translation":"птушынае мяса, якога яны пажадаюць,"},{"id":22,"translation":"і чарнавокія,"},{"id":23,"translation":"падобныя да ўтоенае жамчужыны."},{"id":24,"translation":"Вось узнагароджанне за тое, што зрабілі яны."},{"id":25,"translation":"I ўжо не пачуюць яны там ні марнаслоўя, ні грахоўных размоў,"},{"id":26,"translation":"а толькі словы: «Мiр! Мiр!»"},{"id":27,"translation":"Людзі справа – хто тыя, што справа?"},{"id":28,"translation":"Яны будуць сярод лотасаў, пазбаўленых шыпоў,"},{"id":29,"translation":"пад бананамі, на якіх шэрагамi вісiць плён,"},{"id":30,"translation":"у працягнутым ценi,"},{"id":31,"translation":"сярод разлітых вод"},{"id":32,"translation":"i мноства садавiны,"},{"id":33,"translation":"якіх заўсёды дастаткова, i яны пад рукою."},{"id":34,"translation":"Iм – паднесеныя дываны,"},{"id":35,"translation":"сапраўды, Мы стварылі іх яшчэ раз,"},{"id":36,"translation":"i зрабілі іх цнатлівымi,"},{"id":37,"translation":"любячымi аднагодкамi."},{"id":38,"translation":"Гэта – для тых, хто справа."},{"id":39,"translation":"Шмат хто з іх – з першых пакаленняў,"},{"id":40,"translation":"i шмат хто – з наступных."},{"id":41,"translation":"Людзі злева – хто тыя, што злева?"},{"id":42,"translation":"У спякоце i ў кiпнi."},{"id":43,"translation":"У цені чорнага дыму,"},{"id":44,"translation":"ні халаджавым, ні ласкавым."},{"id":45,"translation":"Раней, перад гэтым, яны атрымлівалі асалоду,"},{"id":46,"translation":"былі ўпартымi ў сваім граху,"},{"id":47,"translation":"i казалі адно аднаму: «Няўжо, калі мы сканаем і ператворымся ў прах i косткі, мы сапраўды будзем адроджаныя,"},{"id":48,"translation":"альбо нашы бацькі?»"},{"id":49,"translation":"Скажы: «Сапраўды – i першыя, i апошнія пакаленні,"},{"id":50,"translation":"будуць згуртаваныя ў пэўным месцы, у прызначаны дзень»."},{"id":51,"translation":"А потым вы, о тыя, хто блукае і адмаўляе праўду,"},{"id":52,"translation":"есцьмяце плён з дрэва заккум."},{"id":53,"translation":"Вы абавязкова напаўняцьмяце ім свае чэравы,"},{"id":54,"translation":"а запіваць усё гэтае кіпнем,"},{"id":55,"translation":"i піць, як асмяглы."},{"id":56,"translation":"Так накормяць іх у Судны дзень."},{"id":57,"translation":"Мы стварылі вас. дык чаму вы не прызнаяце [нядзелю]?"},{"id":58,"translation":"Хiба вы не бачылі таго насення, якое вылучаеце?"},{"id":59,"translation":"Гэта вы творыце яго – цi гэта Мы творым яго?"},{"id":60,"translation":"Мы размеркавалі паміж вамі скананне, i ніхто не апярэдзіць Нас"},{"id":61,"translation":"у тым, каб падмяніць вас падобнымі на вас і стварыць такімі, пра якіх вы і не ведаеце."},{"id":62,"translation":"Вы ўжо ведаеце пра першы твор. Чаму б вам не прыгадаць?"},{"id":63,"translation":"Ці бачылі вы тое, што вы сееце?"},{"id":64,"translation":"Вы гадуеце яго – цi гэта Мы гадуем яго?"},{"id":65,"translation":"Калі б Мы пажадалі, дык ператварылі б яго на муку, i вы засталі¬ся б здзіўленымі:"},{"id":66,"translation":"«Мы пацярпелі страты,"},{"id":67,"translation":"i не засталося ежы ў нас!»"},{"id":68,"translation":"Вы бачылі ваду, якую вы п’яце?"},{"id":69,"translation":"Гэта вы пасылаеце яе з дажджавой хмары – цi гэта Мы пасылаем?"},{"id":70,"translation":"Калі б Мы пажадалі, дык зрабілі б яе горкаю. Чаму ж вы няўд¬зячныя?"},{"id":71,"translation":"Вы бачылі агонь, які кранаеце?"},{"id":72,"translation":"Цi вы гадуеце дрэва для яго – ці гэта Мы гадуем яго?"},{"id":73,"translation":"Мы зрабілі яго напамінам і дапамогаю вандруючым."},{"id":74,"translation":"Услаўляй жа імя твайго Вялікага Госпада!"},{"id":75,"translation":"дык не! Клянуся месцамі захаду зорак!"},{"id":76,"translation":"I гэтая кляцьба – калі б вы толькі ведалі – кляцьба вялiкая."},{"id":77,"translation":"Сапраўды, гэта – Прыслаўны Каран,"},{"id":78,"translation":"захаваны ў Кнізе."},{"id":79,"translation":"дакранаюцца да яго толькі ачышчаныя."},{"id":80,"translation":"Пасланы ад Госпада светаў."},{"id":81,"translation":"Няўжо вы не верыце ў гэтае апавяданне,"},{"id":82,"translation":"i робіце вы лёс ваш лёсам нявернiкаў?"},{"id":83,"translation":"I калі душа падступае да горла"},{"id":84,"translation":"i вы глядзіце на [таго хто сканае],"},{"id":85,"translation":"дык Мы блiжэй да яго, чым вы, але вы не бачыце гэтага."},{"id":86,"translation":"дык чаму ж вы, калі не будзе сплачана вам,"},{"id":87,"translation":"не паварочаеце яе? дык калі б вы былі шчырымi!"},{"id":88,"translation":"Калі ён быў адным з набліжаных,"},{"id":89,"translation":"дык атрымае супакой, уцеху і сад асалоды."},{"id":90,"translation":"I калі ён быў адным з тых, хто справа –"},{"id":91,"translation":"Мір табе! Ты – адзін з тых, хто справа."},{"id":92,"translation":"Але калі ён быў адным з тых, якія адмаўляюць i блукаюць,"},{"id":93,"translation":"дык паіць яго будуць кіпнем,"},{"id":94,"translation":"i гарэць ён будзе ў агнi."},{"id":95,"translation":"Вось гэта на самой справе i ёсць безумоўная праўда."},{"id":96,"translation":"дык услаўляй імя Госпада твайго Вялікага!"}]},{"id":57,"verses":[{"id":1,"translation":" Услаўляе Аллага тое, што на нябёсах i на зямлі, а Ён – Велічны, Мудры."},{"id":2,"translation":" Яму належыць улада над нябёсамі і зямлёю, Ён даруе жыццё і ска¬нанне, i Ён – над усялякаю рэччу Магутны."},{"id":3,"translation":" Ён – Першы i Апошні, Відавочны і Таемны, i Ён ведае пра кож¬ную рэч."},{"id":4,"translation":" Ён – Той, Хто стварыў нябёсы i зямлю за шэсць дзён, а потым уз¬няўся над Тронам. Ведае Ён, што ўваходзіць у зямлю i што выходзіць з яе, i што сыходзіць з неба, i што ўзнімаецца туды. Ён з вамі веданнем, дзе б вы ні былі, i бачыць Аллаг тое, што робіце вы."},{"id":5,"translation":" Яму належыць улада над нябёсамі і зямлёю i да Аллага вяртаюц¬ца ўсе справы."},{"id":6,"translation":" Ён павялічвае ноч за рахунак дня, а дзень за рахунак ночы, i Ён ведае тое, што схавана ў сэрцах."},{"id":7,"translation":" Паверце ў Аллага і Ягонага Пасланца, ахвяруйце тое, у чым Ён зрабіў вас спадчыннікамі; таму тым з вас, якія паверылі i ахвяравалі, ім – вялікае ўзнагароджанне."},{"id":8,"translation":" А чаму вы не верыце ў Аллага, калі Пасланец заклікае вас паверы¬ць у Госпада вашага і, праўдзіва, узяў Ён запавет з вамі, калі вы вернікі?"},{"id":9,"translation":" Ён – Той, Хто паслаў рабу свайму знакі выразныя, каб вывесці вас з цемры да святла, i, сапраўды, Аллаг – Спачувальны і Міласэрны."},{"id":10,"translation":"А чаму ж вы не выдаткоўваеце на шляху Аллага, калі Аллагу на¬лежыць спадчына нябёсаў i зямлі? Не роўныя паміж сабою тыя, якія ахвяравалі да перамогі і ўдзельнічалі ў змаганні; яны – вышэй за тых, якія ахвяравалі пазней i ўдзельнічалі ў змаганні пазней. I кожнаму абя¬цаў Аллаг найлепшае, i Аллагу вядома тое, што робіце вы."},{"id":11,"translation":"Той, хто пазычыць Аллагу добрую пазыку, атрымае ад Аллага ўдубальт, i яму – узнагароджанне шчодрае."},{"id":12,"translation":"У той дзень убачыш ты вернікаў, мужчын і жанчын – плыве святло іх перад імі i справа ад іх: «Вестка ўцешная сёння для вас – сады, дзе цурчаць рэкі. Будзеце вы там павек». Гэта – вялікі поспех!"},{"id":13,"translation":"У той дзень скажуць крывадушнікі, мужчыны і жанчыны, тым, якія паверылі: «Пачакайце, мы пазычым у вас святло!» Скажуць ім: «Вяртайцеся назад i шукайце святло». Пабудуюць паміж імі сцяну з варотамі, унутры якое лiтасць, а вонкі – пакаранне."},{"id":14,"translation":"Будуць яны казаць: «Хіба мы не былі з вамі?» Скажуць ім: «Так, але вы самі спакушалі адно аднаго – вы чакалі, i вы вагаліся, i заахво¬чвалiся ілжывымі надзеямі, пакуль не з’явіўся загад Аллага; i спаку¬шаў вас супраць Аллага спакуснік."},{"id":15,"translation":"Сёння не прымуць ад вас выкуп, i ад тых, якія не паверылi; ваш прытулак – агонь, які возьме ў палон вас. Агідны ж гэты прытулак!»"},{"id":16,"translation":"Хіба не час для тых, якія паверылі, упакорыць сэрцы свае для згадвання Аллага і таго, што падаравана з праўды, і не быць падобным да тых, каму было дадзена Пісанне раней, i чые сэрцы пачарсцвелi з часам, i большасць якіх – непакорныя?"},{"id":17,"translation":"дык ведайце, што Аллаг адраджае зямлю пасля ейнага сканан¬ня! Мы тлумачым знакi для вас – магчыма, зразумееце вы."},{"id":18,"translation":"Сапраўды, тым мужчынам i жанчынам, якія даюць міласціну i якія пазычылi Аллагу добрую пазыку – падвоіцца яна ім i будуць яны ўзнагароджаныя шчодра."},{"id":19,"translation":"I тым, якія паверылі ў Аллага і Ягонага Пасланцанага – праўд¬зівым i сведкам перад Госпадам iхным – на іх чакае ўзнагароджанне і святло, а тыя, якія не паверылі і адкідвалі знакi Нашыя, яны – жыха¬ры пекла."},{"id":20,"translation":"Ведайце, што жыццё ў гэтым свеце – толькі гульня і забава, упры¬гажэнні і хвальба паміж вамі, спаборніцтвы ў павелічэнні маёмасці і дзяцей – падобна яно да дажджу, пасля якога пасевы здзіўляюць сей¬біта; далей ты бачыш іх жоўтымі, а потым яны каржавеюць. А ў бу¬дучым жыцці – пакаранне моцнае альбо прабачэнне ад Аллага і Яго¬нае задавальненне. I жыццё ў гэтым свеце – нішто іншае, як даброты прывідныя."},{"id":21,"translation":"Iмкніцеся ж [папярэджваючы] адно аднаго ў атрыманні пра¬бачэння ад Госпада вашага і раю, працягнутага на разлегласць неба і зямлі; прыгатаваны ён тым, якія паверылі ў Аллага і Ягоных паслан¬цоў; гэта – шчодрасць Аллага, дорыць Ён яе, каму пажадае, i Аллаг – Уладар вялікай шчодрасці."},{"id":22,"translation":"Не адбудзецца ніякага лiха ні на зямлі, ні ў вас саміх, калі яго не было ў Пісанні яшчэ да таго, як Мы створым гэтае. Сапраўды, латва гэта для Аллага!"},{"id":23,"translation":"Каб не смуткавалі вы праз тое, што вас абмінула, i не цешыліся таму, што Мы далі. Аллаг не любіць усялякага ганарліўца і самахвала,"},{"id":24,"translation":"якія хцівыя і прымушаюць людзей быць хцівымі. А калі хто ад¬хінаецца, дык, сапраўды, Аллаг – заможны, Пахвальны."},{"id":25,"translation":"Пасылалі Мы пасланцоў нашых са знакамі выразнымі, i пасылалі Мы з імі Пісанне і Вагi для таго, каб прытрымліваліся людзі слушнас¬ці; паслалі Мы жалеза, у якім вялікая моц i карысць для людзей – каб ведаў Аллаг, хто таемна дапамагае Яму і Ягоным пасланцам. Аллаг – Моцны, Велічны."},{"id":26,"translation":"І, праўдзіва, пасылалі Мы Нуха і Ібрагіма, i ўсталявалi сярод на¬шчадкаў iхных прароцтва і Пісанне. Былі сярод іх тыя, хто ішоў про¬стым шляхам, але шмат хто з іх – непакорлiвыя."},{"id":27,"translation":"Потым паслалі Мы ўтроп іх Iсу, сына Мар’ям, i далi Мы яму Iн¬джыл, i ўсялілі ў сэрцы тых, хто ішоў за ім, спагаду і лiтасць. А мана¬ства яны прыдумалі самі, бо Мы не прыпісвалі яго ім, хіба як прагну¬ць яны задаволенасці Аллага. Але не выканалі яны яго належным чынам. I даравалi Мы тым сярод іх, якія верылi, узнагароджанне, але шмат хто з іх – непакорлiвыя."},{"id":28,"translation":"о вы, якія паверылі! Палохайцеся Аллага і паверце ў Ягонага Пасланца, і тагды Ён абдорыць вас удубальт са Сваёй лiтасцi, дасць вам святло, з якім вы будзеце ісці; і прабачыць вас, i Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":29,"translation":"Няхай ведаюць людзі Пісання, што яны не маюць улады над шчодрасцю Аллага, што шчодрасць – у Ягонай уладзе, i дае Ён яе таму, каму пажадае, i Аллаг – Уладар вялікай шчодрасцi."}]},{"id":58,"verses":[{"id":1,"translation":" Аллаг пачуў словы той, якая спрачалася з табою пра свайго мужа, i скардзілася Аллагу. Аллаг пачуў вашу размову, бо, сапраўды, Аллаг – Усечуючы, Усебачачы."},{"id":2,"translation":" Тыя, якія называюць сваіх жонак хрыбетнікамi маці, хоць на са¬мой справе тыя не з’яўляюцца маці iхнымi, бо іхныя маці – тыя, якія нарадзілі іх, кажуць словы ганьбавальныя і хлуслівыя. Сапраўды, Ал¬лаг – Пагадлівы, Прабачаючы."},{"id":3,"translation":" Тыя, якія называюць сваіх жонак хрыбетнікамi маці, а потым ад¬маўляюцца ад сказанага, няхай адпусцяць аднаго раба перад тым, як да- крануцца адно да аднаго. Павучаюць вас гэтым, i Аллаг ведае, што вы робіце."},{"id":4,"translation":" А хто не мае раба, дык няхай посцiць на працягу двух месяцаў без перапынку, перад тым, як дакрануцца да жонкі. А хто не прымее зрабіць гэтага, дык няхай накорміць шэсцьдзесят бедакоў. Усё гэта – для таго, каб паверылі вы ў Аллага і Ягонага Пасланца. Такія абмежа¬ванні Аллага, а нявернiкаў чакае пакутлівае пакаранне!"},{"id":5,"translation":" Тыя, якія варагуюць з Аллагам і Ягоным Пасланцом, будуць раз¬бітыя таксама, як былі разбітыя тыя, якія жылі раней за іх. Мы вы-правілі выразныя знакі, а нявернiкаў чакае зневажальнае пакаранне,"},{"id":6,"translation":" у дзень, калі Аллаг адродзіць іх усіх i раскажа ім пра іхныя ўчынкі. Падлічыў іх Аллаг, а яны забыліся на іх, і Аллаг – кожнай рэчы Сведка."},{"id":7,"translation":" Хiба ты не бачыш, што Аллаг ведае тое, што на нябёсах i тое, што на зямлі? Не бывае таемнае размовы паміж трыма, дзе Ён не быў бы чацвёртым, паміж пяццю, дзе Ён не быў бы шостым, ці ж менш альбо больш за гэтае, без таго, каб Ён не быў з імі [веданнем], дзе б яны ні былі Потым, у дзень Адраджэння, Мы паведамім ім пра іхныя ўчынкі. Аллаг – пра кожную рэч дасведчаны."},{"id":8,"translation":" Хiба не бачыў ты тых, якім была забароненая таемная гутарка? Потым усе яны павярталіся да таго, што было забаронена ім, змовілі¬ся аб граху, непрыхільнасці i няпослуху супраць Пасланца. Калі яны прыходзяць да цябе, дык вітаюцца з табою не так, як вітае цябе Аллаг, і кажуць самі сабе: «Чаму не скарае нас Аллаг за тое, што мы кажам?» дастаткова ім пекла. Туды будуць змешчаны яны, i агіднае ж гэта месца!"},{"id":9,"translation":" о вы, якія паверылі! Калі гутарыце таемна, дык не размаўляйце пра грэх, непрыхільнасць альбо няпослух у адносінах да Пасланца. Размаўляйце ж пра багабойнасць і збожнасць, і палохайцеся Аллага, перад якім вы будзеце згуртаваныя."},{"id":10,"translation":"Сапраўды, таемная гутарка – ад шатана, які прагне суму для тых, якія паверылі. Але яна не прынясе ім ніякай шкоды, апроч як з дазво¬лу Аллага. I на Аллага ўскладаюць надзеі вернікі."},{"id":11,"translation":"о вы, якія паверылі! Калі вам кажуць на сходах: «Саступіць!» – дык саступіць. I надзяліў вас Аллаг яшчэ лепшым месцам. А калі вам кажуць: «Устаньце!» – дык уставайце. Аллаг даруе перавагу тым з вас, якія паверылі і тым, каму дадзена веданне. I Аллаг ведае, што вы робіце."},{"id":12,"translation":"о вы, якія паверылі! Калі вы размаўляеце з пасланцам таемна, ня¬хай міласціна папярэднічае вашай гутарцы. Гэта – лепш для вас і чыс¬цей. А калі нічога не знойдзеце, дык Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":13,"translation":"Няўжо вы палохаецеся, каб міласціна папярэднічала вашай та¬емнай гутарцы? Калі вы не зрабілі гэтага, і Аллаг прыняў вашае каян¬не, дык рабіце малітву, давайце закят, падпарадкоўвайцеся Аллагу і Яго Пасланцу. Аллаг ведае тое, што вы робіце."},{"id":14,"translation":"Хiба ты не бачыў тых, якія сябруюць з людзьмі, на якіх угнявiў¬ся Аллаг? Яны – i не з вамі, i не супраць вас, яны свядома даюць хлуслі¬выя кляцьбы."},{"id":15,"translation":"Аллаг падрыхтаваў для іх жорсткае пакаранне! Сапраўды, дрэн-на тое, што яны робяць."},{"id":16,"translation":"Яны зрабілі свае кляцьбы шчытом, і збіваюць са шляху Аллага. На іх чакае зневажальнае пакаранне!"},{"id":17,"translation":"Не дапаможа ім перад Аллагам нiчым ні іхная маёмасць, ні іх¬ныя дзеці. Яны – жыхары пекла i будуць там павек."},{"id":18,"translation":"У той дзень Аллаг адродзіць іх усіх. I яны давацьмуць кляцьбы перад Ім, як давалі кляцьбы вам, і думаць, што гэта чымсьці дапамо¬жа ім. Сапраўды, яны – хлусы."},{"id":19,"translation":"Перамог іх шатан i прымусіў забыцца нават згадваць Аллага. Яны – прыхільнікі шатана, а сапраўды, прыхільнікі шатана – гэта тыя, якія маюць страты."},{"id":20,"translation":"Сапраўды, тыя, якія варагуюць з Аллагам і Яго Пасланцом, апы¬нуцца сярод зняважаных."},{"id":21,"translation":"Аллаг напісаў: «Абавязкова перамогу атрымаю Я і Мае пасланцы!»"},{"id":22,"translation":"Ты не знойдзеш людзей, якія вераць у Аллага і Апошні дзень, але адначасова сябруюць з тымі, хто варагуе з Аллагам і Яго Паслан¬цом – нават калі гэта будуць іх бацькі, сыны, браты альбо іншыя сва¬які. Аллаг дараваў сэрцам iхнiм веру і ўмацаваў іх духам ад Сябе. Ён увядзе іх у сады, дзе цурчаць рэкі, i будуць яны там павек. Аллаг зада¬волены імі, i яны задаволеныя Ім. Гэта – прыхільнікі Аллагаi, сапраў¬ды, прыхільнікі Аллага маюць поспех."}]},{"id":59,"verses":[{"id":1,"translation":" Услаўляе Аллага тое, Што на нябёсах, i тое, Што на зямлі, а Ён – Велiчны, Мудры."},{"id":2,"translation":" Ён – Той, Хто вывеў нявернікаў з людзей Пісання з жытла іхнага падчас першага выгнання. Вы і не думалі, што яны пойдуць, а яны ду¬малі, што іхныя фартэцы абароняць іх ад Аллага. І Аллаг скараў іх з іншага боку, з якога яны і не чакалі. Ён напоўніў сполахам iхныя сэр¬цы. Таму яны разбуралі ўласныя хаты сваімі рукамі і рукамі вернікаў. Няхай гэта будзе павучаннем вам, тым, хто мае вочы!"},{"id":3,"translation":" Калі б не загадаў ім Аллаг выгнання, дык скараў бы скананнем іх у зямным жыцці. А ў наступным жыцці на іх чакае вогненнае пакаранне."},{"id":4,"translation":" Гэта – за тое, што яны паўсталі супраць Аллага і Ягонага Паслан¬ца. да таго, хто паўстае супраць Аллага, Ён суворы ў пакаранні."},{"id":5,"translation":" Тое, што вы ссеклі пальмы ці пакінулі іх i далей далі стаяць на іх¬ных каранях, – гэта толькі з дазволу Аллага і дзеля ганьбы непакорлiвым."},{"id":6,"translation":" I вы не скакалі на конях альбо вярблюдах да той здабычы, якую дараваў Аллаг Свайму Пасланцу, але гэта Аллаг дае ўладу пасланцам Сваім над тымі, над кім пажадае Ён. Аллаг здольны на кожную рэч."},{"id":7,"translation":" Тое, што Аллаг дараваў Свайму Пасланцу ад жыхароў паселiш¬чаў, належыць Аллагу, Пасланцу і ягоным сваякам, сiрацiнам, бедакам i падарожнікам; i каб не дасталося яно заможным сярод вас. Таму вазь¬міце тое, што даў вам Пасланец, але не чапайце таго, што ён забараніў вам. Сапраўды, Аллаг – суворы ў пакаранні."},{"id":8,"translation":" [Маёмасць належыць таксама] незаможным перасяленцам, якія былі выгнаныя з жылля свайго i страцілі сваю маёмасць, імкнучыся да лiтасцi Аллага і Ягонага задавальнення, дзеля дапамогі Аллагу і Яго¬наму Пасланцу. Яны i з’яўляюцца шчырымi."},{"id":9,"translation":" Тыя, якія жылі ў Мэдыне раней і паверылі раней, любяць тых, хто перабраўся да іх. У іх сэрцах няма зайздрасці да таго, што атрымалі тыя. Яны прызнаюць іх перавагу, хоць і самі знаходзяцца ў патрэбе. Хто перамог сваю хцівасць, той дасягнуў поспеху."},{"id":10,"translation":"Тыя, якія прыйдуць пасля іх, скажуць: «Госпадзе наш! Прабач нас і братоў нашых, якія паверылі раней за нас! I не дай сэрцам нашым споўніцца нянавісцю да тых, хто паверыў раней! Госпадзе наш! Ты – Спачувальны, Міласэрны!»"},{"id":11,"translation":"Ці не бачыў ты крывадушнікаў, якія кажуць сваім братам нявер¬нiкам сярод людзей Пісання: «Калі выганяць вас, дык мы абавязкова пойдзем разам з вамі, i мы не падпарадкуемся наказу ваяваць супра¬ць вас. А калі нехта будзе змагацца супраць вас, дык мы дапаможам вам». І Аллаг сведчыць, што яны хлусяць."},{"id":12,"translation":"Калі тыя і будуць выгнаныя, дык яны не пойдуць разам з імі, а калі супраць іх пачнецца змаганне, дык яны таксама не дапамогуць ім, адхiнуўшыся назад. Не дапаможа ім ніхто."},{"id":13,"translation":"Сапраўды, яны палохаюцца вас у сэрцах мацней за Аллага, бо яны – людзі, якія не разумеюць."},{"id":14,"translation":"Усе разам яны не пачнуць змаганне супраць вас, хіба як у ўма¬цаваннях альбо за сценамі іхнымі. І баявы запал іх з’яўляецца моцным толькі паміж імі самімі. Ты лічыш, што яны – адзіныя, але іхныя сэр¬цы раз’яднаныя. Гэта так, бо яны – людзі неразумныя."},{"id":15,"translation":"Падобныя яны да тых, якія жылі неўзабаве перад імі. Тыя ж ад¬чулі наступствы дзей сваіх, і на іх чакае пакутлiвае пакаранне."},{"id":16,"translation":"Падобныя яны да шатана, калі сказаў ён чалавеку: «Не вер!» І калі той стаў нявернiкам, ён сказаў: «А я выракаюся ад цябе, бо я па¬лохаюся Аллага, Госпада светаў»."},{"id":17,"translation":"Канец i тых, і іншых – пекла, дзе яны будуць павек. Гэта ўзнага¬роджанне прыгнятальнiкам."},{"id":18,"translation":"о вы, якія паверылі! Палохайцеся Аллага, і няхай падумае кож¬ны пра тое, што падрыхтаваў ён сабе на заўтра. Палохайцеся Аллага, бо Аллаг ведае пра тое, што вы робіце!"},{"id":19,"translation":"Не будзьце ж такімі як тыя, хто забыўся на Аллага. Ён прымусіў іх забыцца на саміх сябе. Яны i з’яўляюцца непакорлівымі."},{"id":20,"translation":"Не роўныя жыхары пекла і жыхары раю, бо менавіта жыхары раю будуць мець поспех."},{"id":21,"translation":"Калі б Мы паслалі гэты Каран гары, дык ты ўбачыў бы яе пакор¬ліва расколатаю ад сполаху перад Аллагам. Гэта – прыпавесці, якія Мы прыводзім людзям; магчыма, падумаюць яны."},{"id":22,"translation":"Ён – Аллаг; апроч Яго няма бога. Ён ведае таемнае і адкрытае, i ён – Лiтасцiвы, Міласэрны."},{"id":23,"translation":"Ён – Аллаг; апроч Яго няма бога. Уладар, Прасвяты, Мірны, Вер¬ны, Ахоўнік, Велічны, Усеўладны, Узняты. Усячысты Аллаг ад тых, каму пакланяюцца разам з Ім!"},{"id":24,"translation":"Ён – Аллаг; Стваральнік, Творца, даруючы аблічча. Яму нале-жаць выдатныя імёны, услаўляе Яго тое, што на нябёсах i на зямлі, а Ён – Велічны, Мудры."}]},{"id":60,"verses":[{"id":1,"translation":" о вы, якія паверылі! Не бярыце сабе сябрамі Маіх ворагаў i вора¬гаў вашых! Вы сустракаеце іх з любоўю, тагды як яны не вераць у праў¬ду, што прыйшла да вас, выганяюць Пасланца і вас саміх за тое, што ве¬рыце вы ў Аллага, Госпада вашага. I калі вы выйдзеце змагацца на Маім шляху і шукаць Маёй лiтасцi, дык не хавайце сваю любоў да іх. Я ж бо ведаю тое, што вы хаваеце і тое, што вы кажаце адкрыта. I хто з вас зра¬біў гэтае, той сышоў са шляху праўдзівага."},{"id":2,"translation":" Калi ж стануць на шляху вашым, дык будуць вам ворагамі, і будуць шкодзіць вам сваімі рукамі і словамі, жадаючы, каб вы сталі нявернiкамi."},{"id":3,"translation":" Не дапамогуць вам ні сваякі вашыя, ні дзеці вашыя. У дзень Адраджэння Ён разважыць паміж вамі. I Аллаг бачыць тое, што вы робіце."},{"id":4,"translation":" I добры прыклад для вас Ібрагім i тыя, хто з ім, калі сказалі яны народу свайму: «Мы выракаемся ад вас і ад таго, чаму вы пакланяеце¬ся заміж Аллага! Мы адхіляем вас i будзе паміж намі і вамі непрыхіль¬насць і нянавісць, пакуль не паверыце вы ў адзінага Бога!» Толькі ска¬заў Ібрагім бацьку свайму: «Я буду прасіць прабачэння для цябе, хоць і не маю для гэтага ўлады над тым, што належыць Аллагу. Госпадзе наш! На Цябе спадзяемся мы, i да Цябе – вяртанне."},{"id":5,"translation":" Госпадзе наш! Не рабі нас выпрабаваннем для тых, якія сталі нявернікамi! даруй нам, Госпадзе наш, сапраўды, Ты – Велічны, Мудры!»"},{"id":6,"translation":" Сапраўды, яны былі добрым прыкладам для вас, для тых, хто спадзяецца на вяртанне да Аллага і Апошні дзень. А калі хто завер¬нецца, дык Аллаг – заможны, Пахвальны."},{"id":7,"translation":" Магчыма, Аллаг злучыць любоўю вас i тых, з кім вы варагуеце. I Аллаг – Усемагутны, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":8,"translation":" Аллаг не забараняе вам быць прыязнымi і бесстароннымi да тых, хто не змагаўся з вамі праз вашу веру і не выганяў вас з вашага жыл¬ля. Сапраўды, Аллаг любіць бесстаронных."},{"id":9,"translation":" Аллаг забараняе вам сябраваць толькі з тымі, якія змагалiся з вамі праз веру, выганялі вас з вашага жылля і спрыялі выгнанню вашаму. А хто сябруе з імі, тыя – прыгнятальнiкi."},{"id":10,"translation":"о тыя, якія паверылі! Калі прыходзяць да вас верніцы, якія пе¬рабралiся, дык выпрабоўвайце іхную веру. Аллаг лепш ведае, якая іх¬ная вера. Калі ж пераканаецеся вы ў тым, што яны – верніцы, дык не вяртайце іх нявернiкам, бо тым забаронена браць шлюб з верніцамі, а ім – браць шлюб з нявернікамі. Таму сплаціце ім тое, што яны выдат¬кавалі. Няма граху вам у тым, што вы возьмеце шлюб з [верніцамі] пас¬ля сплаты належнага. І не трымайцеся за [шлюбныя] повязі з няверні¬цамі і прасіце [ў паганаў] тое, што вы выдаткавалі. I нявернікі няхай патрабуюць тое, што яны выдаткавалі. Гэта так вырашыў для вас Ал¬лаг, Ён вырашае паміж вамі, i Аллаг – Усеведаючы, Мудры."},{"id":11,"translation":"І калі якая-небудзь з вашых жонак сышла да нявернiкаў, а по¬тым захапілі вы здабычу, дык дайце тым, каго пакінулі жонкі, столькі ж, колькі тыя сплацілі ім. I палохайцеся Аллага, у Якога вы верыце!"},{"id":12,"translation":"о Прароча! Калі прыйдуць да цябе няверніцы і паклянуцца ў тым, што не будуць пакланяцца нікому, апроч Аллага, не будуць крас¬ці, пералюбнічаць, забіваць сваіх дзяцей, мець дзяцей ад іншых, упарта трымацца хлусні, і не будуць чыніць табе няпослух, калі заклiкацьмеш іх да таго, што заахвочваецца, дык ты прымі іхныя кляцьбы і прасі для іх прабачэння ў Аллага. Сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":13,"translation":"о тыя, якія паверылі! Не бярыце сабе сябрамі людзей, на якіх угневаўся Аллаг! Яны ўжо страцілі надзею на наступнае жыццё, як страцілі яго нявернiкi, якія ляжаць у магілах."}]},{"id":61,"verses":[{"id":1,"translation":" Услаўляюць Аллага тыя, што на нябёсах, i тыя, што на зямлі, а Ён – Велiчны, Мудры."},{"id":2,"translation":" о вы, якія паверылі! Чаму кажаце тое, чаго не робіце?"},{"id":3,"translation":" Вялікая непрыязнасць у Аллага тагды, калі вы кажаце, а не робіце!"},{"id":4,"translation":" Сапраўды, Аллаг любіць тых, якія вядуць змаганне на Ягоным шляху шэрагамi, падобнымі да моцнай пабудовы."},{"id":5,"translation":" Вось Муса сказаў народу свайму: «о, народ мой! Чаму робіце дрэнна мне, хоць сапраўды ведаеце, што я – пасланец Аллага да вас?» I калі збіліся яны з простага шляху, то адхіліў Аллаг сэрцы іхныя, бо Аллаг не вядзе простым шляхам непакорлівых."},{"id":6,"translation":" I калі сказаў Iса, сын Мар’ям: «о сыны Iсраiла! Я – пасланец Ал¬лаг да вас, які пацвярджае тое, што было да мяне ў Таўраце, і паведам¬ляе добрую вестку пра пасланца, які з’явіцца пасля мяне. Імя яго – Ах¬мад». А калі гэты пасланец прыйшоў з выразнымі доказамі, сказалі: «Гэта – відавочнае чараўніцтва»."},{"id":7,"translation":" Але хто ж большы прыгнятальнiк, чым той, хто паклёпнічае на Аллага, калі яго заклікаюць да ісламу? Аллаг не вядзе простым шля¬хам прыгнятальнiкаў."},{"id":8,"translation":" Жадаюць яны патушыць святло Аллага сваімі вуснамі, але Аллаг даносіць святло сваё, як бы не было б гэта праціўна нявернiкам."},{"id":9,"translation":" Ён – Той, Хто паслаў Пасланца Свайго з кіраўніцтвам і праўдзіваю вераю, каб перасягнула яна ўсе іншыя веранні, як бы не было б гэта праціўна паганым."},{"id":10,"translation":"о вы, якія паверылі! Цi паказаць вам на справу, якая выратуе вас ад пакарання пакутлiвага?"},{"id":11,"translation":"Паверце ў Аллага і Ягонага Пасланца і змагайцеся на шляху Ал¬лага сваёй маёмасцю i жыццём. Гэта лепш для вас, калі вы разумееце."},{"id":12,"translation":"даруе Ён вам грахі вашыя і ўвядзе ў сады, дзе цурчаць рэкі, i ў выдатнае жыллё ў садах Эдэну. Гэта – поспех вялікі!"},{"id":13,"translation":"Яшчэ ёсць і іншае, што вы любіце – дапамога ад Аллага і блізкая перамога; таму пацеш вернікаў добраю весткаю."},{"id":14,"translation":"о вы, якія паверылі. Будзьце памагатымі Аллага, як сказаў Iса, сын Мар’ям, вучням сваім: «Хто мае памагатыя на шляху да Аллага?» Сказалі вучні: «Мы – памагатыя Аллага!» І паверыла адна частка з на¬шчадкаў Iсраiла, а іншая частка не паверыла. Падтрымалі Мы тых, якія паверылі, i перамаглі яны ворагаў сваіх."}]},{"id":62,"verses":[{"id":1,"translation":" Услаўляюць Аллага тыя, што на нябёсах, i тыя, што на зямлі – Ула¬дара, Святога, Велiчнага, Мудрага."},{"id":2,"translation":" Ён – Той, Хто адаслаў да непісьменных пасланца з асяродзьдзя іх саміх. Чытае ён Ягоныя знакі, ачышчае іх, вучыць іх Пісанню і мудрас¬ці, хоць раней яны знаходзіліся ў сапраўднай аблудзе."},{"id":3,"translation":" І іншых сярод тых, якія яшчэ не далучыліся да іх, а Ён – Велiчны, Мудры."},{"id":4,"translation":" Гэта – шчодрасць Аллага, дорыць Ён яе, каму пажадае, а Аллаг валодае шчодрасцю вялiкаю."},{"id":5,"translation":" Тыя, якім загадана трымацца Таўрата – але потым не выканалі яны гэтага – падобныя да асла, нагружанага кнігамі. Якім жа дрэнным з’яўляецца прыклад людзей, якія лічаць хлуснёю знакі Аллага! Аллаг не вядзе простым шляхам прыгнятальнікаў."},{"id":6,"translation":" Скажы: «о вы, якія зрабіліся юдэямі! Калі сцвярджаеце, што вы прыхільнікі Аллага апроч іншых людзей, дык пажадайце сабе сканан¬ня, калі вы праўдзівыя»."},{"id":7,"translation":" Але не пажадаюць яны яе ніколі праз тое, што рабiлi рукі іх. Ал¬лаг ведае прыгнятальнікаў."},{"id":8,"translation":" Скажы: «Сапраўды, скананне, ад якога ўцякаеце вы, праўдзіва су¬стрэне вас. Потым паварочаецеся вы да Таго, хто ведае таемнае і віда¬вочнае, i паведаміць Ён вам пра тое, што вы рабілі»."},{"id":9,"translation":" о вы, якія паверылі! Калі заклікаюць вас да малітвы ў пятніцу, дык звярніцеся да згадвання Аллага i пакiньце справы гандлёвыя. Гэта лепш для вас, калі вы разумееце."},{"id":10,"translation":"I калі малітва скончыцца, дык разыходзьцеся па зямлі, шукаючы лiтасць Аллага, i памінайце Аллага часта, магчыма, мецьмяце поспех."},{"id":11,"translation":"Але калі бачаць яны гандаль ці забавы, спяшаюцца яны да гэта¬га, пакідаючы цябе стаяць [у мячэці]. Скажы: «Тое, што ў Аллага, лепш за забавы і гандаль, і Аллаг – лепшы з тых, хто надзяляе!»"}]},{"id":63,"verses":[{"id":1,"translation":" Калі прыходзяць да цябе крывадушнікі, яны кажуць: «Сапраўды, ты пасланец Аллага!» Аллаг ведае, што ты, сапраўды, Ягоны Пасланец, і Аллаг сведчыць, што крывадушнікі – хлусы."},{"id":2,"translation":" І зрабілі кляцьбы сваёй заслонаю і збiваюць са шляху Аллага. Са¬праўды дрэнна тое, што яны робяць!"},{"id":3,"translation":" Гэта таму, што яны спачатку паверылi, а потым – не. запячата¬ныя iхныя сэрцы, i яны не разумеюць."},{"id":4,"translation":" Калі ты глядзіш на іх, прыгажосць іхных целаў захапляе цябе, і калі яны кажуць, дык ты слухаеш іх. Але яны падобныя да бярвёнаў, якiя прыхіленыя да сцяны, і кожны крык успрымаюць як пагрозу для сябе. Яны ворагі, таму пільнуйся іх. Няхай згубіць іх Аллаг! Як жа яны падалiлiся!"},{"id":5,"translation":" Калі кажуць ім: «Прыходзьце, каб папрасіў прабачэння для вас Пасланец Аллага!» – дык яны толькі віхраць сваiмi галавамi, і ты бачыш, што яны адхінаюцца, напоўненыя гонарам."},{"id":6,"translation":" Усё адно для іх, прасіцьмеш прабачэння за іх, ці не. Аллаг ніколі не прабачыць іх, бо Аллаг не вядзе простым шляхам людзей непакор¬лівых."},{"id":7,"translation":" Яны – тыя, хто кажа: «Не ахвяруйце для тых, хто з Пасланцом Ал¬лага, пакуль не пакінуць яны яго!» І Аллагу належаць скарбы нябёсаў i зямлі, хоць крывадушнікi гэтага і не разумеюць."},{"id":8,"translation":" Яны кажуць: «Калі мы паварочаемся ў Мэдыну, дык моцныя ся¬род нас выганяць адтуль кволых». Моц жа належыць Аллагу, Паслан¬цу і вернікам, хоць крывадушнiкi гэтага і не ведаюць."},{"id":9,"translation":" о вы, якія паверылі! Няхай не адцягвае вас маёмасць вашая і дзеці вашыя ад згадкі імя Аллага, бо тыя, якія робяць так, выпрабуюць страты."},{"id":10,"translation":"Выдаткоўвайце з таго, чым Мы надзялілі вас, раней за прыбыц¬цё да кагосцi з вас сканання. Бо тагды ён скажа: «Госпадзе! Калі б ты адтэрмінаваў мне ненадоўга, дык я даваў бы міласціну і быў бы сярод праведных!»"},{"id":11,"translation":"Аллаг ніколі не адтэрміноўвацьме тым, чый час прыйшоў. I Ал¬лаг ведае, што вы робіце."}]},{"id":64,"verses":[{"id":1,"translation":" Услаўляе Аллага тое, што на нябёсах, i тое, што на зямлі. Яму на¬лежыць улада, яму належыць моц, i Ён – над кожнай рэччу Ўсемагутны."},{"id":2,"translation":" Ён – Той, Хто стварыў вас. Ёсць сярод вас нявернікі, i ёсць сярод вас вернікі. I Аллаг бачыць тое, што вы робіце."},{"id":3,"translation":" Ён стварыў нябёсы і зямлю ў праўдзе, надаў вам аблічча i зрабіў вашае аблічча выдатным. I да Яго – вяртанне."},{"id":4,"translation":" Ён ведае, што на нябёсах i на зямлі; Ён ведае тое, што вы хаваеце і тое, што адкрываеце. I Аллаг ведае тое, што ў сэрцах."},{"id":5,"translation":" Хіба не даходзілі да вас весткі пра тых, якія не верылi ў мінулым і паспрабавалі на смак наступствы дзей сваіх?"},{"id":6,"translation":" Гэта – таму, што калі прыходзілі да іх пасланцы з выразнымі зна¬камі, дык яны казалі ім: «Няўжо такія ж людзі павядуць нас шляхам простым?» Таму яны не паверылі і адхiнулiся. І Аллаг не мае патрэбы ў іх; сапраўды, Аллаг – заможны, Пахвальны."},{"id":7,"translation":" Нявернiкi думаюць, што яны ніколі не адродзяцца. Скажы: «Не! Клянуся Госпадам маім, вы адродзіцеся, а потым, сапраўды, паведамя¬ць вам пра ўчынкі вашыя. Гэта для Аллага латва!»"},{"id":8,"translation":" Паверце жа ў Аллага, Ягонага Пасланца i святло, якое паслалi Мы! I Аллаг ведае тое, што вы робіце."},{"id":9,"translation":" У той дзень Ён згуртуе вас для дня Сходу. Гэты дзень будзе днём узаемнае хлусні. I тым, хто верыў у Аллага і рабіў дабро, будуць дара-ваныя ягоныя ліхія ўчынкі, i ўвядуць яго ў сады, дзе цурчаць рэкі. Бу¬дуць яны там павек, i гэта – вялікі поспех!"},{"id":10,"translation":"Тыя, што не паверылі і лічылі знакі Нашыя хлуснёю, яны – жы¬хары пекла. Будуць яны там павек i жахлівы ж гэты канец!"},{"id":11,"translation":"Бяздолле не спасцігае без дазволу Аллага. I для сэрца таго, хто паверыў у Аллага, Ён пакажа верны шлях. Аллаг – пра кожную рэч да-сведчаны."},{"id":12,"translation":"І Падпарадкуйцеся Аллагу, і падпарадкуйцеся Пасланцу! А калі вы адхіліцеся, дык Пасланцу належыць толькі перадаць адкрыццё."},{"id":13,"translation":"Аллаг! Няма бога, апроч Яго, i няхай на Аллага ўскладаюць над¬зеі вернікі!"},{"id":14,"translation":"о вы, якія паверылі! Сапраўды, сярод жанчын вашых i дзяцей вашых ёсць вашыя непрыхільнікі. Пільнуйцеся ж іх! А калі вы пра¬бачыце іх, злітуецеся над імі і даруеце ім, дык Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":15,"translation":"Вашы дзеці і вашая маёмасць – толькі спакуса. А ў Аллага – вялікае ўзнагароджанне."},{"id":16,"translation":"Палохайцеся Аллага, наколькі здолееце, слухайце і падпарад¬коўвайцеся, i ахвяруйце дзеля сваёй жа даброты! Перамаглi тыя, якія захавалі сябе ад хцівасці."},{"id":17,"translation":"I калі дасце вы Аллагу добрую пазыку, дык Ён верне вам яшчэ большую, і даруе вам. А Аллаг – Удзячны, Стрыманы."},{"id":18,"translation":"Ведаючы таемнае і адкрытае, Велічны, Мудры."}]},{"id":65,"verses":[{"id":1,"translation":" о Прароча! Калі разжэньваецеся вы з жанчынамі, дык разжэньвайцеся з імі ў адпаведнасці з усталяваным перыядам, прытрымлівай¬цеся яго і палохайцеся Аллага, Госпада вашага. Не выганяйце іх з жылля іхнага, і няхай i яны не выходзяць з яго, хіба як учыняць яны распусту відавочную. Такія абмежаванні Аллага. Хто парушае абмежаванні Ал¬лага, той робіць няслушна ў адносінах да самога сябе. Ты не ведаеш – а раптам Аллаг вырашыць потым інакш?"},{"id":2,"translation":" Калі ж прыйдзе ўстаноўлены тэрмін, дык пакіньце іх у сябе з мірам альбо разыдзіцеся з імі мiрам. Паклічце для гэтага сведкамі двух слуш¬ных мужоў з вас і прынясіце сведчанне перад Аллагам. Гэтыя навучан¬ні для таго, хто верыць у Аллага і Апошні дзень. Хто палохаецца Ал¬лага, таму Ён дае выхад,"},{"id":3,"translation":" і надзяляе адтуль, адкуль той i не чакае. Таму, хто ўскладае над¬зеі на Аллага, дастаткова Яго. Аллаг даводзіць да канца выкананне за¬гаду Свайго i Ён для кожнай рэчы стварыў ейную меру."},{"id":4,"translation":" для тых з вашых жонак, у каго спыніліся аплавы, у выпадку ва¬ганняў вашых – тэрмін у тры месяцы. Гэта таксама для тых, якія не дасягнулі ўзросту аплаў. У цяжарных жа ён займае час да родаў iхных. А таму, хто палохаецца Аллага, таму Ён палацвіць справы."},{"id":5,"translation":" Гэта – загад Аллага, які Ён даў вам. I хто палохаецца Аллага, таму Ён даруе грахі ягоныя і павялічыць яму ўзнагароджанне."},{"id":6,"translation":" Мясціце іх там, дзе жывяце самі, наколькі вам дазваляе ваш пры¬бытак. Не рабіце ім шкоды, каб не рабіць яшчэ цяжэй. Калі ж цяжар¬ныя яны, дык утрымлівайце іх да тых часоў, пакуль не народзяць яны. Калі ж жывяць яны грудзямі дзяцей вашых, дык давайце ім узнага¬роджанне іхнае і райцеся паміж сабою па- добраму. Калі ж гэта будзе цяжка для вас, дык запрашайце карміцельку."},{"id":7,"translation":" Няхай уладальнік дастатку выдаткоўвае ў адпаведнасці з дастат¬кам сваiм; а каму цяжка гэта, дык няхай выдаткоўвае з дадзенага яму Аллагам. Бог не патрабуе з чалавека больш ад таго, што Ён даў яму. I Аллаг даруе палёгку пасля цяжкасцяў."},{"id":8,"translation":" о колькі жа паселішчаў не паслухаліся загаду іхнага Госпада і Яго¬ных! Мы адплацілі ім жорсткаю адплатаю, і скаралі іх цяжкім пака-раннем!"},{"id":9,"translation":" Яны адчулі наступствы сваіх учынкаў. Iхныя ўчынкі сталі страт¬нымі."},{"id":10,"translation":"Аллаг падрыхтаваў ім жорсткае пакаранне. Таму палохайцеся Аллага, о вы, якія маюць розум, якія паверылі! Аллаг дараваў вам на¬памін"},{"id":11,"translation":"праз Пасланца, які чытае выразныя знакі Аллага вам, каб вывес¬ці тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, з цемры да святла. Хто паверыць у Аллага і рабіцьме дабро, той увойдзе ў сады, дзе цурча¬ць рэкі. Яны будуць там павек! Аллаг ужо дараваў ім выдатную долю."},{"id":12,"translation":"Аллаг – Той, Хто стварыў сем нябёсаў i столькі жа зямель. Узы¬ходзіць паміж імі загад для таго, каб вы ведалі, што Аллаг здольны на кожную рэч, i што Ён ахоплівае кожную рэч веданнем."}]},{"id":66,"verses":[{"id":1,"translation":" о Прароча! Чаму ты, імкнучыся дагадзіць сваім жонкам, забара¬няеш тое, што дазволіў табе Аллаг? Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны."},{"id":2,"translation":" Праўдзіва, усталяваў Аллаг вам шлях адступлення ад кляцьбаў вашых. Аллаг – Абаронца ваш, Усеведаючы, Мудры."},{"id":3,"translation":" I калі паведаміў таемна Прарок адной са сваіх жонак навіну, дык яна распавяла гэта іншай. Але адкрыў Аллаг яму гэта. Распавёў ёй част¬ку Прарок, а частку схаваў. I калі распавёў ёй гэта, яна спытала: «Хто паведаміў табе гэта?» Сказаў ён: «Паведаміў Усеведаючы i дасведчаны»."},{"id":4,"translation":" Калі абедзве вы павініцеся перад Аллагам, дык гэта будзе лепш – так падалілiся вашыя сэрцы. А калі аб’яднаецеся вы супраць яго, то, сапраўды, Аллаг ягоны Абаронца, i джыбрыл, i праведныя вернікі, а пасля гэтага – анёлы."},{"id":5,"translation":" Магчыма, калі разлучыцца ён з вамі, дык Госпад заменіць вас жон¬камі, лепш за вас – адданых Аллагу, вернiцамi, пакорлівымi, тымі, якія віняцца, пакланяюцца, посцяць – як тымі, што былі ў шлюбе, так i цнатлівымі."},{"id":6,"translation":" о вы, якія паверылі! Беражыце сябе i сем’і свае ад пекла, палівам якога з’яўляюцца людзі і камяні, над якімі анёлы – суворыя і моцныя, якія не ўхіляюцца ад таго, што Аллаг загадаў ім."},{"id":7,"translation":" о вы, якія не паверылi! Не апраўдвайцеся сёння, адплацяць вам толькі за тое, што вы рабілі."},{"id":8,"translation":" о, якія паверылі! Павініцеся перад Аллагам каяннем шчырым! Магчыма, Госпад адпусціць вам грахі вашыя і ўвядзе вас у сады, дзе цурчаць рэкі. У той дзень Бог не прынізіць Прарока і тых з іх, якія па¬верылі. Святло іхнае плыве наперадзе іх i справа ад іх. «дай нам цал¬кам святло нашае і даруй нам, сапраўды, Ты здольны на кожную рэч»."},{"id":9,"translation":" о Прароча! Вядзі змаганне з нявернiкамi і крывадушнікамi, будзь жорсткім з імі! домам іхным будзе пекла, i жахлівым ёсць такі канец."},{"id":10,"translation":"Прывёў Аллаг прыклад тых, якія не паверылi: жонку Нуха i жон¬ку Лута. Яны былі за двума Нашымі праведнымі рабамі. Але яны здрад¬ зілі іх, таму не пазбавілі мужчыны іх на пакаранне Аллага, i сказана ім: «Увайдзіце ў пекла разам з іншымі!»"},{"id":11,"translation":"I прывёў Аллаг прыклад тых, якія паверылі – жонку Фараона, калі яна сказала: «Госпадзе! звядзі мне каля цябе дом у Раі! I выратуй мяне ад Фараона і ягоных учынкаў! I выратуй мяне ад народа прыгня¬тальнага!»"},{"id":12,"translation":"I Мар’ям, дачка Iмрана, якая захавала некранутасць улоння свай¬го, і ўдыхнулі Мы ў яго ад духа Нашага; успрыняла як праўду яна сло¬вы Госпада ейнага і Пісанне Ягонае, i была яна з асяроддзя адданых."}]},{"id":67,"verses":[{"id":1,"translation":" Бласлаўлёны Той, у Якога знаходзіцца ўлада – Ён здольны на кож¬ную рэч! –"},{"id":2,"translation":" Той, Хто стварыў жыццё i скананне, каб выпрабаваць вас – чые ўчынкі будуць лепшымi? А Ён – Велiчны, Прабачаючы,"},{"id":3,"translation":" Той, Хто стварыў сем нябёсаў – адно над адным. Ты не ўбачыш у тварэнні Літасцівага неадпаведнасці. Паглядзі яшчэ раз – бачыш хоць нейкую расколіну?"},{"id":4,"translation":" Паглядзі яшчэ раз i яшчэ раз; знясіліўшы, твой погляд стомлена вернецца да цябе."},{"id":5,"translation":" Мы ўпрыгожылі ніжняе неба свяцільнямі і пабіваючы імі камя¬нямі шатанаў. Мы падрыхтавалі для іх пякельнае пакаранне."},{"id":6,"translation":" I для тых, хто не паверыў у Госпада свайго, Мы падрыхтавалі па-каранне пеклам. Брыдкае ж гэта месца для вяртання!"},{"id":7,"translation":" Калі іх кінуць туды, яны пачуюць грукат ад ейнага кіпення."},{"id":8,"translation":" Яна ледзь не разрываецца ад лютасці. Кожны раз, калі туды ўкідва-юць натоўп, ейныя вартавыя будуць пытацца: «Няўжо да вас не пры¬ходзіў засцерагальны?»"},{"id":9,"translation":" Тыя скажуць: «Так, прыходзіў. Але мы прынялі яго за хлуса і ска¬залі: «Аллаг нічога не пасылаў, а вы трапілі ў глыбокую хлусню!»"},{"id":10,"translation":"I яшчэ скажуць: «Калі б мы хацелі пачуць ці зразумець, дык не былі б сярод жыхароў полымя!»"},{"id":11,"translation":"Яны прызнаюць свой грэх. Няхай адыйдуць жыхары пекла!"},{"id":12,"translation":"Сапраўды, на тых, якія таемна палохаюцца свайго Госпада, ча¬кае прабачэнне і вялікае ўзнагароджанне."},{"id":13,"translation":"Ці схаваеце вы свае словы, альбо прамовіце іх адкрыта – Ён бу¬дзе ведаць, што ў грудзях."},{"id":14,"translation":"Няўжо гэтага не ведацьме Той, Хто ўсё стварыў, Праніклівы, да¬сведчаны?"},{"id":15,"translation":"Ён – Той, Хто зрабіў зямлю пакорлівай для вас. Хадзіце ж роз-нымі бакамі і ежце з Ягонае долi; да Яго паварочаецеся вы."},{"id":16,"translation":"Хіба вы ў бяспецы ад таго, што Аллаг Усявышні не прымусіць зямлю раптоўна скалануцца і паглынуць вас?"},{"id":17,"translation":"Няўжо вы ў бяспецы ад таго, што Аллаг Усявышні не нашле на вас віхор, які асыпле вас камянямі? Тагды вы даведаецеся, якою была засцярога!"},{"id":18,"translation":"Тыя, якія жылі раней за іх, успрынялі гэта як хлусню. Якая ж была адплата!"},{"id":19,"translation":"Няўжо яны не бачылі птушак, якія разгортваюць і складаюць крылы? Толькі Лiтасцiвы ўтрымлівае іх. Сапраўды, Ён бачыць кожную рэч."},{"id":20,"translation":"Хто прымее быць вашым войскам і дапамагчы вам заміж Літа¬сцівага? Сапраўды, спакусілі нявернiкаў."},{"id":21,"translation":"Хто прымее надзяліць вас, калі Ён утрымае Сваю долю? дык не! Яны застаюцца ў спрэчцы і адхінаюцца."},{"id":22,"translation":"Хто на правільным шляху – той, хто апусціў галаву ці той, хто ідзе простым шляхам, трымаючы выправу?"},{"id":23,"translation":"Ён – Той, Хто выгадаваў вас i дараваў вам слых, зрок i сэрца; мала вы дзякуеце!"},{"id":24,"translation":"Скажы: «Ён – Той, Хто парассяляў вас на зямлі і да каго вы бу¬дзеце згуртаваныя."},{"id":25,"translation":"Яны пытаюцца: «Калі наступіць абяцанае, калі вы кажаце праў¬ду?»"},{"id":26,"translation":"Скажы: «Сапраўды, веданне – толькі ў Аллага. А я толькі нясу ад Яго да вас выразную засцярогу»."},{"id":27,"translation":"Калі яны ўбачаць гэта побач з сабою, дык іхныя твары зробяц¬ца маркотнымі. Ім скажуць: «Вось – тое, што вам абяцалі»."},{"id":28,"translation":"Скажы: «Як вы думаеце, а калі Аллаг знішчыць мяне і тых, хто са мною, ці злітуецца над намі, дык хто выратуе нявернікаў ад пакут¬лівага пакарання?»"},{"id":29,"translation":"Скажы: «Ён – Літасцiвы! У Яго мы паверылі і на Яго мы ўскла-даем надзеі. Хутка вы даведаецеся, хто апынуўся ў сапраўднай хлусне»."},{"id":30,"translation":"Скажы: «А калі вашая вада пойдзе ўглыб зямлі, дык хто даруе вам крынічную ваду?»"}]},{"id":68,"verses":[{"id":1,"translation":" Нун. Клянуся калямам i тым, што пішуць!"},{"id":2,"translation":" Ты не з’яўляешся апантаным па літасці Госпада твайго."},{"id":3,"translation":" Сапраўды, на цябе чакае невычэрпная ўзнагароджанне!"},{"id":4,"translation":" I, сапраўды, ты – добрага звычаю."},{"id":5,"translation":" Убачыш i ты, убачаць i яны,"},{"id":6,"translation":" каго менавіта зачаравалі."},{"id":7,"translation":" Сапраўды, твой Госпад лепш ведае тых, хто збіўся з Ягонага шля¬ху, i Ён лепш ведае тых, хто ідзе простым шляхам."},{"id":8,"translation":" Не падпарадкоўвайся тым, хто абвінавачвае цябе ў хлусні."},{"id":9,"translation":" Яны жадаюць, каб ты ішоў на саступкі, тагды пайшлі б на саступ¬кі і яны."},{"id":10,"translation":"Не падпарадкоўвайся ўсякаму мярзотніку, які дае шмат кляцьбаў;"},{"id":11,"translation":"ганьбавальнік, які распаўсюджвае плёткі;"},{"id":12,"translation":"прагнаму да дабротаў, парушальніку, грэшніку,"},{"id":13,"translation":"жорсткаму, які яшчэ і ўсхваляе сябе,"},{"id":14,"translation":"нават калі ў яго будзе багацце і дзеці."},{"id":15,"translation":"Калі яму чытаюць Нашыя знакі, ён кажа: «Казкі старажытных народаў!»"},{"id":16,"translation":"Мы затаўруем ягоны грубы нос!"},{"id":17,"translation":"Сапраўды, Мы выпрабавалі іх так, як выпрабавалі ўладальнікаў саду, калі тыя пакляліся, што раніцай абавязкова сарвуць плён,"},{"id":18,"translation":"але не сказалі абмоўкі."},{"id":19,"translation":"Але ноччу, калі яны спалі, сад паразіла пакаранне твайго Госпада."},{"id":20,"translation":"I раніцай сад быў падобны да цёмнай ночы."},{"id":21,"translation":"На досвітку яны пачалі крычаць адно аднаму:"},{"id":22,"translation":"«Хадзіце на вашае поле, калі вы жадаеце сабраць плён!»"},{"id":23,"translation":"Вось яны рушылі туды, шэпчучы адно аднаму:"},{"id":24,"translation":"«Не ўпускайце туды сёння ніводнага бедака»."},{"id":25,"translation":"Яны ішлі туды з намерам, упэўненыя ў сваёй моцы."},{"id":26,"translation":"Але калі яны ўбачылі сад, сказалі: «Няўжо мы заблукалі?"},{"id":27,"translation":"дык не! Мы панеслі страты!»"},{"id":28,"translation":"Самы кемлівы сярод іх сказаў: «Няўжо я не казаў вам, што трэ¬ба было праславіць Аллага?»"},{"id":29,"translation":"А тыя адказалі: «Прыслаўны Госпадзе наш! Мы былі няслушнымі!»"},{"id":30,"translation":"Яны звярнуліся адно да аднаго, кажучы:"},{"id":31,"translation":"«Гора нам! Мы былі парушальнікамі!"},{"id":32,"translation":"Магчыма, наш Госпад даруе нам нешта лепшае за гэтае. Сапраў¬ды, Мы звяртаемся да Госпада свайго!»"},{"id":33,"translation":"Вось такое пакаранне, а ў наступным жыцці пакаранне будзе яшчэ мацней! Калі б яны толькі ведалі!"},{"id":34,"translation":"Сапраўды, збожных у іхнага Госпада чакаюць сады асалоды."},{"id":35,"translation":"Няўжо Мы прыраўноўваем адданых да грэшнікаў?"},{"id":36,"translation":"Што з вамі? Як вы судзіце?"},{"id":37,"translation":"Няўжо ў вас ёсць пісанні, адкуль вы вывучылі,"},{"id":38,"translation":"што мецьмяце сабе ўсё, што пажадаеце?"},{"id":39,"translation":"Няўжо ў вас ёсць Нашыя кляцьбы – працягласцю да дня Адраджэння! – што вы мецьмяце сабе ўсё, што вырашыце?"},{"id":40,"translation":"Спытай у іх, хто здолее за гэта паручыцца."},{"id":41,"translation":"Няўжо ў іх ёсць саўдзельнікі? Няхай прывядуць сваіх саўдзель¬нікаў, калі яны кажуць праўду."},{"id":42,"translation":"У той дзень, калі «стане відаць галёнку», іх заклічуць упасцi ні¬цма, але яны не здолеюць гэтага зрабіць."},{"id":43,"translation":"Iхныя погляды панурацца ўніз; іх паразіць знявага. Але іх за¬клiкалi да паклону яшчэ тагды, калі яны былі ў бяспецы."},{"id":44,"translation":"Пакінь Мяне з тымі, хто лічыць гэты аповяд хлуснёю. Мы па¬ступова зацягнем іх у пакаранне так, што яны гэтага і не адчуюць."},{"id":45,"translation":"Я даў ім адтэрміноўку; сапраўды, пакаранне, якое Я падрыхта¬ваў для іх, непахіснае!"},{"id":46,"translation":"Няўжо ты просіш у іх узнагароджання, а яны абцяжараныя па¬зыкамi?"},{"id":47,"translation":"Няўжо побач з імі – схаванае, якое яны запісваюць?"},{"id":48,"translation":"Трывай жа, пакуль не прыйдзе пастанова Госпада твайго! Не бу¬дзь падобным да чалавека ў рыбе, якi клікаў Госпада, стрымліваючы смутак."},{"id":49,"translation":"Калі б яго не дасягнула лiтасць ад Госпада, яго выкінула б на пу¬стынную зямлю, і ён быў бы варты папроку."},{"id":50,"translation":"Але Госпад абраў яго і зрабіў адным з праведных."},{"id":51,"translation":"Нявернікі ахвочыя збіць цябе сваім поглядам, калі чуюць на¬памін. І кажуць: «Сапраўды, ён – вар’яты!»"},{"id":52,"translation":"Але гэта – толькі напамін для жыхароў светаў."}]},{"id":69,"verses":[{"id":1,"translation":" Непазбежнае."},{"id":2,"translation":" Што такое непазбежнае?"},{"id":3,"translation":" А адкуль табе ведаць, што такое непазбежнае?"},{"id":4,"translation":" Самудыты і адыты лічылі ліха хлуснёю."},{"id":5,"translation":" Самудыты былі знішчаныя крыкам."},{"id":6,"translation":" Адыты былі знішчаныя лютым марозным ветрам."},{"id":7,"translation":" Ён прымусіў яго бесперапынна працягвацца сем начэй і восем дзён. Ты прымеў бы ўбачыць людзей, скінутых на зямлю – як павале¬ныя гнілыя пальмы."},{"id":8,"translation":" Цi бачыш ты хоць нейкі след ад іх?"},{"id":9,"translation":" I Фараон, i тыя, якія жылі раней яго, i перакінутыя паселішчы – усе былі [ўпартымi) грэшнікамі."},{"id":10,"translation":"Яны не паслухалі пасланца свайго Госпада, і Ён пакараў іх мац¬ней [за іншых]."},{"id":11,"translation":"Сапраўды, калі вада выйшла з берагоў, Мы панеслі вас у караблі,"},{"id":12,"translation":"каб гэта было напамінам для вас i каб да гэтага прыслухалася вуха таго, хто здольны запомніць."},{"id":13,"translation":"А калі трубяць у рог, усяго адзін раз,"},{"id":14,"translation":"калі зямля і горы ўзнімуцца, адначасова разрываючыся на ка¬валкі,"},{"id":15,"translation":"у той дзень здарыцца Падзея."},{"id":16,"translation":"I расколецца неба, якое будзе ў той дзень кволым."},{"id":17,"translation":"Па ягоных краях будуць анёлы. У той дзень восем панясуць над сабою Трон твайго Госпада."},{"id":18,"translation":"У той дзень вы станеце перад Ім, i ніводная з вашых тайн не бу¬дзе схаваная."},{"id":19,"translation":"Той, хто атрымае сваю кнігу ў руку, скажа: «Вось! Чытайце маю кнігу!"},{"id":20,"translation":"Я ведаў, што атрымаю сваю адгоду»."},{"id":21,"translation":"Ён мецьме жыццё, якім будзе задаволены,"},{"id":22,"translation":"у высокім райскім садзе,"},{"id":23,"translation":"плады якога схіляюцца нізка."},{"id":24,"translation":"Ежце і піце на ўцеху – за тое, што вы рабілі ў папярэднія дні."},{"id":25,"translation":"Той, хто атрымае сваю кнігу ў левую руку, скажа: «Лепш бы мне не давалі гэтай кнігі,"},{"id":26,"translation":"тагды я не ведаў, што такое адплата."},{"id":27,"translation":"Лепш бы гэта быў канец!"},{"id":28,"translation":"Не дапамагло мне багацце маё!"},{"id":29,"translation":"Страціў я сваю ўладу!»"},{"id":30,"translation":"Схапiце яго і закуйце ў кайданы!"},{"id":31,"translation":"А потым кіньце яго ў пекла!"},{"id":32,"translation":"Пасадзіць яго на ланцуг даўжынёй у семдзесят локцяў!"},{"id":33,"translation":"Ён не верыў у Вялікага Аллага,"},{"id":34,"translation":"не заклікаў жывіць бедака."},{"id":35,"translation":"Сёння ў яго няма блізкага сябра,"},{"id":36,"translation":"i, апроч бруду, няма ежы."},{"id":37,"translation":"Яго спажываюць толькі [ўпартыя) грэшнікі."},{"id":38,"translation":"дык не! Клянуся тым, што вы бачыце"},{"id":39,"translation":"i тым, чаго не бачыце,"},{"id":40,"translation":"што гэта – словы слаўнага пасланца,"},{"id":41,"translation":"а не словы паэта. Мала ж вы веруеце!"},{"id":42,"translation":"I не словы вешчуна. Мала ж вы задумляецеся!"},{"id":43,"translation":"дар ад Госпада светаў."},{"id":44,"translation":"Калі б Ён загадаў нам нейкія словы,"},{"id":45,"translation":"Мы схапілі б яго за правіцу,"},{"id":46,"translation":"а далей перарэзалі б яму сардэчную жылу,"},{"id":47,"translation":"i ніхто з вас не абараніў бы яго."},{"id":48,"translation":"Сапраўды, гэта – напамін для збожных,"},{"id":49,"translation":"але Мы ведаем, што сярод вас ёсць тыя, хто ўспрымае праўду як хлусню."},{"id":50,"translation":"Сапраўды, гэта – гора для нявернiкаў."},{"id":51,"translation":"Сапраўды, гэта – безумоўная праўда."},{"id":52,"translation":"Так услаўляй жа імя твайго Вялікага Госпада!"}]},{"id":70,"verses":[{"id":1,"translation":" Нехта спытаў пра пакаранне, якое спасцігае"},{"id":2,"translation":" нявернiкаў. Ніхто не здолее адцягнуць яго"},{"id":3,"translation":" насуперак Аллагу, Уладару ўсходаў."},{"id":4,"translation":" Анёлы i дух узыходзяць да Яго на працягу дня, які доўжыцца пя¬цьдзесят тысяч год."},{"id":5,"translation":" Праяўляй жа годнае трыванне!"},{"id":6,"translation":" Яны бачаць яе далёкай,"},{"id":7,"translation":" а Мы бачым яе блізкай."},{"id":8,"translation":" У той дзень неба стане падобным на алейны асадак,"},{"id":9,"translation":" а горы – на воўну."},{"id":10,"translation":"Блізкі сябар не звернецца да блізкага сябра,"},{"id":11,"translation":"хоць яны і бачаць адно аднаго. У той дзень беззаконнік захоча адкупіцца ад пакарання сваімі сынамі,"},{"id":12,"translation":"сваёй жонкаю і братам,"},{"id":13,"translation":"і родам, які даваў яму прытулак,"},{"id":14,"translation":"і ўсімі жыхарамі зямлі – толькі для таго, каб потым выратавацца."},{"id":15,"translation":"Не! Гэта – полымя,"},{"id":16,"translation":"якое здзірае скуру з галавы."},{"id":17,"translation":"Яно пакліча тых, хто адварочваўся і сыходзіў,"},{"id":18,"translation":"хто назапашваў i хаваў."},{"id":19,"translation":"Сапраўды, чалавек створаны нетрывучым."},{"id":20,"translation":"Калі закране яго ліха, дык ён упадае ў неспакой,"},{"id":21,"translation":"а калі закране дабро, дык робіцца хцівы,"},{"id":22,"translation":"апроч малельнікаў,"},{"id":23,"translation":"якія сталыя ў сваіх малітвах,"},{"id":24,"translation":"якія аддаюць са сваёй маёмасці вядомую долю"},{"id":25,"translation":"беспатольнаму i бяздольнаму,"},{"id":26,"translation":"якія вераць у Судны дзень"},{"id":27,"translation":"i якія дрыжаць перад пакараннем свайго Госпада, –"},{"id":28,"translation":"сапраўды, не адшукаць бяспекі ад пакарання Госпада! –"},{"id":29,"translation":"якія закрываюць сваю галізну ад усіх,"},{"id":30,"translation":"апроч жонак i тых, кім авалодалі iхныя правіцы; ім не будзе па¬проку за гэтае! –"},{"id":31,"translation":"а хто хоча большага, тыя – парушальнікі."},{"id":32,"translation":"Якія захоўваюць давераная ім і пагадненні,"},{"id":33,"translation":"якія трымаюцца сваіх паказанняў"},{"id":34,"translation":"i якія ўважлівыя да сваіх малітваў."},{"id":35,"translation":"Менавіта на іх чакае павага ў райскіх садах."},{"id":36,"translation":"А што будзе з тымі, якія не паверылі і бягуць наперадзе цябе"},{"id":37,"translation":"натоўпамі – справа і злева?"},{"id":38,"translation":"Няўжо кожны з гэтых людзей прагне, каб яго ўвялі ў сад асалоды?"},{"id":39,"translation":"Не! Мы стварылі іх з таго, пра што вы ведаеце."},{"id":40,"translation":"Не! Клянуся Госпадам усходу і захаду, што Мы здольныя"},{"id":41,"translation":"падмяніць іх на лепшых, i ніхто Нас не пераважыць!"},{"id":42,"translation":"Пакінь іх сам-насам, няхай займаюцца сваімі размовамі і заба¬вамі – да таго часу, пакуль яны не сустрэнуць той свой дзень, які ім абяцаны."},{"id":43,"translation":"дзень, калі яны хутка выйдуць з магіл, нібы спяшаючыся да сваіх ахвярнікаў."},{"id":44,"translation":"Iхныя погляды будуць апушчаныя; іх напаткае прыніжэнне. Такім будзе дзень, які ім абяцаны."}]},{"id":71,"verses":[{"id":1,"translation":" Сапраўды, паслалі Мы Нуха да ягонага народа: «засцерагай на¬род свой, пакуль не паразіць яго пакаранне хваравітае!»"},{"id":2,"translation":" Ён сказаў: «о народзе мой! Сапраўды, я на самой справе той, хто засцерагае вас»."},{"id":3,"translation":" Пакланяйцеся Аллагу, палохайцеся Яго, i скарайцеся мне,"},{"id":4,"translation":" каб дараваў Ён вам грахі вашыя, i адтэрмінаваў вам на пэўны час. Сапраўды, калі абяцаны Аллагам час наступіць, дык не будзе ўжо ад¬тэрміноўкі. Калі б вы толькі ведалі!»"},{"id":5,"translation":" Сказаў Нух: «Госпадзе! Сапраўды, заклікаў я народ свой ноччу і днём."},{"id":6,"translation":" Але заклік мой прывёў толькі да іхных уцёкаў."},{"id":7,"translation":" I, сапраўды, кожны раз, калі я заклікаў іх дзеля таго, каб Ты пра¬бачыў іх, яны ўкладвалі ў свае вушы пальцы і ўкрывалiся вопраткаю, настойліва трымаліся свайго і паводзілі сябе напышліва."},{"id":8,"translation":" Потым я заклікаў іх адкрыта,"},{"id":9,"translation":" нанова заклікаў іх публічна, i меў зносіны з імі таемна,"},{"id":10,"translation":"кажучы: «Прасіце прабачэння ў Госпада вашага, сапраўды, Ён – Прабачаючы!"},{"id":11,"translation":"Пашле Ён з неба вам шчодры дождж,"},{"id":12,"translation":"дапаможа вам багаццем i сынамі; i надзеліць вас садамі, i над¬зеліць вас рэкамі."},{"id":13,"translation":"дык чаму ж не паважаеце веліч Аллага,"},{"id":14,"translation":"калі ствараў Ён вас паступова?"},{"id":15,"translation":"Ці не бачыце Вы, як стварыў Аллаг сем нябёсаў – адно над адным?"},{"id":16,"translation":"I зрабіў Ён месяц святлом, а сонца – свяцілам."},{"id":17,"translation":"I Аллаг выгадаваў вас з зямлі, нібы расліны,"},{"id":18,"translation":"а потым верне вас туды і выведзе вас адтуль."},{"id":19,"translation":"I Аллаг зрабіў для вас зямлю дываном,"},{"id":20,"translation":"каб хадзілі вы па ёй шляхамі разлеглымі»."},{"id":21,"translation":"Сказаў Нух: «Госпадзе мой! Яны не паслухаліся мяне, і пайшлі за тым, чыё багацце і дзеці не павялічаць ім нічога, апроч стратаў."},{"id":22,"translation":"I задумалі яны цяжкую змову."},{"id":23,"translation":"I сказалі: не пакідайце багоў сваіх – не пакідайце нi Вадда, ні Сува, ні Ягуса, ні Яўка, ні Насра."},{"id":24,"translation":"Шмат каго яны збілі са шляху праўды. Таму не памнажай прыг¬нятальнікам нічога, апроч хлуснi!»"},{"id":25,"translation":"за свае грахі патанулі яны i былі апушчаны ў агонь, i не знайшлі яны сабе памагатых заміж Аллага."},{"id":26,"translation":"I сказаў Нух: «Госпадзе мой! Не пакінь на зямлі ніводнага нявер¬нiка!"},{"id":27,"translation":"Сапраўды, калі Ты пакінеш іх, дык саб’юць яны са шляху праў¬ды рабоў Тваіх, i толькі памножаць колькасць грэшных нявернiкаў."},{"id":28,"translation":"Госпадзе Мой! Прабач мяне i бацькоў маіх, а таксама тых, хто ўваходзіў у мой дом вернікам; i вернікаў, i верніц. Не павялічвай прыг¬нятальнікам нічога, апроч як гібелі!»"}]},{"id":72,"verses":[{"id":1,"translation":" Скажы: «Мне адкрыта, што некалькі джынаў пачулі гэта і сказалі: сапраўды, мы слухалі дзіўны Каран,"},{"id":2,"translation":" які паказвае на дарогу простую; мы паверылі ў яго і не станем да¬даваць нашаму Госпаду нікога ў пакланеннi."},{"id":3,"translation":" Наш Госпад вышэй за ўсё; Ён не браў сабе ні жонкі, ні дзіцяці."},{"id":4,"translation":" Неразумны сярод нас казаў пра Аллага празмернае,"},{"id":5,"translation":" а мы думалі, што ні людзі, ні джыны не будуць узводзіць намову на Аллага."},{"id":6,"translation":" Мужчыны сярод людзей шукалі абарону ў джынаў-мужчын, але тыя толькі павялічвалi iхны грэх."},{"id":7,"translation":" Яны думалі таксама, як i вы, што Аллаг нікога не адродзіць."},{"id":8,"translation":" Мы дасягнулі неба, але ўбачылі, што яно запоўнена суворымі вар-тавымі і палаючымі свяціламi."},{"id":9,"translation":" Раней мы сядзелі ў засадзе, каб падслухоўваць. Але хто падслу¬хае цяпер, той знойдзе, што на яго чакае палаючае свяціла."},{"id":10,"translation":"Мы не ведаем, ці жадалася ліха для тых, хто на зямлі, ці iхны Го¬спад пажадаў ім простага шляху."},{"id":11,"translation":"Ёсць сярод нас праведныя, а таксама іншыя. Мы ідзём рознымі шляхамі."},{"id":12,"translation":"Мы ведаем, што не здолеем выратавацца ад Аллага на зямлі, i што не здолеем уцячы ад Яго."},{"id":13,"translation":"Калі мы пачулі пра шлях просты, дык паверылі ў яго. А хто ве¬рыць у Госпада свайго, той не палохаецца ні стратаў, ні прыгнёту."},{"id":14,"translation":"Ёсць сярод нас як адданыя Аллагу, так i тыя, якія адхіліліся. А хто звярнуўся да ісламу, той накіраваўся простым шляхам."},{"id":15,"translation":"Тыя, якія адхіліліся, будуць палівам для пекла»."},{"id":16,"translation":"Калі б яны неадчэпна трымаліся шляху, дык Мы далі б ім досы¬ць вады,"},{"id":17,"translation":"каб гэтым выпрабаваць іх. А таго, хто адхінаецца ад напаміну Госпада свайго, Ён вядзе да цяжкага пакарання."},{"id":18,"translation":"Месцы пакланення належаць Аллагу, таму не клічце побач з Ал¬лагам нікога!"},{"id":19,"translation":"Калі раб Аллага падняўся і заклікаў Яго, яны згуртаваныя вакол яго."},{"id":20,"translation":"Скажы: «Я заклікаю Аллага i не дадаю Яму нікога ў пакланеннi!»"},{"id":21,"translation":"Скажы: «Я не маю ўлады ні прычыніць вам шкоду, ні накірава¬ць вас на просты шлях»."},{"id":22,"translation":"Скажы: «Ніхто не абароніць мяне ад Аллага, i я не знайду пры¬тулак ні ў каго іншага."},{"id":23,"translation":"Я толькі прынёс тое, што перадае Аллаг, а таксама Ягонае паслан¬не. А хто не паслухаецца Аллага і Ягонага Пасланца, на тых чакае агонь пекла, дзе яны будуць павек»."},{"id":24,"translation":"Калі яны ўбачаць тое, што ім абяцана, дык даведаюцца, чые па¬магатыя кволыя і малыя па колькасці."},{"id":25,"translation":"Скажы: «Я не ведаю, блізка тое, што вам абяцана, альбо Госпад адтэрмінаваў яго»."},{"id":26,"translation":"Ён ведае таемнае і не адкрывае яго нікому,"},{"id":27,"translation":"апроч тых пасланцоў, якімі Ён задаволены і да якіх прыстаўляе варту – спераду і з тылу,"},{"id":28,"translation":"каб даведацца, ці данеслі яны пасланне Госпада свайго. Ён спас¬цігае ўсё, што здараецца з імі, Ён палічыў кожную рэч."}]},{"id":73,"verses":[{"id":1,"translation":" о загорнуты!"},{"id":2,"translation":" здзяйсняй малітву ўсю ноч, апроч нейкага часу –"},{"id":3,"translation":" палову ночы, трохі менш за гэтае,"},{"id":4,"translation":" альбо больш. Чытай Каран мерна!"},{"id":5,"translation":" Мы абавязкова дамо табе важкае слова!"},{"id":6,"translation":" Сапраўды, малітва ноччу больш моцная і больш выразная."},{"id":7,"translation":" Сапраўды, днём ты доўга заняты іншым."},{"id":8,"translation":" згадвай жа імя Госпада твайго і цалкам аддай сябе Яму!"},{"id":9,"translation":" Госпад усходу і захаду; няма бога, апроч Яго. Вазьмі ж Яго сваім Абаронцам!"},{"id":10,"translation":"Праяўляй трыванне да іх словаў і годна пазбягай іх."},{"id":11,"translation":"Пакінь Мяне з тымі, якія лічаць праўду хлуснёю i насалоджва-юцца дабротамі; дай ім невялікую адтэрміноўку."},{"id":12,"translation":"Сапраўды, мы маем кайданы і пекла,"},{"id":13,"translation":"ежа, якая храсне ў горле, а таксама пакутлiвае пакаранне."},{"id":14,"translation":"У той дзень зямля і горы здрыгануцца, а самі горы стануць як пагоркі з сыпкага пяску."},{"id":15,"translation":"Мы выправілі да вас пасланца як сведку супраць вас – таксама, як Мы выпраўлялі пасланца да Фараона."},{"id":16,"translation":"Але Фараон не пачуў пасланца, і Мы моцна схапілі яго."},{"id":17,"translation":"Як жа вы выратуецеся – калі не паверыце – у той дзень, калі ста¬нуць сівымі малыя дзеці?"},{"id":18,"translation":"Тагды расчыніцца неба і абяцанка будзе выкананая."},{"id":19,"translation":"Сапраўды, гэта – напамін. I хто пажадае, той стане на шлях да свайго Госпада."},{"id":20,"translation":"Сапраўды, твой Госпад ведае, што і ты, і тыя, хто з табою, здзяй¬сняеце малітву на працягу дзьвух трацін ночы, паловы альбо траціны. Аллаг вызначае ноч i дзень. Ён ведае, што вы не здолееце злічыць гэ¬тага, і прымае вашае каянне. Чытайце з Карана тое, што лягчэй! Ён ве¬дае, што некаторыя з вас хварэюць, некаторыя падарожнічаюць зям¬лёю, шукаючы ласкі Аллага, а іншыя вядуць змаганне. Чытайце з яго тое, што лягчэй! Рабіце малітву, давайце закят i давайце Аллагу до¬брую пазыку! Якое б дабро вы ні згатавалі сабе, знойдзеце яго ў Алла¬га як найлепшае і вялікае ўзнагароджанне. Прасіце ж прабачэння ў Аллага; сапраўды, Аллаг – Прабачаючы, Міласэрны!"}]},{"id":74,"verses":[{"id":1,"translation":" о захутаны!"},{"id":2,"translation":" Уставай і засцерагай!"},{"id":3,"translation":" Узвялічвай Госпада свайго,"},{"id":4,"translation":" ачысці сваю вопратку,"},{"id":5,"translation":" пазбягай брыдоты"},{"id":6,"translation":" і не выяўляй лiтасцi, маючы надзею атрымаць яшчэ больш."},{"id":7,"translation":" дзеля Госпада свайго будзь трывучым!"},{"id":8,"translation":" Калі трубяць у рог –"},{"id":9,"translation":" той цяжкі дзень"},{"id":10,"translation":"не будзе латвым для нявернiкаў."},{"id":11,"translation":"Пакінь Мяне з тым, каго Я стварыў адзінцом,"},{"id":12,"translation":"каму дарыў разлеглае багацце"},{"id":13,"translation":"і сыноў, якія знаходзяцца побач з ім,"},{"id":14,"translation":"для каго раскрыў усё."},{"id":15,"translation":"Але ён жадае, каб я даў яму яшчэ больш."},{"id":16,"translation":"Не! Ён адмаўляе Нашыя знакi,"},{"id":17,"translation":"таму Я ўскладню ягоны шлях."},{"id":18,"translation":"Ён усё разважыў і разлічыў."},{"id":19,"translation":"Няхай ён сканае – як ён усё разлічыў!"},{"id":20,"translation":"Няхай ён сканае яшчэ раз – як ён усё разлічыў!"},{"id":21,"translation":"Потым ён задумаўся,"},{"id":22,"translation":"далей схмурнеў і насупіўся,"},{"id":23,"translation":"а потым адхiнуўся і ўявіў."},{"id":24,"translation":"I сказаў: «Гэта – толькі пераказанае чараўнiцтва."},{"id":25,"translation":"Гэта толькі слова чалавека»."},{"id":26,"translation":"Мы кінем яго ў пякельнае полымя!"},{"id":27,"translation":"А адкуль табе ведаць, што такое пякельнае полымя?"},{"id":28,"translation":"Яно не абыходзіць і не пакідае,"},{"id":29,"translation":"спальваючы скуру."},{"id":30,"translation":"Над ім – дзевятнаццаць."},{"id":31,"translation":"Вартавымi пекла Мы зрабілі толькі анёлаў, а іхную колькасць ператварылі ў выпрабаванне для тых, якія не паверылі – каб тыя, каму дадзена Пісанне, былі ўпэўненыя; каб дадаць веры тым, якія паверылі, i каб не вагаліся тыя, каму дадзена Пісанне і вернікі; i каб спыталі тыя, у чыіх сэрцах хвароба і нявернiкi: «Што Аллаг імкнуўся данесці гэтаю прыпавесцю?» Вось так Аллаг збівае са шляху, каго пажадае і вядзе, каго пажадае, шляхам простым. Войска Госпада твайго вядомае толь¬кі Яму! А гэта – толькі напамін для людзей."},{"id":32,"translation":"Не! Клянуся месяцам!"},{"id":33,"translation":"Клянуся ноччу, калі яна адыходзіць!"},{"id":34,"translation":"Клянуся золакам, калі ён займаецца!"},{"id":35,"translation":"Сапраўды, гэта – адна з велiчэзных справаў,"},{"id":36,"translation":"якая засцерагае чалавецтва,"},{"id":37,"translation":"тых сярод вас, хто жадае ісці наперад ці адступаць назад."},{"id":38,"translation":"Кожная душа з’яўляецца закладніцаю таго, што яна сабе атрымала,"},{"id":39,"translation":"апроч людзей, якія справа,"},{"id":40,"translation":"якія ў райскіх садах распытваюць адно аднаго"},{"id":41,"translation":"пра беззаконнікаў:"},{"id":42,"translation":"«Што прывяло вас у пякельнае полымя?»"},{"id":43,"translation":"Тыя скажуць: «Мы не былі сярод людзей, якiя малiлiся,"},{"id":44,"translation":"не жывілі бедака"},{"id":45,"translation":"і разам з іншымі звярталіся да пустаслоўя."},{"id":46,"translation":"Мы лічылі Судны дзень хлуснёю,"},{"id":47,"translation":"пакуль не прыйшла да нас упэўненасць»."},{"id":48,"translation":"Iм не дапаможа абарона заступнiкаў."},{"id":49,"translation":"Чаму ж яны адварочваюцца ад напамiну,"},{"id":50,"translation":"як перапалоханыя аслы,"},{"id":51,"translation":"якія ўцякаюць ад лева."},{"id":52,"translation":"Але кожны з іх імкнецца атрымаць разгорнутыя скруткі."},{"id":53,"translation":"Не! Яны не маюць сполаху перад наступным жыццём."},{"id":54,"translation":"Не! Сапраўды, гэта – напамін."},{"id":55,"translation":"I хто пажадае, той узгадае Яго."},{"id":56,"translation":"Але яны не згадаюць яго, калі гэтага не пажадае Аллаг. Годны Ён збожнасцi, годны дараваць прабачэнне."}]},{"id":75,"verses":[{"id":1,"translation":" Не! Клянуся днём Адраджэння!"},{"id":2,"translation":" Не! Клянуся душою, якая ўпікае!"},{"id":3,"translation":" Няўжо чалавек мяркуе, што Мы не збяром ягоных костак?"},{"id":4,"translation":" дык не! Мы здолеем выпрастаць нават пальцы ягоныя."},{"id":5,"translation":" дык не! Чалавек жадае грашыць і ў далейшым."},{"id":6,"translation":" Пытаецца, калі наступіць дзень Адраджэння."},{"id":7,"translation":" Калі закоцяцца вочы,"},{"id":8,"translation":" месяц накрые цемру,"},{"id":9,"translation":" а месяц з’яднаецца з сонцам."},{"id":10,"translation":"У той дзень чалавек скажа: «Куды ўцякаць?»"},{"id":11,"translation":"дык не, няма тайніка!"},{"id":12,"translation":"У той дзень прытулак будзе каля твайго Госпада."},{"id":13,"translation":"У той дзень чалавеку паведамяць пра тое, што Ён сабе падрых¬таваў і што пакінуў пасля сябе."},{"id":14,"translation":"Але чалавек сам будзе сведкам супраць сябе,"},{"id":15,"translation":"хоць бы i намагаўся апраўдацца."},{"id":16,"translation":"Не паўтарай яго, намагаючыся хутчэй запомніць."},{"id":17,"translation":"Нам трэба будзе сабраць яго і прачытаць."},{"id":18,"translation":"Калі Мы прачытаем яго, дык чытай яго і ты."},{"id":19,"translation":"А далей Нам трэба будзе пастлумачыць яго."},{"id":20,"translation":"дык не! Вы любіце скарацечнасць,"},{"id":21,"translation":"i грэбуеце жыццём наступным."},{"id":22,"translation":"Некаторыя твары ў той дзень будуць зіхатлівымі,"},{"id":23,"translation":"Гледзячы на Госпада свайго."},{"id":24,"translation":"А іншыя твары ў той дзень будуць засмучанымі,"},{"id":25,"translation":"думаючы, што з імі здарыцца бяда."},{"id":26,"translation":"дык не! Калі падступiць скананне,"},{"id":27,"translation":"дык скажуць: «Ці знойдзецца лекар?»"},{"id":28,"translation":"чалавек зразумее, што прыйшло развітанне."},{"id":29,"translation":"Нага сыдзецца з нагою."},{"id":30,"translation":"У той дзень чалавека прыгоняць да Госпада твайго."},{"id":31,"translation":"Ён не верыў і не маліўся,"},{"id":32,"translation":"успрыняў праўду як хлусню і адхiнуўся,"},{"id":33,"translation":"а далей ганарліва накіроўваўся да сваёй сям’і."},{"id":34,"translation":"Гора табе, гора!"},{"id":35,"translation":"I яшчэ раз: гора табе, гора!"},{"id":36,"translation":"Няўжо чалавек думае, што ён пакінуты без нагляду?"},{"id":37,"translation":"Няўжо ён не быў кропляй насення, што льецца?"},{"id":38,"translation":"А потым – крывяным згусткам; Мы стварылі Яго і размеркавалi,"},{"id":39,"translation":"зрабіўшы з яго пару: мужчыну і жанчыну."},{"id":40,"translation":"дык няўжо Ён не здольны адрадзіць нежывых?"}]},{"id":76,"verses":[{"id":1,"translation":" Ці не прайшоў для чалавека той час, калі ён быў рэччу, не годнай згадкі?"},{"id":2,"translation":" Сапраўды, Мы стварылі чалавека са змяшанай кроплі насення, выпрабоўваючы яе, а потым падараваўшы яму слых i зрок."},{"id":3,"translation":" Сапраўды, Мы павялі яго шляхам, будзе ён удзячным альбо неўд¬зячным."},{"id":4,"translation":" Мы падрыхтавалі для нявернікаў ланцугi, кайданы і полымя."},{"id":5,"translation":" Сапраўды, праведнікі піцьмуць з келіха напой, змешаны з кам¬фараю."},{"id":6,"translation":" Рабы Аллага будуць піць з крыніцы, накіроўваючы ейны паток туды, куды пажадаюць."},{"id":7,"translation":" Яны выконваюць абяцанкі і палохаюцца дня, ліха якога ахопіць усё."},{"id":8,"translation":" Яны даюць ежу незаможнаму, сiрацiне і палоннаму, хоць і самі хочуць яе."},{"id":9,"translation":" «Мы кормім вас толькі дзеля Аллага; мы не маем патрэбы ў ва¬шай адплаце альбо ўдзячнасцi."},{"id":10,"translation":"Мы палохаемся дня, які прыйдзе ад нашага Госпада і будзе змрочным i строгім»."},{"id":11,"translation":"Аллаг абароніць іх ад зла таго дня і дапаможа сустрэць ззянне і ўцеху,"},{"id":12,"translation":"узнагародзіць іх райскім садам i ядвабам – за тое, што яны былі трывучымi."},{"id":13,"translation":"Лежачы на ложках, яны не ўбачаць там ні сонца, ні марозу."},{"id":14,"translation":"Iхныя цені стануць блізкімі, а плён будзе падпарадкаваны цалкам."},{"id":15,"translation":"Абыходзіць іх будуць з посудам са срэбра і кубкамі з крышталю,"},{"id":16,"translation":"са срэбрам i крышталём належных памераў."},{"id":17,"translation":"Паіць іх будуць з келіха напоем, змяшаным з імбірам."},{"id":18,"translation":"з крыніцы, якая мае назву Сальсабiль."},{"id":19,"translation":"Iх будуць абыходзіць павек маладыя юнакі; зірнуўшы на іх, ты прымеш іх за рассыпаныя жамчужыны."},{"id":20,"translation":"зірнуўшы, ты ўбачыш там дабро і вялікую ўладу."},{"id":21,"translation":"На іх будзе зялёная вопратка з атласу і парчы; упрыгожаныя яны будуць бранзалетамі са срэбра, а Госпад напоіць іх чыстым напоем."},{"id":22,"translation":"Такой будзе адгода для вас; аддзячыўшы вашыя намаганні."},{"id":23,"translation":"Сапраўды, Мы паслалi табе Каран часткамі."},{"id":24,"translation":"Трывай жа, пакуль не прыйдзе пастанова Госпада твайго; не пад¬парадкоўвайся жа грэшнікам i нявернiкам сярод іх."},{"id":25,"translation":"згадвай імя свайго Госпада раніцай i ўвечары,"},{"id":26,"translation":"а таксама ўначы! Пакланяйся Яму і ўслаўляй Яго на працягу доў¬гай ночы!"},{"id":27,"translation":"Сапраўды, гэтыя людзі любяць скарацечнасць і грэбуюць цяж¬кім днём."},{"id":28,"translation":"Мы стварылі іх і ўмацавалі iхныя косткі. Але калі мы пажадаем, дык заменім іх іншымі людзьмі."},{"id":29,"translation":"Сапраўды, гэта – напамін. I хто пажадае, той стане на шлях да Госпада свайго."},{"id":30,"translation":"Але вы не пажадаеце гэтага, калі не пажадае Аллаг. Сапраўды, Аллаг – Усеведаючы, Мудры,"},{"id":31,"translation":"уводзіць у Сваю лiтасць, каго пажадае; а для няслушных Мы па¬дрыхтавалі хваравітае пакаранне."}]},{"id":77,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся добрымі веснiкамi,"},{"id":2,"translation":" якія моцна веюць,"},{"id":3,"translation":" якія імкліва распаўсюджваюцца,"},{"id":4,"translation":" якія ўпэўнена адрознiваюць,"},{"id":5,"translation":" якія прыносяць напамін –"},{"id":6,"translation":" для апраўдання ці засцярогі!"},{"id":7,"translation":" Абяцанае вам абавязкова збудзецца."},{"id":8,"translation":" Калі зоркі згаснуць,"},{"id":9,"translation":" калі неба трэсне,"},{"id":10,"translation":"калі горы развеюцца,"},{"id":11,"translation":"калі пасланцам будзе ўсталяваны тэрмін –"},{"id":12,"translation":"на які ж дзень гэта прызначана?"},{"id":13,"translation":"На дзень Адрознівання!"},{"id":14,"translation":"А адкуль табе ведаць, што такое дзень Адрознівання?"},{"id":15,"translation":"Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!"},{"id":16,"translation":"Няўжо Мы не знішчылі старажытныя народы?"},{"id":17,"translation":"Потым за імі пойдуць яшчэ і іншыя."},{"id":18,"translation":"Вось так Мы абыходзімся з беззаконнікамі!"},{"id":19,"translation":"Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!"},{"id":20,"translation":"Няўжо Мы не стварылі вас з мізэрнае вадкасцi,"},{"id":21,"translation":"змясцiўшы яе ў надзейным месцы,"},{"id":22,"translation":"да пэўнага тэрміну?"},{"id":23,"translation":"Мы вызначылі меру; як жа выдатна Мы вызначаем меру!"},{"id":24,"translation":"Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!"},{"id":25,"translation":"Хіба Мы не зрабілі зямлю ёмiшчам"},{"id":26,"translation":"жывых i нежывых,"},{"id":27,"translation":"хіба не ўсталявалі там непахісныя і высокія горы, няўжо не да¬рылі вам для пітва прэснай вады?"},{"id":28,"translation":"Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!"},{"id":29,"translation":"Ідзіце ж да таго, што вы лічылі хлуснёю!"},{"id":30,"translation":"Ідзіце ж у імглу з трыма галінамі,"},{"id":31,"translation":"якая не дорыць цені і не закрывае ад полымя,"},{"id":32,"translation":"сыпле іскры, як фартэца,"},{"id":33,"translation":"падобная да жоўтых вярблюдаў!"},{"id":34,"translation":"Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!"},{"id":35,"translation":"У той дзень яны не будуць размаўляць,"},{"id":36,"translation":"i не дазволяць ім шукаць апраўданняў."},{"id":37,"translation":"Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!"},{"id":38,"translation":"Вось ён – дзень Адрознівання! Мы згуртавалі і вас, i тых, хто жыў раней."},{"id":39,"translation":"Калі ёсць нейкае мудрагельства, то паспрабуйце мудрагеліць су¬праць Мяне."},{"id":40,"translation":"Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!"},{"id":41,"translation":"Сапраўды, збожныя будуць знаходзiцца сярод цені, крыніц"},{"id":42,"translation":"i плёну – тых, якія пажадаюць."},{"id":43,"translation":"Ежце і пiце здарова – за тое, што зрабілі вы."},{"id":44,"translation":"Вось так Мы заахвочваем робячых дабро!"},{"id":45,"translation":"Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!"},{"id":46,"translation":"Ежце і атрымлівайце асалоду, але нядоўга, бо вы – беззаконнікі."},{"id":47,"translation":"Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!"},{"id":48,"translation":"Калі кажуць ім: «Пакланіцеся!» – яны не паклоняцца."},{"id":49,"translation":"Горам будзе гэты дзень для тых, хто адмаўляе праўду!"},{"id":50,"translation":"У які ж аповяд пасля гэтага яны не павераць?"}]},{"id":78,"verses":[{"id":1,"translation":" Пра што гэта распытваюць яны адно аднаго?"},{"id":2,"translation":" Пра вялікую вестку,"},{"id":3,"translation":" наконт якое адрозніваюцца іхныя думкі."},{"id":4,"translation":" дык не, пазнаюць яны!"},{"id":5,"translation":" I яшчэ раз: не! Пазнаюць яны!"},{"id":6,"translation":" Хіба не зрабілі Мы зямлю – ложкам,"},{"id":7,"translation":" а горы – падпораю?"},{"id":8,"translation":" I стварылі Мы вас парамі,"},{"id":9,"translation":" i зрабілі Мы сон ваш адпачынкам,"},{"id":10,"translation":"i зрабілі Мы ноч покрыўкаю,"},{"id":11,"translation":"i зрабілі Мы дзень часам для атрымання ежы."},{"id":12,"translation":"I пабудавалі Мы над вамі сем цвярдынь."},{"id":13,"translation":"I ўсталявалі Мы зіхатлівае свяціла."},{"id":14,"translation":"I звялi з аблокаў ваду дажджавую,"},{"id":15,"translation":"каб прарасціць ёй збожжа і расліны."},{"id":16,"translation":"I сады густыя."},{"id":17,"translation":"Сапраўды, дзень адрознівання ўжо прызначаны."},{"id":18,"translation":"У той дзень трубяцьмуць у трубу, i прыйдзеце вы натоўпамі."},{"id":19,"translation":"I расчыніцца неба, i стане брамаю."},{"id":20,"translation":"I скрануцца горы, i стануць марывам."},{"id":21,"translation":"Сапраўды, пекла – пастка."},{"id":22,"translation":"Жыллё для няслушных."},{"id":23,"translation":"Будуць яны там доўгія гады,"},{"id":24,"translation":"не смакуючы ні прахалоды, ні пітва,"},{"id":25,"translation":"апроч кіпеню і бруду."},{"id":26,"translation":"Годная гэта адплата ім."},{"id":27,"translation":"Яны ж не чакалі такога разліку"},{"id":28,"translation":"і адмаўлялі Нашыя знакi!"},{"id":29,"translation":"Але нават кожную рэч Мы падлічылі і запісалі."},{"id":30,"translation":"Паспрабуйце жа! Не дадамо Мы вам нічога, апроч пакарання."},{"id":31,"translation":"Сапраўды, на збожных чакае поспех,"},{"id":32,"translation":"сады і вінаграднікі,"},{"id":33,"translation":"паўнагрудыя равеснiцы"},{"id":34,"translation":"і поўныя келіхі!"},{"id":35,"translation":"Не пачуюць яны там ні пустаслоўя, ні хлуснi."},{"id":36,"translation":"Гэта – узнагароджанне ад Госпада твайго, дар сплачаны."},{"id":37,"translation":"Госпада нябёсаў i зямлі, і таго, што паміж імі, Лiтасцiвага; яны не здолеюць сказаць словы да Яго."},{"id":38,"translation":"У дзень, калі стануць дух i анёлы шэрагамi, не будзе размаўля¬ць ніхто, апроч як з дазволу Лiтасцiвага, i скажа ён толькі праўду."},{"id":39,"translation":"Гэта – дзень праўды i, хто пажадае, знойдзе шлях да Госпада свайго."},{"id":40,"translation":"Мы засцерагалi вас ад пакарання блізкага. У той дзень убачыць чалавек учынкі рук сваіх, i скажа нявернiк: «о, лепш я быў бы пора¬хам зямным!»"}]},{"id":79,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся тымi, што выдзіраюць сілком!"},{"id":2,"translation":" Клянуся тымi, што атрымліваюць пяшчотна!"},{"id":3,"translation":" Клянуся тымі, што плывуць плыўна!"},{"id":4,"translation":" Клянуся тымі, што папярэджваюць імкліва,"},{"id":5,"translation":" i тымі, што выконваюць загады!"},{"id":6,"translation":" У дзень той здрыганецца тое, што ўздрыгвае,"},{"id":7,"translation":" рушыць утроп яго яшчэ адзін,"},{"id":8,"translation":" сэрцы ў дзень той задрыжаць,"},{"id":9,"translation":" погляды ўпадуць уніз."},{"id":10,"translation":"Кажуць яны: «Няўжо мы станем такімі, як былі,"},{"id":11,"translation":"пасля таго, як будзем косткамі тленнымi?!»"},{"id":12,"translation":"Сказалі яны: «Калі гэта так, дык гэта – вяртанне са стратаю»."},{"id":13,"translation":"Але вось толькі адзін голас –"},{"id":14,"translation":"i яны апынуцца на паверхні зямлі."},{"id":15,"translation":"Ці дайшоў да цябе аповяд пра Мусу?"},{"id":16,"translation":"Калі Госпад заклікаў яго ў святыя далiны Тува:"},{"id":17,"translation":"«Ідзі да Фараона, бо, сапраўды, парушыў ён."},{"id":18,"translation":"I скажы: ці не варта табе ачысціцца?"},{"id":19,"translation":"Я пакажу табе шлях да Госпада твайго, таму станеш ты збожным»."},{"id":20,"translation":"[Муса] паказаў яму велiзарны знак."},{"id":21,"translation":"Але той адкінуў яго і не паслухаў."},{"id":22,"translation":"А потым адхiнуўся, спяшаючыся."},{"id":23,"translation":"I згуртаваўшы натоўп, заклікаў да яго,"},{"id":24,"translation":"кажучы: «Я – Госпад ваш Усявышні!»"},{"id":25,"translation":"Так скараў яго Аллаг у жыцці наступным і цяперашнім."},{"id":26,"translation":"Сапраўды, у гэтым – прыклад для збожных."},{"id":27,"translation":"Вас цяжэй стварыць – ці неба? Пабудаваў Ён яго,"},{"id":28,"translation":"падняў схілы і зраўнаваў яго,"},{"id":29,"translation":"зрабіў змрочным яго ноччу, і вывеў світанак."},{"id":30,"translation":"I зямлю пасля гэтага працягнуў Ён,"},{"id":31,"translation":"вывеў з яе ваду і пашы."},{"id":32,"translation":"I горы зацвердзіў Ён –"},{"id":33,"translation":"на карысць вам i худобе вашае."},{"id":34,"translation":"Таму калі прыйдзе бяда велiзарная,"},{"id":35,"translation":"у дзень той прыгадае чалавек, у чым спяшаўся ён."},{"id":36,"translation":"I пакажуць пекла тым, хто бачыць,"},{"id":37,"translation":"а таму, хто парушаў,"},{"id":38,"translation":"i аддаваў перавагу жыццю сёлетняму,"},{"id":39,"translation":"таму, сапраўды, пекла будзе прытулкам."},{"id":40,"translation":"А таму, хто палохаўся ўстаць перад Госпадам сваім i ўтрымліваў сябе ад запалу,"},{"id":41,"translation":"таму, сапраўды, рай будзе прытулкам!"},{"id":42,"translation":"Пытаюцца цябе пра Час той: «Калі прыйдзе ён?»"},{"id":43,"translation":"І навошта табе згадваць пра гэта?"},{"id":44,"translation":"Толькі Госпад твой ведае пра Час."},{"id":45,"translation":"Сапраўды, ты – усяго толькі засцерагаеш тых, хто палохаецца Яго."},{"id":46,"translation":"У дзень, калі ўбачаць Яны Час той, будзе здавацца ім, што пра¬былі яны толькі вечар ці раніцу."}]},{"id":80,"verses":[{"id":1,"translation":" Схмурнеў і адхiнуўся ён,"},{"id":2,"translation":" бо падышоў да яго невідушчы."},{"id":3,"translation":" А адкуль табе ведаць, магчыма, ачысціўся бы ён?"},{"id":4,"translation":" Ці запомніў бы навучанне, i яно было б карысна яму."},{"id":5,"translation":" А таму, хто заможны,"},{"id":6,"translation":" ты яму ўдзяляеш увагу."},{"id":7,"translation":" Хоць не табе адказваць за тое, што не ачысціцца ён."},{"id":8,"translation":" А хто прыходзіць да цябе, спяшаючыся,"},{"id":9,"translation":" ды яшчэ і са сполахам,"},{"id":10,"translation":"дык ты пагарджаеш ім."},{"id":11,"translation":"дык не! Сапраўды, гэта – напамін."},{"id":12,"translation":"I хто жадае, той узгадае яго."},{"id":13,"translation":"У скрутках шанаваных,"},{"id":14,"translation":"узнятых i ўсячыстых,"},{"id":15,"translation":"у руках пiсараў,"},{"id":16,"translation":"шляхетных i адданых."},{"id":17,"translation":"Няхай згіне чалавек! Як жа няўдзячны ён!"},{"id":18,"translation":"з чаго стварыў Ён яго?"},{"id":19,"translation":"з кроплі насення стварыў Ён яго і размеркаваў."},{"id":20,"translation":"Потым палацвіў Ён шлях ягоны,"},{"id":21,"translation":"пасля зрабіў яго безжыццёвым i пахаваў яго,"},{"id":22,"translation":"потым, калі пажадае, адродзіць яго."},{"id":23,"translation":"дык не! Не выконвае ён таго, што загадаў Ён яму."},{"id":24,"translation":"Няхай паглядзіць чалавек на ежу сваю!"},{"id":25,"translation":"Пралiваем Мы дажджы залевамі,"},{"id":26,"translation":"потым расколваем Мы зямлю расколінамі,"},{"id":27,"translation":"i прарошчваем на ёй збожжа,"},{"id":28,"translation":"вінаград i травы,"},{"id":29,"translation":"i алеі, i пальмы,"},{"id":30,"translation":"i сады густыя,"},{"id":31,"translation":"i плён, i пашы –"},{"id":32,"translation":"на карысць вам i худобе вашае."},{"id":33,"translation":"I калі прагучыць голас,"},{"id":34,"translation":"у дзень той чалавек пакіне свайго брата,"},{"id":35,"translation":"i маці, i бацьку,"},{"id":36,"translation":"i жонку, i дзяцей сваіх,"},{"id":37,"translation":"у кожнага чалавека ў той дзень свая справа, якая цалкам захо¬піць яго."},{"id":38,"translation":"Твар адных у той дзень ззяцьме,"},{"id":39,"translation":"дзівячыся і цешачыся,"},{"id":40,"translation":"а на твары іншых у дзень той будзе пыл,"},{"id":41,"translation":"які атуліць іх чарнатою."},{"id":42,"translation":"Вось яны, грэшныя нявернiкi."}]},{"id":81,"verses":[{"id":1,"translation":" Калі сонца згорнецца,"},{"id":2,"translation":" калі зоркі пасыплюцца,"},{"id":3,"translation":" i калі горы скрануцца,"},{"id":4,"translation":" i калі вярблюдзiцы на дзесятым месяцы цяжарнасці застануцца без нагляду,"},{"id":5,"translation":" i калі дзікія звяры збяруцца,"},{"id":6,"translation":" i калі моры запаляцца,"},{"id":7,"translation":" i калі душы злучацца,"},{"id":8,"translation":" калі пахаваную жыўцом спытаюць,"},{"id":9,"translation":" за які грэх яе забілі."},{"id":10,"translation":"I калі скруткі разгорнуцца,"},{"id":11,"translation":"i калі неба будзе сарванае,"},{"id":12,"translation":"i калі пекла запаліцца,"},{"id":13,"translation":"i калі рай наблізіцца –"},{"id":14,"translation":"пазнае душа, што падрыхтавала сабе яна."},{"id":15,"translation":"дык не! Клянуся свяцiламi адыходзячымі,"},{"id":16,"translation":"што хутка плывуць i знікаюць!"},{"id":17,"translation":"I ноччу, што рассейваецца,"},{"id":18,"translation":"i свiтанкам, калі займаецца ён!"},{"id":19,"translation":"Сапраўды, гэта – словы пасланца шляхетнага!"},{"id":20,"translation":"Уладара моцы каля Ўладара Трона, Магутнага,"},{"id":21,"translation":"якога слухаюцца, пэўнага."},{"id":22,"translation":"I што ваш таварыш не вар’яты,"},{"id":23,"translation":"сапраўды, бачыў ён яго на выразным небасхіле."},{"id":24,"translation":"I што ён не хцівы на пераказванне таемнага,"},{"id":25,"translation":"i што гэта – не словы праклятага шатана."},{"id":26,"translation":"Куды ж вы ідзяце?"},{"id":27,"translation":"Сапраўды, гэта толькі напамін светам,"},{"id":28,"translation":"тым з асяроддзя вас, хто жадае ісці простым шляхам."},{"id":29,"translation":"Але не пажадаеце вы гэтага, калі не пажадае Аллаг, Госпад све-таў."}]},{"id":82,"verses":[{"id":1,"translation":" Калі неба расколецца,"},{"id":2,"translation":" i калі зоркі пасыплюцца,"},{"id":3,"translation":" i калі моры зліюцца,"},{"id":4,"translation":" i калі магілы перакінуцца –"},{"id":5,"translation":" пазнае душа, што яна зрабіла і чаго не зрабіла."},{"id":6,"translation":" о чалавек! Што ж спакусіла цябе адносна Госпада твайго Шчодрага,"},{"id":7,"translation":" Які стварыў цябе і размеркаваў аблічча тваё i ўпарадкаваў цябе"},{"id":8,"translation":" у такім выглядзе, у якім пажадаў Госпад твой?"},{"id":9,"translation":" Але не! Вы ўсё ж адмаўляеце Суд."},{"id":10,"translation":"І, сапраўды, над вамі ёсць наглядчыкі –"},{"id":11,"translation":"гожыя пiсары,"},{"id":12,"translation":"якія ведаюць, што вы робіце."},{"id":13,"translation":"Сапраўды, багабойныя апынуцца ў шчасці."},{"id":14,"translation":"А грэшнікі, сапраўды, апынуцца ў пекле."},{"id":15,"translation":"Увойдуць яны туды ў Судны дзень."},{"id":16,"translation":"I не здолеюць яны пазбегнуць гэтага."},{"id":17,"translation":"Адкуль табе ведаць пра тое, што такое Судны дзень?"},{"id":18,"translation":"I яшчэ раз: адкуль табе ведаць пра тое, што такое Судны дзень?"},{"id":19,"translation":"Гэта – дзень, калі ніводная душа не здолее дапамагчы іншаму, а пастанова ў той дзень будзе належыць Аллагу."}]},{"id":83,"verses":[{"id":1,"translation":" Гора абважваючым!"},{"id":2,"translation":" Прымаючы поўнасцю, калі адмераюць людзі ім."},{"id":3,"translation":" А калі самі мераюць альбо ўзважваюць, дык наносяць стратаў ін¬шым."},{"id":4,"translation":" Хіба не думаюць яны, што адродзяцца?"},{"id":5,"translation":" У дзень вялікі,"},{"id":6,"translation":" дзень, калі з’явяцца людзі перад Госпадам светаў."},{"id":7,"translation":" Але не! Сапраўды, кніга грэшнiкаў знаходзіцца ў Сiджыне."},{"id":8,"translation":" А адкуль табе ведаць, што такое Сiджын?"},{"id":9,"translation":" Гэта – кніга напісаная."},{"id":10,"translation":"Гора ў той дзень тым, якія не прызнаюць –"},{"id":11,"translation":"якія не прызнаюць Суднага дня."},{"id":12,"translation":"Не прызнае яго толькі ўсялякi злачынец, грэшнік."},{"id":13,"translation":"Калі чытаюць яму Нашыя знакi, кажа ён: «Казкі старажытных!»"},{"id":14,"translation":"Але не! Пакрытыя іхныя сэрцы тым, што яны робяць."},{"id":15,"translation":"У той дзень будуць яны выдаленымі ад Госпада свайго."},{"id":16,"translation":"I потым абавязкова ўвойдуць да пекла."},{"id":17,"translation":"А пасля таго скажуць ім: «Вось тое, што вы адмаўлялі!»"},{"id":18,"translation":"дык не! Сапраўды, кніга багабойныя знаходзіцца ў Iлліюне."},{"id":19,"translation":"А адкуль табе ведаць, што такое Iллiюн?"},{"id":20,"translation":"Гэта – кніга напісаная."},{"id":21,"translation":"Сведчаць пра яе набліжаныя."},{"id":22,"translation":"Сапраўды, багабойныя будуць шчаслівыя,"},{"id":23,"translation":"лежачы на ложках, сузіраючы."},{"id":24,"translation":"На тварах iхных убачыш ты святло асалоды."},{"id":25,"translation":"Паіць іх будуць вытрыманым віном,"},{"id":26,"translation":"да якога дададзены мускус. Няхай змагаюцца дзеля гэтага."},{"id":27,"translation":"змяшана віно з Таснiмам,"},{"id":28,"translation":"адкуль п’юць набліжаныя."},{"id":29,"translation":"Сапраўды, тыя, якія робяць грэх, кпілі з тых, якія паверылі."},{"id":30,"translation":"I калі праходзілі міма, дык падмігвалi адно аднаму."},{"id":31,"translation":"Калі ж вярталіся яны да сваіх сем’яў, дык кпілі з вернікаў,"},{"id":32,"translation":"а ўбачыўшы iх, казалі яны: «Сапраўды, гэтыя – заблукалі!»"},{"id":33,"translation":"Але не былі яны дасланыя да іх наглядчыкамі."},{"id":34,"translation":"У дзень той будуць кпіць вернікі з нявернiкаў,"},{"id":35,"translation":"лежачы на ложках, сузіраючы."},{"id":36,"translation":"Хіба не адплацяць нявернiкам за тое, што рабілі яны?"}]},{"id":84,"verses":[{"id":1,"translation":" Калі неба разарвецца,"},{"id":2,"translation":" i будзе слухацца Госпада свайго як след"},{"id":3,"translation":" i калі зямля расцягнецца,"},{"id":4,"translation":" i выверне з сябе тое, што ў ёй ёсць, і спусташыцца,"},{"id":5,"translation":" i будзе слухацца Госпада свайго як след."},{"id":6,"translation":" о чалавеча! Сапраўды, ты настойліва імкнешся да Госпада свай¬го, і сустрэнеш Яго."},{"id":7,"translation":" I той, каму дадзена будзе кніга ягоная ў правіцу,"},{"id":8,"translation":" атрымае разлік латвы."},{"id":9,"translation":" Ці вернецца ён да сям’і сваёй, цешася."},{"id":10,"translation":"А той жа, каму дадзена будзе кніга ягоная з-за спіны,"},{"id":11,"translation":"наклікацьме сабе загубу,"},{"id":12,"translation":"i ўвойдзе ў вогненнае полымя."},{"id":13,"translation":"Ён цешыўся, калі быў з сям’ёй сваёй,"},{"id":14,"translation":"i, сапраўды, лічыў, што не вернецца."},{"id":15,"translation":"Але, сапраўды, Госпад ягоны назіраў за ім!"},{"id":16,"translation":"Не! Клянуся золакам вячэрнiм,"},{"id":17,"translation":"i ноччу, i тым, што абдымае яна,"},{"id":18,"translation":"i месяцам, калі поўны ён,"},{"id":19,"translation":"што вы будзеце пераходзіць з аднаго становішча ў іншае!"},{"id":20,"translation":"дык чаму ж яны не павераць?"},{"id":21,"translation":"I, калі чытаюць ім Каран, не пакланяюцца нізка?"},{"id":22,"translation":"дык не! Тыя, якія не вераць, лiчаць яго хлуснёю!"},{"id":23,"translation":"І Аллаг лепш ведае, што хаваюць яны."},{"id":24,"translation":"дык вось пацеш іх пакараннем пакутлівым!"},{"id":25,"translation":"Апроч тых, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, ім – уз-нагароджанне невычэрпнае!"}]},{"id":85,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся небам, уладальнікам вежаў!"},{"id":2,"translation":" Клянуся днём абяцаным!"},{"id":3,"translation":" Клянуся сведкам i пасведчаным!"},{"id":4,"translation":" Няхай згінуць згуртаваныя каля рова,"},{"id":5,"translation":" вогненнага, распаленага палівам,"},{"id":6,"translation":" калі селi яны каля яго,"},{"id":7,"translation":" будучы сведкамі таго, як яны робяць з вернікамі."},{"id":8,"translation":" I яны помсцілі ім толькі за тое, што тыя паверылі ў Аллага, Велiч¬нага, Пахвальнага."},{"id":9,"translation":" Якому належыць улада над нябёсамі і зямлёю, і Аллаг – усяму існаму Сведка."},{"id":10,"translation":"Сапраўды, тым, якія сеялі калатню супраць вернікаў, мужчын i жанчын, а потым не павініліся, ім – пакаранне пеклам, ім – пакаран¬не вогненнае."},{"id":11,"translation":"Сапраўды, тым, якія паверылі і здзяйснялі добрыя справы, ім – сады, дзе цурчаць рэкі. Гэта – поспех вялікі!"},{"id":12,"translation":"Сапраўды, пакаранне твайго Госпада – жорсткае!"},{"id":13,"translation":"Сапраўды, Ён пачынае і паўтарае!"},{"id":14,"translation":"I Ён – Прабачаючы, Любячы,"},{"id":15,"translation":"Уладар Трона, Прыслаўны!"},{"id":16,"translation":"Ён чыніць тое, што пажадае!"},{"id":17,"translation":"Ці дайшоў да цябе аповяд пра войскі"},{"id":18,"translation":"Фараона і самудытаў?"},{"id":19,"translation":"Хоць нявернiкi і адмаўляюць гэта,"},{"id":20,"translation":"і Аллаг ахоплівае іх адусюль."},{"id":21,"translation":"А гэта – слаўны Каран,"},{"id":22,"translation":"які змяшчаецца ў Скрыжалi Абароненай!"}]},{"id":86,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся небам і падарожнiкам!"},{"id":2,"translation":" Адкуль табе ведаць, хто такі падарожнік?"},{"id":3,"translation":" Гэта – зорка зіхатлівая."},{"id":4,"translation":" I няма душы, побач з якою не было б вартаўніка."},{"id":5,"translation":" Няхай паглядзіць чалавек, з чаго ён створаны."},{"id":6,"translation":" Створан з вадкасці, якая льецца,"},{"id":7,"translation":" якая выходзіць паміж хрыбетнікам і грудзямі."},{"id":8,"translation":" Сапраўды, Ён здольны вяртаць яго."},{"id":9,"translation":" У той дзень будуць выпрабаваныя таямніцы,"},{"id":10,"translation":"таму не будзе ў чалавека ні моцы, ні памагатага."},{"id":11,"translation":"Клянуся небам, якое аднаўляе дажджы!"},{"id":12,"translation":"Клянуся зямлёю, якая расколваецца,"},{"id":13,"translation":"што гэта – Слова адрозніваючае!"},{"id":14,"translation":"Яно не з’яўляецца забаўкаю."},{"id":15,"translation":"Яны задумляюць мудрагельства,"},{"id":16,"translation":"а Я маю моцны задум супраць iхнага мудрагельства,"},{"id":17,"translation":"таму дай нявернiкам адтэрміноўку нядоўгую."}]},{"id":87,"verses":[{"id":1,"translation":" Услаўляй імя Госпада твайго Ўсявышняга,"},{"id":2,"translation":" Якi стварыў ды размеркаваў,"},{"id":3,"translation":" Якi прызначыў, паказаў шлях,"},{"id":4,"translation":" Які выгадаваў пашы,"},{"id":5,"translation":" зрабіўшы іх потым сухімі і счарнелымi."},{"id":6,"translation":" Мы дамо табе прачытаць Каран i ты не забудзеш нічога,"},{"id":7,"translation":" апроч таго, чаму аддае перавагу Аллаг. Ён ведае вiдавочнае і та¬емнае."},{"id":8,"translation":" Мы палацвім табе шлях да найлягчэйшага,"},{"id":9,"translation":" таму нагадвай людзям, калі нагадка дапаможа."},{"id":10,"translation":"Узгадае той, хто збожны."},{"id":11,"translation":"А адхіліцца самы няшчасны,"},{"id":12,"translation":"які ўвойдзе ў агонь найбуйнейшы."},{"id":13,"translation":"I пасля таго і не сканае ён там, i не застанецца ў жывых."},{"id":14,"translation":"Выйграў той, хто ачысціўся,"},{"id":15,"translation":"згадваў свайго Госпада і маліўся."},{"id":16,"translation":"Але вы аддаеце перавагу жыццю зямному,"},{"id":17,"translation":"хоць жыццё наступнае – найлепшае і векаістае."},{"id":18,"translation":"Сапраўды, гэта змяшчаецца ў скрутках старажытных,"},{"id":19,"translation":"скрутках Ібрагіма і Мусы!"}]},{"id":88,"verses":[{"id":1,"translation":" Ці дайшоў да цябе аповяд пра тое што пакрывае?"},{"id":2,"translation":" Твары адных у той дзень будуць прыніжаныя,"},{"id":3,"translation":" знясіленыя, стомленыя,"},{"id":4,"translation":" увойдуць яны ў пякельны агонь,"},{"id":5,"translation":" i паіць іх будуць з крыніцы кіпячай,"},{"id":6,"translation":" не будзе ім там ежы, апроч калючак,"},{"id":7,"translation":" ад якіх не грубеюць, i якія не спатольваюць голаду."},{"id":8,"translation":" Твары іншых у дзень той будуць уцешнымі,"},{"id":9,"translation":" намаганнямі сваімі задаволеныя,"},{"id":10,"translation":"у садах высокіх."},{"id":11,"translation":"Не пачуюць там марнаслоўя,"},{"id":12,"translation":"там – крыніца праточная,"},{"id":13,"translation":"там – ложкі ўзведзеныя,"},{"id":14,"translation":"келіхі расстаўленыя,"},{"id":15,"translation":"узгалоўкі раскладзеныя,"},{"id":16,"translation":"дываны разасланыя."},{"id":17,"translation":"Няўжо яны не паглядзяць на вярблюдаў – як створаныя яны?"},{"id":18,"translation":"Як узнята неба,"},{"id":19,"translation":"I ў горы – як узнятыя яны?"},{"id":20,"translation":"I на зямлю – як распасцёрта яна?"},{"id":21,"translation":"Нагадвай жа, бо ты – настаўнік."},{"id":22,"translation":"I ты не маеш улады над імі."},{"id":23,"translation":"А тых, хто адхiнуўся i не верыў,"},{"id":24,"translation":"Аллаг скарае найбольшай караю!"},{"id":25,"translation":"Сапраўды, да Нас паварочаюцца яны."},{"id":26,"translation":"Потым Нам належыцьме разлік з імі!"}]},{"id":89,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся золакам!"},{"id":2,"translation":" Клянуся дзесяццю начамі!"},{"id":3,"translation":" Клянуся парным i няцотным!"},{"id":4,"translation":" Клянуся ноччу, калі праходзіць яна!"},{"id":5,"translation":" Хіба не дастаткова гэтай кляцьбы для чалавека разумнага?"},{"id":6,"translation":" Няўжо ты не бачыў, як зрабіў Госпад твой з aдытaмi?"},{"id":7,"translation":" з Iрамом, уладальнікам каланад,"},{"id":8,"translation":" падобных да якіх не было створана ва ўсіх землях?"},{"id":9,"translation":" з самудытамi, якія расціналі скалы ў далінах?"},{"id":10,"translation":"з Фараонам, уладальнікам копій?"},{"id":11,"translation":"Яны парушалі дазволенае на землях"},{"id":12,"translation":"i павялічвалi на іх знявагу."},{"id":13,"translation":"дык вось праліў на іх Госпад твой строгасць пакарання Свайго."},{"id":14,"translation":"Сапраўды, Госпад твой – на варце!"},{"id":15,"translation":"Калі выпрабуе чалавека Госпад ягоны, ушаноўваючы і надзяля¬ючы дабротамi, дык ён кажа: «Госпадзе мой!»"},{"id":16,"translation":"I калі выпрабуе Ён яго, абмяжоўваючы яму даброты Свае, кажа ён: «Госпад мой прынізіў мяне!»"},{"id":17,"translation":"дык не! Гэта вы самі не шануеце сірацiнаў."},{"id":18,"translation":"I не заклікаеце адно аднаго пажывіць бедака,"},{"id":19,"translation":"прагавіта паглынаеце спадчыну,"},{"id":20,"translation":"i любіце багацце любоўю моцнаю!"},{"id":21,"translation":"дык не! Калі рассыплецца зямля ў пыл,"},{"id":22,"translation":"i прыйдзе Госпад твой з анёламі, якія стануць шэрагамi –"},{"id":23,"translation":"наблізяць у дзень той пекла. I ў той дзень згадае чалавек. Але навошта яму гэтыя згадкі?"},{"id":24,"translation":"I скажа: «о, калі б я яшчэ раней падрыхтаваўся да жыцця свай¬го будучага!»"},{"id":25,"translation":"Таму ў дзень той ніхто не скарае так, як скарае Ён."},{"id":26,"translation":"I не скуе ніхто так, як скуе Ён."},{"id":27,"translation":"о ты, душа, што супакоілася!"},{"id":28,"translation":"Вяртайся да Госпада твайго, атрымаўшы задавальненне і ласку!"},{"id":29,"translation":"I ўвайдзі да рабоў Маіх!"},{"id":30,"translation":"I ўвайдзі ў рай Мой!"}]},{"id":90,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся гэтым горадам!"},{"id":2,"translation":" А ты – жыхар гэтага горада."},{"id":3,"translation":" Клянуся прабацькам і тым, каго ён спарадзіў!"},{"id":4,"translation":" Сапраўды, стварылі Мы чалавека з цяжарамi!"},{"id":5,"translation":" Няўжо думае ён, што ніхто не пераможа яго?"},{"id":6,"translation":" Кажа ён: «Выдаткаваў я багацце невымерна»."},{"id":7,"translation":" Няўжо думае ён, што ніхто не бачыў яго?"},{"id":8,"translation":" Ці ж не стварылі Мы яго ўладальнікам двух вачэй,"},{"id":9,"translation":" мовы і вуснаў?"},{"id":10,"translation":"Хіба Мы не паказалі яму на дзве вяршыні?"},{"id":11,"translation":"Але не стаў ён пераадольваць перашкоды."},{"id":12,"translation":"Адкуль табе ведаць, што такое перашкоды?"},{"id":13,"translation":"Гэта – вызваліць раба,"},{"id":14,"translation":"пажывіць у дзень голаду"},{"id":15,"translation":"сірацiну з асяроддзя сваякоў,"},{"id":16,"translation":"ці прыгнечанага цяжкасцямі."},{"id":17,"translation":"А пасля гэтага быць сярод тых, якія паверылі і наказалi адно ад¬наму трыванне, наказалi адно аднаму міласэрнасць."},{"id":18,"translation":"Гэта – людзі, якія справа."},{"id":19,"translation":"тыя, якія не паверылі ў знакі Нашыя, яны – людзі, якія злева."},{"id":20,"translation":"Яны будуць аточаныя агнём!"}]},{"id":91,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся сонцам і ягоным святлом!"},{"id":2,"translation":" Клянуся месяцам, калі плыве ён за ім!"},{"id":3,"translation":" Клянуся днём, калі яно асвятляе яго!"},{"id":4,"translation":" Клянуся ноччу, калі пакрывае яна яго!"},{"id":5,"translation":" Клянуся небам і Тым, Хто збудаваў яго!"},{"id":6,"translation":" Клянуся зямлёю і Тым, Хто распасцёр яе!"},{"id":7,"translation":" Клянуся душою і Тым, Хто вымераў яе,"},{"id":8,"translation":" і адкрыў ёй грэшнасць і збожнасць ейныя!"},{"id":9,"translation":" Сапраўды, атрымаў поспех той, хто ачысціў яе!"},{"id":10,"translation":"Сапраўды, панёс страты той, хто пашкодзіў яе!"},{"id":11,"translation":"Адмовіліся самудыты ад пасланца праз сваю знявагу,"},{"id":12,"translation":"калі падняўся самы няшчасны сярод іх."},{"id":13,"translation":"сказаў ім пасланец Аллага: «Пільнуйце вярблюдзіцу Аллага і ей¬нае пітво!»"},{"id":14,"translation":"Але не паслухаліся яны яго і падрэзалі жылы ейныя. Таму знішчыў Бог iх за іхныя грахі, параўнаўшы пакараннем усіх."},{"id":15,"translation":"І не палохаўся Ён наступстваў гэтага."}]},{"id":92,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся ноччу, калі яна пакрывае!"},{"id":2,"translation":" Клянуся днём, калі ён ззяе!"},{"id":3,"translation":" Клянуся Тым, Хто стварыў мужчыну і жанчыну!"},{"id":4,"translation":" Сапраўды, вашыя жаданні розныя."},{"id":5,"translation":" Таму, хто ахвяраваў і быў збожным,"},{"id":6,"translation":" і прызнаваў найлепшае"},{"id":7,"translation":" тым вылегчаем Мы шлях да простага."},{"id":8,"translation":" А таму, хто быў хцівым і думаў, што ні ў чым не мае патрэбы,"},{"id":9,"translation":" а найлепшае лічыў хлуснёю –"},{"id":10,"translation":"тым вылегчаем Мы шлях да найцяжэйшага."},{"id":11,"translation":"Не дапаможа яму багацце ягонае, калі будзе зрынуты ён."},{"id":12,"translation":"Сапраўды, Нам належыць указваць просты шлях,"},{"id":13,"translation":"і Нам належыць апошняе і першае."},{"id":14,"translation":"Я засцярог вас ад палаючага агню,"},{"id":15,"translation":"увойдзе ў яго той няшчасны,"},{"id":16,"translation":"які лічыць праўду хлуснёю і адхінаецца."},{"id":17,"translation":"Выдаленым ад полымя будзе збожны,"},{"id":18,"translation":"які дае свой стан для ачысткі,"},{"id":19,"translation":"не жадаючы за гэта нічога ні ад каго,"},{"id":20,"translation":"а толькі імкнучыся да задавальнення свайго Ўсявышняга."},{"id":21,"translation":"Ён будзе задаволены!"}]},{"id":93,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся раніцаю!"},{"id":2,"translation":" Rлянуся ноччу, калі згушчаецца яна,"},{"id":3,"translation":" што не пакінуў цябе Госпад твой, не зненавідзеў цябе!"},{"id":4,"translation":" І, сапраўды, будучыня для цябе лепш за мінулае."},{"id":5,"translation":" І, сапраўды, хутка надзеліць цябе Госпад твой, і будзеш задаволе¬ны ты."},{"id":6,"translation":" Няўжо Ён не знайшоў цябе сірацінам, і хіба не прытуліў?"},{"id":7,"translation":" І хіба не знайшоў Ён цябе аблудным, і няўжо не павёў простым шляхам?"},{"id":8,"translation":" І хіба не знайшоў цябе незаможным, і няўжо не ўзбагаціў?"},{"id":9,"translation":" Таму не ўшчамляй сірацiну,"},{"id":10,"translation":"і не гані жабруючага."},{"id":11,"translation":"І пра даброты Госпада свайго паведамляй."}]},{"id":94,"verses":[{"id":1,"translation":" Цi не раскрылі Мы табе сэрца тваё,"},{"id":2,"translation":" і не знялі Мы з цябе бярэмя тваё,"},{"id":3,"translation":" якое абцяжарвала спіну тваю?"},{"id":4,"translation":" Хiба не ўзвялічылі Мы згадку пра цябе?"},{"id":5,"translation":" Бо, сапраўды, пасля цяжкасцяў надыходзіць палёгка!"},{"id":6,"translation":" Сапраўды, пасля цяжкасцяў надыходзіць палёгка!"},{"id":7,"translation":" Таму калі вызвалішся – дзейнічай"},{"id":8,"translation":" i да Госпада свайго звярніся!"}]},{"id":95,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся смакоўніцаю і аліваю!"},{"id":2,"translation":" Клянуся гарою Сінай!"},{"id":3,"translation":" Клянуся гэтым горадам надзейным!"},{"id":4,"translation":" Мы стварылі чалавека ў лепшым абліччы."},{"id":5,"translation":" Потым Мы скінем яго ў самае нізкае з ніжэйшага,"},{"id":6,"translation":" апроч тых, якія паверылі і рабілі добрыя справы; чакае на іх не-вычэрпнае ўзнагароджанне."},{"id":7,"translation":" Хто ж пасля гэтага прымушае цябе адкідваць Суд?"},{"id":8,"translation":" Хiба Аллаг – не Наймудрэйшы Суддзя?!"}]},{"id":96,"verses":[{"id":1,"translation":" Чытай! Імем Госпада твайго, які стварыў,"},{"id":2,"translation":" стварыў чалавека са згустка крыві."},{"id":3,"translation":" Чытай! І Госпад твой – Шчодры,"},{"id":4,"translation":" Які навучыў з дапамогаю пяра."},{"id":5,"translation":" Навучыў чалавека таму, чаго ён не ведаў."},{"id":6,"translation":" Але не! Парушае чалавек мяжы,"},{"id":7,"translation":" калі здаецца яму, што ён ні ў чым не мае патрэбы."},{"id":8,"translation":" Сапраўды, да Госпада твайго вяртанне."},{"id":9,"translation":" бачыў ты таго, які замінае"},{"id":10,"translation":"рабу Нашаму маліцца?"},{"id":11,"translation":"Як ты лічыш – а раптам ён быў на праўдзівым шляху"},{"id":12,"translation":"і заклікаў да збожнасцi?"},{"id":13,"translation":"Як ты лічыш, а раптам ён палічыў хлуснёю праўду і адхiнуўся,"},{"id":14,"translation":"дык хіба не ведаў, што Аллаг бачыць яго?"},{"id":15,"translation":"Але не! Калі ён не спыніцца, Мы схопім яго за чупрыну;"},{"id":16,"translation":"чупрына хлуслівая, грэшная."},{"id":17,"translation":"Няхай кліча сваіх абаронцаў!"},{"id":18,"translation":"Мы ж паклічам варту пекла!"},{"id":19,"translation":"Але не! Не падпарадкоўвайся яму, а пакланіся нізка Госпаду і набліжайся да Яго."}]},{"id":97,"verses":[{"id":1,"translation":" Сапраўды, паслалі Мы яго ў Ноч Вялікасці!"},{"id":2,"translation":" А адкуль табе ведаць, што такое Ноч Вялікасці?"},{"id":3,"translation":" Ноч Вялікасці лепш за тысячу месяцаў!"},{"id":4,"translation":" Сходзяць падчас яе анёлы і дух з дазволу іхнага Госпада, каб вы¬канаць усе загады."},{"id":5,"translation":" Яна з’яўляецца мірнай да наступу золаку."}]},{"id":98,"verses":[{"id":1,"translation":" Не адмовіліся ад няверы тыя з людзей Пісання і паганаў, якiя не паверылi, пакуль не прыйшоў да іх выразны доказ –"},{"id":2,"translation":" Пасланец ад Аллага, які чытае святыя скруткі."},{"id":3,"translation":" У іх утрымліваюцца праўдзівыя пісанні."},{"id":4,"translation":" Тыя ж, каму было дадзена Пісанне, разышліся адно з адным, пас¬ля таго, як прыйшоў да іх выразны доказ."},{"id":5,"translation":" А ім не было ніякага загаду, апроч пакланення Аллагу, шчырага служэння Яму, малітвы і сплаты закяту – вось праўдзівая вера."},{"id":6,"translation":" Сапраўды, тыя з людзей Пісання і паганаў, якiя не паверылi, апы¬нуцца ў пякельным полымі, дзе будуць павек! Яны – горшыя з усяго створанага."},{"id":7,"translation":" Сапраўды, тыя, якія паверылі і рабілі добрыя справы, яны – лепшыя з усяго створанага."},{"id":8,"translation":" Узнагароджанне ім у іхнага Госпада – сады вечнасці, у якіх цурча¬ць рэкі. Яны будуць там павек. Аллаг будзе задаволены імі, а яны бу¬дуць задаволеныя Ім. Гэта – для тых, якія палохаюцца свайго Госпада."}]},{"id":99,"verses":[{"id":1,"translation":" Калі скаланецца зямля, уздрыгваючы,"},{"id":2,"translation":" і выпхне з сябе тое, што ў ёй ёсць,"},{"id":3,"translation":" дык спытае чалавек: «Што здарылася з ёй?»"},{"id":4,"translation":" У той дзень зямля распавядзе ўсё, што вядома ёй,"},{"id":5,"translation":" бо Госпад твой адкрыў ёй тое."},{"id":6,"translation":" У той дзень людзі выйдуць з магілаў натоўпамі, каб убачыць свае ўчынкі."},{"id":7,"translation":" Хто зрабіў дабро на вагу парушынкі – пабачыць яго."},{"id":8,"translation":" Хто зрабіў ліха на вагу парушынкі – пабачыць яго."}]},{"id":100,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся тымі, што скачуць задыханыя,"},{"id":2,"translation":" і выбіваюць іскры,"},{"id":3,"translation":" і нападаюць досвіткам,"},{"id":4,"translation":" і ўзнімаюць воблака пылу,"},{"id":5,"translation":" і ўрываюцца ў натоўп!"},{"id":6,"translation":" Сапраўды, няўдзячны чалавек перад Госпадам сваім!"},{"id":7,"translation":" І, сапраўды, ён сам таго сведка!"},{"id":8,"translation":" І, сапраўды, ён занадта моцна любіць даброты!"},{"id":9,"translation":" Хіба не ведае ён, што калі адродзяць тых, хто ў магілах,"},{"id":10,"translation":"і калі стане вядомым тое, што ў сэрцах,"},{"id":11,"translation":"сапраўды, у той дзень Госпад твой будзе ведаць усё пра іх?"}]},{"id":101,"verses":[{"id":1,"translation":" Жахлівы!"},{"id":2,"translation":" Што ж такое «Жахлівы»?"},{"id":3,"translation":" І як ведаць табе, што ёсць «Жахлівы»?"},{"id":4,"translation":" Гэта – дзень, калі людзі рассеюцца, як мятлушкі."},{"id":5,"translation":" А горы будуць падобныя да расчасанае воўны."},{"id":6,"translation":" Тагды той, чыя шаля на Вагах будзе цяжкаю –"},{"id":7,"translation":" атрымае ён жыццё, поўнае задавальнення."},{"id":8,"translation":" А той, чыя шаля на вагах будзе латваю –"},{"id":9,"translation":" прытулкам ягоным будзе прорва."},{"id":10,"translation":"А адкуль ведаць табе, што гэта такое?"},{"id":11,"translation":"Гэта – агонь падпалены!"}]},{"id":102,"verses":[{"id":1,"translation":" Вабіць вас смага прымнажэння."},{"id":2,"translation":" Пакуль не пойдзеце вы ў магілу."},{"id":3,"translation":" ды не! Хутка даведаецеся вы."},{"id":4,"translation":" І яшчэ раз не! Хутка даведаецеся вы."},{"id":5,"translation":" Але не! Калі б вы ведалі веданнем сапраўдным,"},{"id":6,"translation":" што сапраўды ўбачыце пекла!"},{"id":7,"translation":" І яшчэ раз – убачыце яго сапраўдным поглядам."},{"id":8,"translation":" У той дзень вас спытаюць пра зямныя асалоды."}]},{"id":103,"verses":[{"id":1,"translation":" Клянуся часам!"},{"id":2,"translation":" Сапраўды, чалавек нясе страты!"},{"id":3,"translation":" Апроч тых, якія паверылі, рабілі добрыя справы, наказалi адно аднаму праўду, наказалi адно аднаму трыванне."}]},{"id":104,"verses":[{"id":1,"translation":" Гора кожнаму насмешніку, паклёпніку,"},{"id":2,"translation":" які назбіраў багацце і падлічыў яго!"},{"id":3,"translation":" Ці думае ён, што багацце зробіць яго неўмірушчым."},{"id":4,"translation":" Але не! Праўдзіва, будзе ён кінуты ў агонь якi крышыць."},{"id":5,"translation":" А адкуль табе ведаць, што такое агонь якi крышыць?"},{"id":6,"translation":" Гэта – агонь Аллага разгарачаны,"},{"id":7,"translation":" які ўзнімаецца над сэрцамі!"},{"id":8,"translation":" Сапраўды, ён злучыцца над імі"},{"id":9,"translation":" на ланцугах працягнутых."}]},{"id":105,"verses":[{"id":1,"translation":" Цi бачыў ты, як зрабіў Госпад твой з уладальнікамі слана?"},{"id":2,"translation":" Хiба Ён не зрабіў іхныя мудрагельствы няўдалымі"},{"id":3,"translation":" i наслаў на іх птушак зграямі?"},{"id":4,"translation":" Кідалі яны ў іх камяні з абпаленае гліны."},{"id":5,"translation":" І зрабіў Ён іх падобнымі да нiвы сточанае."}]},{"id":106,"verses":[{"id":1,"translation":" дзеля яднання курайшытаў –"},{"id":2,"translation":" яднання падчас падарожжаў, улетку і ўзімку."},{"id":3,"translation":" Няхай яны пакланяюцца Госпаду гэтага дома,"},{"id":4,"translation":" бо Ён пажывіў іх у галодны час і пазбавіў сполаху."}]},{"id":107,"verses":[{"id":1,"translation":" Цi бачыў ты таго, хто адмаўляе Суд?"},{"id":2,"translation":" дык гэта ж той, хто праганяе сірацiну,"},{"id":3,"translation":" і не заклікае пажывіць бедака."},{"id":4,"translation":" Бяда ж тым, якія моляцца,"},{"id":5,"translation":" але ставяцца да малітваў сваіх нядбайна,"},{"id":6,"translation":" якія робяць усё толькі напаказ"},{"id":7,"translation":" і адмаўляюцца даваць міласціну."}]},{"id":108,"verses":[{"id":1,"translation":" Сапраўды, Мы далi табе дастатак."},{"id":2,"translation":" Таму маліся Госпаду свайму і ахвяруй!"},{"id":3,"translation":" Сапраўды, той, хто ненавідзіць цябе – сам куртаты."}]},{"id":109,"verses":[{"id":1,"translation":" Скажы: «о вы, што не вераць!"},{"id":2,"translation":" Я не пакланяюся таму, чаму пакланяецеся вы,"},{"id":3,"translation":" а вы не пакланяецеся таму, чаму я пакланяюся."},{"id":4,"translation":" Я не пакланяюся так, як пакланяецеся вы,"},{"id":5,"translation":" а вы не будзеце пакланяцца так, як буду пакланяцца я,"},{"id":6,"translation":" вам – вашая вера, а мне – мая»."}]},{"id":110,"verses":[{"id":1,"translation":" Калі прыйдзе дапамога Аллага і перамога,"},{"id":2,"translation":" і ты ўбачыш, што людзі прымаюць веру Аллага натоўпамі,"},{"id":3,"translation":" тагды ўслаў славаю свайго Госпада і прасі ў Яго прабачэння; са¬праўды, Ён – Прымаючы каянні!"}]},{"id":111,"verses":[{"id":1,"translation":" Няхай згінуць рукі Абу Лягаба і ён сам!"},{"id":2,"translation":" Ні багацце ягонае, ні ягонае становішча не дапамогуць яму."},{"id":3,"translation":" Увойдзе ён у агонь падпалены,"},{"id":4,"translation":" а жонка ягоная насіцьме дровы."},{"id":5,"translation":" А на ейнай шыі – вяроўка з пальмавых валокнаў."}]},{"id":112,"verses":[{"id":1,"translation":" Скажы: «Ён – Аллаг – Адзіны!"},{"id":2,"translation":" Аллаг – Той, да Каго імкнуцца!"},{"id":3,"translation":" Не нарадзіў і не быў народжаны,"},{"id":4,"translation":" і ніхто не падобен да Яго!»"}]},{"id":113,"verses":[{"id":1,"translation":" Скажы: «Шукаю абароны ў Госпада світанку,"},{"id":2,"translation":" ад ліха Ягоных твораў,"},{"id":3,"translation":" і ад ліха змроку, калі ён надыходзіць,"},{"id":4,"translation":" і ад ліха чараўніц, што дзьмуць на вузлы,"},{"id":5,"translation":" і ад ліха зайздросніка, калі ён зайздросціць!»"}]},{"id":114,"verses":[{"id":1,"translation":" Скажы: «Шукаю абароны ў Госпада людзей,"},{"id":2,"translation":" Уладара людзей,"},{"id":3,"translation":" Бога людзей,"},{"id":4,"translation":" ад ліха спакусніка знікаючага,"},{"id":5,"translation":" які зводзіць сэрцы людзей,"},{"id":6,"translation":" ад ліха джынаў і людзей»."}]}]
